cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Беларуская музыка

Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку Сувязь - @charnukha

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
2 613
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-87 kunlar
+1130 kunlar
Post vaqtlarining boʻlagichi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Nashrni tahlil qilish
PostlarKo'rishlar
Ulashishlar
Ko'rish dinamikasi
01
Міністэрства сепультуры вяртаецца! Новы выпуск ужо даступны. Дзякуй шчыры за падтрымку, сябры. Разам мы стварылі першае народнае міністэрства ў гісторыі Беларусі! Глядзіце, стаўце лайкі, пакідайце каментары❤️ https://youtu.be/knqRqkhkra4?si=73-n33_fN6IfNq54
1 0947Loading...
02
Зараз буду ў эфіры Еўрарадыё распавядаць пра вяртанне Міністэрства сепультуры. Далучайцеся! (Калі вы ў Беларусі, то далучайцеся асцярожненька) https://www.youtube.com/watch?v=kQOmbY_6TRw
1 4976Loading...
03
Сябры, хачу сказаць вам шчыры дзякуй! Усяго толькі за два дні мы з вамі стварылі першае народнае міністэрства ў гісторыі Беларусі — і гэта Міністэрства сепультуры. Яго падтрымалі 155 чалавек, а 52 з іх — падпісаліся штомесячна. Гэта проста фантастыка! Я ўжо рыхтую новы выпуск Міністэрства сепультуры, і на наступным тыдні ён з’явіцца ў вашых ютубах. Дзякуй за падтрымку, дзякуй за цёплыя словы, няхай беларускай музыкі будзе яшчэ больш! Калі вы яшчэ не падпісаліся на «Скураны партфель», «Селектар» ці «Кабінет міністра», то вось спасылка. Да сустрэчы ў міністэрстве! https://buymeacoffee.com/charnukha
2 31411Loading...
04
Вітаю, шаноўнае спадарства! Сёння я прыйшоў да вас вось з такой навіной. Як вы ўжо ведаеце, «Міністэрства сепультуры» на паўзе — на працяг праекту не знайшлося грошай. Мы іх шукаем, але… Чым больш канал не будзе абнаўляцца, тым глыбей яго засунуць алгарытмы YouTube. На жаль, чаканне забівае канал. Таму ёсць прапанова стварыць народнае «Міністэрства сепультуры», якое будзе выходзіць праз вашу падтрымку. План такі — можна падтрымаць праект праз сервіс Buymeacoffee (там можна купіць каву міністру ці зрабіць штомесячную падпіску), і гэта дасць магчымасць выпускаць новыя відэа. Буду вельмі вам удзячны за лайк, рэпост і падтрымку «Міністэрства сепультуры» https://buymeacoffee.com/charnukha
2 80214Loading...
05
У суботу гурт Naviband адзначаў сваё дзесяцігоддзе ў варшаўскім клубе Progresja — і гэта вельмі крутое дасягненне для гурта, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі: працягваць якасна развівацца, аб’яднаць вакол сябе беларусаў, выходзіць на новы творчы ўзровень нават у такіх неспрыяльных абставінах. Сёння хачу вам нагадаць пра дэбютны альбом гурта «Лови», які выйшаў акурат 10 год таму — 15 студзеня 2014 году. Арцём і Ксюша толькі пачыналі ствараць творчую сінергію, спрабавалі шукаць сябе і свой шлях, але ў гэтых наіўных песнях ужо шмат шчырасці і прыемных момантаў. Яны недасканалыя і, як на мой густ, дужа салодкія, але ўжо якасна адрозніваюцца ад беларускай эстрады, якая задзяўбала кожнага сваімі дуркаватымі творчымі метадамі. Тут таксама хапае недасканаласцяў: думаю, зараз і самі музыканты з усмешкай слухаюць песні кшталту «Фа-фа-фа». Але ёсць на «Лови» і хіты кшталту «Абдымі», які Naviband дагэтуль выконваюць на канцэртах. Але, галоўнае, проста паслухайце спачатку гэты альбом, а потым уключыце новы сінгл гурта «Сокал», каб адчуць, які складаны і цікавы шлях прайшлі музыканты і ў які класны гурт яны эвалюцыянавалі ў выніку. Сапраўдная драматургія, шчыльная праца з гукам і дакладныя аранжыроўкі. Вельмі цікава будзе паслухаць наступны лонгплэй Naviband — спадзяюся, ён з’явіцца зусім хутка. ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут. https://www.youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_n9QB63oiLlu56exdWV311Pw1RARzaq6HU
1 9991Loading...
06
Прывітанне, сябры! Сёння хачу вам парэкамендаваць сяброўскі канал Палявая пошта. Тут можна знайсці шмат вельмі цікавых гістарычных фотаздымкаў-паштовак і параўнаць іх з сучаснымі. Ёсць нават зручная навігацыя па раёнах — можна хутка знайсці свой горад і зацаніць, як ён выглядаў дзясяткі год таму. Падпісвайцеся! https://t.me/poshtabel
1 1200Loading...
07
Беларусы Польшчы, 25 траўня а 11-й разам з Алесем Плоткам правяду аўтарскую сустрэчу з аўтограф-сесіяй на Варшаўскім кніжным кірмашы 📚 Добрая нагода набыць кнігу "Свінні", а таксама арт-бук Bloodlands Алеся, і пагутарыць літаратуру і не толькі. Буду вельмі рады пабачыць усіх. Сяброўскую атмасферу гарантую. Сам Варшаўскі кірмаш стартаваў ужо сёння і будзе доўжыцца да 26 траўня. Адбудуцца прэзентацыі Стывена Кінга па-беларуску, новыя тэксты Максіма Знака і шмат чаго яшчэ. Будуць людзі і з музычнай сферы: ад Лявона Вольскага да аўтара тэкстаў гурта «Мясцовы час» Алеся Аркуша. 📅 25 траўня 🕚 11:00 па Варшаве 📍 Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad Падрабязная праграма па спасылцы❗️
1 1599Loading...
08
На мінулым тыдні выйшаў альбом беларускага гурта ЗАО «Сомнительные инициативы» — складанка з трынаццаці трэкаў пад агульнай назвай «Подвал турнирной таблицы». Вельмі цікавы рэліз, на які раю звярнуць увагу. І вось чаму. Назва гэтага альбома цудоўна апісвае агульнае ўражанне ад матэрыялу — гэта аўтсайдэрскі погляд на рэчаіснасць, безнадзейны і саркастычны, нібыта ўсе трэкі з альбома праспяваў табе незнаёмы хлопец на прыступках гандлёвага цэнтру «Галерэя» на Нямізе, а ў якасці акампанементу выставіў сваю бесправадную калонку. Гэта дэканструкцыя поп-музыкі, якая пануе ў Беларусі — тут можна пачуць іранічныя кпіны з хітоў мінулага: паслухайце хаця б трэкі «Догнивающий субару» ці «Поразительно неприятная молодежь» — дакладна пазнаеце спасылкі. Але самае галоўнае, усе гэтыя замалёўкі пераўтвараюцца ў даволі сумны, але зубасты наратыў. ЗАО «Сомнительные инициативы» цудоўна зафіксавалі момант: паслухайце безвыходнае «Отечество» ці «Мрачный гражданин», якія паглыбляюць у вельмі беларускую атмасферу. Трапныя тэксты, мінімалістычныя музычныя пародыі на танную поп-музыку, і вось ты ўжо стаіш каля прыступак гандлёвага цэнтру і слухаеш незнаёмага хлопца трэк за трэкам, і ў кожным чуеш знаёмыя сюжэты і ловіш балючыя флэшбэкі. Непрыемна. Няўтульна. Але вельмі дакладна. ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут. https://belgoslofi.bandcamp.com/album/-
2 53310Loading...
09
🔥Пяць альбомаў гэтага тыдня, якія варта паслухаць Billie Eilish Hit Me Hard And Soft Білі Айліш за некалькі год вырасла з падлеткавага феномену ў маштабную поп-зорку. Новы альбом дзяўчыны — гэта фантастычнага ўзроўню складанка з далікатных, густоўных поп-песень, вельмі розных па настроі, але аб’яднаных вельмі якаснай працай Фінэаса О’Конэла: ён дакладна ведае, як падкрэсліць усе моцныя бакі сваёй сястры. Hit Me Hard And Soft — шыкоўны альбом, на якім няма слабых нумароў. Beth Gibbons Lives Outgrown Сольны альбом брытанская спявачкі Бэт Гібанс увогуле не нагадвае працы яе галоўнага гурта Portishead. Ну хіба толькі пазнавальным вакалам самой Гібанс. Гэта ціхі акустычны і вельмі сумны запіс даволі складаных песень, большасць з якіх спявачка запісала самастойна. Тэматычна ўсе яны аб’яднаныя няпростымі тэмамі мацярынства, трывогі, менапаўзы і смяротнасці. Грунтоўны, дасканалы запіс, але простым яго не назавеш. The Lovely Eggs Eggistentialism Брытанская сямейная пара Холі Рос і Дэвід Блэкуэл стварылі ў Ню-Ёрку (потым вярнуліся ў родныя мясціны) дзіўны гурт пад назвай The Lovely Eggs. Як вы ўжо зразумелі, складнік у «Чароўных яек» даволі просты: гітара і бубны. Але атрымліваецца вельмі бадзёры псіхадэлічны мікс з запамінальнымі лёгкімі мелодыямі. Калі хочацца нечага летуценнага, простага і абаяльнага — то паслухайце «Eggistentialism», які нагадае лепшыя запісы MGMT. Crumb AMAMA Яшчэ адзін псіхадэлічны падарунак у гэтую пятніцу, але куды больш грунтоўны. Амерыканскі гурт Crumb міксуе шмат стыляў — ад джазу да трып-хопу і дрым-попу. Атрымліваецца цудоўна! AMAMA — вельмі далікатны запіс, у якім кожная кампазіцыя з’яўляецца асобным шэдэўрам. Вельмі раю занурыцца ў гэты матэрыял і добра яго рассмакаваць. Pallbearer Mind Burns Alive Дум-метал гурт Pallbearer запісаў пяты студыйны альбом, які выйшаў на мэйджары Nuclear Blast. Ён вельмі лайтовы па гучанні, але пры гэтым нагадвае познія запісы Anathema ці Katatonia. Прыгожыя сумныя мелодыі, цікавыя аранжыроўкі — матэрыял балансуе паміж дум-каранямі і больш складанымі формамі. Самы цікавы метал-рэліз гэтай пятніцы. Быў яшчэ сольнік Кэры Кінга, але лепш не псаваць сабе настрой бязлітаснай кампрэсіяй. ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
2 54512Loading...
Photo unavailableShow in Telegram
Міністэрства сепультуры вяртаецца! Новы выпуск ужо даступны. Дзякуй шчыры за падтрымку, сябры. Разам мы стварылі першае народнае міністэрства ў гісторыі Беларусі! Глядзіце, стаўце лайкі, пакідайце каментары❤️ https://youtu.be/knqRqkhkra4?si=73-n33_fN6IfNq54
Hammasini ko'rsatish...
95🔥 16👍 6
Зараз буду ў эфіры Еўрарадыё распавядаць пра вяртанне Міністэрства сепультуры. Далучайцеся! (Калі вы ў Беларусі, то далучайцеся асцярожненька) https://www.youtube.com/watch?v=kQOmbY_6TRw
Hammasini ko'rsatish...
Возвращение "Министерства сепультуры": чем оно порадует беларусов / Александр Чернухо

Ютуб-блогер, музыкальный критик, писатель и драматург Александр Чернухо @minsepultury на Еврорадио. Подключайтесь и задавайте вопросы в чате! Поддержите работу редакции: 👍 Донат через PayPal или карту с выводом на экран:

https://streamlabs.com/euroradiolive/tip

👍 Платная подписка на YouTube:

https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join

👍 Купите книгу Змитра Лукашука на Patreon:

https://www.patreon.com/euroradio

Помните о безопасности: не используйте беларуские карты Новости сегодня. Стрим Еврорадио. Политика Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 ТГ:

https://t.me/euroradio

💎 FB:

https://www.facebook.com/euroradio.fm

💎 TikTok:

https://www.tiktok.com/@euroradio

💎 ВК:

https://vk.com/euroradio

💎 ОК:

https://ok.ru/euroradio

💎 Instagram:

https://instagram.com/euroradio

👍 66 18🔥 12🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сябры, хачу сказаць вам шчыры дзякуй! Усяго толькі за два дні мы з вамі стварылі першае народнае міністэрства ў гісторыі Беларусі — і гэта Міністэрства сепультуры. Яго падтрымалі 155 чалавек, а 52 з іх — падпісаліся штомесячна. Гэта проста фантастыка! Я ўжо рыхтую новы выпуск Міністэрства сепультуры, і на наступным тыдні ён з’явіцца ў вашых ютубах. Дзякуй за падтрымку, дзякуй за цёплыя словы, няхай беларускай музыкі будзе яшчэ больш! Калі вы яшчэ не падпісаліся на «Скураны партфель», «Селектар» ці «Кабінет міністра», то вось спасылка. Да сустрэчы ў міністэрстве! https://buymeacoffee.com/charnukha
Hammasini ko'rsatish...
135🔥 44👍 6
Photo unavailableShow in Telegram
Вітаю, шаноўнае спадарства! Сёння я прыйшоў да вас вось з такой навіной. Як вы ўжо ведаеце, «Міністэрства сепультуры» на паўзе — на працяг праекту не знайшлося грошай. Мы іх шукаем, але… Чым больш канал не будзе абнаўляцца, тым глыбей яго засунуць алгарытмы YouTube. На жаль, чаканне забівае канал. Таму ёсць прапанова стварыць народнае «Міністэрства сепультуры», якое будзе выходзіць праз вашу падтрымку. План такі — можна падтрымаць праект праз сервіс Buymeacoffee (там можна купіць каву міністру ці зрабіць штомесячную падпіску), і гэта дасць магчымасць выпускаць новыя відэа. Буду вельмі вам удзячны за лайк, рэпост і падтрымку «Міністэрства сепультуры» https://buymeacoffee.com/charnukha
Hammasini ko'rsatish...
130👍 27
У суботу гурт Naviband адзначаў сваё дзесяцігоддзе ў варшаўскім клубе Progresja — і гэта вельмі крутое дасягненне для гурта, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі: працягваць якасна развівацца, аб’яднаць вакол сябе беларусаў, выходзіць на новы творчы ўзровень нават у такіх неспрыяльных абставінах. Сёння хачу вам нагадаць пра дэбютны альбом гурта «Лови», які выйшаў акурат 10 год таму — 15 студзеня 2014 году. Арцём і Ксюша толькі пачыналі ствараць творчую сінергію, спрабавалі шукаць сябе і свой шлях, але ў гэтых наіўных песнях ужо шмат шчырасці і прыемных момантаў. Яны недасканалыя і, як на мой густ, дужа салодкія, але ўжо якасна адрозніваюцца ад беларускай эстрады, якая задзяўбала кожнага сваімі дуркаватымі творчымі метадамі. Тут таксама хапае недасканаласцяў: думаю, зараз і самі музыканты з усмешкай слухаюць песні кшталту «Фа-фа-фа». Але ёсць на «Лови» і хіты кшталту «Абдымі», які Naviband дагэтуль выконваюць на канцэртах. Але, галоўнае, проста паслухайце спачатку гэты альбом, а потым уключыце новы сінгл гурта «Сокал», каб адчуць, які складаны і цікавы шлях прайшлі музыканты і ў які класны гурт яны эвалюцыянавалі ў выніку. Сапраўдная драматургія, шчыльная праца з гукам і дакладныя аранжыроўкі. Вельмі цікава будзе паслухаць наступны лонгплэй Naviband — спадзяюся, ён з’явіцца зусім хутка. ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут. https://www.youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_n9QB63oiLlu56exdWV311Pw1RARzaq6HU
Hammasini ko'rsatish...
NAVIBAND - СОКАЛ (ПРЭМ'ЕРА 2024)

Песня "Сокал" на ўсіх пляцоўках -

https://band.link/NBsokal

Вялікі канцэрт у Варшаве - NAVIBAND 10 ГОД -

https://linktr.ee/naviband

Герой -

https://www.instagram.com/sigov007

Рэжысёр, мантаж, ідэя -

https://www.instagram.com/artsiom_lobach

Аператар пастаноўшчык, колеракарэкцыя -

https://www.instagram.com/egor.efimov_dop

Прадзюсары - Арцём Лобач, Арцём Лук'яненка Супервайзар -

https://www.instagram.com/alexandertobolskiy

@longplay_channel 1 AC -

https://www.instagram.com/alexskidan

Механік камеры, асістэнт - Аляксей Нікулін Сцэнограф -

https://www.instagram.com/poliakowaa

Стыліст -

https://www.instagram.com/nesavchyn

Сцэнар - Кацярына Рэквізіт

https://www.instagram.com/adamov.adamau

Графіка -

https://www.instagram.com/baast.et

Асобны дзякуй -

https://www.instagram.com/high__camp

Музычны прадакшн -

https://www.instagram.com/alexandertobolskiy

@longplay_channel Звядзенне, мастэрынг -

https://www.instagram.com/freimannmusic

Сокал (Муз. і сл. А. Лук'яненка) Спытай мяне ізноў Сціскае ўнутры Чароўная любоў І чорныя снягі Куды мяне вядзеш Вясёлы карагод Калі настане дзень і скончыцца ўсё Пр. Мой адзіны Сокал Паляці высока Забяры адчай І не павяртай Мой адзіны Сокал Паляці высока Забяры адчай І не павяртай Ратуй мяне ізноў Знікае ўнутры Чароўная любоў І чорныя снягі Куды мяне вядзеш Вясёлы карагод На дальней старане Хай скончыцца ўсё

90👍 7🔥 5
Прывітанне, сябры! Сёння хачу вам парэкамендаваць сяброўскі канал Палявая пошта. Тут можна знайсці шмат вельмі цікавых гістарычных фотаздымкаў-паштовак і параўнаць іх з сучаснымі. Ёсць нават зручная навігацыя па раёнах — можна хутка знайсці свой горад і зацаніць, як ён выглядаў дзясяткі год таму. Падпісвайцеся! https://t.me/poshtabel
Hammasini ko'rsatish...
Палявая пошта

Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце:

https://www.instagram.com/poshtabel/

🔥 33👍 9 2
Photo unavailableShow in Telegram
Беларусы Польшчы, 25 траўня а 11-й разам з Алесем Плоткам правяду аўтарскую сустрэчу з аўтограф-сесіяй на Варшаўскім кніжным кірмашы 📚 Добрая нагода набыць кнігу "Свінні", а таксама арт-бук Bloodlands Алеся, і пагутарыць літаратуру і не толькі. Буду вельмі рады пабачыць усіх. Сяброўскую атмасферу гарантую. Сам Варшаўскі кірмаш стартаваў ужо сёння і будзе доўжыцца да 26 траўня. Адбудуцца прэзентацыі Стывена Кінга па-беларуску, новыя тэксты Максіма Знака і шмат чаго яшчэ. Будуць людзі і з музычнай сферы: ад Лявона Вольскага да аўтара тэкстаў гурта «Мясцовы час» Алеся Аркуша. 📅 25 траўня 🕚 11:00 па Варшаве 📍 Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad Падрабязная праграма па спасылцы❗️
Hammasini ko'rsatish...
44👍 9
На мінулым тыдні выйшаў альбом беларускага гурта ЗАО «Сомнительные инициативы» — складанка з трынаццаці трэкаў пад агульнай назвай «Подвал турнирной таблицы». Вельмі цікавы рэліз, на які раю звярнуць увагу. І вось чаму. Назва гэтага альбома цудоўна апісвае агульнае ўражанне ад матэрыялу — гэта аўтсайдэрскі погляд на рэчаіснасць, безнадзейны і саркастычны, нібыта ўсе трэкі з альбома праспяваў табе незнаёмы хлопец на прыступках гандлёвага цэнтру «Галерэя» на Нямізе, а ў якасці акампанементу выставіў сваю бесправадную калонку. Гэта дэканструкцыя поп-музыкі, якая пануе ў Беларусі — тут можна пачуць іранічныя кпіны з хітоў мінулага: паслухайце хаця б трэкі «Догнивающий субару» ці «Поразительно неприятная молодежь» — дакладна пазнаеце спасылкі. Але самае галоўнае, усе гэтыя замалёўкі пераўтвараюцца ў даволі сумны, але зубасты наратыў. ЗАО «Сомнительные инициативы» цудоўна зафіксавалі момант: паслухайце безвыходнае «Отечество» ці «Мрачный гражданин», якія паглыбляюць у вельмі беларускую атмасферу. Трапныя тэксты, мінімалістычныя музычныя пародыі на танную поп-музыку, і вось ты ўжо стаіш каля прыступак гандлёвага цэнтру і слухаеш незнаёмага хлопца трэк за трэкам, і ў кожным чуеш знаёмыя сюжэты і ловіш балючыя флэшбэкі. Непрыемна. Няўтульна. Але вельмі дакладна. ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут. https://belgoslofi.bandcamp.com/album/-
Hammasini ko'rsatish...
Подвал турнирной таблицы, by ЗАО «Сомнительные Инициативы»

13 track album

38👍 12🔥 1
🔥Пяць альбомаў гэтага тыдня, якія варта паслухаць Billie Eilish Hit Me Hard And Soft Білі Айліш за некалькі год вырасла з падлеткавага феномену ў маштабную поп-зорку. Новы альбом дзяўчыны — гэта фантастычнага ўзроўню складанка з далікатных, густоўных поп-песень, вельмі розных па настроі, але аб’яднаных вельмі якаснай працай Фінэаса О’Конэла: ён дакладна ведае, як падкрэсліць усе моцныя бакі сваёй сястры. Hit Me Hard And Soft — шыкоўны альбом, на якім няма слабых нумароў. Beth Gibbons Lives Outgrown Сольны альбом брытанская спявачкі Бэт Гібанс увогуле не нагадвае працы яе галоўнага гурта Portishead. Ну хіба толькі пазнавальным вакалам самой Гібанс. Гэта ціхі акустычны і вельмі сумны запіс даволі складаных песень, большасць з якіх спявачка запісала самастойна. Тэматычна ўсе яны аб’яднаныя няпростымі тэмамі мацярынства, трывогі, менапаўзы і смяротнасці. Грунтоўны, дасканалы запіс, але простым яго не назавеш. The Lovely Eggs Eggistentialism Брытанская сямейная пара Холі Рос і Дэвід Блэкуэл стварылі ў Ню-Ёрку (потым вярнуліся ў родныя мясціны) дзіўны гурт пад назвай The Lovely Eggs. Як вы ўжо зразумелі, складнік у «Чароўных яек» даволі просты: гітара і бубны. Але атрымліваецца вельмі бадзёры псіхадэлічны мікс з запамінальнымі лёгкімі мелодыямі. Калі хочацца нечага летуценнага, простага і абаяльнага — то паслухайце «Eggistentialism», які нагадае лепшыя запісы MGMT. Crumb AMAMA Яшчэ адзін псіхадэлічны падарунак у гэтую пятніцу, але куды больш грунтоўны. Амерыканскі гурт Crumb міксуе шмат стыляў — ад джазу да трып-хопу і дрым-попу. Атрымліваецца цудоўна! AMAMA — вельмі далікатны запіс, у якім кожная кампазіцыя з’яўляецца асобным шэдэўрам. Вельмі раю занурыцца ў гэты матэрыял і добра яго рассмакаваць. Pallbearer Mind Burns Alive Дум-метал гурт Pallbearer запісаў пяты студыйны альбом, які выйшаў на мэйджары Nuclear Blast. Ён вельмі лайтовы па гучанні, але пры гэтым нагадвае познія запісы Anathema ці Katatonia. Прыгожыя сумныя мелодыі, цікавыя аранжыроўкі — матэрыял балансуе паміж дум-каранямі і больш складанымі формамі. Самы цікавы метал-рэліз гэтай пятніцы. Быў яшчэ сольнік Кэры Кінга, але лепш не псаваць сабе настрой бязлітаснай кампрэсіяй. ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
Hammasini ko'rsatish...
👍 38🔥 11🍌 1
Po'stilar arxiv