Беларуская музыка
رفتن به کانال در Telegram
2 576
مشترکین
-224 ساعت
-47 روز
+1030 روز
آرشیو پست ها
2 576
Сустракайце! На Сепультуры Alive выступіць маладая і яскравая зорачка беларускай музыкі Наста Рыдлеўская. У экспрэсіўнай музыцы Насты спалучаюцца сучасная магічная электроніка, рытуальныя фальклорныя матывы і атмасферны візуал. Шэпты цёмнага лесу, шолах травы на палях, халоднае святло поўні — песні Рыдлеўскай перанясуць вас у Беларусь, дзе б вы цяпер ні знаходзіліся.
Абавязкова далучайце да трансляцыі на канале Сепультура Alive 25 чэрвеня ў 20:00 па менскім часе. Глядзіце, слухайце, кайфуйце!
https://youtube.com/live/IJNDVgeyJRw
А яшчэ ў Насці сёння народзіны. Таму абавязкова павіншуйце таленавітую артыстку данатамі на гэты канцэрт!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй вам і да сустрэчы, сябры!
2 576
🐷СВІННІ ВЯРТАЮЦЦА!
Свежанькі, гарачанькі наклад «Свіней» ляціць з друкарні да свайго чытача! З гэтай нагоды запрашаю вас на мерапрыемства, якое ў літаратурных колах называецца «творчая сустрэча», а па маёй версіі — «патрындзець і парагатаць».
Страшна сказаць — кніга выйшла чатыры гады таму і за гэты час абляцела амаль увесь свет. «Свіней» чыталі ў Бразілі, Аўстраліі, Іраку, Паўднёвай Карэі, нават у Беларусі чыталі «Свіней». Запрашаю разам адсвяткаваць свежы наклад кнігі і паразмаўляць пра ўсё на свеце. Ёсць адчуванне, што «Свінні» за тыя некалькі год настаяліся, абраслі свежанькім кантэкстам і цяпер гэта ўжо манструозныя парсюкі не з мастацкага сюжэту, а рэальнага жыцця!
Мадэратаркай гэтага свята абсурду будзе няўрымслівая энерджайзерка і адданая фанатка «Свіней» Крысціна Дробыш.
Прыходзьце весяліцца, смяяцца, жартаваць і кпіць — так і перажывем гэтыя дурныя часы!
Варшава, Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11)
18 чэрвеня, 19:00
2 576
Прывітанне, сябры! Ёсць цудоўныя навіны. Мы ўжо рыхтуем для вас наступны канцэрт у Сепультуры Alive і гэта будзе нешта вееееельмі цікавае! Для беларусаў і беларусачак па ўсім свеце выступіць яскравы і вельмі самабытны артыст (ці артыстка?)! Мы запрашаем вас далучацца да трансляцыі і правесці вечар 25 чэрвеня разам з намі. Будзе прыгожа!
Стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб яе ўбачыла як мага больш людзей
https://youtube.com/live/IJNDVgeyJRw
І падтрымайце праект і музыкантаў данатамі
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй і да сустрэчы!
2 576
Сёння я прынёс вам свежую беларускую музыку на любы густ. Сольнікі рэпераў Лайтовага і Пазнякса, вяртанне Стаса Пачобута з праектам Тарэн, густоўная поп-музыка ад Nochy, новы альбом Relikt і шмат-шмат чаго яшчэ. Слухайце, кайфуйце і дадавайце ў свае плэйлісты.
https://youtu.be/WbwbGfJnNSk
2 576
+9
❤️Дарагія сябры! Шчыры дзякуй за тое, што ўчора былі з намі — глядзелі, слухалі, спявалі разам. Атрымалі неверагодную колькасць цеплыні з розных куточкаў гэтага свету ад родненькіх беларусаў і беларусачак. Ужо хочацца паўтарыць!
Калі прапусцілі трансляцыю, абавязкова паглядзіце гэты канцэрт у запісе
https://www.youtube.com/live/uB4fZ9UmR10?si=_58EKg7UKpWITJdM
І скажыце музыкантам і камандзе праекта дзякуй сваімі данатамі
https://buymeacoffee.com/sepulive
👻Дзякуй вам і да сустрэчы!
2 576
🔥Канцэрт ужо сёння! Абавязкова далучайцеся да трансляцыі ў 20:00 па менскім часе
https://www.youtube.com/live/uB4fZ9UmR10
І купляйце сімвалічныя квіткі на канцэрт, каб падтрымаць музыкантаў і каманду, якая стварае гэты праект для вас
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы!
2 576
Гурт J:Морс паспрабаваў сябе ў дастаткова нязвыклым амплуа — сёння музыканты выдалі альбом «Зэкамерон. Песні да спектакля», створаны на вершы былых палітвязняў пры ўдзеле актораў-купалаўцаў. На змену класічнай «морсаўскай» лірыцы прыйшла лірыка турэмная, у якой ёсць і горкая іронія, і трагедыя.
Апошні альбом J:Морс «Здравствуй,» выйшаў шэсць год таму — у 2020 годзе. З таго часу змянілася прыкладна ўсё: сэнсы, геаграфія, героі. Што змянілася ў самім гурце? Першае і самае галоўнае, «Зэкамерон. Песні да спектакля» — гэта частка вялікага тэатральнага праекту, фактычна саўндтрэк, у якім мусяць у першую чаргу гучаць вершы Максіма Знака і Андрэя Кузнечыка. Другое, гэта дадатковая дэталь у агульным гучанні гурта — акардыён Уладзіміра Пыльчанкі (PyLai), які дадае разынку альбому і робіць яго больш насычаным і змястоўным.
Пры гэтым мы чуем традыцыйную для J:Морс мелодыку і выкананне — брэндавы саўнд, класічную мелодыку і прыёмы, якія ведаем і памятаем ад часоў стварэння гурта. У гэтым плане «Зэкамерон. Песні да спектакля» выглядае сапраўды як саўндтрэк, у якім гурт адыходзіць на другі план, каб даць вершам напоўніцу раскрыцца і дапамагчы размаўляць са слухачом на важныя тэмы.
«Зэкамерон. Песні да спектакля» — лаканічны і сімвалічны запіс. Ён паказвае, як могуць мяняцца акцэнты творчасці гурта ў надзвычайных абставінах. Гэта не надзвычайнае, але важнае выказванне і фіксацыя эпохі, у якой нам выпала жыць. Сціплы саўндтрэк да маштабнай і трагічнай дзеі даўжынёй у шэсць балючых актаў.
https://music.youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_kOhzpJ9jq4j2PooHjk29bD9aIo95erzC4
На наступным тыдні гурт J:Морс выступіць у эфіры Сепультуры Alive. Абавязкова далучайцеся да трансляцыі і падтрымлівайце гурт і праект данатамі. Мы робім гэтае музычнае свята для вас!
2 576
Гэтыя артысты маглі б стаць сапраўднымі зоркамі Еўрабачання, але так туды і не трапілі. І пакуль вы яшчэ спрачаецеся пра вынікі сёлетняга конкурсу, я прынёс вам выпуск пра самыя яскравыя моманты беларускіх нацыянальных адбораў на конкурс! Ад легендарнага Дуй на меня, дуй да Таболіча на БТ. Глядзіце ўважліва, будзе сапраўдная спёка!
https://youtu.be/TUgUGCOTpjw
2 576
Дуэт Nochy сёння выдаў свой другі альбом «Надоўга». Рэдкая спроба рабіць поп-музыку па-беларуску, без бюджэтаў, прадусарскіх інстытуцый і свабоднага рынку. Ужо сам гэты факт выклікае павагу і захапленне.
Nochy стартавалі ў 2020 годзе з альбома «Симбиотически». З таго часу гурт прайшоў доўгі і пакручасты шлях пераасэнсавання сябе і сваёй творчасці і ў выніку перафармуляваў уласную творчасць у наступным альбоме — беларускамоўным «Ціхім акіяне». У ім былі сапраўды цікавыя песні і ідэі, але хіба не хапала цэльнасці: былі і ўдалыя сінглы кшталту «Праз ціхі акіян», «Вечарынка» ці «Лола», але былі і дастаткова бляклыя моманты.
Праз тры гады здарыўся альбом «Надоўга». Больш роўны і прагматычны, з удалымі момантамі і упэўненымі сінгламі, але з тымі ж праблемамі, што і папярэдні лонгплэй.
Альбом пачынаецца з агрэсіўных нумароў «Найсвятлейшая» і «Боль» — змрочных песень, у якіх Nochy раскрываюцца зусім па-іншаму. Тут сапраўды шмат болю, зміксаванага з шумнай гітарай і інтэнсіўным драмнбэйсавым рытмам. Гэты тэмп троху тушыць песня «Столь», якая выходзіла сінглам і пакінула даволі бляклае ўражанне.
За імі — хіп-хопавыя «Непарадак» і «Процьма». Пасля — самы цікавы і ўдалы кавалак альбома: песні «Yummi», «Круэла» і «Поўнач». Вынаходлівыя нумары з класнымі фанетычнымі разынкамі і хукамі, якія адразу вяртаюць фокус і ўвагу. На альбом таксама трапіла і «Бяда» — фіт з Leibonik, што выйшаў два гады таму. У прынцыпе, менавіта гэты трэк і стаў бы лагічнай і своечасовай кропкай у гэтым запісе, таму што песні пасля яго размываюць агульнае ўражанне.
«Надоўга» — мацнейшы за папярэдні альбом. У ім сапраўды хапае цікавых момантаў і ідэй, але яны размываюцца неабавязковымі трэкамі, якіх у гэтым запісе магло і не быць. У прынцыпе, гэта праблема шмат якіх альбомах і нічога трагічнага ў гэтым няма. Іншая справа, што «Надоўга» мог прагучаць больш моцна і ўпэўнена.
https://open.spotify.com/album/1KK387W5YqNZbtGEFUFg1I?si=lwqZcy4QRnKZRgC_GsnghA
2 576
🔥Свежы анонс ад Сепультуры Alive! 28 траўня ў прамым эфіры для беларусаў па ўсім свеце выступіць гурт J:Морс. Будуць хіты і неспадзяванкі.
❤️Абавязкова далучайцеся да трансляцыі, стаўце лайк і званочак пад відэа, каб як мага больш людзей убачылі гэты канцэрт.
https://youtube.com/live/uB4fZ9UmR10
❗️І падтрымлівайце музыкантаў і праект сімвалічнымі квіткамі. Гэта важна!
https://buymeacoffee.com/sepulive
2 576
👻 Цудоўныя навіны! Сепультура Alive ужо рыхтуе для вас новы жывы эфір. 28 траўня ў 20:00 па Менску выступіць беларускі гурт, які вы дакладна ведаеце. У Беларусі гэтыя музыканты збіралі вялікія пляцоўкі, а цяпер жывуць у эміграцыі, але працягваюць радаваць сваёй музыкай беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Ужо зусім хутка выйдзе новы альбом гурта, а на анлайн-канцэрце вы зможаце пачуць і старыя хіты, і цікавыя неспадзяванкі. Шчыра запрашаем!
❗️Абавязкова стаўце лайк і званочак пад гэтай трансляцыяй, каб яе маглі ўбачыць як мага больш людзей
https://youtube.com/live/uB4fZ9UmR10
❤️ І падтрымлівайце музыкантаў, якія будуць рабіць прыгажосць спецыяльна для вас. Гэта важна!
https://buymeacoffee.com/sepulive
2 576
У пачатку траўня адбыўся вельмі цікавы рэліз, пра які варта распавесці. Тры беларускія блэк метал гурты выдалі спліт з гучнай назвай Paleski Čorny Mietał: Hałasy Z Bahny. Што ў ім адметнага? Ну хаця б дэфініцыя, якая акрэслівае рэгіянальныя межы феномену і дае нам прастору для міфалагізацыі з’явы. Але не толькі!
Пра гурты, якія паўдзельнічалі ў гэтым спліце, вядома няшмат. Самы медыйны з іх Imšar — one man band з Гомеля. Таксама мы ведаем, што Idołator з Пінску. А вось пра трэці гурт, Kryvažerć, увогуле няма ніякай публічнай інфармацыі, але можна здагадацца, што карані праекта таксама аднекуль з глыбінь Палесся.
Цікава, што дэфініцыя Paleski Čorny Mietał з’явілася не ўчора. Imšar і Idołator ужо выдавалі пад такой шыльдай спліт у 2020 годзе і вось цяпер вярнуліся да яе з новым паплечнікам. Гэта сыры, агрэсіўны блэк метал, які сапраўды нібы выйшаў з палескай багны. У кожнага гурта свой почырк і адметнасць, свой падыход да саўнда. Imšar — эпічны war metal, Kryvažerć — raw саўнд з сутарэнняў, Idołator з больш фолькавымі ўплывамі і лірыкай на палескай гаворцы.
Матэрыял упэўнены, сакавіты, выразны. І сапраўды лагічна збіраецца ў рэгіянальную з’яву, з якой можа вырасці цікавы феномен. Мы ведаем магутны брэнд Cascadian Black Metal. Менш раскручаныя, але таксама цікавыя Transylvanian Black Metal ці Alpine Black Metal. У кожнага з іх свае аўтэнтычнае гучанне, свае стылістычныя межы і свая адданая фан-база.
Цікава, што можа атрымацца з нашага, палескага, саўнда? У мяне ёсць пэўны аптымізм на гэты конт, бо спліт гучыць вельмі пераканаўча і дэманструе нам патэнцыял рэгіянальнай школы беларускага блэк метала.
https://imsar.bandcamp.com/album/paleski-orny-mieta-ha-asy-z-bahny
2 576
Прывітанне, сябры!
Я прынёс вам зусім свежанькі тэкст пра чылійскі гурт Los Jaivas — сапраўдную класіку Паўднёвай Амерыкі. Музыканты нават выступалі ў Мачу-Пікчу, а спецыяльна для гэтага эпічнага канцэрта на вяршыню перлі раяль верталётам. Пачытайце і паслухайце, тут будзе шмат цікавага!
https://buymeacoffee.com/charnukha/vobifezeri
Нагадаю, што вось тут знаходзіцца архіў тэкстаў пра цікавыя і незвычайныя гурты з усяго свету. Збіраю ўсё ў адным месцы спецыяльна для вас.
А яшчэ прынёс вам плэйліст з музыкай красавіка. Поп, рок, джаз, метал — чаго тут толькі няма!
https://buymeacoffee.com/charnukha/2026-4728966
Калі вы хочаце сказаць мне дзякуй за гэта, то найлепшы спосаб — падтрымаць Міністэрства сепультуры. Гэтыя тэксты і плэйлісты з’яўляюцца толькі дзякуючы супорцерам канала.
Давайце аб’ядноўвацца і разам рабіць годную справу!
2 576
Ябацькі зрабілі свайго Каржа, а я зрабіў стадыённы кавер на Тры чарапахі, сіквэл для Саладухі і новы хіт Груздзевых. Эксперыментальны выпуск Міністэрства сепультуры
https://youtu.be/jQcpwr6ferA
2 576
Толькі нядаўна я пісаў пра пераемнасць пакаленняў і новы альбом Зэмана, на якім засвяціалася новая зорачка беларускага хіп-хопу — лайтовы. А ўчора ўжо лайтовы выдаў свой дэбютны альбом «Пагляд унутр». Рэліз, якому папярэднічала даволі паспяховая жывая прэзентацыя і шмат-шмат размоваў пра магутны патэнцыял музыканта.
Лайтовы зрабіў з уласнага рэлізу аксюмарон: «Пагляд унутр» не лайтовы і не чыловы, ён дастаткова цёмны і сур’ёзны, а сам рэпер займаецца тут самарэфлексіяй ажно на ўвесь сціплы таймінг альбома. 29 хвілін і 11 трэкаў — гэта сапраўды вельмі лаканічная праца, у якой няма зацягнутых трэкаў і самапаўтораў. Але і акрэсленых сінглаў і яскравых момантаў таксама небагата. Хутчэй гэта спроба канцэптуалізаваць уласную творчасць і зрабіць з альбома маналітнае выказванне. Для маналіту не хапае хіба драматургіі і эмацыйных пікаў, лайтовы застаецца лайтовым нават у гэтым змрочным сэттынгу.
Цікава, што гучанне «Пагляду ўнутр» дастаткова олдскульнае. Лайтовы не заігрывае з трэндавымі плынямі і стварае ўласны сусвет зусім іншымі інструментамі. Музыка папросту не забірае на сябе ўвагу і дае слухачу магчымасць паглыбіцца ў лор альбома праз тэксты музыканта. У іх хапае і вынаходлівасці, і адчування фанетыкі і цікавай двухсэнсоўнасці. Напрыклад, песня «Хаванкі» вось менавіта ў такім варыянце пераўтварае дзіцячую гульню ў хаўтуры па мінулым.
Лайтовы вядзе дыялог з класікай беларускай музыкі («Сюрпрызы»), гуляецца з вершам-мемам Сяргея Грахоўскага, міксуе айчынны кантэкст з усходняй філасофіяй, прапануе калабы з выдатнымі музыкантамі і вельмі актыўна працуе з аўдыторыяй. Але па нейкай прычыне ў альбоме «Пагляд унутр» усё гэта склалася ў манатонны матэрыял нават на максімальна кароткая дыстанцыі. Я ўжо казаў, што гэтаму альбому бракуе эмацыйных пікаў і ўцямнай драматургіі і дынамікі — гэта ў прынцыпе праблема большасці дэбютных лонгплэяў і «Пагляд унутр» не стаў выключэннем. Іншая справа, чаканні, крэдыт даверу і ўсе гэтыя паскудныя словы, якія не даюць табе проста слухаць рандомны першы альбом рандомнага маладога музыканта.
Для беларускага рэпу «Пагляд унутр» — упэўненая праца лакальнага героя. Цяпер самы час падумаць пра маштабаванне.
https://lightowy.bandcamp.com/album/--5
2 576
+7
😍 Толькі паглядзіце, якая прыгажосць адбылася ўчора! Містычнае шоў Irdorath на Сепультуры Alive, сеанс сапраўднай беларуская магіі. Дзякуй вам за тое, што былі з намі, падтрымлівалі музыкантаў і назіралі за гэтым цудам.
А калі прапусцілі жывы эфір, абавязкова паглядзіце гэты канцэрт у запісе. Ён таго дакладна варты!
https://www.youtube.com/live/bdaxrgBBeBY
І падтрымайце музыкантаў, якія зрабілі гэтае магічнае шоў спецыяльна для вас. Гэта важна!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Фота: Арцём Прыпісноў
2 576
😍 Толькі паглядзіце, якая прыгажосць адбылася ўчора! Містычнае шоў Irdorath на Сепультуры Alive, сеанс сапраўднай беларуская магіі. Дзякуй вам за тое, што былі з намі, падтрымлівалі музыкантаў і назіралі за гэтым цудам.
А калі прапусцілі жывы эфір, абавязкова паглядзіце гэты канцэрт у запісе. Ён таго дакладна варты!
https://www.youtube.com/live/bdaxrgBBeBY
І падтрымайце музыкантаў, якія зрабілі гэтае магічнае шоў спецыяльна для вас. Гэта важна!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Фота: Арцём Прыпісноў
2 576
Спадарства! Канцэрт ужо сёння. Гурт Irdorath пакажа вам свой Bestiarium — чароўны беларускі альбом пра містычных істот. Далучайцеся да гэтага анлайн-шоў на канале Сепультура Alive. Глядзіце, слухайце, спявайце і абавязкова падтрымлівайце музыкантаў! Да сустрэчы, сябры!
👻Глядзець трансляцыю — https://www.youtube.com/live/bdaxrgBBeBY
❤️Набыць сімвалічны квіток на канцэрт — https://buymeacoffee.com/sepulive
اکنون در دسترس! پژوهش تلگرام ۲۰۲۵ — مهمترین بینشهای سال 
