es
Feedback

¡No caigas en manos de tramposos! Telemetrio encuentra y marca estos canales 👉 Si quieres ver la etiqueta, suscríbete

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

Ir al canal en Telegram

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Mostrar más

📈 Análisis del canal de Telegram Радыё Свабода — Беларусь

El canal Радыё Свабода — Беларусь (@radiosvaboda) en el segmento lingüístico de Bielorruso es un actor destacado. Actualmente la comunidad reúne a 13 271 suscriptores, ocupando la posición 14 756 en la categoría Noticias y medios y el puesto 266 en la región Bielorrusia.

📊 Métricas de audiencia y dinámica

Desde su creación el невідомо, el proyecto ha mostrado un crecimiento acelerado, reuniendo a 13 271 suscriptores.

Según los últimos datos del 27 noviembre, 2026, el canal mantiene una actividad estable. En los últimos 30 días la variación de miembros fue de -51, y en las últimas 24 horas de -12, conservando un alto alcance.

  • Estado de verificación: Verificado (confirmado oficialmente por Telegram)
  • Tasa de interacción (ER): El promedio de interacción de la audiencia es 18.23%. Durante las primeras 24 horas tras publicar, el contenido suele obtener 14.47% de reacciones respecto al total de suscriptores.
  • Alcance de las publicaciones: Cada publicación recibe en promedio 2 421 visualizaciones. En el primer día suele acumular 1 921 visualizaciones.
  • Reacciones e interacción: La audiencia responde de forma activa: el promedio de reacciones por publicación es 46.

📝 Descripción y política de contenido

El autor describe el recurso como un espacio para expresar opiniones subjetivas:
“Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669”

Gracias a la alta frecuencia de actualizaciones (últimos datos recibidos el 28 noviembre, 2026), el canal mantiene la vigencia y un amplio alcance. La analítica demuestra que la audiencia interactúa activamente con el contenido, lo que lo convierte en un punto de referencia dentro de la categoría Noticias y medios.

13 271
Suscriptores
-1224 horas
-197 días
-5130 días
Archivo de publicaciones
ДАІ хоча дазволіць онлайн-замену пасьведчаньня кіроўцы https://smarturl.click/Jk4EOL Дзяржаўная атаінспэкцыя Беларусі плянуе
ДАІ хоча дазволіць онлайн-замену пасьведчаньня кіроўцы https://smarturl.click/Jk4EOL Дзяржаўная атаінспэкцыя Беларусі плянуе ў 2027 годзе перавесьці асноўныя адміністрацыйныя працэдуры ў лічбавы фармат.
28 nov, 10:51

Завяршаецца беларускае футбольнае першынство. Знакаміты БАТЭ ўпершыню выбыў з Найвышэйшай лігі https://smarturl.click/0OvW2g
Завяршаецца беларускае футбольнае першынство. Знакаміты БАТЭ ўпершыню выбыў з Найвышэйшай лігі https://smarturl.click/0OvW2g Рэдка калі здараецца так, што асноўнай навіной сэзону становіцца ня тое, хто прыйшоў на фініш першым, а тое, хто быў сярод апошніх.
28 nov, 08:42

Беларусь працягнула бязьвізавы рэжым для грамадзян 38 эўрапейскіх дзяржаў https://smarturl.click/x89WWM Тэрмін знаходжаньня ў
Беларусь працягнула бязьвізавы рэжым для грамадзян 38 эўрапейскіх дзяржаў https://smarturl.click/x89WWM Тэрмін знаходжаньня ў Беларусі складае ня больш за 30 содняў з дня ўезду, а для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, — ня больш за 90 содняў.
28 nov, 07:40

Расейцы абстралялі Белую Царкву, Дніпро і Нежын, ёсьць ахвяры і пацярпелыя. Украінцы атакавалі Навашахцінскі НПЗ https://smar
+4
Расейцы абстралялі Белую Царкву, Дніпро і Нежын, ёсьць ахвяры і пацярпелыя. Украінцы атакавалі Навашахцінскі НПЗ https://smarturl.click/Xwv8nM Чарговая ноч прынесла новыя ўзаемныя абстрэлы на расейска-ўкраінскай вайне. Расея працягвае тэрарызаваць жылыя кварталы розных украінскіх гарадоў і мястэчак, а Ўкраіна спрабуе зьнішчыць расейскую нафтаперапрацоўку.
28 nov, 06:33

Літаратарка Вольга Гапеева: Радзіма — месца, дзе можаш бясьпечна распрануцца https://smarturl.click/26xEVZ Беларуская пісьмен
Літаратарка Вольга Гапеева: Радзіма — месца, дзе можаш бясьпечна распрануцца https://smarturl.click/26xEVZ Беларуская пісьменьніца, паэтка, перакладніца і мовазнаўца Вольга Гапеева нядаўна атрымала прэстыжную нямецкую літаратурную ўзнагароду братоў Грым за кнігу эсэ «Слоўнік вандроўніцы», напісаную па-нямецку. У ёй аўтарка разважае пра мову, дом і ідэнтычнасьць. У «ПіКу Свабоды» мы пагаварылі пра тое, што азначае літаратурная вядомасьць і ці можна зарабляць на літаратуры, пра радзіму і паэзію як дом, патрыярхат у беларускім грамадзтве, жанчын, якія чакаюць палітвязьняў, дзіцячую літаратуру і будучыню папяровай кнігі.
28 nov, 05:15

Пазьняк: Адбываецца зьнішчэньне палітычнага вобразу Ціханоўскай і элемэнтаў беларушчыны з боку «рускага міру» https://smartur
Пазьняк: Адбываецца зьнішчэньне палітычнага вобразу Ціханоўскай і элемэнтаў беларушчыны з боку «рускага міру» https://smarturl.click/v8oOqR Вядомы беларускі палітык Зянон Пазьняк заявіў, што канфлікт Сяргея і Сьвятланы Ціханоўскіх ня вузкая сямейная справа, а наступ прамаскоўскіх палітыкаў на беларушчыну. На ягоную думку, «рускаму міру» вельмі не даспадобы, што Ціханоўская пасьлядоўна карыстаецца беларускай мовай.
«Брыдкі канфлікт, які навязаны для прагляду беларусам у Сеціве, не зьяўляецца сямейным канфліктам Ціханоўскіх. Гэта мэтадалягічна сыстэмнае зьнішчэньне палітычнага вобразу С. Ціханоўскай і элемэнтаў беларушчыны з боку „рускага міру“ ў адмыслова прымітыўнай, грубай і зьневажальнай манэры»
28 nov, 04:09

Савецкі кінамаратон у Горадні, ізноў без салюту ў Менску. Як улады сёлета плянуюць сьвяткаваць Новы год https://smarturl.clic
Савецкі кінамаратон у Горадні, ізноў без салюту ў Менску. Як улады сёлета плянуюць сьвяткаваць Новы год https://smarturl.click/Rk6VLW За год тэхнічнае забесьпячэньне і аздабленьне сцэны ў «Верхнім горадзе» даражэе ў 1,7 раза. Мы паглядзелі, колькі ўлады Беларусі сёлета плянуюць патраціць на навагоднія сьвяты.
28 nov, 03:11

Беларуска, якая атрымала ва Ўкраіне ордэн «За мужнасьць»: «Ты ня маеш права проста ўсё кінуць і зьехаць» Глядзіце дакумэнтальны праект Свабоды «Пасьля фронту: вэтэраны Каліноўскага». Гэта пяць гісторый былых беларускіх добраахвотнікаў, якія аднойчы вырашылі пайсьці ваяваць за Ўкраіну. https://youtu.be/jlR9BWwLsy8
28 nov, 02:00

Ужо сёньня: 55 гадоў з дня нараджэньня Паўла Шарамета → https://smarturl.click/AJwD4R 28 лістапада 1971 году нарадзіўся Павал
Ужо сёньня: 55 гадоў з дня нараджэньня Паўла Шарамета → https://smarturl.click/AJwD4R 28 лістапада 1971 году нарадзіўся Павал Шарамет, беларускі журналіст і тэлевядоўца. У 1997 годзе яго зьняволілі ў Беларусі пасьля рэпартажу зь беларуска-літоўскай мяжы. Пазьней ён працаваў у Расеі і Ўкраіне. 20 ліпеня 2016 году Шарамет загінуў у Кіеве ад выбуху ў сваім аўтамабілі. Забойства дагэтуль не раскрытае, а ягоныя замоўнікі і выканаўцы — невядомыя. Пра іншыя гістарычныя падзеі 28 лістапада чытайце на сайце Свабоды
28 nov, 01:00

У Беларусі з 1 сьнежня абмяжуюць працу Spotify → https://smarturl.click/lqZ0xB Улады вырашылі абмежаваць у Беларусі доступ да
У Беларусі з 1 сьнежня абмяжуюць працу Spotify → https://smarturl.click/lqZ0xB Улады вырашылі абмежаваць у Беларусі доступ да папулярнай музычнай праграмы Spotify. Пра гэта папярэдзіла 27 лістапада Міністэрства падаткаў і збораў. Прычынай стала тое, што Spotify «не пагасіў запазычанасьці перад бюджэтам Рэспублікі Беларусь па падатку на дабаўленую вартасьць», гаворыцца ў паведамленьні.
27 nov, 15:32

Другая гуманіратная місія за дзень. Церазь Беларусь ва Ўкраіну вярнуліся дзеці → https://smarturl.click/1BEQ8o 27 лістапада н
+1
Другая гуманіратная місія за дзень. Церазь Беларусь ва Ўкраіну вярнуліся дзеці → https://smarturl.click/1BEQ8o 27 лістапада на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю вярнуліся 10 чалавек з акупаваных тэрыторыяў і Расеі, дзевяцёра зь іх — дзеці. Гэтаму паспрыяла першая лэдзі ЗША Мэланія Трамп. Абмен адбываўся церазь Беларусь. Тут, як піша БелТА, дзяцей пакармілі цёплай бульбай з нагетсамі і далі з сабой беларускія прысмакі.
27 nov, 14:30

Асноўнае за 27 лістапада Лукашэнка хоча стаць міратворцам? Ці могуць вайскоўцы спыніць вайну? Дзе беларуская радзіма. Вынікі тыдня Для жыхароў вёсак і маленькіх гарадоў. Як будзе працаваць мэдычны сэрвіс «Раёнка» Лукашэнка не зьбіраецца сыходзіць. Пры чым тут Бог? Тыдзень з Карбалевічам Івонка Сурвіла ў віншаваньні да Дня герояў: «Беларусы хочуць быць гаспадарамі на сваёй зямлі» Лідэры краін ЭЗ не дамовіліся пра бюджэт і дапамогу Ўкраіне, адклалі рашэньне да сьнежня
27 nov, 13:41

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага, у якіх былі эпізоды зь Мікітам Мелказёравым → https://smarturl.click/mq2QX9 Відэап
Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага, у якіх былі эпізоды зь Мікітам Мелказёравым → https://smarturl.click/mq2QX9 Відэаплятформа Youtube аднавіла відэа каналу «Краіна для жыцьця», якія раней былі недаступныя, а на іх месцы былі паведамленьні пра парушэньне аўтарскіх правоў. На гэтым канале выходзяць відэа блогера і былога палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. На пачатку лістапада Youtube заблякаваў чатыры відэа «Краіны для жыцьця», у якіх скарысталі кавалкі старога відэа зь Мікітам Мелказёравым — папулярным блогерам, які памёр у сьнежні 2025 году.
«Наша пазыцыя застаецца нязьменнай: выкарыстаньне вобразу Мікіты ў такім фармаце недапушчальнае», — пракамэнтаваў канал «Жыцьцё-маліна».
27 nov, 11:59

Лукашэнка паляцеў у цёплыя краіны. Надоўга → https://smarturl.click/Rk65jD Аляксандар Лукашэнка выправіўся ў Аман, Віетнам і
Лукашэнка паляцеў у цёплыя краіны. Надоўга → https://smarturl.click/Rk65jD Аляксандар Лукашэнка выправіўся ў Аман, Віетнам і ААЭ. Колькі працягнецца візыт, прэс-служба не паведаміла. Але мяркуючы па тым, што Лукашэнка возьме ўдзел у канфэрэнцыі ААН у Абу-Дабі, у Беларусь ён вернецца не раней за 8–10 сьнежня. ℹ️ Лукашэнка трэці год запар наведвае Аман на стыку восені й зімы. Пры гэтым таваразварот паміж краінамі застаецца сьціплым.
27 nov, 11:00

Лукашэнка хоча стаць міратворцам? Ці могуць вайскоўцы спыніць вайну? Дзе беларуская радзіма? Вынікі тыдня ў «ПіКу Свабоды» 1️⃣ Лукашэнка загаварыў пра сваю богаабранасьць. Каго хоча пераканаць? 2️⃣ Ці можа Менск ізноў стаць пляцоўкай для перамоваў Расеі і Ўкраіны? 3️⃣ Ці могуць самі вайскоўцы спыніць вайну? 4️⃣ І што можна назваць радзімай для беларусаў у выгнаньні? У «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае падзеі тыдня з дасьледчыцай у міжнароднай бясьпецы, аналітыкам Lawfare Institute Кацярынай Шмацінай, палкоўнікам запасу Андрэем Шубадзёравым і пісьменьніцай Вольгай Гапеевай. https://youtu.be/rRr50D2LfvA
27 nov, 10:03

Лукашэнка не зьбіраецца сыходзіць — пры чым тут Бог? Тыдзень з Карбалевічам Хто вырашае, калі Лукашэнку сыходзіць з пасады? У інтэрвію францускаму часопісу Le Point ён спаслаўся на Бога. Што гэта кажа пра стаўленьне Лукашэнкі да ўлады? Як ён адмаўляе свой саўдзел у вайне супраць Украіны? І ў якіх пытаньнях разыходзіцца з Пуціным? Аналізуе Валер Карбалевіч. https://youtu.be/rRr50D2LfvA
27 nov, 09:09

У Менску за «здраду дзяржаве» судзяць сям’ю эвангельскіх хрысьціянаў: https://smarturl.click/AJwG8Y Пасьля дзевяці месяцаў сл
У Менску за «здраду дзяржаве» судзяць сям’ю эвангельскіх хрысьціянаў: https://smarturl.click/AJwG8Y Пасьля дзевяці месяцаў следзтва судовы працэс пачаўся і працягваўся больш за тыдзень. Аднак яго перанесьлі на 9 сьнежня. Суд праходзіць у закрытым рэжыме, таму падрабязнай інфармацыі пра справу няма.
27 nov, 08:10

Француская гісторыя Лявона Рыдлеўскага, слуцкага паўстанца і партызана макí: https://smarturl.click/6n4YY Лявон Рыдлеўскі пас
Француская гісторыя Лявона Рыдлеўскага, слуцкага паўстанца і партызана макí: https://smarturl.click/6n4YY Лявон Рыдлеўскі пасьпеў паўдзельнічаць у Слуцкім збройным чыне супраць бальшавікоў, стварыць беларускую арганізацыю ў Францыі, ваяваць у Францускім іншаземным легіёне і далучыцца да антынацысцкага Супраціву. У 1930 годзе Рыдлеўскі разам з Міколам Абрамчыкам заснаваў у Парыжы «Хаўрус беларускіх работнікаў». Арганізацыя дапамагала эмігрантам, выдавала беларускія газэты, ладзіла культурныя імпрэзы і адстойвала іхныя правы. Пасьля вайны Рыдлеўскі дапамагаў беларускім уцекачам і стаў віцэ-прэзыдэнтам Рады БНР. Ён памёр у Лёндане ў 1953 годзе. Незадоўга да сьмерці напісаў: «Францыя зноў стала свабоднай, я таксама. Але мая першая Радзіма, Беларусь [...] да сёньня жыве ва ўмовах тэрарыстычнага рэжыму».
27 nov, 07:33

Івонка Сурвіла ў віншаваньні да Дня герояў: «Беларусы хочуць быць гаспадарамі на сваёй зямлі»: https://smarturl.click/M5pXOx
Івонка Сурвіла ў віншаваньні да Дня герояў: «Беларусы хочуць быць гаспадарамі на сваёй зямлі»: https://smarturl.click/M5pXOx У чарговую гадавіну Слуцкага Збройнага чыну старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да суайчыньнікаў.
«Мела вялікі гонар у маім дзяцінстве ведаць некаторых з гэтых герояў. Сёньня нашыя змагарныя дарогі выглядаюць зусім інакш. Толькі вораг той самы, і краінаю кіруе чалавек, які, каб зьберагчы сваю ўладу, прадаў нашую Рэспубліку, за незалежнасьць якой мы змагаліся ледзь не стагодзьдзе. У 2020-м годзе сьвет нарэшце зразумеў, што мы вальналюбны народ і што мы будзем змагацца, пакуль ня вызвалім нашай дзяржавы і пакуль ня зможам перадаць яе — вольнай і незалежнай — нашым дзецям і нашым унукам».
27 nov, 06:50