en
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Open in Telegram
1 271
Subscribers
No data24 hours
+17 days
-1430 days
Posts Archive
Repost from Наша Ніва
Пад Мінскам археолагі знайшлі берасцяны посуд XI стагоддзя На Малым гарадзішчы — на рацэ Менка — вучоныя Інстытута гісторыі Н
Пад Мінскам археолагі знайшлі берасцяны посуд XI стагоддзя На Малым гарадзішчы — на рацэ Менка — вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі працягваюць раскопкі. https://nashaniva.com/396578 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396578

Repost from bellitinfo
13 чэрвеня: анлайн-лекцыя Натальлі Гардзіенкі пра лёсы беларускіх пісьменнікаў у ЗША. Яны пакінулі Беларусь, каб пісаць на ро
13 чэрвеня: анлайн-лекцыя Натальлі Гардзіенкі пра лёсы беларускіх пісьменнікаў у ЗША. Яны пакінулі Беларусь, каб пісаць на роднай мове па той бок акіяна. Адна стала легендай беларускай паэзіі ў эміграцыі. Двое — зніклі без вестак. Адзін з іх быў знойдзены і пахаваны толькі ў мінулым годзе. Даследчыца іміграцыі Натальля Гардзіенка распавядзе пра тры лёсы, тры жыцці і тры розныя спосабы быць беларускім пісьменнікам у Амерыцы: ✔️Наталля Арсеннева — адна з найзначнейшых беларускіх паэтак, чый шлях прывёў яе ў ЗША, ✔️Уладзімір Дудзіцкі — авантурная і супярэчлівая постаць, анфант тэрыбль беларускай літаратуры, які так і не выдаў пры жыцці ніводнага зборніка і знік без вестак, ✔️ Мікола Цэлеш — таксама знік, але ягонае цела нядаўна было знойдзена, ідэнтыфікавана і пахавана — гісторыя, якую Наталля даследавала разам з ягонай дачкой. 📅 Субота, 13 чэрвеня 🕐 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска / 20:00 Мінск Спасылка з'явіцца тут 👈

🦌 Такога Гродна вы не бачылі! Як жыў горад у 1930-я? У новым відэа гістарычны канал Hrodna 11:27 паказвае Гродна 1930-х гадо
🦌 Такога Гродна вы не бачылі! Як жыў горад у 1930-я? У новым відэа гістарычны канал Hrodna 11:27 паказвае Гродна 1930-х гадоў праз гісторыю турыста, які прыехаў на выходныя з Варшавы ў 1935 годзе. Аўтары відэа правядуць вас па маршруце праз чыгуначны вакзал, каралеўскія замкі, касцёлы, гарадскі парк і набярэжную Нёмана. У відэа сабраныя цікавыя факты пра цэны білетаў на хуткі цягнік "Тарпеда" да Гродна і змест мясцовых газет. Як гледачы вы завітаеце ў пякарню Любэга на Новым Свеце па булкі-напалеонкі, пакаштуеце напой буза ў цукерні Васілевіча і пройдзеце па каменным бруку вуліцы Дамініканскай. Тут і будынкі гарадскога тэатра імя Элізы Ажэшкі, і царквы Аляксандра Неўскага і Фары Вітаўта ў часе рэканструкцыі. Вы пабачыце таямніцы Старога замка, якія адкрыў стваральнік музея Юзэф Ядкоўскі, а таксама Каложу ў промнях вечаровага сонца. 🔴 Відэа глядзець тут па спасылцы: https://youtu.be/QypOgn9BGm8

Repost from Новы Час
📚 Сто гадоў таму ў Вільні адкрылася друкарня імя Францішка Скарыны — адзін з найважнейшых цэнтраў беларускага друку міжваенн
📚 Сто гадоў таму ў Вільні адкрылася друкарня імя Францішка Скарыны — адзін з найважнейшых цэнтраў беларускага друку міжваеннага часу. За пятнаццаць гадоў яе працы тут выйшла больш за 160 кніг, дзясяткі газэт і часопісаў. Друкарня стала не толькі вытворчай базай, але і месцам, вакол якога гуртавалася беларуская супольнасьць Вільні. Расказваем пра людзей, кнігі і гісторыю друкарні, якая пакінула прыкметны сьлед у беларускай культуры. Чытаць без VPN

Зыгмунт Серакоўскі: інсургент, які хацеў усіх зрабіць шчаслівымі Да 200-годдзя нараджэння Зыгмунта Серакоўскага, які нарадзіў
Зыгмунт Серакоўскі: інсургент, які хацеў усіх зрабіць шчаслівымі Да 200-годдзя нараджэння Зыгмунта Серакоўскага, які нарадзіўся 18 (30) мая 1826 года, выйшла новае выданне падкаста “Magistra Svita 17 красавіка 1863 года ў Расейскай імперыі адмянілі шпіцрутэны — самае жорсткае пакаранне для жаўнераў. Дзясяткі тысяч салдат уздыхнулі з палёгкай. Чалавек, які прабіў гэтую рэформу праз вайсковае міністэрства, у той самы дзень не змог нават даведацца пра свой трыўмф. Бо ён ужо хаваўся ў літоўскіх лясах пад мянушкай Даленга і рыхтаваў паўстанне супраць той самай арміі, якую толькі што рэфармаваў. Зыгмунт Серакоўскі — адзін з самых незразумелых героеў 1863 года. Афіцэр генштаба і інсургент. Сябар Чарнышэўскага і Шаўчэнкі. Чалавек, якога вешалі тыя самыя жаўнеры, дзеля якіх ён паклаў палову жыцця. У новым эпізодзе разглядаецца біяграфія паўстанца, якая лепш за любы падручнік паказвае, наколькі заблытаным насамрэч было паўстанне 1863 года. 🎧Падрабязней слухайце ў гістарычным падкасце Цімоха Акудовіча

27 гадоў таму, 30 траўня 1999, адбылася трагедыя на Нямізе. У гэты дзень радыёстанцыя "Мір" адзначала сваё двухгоддзе, а цыга
27 гадоў таму, 30 траўня 1999, адбылася трагедыя на Нямізе. У гэты дзень радыёстанцыя "Мір" адзначала сваё двухгоддзе, а цыгарэтная кампанія "Магна" ў межах рэкламнай акцыі налівала дармавое піва. Нечакана наляцела хмара, пачалася залева з градам. Людзі пабеглі ў бок падземнага пераходу на Нямізе. Утварылася цісканіна, у якой загінулі 53 чалавекі. "Яна памерла на маіх руках. Як мне далей жыць?" Выжылыя — пра трагедыю на Нямізе

Repost from Наша Ніва
У Грузіі адкрылі склеп са сталінскімі вінамі. Іх прададуць з аўкцыёна У паўзмроку памяшкання, дзе са столі звісае павуцінне,
У Грузіі адкрылі склеп са сталінскімі вінамі. Іх прададуць з аўкцыёна У паўзмроку памяшкання, дзе са столі звісае павуцінне, адчуваецца лёгкі саладкавата-мускусны пах. Тут знаходзіцца каля 40 тысяч бутэлек рэдкіх вінаў з Францыі і Грузіі. https://nashaniva.com/396400 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396400

Repost from Белсат
Гэты замак ледзь не знік, але ўсё ж стаў самым вядомым у Беларусі Мірскі замак – сапраўдны сімвал Беларусі, шмат хто з нас ез
+5
Гэты замак ледзь не знік, але ўсё ж стаў самым вядомым у Беларусі Мірскі замак – сапраўдны сімвал Беларусі, шмат хто з нас ездзіў туды ў вандроўку, ягоныя выявы ёсць на паштоўках і магніціках. Але мала хто ведае, што будавалі яго чатыры пакаленні, а гісторыя роду, якому замак належаў, абрасла легендай пра пракляцце. Распавядаем цікавыя факты пра ўнікальны архітэктурны помнік, дзякуючы якім ён стаў сапраўднай «візітоўкаю» нашай краіны. 👨‍🦰 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».

🧐 Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі Пажар 2021
🧐 Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі Пажар 2021 года не толькі нанёс цяжкія раны Будслаўскаму касцёлу, але і парадаксальным чынам прыадчыніў дзверы ў яго невядомую мінуўшчыну. Падчас раскопак археолагі знайшлі падмуркі самага першага мураванага касцёла і высветлілі, што гісторыкі з архітэктарамі мелі цалкам памылковыя ўяўленні пра стары храм, з якога паходзіць унікальны перспектыўны алтар, піша «Наша Ніва».
Штуршком да новых даследаванняў стала неабходнасць ратаваць помнік. Пасля моцнага пажару, які знішчыў дах сучаснага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, пачалося комплекснае інжынернае абследаванне святыні. Падчас геалагічных прац, неабходных для прыняцця рашэнняў па ўзмацненні грунтоў, унутры капліцы Святой Барбары раптам натыкнуліся на невядомыя раней муры.
Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве Кн
«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве Кніга «Ruins of Belarus» ад незалежнага архіва VEHA атрымала ганаровае адзначэнне (Wyróżnienie) на прэстыжным 66-м конкурсе «Najpiękniejsze Polskie Książki 2025», які ладзіць Польскае таварыства выдаўцоў кніг (PTWK) ✨ Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўчора на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу. Наша выданне ўвайшло ў лік пераможцаў у намінацыі «Мастацтва» (Sztuka). Камандзе VEHA удалося сабраць пад адной вокладкай фатаграфіі знішчаных помнікаў архітэктуры — замкаў, ратуш, сядзібаў, сінагог, цэркваў і касцёлаў — з 45 прыватных сямейных і публічных архіваў. Многія з гэтых будынкаў былі канчаткова сцёртыя з твару зямлі падчас войнаў або савецкага знішчэння спадчыны, таму гэтая кніга, по сутнасці, захавала тое, чаго фізічна больш не існуе. Чытаць на сайце або без VPN.

Новы артыкул у беларускай Вікіпедыі: Станіслаў Цывінскі Дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі падрыхтаваў чарговы артыкул — пра Ста
Новы артыкул у беларускай Вікіпедыі: Станіслаў Цывінскі Дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі падрыхтаваў чарговы артыкул — пра Станіслава Цывінскага, прафесара віленскага Універсітэта Стэфана Баторыя і адну з найбольш супярэчлівых постацяў міжваеннай Вільні. Цывінскі нарадзіўся ў Магілёве, вучыўся ў Кракаве, быў звязаны з польскім нацыянальна-дэмакратычным асяроддзем, публікаваўся ў эндэцкай прэсе і быў вядомы радыкальнымі, у тым ліку антысеміцкімі, выказваннямі. Разам з тым гэта быў даследчык літаратуры, выкладчык, знаўца творчасці Норвіда і чалавек з трагічным асабістым лёсам. Асобнае месца ў артыкуле займае скандал 1938-га. У рэцэнзіі на кнігу Мельхіёра Ваньковіча Цывінскі згадаў «нейкага блазна», які параўноўваў Польшчу з абаранкам: маўляў, каштоўнае толькі па краях, а сярэдзіна пустая. Выказванне прыналежала Ю. Пілсудскаму. Пасля гэтага Цывінскага і супрацоўнікаў рэдакцыі збілі вайскоўцы, а самога прафесара асудзілі да турмы. На фоне гэтай справы ў Польшчы тэрмінова прынялі закон аб абароне імя Пілсудскага

Repost from Наша Ніва
Італьянец напісаў кнігу пра жыццё і дзейнасць езуітаў у Слуцку Выданне грунтуецца на рукапісных крыніцах, якія цяпер захоўваю
Італьянец напісаў кнігу пра жыццё і дзейнасць езуітаў у Слуцку Выданне грунтуецца на рукапісных крыніцах, якія цяпер захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Беларусі, Польшчы і Літвы. Дакументы былі складзеныя адразу пасля скасавання ордэна езуітаў і даюць падрабязнае ўяўленне пра гісторыю Слуцка таго часу. https://nashaniva.com/396246 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396246

Repost from Спадчына
На фасадзе новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея мантуюць барэльефы, якія мусіць адлюстроўваць афіцыйную канцэпцыю
+2
На фасадзе новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея мантуюць барэльефы, якія мусіць адлюстроўваць афіцыйную канцэпцыю гісторыі беларускіх зямель. На гэты момант з боку галоўнага ўваходу ўсталяваныя тры кампазіцыі: «Дадзяржаўны перыяд», «Старажытная Русь» і «Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае». Яшчэ тры знаходзяцца ў працэсе мантажу. Звонку таксама завяршаецца абліцоўка гранітнай лесвіцы і ўкладка тратуарнай пліткі. Крыніца #Мінск #манументальнаемастацтва

📖 Выйшла кніга пра паўсядзённае жыццё мінчан 80 гадоў таму У выдавецтве «Коларград» выйшла з друку навукова-папулярная кніга
📖 Выйшла кніга пра паўсядзённае жыццё мінчан 80 гадоў таму У выдавецтве «Коларград» выйшла з друку навукова-папулярная кніга гісторыка і архівіста Уладзіміра Монзуля «Паўсядзённае жыццё Мінска ў 1944-1953 гадах». Праз прызму маленькіх гісторый і малавядомых фактаў выданне раскрывае тэмы паўсядзённага жыцця мінчан 80 гадоў таму.
«Кніга дазваляе зазірнуць у кожны кут мінскіх камуналак і працоўных інтэрнатаў, прайсціся па завадскіх цэхах, падглядзець лічбы ў разліковых лістках, паштурхацца ў крамных чэргах, праінспектаваць змесціва талерак і шклянак, пасядзець на кінасеансе», — піша аўтар выдання на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Repost from Наша Ніва
Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным Фаліянт сведчыць пра глыбознае ўзаемапранікненне яўрэйс
Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным Фаліянт сведчыць пра глыбознае ўзаемапранікненне яўрэйскіх і беларускіх містычных традыцый у XVIII стагоддзі. https://nashaniva.com/396134 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396134

Мікола Прашковіч: навуковец, які пацярпеў за беларускі погляд на гісторыю «Зеркало» апублікавала вялікі тэкст пра гісторыка і
Мікола Прашковіч: навуковец, які пацярпеў за беларускі погляд на гісторыю «Зеркало» апублікавала вялікі тэкст пра гісторыка і літаратуразнаўцу Міколу Прашковіча — аднаго з тых даследчыкаў, хто ў 1960-я спрабаваў вярнуць беларускай гісторыі ўласную перспектыву. Прашковіч пісаў пра ВКЛ як шматнацыянальную дзяржаву са старабеларускай дзяржаўнай мовай, крытыкаваў міф пра «вызваленне» Беларусі Расіяй і фактычна вяртаў у беларускі кантэкст постаці і тэмы, якія не ўпісваліся ў савецкую схему. Але ў 1966 годзе супраць яго выступілі аспіранты Віктар Люкевіч і Якаў Трашчанок. Іх тэкст у «Советской Белоруссии» выглядаў не як навуковая палеміка, а як палітычны данос. Прашковіч тады выйшаў з дыскусіі пераможцам, але ўлада не забылася: ціск, КДБ, звальненне, зламанае здароўе і ранняя смерць. А Трашчанок пазней стаў «любімым выкладчыкам» Лукашэнкі і адным з аўтараў афіцыйнай канцэпцыі гісторыі Беларусі.

Лекцыя Аляксандра Грушы «Новагародская зямля ў XIII–XVI ст.: на этапе інтэграцыі з Літоўскай зямлёй»   Суполка «Наваградства» апублікавала відэазапіс першай публічнай лекцыі, прысвечанай гісторыі Наваградка. Адкрытая лекцыя доктара гістарычных навук Аляксандра Грушы адбылася ў прасторы Rodzinna Europa ў Варшаве 29.03.2026.   📽https://youtu.be/nPIoZuoZqTA?si=mPOv4qcW1nhVTl33

✍️ Сто гадоў «Узвышшу»: гісторыя легендарнай літаратурнай суполкі, якая абрала якасць замест масавасці Роўна сто гадоў таму,
✍️ Сто гадоў «Узвышшу»: гісторыя легендарнай літаратурнай суполкі, якая абрала якасць замест масавасці Роўна сто гадоў таму, 26 траўня 1926 года, з’явілася новае літаратурнае аб’яднанне – «Узвышша», якое самім фактам свайго існавання паставіла неўзабаве крыж на усялякіх перспектывах іншых літаратурных суполак. 🗣 Расказваем, як найлепшыя літаратары той пары вырашылі згуртавацца і чаму якасць у літаратуры заўсёды будзе пераважаць над колькасцю.
За тры гады да з’яўлення «Узвышша», у лістападзе 1923 года, быў створаны «Маладняк» – першае літаратурнае аб’яднанне ў Беларусі. Да гэтага існавалі толькі лакальныя гурткі, якія нават і не ставілі сабе за мэту аб’яднанне ўсёй беларускай літаратурнай супольнасці ў адну арганізацыю. У «адраджэнскія» часы пісьменнікаў і паэтаў не было ў такой колькасці, каб існавала некалькі арганізацый, усе яны няблага ўжываліся ў рамках адной «Нашай Ніва».
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі? Адкрытая лекцыя Аляксея Ластоўскага – 9 чэрвеня а 20:00 па Мінску на YouT
Куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі? Адкрытая лекцыя Аляксея Ластоўскага – 9 чэрвеня а 20:00 па Мінску на YouTube-канале Годна. Кляштарныя бібліятэкі, магнацкія калекцыі, творы мастацтва – усё гэта было на беларускіх землях. Куды яно падзелася? І дзе сёння можна пабачыць беларускія скарбы ў музеях свету? Гэта ўводная лекцыя да курса «Беларуская спадчына ў музеях свету», які стартуе 16 чэрвеня на Lepsh.school. Каб мы нагадалі вам пра эфір – запоўніце гэтую гугл-форму.

Пашкевіч: «Варта падтрымліваць усё, што выглядае як нерасійскае, хай сабе яно (пакуль) і рускамоўнае» Сябра Беларускага інсты
+2
Пашкевіч: «Варта падтрымліваць усё, што выглядае як нерасійскае, хай сабе яно (пакуль) і рускамоўнае» Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч разважае пра небяспеку сённяшняга становішча Беларусі, пра новыя выклікі з боку Расіі, спосабы супрацьстаяння русіфікацыі і пра тое, чаму беларусы — не расейцы.   Чытайце на сайце Без VPN