Беларуская музыка
Kanalga Telegram’da o‘tish
2 611
Obunachilar
+124 soatlar
+27 kun
+1330 kun
Postlar arxiv
2 611
Гэты гурт называюць шэрымі кардыналамі беларускага року. І гэта, бадай, самы трапны эпітэт, якім можна ахарактарызаваць The UNB. Яны выпусцілі больш за сто альбомаў, зайгралі свой першы канцэрт праз дваццаць год і сталі абсалютна культавай з'явай на беларускай сцэне. Вы абавязкова іх палюбіце!
https://youtu.be/PYK4lJH5koc
2 611
🇵🇹 Лісабон, сустракаемся 30 кастрычніка!
Сябры, напрыканцы месяца еду ў Партугалію, дзе прачытаю лекцыю пра беларускую музыку 🎸
Вязу з сабой шмат цікавостак, нечаканых фактаў і гісторый пра нашых музыкаў. Магчыма, нешта вы ўжо чулі, але абяцаю, што будзе і шмат такога, што вас сапраўды здзівіць!
📚 А яшчэ прыхаплю абедзве свае кнігі — «Свінні» і «Гвалт». Так што будзе нагода не толькі пагаварыць пра музыку, але і сустрэцца асабіста.
Усё гэта адбудзецца ў прыгожым і атмасферным месцы ў самым цэнтры Лісабона.
Карацей, прыходзьце самі, запрашайце сяброў і знаёмых з Партугаліі! Буду вельмі рады ўсіх пабачыць ❤️
🎟 Квіточкі вось тут:
https://ticketshop.eu/en/events/108069
2 611
Працяг настальгічнай падборкі пра хіты мінулага! У нулявыя пачалі як грыбы з'яўляцца хіты СНДшнага маштабу. Тут вам і Крамбамбуля, і адзіны бэнгер Стокс, і маладыя J:Морс, і гарачая Б'янка, і шмат чаго яшчэ. Залятайце глядзець і плакаць ад настальгіі!
https://youtu.be/zRLmWxLmxtY
2 611
+6
🔥🔥🔥 Ух, што ўчора было! Вогненны беларускі метал сусветнага ўзроўню ад Dymna Lotva. Дзякуй вам за тое, што ўчора былі з намі — глядзелі гэты круцейшы канцэрт і падтрымлівалі музыкантаў. Гэта было так магутна, што ўжо хочацца паўтарыць!
👻 А калі раптам прапусцілі трансляцыю, то абавязкова паглядзіце канцэрт у запісе па гэтай спасылцы
https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q
❤️ І скажыце дзякуй музыкантам і камандзе праекта сваімі данатамі. Бо за гэтым канцэртам стаіць вялікая праца!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй вам і да сустрэчы!
2 611
Repost from N/a
Dear friends! Tomorrow we will play a big 2-hours online show at @sepulive YouTube channel.
There is an opportunity to support the project here:
https://buymeacoffee.com/sepulive
The donations for Dymna Lotva show will collected until October 15th.
The author of the biggest single donation will receive a gift from the band:
- signed Vyraj color vynil with envelop handpainted by Nokt;
- red net from our 2023-2025 stage costumes set;
- newest number of Metallurg zine with Dymna Lotva interview in English;
- drumsticks from our drummer;
- guitar picks from our guitarists;
- ritual candles from our singer;
- set of patches and stickers;
- coaster with our logo;
- bone from Nokt’s crown and a ribbon from her costume from Zory music video aaaaand...
A PIECE OF REAL METEORITE
See you tomorrow 🤘
2 611
👻 Сябры! Ужо заўтра, 8 кастрычніка, адбудзецца эпічны канцэрт Dymna Lotva. Шчыра запрашаем вас далучацца да гэтай трансляцыі, каб убачыць адзін з самых прыкметных сучасных беларускіх метал-гуртоў. Глядзіце, слухайце, кайфуйце разам з намі!
https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q
І падтрымлівайце праект Сепультура Alive і цудоўны гурт, калі зараз знаходзіцеся не ў Беларусі!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй вам і да сустрэчы!
2 611
Repost from N/a
🗣 Сустрэча з Аляксандрам Чарнухам
🗓 4 кастрычніка | нд | 14:00
📍 Miejsce Aktywności Lokalnej, Legionów 20
🐾 Уваход вольны
Да нас зноў завітае Аляксандр Чарнуха - музычны журналіст, аўтар кніг «Свінні» і «Гвалт», музычны крытык і аўтар праекта «Міністэрства сепультуры». Ён ужо быў нашым госцем, а цяпер вяртаецца ў Лодзь на новую сустрэчу.
Пагаворым пра беларускую музыку, гурты, якія на нас паўплывалі, і асабістыя гісторыі з музычнага жыцця. Не абыдзецца і без Depeche Mode, беларускай эстрады ды іншых цікавых сюжэтаў.
Як нас знайсці: https://t.me/TBM_u_Lodzi_info/583
Будзем радыя сустрэчы і добрай размове! 👋
2 611
Гэта эпічны фінал гісторыі гурта Ляпис Трубецкой. Ад светлага і прыгожага альбома Веселые картинки да рэвалюцыі і персанальнага выкліку Лукашэнку і Пуціну. Бязвізавыя канцэрты для беларусаў, Навальны і Майдан, песня Воины света і нечаканы і прыгожы канец гурта. Абавязкова паглядзіце гэты выпуск!
https://youtu.be/13pckv31pq0
А тут вы можаце знайсці папярэднія выпускі і скласці гісторыю Ляписа Трубецкого ў адзін маштабны фільм
Першая частка https://youtu.be/eJYflX-_1Fs
Другая частка https://youtu.be/b3k8fHO86L0
Калі вам спадабалася гэтая праца, можаце пачаставаць мяне піўком ці кавай
https://buymeacoffee.com/charnukha
2 611
Анастасія Рыдлеўская сёння выдала свой чацвёрты паўнафарматны альбом Alchemia — артыстка працягвае эксперыментаваць, мяняецца літаральна на вачах і зноў раскрывае новыя рысы сябе і сваёй творчасці.
За дыскаграфіяй Рыдлеўскай цікава назіраць у дынаміцы. Безадносна паспяховасці яе творчыя эксперыменты заўсёды выклікаюць, як мінімум, павагу — па іх можна вывучаць гісторыю электроннай музыкі, корпацца ў крыніцах натхнення: ад Рэджыны Спектар да Карын Дрэер Андэрсан, ад Б’ёрк да Райха, ад мінімалістычных хатніх песень пад піяніна да маштабных містыфікацый і вядзьмарства.
Alchemia зноў жа моцна адрозніваецца ад папярэдніх рэлізаў Рыдлеўскай, і ў ім артыстка раскрываецца з новага боку — высвятляецца, што яна можа быць злой, нават жорсткай. Гэтая злосць на мяжы з лютасцю, адчай на мяжы з маніякальнасцю імплементаваныя ў розныя гатункі электроннай музыкі: Kris з уплывам мінімалізму, Pusteča з цёмным брыстальскім гучаннем, рытуальная Your Woman, інтэнсіўная Lilith.
Рыдлеўская працавала над Alchemia самастойна: сама сачыняла, сама запісвала, сама рабіла звядзенне і майстарынг. То бок альбом — гэта на сто адсоткаў яе светаадчуванне і эмоцыя.
Канцэптуальна запіс будуецца вакол класічных этапаў алхіміі, але прысвечаны ён у першую чаргу, па адчуваннях, вельмі асабістай гісторыі. У песнях настрой Рыдлеўскай мяняецца ад раздушанасці да лютасці, яе голас то самотны, то грыміць сотнямі персаналій — яна енчыць, крычыць, шэпча, гагоча, спявае, нарэшце. У гэтым дыяпазоне эмоцыі час ад часу губляецца менавіта музычная думка, песня зрываецца ў споведзь, споведзь зрываецца ў інтымны і персанальны мэсэдж — і ў такія моманты слухачу, напэўна, будзе бракаваць кантэксту, каб глыбей зразумець трэк на эмацыйным узроўні.
Alchemia — цікавы працяг дыскаграфіі Рыдлеўскай і на сто адсоткаў самы эмацыйны і цёмны яе рэліз. Скрыгатанне зубамі, ведзьміны скокі, чорная атрутная злосць і помста, у якую канчаткова правальваецца артыстка. Што будзе далей?
https://band.link/aralchemia
2 611
🔥🔥🔥 Беларускі метал-гурт Dymna Lotva выступіць у эфіры шоў Сепультура Alive! Рыхтуйцеся да сапраўднай спёкі.
👻 Нядаўна музыканты выдалі найкруцейшы альбом Vyraj, які Metal Hammer ужо называе адным з найлепшых рэлізаў 2026 году ў сусветным метале. Гэта будзе магутна, прыгожа і драйвова, таму запісвайце дату і абавязкова далучайцеся да нашай трансляцыі!
📢 8 кастрычніка, 20:00 (GMT+3), YouTube-канал Сепультура Alive. Стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб яе змагло ўбачыць як мага больш людзей!
https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q
❤️ А яшчэ абавязкова купляйце сімвалічныя квіткі на гэты канцэрт — такім чынам вы падтрымліваеце праект і цудоўных музыкантаў, якія выступаюць для вас.
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы, сябры!
2 611
Памятаеце, як мяняўся гурт Ляпис Трубецкой? Папса пачатку нулявых, тур у падтрымку Лужкова, дзікія карпаратывы і вечна бухі Міхалок. А пасля цудоўнае перараджэнне, Капітал, Маніфест і першыя праблемы з беларускімі ўладамі. Сёння я прынёс вам другую частку серыяла пра Ляпісаў. А гэта значыць, што хутка вас чакае і трэцяя!
https://youtu.be/b3k8fHO86L0
2 611
+6
🔥🔥🔥Гэта было ЛЕГЕНДАРНА! Праўда, шалёны канцэрт, які вы проста абавязаныя ўбачыць, калі яшчэ не бачылі. Дзякуй усім, хто ўчора быў з намі і кайфаваў пад песні Сяргея Пукста і суперВовы.
👻Паглядзець запіс трансляцыі можна тут
https://youtube.com/live/_QscZaB2YjU
❤️А тут — падтрымаць праект і музыкантаў
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй вам і да сустрэчы на наступным канцэрце!
2 611
Сябры, ужо сёння для вас выступіць герой мінскага андэграўнда Сяргей Пукст. Не прапусціце трансляцыю, гэта будзе крута!
https://youtube.com/live/_QscZaB2YjU
2 611
Усе мы любім гурт Ляпис Трубецкой, але ці ведаеце вы яго сапраўдную гісторыю? З чаго ўсё пачыналася: альбом за новыя зубы для Міхалка, п’яныя прыгоды, тролінг Лукашэнкі і продаж у Маскву
https://youtu.be/eJYflX-_1Fs
2 611
Спадарства, сустракайце!
Для вас на Сепультуры Alive выступіць галоўны хуліган беларускай музыкі Сяргей Пукст. Гэта будзе шалёны канцэрт, які абавязкова трэба паглядзець, каб больш зразумець беларускі андэграўнд і яго адданага героя.
Запісвайце дату: 17 верасня ў 20:00 па менскім часе на канале Сепультуры Alive. Стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб яе ўбачыла як мага больш людзей!
https://youtube.com/live/_QscZaB2YjU
Падтрымайце праект і артыста сімвалічнымі квіткамі, бо такога вы яшчэ не бачылі!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы, сябры!
2 611
Хіты 90-х -- гэта настальгічная скарбонка з успамінамі. Малодзенькая Ліка Ялінская, гарачая Іна Афанасьева, дэградацыя Сяброў, уздым Кірыла Слукі. У гэтым выпуску будзе шмат-шмат вайбовых трэкаў, якія вы стопудова памятаеце і любіце. Залятайце глядзець!
https://youtu.be/AyKqJdT7-fk
2 611
+7
Сябры, дзякуй вам за тое, што ўчора былі з намі! Беларусы і беларусачкі з усяго свету глядзелі канцэрт Крамбамбулі — і гэта было нешта неверагоднае. Столькі шчаслівых водгукаў, столькі цеплыні, столькі важных словаў. Як кажуць, свята ў кожную хату!
Калі раптам прапусцілі трансляцыю, то можаце паглядзець канцэрт у запісе — энергія, драйв і весялосць б’юць праз экран!
https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g
І скажыце, калі ласка, дзякуй камандзе праекта і цудоўным музыкантам, якія зрабілі для вас гэтае свята!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы на наступных канцэртах, даражэнькія!
2 611
Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive!
👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць любімыя песні і павесяліцца. Гэта будзе топ!
https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g
❤️І не забывайцеся падтрымліваць праект і музыкантаў, калі ў вас ёсць такая магчымасць
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы, даражэнькія!
2 611
Сезон беларускіх летніх фестываляў працягваецца і дзясяткі тысяч беларусаў ідуць паглядзець на артыстаў, якіх ім сёлета прывезлі. А прывезлі небагата. Дзіма Білан, Бабунец, Ваня Дзмітрыенка. Гэтага мы хацелі? А калі менавіта гэтага, то чаму? У новым выпуску Міністэрства сепультуры разбіраемся, што не так з беларускімі оўпэн эйрамі.
https://youtu.be/okDXJjM-C_k
2 611
❗️Спадарства! Сёння адбылася непрыемная гісторыя: нейкім чынам злаўмыснікі атрымалі доступ да трансляцыі Крамбамбулі і пачалі яе заўчасна з рэкламай.
💔На жаль, нам спатрэбілася зрабіць новую трансляцыю, таму шчыра прашу вас паставіць пад ёй лайк і націснуць калакольчык, каб алгарытмы пачалі працаваць і трансляцыю ўбачыла як мага больш людзей. Дзякуй вам і да сустрэчы 20 жніўня!
https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g
