ch
Feedback

不要被骗子欺骗!Telemetrio 会找到并标记这些频道 👉 如果想查看标记,请订阅

Беларуская музыка

Беларуская музыка

前往频道在 Telegram

Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку

显示更多
2 611
订阅者
+124 小时
+27 天
+1330 天
帖子存档
Гэты гурт называюць шэрымі кардыналамі беларускага року. І гэта, бадай, самы трапны эпітэт, якім можна ахарактарызаваць The U
Гэты гурт называюць шэрымі кардыналамі беларускага року. І гэта, бадай, самы трапны эпітэт, якім можна ахарактарызаваць The UNB. Яны выпусцілі больш за сто альбомаў, зайгралі свой першы канцэрт праз дваццаць год і сталі абсалютна культавай з'явай на беларускай сцэне. Вы абавязкова іх палюбіце! https://youtu.be/PYK4lJH5koc

🇵🇹 Лісабон, сустракаемся 30 кастрычніка! Сябры, напрыканцы месяца еду ў Партугалію, дзе прачытаю лекцыю пра беларускую музы
🇵🇹 Лісабон, сустракаемся 30 кастрычніка! Сябры, напрыканцы месяца еду ў Партугалію, дзе прачытаю лекцыю пра беларускую музыку 🎸 Вязу з сабой шмат цікавостак, нечаканых фактаў і гісторый пра нашых музыкаў. Магчыма, нешта вы ўжо чулі, але абяцаю, што будзе і шмат такога, што вас сапраўды здзівіць! 📚 А яшчэ прыхаплю абедзве свае кнігі — «Свінні» і «Гвалт». Так што будзе нагода не толькі пагаварыць пра музыку, але і сустрэцца асабіста. Усё гэта адбудзецца ў прыгожым і атмасферным месцы ў самым цэнтры Лісабона. Карацей, прыходзьце самі, запрашайце сяброў і знаёмых з Партугаліі! Буду вельмі рады ўсіх пабачыць ❤️ 🎟 Квіточкі вось тут: https://ticketshop.eu/en/events/108069

Працяг настальгічнай падборкі пра хіты мінулага! У нулявыя пачалі як грыбы з'яўляцца хіты СНДшнага маштабу. Тут вам і Крамбам
Працяг настальгічнай падборкі пра хіты мінулага! У нулявыя пачалі як грыбы з'яўляцца хіты СНДшнага маштабу. Тут вам і Крамбамбуля, і адзіны бэнгер Стокс, і маладыя J:Морс, і гарачая Б'янка, і шмат чаго яшчэ. Залятайце глядзець і плакаць ад настальгіі! https://youtu.be/zRLmWxLmxtY

🔥🔥🔥 Ух, што ўчора было! Вогненны беларускі метал сусветнага ўзроўню ад Dymna Lotva. Дзякуй вам за тое, што ўчора былі з на
+6
🔥🔥🔥 Ух, што ўчора было! Вогненны беларускі метал сусветнага ўзроўню ад Dymna Lotva. Дзякуй вам за тое, што ўчора былі з намі — глядзелі гэты круцейшы канцэрт і падтрымлівалі музыкантаў. Гэта было так магутна, што ўжо хочацца паўтарыць! 👻 А калі раптам прапусцілі трансляцыю, то абавязкова паглядзіце канцэрт у запісе па гэтай спасылцы https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q ❤️ І скажыце дзякуй музыкантам і камандзе праекта сваімі данатамі. Бо за гэтым канцэртам стаіць вялікая праца! https://buymeacoffee.com/sepulive Дзякуй вам і да сустрэчы!

Repost from N/a
Dear friends! Tomorrow we will play a big 2-hours online show at @sepulive YouTube channel. There is an opportunity to support the project here: https://buymeacoffee.com/sepulive The donations for Dymna Lotva show will collected until October 15th. The author of the biggest single donation will receive a gift from the band: - signed Vyraj color vynil with envelop handpainted by Nokt; - red net from our 2023-2025 stage costumes set; - newest number of Metallurg zine with Dymna Lotva interview in English; - drumsticks from our drummer; - guitar picks from our guitarists; - ritual candles from our singer; - set of patches and stickers; - coaster with our logo; - bone from Nokt’s crown and a ribbon from her costume from Zory music video aaaaand... A PIECE OF REAL METEORITE See you tomorrow 🤘

👻 Сябры! Ужо заўтра, 8 кастрычніка, адбудзецца эпічны канцэрт Dymna Lotva. Шчыра запрашаем вас далучацца да гэтай трансляцыі
👻 Сябры! Ужо заўтра, 8 кастрычніка, адбудзецца эпічны канцэрт Dymna Lotva. Шчыра запрашаем вас далучацца да гэтай трансляцыі, каб убачыць адзін з самых прыкметных сучасных беларускіх метал-гуртоў. Глядзіце, слухайце, кайфуйце разам з намі! https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q І падтрымлівайце праект Сепультура Alive і цудоўны гурт, калі зараз знаходзіцеся не ў Беларусі! https://buymeacoffee.com/sepulive Дзякуй вам і да сустрэчы!

Repost from N/a
🗣 Сустрэча з Аляксандрам Чарнухам 🗓 4 кастрычніка | нд | 14:00 📍 Miejsce Aktywności Lokalnej, Legionów 20 🐾 Уваход вольны
🗣 Сустрэча з Аляксандрам Чарнухам 🗓 4 кастрычніка | нд | 14:00 📍 Miejsce Aktywności Lokalnej, Legionów 20 🐾 Уваход вольны Да нас зноў завітае Аляксандр Чарнуха - музычны журналіст, аўтар кніг «Свінні» і «Гвалт», музычны крытык і аўтар праекта «Міністэрства сепультуры». Ён ужо быў нашым госцем, а цяпер вяртаецца ў Лодзь на новую сустрэчу. Пагаворым пра беларускую музыку, гурты, якія на нас паўплывалі, і асабістыя гісторыі з музычнага жыцця. Не абыдзецца і без Depeche Mode, беларускай эстрады ды іншых цікавых сюжэтаў. Як нас знайсці: https://t.me/TBM_u_Lodzi_info/583 Будзем радыя сустрэчы і добрай размове! 👋

Гэта эпічны фінал гісторыі гурта Ляпис Трубецкой. Ад светлага і прыгожага альбома Веселые картинки да рэвалюцыі і персанальна
Гэта эпічны фінал гісторыі гурта Ляпис Трубецкой. Ад светлага і прыгожага альбома Веселые картинки да рэвалюцыі і персанальнага выкліку Лукашэнку і Пуціну. Бязвізавыя канцэрты для беларусаў, Навальны і Майдан, песня Воины света і нечаканы і прыгожы канец гурта. Абавязкова паглядзіце гэты выпуск! https://youtu.be/13pckv31pq0 А тут вы можаце знайсці папярэднія выпускі і скласці гісторыю Ляписа Трубецкого ў адзін маштабны фільм Першая частка https://youtu.be/eJYflX-_1Fs Другая частка https://youtu.be/b3k8fHO86L0 Калі вам спадабалася гэтая праца, можаце пачаставаць мяне піўком ці кавай https://buymeacoffee.com/charnukha

Анастасія Рыдлеўская сёння выдала свой чацвёрты паўнафарматны альбом Alchemia — артыстка працягвае эксперыментаваць, мяняецца літаральна на вачах і зноў раскрывае новыя рысы сябе і сваёй творчасці. За дыскаграфіяй Рыдлеўскай цікава назіраць у дынаміцы. Безадносна паспяховасці яе творчыя эксперыменты заўсёды выклікаюць, як мінімум, павагу — па іх можна вывучаць гісторыю электроннай музыкі, корпацца ў крыніцах натхнення: ад Рэджыны Спектар да Карын Дрэер Андэрсан, ад Б’ёрк да Райха, ад мінімалістычных хатніх песень пад піяніна да маштабных містыфікацый і вядзьмарства. Alchemia зноў жа моцна адрозніваецца ад папярэдніх рэлізаў Рыдлеўскай, і ў ім артыстка раскрываецца з новага боку — высвятляецца, што яна можа быць злой, нават жорсткай. Гэтая злосць на мяжы з лютасцю, адчай на мяжы з маніякальнасцю імплементаваныя ў розныя гатункі электроннай музыкі: Kris з уплывам мінімалізму, Pusteča з цёмным брыстальскім гучаннем, рытуальная Your Woman, інтэнсіўная Lilith. Рыдлеўская працавала над Alchemia самастойна: сама сачыняла, сама запісвала, сама рабіла звядзенне і майстарынг. То бок альбом — гэта на сто адсоткаў яе светаадчуванне і эмоцыя. Канцэптуальна запіс будуецца вакол класічных этапаў алхіміі, але прысвечаны ён у першую чаргу, па адчуваннях, вельмі асабістай гісторыі. У песнях настрой Рыдлеўскай мяняецца ад раздушанасці да лютасці, яе голас то самотны, то грыміць сотнямі персаналій — яна енчыць, крычыць, шэпча, гагоча, спявае, нарэшце. У гэтым дыяпазоне эмоцыі час ад часу губляецца менавіта музычная думка, песня зрываецца ў споведзь, споведзь зрываецца ў інтымны і персанальны мэсэдж — і ў такія моманты слухачу, напэўна, будзе бракаваць кантэксту, каб глыбей зразумець трэк на эмацыйным узроўні. Alchemia — цікавы працяг дыскаграфіі Рыдлеўскай і на сто адсоткаў самы эмацыйны і цёмны яе рэліз. Скрыгатанне зубамі, ведзьміны скокі, чорная атрутная злосць і помста, у якую канчаткова правальваецца артыстка. Што будзе далей? https://band.link/aralchemia

🔥🔥🔥 Беларускі метал-гурт Dymna Lotva выступіць у эфіры шоў Сепультура Alive! Рыхтуйцеся да сапраўднай спёкі. 👻 Нядаўна му
🔥🔥🔥 Беларускі метал-гурт Dymna Lotva выступіць у эфіры шоў Сепультура Alive! Рыхтуйцеся да сапраўднай спёкі. 👻 Нядаўна музыканты выдалі найкруцейшы альбом Vyraj, які Metal Hammer ужо называе адным з найлепшых рэлізаў 2026 году ў сусветным метале. Гэта будзе магутна, прыгожа і драйвова, таму запісвайце дату і абавязкова далучайцеся да нашай трансляцыі! 📢 8 кастрычніка, 20:00 (GMT+3), YouTube-канал Сепультура Alive. Стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб яе змагло ўбачыць як мага больш людзей! https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q ❤️ А яшчэ абавязкова купляйце сімвалічныя квіткі на гэты канцэрт — такім чынам вы падтрымліваеце праект і цудоўных музыкантаў, якія выступаюць для вас. https://buymeacoffee.com/sepulive Да сустрэчы, сябры!

Памятаеце, як мяняўся гурт Ляпис Трубецкой? Папса пачатку нулявых, тур у падтрымку Лужкова, дзікія карпаратывы і вечна бухі М
Памятаеце, як мяняўся гурт Ляпис Трубецкой? Папса пачатку нулявых, тур у падтрымку Лужкова, дзікія карпаратывы і вечна бухі Міхалок. А пасля цудоўнае перараджэнне, Капітал, Маніфест і першыя праблемы з беларускімі ўладамі. Сёння я прынёс вам другую частку серыяла пра Ляпісаў. А гэта значыць, што хутка вас чакае і трэцяя! https://youtu.be/b3k8fHO86L0

🔥🔥🔥Гэта было ЛЕГЕНДАРНА! Праўда, шалёны канцэрт, які вы проста абавязаныя ўбачыць, калі яшчэ не бачылі. Дзякуй усім, хто ў
+6
🔥🔥🔥Гэта было ЛЕГЕНДАРНА! Праўда, шалёны канцэрт, які вы проста абавязаныя ўбачыць, калі яшчэ не бачылі. Дзякуй усім, хто ўчора быў з намі і кайфаваў пад песні Сяргея Пукста і суперВовы. 👻Паглядзець запіс трансляцыі можна тут https://youtube.com/live/_QscZaB2YjU ❤️А тут — падтрымаць праект і музыкантаў https://buymeacoffee.com/sepulive Дзякуй вам і да сустрэчы на наступным канцэрце!

Сябры, ужо сёння для вас выступіць герой мінскага андэграўнда Сяргей Пукст. Не прапусціце трансляцыю, гэта будзе крута! https
Сябры, ужо сёння для вас выступіць герой мінскага андэграўнда Сяргей Пукст. Не прапусціце трансляцыю, гэта будзе крута! https://youtube.com/live/_QscZaB2YjU

Усе мы любім гурт Ляпис Трубецкой, але ці ведаеце вы яго сапраўдную гісторыю? З чаго ўсё пачыналася: альбом за новыя зубы для
Усе мы любім гурт Ляпис Трубецкой, але ці ведаеце вы яго сапраўдную гісторыю? З чаго ўсё пачыналася: альбом за новыя зубы для Міхалка, п’яныя прыгоды, тролінг Лукашэнкі і продаж у Маскву https://youtu.be/eJYflX-_1Fs

Спадарства, сустракайце! Для вас на Сепультуры Alive выступіць галоўны хуліган беларускай музыкі Сяргей Пукст. Гэта будзе шал
Спадарства, сустракайце! Для вас на Сепультуры Alive выступіць галоўны хуліган беларускай музыкі Сяргей Пукст. Гэта будзе шалёны канцэрт, які абавязкова трэба паглядзець, каб больш зразумець беларускі андэграўнд і яго адданага героя. Запісвайце дату: 17 верасня ў 20:00 па менскім часе на канале Сепультуры Alive. Стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб яе ўбачыла як мага больш людзей! https://youtube.com/live/_QscZaB2YjU Падтрымайце праект і артыста сімвалічнымі квіткамі, бо такога вы яшчэ не бачылі! https://buymeacoffee.com/sepulive Да сустрэчы, сябры!

Хіты 90-х -- гэта настальгічная скарбонка з успамінамі. Малодзенькая Ліка Ялінская, гарачая Іна Афанасьева, дэградацыя Сяброў
Хіты 90-х -- гэта настальгічная скарбонка з успамінамі. Малодзенькая Ліка Ялінская, гарачая Іна Афанасьева, дэградацыя Сяброў, уздым Кірыла Слукі. У гэтым выпуску будзе шмат-шмат вайбовых трэкаў, якія вы стопудова памятаеце і любіце. Залятайце глядзець! https://youtu.be/AyKqJdT7-fk

Сябры, дзякуй вам за тое, што ўчора былі з намі! Беларусы і беларусачкі з усяго свету глядзелі канцэрт Крамбамбулі — і гэта б
+7
Сябры, дзякуй вам за тое, што ўчора былі з намі! Беларусы і беларусачкі з усяго свету глядзелі канцэрт Крамбамбулі — і гэта было нешта неверагоднае. Столькі шчаслівых водгукаў, столькі цеплыні, столькі важных словаў. Як кажуць, свята ў кожную хату! Калі раптам прапусцілі трансляцыю, то можаце паглядзець канцэрт у запісе — энергія, драйв і весялосць б’юць праз экран! https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g І скажыце, калі ласка, дзякуй камандзе праекта і цудоўным музыкантам, якія зрабілі для вас гэтае свята! https://buymeacoffee.com/sepulive Да сустрэчы на наступных канцэртах, даражэнькія!

Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive! 👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць
Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive! 👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць любімыя песні і павесяліцца. Гэта будзе топ! https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g ❤️І не забывайцеся падтрымліваць праект і музыкантаў, калі ў вас ёсць такая магчымасць https://buymeacoffee.com/sepulive Да сустрэчы, даражэнькія!

Сезон беларускіх летніх фестываляў працягваецца і дзясяткі тысяч беларусаў ідуць паглядзець на артыстаў, якіх ім сёлета прыве
Сезон беларускіх летніх фестываляў працягваецца і дзясяткі тысяч беларусаў ідуць паглядзець на артыстаў, якіх ім сёлета прывезлі. А прывезлі небагата. Дзіма Білан, Бабунец, Ваня Дзмітрыенка. Гэтага мы хацелі? А калі менавіта гэтага, то чаму? У новым выпуску Міністэрства сепультуры разбіраемся, што не так з беларускімі оўпэн эйрамі. https://youtu.be/okDXJjM-C_k

❗️Спадарства! Сёння адбылася непрыемная гісторыя: нейкім чынам злаўмыснікі атрымалі доступ да трансляцыі Крамбамбулі і пачалі
❗️Спадарства! Сёння адбылася непрыемная гісторыя: нейкім чынам злаўмыснікі атрымалі доступ да трансляцыі Крамбамбулі і пачалі яе заўчасна з рэкламай. 💔На жаль, нам спатрэбілася зрабіць новую трансляцыю, таму шчыра прашу вас паставіць пад ёй лайк і націснуць калакольчык, каб алгарытмы пачалі працаваць і трансляцыю ўбачыла як мага больш людзей. Дзякуй вам і да сустрэчы 20 жніўня! https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g