Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Kanalga Telegram’da o‘tish
Ko'proq ko'rsatish
1 263
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+17 kunlar
-530 kunlar
Postlar arxiv
🎥 2005 год у новым выпуску #IMBY
У пятым выпуску другога сезона #IMBY — 2005 год у Беларусі. Лукашэнка пераназывае праспекты «па просьбах ветэранаў», беларуская хакейная зборная за тры хвіліны губляе шанец трапіць на Алімпіяду, затое Аляксандр Глеб пераходзіць у лонданскі «Арсенал».
Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін вырашаюць, хто з іх будзе галоўным апанентам Лукашэнкі на выбарах, а Андрэй Клімаў абвяшчае ўласны план рэвалюцыі.
Краіна слухае Topless, «Мэры Попінс» і Наталлю Падольскую. Ксюша Сітнік перамагае на дзіцячым «Еўрабачанні», а Анжаліка Агурбаш гучна, дорага і няўдала выступае на дарослым.
Глядзець выпуск:
https://youtu.be/RFzNPhL2h0U
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Якой была б сёння Беларусь, калі б не Першая сусветная вайна?
112 гадоў таму, 28 ліпеня 1914 года, у Сараеве застрэлілі эрцгерцага Франца Фердынанда. Гэтае забойства стала падставай для пачатку Першай сусветнай вайны.
Але што б было, калі б стралок не трапіў? Пра альтэрнатыўную гісторыю разважаем з Аляксандрам Фрыдманам.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/shto-bylo-b-u-belarusi-kali-b-ne-pershaya-susvetnaya-adkazvae-gistoryk
З Беларусі — без VPN
Repost from Наша Ніва
У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні
Неўзабаве тут пачнуць рэканструкцыю англійскага пейзажнага парку, што плануюць адкрыць у палацы апошніх уладальнікаў Мірскага замка, а таксама збіраюцца наладзіць чыгуначнае спалучэнне, адбудаваўшы вузкакалейку.
https://nashaniva.com/400813
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400813
Repost from Белсат
☝️Прысвяціў усё жыццё таму, каб народы ў нашай частцы Еўропы жылі ў згодзе
Нарадзінец Менску Ежы Гедройць быў жывым сведкам амаль усяго XX стагоддзя: ён памёр у 2000-м ва ўзросце 94 гадоў, і да канца сваіх дзён папярэджваў аб памылковасці выкарыстання ў міждзяржаўных адносінах прэтэнзіяў адносна гісторыі.
Гедройць нават адмовіўся прымаць польскі «Ордэн Белага арла» і ўкраінскі ордэн «За заслугі». Ён падкрэсліваў, што найвышэйшая ўзнагарода для яго – сам факт нармалізацыі польска-ўкраінскіх адносінаў.
Расказваем пра жыццё гэтага яскравага чалавека, які нарадзіўся роўна 120 гадоў таму.
✅ Чытайце тэкст па спасылцы
🔗 Або карыстайцеся гэтым лінкам, каб адкрыць яго з Беларусі
+2
🎨 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Горыда
27 ліпеня 1896 года нарадзіўся Язэп Горыд — беларускі мастак, графік, ілюстратар і карыкатурыст, адна з прыкметных постацяў мастацкага жыцця міжваеннай Вільні.
Ён вучыўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Фердынанда Рушчыца і Людаміра Сляндзінскага. Горыд быў вядучым мастаком сатырычнага часопіса «Маланка», афармляў беларускія кнігі і падручнікі, ствараў партрэты, пейзажы і палітычныя карыкатуры. Аднак ягоная творчасць не абмяжоўвалася беларускім друкам: Горыд займаўся станковым і манументальным жывапісам, ствараў фрэскі, вітражы і сграфіта, удзельнічаў у выстаўках у Вільні, Познані, Варшаве і Парыжы. Ягоныя творы сёння захоўваюцца ў музеях і прыватных зборах Літвы і Польшчы.
Жыццё мастака трагічна абарвалася ў верасні 1939 года, у першыя дні Другой сусветнай вайны.
Больш пра жыццё і творчасць у артыкуле Сяргея Гваздзёва «Пілігрымка мастака Язэпа Горыда»
Repost from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
35 гадоў беларускай незалежнасці: сустрэча ў Варшаве
27 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на сустрэчу, прысвечаную падзеям 1991 года — выхаду Беларусі з савецкага саюзнага праекта і станаўленню інстытутаў незалежнай дзяржавы.
Галоўны госць — Лявон Баршчэўскі, адзін з «дэпутатаў Незалежнасці» і непасрэдны ўдзельнік тагачасных палітычных працэсаў. Да размовы таксама далучыцца прафесар Віктар Шадурскі, аўтар кнігі «Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990–1996)».
Вядоўца — Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
Удзельнікі змогуць падзяліцца ўласнымі ўспамінамі і меркаваннямі.
📅 27 ліпеня, 18:00
📍 Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
+1
30 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 году Вярхоўным саветам БССР была прынята дэклярацыя «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце
Цягам 1991-1996 гадоў 27 ліпеня адзначалася як галоўнае дзяржаўнае сьвята – Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Пасьля лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году дату перанесьлі на 3 ліпеня – дня вызваленьня Менску ад гітлераўцаў.
27 ліпеня і Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Факты, відэа, тэст: https://smarturl.click/7jWwR
Repost from BGmedia: новости — 2026
🏹 У Калінкавічах хочуць ператварыць парк культуры ў зону ваеннай памяці. Жыхары чакалі атракцыёнаў, а не танкаў.
Улады Калінкавічаў прапануюць перанесці танк Т-34 у гарадскі парк і стварыць там экспазіцыю ваеннай тэхнікі. Жыхары выступілі супраць.
Чытайце далей на сайце BGmedia.
🎠
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/news/u-kalinkavichah-zhyhary-nie-chakali-tankau/
☘️ Ірландскі граф з-пад Наваградка: суполка «Наваградства» расказае пра біскупа Эдварда О’Рурка
Суполка «Наваградства» падзялілася новай відэалекцыяй пра гісторыю Наваградчыны.
Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, распавядае пра біскупа Эдварда О’Рурка — ураджэнца маёнтка Басіна пад Наваградкам, які стаў адным з найбольш уплывовых каталіцкіх іерархаў ва Усходняй Еўропе.
Нашчадак ірландскіх каралёў, расійскіх генералаў і ўдзельнікаў антыцарскіх паўстанняў, О’Рурк валодаў шасцю мовамі і ўзначальваў дыяцэзіі ў Мінску, Рызе і Гданьску. Немцы лічылі яго немцам, палякі — палякам, аднак сам біскуп падтрымліваў сувязі з Ірландыяй і адстойваў права беларусаў карыстацца роднай мовай у касцёле.
О’Рурк таксама спрабаваў пераканаць Ватыкан у неабходнасці стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, а тытул ірландскага графа выкарыстоўваў, каб заставацца ўбаку ад міжнацыянальных канфліктаў.
▶️ https://youtu.be/AwNy-o4ndzg
Repost from N/a
🔻 Калі 29 жніўня 1948 года супрацоўнікі МГБ прыйшлі арыштоўваць Мікалая Марцінчыка, яны ведалі, што забіраюць аднаго з найлепшых беларускіх педыятраў - чалавека, якога добра ведалі сотні гараджан, паважалі калегі, цаніла медыцынскае начальства.
Папулярнага лекара абвясцілі «агентам нацыянал-фашызму» і, натуральна, «беларускім нацыяналістам».Савецкія следчыя дасталі з архіваў падзеі дваццацігадовай даўнасці, калі Марцінчык быў адным з найбольш актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху Вільні, Беластоку, Гродна, Палесся і дзясяткаў гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі. 🔻Гісторыя змагання Мікалая Марцінчыка: https://karonavitauta.org/public/marcincyk-mikalai
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📕 Краязнаўца Леанід Лаўрэш у супрацы з выдавецтвам “Издательские решения” выпусціў кнігу “У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815—1843 гадоў”.
📖 Амаль 300-старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў у часе і кантэксце першай паловы XIX cтагоддзя, а таксама лад жыцця краю.
https://racyja.com/by/kultura/uspaminy-habryeli-puzyni-apublikavali-pa-belarusku/
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🪽 515 год таму, 26 ліпеня 1511-га, на Брэсцкім сойме Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права
На пачатку XVI стагоддзя Навагрудак лічыўся адным з галоўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. З 1507 года ён стаў цэнтрам Навагрудскага ваяводства. У 1511 годзе на сойме ВКЛ у Брэсце вялікі князь Жыгімонт Стары надаў гораду прывілей на самакіраванне паводле Магдэбургскага права.
У горадзе была ўведзена пасада войта, якому падпарадкоўваліся ўсе мяшчане. Войт разам з бурмістрам і сябрамі Рады разбіраў судовыя справы, вырашаў спрэчкі, што тычыліся мераў і вагі, а таксама сачыў, каб чужаземныя купцы — акрамя віленскіх — не гандлявалі ў розніцу.
Непасрэднае гарадское кіраванне ажыццяўлялася Радай, што складалася з шасці чалавек. З іх шэрага выбіраліся два бурмістры — праваслаўны і католік, якія ўзначальвалі Раду. Яна адказвала за парадак у горадзе, вядзенне грамадзянскіх спраў, кіраванне гарадской маёмасцю і нагляд за мараллю.
Мяшчане мелі шэраг абавязкаў: штогод сплачвалі ў гарадскую казну 50 залатых, серабрышчыну, падаткі з карчмаў, рамеснай дзейнасці і гандлю. Штосуботы дастаўлялі мяса ў замак, пры патрэбе выдзялялі возы і выстаўлялі варту.
18 сакавіка 1595 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт III Ваза надаў Навагрудку герб: у чырвоным полі — постаць арханёла Міхаіла ў чорным узбраенні з крыламі за спінай, з мячом у правай руцэ і шалямі ў левай.
З тэксту адпаведнага прывілея:
«...пячатку гарадскую на ратуш арханёла Міхаіла — у адной руцэ меч, у другой — вага».У верасні 2011 года ў горадзе быў ўсталяваны мемарыяльны памятны знак у гонар 500-годдзя атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
У Вільні пройдзе канферэнцыя ў гонар Алаізы Пашкевіч (Цёткі)
🎤 Падрыхтоўкай канферэнцыі і яшчэ адной творчай імпрэзы ў гонар Алаізы Пашкевіч (Цёткі) да 150-годдзя з дня яе нараджэння займаецца Госць Рацыі – старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч. Паразмаўлялі з ім пра гэтыя падзеі, а таксама пра наведванне месцаў, звязаных з выбітнай беларускай у Новай Вільні.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/u-vilni-projdze-kanferencyja-u-honar-alaizy-paskevic-cetki/
Repost from BGmedia: новости — 2026
🗡 25 ліпеня 1920 года пачаўся штурм Брэста і крэпасці над Бугам, занятых 🇵🇱 польскімі войскамі, Чырвонай арміяй
🏰 Крэпасць і горад павінны былі заняць салдаты 16-й арміі Заходняга фронту Чырвонай арміі. У сваю чаргу жаўнеры Палескай групы польскага войска пад камандаваннем генерала Уладзіслава Сікорскага абаранялі горад і крэпасць ад сіл суперніка шэсць дзён — з 25 ліпеня па 31 ліпеня.
«Ужо было вядома, што ўсе брэсцкія фарты, акрамя двух заходніх, знаходзяцца ў руках суперніка. Іх проста апанавалі масы людзей. Паўтаралася тактыка Брусілава 1915 года, заснаваная на прынцыпе: "сто загіне, але выжывуць трое". Расейцы заўсёды не шкадавалі людзей. Для іх мэта важней за чалавека»,— узгадваў Мячыслаў Лісевіч, лейтэнант і жаўнер Палескай групы. Бальшавіцкае войска ў выніку захапіла апошні бастыён польскага супраціву перад Варшавай. На расфарбаваным фота разбураны мост праз Буг падчас савецка-польскай вайны.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
👛 На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя
Каля 500 артэфактаў розных эпох, фрагменты ранненеалітычнай керамікі з адбіткамі старажытнай флоры і манету XVII стагоддзя знайшлі падчас археалагічных раскопак на беразе ракі Шчары ў Слонімскім раёне. Даследаванні праводзілі археолагі на чале з гісторыкам Алегам Ткачовым, а таксама ўдзельнікі дзіцячага турысцка-краязнаўчага лагера. Сёлета лагер працуе ўжо адзінаццаты раз.
Што адкапалі штольнікі пад Слонімам? Чытайце на Hrodna.life.
💰
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/ru/2026/07/24/slonim-artefakty/?utm_source=tg
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна
25 ліпеня 1936 году нарадзіўся Леанід Левін, беларускі архітэктар, адзін з стваральнікаў мэмарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Яма».
Быў старшынём Міжнароднай габрэйскай акадэміі мастацтва. Таксама стварыў іншыя вядомыя мэмарыялы на тэму Галакосту: мэмарыяльныя комплексы вязьням гета ў Слуцку, загінулым габрэям у Гарадзеі і іншыя. Ёсьць помнікі, створаныя Левіным асабіста або ў калектыве аўтараў ня толькі ў Беларусі, але і ўва Ўзбэкістане, Украіне, Расеі.
Левін праектаваў станцыі менскага мэтро «Плошча Леніна» і «Няміга».
Памёр у 2014 годзе ў родным Менску.
Больш падзеяў гэтага дня ў гісторыі глядзіце пад спасылкай: https://smarturl.click/GVxGE
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+2
Яна сябравала з Ларысай Геніюш
📌 24 ліпеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Вольгі Церашчатавай (1926-1992) – мастацтвазнаўцы, кандыдата мастацтвазнаўства, супрацоўніцы Музея старажытнабеларускай культуры пры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, шчырай сяброўкі Ларысы Геніюш.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/jana-sjabravala-z-larysaj-henijus/
Repost from Спадчына
+1
На могілках у польскім горадзе Рэска, імаверна, адшукалася пахаванне Уладзіслава Знамяроўскага — беларускага грамадска-палітычнага дзеяча і выдаўца міжваеннага часу, дакладны лёс якога дагэтуль заставаўся невядомым.
У крыніцах пішуць, што Знамяроўскі нарадзіўся ў 1888 годзе ў Латгаліі. У 1920–1930-х гадах ён трымаў у Вільні прыватнае выдавецтва, дзе друкаваў беларускія падручнікі, слоўнікі і літаратуру (у тым ліку творы Ф. Багушэвіча, Ядвігіна Ш., братоў Гарэцкіх). Таксама ён быў рэдактарам-выдаўцом шэрагу віленскіх газет: адноўленай «Нашай Нівы» (1920), «Незалежнай думкі», «Крыніцы» і «Волі народу», за што неаднаразова прыцягваўся польскімі ўладамі да суда. Дакладная дата смерці дзеяча ў даведніках і энцыклапедыях адсутнічае — пазначаецца толькі «пасля 1946 года», бо вядома, што пасля Другой сусветнай вайны ён з'ехаў у Польшчу і знік з поля зроку даследчыкаў.
На дасланых падпісчыкамі здымках з могілак горада Рэска (Заходнепаморскае ваяводства) зафіксавана пліта з імем Уладзіслава Знамяроўскага (Władysław Znamierowski) і датамі жыцця 25.12.1888 — 12.12.1975. Разам з ім пахаваныя Марыя Знамяроўская (1890–1974), Здзіслаў Знамяроўскі (1953–2012) і немаўля Віктар (2010).
На тых жа могілках ёсць яшчэ адна магіла сям'і Знамяроўскіх: двух Вальдэмараў (старэйшы 1913–1980 і малодшы 1944–1992 гадоў жыцця), а таксама Ядвігі (1922–1995). Храналагічна старэйшы Вальдэмар цалкам падыходзіць на ролю сына Уладзіслава і Марыі (калі яна яго жонка, вядома).
Супадзенне імя, прозвішча, дакладнага года нараджэння і агульнага кірунку пасляваеннай эміграцыі дае высокі працэнт імавернасці, што перад намі магіла менавіта беларускага выдаўца. Але прозвішча не тое каб рэдкае. Для канчатковай верыфікацыі і закрыцця белай плямы ў гістарыяграфіі неабходная дапамога спецыялістаў, здольных працаваць з польскімі архівамі або звязацца з нашчадкамі Знамяроўскіх.
#Польшча #могілкі
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
130 гадоў таму нарадзіўся Аляксандар Орса, які падрыхтаваў эліту беларускай паваеннай эміграцыі
24 ліпеня 1896 году нарадзіўся Аляксандар Орса — беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч. Займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу — вучэльні, якая выхавала эліту беларускай паваеннай эміграцыі.
Орса паходзіў з Наваградчыны. Быў выпускніком Карлава ўнівэрсытэту ў Празе.
З 1949 году Аляксандар Орса жыў у Злучаных Штатах. Стаў адным з заснавальнікаў Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, стварыў у Нью-Ёрку першую парафію Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Меў непасрэднае дачыненьне да паўстаньня тамсама Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Быў міністрам асьветы эміграцыйнага ўраду БНР.
Больш падзей 24 ліпеня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/v3oB8
Repost from БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Дзяніс Марціновіч: Небяспека «гістарычнага абнулення»
Гісторыкі і журналісты ў артыкуле БАЖ разважаюць пра тое, чаму нам важна перапыніць «бясконцае абнуленне» і ведаць сваіх папярэднікаў.
«Нам патрэбныя і падручнікі, і даследаванні, бо ў Беларусі, шчыра кажучы, амаль нічога з гэтага няма», — лічыць гісторык і крытык Дзяніс Марціновіч.
«Напрыклад, калі б у другой палове 1990-х нехта спытаў, што за выданне «Народная Воля», гэта, напэўна, выклікала б іронію: настолькі вядомай яна была.
Але газета ў 2020-х спыніла існаванне. І цяпер прыходзіць новае пакаленне людзей, якое ўжо зусім не ўяўляе, што гэта было за выданне, хто яго выдаваў, якой пазіцыі яно прытрымлівалася».Падрабязнасці без впн ❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️ Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
