cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы. YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus Сайт: https://warta.media/ Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
540
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+147 kunlar
+2230 kunlar
Post vaqtlarining boʻlagichi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Nashrni tahlil qilish
PostlarKo'rishlar
Ulashishlar
Ko'rish dinamikasi
01
«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова Беларускія пілоты працягваюць прафесійную камплектацыю, дзеля павышэння якасці працы. У бягучы момант група БПЛА паспяхова выконвае баявыя задачы на актуальных напрамках фронту. Нашая праца на харкаўскім напрамку была адназначна ў сацыяльных сетках Міжнароднага легіёна. Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення. Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта. Хуткасць перадачы інфармацыі паміж сродкамі выведкі і сродкамі паражэння зʼяўляецца ключавым фактарам у эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў і своечасовым знішчэнні ворага. Таму наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе. Гэты комплекс каштуе 24 тысячы даляраў. Каб сабраць хутка, просім блогераў, палітыкаў, актывістаў і медыя распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты збор. Дапамагчы можна па наступным рэквізітам: Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322 Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd PayPal: [email protected] @post_rudzik
1102Loading...
02
🤍Сёньня юбілей у палітвязьня Дзяніса Івашына 6 чэрвеня Дзянісу Івашыну спаўняецца 45 год. Свой дзень Нараджэньня Дзяніс, на жаль, чарговы год сустрэне ў лукашыстскай вязьніцы. Журналіст-расьледвальнік і патрыёт Беларусі, Дзяніс Івашын, атрымаў за сваю працу і грамадзянскую пазіцыю 13 год і 1 месяц пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму. Віншуем Дзяніса з днём Народзінаў і жадаем волі, абдымкаў з роднымі й шчасьлівага жыцьця ў Вольнай Беларусі!
1721Loading...
03
«Любят русские люди бунтовать! Встанут на колени перед барским домом и стоят подлецы!» —М.Салтыкоў-Шчадрын 3 чэрвеня ў Маскве насупраць будынку МінАбароны ўдзельніцы руху жонак мабілізаваных “Путь Домой” патрабавалі вяртаньня сваіх мужоў з зоны баявых дзеяньняў ва Украіне.
2103Loading...
04
🎭З нагоды 4 гадавіны дзейнасьці тэатральная студыя “Купалінка” запрашае сёньня а 18-й гадз. у канцэртную залю Мазавецкага Інстытуту Культуры (Elektoralna 12) на тры прэм’еры • «Кветкі пад залевай» паводле п'есы І. Сідарука. • “Сьляза Волата” - першая пастаноўка п’есы С. Кавалёва . • “Мой шлях” – галасы мігрантаў і іх гісторыі, сплеценыя з успамінаў і досьведу. 5 чэрвеня, 18.00 Elektoralna 12, Мазавецкі Інстытут Культуры.
5704Loading...
05
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч зноў у сьпісе "эсктрымістаў", але ёсьць ньюанс Паводле інфармацыі ПЦ "Вясна", 24 траўня суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прадмову Язэпа Янушкевіча да збора твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Адзначым, што двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» у лістападзе 2023 году тым жа судом Жыткавіцкага раёну. Пазьней рашэньне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года. Цяпер гэты самы двухтомнік беларускага класіка зноў зьявіўся ў адпаведным сьпісе на сайце Мінінфарма — аднак на гэты раз «экстрэмісцкай» прызнаная толькі прадмова да яго.
2581Loading...
06
🇬🇪❗️Сьпікер парламента Грузіі падпісаў закон аб "іншаагентах" Закон прадугледжвае, што няўрадавыя арганізацыі і СМІ, якія атрымліваюць больш за 20% фінансаваньня з-за мяжы, павінны рэгістравацца ў якасьці арганізацыі, «якая праводзіць інтарэсы замежнай сілы». Парламент Грузіі прыняў так званы законапраект аб іншаагентах у трох чытаньнях, але прэзідэнт Саламе Зурабішвілі наклала на яго вета. Дэпутаты пераадолелі вета, але Зурабішвілі адмовілася падпісваць законапраект. У адпаведнасьці з грузінскім заканадаўствам, праект закона паступіў на подпіс сьпікеру парламента.
2855Loading...
07
“Тыя білі па галаве і крычэлі: "атвечай па -чэлавечэскі!" і абзывалі бруднымі словамі” – Зянон Пазьняк падзяліўся інфармацыяй пра забойства Алеся Пушкіна Зянон Пазьняк у сваім Фэйсбуку апублікаваў зьвесткі, якія атрымаў з лукашысткай турмы, аб катаваньні і забойстве палітвязьня Алеся Пушкіна: Нашага знакамітага мастака Алеся Пушкіна вертухаі і наглядчыкі катавалі кожны дзень. Яны задавалі яму бязглуздыя пытаньні і патрабавалі адказу. Калі Алесь пачынаў адказваць, яны білі яго палкамі па галаве і крычалі: "атвечай на нармальнам языке!" Часам Алесь нават зьбіраўся ім адказваць па-маскальску, але галава балела так, што ня мог успомніць маскальскіх слоў. А тыя білі па галаве і крычэлі: "атвечай па -чэлавечэскі!" і абзывалі бруднымі словамі. Асабовасьці гэтых падонкаў вядомыя. Трэба запісаць прозьвішчы на паперы (каб ня зьніклі) і пачакаць адплаты. Яна будзе для іх асаблівая.
2 28240Loading...
08
3 чэрвеня 1988 года быў апублікаваны артыкул артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты – дарога смерці". Ён паклаў пачатак афіцыйным расследаванням над эпізодам савецкіх злачынстваў.
2242Loading...
09
У Тбілісі невядомыя разграмілі офіс найбуйнейшай апазіцыйнай партыі "Адзіны нацыянальны рух". У офісе, блізкай да экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі партыі АНР, паведамілі, што выбіты вокны і пашкоджана абсталяваньне. Па словах відавочцаў, каля 40 чалавек зь бітамі і жалезнымі прутамі ўварваліся ноччу ў офіс партыі. Нягледзячы на тое, што аддзяленьне паліцыі знаходзіцца за 1-2 км ад будынка, ніхто з тых, хто нападаў, затрыманы не быў. На месцы вядуцца сьледчыя дзеяньні.
3385Loading...
10
З прамовай на вечары памяці Вітольда Ашурка выступіў Зянон Пазьняк Запіс выступу на канале WARTA: https://www.youtube.com/watch?v=MW6bKl2OY9s
1 9226Loading...
11
А вы ведалі, што Гугл не дазваляе ствараць рэкламу па-беларуску? На жаль, гэта так. І гэтую сітуацыю варта выправіць. Падпішыце петыцыю, складзеную беларусамі да карпарацыі Гугл: https://www.change.org/p/google-add-belarusian-language-to-google-ads Петыцыя заклікае да вырашэньня асноўных двух праблем, зь якімі сутыкаюцца беларускамоўныя карыстальнікі: 1) Google Ads не дазваляе рэкламаваць бізнес на беларускай мове. Больш за тое, нават не дазваляе выкарыстоўваць у рэкламе гіперспасылкі на беларускамоўныя сайты; 2) Вельмі цяжка ці немагчыма прайсці мадэрацыю ў сэрвісе платнай рэкламы Google Ads для відэа на YouTube з беларускамоўным запісам. На дадзены момант петыцыю падпісала 33,695 чалавек.
4 64479Loading...
12
🇺🇦Украінскі блогер Аляксандар Балаганаў падзяліўся відэа перадачы вялікай партыі дронаў палку Кастуся Каліноўскага. ✈️😉 На відэа Павал “Дзядзька” Шурмей дзячыць беларусам за дапамогу. 15 красавіка украінскі блогер Аляксандар Рыкаў “Балаганаў” абвесьціў у сваіх сацсетках аб вялікім зборы на дроны для Каліноўцаў. Планавалася сабраць кошты на 100 дронаў. Ужо на раніцу 16 красавіка "Балаганаў" аб'явіў аб завяршэньні збору.
2 39615Loading...
13
https://warta.media/2103
3370Loading...
14
5 чэрвеня “Купалінка” запрашае гледачоў на паказ трох спэктакляў у Мазавецкім інстытуце культуры. Напярэдадні прэм’ерных паказаў, Warta сустрэлася з рэжысёркай тэатральнай студыі “Купалінка” Натальляй Локіць. Якія вынікі падводзіць студыя “Купалінка”? Як адзначыць завяршэньне сезону? Пра далейшыя планы і бягучыя праблемы “Купалінкі” чытайце на сайце: https://warta.media/2097
3400Loading...
15
26 траўня у беларускім Доме ў Варшаве адбылася вечарына памяці забітага ў турме палітвязьня Вітольда Ашурка. Каб ушанаваць памяць Вітольда выступілі ягоныя сябры і сваякі, а таксама беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы. Некаторыя са сьведчанняў прагучалі упершыню. Фота-рэпартаж на канале Варта: https://warta.media/2068
3961Loading...
16
🥀Памерла маці забітага лукашстамі палітвязьня Вітольда Ашурка Алене Міронаўне Ашурак было 86 гадоў. Як стала вядома, яна сышла з жыцьця ў Бярозаўцы 27 траўня — праз шэсьць дзён пасля трэцяй гадавіны сьмерці Вітольда ў калоніі № 17. У апошнія гады стан здароўя Алены Міронаўны пагоршыўся, ёй было цяжка хадзіць, у тым ліку наведваць магілу сына.
5544Loading...
17
У Варшаве адкрыўся новы музей з каштоўнымі для беларусаў экспанатамі Палац Рэчы Паспалітай — другая назва палаца Красіньскіх у Варшаве – стаў даступным для наведвальнікаў. Пасьля заканчэньня рамонту архітэктурны помнік Варшавы ў стылі барока будзе даступны для наведвальнікаў амаль штодзённа: кожны зможа азнаёміцца з экспанатамі ўнікальнай калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі, якія ў ім захоўваюца. Экспанаты музею маюць істотную каштоўнасьць для польскай, беларускай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Якія экспанаты будзе асабліва цікавым пабачыць беларусам? У экспазіцыі палаца Рэчы Паспалітай можна пабачыць два Статуты ВКЛ, найвялікшы стараславянскі кананічны рукапіс Супральскі, рукапісы Элізы Ажэшкі і Адама Міцкевіча, а таксама гравюру з выявай Тадэвуша Касцюшкі. Палац Рэчы Паспалітай у Варшаве даступны для наведвальнікаў бясплатна - шэсць дзён на тыдзень, з 11.00 да 19.00, акрамя аўторка.
39914Loading...
18
Новая атака на Курапаты — камэнтар Зянона Пазьняка Як стала вядома, на Курапаты распачалася новая атакая: паламаныя вялікія крыжы на Гальгофе і на ўваходзе ў мэмарыял, а таксама апаганены абраз Маці Божай. WARTA узяла каментар з гэтай нагоды ў Зянона Пазьняка — адкрывальніка і даследьніка Курапатаў. https://www.youtube.com/watch?v=rNztnWo_Qgk
2 43714Loading...
19
26 траўня — Дзень незалежнасьці Грузіі Гісторыя Грузіі мае шмат паралеляў з беларускай гісторыяй. 26 траўня 1918 году Грузінская дэмакратычная рэспубліка абвесьціла незалежнасьць (у беларусаў 25 сакавіка 1918 году БНР абвесьціла незалежнасьць). Пасьля была вайна з расейскімі бальшавікамі і доўгая акупацыя. І толькі ў 1991 годзе, як і беларусы, грузіны аднавілі сваю незалежнасьць. З тых часоў 26 траўня адзначаецца як Дзень незалежнасьці Грузіі. На відэа цэнтральны прасьпект Руставелі і пралёт групы самалётаў з бел-чырвона-белым сьледам.
3894Loading...
20
Расейскія тэрарысты нанесьлі ўдар па гандлеваму цэнтры ў Харкаве. Колькасьць загінулых пакуль невядома.
2380Loading...
21
Сяргей Навумчык пракамэнтаваў сітуацыю з квотамі ў Каардынацыйнай Радзе Гендарны казус узьнік са сьпісам Аб'яднання «Наша справа» на чале з палітолагам Розай Турарбекавай, які складаецца з 14 чалавек. У апошні момант яго вырашылі пакінуць дзьве жанчыны. Адна з іх — медык Анастасія Махамет, якой паставілі такую ўмову на працы. У выніку сьпіс перастаў адпавядаць патрабаваньням аб гендарных квотах, паводле якіх не менш за 40% кожнага сьпісу павінны складаць жанчыны. У такіх абставінах Розе Турарбекавай патрэбна выключыць са спісу двух мужчын, каб прадухіліць поўнае выключэньне ейнага сьпісу з выбараў. Сяргей Навумчык, намесьнік старшыні рады БНР, дэпутат незалежнасьці: Прапаную шаноўнай Розе Турарбекавай, якой загадалі выключыць са сьпісу ў КР двух мужчынаў, зрабіць «ход канём». Двое мужчын са сьпісу мусяць абвясьціць сабе жанчынамі (ці правільна я разумею, што гэта называецца – трансгендэрамі?). Гэта паставіць выбарчую камісію перад экзістэнцыйным выбарам. Пагадзіцца – значыць, давесьці сытуацыю з квотамі да поўнага абсурду (яна і была ад пачатку абсурднай). Не пагадзіцца – азначае праігнараваць прагрэсіўныя тэндэнцыі, адстаць ад жыцьця, вярнуцца ў XIX стагодзьдзе, калі не сказаць – у змрочнае сярэднявечча. Так, разумею ад тых двух мужчын гэта запатрабуе мужнасьці (прабачце за таўталогію). Ну дык палітыка вымагае ахвярнасьці, дарагія мае. Зрэшты, потым можна будзе вярнуцца ў звыклы пол, калі не спадабаецца. А ўвогуле, як чалавек, які ў 1994 як давераная асоба кандыдата з прэзыдэнты Пазьняка лічыў, што найлепшым міністрам абароны была б Галіна Сямдзянава (і пераконваў у гэтым генэралаў, калі часам даводзілася зь імі размаўляць), і які вось ужо 27 гадоў зьяўляецца намесьнікам Івонкі Сурвіллы і мала бачыў кіраўнікоў, роўных ёй – перакананы, што якасьці чалавека – прафэсійныя, палітычныя, камунікатыўныя, ды якія заўгодна – вызначаюцца зусім ня полавымі прыкметамі.
4605Loading...
22
Амэрыканскія ракеты ATACMS у дзеяньні: украінскія збройныя сілы зьнішчылі сучасныя расейскія сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Данецкай вобласьці ▫️Зьнішчана 2 ПУ ЗРК С-300/400; ▫️Пашкоджана 1 ПУ ЗРК С-300/400; ▫️Зьнішчана РЛС "96Л6Е"; ▫️Зьнішчаны пункт кіраваньня ЗРК С-300/400.
4390Loading...
23
“Выратаваць і выцягнуць палітычных зьняволеных з турмы і рабіць гэта любымі даступнымі і недаступнымі спосабамі” -- прэс-канфэрэнцыя у Беларускім Доме у Варшаве з нагоды дня палітвязьняў. Фота-рэпартаж ад медыя Warta https://warta.media/2004
3823Loading...
24
Затрыманы адміністратар тэлеграм-канала «Propovednik» Як паведамляе ПЦ “Вясна” са спысылкай на праўладныя тэлеграм-каналы, затрыманы мужчына нібыта «распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісьць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм». Паведамляецца, што распачаты шэраг крымінальных спраў — затрыманаму пагражаюць 10 гадамі зьняволеньня. У тэлеграм-канале «Propovednik» усяго 117 падпісантаў, а яго мэтамі названыя «сыход ад уплыву фашысцкай Расеі і вызваленне Беларусі ад дыктатуры, у тым ліку і дыктатуры Ціханоўскай».
3672Loading...
25
❗️На Паліну Шарэнду-Панасюк заведзеная новая крымінальная справа Пра гэта піша ейны муж Андрэй. Таксама ён паведаміў, што Паліна знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3.
5063Loading...
26
У гэты дзень, 21 траўня, тры гады таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысьветленых абставінах загінуў палітвязень, актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Беларусы ведаюць і разумеюць, што Вітольд Ашурак -- ахвяра таталітарнага рэжыму, ён быў забіты гэтым рэжымам за свае погляды і ідэі, ды проста за тое, што ён беларус. Сябра Партыі БНФ, абласны каардынатар руху "За свабоду", ён не раз балатаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў і парламент. Узнімаў экалагічныя пытаньні, праводзіў акцыі, разам з паплечнікамі ўшаноўваў месцы памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Упершыню В.Ашурак быў затрыманы за Плошчу 2020 года. Шчыры беларус і змагар загінуў ва узросце 51 год. У знак памяці пра яго 21 траўня адзначаецца як Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі. Таксама гэта дзень памяці загінулых у няволі палітвязьняў Мікалая Клімовіча, Аляксандра Кулініча, Алеся Пушкіна, Вадзіма Храсько, іншых загінулых у час задушэньня мірных пратэста.
4202Loading...
27
Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла сёння з калоніі пасля сканчэння адбыцця тэрміну Пра гэта паведамляе яе муж. 19 траўня Паліна была этапаваная з калоніі, але куды і на якіх падставах інфармацыі няма. Па звестках, яна мусіла вызваліцца 21 траўня. Два тыдні таму над ёй устанавілі прэвентыўны надзор у судовым парадку.
2 2475Loading...
28
Карпянкоў стварыў фонд «Маладая гвардыя» на базе маладзевых «вайскова-патрыятычныя клубаў» 19 траўня ў вайсковай частцы 3214 (Менск, Уручча) намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў прэзентаваў фонд «Маладая гвардыя». “Стварэньне фонду - гэта магчымасьць прыцягненьня сродкаў для развіцьця ваенна-патрыятычнага руху і аказаньні дапамогі тым, каму яна патрэбна” – адзначыў Н.Карпянкоў на цырымоніі. У апякунскую раду фонду ўвайшлі 13 чалавек, сярод іх палітыкі, прадпрымальнікі і супрацоўнікі дзяржаўных медыяў. Дырэктарка фонду Ала Веруш – сумнавядомая барацьбітка з экстрэмістамі і анархістамі. Паводле Веруш: “Фонд будзе дапамагаць развіццю ініцыятыў, скіраваных на карысць Радзімы. Мы перадаем нашым дзецям традыцыйныя каштоўнасці, каб ганарлівая, мірная, прыгожая Беларусь перайшла ў надзейныя рукі падрастаючых юных патрыётаў”. На цырымоніі адкрыцьця фонду, як бачна з фота-справаздачы, дзяцей навучылі рукапашнаму бою, зборцы-разборцы аўтамата Калашнікава, стральбе з розных відаў зброі, кіраваньню дронамі. Фонд «Маладая гвардыя» аб’ядноўвае 18 «вайскова-патрыятычных клубаў», у склад якіх уваходзяць звыш 2 тысяч дзяцей па ўсёй Беларусі.
3201Loading...
29
🤔Эўразьвяз выказаў «шчырыя спачуваньні» ў сувязі са сьмерцю прэзідэнта Ірана Старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што «ЭЗ выказвае шчырыя спачуваньні» ў сувязі са сьмерцю прэзідэнта і міністра замежных спраў Ірана. Пра гэта Мішэль напісаў у Х. Старшыня Эўрапейскай рады зрабіў заяву пасьля таго, як іранскія дзяржаўныя СМІ пацьвердзілі, што прэзідэнт і міністар замежных спраў Ірана загінулі ў катастрофе. «ЭЗ выказвае свае шчырыя спачуваньні ў сувязі з гібельлю прэзідэнта Раісі і міністра замежных спраў Абдалахяна, а таксама іншых членаў іх дэлегацыі і экіпажа ў выніку крушэньня верталёта. Нашы думкі з сем'ямі ахвяр», - напісаў Шарль Мішэль.
3522Loading...
30
Нацыянальны інтарэс Калі народ (палітыкі) не разумее сваей гістарычнай каштоўнасьці, місіі, то ен памерлы, загінуўшы народ. Здольнасьць эліт разумець і акрэсьліць нацыянальныя інтарэсы - есьць прыклад жыцьцевай, творчай сілы Народу. Стваральнай сілы - калі гаворка вядзецца пра пабудаваньне незалежнасьці і Разбуральнай - калі гэта вядзе да імпэрыялізму і вынішчэньня іншых народаў. Калі палітыкі, нацыянальныя эліты не фарміруюць і не артыкулююць нацыянальныя інтарэсы і інтарэсы нацыі, то яны заўсёды будуць абслугоўваць інтарэсы іншых народаў. Такім чынам гэта не нацыянальныя эліты (пашпарт не акрэсьлівае прыналежнасьць да нацыянальнага духу). Стваральны дух бярэцца з глыбіннай памяці, гісторыі народу, якім надхняецца і ганарыцца нацыянальная эліта, перарабляючы гэтую гісторыю ў палітычнае дзеяньне і мысьленьне сучаснасьці. Тыя, хто не ведае сваей гісторыі, мовы (базавых культурных і ментальных кодаў) не зможа дайсьці да разуменьня нацыянальных інтарэсаў, не зможа йх фарміраваць, асабліва калі ўсе жыцьце вучыўся ў сістэме іншых кодаў. Мы жывем у ХХІ стагоддзі і пакуль ніводная нацыя не адмовілася ад сваіх нацыянальных прыярытэтаў і жыцьцёвых інтарэсаў. Толькі чамусьці часта гучаць заклікі да беларусаў адмовіцца ад сваіх інтарэсаў (нават пра гэта не думаць), заставацца ў сьферы (ментальнай, культурнай, эканамічнай) - іншых. Большая частка палітыкаў (і старых і новых), культурных элітаў, баяцца ўслых і гучна казаць пра сутнасьць нацыянальных інтарэсаў, пра тое, што яны ёсьць у гісторыі і сучаснай палітыкі. Горш таго, так выглядае, што тыя людзі, якія называюць сябе "беларускімі палітыкамі" не ведаюць у чым жа "нацыянальны інтарэс" Беларусі. Нават ніколі пра гэта не думалі. Такім чынам, яны (палітыкі) застаюцца на ўзроўні перэферыі і правінцыяльнага мысьленьня чужой прасторы і філасофіі, і ў сваю чаргу, не маюць магчымасьці і сілы фарміраваць сьветапогляд грамадства, вяртацца беларусам ў сваю гістарычнасьць. Павел Усаў
4024Loading...
31
Фота-рэпартаж з акцыі памяці генацыду карэннага насельніцтва Крыма ў Варшаве https://warta.media/1979
5024Loading...
32
Украінскі гурт Осяйна і Живосил сьпявае на беларускай мове "Гэй,саколы" на канале Warta 🎵Гэй, саколы — польская, украінская и беларуская традыцыйная балада, створаная ў першай палове XIX стагоддзя. Дагэтуль аўтарства балады зьяўляецца таямніцай і выклікае дыскусіі дасьледчыкаў. Так, некаторыя лічаць аўтарам песьні ўкраінска-польскага аўтара Томаша Падуру (1801—1871 гады). Аднак частка дасьледчыкаў лічыць, што песьня была напісана польскім кампазітарам-класікам Мацеем Каменскім (1734—1825). Аднак часам можна сустрэць меркаваньне аб тым, што песьня зьяўляецца польскай або ўкраінскай народнай. Балада “Гэй, саколы” набыла шырокую вядомасьць падчас Польска-савецкай вайны. На сёньня можна заключыць, што песьня “Гэй, саколы” – спеў-нітка, што злучае палякаў, украінцаў і беларусаў. 🇵🇱🇺🇦✊ Hej, hej, hej sokoły// Гей! Гей! Гей, соколи!// Гэй, гэй, гэй саколы, Omijajcie góry, lasy, doły.// Оминайте гори, ліси, доли.// Абмінайце горы, лясы, долы. Dzwoń, dzwoń, dzwoń dzwoneczku,// Дзвін, дзвін, дзвін, дзвіночку,// Звон, звон, звон званочак, Mój stepowy skowroneczku.// Степовий жайвороночку// Мой стэповы жаўраночак. https://www.youtube.com/watch?v=BN9Z33w81EA
3566Loading...
33
Траурны мітынг памяці генацыду карэннага насельніцтва Крыма ў Варшаве Сёньня, у 80-ю гадавіну генацыду карэннага насельніцтва Крыма, беларусы прыядналіся да траурнага мітынга памяці ў Варшаве, што праходзіў ля Помніка забітым на ўсходзе. Дзеля ушанаваньня памяці нявінна закатаваных і замардаваных крымскіх татараў, на акцыю прыйшлі прадстаўнікі крымска-татарскай і украінскай дыяспар Варшавы, а таксама прадстаўнікі польскага антыкамуністычнага змаганьня і пасол Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч. Луналі на акцыі і бел-чырвоныя-сьцягі – сваю салідарнасьць і падтрымку выказалі беларусы, сябры Нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь”.
5856Loading...
34
🕯У 2024 годзе спаўняецца 80 гадоў генацыду карэннага насельніцтва Крыма У 1944 годзе згодна з сакрэтнай пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны № 5859-сс «Аб крымскіх татарах», падпісанай Сталіным, пачалася спецаперацыя войскаў НКУС па вызваленьні Крымскага паўвострава ад карэннага насельніцтва. На 18-20 мая 1944 года прыйшлася Асноўная хваля дэпартацый. На загад Масквы амаль усё крымскататарскае насельніцтва НКВД сагнала на чыгуначныя разводы, адкуль хадзілі цягнікі ў самыя далёкія куткі СССР. Потым была доўгая дарога, выгнанне, голад, смерць... У гэты дзень мы вызнаем боль і пакуты крымскататарскага народа, ушаноўваем памяць загінулых і выказваем салідарнасьць з усімі, хто сёньня церпіць ад гвалту і перасьледу. https://warta.media/1973
3162Loading...
Repost from Post ✙Rudzik
00:45
Video unavailableShow in Telegram
«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова Беларускія пілоты працягваюць прафесійную камплектацыю, дзеля павышэння якасці працы. У бягучы момант група БПЛА паспяхова выконвае баявыя задачы на актуальных напрамках фронту. Нашая праца на харкаўскім напрамку была адназначна ў сацыяльных сетках Міжнароднага легіёна. Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення. Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта. Хуткасць перадачы інфармацыі паміж сродкамі выведкі і сродкамі паражэння зʼяўляецца ключавым фактарам у эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў і своечасовым знішчэнні ворага. Таму наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе. Гэты комплекс каштуе 24 тысячы даляраў. Каб сабраць хутка, просім блогераў, палітыкаў, актывістаў і медыя распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты збор. Дапамагчы можна па наступным рэквізітам: Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322 Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd PayPal: [email protected] @post_rudzik
Hammasini ko'rsatish...
czabor11.mp450.91 MB
👍 10 8🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
🤍Сёньня юбілей у палітвязьня Дзяніса Івашына 6 чэрвеня Дзянісу Івашыну спаўняецца 45 год. Свой дзень Нараджэньня Дзяніс, на жаль, чарговы год сустрэне ў лукашыстскай вязьніцы. Журналіст-расьледвальнік і патрыёт Беларусі, Дзяніс Івашын, атрымаў за сваю працу і грамадзянскую пазіцыю 13 год і 1 месяц пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму. Віншуем Дзяніса з днём Народзінаў і жадаем волі, абдымкаў з роднымі й шчасьлівага жыцьця ў Вольнай Беларусі!
Hammasini ko'rsatish...
🙏 13 5❤‍🔥 4
00:56
Video unavailableShow in Telegram
«Любят русские люди бунтовать! Встанут на колени перед барским домом и стоят подлецы!» —М.Салтыкоў-Шчадрын 3 чэрвеня ў Маскве насупраць будынку МінАбароны ўдзельніцы руху жонак мабілізаваных “Путь Домой” патрабавалі вяртаньня сваіх мужоў з зоны баявых дзеяньняў ва Украіне.
Hammasini ko'rsatish...
2.90 MB
🤣 20🙈 3👍 1🤬 1
🎭З нагоды 4 гадавіны дзейнасьці тэатральная студыя “Купалінка” запрашае сёньня а 18-й гадз. у канцэртную залю Мазавецкага Інстытуту Культуры (Elektoralna 12) на тры прэм’еры • «Кветкі пад залевай» паводле п'есы І. Сідарука. • “Сьляза Волата” - першая пастаноўка п’есы С. Кавалёва . • “Мой шлях” – галасы мігрантаў і іх гісторыі, сплеценыя з успамінаў і досьведу. 5 чэрвеня, 18.00 Elektoralna 12, Мазавецкі Інстытут Культуры.
Hammasini ko'rsatish...
👍 9 5 2
Photo unavailableShow in Telegram
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч зноў у сьпісе "эсктрымістаў", але ёсьць ньюанс Паводле інфармацыі ПЦ "Вясна", 24 траўня суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прадмову Язэпа Янушкевіча да збора твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Адзначым, што двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» у лістападзе 2023 году тым жа судом Жыткавіцкага раёну. Пазьней рашэньне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года. Цяпер гэты самы двухтомнік беларускага класіка зноў зьявіўся ў адпаведным сьпісе на сайце Мінінфарма — аднак на гэты раз «экстрэмісцкай» прызнаная толькі прадмова да яго.
Hammasini ko'rsatish...
😡 18🤯 4👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🇬🇪❗️Сьпікер парламента Грузіі падпісаў закон аб "іншаагентах" Закон прадугледжвае, што няўрадавыя арганізацыі і СМІ, якія атрымліваюць больш за 20% фінансаваньня з-за мяжы, павінны рэгістравацца ў якасьці арганізацыі, «якая праводзіць інтарэсы замежнай сілы». Парламент Грузіі прыняў так званы законапраект аб іншаагентах у трох чытаньнях, але прэзідэнт Саламе Зурабішвілі наклала на яго вета. Дэпутаты пераадолелі вета, але Зурабішвілі адмовілася падпісваць законапраект. У адпаведнасьці з грузінскім заканадаўствам, праект закона паступіў на подпіс сьпікеру парламента.
Hammasini ko'rsatish...
👎 15😡 9
Photo unavailableShow in Telegram
“Тыя білі па галаве і крычэлі: "атвечай па -чэлавечэскі!" і абзывалі бруднымі словамі” – Зянон Пазьняк падзяліўся інфармацыяй пра забойства Алеся Пушкіна Зянон Пазьняк у сваім Фэйсбуку апублікаваў зьвесткі, якія атрымаў з лукашысткай турмы, аб катаваньні і забойстве палітвязьня Алеся Пушкіна: Нашага знакамітага мастака Алеся Пушкіна вертухаі і наглядчыкі катавалі кожны дзень. Яны задавалі яму бязглуздыя пытаньні і патрабавалі адказу. Калі Алесь пачынаў адказваць, яны білі яго палкамі па галаве і крычалі: "атвечай на нармальнам языке!" Часам Алесь нават зьбіраўся ім адказваць па-маскальску, але галава балела так, што ня мог успомніць маскальскіх слоў. А тыя білі па галаве і крычэлі: "атвечай па -чэлавечэскі!" і абзывалі бруднымі словамі. Асабовасьці гэтых падонкаў вядомыя. Трэба запісаць прозьвішчы на паперы (каб ня зьніклі) і пачакаць адплаты. Яна будзе для іх асаблівая.
Hammasini ko'rsatish...
🤬 23😢 6😡 6
Repost from Historyja
Photo unavailableShow in Telegram
3 чэрвеня 1988 года быў апублікаваны артыкул артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты – дарога смерці". Ён паклаў пачатак афіцыйным расследаванням над эпізодам савецкіх злачынстваў.
Hammasini ko'rsatish...
21
01:21
Video unavailableShow in Telegram
У Тбілісі невядомыя разграмілі офіс найбуйнейшай апазіцыйнай партыі "Адзіны нацыянальны рух". У офісе, блізкай да экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі партыі АНР, паведамілі, што выбіты вокны і пашкоджана абсталяваньне. Па словах відавочцаў, каля 40 чалавек зь бітамі і жалезнымі прутамі ўварваліся ноччу ў офіс партыі. Нягледзячы на тое, што аддзяленьне паліцыі знаходзіцца за 1-2 км ад будынка, ніхто з тых, хто нападаў, затрыманы не быў. На месцы вядуцца сьледчыя дзеяньні.
Hammasini ko'rsatish...
7.09 MB
🤬 28😐 3
З прамовай на вечары памяці Вітольда Ашурка выступіў Зянон Пазьняк Запіс выступу на канале WARTA: https://www.youtube.com/watch?v=MW6bKl2OY9s
Hammasini ko'rsatish...
Вечар памяці Вітольда Ашурка. Прамова Зянона Пазьняка

26 траўня у беларускім Доме ў Варшаве адбыўся вечар памяці забітага ў турме палітвязьня Вітольда Ашурка. З прамовай выступіў палітык Зянон Пазьняк. Падпішыся на Варту! Тэлеграм:

https://t.me/wartabelarus

Facebook:

https://www.facebook.com/wartabelarus

18🔥 2❤‍🔥 1🙏 1😈 1🤪 1