uk
Feedback
Беларуская музыка

Беларуская музыка

Відкрити в Telegram

Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку

Показати більше
2 565
Підписники
-224 години
-77 днів
-1530 день
Архів дописів
👻 Прывітанне! Нарабіў для вас, даражэнькія, шмат-шмат цікавага. Спадзяюся, што вы ацэніце! 🎸Сёння вас чакае тэкст пра Мільт
👻 Прывітанне! Нарабіў для вас, даражэнькія, шмат-шмат цікавага. Спадзяюся, што вы ацэніце! 🎸Сёння вас чакае тэкст пра Мільтана Насіменту — вельмі цікавага бразільскага музыканта, які нарабіў столькі прыгажосці, што я дагэтуль не магу адарвацца ад яго дыскаграфіі. Гэта гісторыя, у якой ёсць і неверагодная музыка, і шмат трагізму, і светлы сум. Спадзяюся, што вам спадабаецца гэты тэкст. https://buymeacoffee.com/charnukha/nascimento1 🎤А яшчэ ў мяне для вас ёсць плэйліст са свежанькай музыкай з усяго свету за травень і чэрвень. Паслухайце і кайфаніце, як кайфаваў я, пакуль яе для вас збіраў. https://buymeacoffee.com/charnukha/play2026 ❤️А калі вам усё гэта спадабаецца, скажыце мне дзякуй за працу. Я буду вам вельмі ўдзячны і змагу зрабіць яшчэ больш цікавага! https://buymeacoffee.com/charnukha

Гэта проста фантастычная гісторыя, пра якую вы дакладна нічога не ведалі. Беларускі хлопец з Ангарскай сеў у турму за наркоты
Гэта проста фантастычная гісторыя, пра якую вы дакладна нічога не ведалі. Беларускі хлопец з Ангарскай сеў у турму за наркотыкі і там запісаў два гангста-рэп альбомы, якія спачатку сталі хітамі ў зэкаў, а пасля і на волі. Абавязкова зацаніце! https://youtu.be/8of75VjNCCA

photo content
+9

🔥Толькі паглядзіце, які чароўны ўчора быў вечар! Мы зрабілі яго разам — беларусы з усяго свету. Гэтая магія адбылася толькі
🔥Толькі паглядзіце, які чароўны ўчора быў вечар! Мы зрабілі яго разам — беларусы з усяго свету. Гэтая магія адбылася толькі дзякуючы вам. Самы час паглядзець фота з бэкстэйджа ад Джоні Косміка і кайфануць ад канцэрта, калі вы яшчэ гэтага не зрабілі. https://youtube.com/live/IJNDVgeyJRw І зрабіце свой унёсак — скажыце дзякуй Насці Рыдлеўскай за гэты цуд😍 https://buymeacoffee.com/sepulive ❤️Дзякуй вам, сябры, і да сустрэчы на наступных канцэртах Сепультуры Alive!

Канцэрт ужо зусім хутка! Далучайцеся да трансляцыі https://www.youtube.com/live/IJNDVgeyJRw
Канцэрт ужо зусім хутка! Далучайцеся да трансляцыі https://www.youtube.com/live/IJNDVgeyJRw

❤️ Ужо заўтра чакаем вас на Сепультуры Alive! Для вас выступіць чароўная Наста Рыдлеўская, якая падрыхтавала вельмі цікавую п
❤️ Ужо заўтра чакаем вас на Сепультуры Alive! Для вас выступіць чароўная Наста Рыдлеўская, якая падрыхтавала вельмі цікавую праграмму. У яе экспрэсіўнай музыцы спалучаюцца сучасная магічная электроніка, рытуальныя фальклорныя матывы і атмасферны візуал. Шэпты цёмнага лесу, шолах травы на палях, халоднае святло поўні — песні Рыдлеўскай перанясуць вас у Беларусь, дзе б вы цяпер ні знаходзіліся. 👻 Абавязкова далучайце да трансляцыі на канале Сепультура Alive 25 чэрвеня ў 20:00 па менскім часе. Глядзіце, слухайце, кайфуйце! https://youtube.com/live/IJNDVgeyJRw 💋І абавязкова падтрымайце таленавітую артыстку данатамі на гэты канцэрт! Вашы данаты дапамогуць Насце выдаць новы шэдэўральны кліп! https://buymeacoffee.com/sepulive Дзякуй вам і да сустрэчы, сябры!

Сёння будзе эпічная гісторыя пра Славянскі базар. Ці заўсёды ён быў такі трэшовы? І калі не, то ў які момант з ім здарылася т
Сёння будзе эпічная гісторыя пра Славянскі базар. Ці заўсёды ён быў такі трэшовы? І калі не, то ў які момант з ім здарылася такая татальная дэградацыя? Скандал з Канчытай Вурст, бессаромныя маскалі, фанера і трэш-шансон. А як крута ўсё пачыналася! Абавязкова паглядзіце гэтую гісторыю да канца. https://youtu.be/EhtKyS_bSPU

Сустракайце! На Сепультуры Alive выступіць маладая і яскравая зорачка беларускай музыкі Наста Рыдлеўская. У экспрэсіўнай музы
Сустракайце! На Сепультуры Alive выступіць маладая і яскравая зорачка беларускай музыкі Наста Рыдлеўская. У экспрэсіўнай музыцы Насты спалучаюцца сучасная магічная электроніка, рытуальныя фальклорныя матывы і атмасферны візуал. Шэпты цёмнага лесу, шолах травы на палях, халоднае святло поўні — песні Рыдлеўскай перанясуць вас у Беларусь, дзе б вы цяпер ні знаходзіліся. Абавязкова далучайце да трансляцыі на канале Сепультура Alive 25 чэрвеня ў 20:00 па менскім часе. Глядзіце, слухайце, кайфуйце! https://youtube.com/live/IJNDVgeyJRw А яшчэ ў Насці сёння народзіны. Таму абавязкова павіншуйце таленавітую артыстку данатамі на гэты канцэрт! https://buymeacoffee.com/sepulive Дзякуй вам і да сустрэчы, сябры!

🐷СВІННІ ВЯРТАЮЦЦА! Свежанькі, гарачанькі наклад «Свіней» ляціць з друкарні да свайго чытача! З гэтай нагоды запрашаю вас на
🐷СВІННІ ВЯРТАЮЦЦА! Свежанькі, гарачанькі наклад «Свіней» ляціць з друкарні да свайго чытача! З гэтай нагоды запрашаю вас на мерапрыемства, якое ў літаратурных колах называецца «творчая сустрэча», а па маёй версіі — «патрындзець і парагатаць». Страшна сказаць — кніга выйшла чатыры гады таму і за гэты час абляцела амаль увесь свет. «Свіней» чыталі ў Бразілі, Аўстраліі, Іраку, Паўднёвай Карэі, нават у Беларусі чыталі «Свіней». Запрашаю разам адсвяткаваць свежы наклад кнігі і паразмаўляць пра ўсё на свеце. Ёсць адчуванне, што «Свінні» за тыя некалькі год настаяліся, абраслі свежанькім кантэкстам і цяпер гэта ўжо манструозныя парсюкі не з мастацкага сюжэту, а рэальнага жыцця! Мадэратаркай гэтага свята абсурду будзе няўрымслівая энерджайзерка і адданая фанатка «Свіней» Крысціна Дробыш. Прыходзьце весяліцца, смяяцца, жартаваць і кпіць — так і перажывем гэтыя дурныя часы! Варшава, Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11) 18 чэрвеня, 19:00

Прывітанне, сябры! Ёсць цудоўныя навіны. Мы ўжо рыхтуем для вас наступны канцэрт у Сепультуры Alive і гэта будзе нешта веееее
Прывітанне, сябры! Ёсць цудоўныя навіны. Мы ўжо рыхтуем для вас наступны канцэрт у Сепультуры Alive і гэта будзе нешта вееееельмі цікавае! Для беларусаў і беларусачак па ўсім свеце выступіць яскравы і вельмі самабытны артыст (ці артыстка?)! Мы запрашаем вас далучацца да трансляцыі і правесці вечар 25 чэрвеня разам з намі. Будзе прыгожа! Стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб яе ўбачыла як мага больш людзей https://youtube.com/live/IJNDVgeyJRw І падтрымайце праект і музыкантаў данатамі https://buymeacoffee.com/sepulive Дзякуй і да сустрэчы!

Сёння я прынёс вам свежую беларускую музыку на любы густ. Сольнікі рэпераў Лайтовага і Пазнякса, вяртанне Стаса Пачобута з пр
Сёння я прынёс вам свежую беларускую музыку на любы густ. Сольнікі рэпераў Лайтовага і Пазнякса, вяртанне Стаса Пачобута з праектам Тарэн, густоўная поп-музыка ад Nochy, новы альбом Relikt і шмат-шмат чаго яшчэ. Слухайце, кайфуйце і дадавайце ў свае плэйлісты. https://youtu.be/WbwbGfJnNSk

❤️Дарагія сябры! Шчыры дзякуй за тое, што ўчора былі з намі — глядзелі, слухалі, спявалі разам. Атрымалі неверагодную колькас
+9
❤️Дарагія сябры! Шчыры дзякуй за тое, што ўчора былі з намі — глядзелі, слухалі, спявалі разам. Атрымалі неверагодную колькасць цеплыні з розных куточкаў гэтага свету ад родненькіх беларусаў і беларусачак. Ужо хочацца паўтарыць! Калі прапусцілі трансляцыю, абавязкова паглядзіце гэты канцэрт у запісе https://www.youtube.com/live/uB4fZ9UmR10?si=_58EKg7UKpWITJdM І скажыце музыкантам і камандзе праекта дзякуй сваімі данатамі https://buymeacoffee.com/sepulive 👻Дзякуй вам і да сустрэчы!

🔥Канцэрт ужо сёння! Абавязкова далучайцеся да трансляцыі ў 20:00 па менскім часе https://www.youtube.com/live/uB4fZ9UmR10 І
🔥Канцэрт ужо сёння! Абавязкова далучайцеся да трансляцыі ў 20:00 па менскім часе https://www.youtube.com/live/uB4fZ9UmR10 І купляйце сімвалічныя квіткі на канцэрт, каб падтрымаць музыкантаў і каманду, якая стварае гэты праект для вас https://buymeacoffee.com/sepulive Да сустрэчы!

Гурт J:Морс паспрабаваў сябе ў дастаткова нязвыклым амплуа — сёння музыканты выдалі альбом «Зэкамерон. Песні да спектакля», створаны на вершы былых палітвязняў пры ўдзеле актораў-купалаўцаў. На змену класічнай «морсаўскай» лірыцы прыйшла лірыка турэмная, у якой ёсць і горкая іронія, і трагедыя. Апошні альбом J:Морс «Здравствуй,» выйшаў шэсць год таму — у 2020 годзе. З таго часу змянілася прыкладна ўсё: сэнсы, геаграфія, героі. Што змянілася ў самім гурце? Першае і самае галоўнае, «Зэкамерон. Песні да спектакля» — гэта частка вялікага тэатральнага праекту, фактычна саўндтрэк, у якім мусяць у першую чаргу гучаць вершы Максіма Знака і Андрэя Кузнечыка. Другое, гэта дадатковая дэталь у агульным гучанні гурта — акардыён Уладзіміра Пыльчанкі (PyLai), які дадае разынку альбому і робіць яго больш насычаным і змястоўным. Пры гэтым мы чуем традыцыйную для J:Морс мелодыку і выкананне — брэндавы саўнд, класічную мелодыку і прыёмы, якія ведаем і памятаем ад часоў стварэння гурта. У гэтым плане «Зэкамерон. Песні да спектакля» выглядае сапраўды як саўндтрэк, у якім гурт адыходзіць на другі план, каб даць вершам напоўніцу раскрыцца і дапамагчы размаўляць са слухачом на важныя тэмы. «Зэкамерон. Песні да спектакля» — лаканічны і сімвалічны запіс. Ён паказвае, як могуць мяняцца акцэнты творчасці гурта ў надзвычайных абставінах. Гэта не надзвычайнае, але важнае выказванне і фіксацыя эпохі, у якой нам выпала жыць. Сціплы саўндтрэк да маштабнай і трагічнай дзеі даўжынёй у шэсць балючых актаў. https://music.youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_kOhzpJ9jq4j2PooHjk29bD9aIo95erzC4 На наступным тыдні гурт J:Морс выступіць у эфіры Сепультуры Alive. Абавязкова далучайцеся да трансляцыі і падтрымлівайце гурт і праект данатамі. Мы робім гэтае музычнае свята для вас!

Гэтыя артысты маглі б стаць сапраўднымі зоркамі Еўрабачання, але так туды і не трапілі. І пакуль вы яшчэ спрачаецеся пра выні
Гэтыя артысты маглі б стаць сапраўднымі зоркамі Еўрабачання, але так туды і не трапілі. І пакуль вы яшчэ спрачаецеся пра вынікі сёлетняга конкурсу, я прынёс вам выпуск пра самыя яскравыя моманты беларускіх нацыянальных адбораў на конкурс! Ад легендарнага Дуй на меня, дуй да Таболіча на БТ. Глядзіце ўважліва, будзе сапраўдная спёка! https://youtu.be/TUgUGCOTpjw

Дуэт Nochy сёння выдаў свой другі альбом «Надоўга». Рэдкая спроба рабіць поп-музыку па-беларуску, без бюджэтаў, прадусарскіх інстытуцый і свабоднага рынку. Ужо сам гэты факт выклікае павагу і захапленне. Nochy стартавалі ў 2020 годзе з альбома «Симбиотически». З таго часу гурт прайшоў доўгі і пакручасты шлях пераасэнсавання сябе і сваёй творчасці і ў выніку перафармуляваў уласную творчасць у наступным альбоме — беларускамоўным «Ціхім акіяне». У ім былі сапраўды цікавыя песні і ідэі, але хіба не хапала цэльнасці: былі і ўдалыя сінглы кшталту «Праз ціхі акіян», «Вечарынка» ці «Лола», але былі і дастаткова бляклыя моманты. Праз тры гады здарыўся альбом «Надоўга». Больш роўны і прагматычны, з удалымі момантамі і упэўненымі сінгламі, але з тымі ж праблемамі, што і папярэдні лонгплэй. Альбом пачынаецца з агрэсіўных нумароў «Найсвятлейшая» і «Боль» — змрочных песень, у якіх Nochy раскрываюцца зусім па-іншаму. Тут сапраўды шмат болю, зміксаванага з шумнай гітарай і інтэнсіўным драмнбэйсавым рытмам. Гэты тэмп троху тушыць песня «Столь», якая выходзіла сінглам і пакінула даволі бляклае ўражанне. За імі — хіп-хопавыя «Непарадак» і «Процьма». Пасля — самы цікавы і ўдалы кавалак альбома: песні «Yummi», «Круэла» і «Поўнач». Вынаходлівыя нумары з класнымі фанетычнымі разынкамі і хукамі, якія адразу вяртаюць фокус і ўвагу. На альбом таксама трапіла і «Бяда» — фіт з Leibonik, што выйшаў два гады таму. У прынцыпе, менавіта гэты трэк і стаў бы лагічнай і своечасовай кропкай у гэтым запісе, таму што песні пасля яго размываюць агульнае ўражанне. «Надоўга» — мацнейшы за папярэдні альбом. У ім сапраўды хапае цікавых момантаў і ідэй, але яны размываюцца неабавязковымі трэкамі, якіх у гэтым запісе магло і не быць. У прынцыпе, гэта праблема шмат якіх альбомах і нічога трагічнага ў гэтым няма. Іншая справа, што «Надоўга» мог прагучаць больш моцна і ўпэўнена. https://open.spotify.com/album/1KK387W5YqNZbtGEFUFg1I?si=lwqZcy4QRnKZRgC_GsnghA

🔥Свежы анонс ад Сепультуры Alive! 28 траўня ў прамым эфіры для беларусаў па ўсім свеце выступіць гурт J:Морс. Будуць хіты і
🔥Свежы анонс ад Сепультуры Alive! 28 траўня ў прамым эфіры для беларусаў па ўсім свеце выступіць гурт J:Морс. Будуць хіты і неспадзяванкі. ❤️Абавязкова далучайцеся да трансляцыі, стаўце лайк і званочак пад відэа, каб як мага больш людзей убачылі гэты канцэрт. https://youtube.com/live/uB4fZ9UmR10 ❗️І падтрымлівайце музыкантаў і праект сімвалічнымі квіткамі. Гэта важна! https://buymeacoffee.com/sepulive

👻 Цудоўныя навіны! Сепультура Alive ужо рыхтуе для вас новы жывы эфір. 28 траўня ў 20:00 па Менску выступіць беларускі гурт,
👻 Цудоўныя навіны! Сепультура Alive ужо рыхтуе для вас новы жывы эфір. 28 траўня ў 20:00 па Менску выступіць беларускі гурт, які вы дакладна ведаеце. У Беларусі гэтыя музыканты збіралі вялікія пляцоўкі, а цяпер жывуць у эміграцыі, але працягваюць радаваць сваёй музыкай беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Ужо зусім хутка выйдзе новы альбом гурта, а на анлайн-канцэрце вы зможаце пачуць і старыя хіты, і цікавыя неспадзяванкі. Шчыра запрашаем! ❗️Абавязкова стаўце лайк і званочак пад гэтай трансляцыяй, каб яе маглі ўбачыць як мага больш людзей https://youtube.com/live/uB4fZ9UmR10 ❤️ І падтрымлівайце музыкантаў, якія будуць рабіць прыгажосць спецыяльна для вас. Гэта важна! https://buymeacoffee.com/sepulive

У пачатку траўня адбыўся вельмі цікавы рэліз, пра які варта распавесці. Тры беларускія блэк метал гурты выдалі спліт з гучнай назвай Paleski Čorny Mietał: Hałasy Z Bahny. Што ў ім адметнага? Ну хаця б дэфініцыя, якая акрэслівае рэгіянальныя межы феномену і дае нам прастору для міфалагізацыі з’явы. Але не толькі! Пра гурты, якія паўдзельнічалі ў гэтым спліце, вядома няшмат. Самы медыйны з іх Imšar — one man band з Гомеля. Таксама мы ведаем, што Idołator з Пінску. А вось пра трэці гурт, Kryvažerć, увогуле няма ніякай публічнай інфармацыі, але можна здагадацца, што карані праекта таксама аднекуль з глыбінь Палесся. Цікава, што дэфініцыя Paleski Čorny Mietał з’явілася не ўчора. Imšar і Idołator ужо выдавалі пад такой шыльдай спліт у 2020 годзе і вось цяпер вярнуліся да яе з новым паплечнікам. Гэта сыры, агрэсіўны блэк метал, які сапраўды нібы выйшаў з палескай багны. У кожнага гурта свой почырк і адметнасць, свой падыход да саўнда. Imšar — эпічны war metal, Kryvažerć — raw саўнд з сутарэнняў, Idołator з больш фолькавымі ўплывамі і лірыкай на палескай гаворцы. Матэрыял упэўнены, сакавіты, выразны. І сапраўды лагічна збіраецца ў рэгіянальную з’яву, з якой можа вырасці цікавы феномен. Мы ведаем магутны брэнд Cascadian Black Metal. Менш раскручаныя, але таксама цікавыя Transylvanian Black Metal ці Alpine Black Metal. У кожнага з іх свае аўтэнтычнае гучанне, свае стылістычныя межы і свая адданая фан-база. Цікава, што можа атрымацца з нашага, палескага, саўнда? У мяне ёсць пэўны аптымізм на гэты конт, бо спліт гучыць вельмі пераканаўча і дэманструе нам патэнцыял рэгіянальнай школы беларускага блэк метала. https://imsar.bandcamp.com/album/paleski-orny-mieta-ha-asy-z-bahny

Прывітанне, сябры! Я прынёс вам зусім свежанькі тэкст пра чылійскі гурт Los Jaivas — сапраўдную класіку Паўднёвай Амерыкі. Музыканты нават выступалі ў Мачу-Пікчу, а спецыяльна для гэтага эпічнага канцэрта на вяршыню перлі раяль верталётам. Пачытайце і паслухайце, тут будзе шмат цікавага! https://buymeacoffee.com/charnukha/vobifezeri Нагадаю, што вось тут знаходзіцца архіў тэкстаў пра цікавыя і незвычайныя гурты з усяго свету. Збіраю ўсё ў адным месцы спецыяльна для вас. А яшчэ прынёс вам плэйліст з музыкай красавіка. Поп, рок, джаз, метал — чаго тут толькі няма! https://buymeacoffee.com/charnukha/2026-4728966 Калі вы хочаце сказаць мне дзякуй за гэта, то найлепшы спосаб — падтрымаць Міністэрства сепультуры. Гэтыя тэксты і плэйлісты з’яўляюцца толькі дзякуючы супорцерам канала. Давайце аб’ядноўвацца і разам рабіць годную справу!

Беларуская музыка - Статистика та аналітика Telegram каналу @charnuxa