cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Беларуская музыка

Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку Сувязь - @charnukha

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
2 593
Obunachilar
-424 soatlar
-147 kunlar
+5230 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Засумавалі па беларускім метале? Сёння я прынёс вам шыкоўны альбом ад гурта Postcryptum. Ён быў створаны больш за дзесяць год таму і першапачаткова існаваў пад шыльдай Rise of Brutality. Склад неадначасова мяняўся, і ў выніку музыканты вырашылі змяніць назву і ўжо як Postcryptum пачалі працаваць над дэбютным альбомам. Выйшаў ён толькі ў красавіку — масіўны і грунтоўны Abyss of unborn.   Альбом складаецца з сямі кампазіцый, у якіх настолькі высокая шчыльнасць музычных думак і ідэй, што кожная магла б існаваць у выглядзе асобнага рэлізу. Abyss of unborn хуткі і брутальны, але гэта далёка не адзіны складнік. Гэты альбом меладычны і складаны адначасова: музыканты выдатна спалучаюць джазавыя рытмічныя малюнкі і класічныя сола, і кожная кампазіцыя на альбоме — неспадзяванка.   Напрыклад, тытульны трэк Abyss of unborn. З лагоднага ён раптам пераўтвараецца ў агрэсіўны і бязлітасны, а пасля ўжо чаруе цябе прыгожымі мелодыямі. Тэхнічны дэз метал тут не самае ўдалае вызначэнне, але хаця б так можна акрэсліць мінімальныя стылістычныя межы гурта. Пакуль самый цікавы метал альбом 2024 году, які вельмі хочацца затрымаць у сваім плэй-лісце — цудоўны экспартны прадукт для фанатаў цяжкай музыкі па ўсім свеце! ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут. https://postcryptum-by.bandcamp.com/album/abuss-of-unborn
Hammasini ko'rsatish...
Abuss of Unborn, by Postcryptum

7 track album

🔥 55👍 3🍌 2
Сёння раскажу вам пра шыкоўны альбом «Fragments» беларускіх музыкантаў Drum Warz і JJ.Ok. Я вельмі люблю дарк джаз! Пераслухаў шмат чаго, але, бадай, галоўным гуртом для мяне застаюцца Bohren & der club of gore. А яшчэ вельмі раю звярнуць увагу на бельгійскі гурт Kreng, які запісвае ідэальныя саўндтрэкі для неіснуючых хорараў. Дык вось, сёння раскажу вам пра класны альбом-калабарацыю, у якім беларускія музыканты выкарыстоўваюць дарк джаз як крыніцу натхнення і асноўны ідэалагічны рухавік. Drum Warz — беларускі бітмэйкер, які працуе з олдскульным хіп-хопам і брудным гучаннем бубнаў і пры дапамозе аналагавага абсталявання робіць атмасферны інструментальны мікс. JJ.Ok — гітарыст, які некалі ўдзельнічаў у глэм-гурце Stardust Circus, а пасля выпусціў некалькі альбомаў ужо ў межах сольнага праекту JJ.Ok: там было шмат эксперыментаў з нойзавым гучаннем, і асабліва цікава гэта выглядала на канцэртах.   Увесь гэты назапашаны музычны досвед хлопцаў і выліўся ў «Fragments» — змрочны інструментальны альбом, у якім даркджазавыя сэмплы спалучаюцца з магутнымі гітарамі і хіп-хоп бітамі. У кожнай кампазіцыі ёсць цікавае развіццё, а пругкія агрэсіўныя бубны дадаюць дынамікі ў гэтыя бясконцыя сумныя мелодыі. Гэты альбом можа стаць цудоўным саўндтрэкам для самотных шпацыраў па начным горадзе — класны матэрыял, на які варта звярнуць увагу! ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут. https://radioplato.bandcamp.com/album/fragments
Hammasini ko'rsatish...
Fragments, by Drum Warz x JJ.OK

8 track album

🔥 41❤‍🔥 8 4👍 3👌 2🍌 2
Не стала таленавітага беларускага мастака і музыканта Васіля Пачыцкага. Генія — так ён сам сябе называў. І гэта было не перабольшванне: творы Пачыцкага вельмі пазнавальныя, экспрэсіўныя і чароўныя. Сюжэты, вобразы, выкананне — ты нібыта занураешся ў дзіўны свет беларускага Брэйгеля і бачыш там каляровыя сны. Пачыцкі нарадзіўся ў Рэчыцы і там жа пачаў маляваць, скончыўшы мясцовую мастацкую школу. Яго працы выстаўляліся ў розных кутках свету — ад Масквы да Нью-Йорку. А сам ён казаў пра сябе так: «Мастакі дзеляцца на здольных, таленавітых і геніяльных. Я — геній і гэта вялікая адказнасць». Можаце паглядзець яго трыпціх «Шульканікі пярлінаў» — неверагодны авангардысцкі шэдэўр. Але Васіль быў не толькі мастаком, але і музыкантам. У яго быў свой гурт — «Перебор», які запісваў немудрагелістыя, але вельмі трапныя песні. Напрыклад, адна з маіх любімых, з радкамі «Ребяты, шухер, менты». Я хачу вам паказаць запіс канцэрту гурта «Перебор» на Дзень касманаўтыкі ў 2016 годзе. Склад гурта вельмі цікавы — Вася Пачыцкі, Ілля Чарапко-Самахвалаў, Сяргей Сакалоў і Арцём Залескі. Два чалавекі з гэтага складу ўжо не жывуць. Паглядзіце гэты канцэрт. Паслухайце музыку, якую пісаў Васіль. Паглядзіце на яго працы. Ён марыў пра шчаслівае жыццё без вайны. Мара так і засталася марай… https://www.youtube.com/watch?v=_EDf872t2g4
Hammasini ko'rsatish...
😢 68🕊 13 6💔 4👍 1🫡 1
🔥Пяць альбомаў гэтага тыдня, якія варта паслухаць Mdou Moctar «Funeral for justice» Туарэг з вёскі ў Нігеры сам зрабіў сабе першую гітару з таго, што было пад рукой. Пад левай рукой. Потым ужо яго разгледзеў буйны лэйбл і падарыў яму Fender, на якім Мактар грае і сёння. Туарэгскі блюз — вельмі цікавы і пазнавальны, але на гэтым альбоме музыкант выходзіць за межы стылю. Шмат яскравых песень, шыкоўных сола і першароднай энергіі і лірыка, у якой распавядаецца пра шматлікія праблемы ў родным Нігеры. Kamasi Washington «Fearless movement» Маэстра сабраў шыкаоўную кампанію і запісаў чарговы кайфовы альбом. Тут вам і Thundercat, і Джордж Клінтан і шмат іншых вядомых персанажаў. А сам матэрыял хістае ад ф’южану і фанку да хіп-хопу і фры-джазу. Анталогія папулярных здабыткаў джазу, якую Вашынгтан складае з нейкім разняволеным кайфам, сапраўды ўражвае. Паўтары гадзіны падарожжа ў чароўны сусвет — проста заплюшчвайце вочы і слухайце ўважліва. Dua Lipa «Radical Optimism» Дзякуй шаноўнай спявачцы за лаканічнасць. На фоне шматлікіх зацягнутых поп-альбомаў Radical Optimism гучыць радыкальна змястоўна і коратка. На гэтым альбоме брытанская спявачка даследуе псіхадэлію, брытанскую рэйв-культуру і трып-хоп. Але робіць гэта ў фармаце бясконцай вечарыны. Крутыя мелодыі, шыкоўныя аранжыроўкі (з гучаннем папрацаваў Кевін Паркер з Tame Impala) і некалькі стоадсоткавых радыёхітоў. Jessica Pratt «Here In the Pitch» Яшчэ адно псіхадэлічнае падарожжа, але гэтым разам зусім у іншыя яго плыні. Новы альбом Джэсікі Прат зроблены з вялікай павагай да гурта Jefferson Airplane, і гэтая першакрыніца пульсуе і ў меладычных малюнках, і ў мінімалістычных, але вельмі дакладных аранжыроўках, нібыта Джэсіка запісала вольны працяг Surrealistic Pillow. Але гучыць вельмі цікава і ўтульна — шчыра раю паглыбіцца ў гэты медытатыўны запіс. Ibibio Sound Machine «Pull The Rope» Брытанскі гурт з адчувальным уплывам класічных запісаў Фела Куці стварае вельмі энергічную і атмасферную музыку, у якой можна пачуць і афрыканскую этніку, і рэтра-хаус, і фанк. Тут будуць і вельмі разнастайныя аранжыроўкі, багатыя нюансамі, і круты вакал брытанска-нігерыйскай спявачкі Іно Уільямс, а ўсё разам змяшаецца ў насычаны танцавальны кактэйль. ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 39👍 12 8👏 1🍌 1
Наташа Куніцкая пачынала сваю музычную кар’еру ў якасці клавішніцы гурта Ulis, пасля ўдзельнічала ў выдатным індзі-рок гурце Clover Club, а калі ён перастаў існаваць, вельмі моцна паўплывала на гучанне «Серебряной свадьбы» (можаце паслухаць максі-сінгл Ag, каб гэта адчуць). Але, канешне, канчаткова яна раскрылася менавіта ў сольным праекце Mustelide, нібыта ўвесь гэты час ёй было цесна ў гуртах і вось нарэшце яна атрымала магчымасць ствараць музыку самастойна. Mustelide — гэта сапраўды сольны праект, у якім Наташа стварала, выконвала і запісвала ўсё самастойна, і атрымалася проста шыкоўна! Вось вам прыклад — дэбютны альбом Куніцкай пад назвай «Secret». Лёгкі, яскравы матэрыял, які працуе на поп-узроўнях, але пры гэтым глыбей і складаней за абсалютную большасць папулярных артыстаў. У кожнай песні свая разынка: самаўпэўнены і гарэзлівы «Ушной вор», летуценны гіпнагоджык «На дерево» ці празрысты поп-нумар з пругкім бітам «Птица Рух». Кожная песня — са сваім тварам, кожны тэкст — просты і абаяльны адначасова, нібыта ты апынуўся ў вельмі асабістым дзённіку спявачкі. А цяпер уважліва паслухайце гэты запіс у ўявіце, што ён выйшаў дзесяць год таму. Крута, праўда? На жаль, апошні паўнавартасны рэліз Mustelide адбыўся ў 2019 годзе. Гэта быў міні-альбом Ginseng Woman — запіс, цалкам зроблены з гукаў Broken Orchestra Instruments. Гэта вельмі цікавы праект амерыканскай арганізацыі, якая запісала каля 800 паламаных інструментаў, каб звярнуць на іх увагу і сабраць грошы на рэстаўрацыю і вяртанне гэтых інструментаў у амерыканскія школы. Вельмі раю яго паслухаць! ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут. https://mustelide.bandcamp.com/album/secret
Hammasini ko'rsatish...

Mustelide is an alias of Natallia Kunitskaya from Belarus based in Berlin. She is a singer, songwriter and producer, who uses environmental samples, analogue synthesizers and sings. She explores and designs her sound, e.g. beats sampled from the cries of owls, broken orchestra instruments or flamenco dances, packaging it in the form of pop music.

51👍 11🥰 1👏 1🤔 1
🔥Пяць альбомаў гэтага тыдня, якія варта паслухаць St.Vincent «All born screaming» Амерыканская спявачка Эн Кларк, якая выступае пад творчым псеўданімам St.Vincent, назвала гэта альбом «поп-музыка-пасля-чумы». Успрымаць гэта можна па-рознаму, але вынік атрымаўся вельмі цікавы. Тут і класныя мелодыі, і добрыя аранжыроўкі, і шмат класных запрошаных музыкантаў — ад Дэйва Грола да Дэвіда Раліка з выдатнага гурта Dengue fever. Прадзюсавала гэты альбом сама Кларк, і гэта вельмі ўдалая спроба ўзяць усе працэсы ў свае рукі. The Telegraph называе All born screaming арт-рокам на стагоддзі. Maruja «Connla’s Well» Манчэсцерскі гурт запісаў свой другі міні-альбом Connla’s Well, і гэта вельмі энергічны і разнастайны альбом, у якім выбуховая рытм-секцыя спалучаецца з нервовым саксафонам і інтэнсіўнай меладэкламацыяй. Гучыць гэта так, нібы Badbadnotgood абслухаліся King Crimson. Не ведаю, ці натхніць вас такая метафара, але Connla’s Well — адзін з самых цікавых брытанскіх рэлізаў за апошні час. Darkthrone «It beckons us all» Я вельмі люблю Darkthrone за самаіронію і перманентны пошук: гурт хістае ад артадаксальнага блэк металу да красту, ад хэві металу да трэшу і іншых памежных жанраў. Папярэдні альбом Astral Fortress — яскавы прыклад таго, як гурт можа камфортна сябе адчуваць у вельмі сціплых умовах. It beckons us all — гэта альбом, які даследуе плыні такой даўніны, калі блэк метал яшчэ не прыдумалі. І, на жаль, не самая цікавая спроба. Justice «Hyperdrama» Гурт Justice — гэта музыка для бясконцай вечарыны, і некалі я на рэпіце слухаў хіт Civilization: вельмі класны, яскравы трэк з пругкім сінтэтычным басам, запамінальнай мелодыяй і шыкоўнымі сінтэзатарамі. Новы альбом Justice — гэта лагічны працяг дыскаграфіі гурта з запрошанымі зоркамі ад Tame Impala да Thundercat. Іншая справа, што зачапіцца тут няма за што: зразумелы і прахадны саўндтрэк да вечара вашай пятніцы. Pet Shop Boys «Nonetheless» Пятнаццаты студыйны альбом брытанскага сінт-поп дуэта выклікае вельмі цікавыя эмоцыі. З аднаго боку, гэта вельмі якасны працяг дыскаграфіі Pet Shop Boys, у якім ёсць і энергічныя танцавальныя трэкі, і шчымлівыя балады, а самі Лоў і Тэнант адзначаюць, што гэты альбом — святкаванне ўнікальных і разнастайных эмоцый, якія робяць нас людзьмі. З іншага, тут сабраўся цэлы аркестр (а запісе ўдзельнічала каля 40 музыкантаў), але пры гэтым Лоў і Тэнант скардзяцца, што прадзюсар Джэймс Форд зрабіў іх даволі складаныя аранжыроўкі больш мінімалістычнымі. У любым выпадку, гучыць альбом цікавей за Justice. ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 63👍 10👏 4 2🍌 1
У пятніцу выйшаў новы альбом Chornabrova — эксперыментальнага праекта акторкі Паліны Дабравольскай. Ён называецца Coma і гэта толькі частка мультымедыйнага праекта, які прысвечаны штучнаму інтэлекту. Гісторыя вось якая: Coma — гэта штучны інтэлект, які даследуе экзістэнцыйныя пытанні праз адкрытыя дадзеныя пра сваіх стваральнікаў. Паліна ў Coma міксуе змрочны хіп-хоп, індустрыяльныя гукі і этнічныя спевы — пры гэтым, наколькі зразумела з апісання праекта, робіцца гэта з дапамогай штучнага інтэлекту. Тое самае і з лірыкай гэтага альбому. Цікавы і небанальны эксперымент для беларускай музыкі, хоць і зусім не новы для сусветнай. Даследванне цеснага перапляцення штучнага і натуральнага — тэма, якая будзе хваляваць чалавецтва яшчэ не адно стагоддзе, і цікавыя музычныя і мульцідысцыплінарныя даследванні — вельмі ўдзячная глеба для творчасці. У Паліны атрымалася неблагая спроба асэнсаваць альтэрнатыўную (ці не альтэрнатыўную) будучыню, але ёсць і відавочныя мінусы. Першы — выканальніцкія нюансы: альбом недасканалы ў першую чаргу інтанацыйна, у другую — спецыфічным акцэнтам спявачкі. І гэта моцна псуе ўражанне ад матэрыяла. Яшчэ адзін нюанс: адчуваецца, што музычны складнік праекта — гэта толькі частка праекта, і вельмі моцна бракуе тут менавіта візуальнай часткі для агульнага ўспрымання матэрыялу. А вось вам крыху цікавостак пра іншы і вельмі падобны музычны эксперымент. У 2019 годзе нямецкая даследвальніца Холі Херндан выдала альбом Proto пры ўдзеле вакалістаў-народнікаў, інжынераў і штучнага інтэлекту па мянушцы Spawn. Нейронка вучылася, калі слухала народныя спевы. Зацаніце, што атрымалася ў выніку! Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
Hammasini ko'rsatish...
COMA

Provided to YouTube by DistroKid COMA · CHORNABROVA COMA ℗ CHORNABROVA Released on: 2024-04-17 Auto-generated by YouTube.

45👍 8👎 3
Photo unavailableShow in Telegram
Сябры, важная абвестка! Міністэрства сепультуры на паўзе. Пакуль не магу сказаць дакладна, калі вернецца праект, але спадзяемся, што паўза не будез доўгай. Дакладна пакуль буду больш пісаць у сваім тэлеграм-канале. Натуральна, цяпер у мяне багата вольнага часу, таму я пачынаю шукаць працу. Але пра гэта будзе асобны пост у хуткім часе. Усё абавязкова будзе добра! Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
Hammasini ko'rsatish...
😢 105👍 66 27💔 20🗿 2🤗 1
🔥Пяць альбомаў гэтага тыдня, якія варта паслухаць Pearl Jam «Dark Matter» Адзіны жывы вакаліст гранж-эпохі знаходзіцца ў выдатная форме. Бачыў яго ў Кракаве прыкладна два гады таму — Эдзі Вэдар проста шыкоўна трымаецца на сцэне. І новы альбом Pearl Jam бадзёры і сакавіты. Так, ад гранжу тут ужо толькі ўспаміны, але драйву і класных мелодый хапае. Big|Brave «A chaos of flowers» Самы цікавы і атмасферны альбом гэтага тыдня. Медытатыўны, магутны запіс, у якім скрыпучыя гітары балансуюць недзе паміх дроўнам і псіхадэлікай, а фантастычны жаночы вакал дадае крыху сумнай пяшчоты ў гэтыя суворыя гукавыя эксперыменты. Гучыць яно так, нібыта Swans запісалі дуэт з Чэлсі Вулф. Ідэальны саўндтрэк да прадчування апакаліпсісу. Taylor Swift «The Tortured Poets Department» Цалкам разумею поп-феномен Тэйлар Свіфт, але ніколі не быў прыхільнікам творчасці — мне бывае нават складана пазнаць яе сярод іншых, шчыра вам скажу. Але, канешне, пачаў слухаць гэты запіс. Свіфт бамбанула да яго яшчэ і дадатак у выглядзе пятнаццаці кампазіцый — у выніку атрымаўся рэліз на 31 кампазіцыю. Класны прадакшн, часам неблагія песні, але ці дацерпіце вы да канца? Pillow Queens «Name Your Sorrow» Гэты гурт я адкрыў для сябе ў 2020 годзе, калі дзяўчаты выдалі дэбютны альбом «In waiting». Цікавы стылістычны мікс, які складана запхнуць у нейкія межы. Класныя мелодыі, яскравыя аранжыроўкі і даволі нечаканая тэматыка кампазіцый (ірландскае каталіцтва зміксаванае з квір-эстэтыкай, як вам такое?) Карацей, новы альбом атрымаўся даволі прыемным — такі дзявочы Kings of Leon. Melvins «Tarantula Heart» Культавы гурт працягвае запісваць класныя альбомы. Сыры, агрэсіўны, хаатычны «Tarantula Heart» — класны працяг дыскаграфіі Melvins, якія ўсю сваю кар’еру ідуць паралельна з камерцыйнымі плынямі, але пры гэтым паўплывалі на шматлікіх сусветных зорак. Дзівацтва, першародны драйв і кілаваты энергіі. Вам можа не спадабацца, але паспрабуйце! ❤️Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут.
Hammasini ko'rsatish...
52👍 15🔥 4 2
Альбом культавага беларускага гурта «Голая манашка» выйшаў амаль незаўважна. Ветэраны айчыннага гранжу і пост-панку на чале з Фёдарам Жывалеўскім выдалі цудоўны матэрыял з вялікай павагай да класікі — і гэта можна заўважыць ужо па вокладцы «19», якая фактычна касплэіць «Goo» Sonic Youth. Але на гэтым параўнанні з класікамі можна скончыць, бо матэрыял альбома даследуе іншыя першакрыніцы: па саўндзе і настроі гэта пост-панк з уплывам сінці-попу. «19» гучыць так, нібы і быў запісаны недзе на мяжы 80-х і 90-х: сыры і недасканалы, але вельмі абаяльны. «19» — запіс, які балансуе на мяжу псіхадэлічнага трыпу і вельмі яскравых і дакладных тэкстаў. «Рок-н-рол пад хвост кату, мы ўжывалі наркату» у песні «Саюз Юнацтва» гучыць як гімн згубленага пакалення дзевяностых. «Людзі ненавідзяць сваіх герояў болей, чым любяць уласных дзяцей» у песні «Снег» гучыць як дыягназ. Альбом пачынаецца з класічнага панку «Дэжа вю», паступова пераходзіць у энергічны, манатонны пост-панк «Мёртвая мова», робіць сінтэтычны пераход на «О мой бог», а скончыцца ўсё ўвогуле вольная інтэрпрэтацыяй Бадаламенці ў песні «Сіроп з парадоксамі». Круты і шматслойны альбом, нягледзячы на вельмі сціплы хранаметраж, пакідае ўражанне грунтоўнай і дасканалай працы. Вельмі раю паслухаць яго ўважліва некалькі раз і атрымаць асалоду ад матэрыялу. Цікава потым будзе пачытаць вашыя ўражанні ад «19». Пішыце ў каментарах! Нагадаю, што падтрымаць мяне можна вось тут. https://youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_mlKv2ZQmbp6yfW1SWxxpgWDMZCIxVhdns&si=_wR9ZDWnduOVXK02
Hammasini ko'rsatish...
19

Голая Манашка · Album · 2023 · 7 songs.

59🔥 17👍 10 1