uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Відкрити в Telegram

Показати більше
1 266
Підписники
Немає даних24 години
-17 днів
Немає даних30 днів
Архів дописів
Repost from Белсат
💔 Таемнае забойства ці няшчасны выпадак? Мінула 84 гады, але смерць беларускага класіка дасюль застаецца адной з найбольш таямнічых загадак айчыннай гісторыі.

Repost from Наша Ніва
На месцы колішняга помніка Леніну ў Кіеве паставяць помнік гетману Мазепу Па словах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага,
На месцы колішняга помніка Леніну ў Кіеве паставяць помнік гетману Мазепу Па словах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, маштаб гэтай гістарычнай постаці заслугоўвае паўнавартаснага помніка ў сталіцы. https://nashaniva.com/398715 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/398715

⛰️ 🪽 95 гадоў з адкрыцця Кургана Несмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку ✒️ 28 чэрвеня 1931 года адбылося ўрачыстае адкры
⛰️ 🪽 95 гадоў з адкрыцця Кургана Несмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку ✒️ 28 чэрвеня 1931 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Кургана Несмяротнасці Адама Міцкевіча — аднаго з найбольш знакавых помнікаў, прысвечаных паэту, на тэрыторыі Гродзеншчыны і ўсёй Беларусі. Ідэя стварыць курган у гонар Міцкевіча ўзнікла пасля візіту яго сына Уладзіслава ў Навагрудак у 1922 годзе. Тады быў створаны Камітэт па ўшанаванні памяці паэта, які і распачаў рэалізацыю праекта. Будаўніцтва пачалося 27 траўня 1924 года і працягвалася сем гадоў. Урачыстасці з нагоды адкрыцця сабралі ў Навагрудку прадстаўнікоў уладаў міжваеннай Польшчы, пісьменнікаў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў. Апошнюю сімвалічную тачку зямлі на курган высыпаў польскі пісьменнік Вацлаў Серашэўскі. Курган вышынёй 17 метраў і дыяметрам каля 30 метраў быў перададзены ў распараджэнне горада. У гэты ж дзень у будынку Навагрудскага ваяводства адкрылася выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Адама Міцкевіча. Сёння Курган Несмяротнасці ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі і мае 1-ю катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Фелікс Акерман упершыню наведаў Гродна ў 2003 годзе і адразу зразумеў, што гэты горад заслугоўвае асаблівай увагі з боку захо
Фелікс Акерман упершыню наведаў Гродна ў 2003 годзе і адразу зразумеў, што гэты горад заслугоўвае асаблівай увагі з боку заходніх даследчыкаў. Нямецкі гісторык убачыў у Гродне ўнікальную прастору, праз гісторыю якой можна лепш зразумець Беларусь, яе адносіны з Савецкім Саюзам, Польшчай і іншымі краінамі рэгіёну. ➡ https://kamunikat.net/feliks-akerman-grodna-stala-belaruskim-goradam-dzyakuyuchy-savetyzatsyi #навіны_kamunikat

🗡 28 чэрвеня 1660 года пад Палонкай (сёння 🚂 Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) адбылася адна з пераломных бітваў Трынацца
🗡 28 чэрвеня 1660 года пад Палонкай (сёння 🚂 Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) адбылася адна з пераломных бітваў Трынаццацігадовай вайны паміж аб’яднаным войскам Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага з войскам Маскоўскай дзяржавы. Пасля працяглай аблогі 🏯 Ляхавіцкага замка маскоўскімі войскамі атрады Рэчы Паспалітай пад камандаваннем Паўла Яна Сапегі і Стэфана Чарнецкага рушылі з 🏹 Брэста праз Слонім на дапамогу абаронцам. Пад Палонкай войскі сустрэліся з маскоўскім корпусам князя Івана Хаванскага: гусары і панцырныя харугвы атакавалі маскоўскую пяхоту і конніцу, у выніку чаго вораг панёс вялікія страты і пачаў адступаць. Бітва скончылася поўнай перамогай войска Рэчы Паспалітай: каля 2 тысяч маскоўскіх салдат былі забітыя, шмат хто трапіў у палон, а аблога Ляхавічаў была знятая. Перамога дазволіла ВКЛ спыніць далейшы наступ Масквы і аднавіць кантроль над значнай часткай тэрыторыі. У памяць пра Палонкаўскую бітву ў 1994 годзе каля вёскі Палонка ўсталявалі памятны камень, які быў асвячаны праваслаўным і каталіцкім святарамі, але быў знішчаны невядомымі.

Repost from Новы Час
«Іспанскі Гебельс», які стаў бацькам дэмакратычнай Канстытуцыі Біяграфія Мануэля Фрагі выглядае як палітычны парадокс: мініст
«Іспанскі Гебельс», які стаў бацькам дэмакратычнай Канстытуцыі Біяграфія Мануэля Фрагі выглядае як палітычны парадокс: міністр прапаганды пры Франка, арганізатар цэнзуры — і адзін з архітэктараў новай дэмакратычнай Іспаніі. Чытаць далей Спасылка без VPN

Рэальная гісторыя Беларусі па-ўкраінску Украінскі праект «Реальна історія» з Акімам Галімовым выпусціў вялікае відэа пра Беларусь і яе гісторыю. Аўтары ставяць пытанне: што мы ведаем пра рэальную гісторыю Беларусі і якія ўрокі з яе можна вынесці для разумення сучаснага кантэксту беларуска-ўкраінскіх адносін. У выпуску гаворка ідзе пра Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, бітву пад Оршай, беларускія землі ў Рэчы Паспалітай, супраціў Расійскай імперыі і Беларускую Народную Рэспубліку. Асобна варта адзначыць, што над відэа працавалі прафесійныя навуковыя кансультанты. Сярод іх — беларускія гісторыкі Алесь Казакоў і сябра БІПГ Андрэй Радаман. ▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/RgMFj_QvoLg?si=r90zXgrQeylB4E2n

📌 У Вільні адзначаць 150-годдзе Алаізы Пашкевіч 🔻 Дзве канферэнцыі і імпрэзу ўскладання кветак у гонар беларускай пісьменні
+3
📌 У Вільні адзначаць 150-годдзе Алаізы Пашкевіч 🔻 Дзве канферэнцыі і імпрэзу ўскладання кветак у гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (Цёткі) рыхтуюць у Вільні сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” сумесна з Таварыствам беларускай культуры ў Літве пры падтрымцы літоўскіх палітыкаў. https://racyja.com/by/kultura/u-vilni-adznacac-150-hoddze-alaizy-paskevic/

Repost from Наша Ніва
«Чытаеш гэтыя страчаныя назвы — проста песня» Працуючы з выдатнымі даведнікамі Яўгена Рапановіча канца 1970 — 1980‑х гадоў «С
«Чытаеш гэтыя страчаныя назвы — проста песня» Працуючы з выдатнымі даведнікамі Яўгена Рапановіча канца 1970 — 1980‑х гадоў «Слоўнік назваў населеных пунктаў», гісторык звярнуў увагу на розныя хвалі перайменаванняў паселішчаў Беларусі, якія пачаліся ў 1920‑я і не спыняліся да 1980‑х гадоў. https://nashaniva.com/398584 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/398584

Як ідзе збор подпісаў пад пэтыцыяй аб беларускім сьцягу на Грунвальдзкім полі: https://smarturl.click/b7DEl Арганізатары пэты
Як ідзе збор подпісаў пад пэтыцыяй аб беларускім сьцягу на Грунвальдзкім полі: https://smarturl.click/b7DEl Арганізатары пэтыцыі за бел-чырвона-белы сьцяг на Грунвальдзкім полі хочуць сабраць 12 тысяч подпісаў. Гэта сымбалічная колькасьць – прыблізна столькі беларускіх ваяроў удзельнічалі ў той бітве. Пакуль падпісаліся менш за тысячу чалавек. У першы дзень збор подпісаў ішоў добра, бо людзі дзяліліся ім у сацыяльных сетках. Аднак ужо на другі дзень Facebook забараніў распаўсюджваць гэтую пэтыцыю, і збор запаволіўся.

Беларускае выданне кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» У адкрытым доступе апублікаваны беларускі пераклад кнігі Пятра Рудкоўска
Беларускае выданне кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» У адкрытым доступе апублікаваны беларускі пераклад кнігі Пятра Рудкоўскага і Пятра Ліхача «Аўтарытарызм пад пагрозай: беларуская палітычная сістэма ў параўнальнай перспектыве» з апошнімі аўтарскімі дапаўненнямі і абнаўленнямі. Пераклад падрыхтаваны з польскага выдання 2023 г. і дапоўнены апошнімі аўтарскімі абнаўленнямі; беларуская версія выйшла пры падтрымцы Інстытута “Палітычная сфера”. Кніга прысвечаная аналізу беларускай палітычнай сістэмы ў кантэксце даўгавечнасці і крызісу аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Аўтары разглядаюць асаблівасці персаналісцкай улады, яе трансфармацыю пасля 2020 г. і параўноўваюць беларускі выпадак з досведам Туніса, Паўднёвай Карэі і Сінгапура. Для разумення найноўшай гісторыі Беларусі гэтая параўнальная перспектыва асабліва важная: яна дазваляе ўбачыць беларускі аўтарытарызм не як выключны або ізаляваны выпадак, а як частку шырэйшай гісторыі палітычных рэжымаў, іх устойлівасці, крызісаў і магчымых сцэнароў змен

«Калгаснікі» — гэта не пра мінулае. Чаму без іх немагчыма зразумець Беларусь. Размова з польскай антрапалагіняй Ганнай Энгель
«Калгаснікі» — гэта не пра мінулае. Чаму без іх немагчыма зразумець Беларусь. Размова з польскай антрапалагіняй Ганнай Энгелькінг Яна перакананая, што без разумення светаўспрымання беларускай вёскі немагчыма зразумець і сучаснае беларускае грамадства. https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3701635

📌 Беларускі гісторык у эміграцыі Цімох Акудовіч расказаў пра запуск адукацыйнага магістрата для беларускіх дзетак у эміграцы
📌 Беларускі гісторык у эміграцыі Цімох Акудовіч расказаў пра запуск адукацыйнага магістрата для беларускіх дзетак у эміграцыі. 🔻 Далучацца да магістрату могуць усе жадаючыя, а не толькі сем´і з дзецьмі, тыя, хто неабыякавы да захавання нашых нашчадкаў як беларусаў. https://racyja.com/by/kultura/cimoch-akudovic-dlja-razviccja-belaruskaj-identycnasc/

Repost from Белсат
📂 Вугоршчына адкрые сакрэтныя архівы камуністычных спецслужбаў Новы прэм'ер-міністр Петэр Мадзьяр унёс у парламент законапра
📂 Вугоршчына адкрые сакрэтныя архівы камуністычных спецслужбаў Новы прэм'ер-міністр Петэр Мадзьяр унёс у парламент законапраект аб рассакрэчванні архіваў камуністычнай эпохі. Для гэтага створыць незалежную камісію, якая вызначыць, якія дакументы можна адкрыць для грамадскасці. Калі закон прымуць, Вугоршчына стане адной з апошніх краін Цэнтральнай Еўропы, што адкрые гэтыя архівы. У Беларусі і Расеі падобныя дакументы дагэтуль застаюцца закрытымі. 📍 Падрабязнасці — па спасылцы 🔗 Чытаць з Беларусі

Беларускі след у гісторыі Марка Блока У працяг допісу пра ўшанаванне Марка Блока ў парыжскім Пантэоне — яшчэ адзін нечаканы с
Беларускі след у гісторыі Марка Блока У працяг допісу пра ўшанаванне Марка Блока ў парыжскім Пантэоне — яшчэ адзін нечаканы сюжэт. Славуты французскі гісторык быў далёкім нашчадкам Ар’е-Леба бен-Ашэра — вядомага рабіна і талмудыста, які нарадзіўся ў Пінску, жыў і выкладаў у Мінску, а пазней стаў рабінам у французскім Мецы. У 1742 годзе Ар’е-Леба бен-Ашэра выгналі з Мінска пасля канфлікту ў яўрэйскай вучонай супольнасці. З-за гэтага выгнання на яўрэяў Мінска быў накладзены праклён, які спраўна працаваў да ХХ ст. Пра абставіны спрэчкі, у чым праяўляўся праклён і як рабін патрапіў у Францыю, можна прачытаць у адпаведным артыкуле ў 🌐Вікіпедыі.

Марк Блок у Пантэоне: Францыя ўшанавала выбітнага гісторыка і героя Супраціву 23 чэрвеня ў Парыжы прайшла сімвалічная цырымон
Марк Блок у Пантэоне: Францыя ўшанавала выбітнага гісторыка і героя Супраціву 23 чэрвеня ў Парыжы прайшла сімвалічная цырымонія "пантэанізацыі" Марка Блока і ягонай жонкі Сімоны Блок (Відаль). Пантэон — адна з галоўных прастораў нацыянальнай памяці Францыі, дзе ўшаноўваюць людзей, асабліва важных для гісторыі краіны. Парэшткі Блока засталіся на сямейных могілках у Крёзе, а ў Пантэоне з’явіліся кенатафы з сімвалічнымі рэчамі, дакументамі і лістамі. Марк Блок — адзін з найважнейшых гісторыкаў ХХ стагоддзя. У 1929 годзе разам з Люсьенам Феврам ён заснаваў часопіс Annales d’histoire économique et sociale ("Аналы эканамічнай і сацыяльнай гісторыі") і стаў адным з пачынальнікаў школы «Аналаў», якая прапанавала вывучаць гісторыю грамадства ў цэласнасці, а не толькі праз войны і палітыку. Падчас Другой сусветнай вайны Блок далучыўся да французскага Супраціву. У 1944 годзе яго арыштавала гестапа; пасля катаванняў ён быў расстраляны.

Падляшша – унікальны памежны рэгіён Польшчы, дзе сустракаюцца заходняя і ўсходняя хрысціянскія традыцыі, а беларуская мова і
Падляшша – унікальны памежны рэгіён Польшчы, дзе сустракаюцца заходняя і ўсходняя хрысціянскія традыцыі, а беларуская мова і культура з’яўляюцца арганічнай часткай мясцовага ландшафту. Але ў выніку складанага гістарычнага кантэксту для некаторых пакаленняў уласная нацыянальная ідэнтычнасць стала адкрыццём, якое сфарміравала іх далейшы шлях. У новым праекце мы распавядаем гісторыі знакавых беларусаў Падляшша і Беласточчыны, для якіх нацыянальная ідэнтычнасць стала вынікам свядомага выбару. Наш першы герой – Дарафей Фіёнік – краязнаўца, гісторык, музеёлаг, аўтар, рэдактар і выдавец кніг, прысвечаных гісторыі рэгіёна, арганізатар фестываляў традыцыйнай музычнай культуры мясцовых беларусаў. Ён стварыў у Студзіводах музей падляшскай культуры, паказваючы, як праз прыватную ініцыятыву можна наноў сабраць уласную ідэнтычнасць і ператварыць Студзіводы ў месца сілы для ўсіх, хто шукае сваё карані. Чытаць на сайце або без VPN.

✍️ Мікола Целеш: летапісец вёскі, эмігрант і пісьменнік, які знік разам са сваімі рукапісамі Гісторыя Міколы Целеша — адна з
✍️ Мікола Целеш: летапісец вёскі, эмігрант і пісьменнік, які знік разам са сваімі рукапісамі Гісторыя Міколы Целеша — адна з тых, у якіх шмат белых плямаў, недагаворанасцяў і пытанняў без адказу. Быў ён чалавекам ціхім і замкнёным, пісаў пра прыроду і простых людзей, перажыў дзве вайны, два лагеры і два шлюбы — і аднойчы проста не вярнуўся дадому. Цела і партфель з рукапісамі, што быў пры ім, знайшлі праз пятнаццаць гадоў, але дакладна ідэнтыфікаваць, што гэта менавіта Мікола Целеш, змаглі толькі праз паўстагоддзя. 🗣 Расказваем пра пакручасты лёс беларускага пісьменніка Міколы Целеша, загадку яго знікнення і запозненае вяртанне ў літаратуру. Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Ужо сёньня: 23 гады таму пахавалі Васіля Быкава, па Менску прайшло шматтысячнае шэсьце 25 чэрвеня 2003 году ў Менску тысячы л
+9
Ужо сёньня: 23 гады таму пахавалі Васіля Быкава, па Менску прайшло шматтысячнае шэсьце 25 чэрвеня 2003 году ў Менску тысячы людзей прайшлі працэсіяй на пахаваньні Васіля Быкава. Вядомага на ўвесь сьвет беларускага пісьменьніка хавалі пад нацыянальным сьцягам, адпрэчыўшы чырвона-зялёны. З гэтай прычыны кіраўнік праўладнага саюзу пісьменьнікаў Чаргінец і іншыя дзяржаўныя службоўцы адмовіліся браць удзел у пахаваньні. Пасьля гэтага ў Беларусі, бадай, не было настолькі масавай народнай жалобы і падобных разьвітальных шэсьцяў. Больш падзей беларускай і ўсясьветнай гісторыі 25 чэрвеня: https://smarturl.click/dGY46

Repost from Белсат
🐟 Што агульнага паміж селядцом, Скарынам і нафтавым барэлем? Здаецца, нічога. Але некалькі стагоддзяў таму звычайны селядзец
+7
🐟 Што агульнага паміж селядцом, Скарынам і нафтавым барэлем? Здаецца, нічога. Але некалькі стагоддзяў таму звычайны селядзец быў адным з галоўных тавараў на беларускіх землях, карміў людзей, паўплываў на эканоміку і нават пакінуў след у нашай культуры. Расказваем пра рыбу, якая змяніла Еўропу і пакінула след у культуры Беларусі. Пачытайце! 👨‍🦰 А даведацца больш можна ў праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»