1 260
Підписники
-124 години
-47 днів
-330 днів
Архів дописів
Repost from Белсат
✊ Рэжым упаў без адзінага стрэлу
Здавалася, гэтага не будзе ніколі. Але гісторыя зноў даказала: нават самыя моцныя дыктатуры не вечныя.
Repost from Наша Ніва
Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прадавалі Галівуду пад здымкі рэальных выбухаў
У другой палове XX стагоддзя ўрад Чэхаславакіі прыняў беспрэцэдэнтнае рашэнне: цалкам знесці 700‑гадовы каралеўскі горад Мост, каб дабрацца да радовішчаў бурага вугалю пад ім. Замест гістарычнага цэнтра з гатычнымі і рэнесанснымі помнікамі ўлады ўзвялі ўзорны панэльны горад, які павінен быў стаць сімвалам сацыялістычнай мадэрнізацыі, але ў выніку ператварыўся ў зону экалагічнага і сацыяльнага бедства.
https://nashaniva.com/405764
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405764
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
«Усё гэта выглядае вельмі цынічна», — Бяляцкі пра будаўніцтва Акадэміі КДБ на месцы каталіцкіх могілак у Менску → https://smarturl.click/zOoXpw
Нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі ў інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў пабудову Акадэміі нацыянальнай бясьпекі КДБ на месцы гістарычных могілак, побач з касьцёлам Сьвятога Роха ў цэнтры Менску.
У 1990-я гады ён быў сябрам камісіі культуры Менскага гарадзкога савету і, як успамінае, знаёміўся з плянамі пераўтварэньня гэтай тэрыторыі. Тады ўчастак былых могілак каля касьцёлу не плянавалі забудоўваць.
«Усе разумелі, што хоць гэта і цэнтар гораду, для забудоўцаў, для камэрсантаў ці для гарадзкіх і дзяржаўных структураў гэта быў ласы кавалак зямлі, але тым ня менш яна па змоўчаньні заставалася за касьцёлам», — кажа Алесь Бяляцкі.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
«Імпэрыя зноў змагаецца за ўплыў на моладзь». Фядута — пра філяматаў і схаваныя сэнсы Караткевіча → https://smarturl.click/gqDob4
Літаратуразнаўца і былы палітвязень Аляксандар Фядута у Вільні расказаў, чаму імпэрыі змагаюцца за ўплыў на моладзь, а таксама прэзэнтаваў кнігу пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», якую пачаў пісаць у СІЗА КДБ.
«Гісторыя філяматаў наўпрост спрычыніліся да гісторыі нашага рэгіёну. Сярод іх былі палякі, літвіны, немцы, украінцы, нашы суайчыньнікі. Гэта былі незвычайныя людзі, якія заслугоўваюць памяці пра іх. Будзем іх памятаць і ведаць, што моладзь — яна такая, ад яе шмат чаго можна чакаць»
У Вільні ўсталююць памятную шыльду на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра Лукашэвіча
3 кастрычніка а 10:00 Беларускі праваслаўны прыход у Вільні запрашае далучыцца да добраўпарадкавання магілы Уладзіміра Лукашэвіча на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках.
У 1924–1926 гадах Лукашэвіч выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі Закон Божы, пазней быў яе сакратаром. У архіўных дакументах ён таксама згадваецца як памочнік класнага кіраўніка і сябра Бацькоўскага камітэта. Яго дачка Раіса была жонкай беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча Леаніда Галяка.
Магілу ўдалося адшукаць дзякуючы даследчыку Уладзіславу Гарбацкаму. Старая шыльда сцерлася настолькі, што надпісы ўжо немагчыма прачытаць.
Падчас акцыі ўсталююць новую памятную шыльду, паправяць і пафарбуюць крыж. Месца пахавання асвеціць святар Георгій Рой.
📆 3 кастрычніка
🕙 10:00
📍 Свята-Ефрасіннеўскія могілкі, Liepkalnio g. 19, Вільня.
🔗 Падрабязнасці і геалакацыя — у паведамленні Беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні
Repost from Наша Ніва
Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў
З дапамогай сістэмы штучнага інтэлекту GPT-6 Astra атрымалася прачытаць зашыфраванае распараджэнне Напалеона Банапарта аднаму з яго генералаў. Што спатрэбілася ШІ, каб узламаць шыфр, які не маглі разгадаць больш за два стагоддзі?
https://nashaniva.com/405897
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405897
Repost from Белсат
💬 «Калі логіка гэтых зменаў будзе даведзеная да канца – атрымаецца, што ўлады незалежнай Рэспублікі Беларусь, у адрозненні ад царскіх і савецкіх, будуць баяцца “Пагоні”»
Ва ўрадзе распрацавалі папраўкі да закону, прысвечанага сімволіцы. Калі яны будуць зацверджаныя, то герб або сцяг можна будзе выключыць з дзяржаўнага рэгістра, калі «экстрэмісцкім» прызнаюць хаця б адзін ягоны элемент.
Геральдыст Алесь Чайчыц перакананы, што такім чынам закладваюць падмурак пад поўнае выцісканне з публічнага ўжытку розных варыяцыяў «Пагоні», якія дагэтуль можна сустрэць на гербах шэрагу гарадоў і рэгіёнаў.
✅ Разбіраем папраўкі разам з экспертам у нашым матэрыяле
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
Repost from De facto. Беларуская навука
Як беларусізавалі чыноўнікаў у 1920-я
Аляксандр Горны піша ў «Вестнику МГИРО» пра прыклад Віцебскай акругі, дзе пасля далучэння да БССР у 1924 г. значная частка чыноўнікаў недастаткова валодала беларускай літаратурнай мовай (у гарадах значную ролю адыгрывалі руская і габрэйская мовы). Курсы для іх мелі не толькі моўную, але і ідэалагічна-культурную функцыю: вывучаліся гісторыя, геаграфія, этнаграфія. Слухачамі былі дзяржаўныя служачыя, партыйныя і прафсаюзныя работнікі.
Вынікі курсаў істотна адрозніваліся ў розных раёнах, поўнага авалодання беларускай мовай дасягнуць не ўдавалася. Напрыклад, у Віцебскім раёне пасля навучання толькі 13 з 48 слухачоў (27%) былі прызнаныя здольнымі самастойна працаваць па-беларуску. У Суражскім раёне — 10 з 29 (34%), а ў Чашніцкім — 19 з 26 (74%).
Такім чынам, вынікі беларусізацыі істотна адрозніваліся паміж буйнымі гарадамі і рэгіянальнымі цэнтрамі: у правінцыйных і сельскіх асяродках яна знаходзіла больш падтрымкі.
Repost from Будзьма беларусамі!
✨ 5 невядомых жаночых імёнаў у беларускай гісторыі
Калі сказаць пра беларускія імёны ў культуры, хто першай прыйдзе вам на думку? Можа быць, Ларыса Геніюш? Цётка? Паўліна Мядзёлка? Уршуля Радзівіл?
🗣 Яна Вольская распавядае пра імёны тых беларусак, якія не зазналі вялікай папулярнасьці і не здабылі шырокай вядомасьці, але якія працавалі і стваралі дзеля беларускай культуры, часта былі самабытнымі і арыгінальнымі пісьменьніцамі, паэткамі і грамадзкімі дзяячкамі.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
☕️ Ад элітнага да даступнага: кароткая гісторыя кавы і гарбаты ў Гродне і Беларусі
1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень кавы. Да гэтай даты рэдацыя мы яшчэ раней падрыхтавалі гісторыю напояў, якія грэюць і бадзёраць нас напрацягу стагоддзяў.
Сучасная кававая культура пачала актыўна развівацца ў Гродне і Беларусі з 2010-х гадоў. Але першым кавярням і ініцыятывам было на што абаперціся — традыцыя піць каву і гарбату у нашым рэгіёне існуе даволі даўно.
Чытайце матэрыял да Міжнароднага дня кавы на Hrodna.life:
☕️
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/ad-elitnaga-da-dastupnaga-koratka-pra-gistoryiyu-kavyi-garbatyi-u-grodne-belarusi/?utm_source=tg
Repost from Будзьма беларусамі!
🔴 «Горача прашу далікатна даваць парады тым, хто ведае меней, не адпужваць і не лупцаваць»
«Калі мы вынайдзем рухавік, які працуе на энергіі бульбасрачаў, — мы каланізуем космас! Кажу вам, энергіі хопіць на даследаванні чаго заўгодна. Толькі баюся, што па дарозе да прарыву мы ладна так перасварымся».
🗣 Марыя Грыц разважае пра тое, чаму дарослыя людзі кідаюцца ў абразы, ці навучымся мы калі-небудзь цывілізаванай дыскусіі, і што паказала гісторыя з Крыжам Сафіі (Дагмар).
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі працуе выстава «Песня пра зубра»
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя творы, вырабы са шкла, рэдкія кнігі і іншыя рарытэты з выявай зубра. Сярод экспанатаў — кніга Георгія Карцова «Белавежская пушча» 1903 года, у якой дадзены гістарычны агляд Белавежскай пушчы ад старажытных часоў да пачатку XX стагоддзя, апісанне прыроды, жывёльнага свету (у тым ліку зуброў) і арганізацыі царскіх паляванняў.
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Твая Гісторыя
🪦Канцэптуальны помнік жаўнеру Першай Сусветнай вайны ў Вугоршчыне
Помнік змадэляваны як сямейны фотаздымак з адсутным бацькам.
👉🏻А мне падумалася пра іншае: са старых фотаздымкаў у нас часта людзей сапраўды "выціналі" пасля прыходу бальшавікоў. Пасля 1917-га і 1939-га. Каб органы не зацікавіла фота чалавека ў пагонах... Фотаальбомы, як сёння тэлефоны, цікавілі чэкістаў у першую чаргу.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
🏠 Музей малой радзімы ў Студзіводах адначыць 40-годдзе
💥 Імпрэза адбудзецца ў гэтую нядзелю, 4 кастрычніка.
Праграму можна паглядзець на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/sumezza/muzej-maloj-radzimy-u-studzivodach-adnacyc-40-hoddze/
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 80 гадоў таму Нюрнбэрскі трыбунал абвясьціў прысуды кіраўнікам нацысцкай Нямеччыны → https://smarturl.click/nq1odW
1 кастрычніка 1946 году ў Нюрнбэргу завяршыўся судовы працэс над кіраўнікамі нацысцкай Нямеччыны.
З 22 падсудных 19 прызналі вінаватымі ў злачынствах супраць міру і чалавечнасьці, а таксама іншых ваенных злачынствах. 12 асудзілі на сьмяротнае пакараньне, трох — на пажыцьцёвае зьняволеньне, чатырох — на тэрміны ад 10 да 20 гадоў.
Трыбунал прызнаў злачыннымі СС, гестапа і іншыя структуры нацысцкага рэжыму.
На фота — Герман Герынг, былы міністар авіяцыі і кіраўнік вайскова-паветраных сілаў Нямеччыны. Яго асудзілі на павешаньне, але напярэдадні выкананьня прысуду ён скончыў жыцьцё самагубствам.
Repost from Наша Ніва
Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім
Вынікі апошніх даследаванняў палескіх святынь паказваюць, што масіўныя каменныя манументы, хоць таксама паходзяць з тэрыторыі сучаснай Украіны, на стагоддзі маладзейшыя за дату, якую ім прыпісвала легенда.
https://nashaniva.com/405760
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405760
Repost from Белсат
😱 Прыехалі ў Закапаны, але замест гор пайшлі на могілкі
І на тое ёсць вельмі беларуская прычына. Закапаны – гэта не толькі горы, лыжы і адпачынак. Тут ёсць важны кавалак нашай гісторыі: больш за сто гадоў таму лёс прывёў сюды аднаго з выбітных беларусаў, які стаяў ля вытокаў нацыянальнага адраджэння.
Пра каго гаворка і як Закапаны звязаны з беларускай гісторыяй, разбіраемся ў нашым відэа.
👨🦰 А даведацца больш можна ў нашай праграме «Сармацкі вус» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
Repost from Наша Ніва
Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда
Аўтар павільёна ў Аляксандраўскім скверы спраектаваў дзясяткі чыгуначных вакзалаў ва ўсёй Беларусі. А стаў завочна вядомым толькі дзякуючы мінскай байцы пра архітэктара, пакрыўджанага на заможнага заказчыка.
https://nashaniva.com/405690
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405690
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
30 верасьня нарадзіўся Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, якому сёньня споўнілася б 95 гадоў.
Гілевіч – дэпутат беларускага Вярхоўнага Савету ў 1980–90-я гады, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.
Ніл Гілевіч быў ініцыятарам і суаўтарам Закона аб мовах 1990 году, які замацаваў беларускую мову як адзіную дзяржаўную яшчэ да распаду СССР.
Пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі Ніл Гілевіч актыўна выступаў з крытыкай ягонай моўнай і культурнай палітыкі, у прыватнасьці супраць рэфэрэндуму 1995 году, які пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.
Дзяржаўныя структуры і выданьні ігнаравалі ягоныя юбілеі, у 2006 годзе «Мастацкая літаратура» адмовіла ў выданьні ягонай кнігі «Выбранае».
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
+2
100 гадоў даследаванняў Банцараўшчыны — гарадзішча, якое дало назву археалагічнай культуры
Як узгадвае канал «Спадчына», сто гадоў таму пад Мінскам пачалося навуковае вывучэнне гарадзішча Банцараўшчына. У 1925 годзе тут заклалі разведвальны шурф Мікалай Улашчык і Сяргей Шутаў, а ўжо ў 1926-м пачаліся раскопкі Інбелкульта пад кіраўніцтвам Сяргея Дубінскага.
Даследаванні паказалі, што месца было заселена ад III ст. да н. э. да VIII ст. н. э. Менавіта знаходкі VI—VIII стагоддзяў сталі асновай для вылучэння банцараўскай археалагічнай культуры, названай паводле гэтага помніка.
Значная частка даваенных калекцый і дакументацыі была страчана падчас Другой сусветнай вайны, а з сярэдзіны ХХ стагоддзя тэрыторыю гарадзішча пачалі забудоўваць лецішчамі.
Тым не менш даследаванні працягваюцца. У 2025–2026 гадах археолагі знайшлі элементы старажытнай абарончай сістэмы і рэдкія для Цэнтральнай Беларусі бронзавыя артэфакты. Ёсць і сляды, якія могуць сведчыць пра яшчэ больш ранняе паселішча — часоў ранняга неаліту.
