uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку

De facto. Беларуская навука

De facto. Беларуская навука

Відкрити в Telegram

Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.

Показати більше
1 589
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
+730 днів

Завантажуємо дані

Хмара тегів
Немає даних
Виникли проблеми? Будь ласка, оновіть сторінку або зверніться до нашого support-менеджера.
Вхідні та вихідні згадування
---
---
---
---
---
---
Залучення підписників
жовт '26
жовтень '26
+40
в 8 каналах
вересень '26
+62
в 8 каналах
Get PRO
серпень '26
+73
в 7 каналах
Get PRO
липень '26
+72
в 6 каналах
Get PRO
червень '26
+55
в 8 каналах
Get PRO
травень '26
+31
в 7 каналах
Get PRO
квітень '26
+75
в 9 каналах
Get PRO
березень '26
+35
в 7 каналах
Get PRO
лютий '26
+53
в 6 каналах
Get PRO
січень '26
+103
в 8 каналах
Get PRO
грудень '25
+42
в 5 каналах
Get PRO
листопад '25
+137
в 12 каналах
Get PRO
жовтень '25
+59
в 9 каналах
Get PRO
вересень '25
+124
в 8 каналах
Get PRO
серпень '25
+88
в 7 каналах
Get PRO
липень '25
+86
в 9 каналах
Get PRO
червень '25
+117
в 11 каналах
Get PRO
травень '25
+146
в 11 каналах
Get PRO
квітень '25
+53
в 4 каналах
Get PRO
березень '25
+124
в 11 каналах
Get PRO
лютий '25
+58
в 9 каналах
Get PRO
січень '25
+64
в 5 каналах
Get PRO
грудень '24
+54
в 4 каналах
Get PRO
листопад '24
+31
в 3 каналах
Get PRO
жовтень '24
+26
в 2 каналах
Get PRO
вересень '24
+9
в 1 каналах
Get PRO
серпень '24
+10
в 1 каналах
Get PRO
липень '24
+22
в 4 каналах
Get PRO
червень '24
+7
в 0 каналах
Get PRO
травень '24
+11
в 1 каналах
Get PRO
квітень '24
+18
в 2 каналах
Get PRO
березень '24
+13
в 3 каналах
Get PRO
лютий '24
+11
в 0 каналах
Get PRO
січень '24
+23
в 0 каналах
Get PRO
грудень '23
+13
в 1 каналах
Get PRO
листопад '23
+32
в 2 каналах
Get PRO
жовтень '23
+23
в 1 каналах
Get PRO
вересень '23
+14
в 0 каналах
Get PRO
серпень '23
+23
в 0 каналах
Get PRO
липень '23
+28
в 0 каналах
Get PRO
червень '23
+13
в 0 каналах
Get PRO
травень '23
+31
в 0 каналах
Get PRO
квітень '23
+116
в 0 каналах
Get PRO
березень '23
+41
в 0 каналах
Get PRO
лютий '23
+45
в 0 каналах
Get PRO
січень '23
+67
в 0 каналах
Get PRO
грудень '22
+283
в 0 каналах
Дата
Залучення підписників
Згадування
Канали
26 жовтня0
25 жовтня0
24 жовтня0
23 жовтня+1
22 жовтня+2
21 жовтня+2
20 жовтня+1
19 жовтня+2
18 жовтня+2
17 жовтня+2
16 жовтня0
15 жовтня0
14 жовтня+1
13 жовтня+1
12 жовтня+1
11 жовтня+4
10 жовтня+1
09 жовтня+1
08 жовтня+2
07 жовтня0
06 жовтня+3
05 жовтня+4
04 жовтня+3
03 жовтня0
02 жовтня+4
01 жовтня+3
Дописи каналу
Як зімняя дарога ў Рыгу стала паратункам для сялян Віцебшчыны Аляксандр Ерашэвіч піша ў зборніку «Сельская гаспадарка скрозь
Як зімняя дарога ў Рыгу стала паратункам для сялян Віцебшчыны Аляксандр Ерашэвіч піша ў зборніку «Сельская гаспадарка скрозь прызму навуковых даследаванняў» (2025 г.): з беларускага краю ў Рыгу ў 1810-х–1850-х гг. экспартавалася да 50% агульнага аб’ёму льну ў гэты порт. На вывазе льну спецыялізавалася Віцебская губерня. У маладаходным у параўнанні з іншымі беларускімі губернямі рэгіёне землеўладальнікі патрабавалі ад сялян не выплат аброкаў грашыма, а ўнёскам тавараным льном. Ён быў галоўным прадметам знешняга гандлю Віцебскай губерні. Санная дарога зімой у Рыгу была для сялян галоўнай крыніцай аплаты дзяржаўных падаткаў і падтрымкі дабрабыту. За лён у Рызе атрымлівалі грошы і куплялі соль. Селянін ў пачатку 1850-х гг. за прывезеныя 5–6 пудоў льну ў Рыгу закупляў там 8 пудоў солі і меў 4 цалковых (сярэбраных рублёў). Аднак да 1850-х гг. цэны на лён і пяньку на замежных рынках упалі ў сувязі з канкурэнцыяй таннага індыйскага канатніка і замяшчэннем баваўляльна-папяровых тканін палатнянымі.

2
Пра ролю Зінкявічуса ў даследаваннях прысутнасці балтаў на тэрыторыі Беларусі Віктар Корбут у зборніку «Kalba buvo jo gyvenim
Пра ролю Зінкявічуса ў даследаваннях прысутнасці балтаў на тэрыторыі Беларусі Віктар Корбут у зборніку «Kalba buvo jo gyvenimas», прысвечаным стагоддзю з дня нараджэння Зігмаса Зінкявічуса (1925–2018), вядомага літоўскага мовазнаўца XX ст., піша пра свае кантакты з ім. Корбут падкрэслівае значэнне кнігі «Rytų Lietuva praeityje ir dabar» («Усходняя Літва ў мінулым і сучаснасці», 1996 г.), у якой былі прадстаўлены малавядомыя факты пра прысутнасць балтаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Частка іх нашчадкаў з цягам часу перайшла на беларускія гаворкі. Даследаванні паходжання геаграфічных назваў, асабістых імёнаў і прозвішчаў дапамагаюць рэканструяваць гістарычныя сувязі паміж народамі. Прыводзіцца ў прыклад наваколле вёскі Гервяты ў Астравецкім раёне. Корбут лічыць, што кнігу Зінкявічуса пра Усходнюю Літву варта было б выдаць па-беларуску. Ён звяртае ўвагу на недахоп падтрымкі з боку дзяржаўных устаноў Літвы ў прасоўванні даследаванняў агульнай гісторыі Літвы і Беларусі ў беларускай грамадскай прасторы.
504
3
Першае забойства дзідай у гісторыі? Сярод неандэртальцаў магло быць больш гвалту, чым лічылася раней Археолагі аднавілі карці
Першае забойства дзідай у гісторыі? Сярод неандэртальцаў магло быць больш гвалту, чым лічылася раней Археолагі аднавілі карціну верагоднага забойства, якое адбылося 75 тысяч гадоў таму. Прычынай смерці неандэртальца, які жыў на тэрыторыі сучаснага Ірака, быў удар завостранай драўлянай дзідай, піша BBC. На лапатцы выявілі адтуліну дыяметрам 15 мм (на здымку). Смяротны ўдар быў нанесены спераду. Гэтыя высновы археолагаў – яшчэ адно сведчанне, што сярод неандэртальцаў (старажытных людзей, якія вымерлі 40 тыс. гадоў таму, перыяд іх існавання часткова супаў па часе з Homo sapiens) было больш гвалту, чым лічылася раней. На працягу многіх дзесяцігоддзяў лічылася, што арганізаваныя войны пачаліся толькі з развіццём сельскай гаспадаркі, калі людзі сталі змагацца за зямлю, жывёлу і запасы харчавання. Цяпер галоўнае пытанне заключаецца ў тым, наколькі такі гвалт быў распаўсюджаны задоўга да сельскагаспадарчай рэвалюцыі.
700
4
Выйшла кніга «500 год на берагах Дзвіны. Габрэі Полацка» У новай кнізе рэдактара часопіса «Мішпоха» Аркадзя Шульмана «500 год
Выйшла кніга «500 год на берагах Дзвіны. Габрэі Полацка» У новай кнізе рэдактара часопіса «Мішпоха» Аркадзя Шульмана «500 год на берагах Дзвіны. Габрэі Полацка» сабраны дакументы і фатаграфіі, якія нідзе раней не публікаваліся, успаміны людзей, якія нарадзіліся ў Полацку і ​​пражылі дзесяцігоддзі жыцця. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. Матэрыялы для выдання збіраліся амаль трыццаць год. Па словах аўтара, «кніга не прэтэндуе на тое, каб лічыцца гісторыяй габрэяў Полацка, хутчэй, гэта нататкі розных гадоў». Выданне таксама даступна ў фармаце pdf.
773
5
Як Казімір Семяновіч удзельнічаў у аблозе форта Мурспей у 1645-м Піліп Падбярозкін піша ў «Беларускім гістарычным часопісе» (
Як Казімір Семяновіч удзельнічаў у аблозе форта Мурспей у 1645-м Піліп Падбярозкін піша ў «Беларускім гістарычным часопісе» (2026, № 8) пра ўдзел Казіміра Семяновіча ў аблозе форта Мурспей (тэрыторыя сучаснай Бельгіі) у лістападзе 1645 г. Семяновіч служыў у артылерыі арміі Рэспублікі Злучаных Правінцый Нідэрландаў, якая ваявала за незалежнасць ад Іспаніі. Аўтар супаставіў успаміны Семяновіча з дзённікам нідэрландскага ваеначальніка Вільгельма Фрэдэрыка. Падчас аблогі, якая скончылася паспяхова, Семяновіч назіраў за новымі тэхнічнымі рашэннямі і іх практычным выкарыстаннем. Ён мог вывучаць не толькі выкарыстанне гармат, але і арганізацыю артылерыйскай службы. Пазней Семяновіч напісаў, што форт быў здадзены пад уздзеяннем ваеннай сілы і хітрага тактычнага прыёму Праз пяць гадоў, у 1650 г., выйшла яго кніга «Вялікае майстэрства артылерыі». Такім чынам Семяновіч сфарміраваўся як артылерыйскі тэарэтык дзякуючы непасрэднаму ўдзелу ў ваенных кампаніях і назіранню за практыкай вядучых еўрапейскіх армій.
989
6
Чаму ў топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету няма прадстаўнікоў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін з Беларусі? Пасля публікац
Чаму ў топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету няма прадстаўнікоў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін з Беларусі? Пасля публікацыі пра беларусаў у рэйтынгу за 2025 год у «De facta. Беларуская навука» прыйшлі пытанні: чаму сярод іх выключна прадстаўнікі прыродазнаўчых навук? Справа, перш за ўсё, у методыцы. У мінулым падчас лекцыі ў БДУ М. Арцем’еў (хімія) і С. Гапоненка (фізіка), адзначылі наступнае. У гуманітарных навуках значная частка даследаванняў носіць нацыянальны характар, тады як прыродазнаўчыя навукі інтэрнацыянальныя і маюць сістэму высокарэйтынгавых міжнародных часопісаў на англійскай мове. Навукоўцы-гуманітарыі накіраваны на стварэнне аб’ёмных работ (кнігі, манаграфіі), менш друкуюцца. А ў сферы прыродазнаўчых навук прыярытэт – кароткія артыкулы аб выніках эксперыментаў. У сацыяльна-гуманітарных навуках аўтарам часта выступае адзін чалавек, а ў прыродазнаўчых пераважаюць калектывы. Так адзін навуковец можа стаць аўтарам некалькіх публікацый у высокарэйтынгавых часопісах на працягу аднаго года.
666
7
Каля берагоў Турцыі знайшлі найстаражытнейшы затанулы карабель у свеце Падводныя археолагі выявілі ля турэцкага вострава Кека
Каля берагоў Турцыі знайшлі найстаражытнейшы затанулы карабель у свеце Падводныя археолагі выявілі ля турэцкага вострава Кекава ў Міжземным моры рэшткі гандлёвага судна, якое магло затануць 4400-4700 гадоў таму. Калі датаванне пацвердзіцца, гэта будзе найстаражытнейшае вядомае караблекрушэнне ў свеце – судна затанула прыкладна ў эпоху будаўніцтва егіпецкіх пірамід, паведамляе Bild. Сам драўляны корпус не захаваўся. Аднак на глыбіні каля 30 метраў даследнікі знайшлі тры каменныя якары і больш за 30 буйных керамічных амфар, у якіх перавозілі тавары. Узрост знаходкі вызначылі па форме і арнаменце сасудаў. Па папярэдняй версіі, судна магло адправіцца з партоў усходняга Міжземнамор'я ў бок Троі або Крыта. Асаблівую цікавасць уяўляюць амфары, унутры якіх захаваліся бліскучыя вязкія рэшткі. Навукоўцы правяраюць, ці маглі гэта быць аліўкавы алей, віно ці драўняная смала.
717
8
Працяг вышэй ▪️Мікалай Мышкін (фізіка, Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Белага); ▪️Сіямак Шахаб (хімія, Міжнародны экалагічны ўніверсітэт імя Сахарава); ▪️Дзмітрый Лапотка (біяінжынерыя, ЗША); ▪️Сяргей Гапоненка (Інстытут фізікі НАН); ▪️Андрэй Навіцкі (фізіка, БДУ); ▪️Віктар Пуставалаў (фізіка, БНТУ); ▪️асобна можна вылучыць групу фізікаў з НПЦ па матэрыялазнаўстве: Сяргея Труханава, Аляксандра Труханава, Дар’ю Цішкевіч і Таццяну Зубар. У спісе за 2025 таксама фізікі Анатоль Кілбас і Ігар Траянчук, якія пайшлі з жыцця, але працы якіх перавыдаюцца і цытуюцца. З даследнікаў, малодшых за 40 гадоў, у топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету трапілі Мікалай Філончык (нарадзіўся ў лістападзе 1986 г.), Павел Лойка (1988 г.н.) і Віктар Асадчы (1990 г.н.). У іншым спісе – не за 2025 год, а за увесь час кар'еры — у топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету прысутнічаюць Сяргей Касцюк (Парыжскі інстытут малекулярнай хіміі), Міхаіл Арцем'еў (хімія, БДУ) і Васіль Кавалёў (Інстытут праблем інфарматыкі НАН).
923
9
Хто з беларусаў трапіў у топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету У абноўленым рэйтынгу ад даследнікаў Стэнфардскага ўніверсіт
Хто з беларусаў трапіў у топ-2% самых цытаваных навукоўцаў свету У абноўленым рэйтынгу ад даследнікаў Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) і выдавецтва Elsevier, які грунтуецца на базе Scopus, у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету па выніках 2025 года трапіла каля двух дзесяткаў беларускіх даследнікаў. Мы вылучылі тых, хто непасрэдна звязаны з інстытутамі ў Беларусі альбо хто працаваў у беларускай навуцы на працягу апошніх 15 год. ▪️Вадзім Дзямідчык, (біялогія, Фашанскі універсітэт (Кітай) і Інстытут экперыментальнай батанікі НАН); ▪️Мікалай Філончык (метэралагічныя навукі, Ланьчжоўскі транспартны ўніверсітэт (Кітай)); ▪️Сяргей Дабравольскі (біяхімія, Акадэмічны інжынерны каледж Браўдэ (Ізраіль)); ▪️Віктар Асадчы (фізіка, Універсітэт Аалта (Фінляндыя)); ▪️Андрэй Іванец (Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН); ▪️Міхаіл Коржык (фізіка, Інстытут ядзерных праблемаў БДУ); ▪️Павел Лойка (хімія, Універсітэт Кан-Нармандыя, Францыя); ▪️ Аляксандр Скіба (матэматыка, Гомельскі дзяржуніверсітэт); Працяг ніжэй
893
10
Выйшла кніга пра дывізію, якая ў Першую сусветную была сфармавана з жыхароў беларускіх губерняў У выдавецтве «Беларуская наву
Выйшла кніга пра дывізію, якая ў Першую сусветную была сфармавана з жыхароў беларускіх губерняў У выдавецтве «Беларуская навука» пабачыла свет манаграфія Міхаіла Смальянінава «75-я пяхотная дывізія рускай арміі ў гады Першай сусветнай вайны». Гэтае вайсковае злучэнне было сфарміравана з мабілізаваных «чыноў запасу» паветаў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў Расійскай імперыі. Аўтар падрабязна ўзнаўляе ўдзел дывізіі ў ключавых бітвах Першай сусветнай вайны на працягу 1914–1918 гадоў. На 363 старонках кнігі дэталёва апісана паўсядзённая баявая дзейнасць і франтавы побыт салдат і афіцэраў. Два гады таму выйшла манаграфія Міхаіла Смльянінава «76-я пяхотная дывізія рускай арміі ў гады Першай сусветнай вайны».
832
11
Стыпендыя для даследчыц да 40 гадоў Centrum Mieroszewskiego (Варшава) прапануе стыпендыю для даследчыц да 40 гадоў, у тым ліку для грамадзян Беларусі. Прапануецца 8 тысяч злотых штомесяц на працягу чатырох месяцаў для правядзення даследчага праекта ў Польшчы і магчымасці ўсталяваць кантакты з даследнікамі, якія працуюць з Усходняй і Цэнтральнай Еўропай. Дэдлайн падачы заявак – 28 кастрычніка. Усе падрабязнасці тут.
790
12
Яшчэ адна містыфікацыя? Пра аўтарства «Песні беларускіх выгнанцаў» Вера Бейка піша ў «Запісах БІНІМ» (№44): лічыцца, што верш
Яшчэ адна містыфікацыя? Пра аўтарства «Песні беларускіх выгнанцаў» Вера Бейка піша ў «Запісах БІНІМ» (№44): лічыцца, што верш «Песня беларускіх выгнанцаў» напісаў паэт Уладзімір Дубоўка (на здымку – злева) у 1931 г. падчас знаходжання ў Валагодскай перасыльнай турме. Упершыню тэкст апублікаваны ў 1942 г. у «Беларускай Газэце» без аўтарства, а ў 1956-м — у эсэ Антона Адамовіча «Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры», дзе Дубоўка наўпрост называецца аўтарам. Даследчыца лічыць, што сапраўдным аўтарам мог быць сам Антон Адамовіч (на здымку – справа): захаванне і перадача такога тэксту ў турэмных умовах выглядаюць малаверагодным, ніводная іншая крыніца не згадвае гэты верш у кантэксце творчасці Дубоўкі. Сам паэт сцвярджаў, што ў турме і высылцы вершаў не пісаў. Да таго ж верш нагадвае традыцыйную турэмную паэзію пач. XX ст., чым наватарскі стыль Дубоўкі. Разам з тым, незалежна ад таго, хто з'яўляецца сапраўдным аўтарам, «Песня беларускіх выгнанцаў» мае каштоўнасць як гімн духоўнай барацьбы і нязломнасці.
910
13
Нечаканыя экспанаты на выставе вернутых гістарычных каштоўнасцей Напрыканцы верасня ў Мінску ў Акадэміі навук адкрылася выста
Нечаканыя экспанаты на выставе вернутых гістарычных каштоўнасцей Напрыканцы верасня ў Мінску ў Акадэміі навук адкрылася выстава «У пошуках страчанага. Вяртанне», падрыхтаваная на аснове матэрыялаў з асабістай калекцыі гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава. Выстава ўяўляе сабой збор раней страчаных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія былі вернутыя ў Беларусь. Экспанаты былі прадстаўлены вельмі розныя: ад медаля за ўзяцце Полацка Стэфанам Баторыем 1579 года да сцяга БССР 1939 года. Іншыя артэфакты: планы беларускіх гарадоў, зацверджаныя ў 1778 і 1817 гадах, дзве карціны Ф. Рушчыца, прадметы рэлігійнага культу, ювелірнага мастацтва, друкаваныя выданні XVII - пачатку ХХ стагоддзя і інш. Экспанаты плануюць перадаць у Нацыянальную акадэмію навук і Нацыянальны музей.
952
14
У Чэхіі знайшлі збудаванне, старэйшае за Стоўнхэндж Археолагі выявілі каля чэшскага пасёлка Хлебы манументальнае круглае збуд
У Чэхіі знайшлі збудаванне, старэйшае за Стоўнхэндж Археолагі выявілі каля чэшскага пасёлка Хлебы манументальнае круглае збудаванне ўзростам больш за 6500 гадоў — прыкладна на тысячу гадоў старэйшае за Стоўнхэндж, піша Bild. Комплекс мае дыяметр каля 230 метраў. Ад самога збудавання над зямлёй нічога не захавалася, аднак даследчыкі знайшлі сляды рова глыбінёй больш за два з паловай метры і 12 уваходаў, якія вядуць да цэнтра. Паводле слоў кіраўніка раскопак Пятра Крыштуфа, іх размяшчэнне звязана з назіраннямі за рухам Сонца і Месяца. «Той жа прынцып мы бачым уздоўж галоўнай восі Стоўнхэнджа. Цяпер мы бачым, што гэта пабудова была спраектавана падобным чынам», — сказаў Крыштуф. Комплекс, верагодна, меў і рэлігійнае значэнне. Унутры рова археолагі знайшлі косці жывёл, у тым ліку чэрапы і рогі быкоў, асабліва часта — каля ўваходаў. Імі маглі ўпрыгожваць вароты, а сам бык служыў сімвалам сілы і ўрадлівасці для першых земляробчых супольнасцей Европы.
1 062
15
Як памяць пра паход нямецкіх рыцараў да Полацка захавалася ў заходнееўрапейскіх тэкстах Аляксей Мартынюк піша ў апошнім нумар
Як памяць пра паход нямецкіх рыцараў да Полацка захавалася ў заходнееўрапейскіх тэкстах Аляксей Мартынюк піша ў апошнім нумары ўкраінскага часопіса Ruthenica пра Ёгана «Кёнігсберга» — герольда, які ў XIV ст. працаваў у асяроддзі рыцараў на Рэйне. Герольд — спецыяліст па гербах, які абвяшчаў важныя падзеі і часам апісваў ваенныя паходы. Дзякуючы яму вядома, што ў 1381 г. (падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ) войска графа Энгельберта III дайшло да Полацка (аблога скончылася няўдачай). Клеўская хроніка расказвае пра паход і бітву каля горада, а песня пра рыцара Генрыха фон Гюкельховена згадвае яго ўдзел у штурме Полацка. Ці ўдзельнічаў у паходзе сам Ёган «Кёнігсберг»? Магчыма, але не даказана. Такім чынам, гісторыя Полацка звязаная не толькі з усходнееўрапейскімі летапісамі, але і пакінула след у заходнееўрапейскіх хроніках ды рыцарскай літаратуры. На ілюстрацыі – фрагмент гербоўніка Беленвіля: удзельнікі крыжовага паходу 1381–1382 гг., апошняя фігура — Ёган «Кёнігсберг».
1 031
16
Новыя сведчанні пра трагедыю жыхароў ВКЛ падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай Генадзь Семянчук піша ў «Беларус
Новыя сведчанні пра трагедыю жыхароў ВКЛ падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай Генадзь Семянчук піша ў «Беларускім гістарычным аглядзе» пра кнігу «Дневник переводчика Посольского приказа Кристофа Боуша 1654–1664», якая выйшла ў РФ у 2024 г. Яе аўтар Алег Русакоўскі апрацаваў невядомы дзённік Боўша, які, праўдападобна, быў курляндцам і трапіў у маскоўскі палон. У дзённіку Боўш «паказаў, з аднаго боку, сапраўднае аблічча захопнікаў (маскоўскіх і казацкіх войскаў) і тутэйшых здраднікаў, а з іншага... пакуты і гераізм беларускай шляхты, месцічаў і сялян», піша Семянчук. Прыклад з 1657 г.: у наваколлях Мінска, Наваградка, Брэста, Барысава «голад быў такі жудасны, што сяляне змушаныя былі жэрці котак і мышэй», даходзіла да канабалізму. Ёсць і сведчанні, як у Маскву вывелі «многія тысячы палонных мужчын і жанчын». Семянчук піша: «Русакоўскі ў прадмове неяк не заўважае існавання ў РП апрача палякаў і літоўцаў іншых народаў», пры тым што ахвярамі вайны былі таксама беларусы, украінцы і латышы.
1 276
17
На «вампірскіх» могілках у Польшчы знайшлі новыя пахаванні Археолагі знайшлі новыя незвычайныя дзіцячыя пахаванні на могілках
На «вампірскіх» могілках у Польшчы знайшлі новыя пахаванні Археолагі знайшлі новыя незвычайныя дзіцячыя пахаванні на могілках XVII ст. у польскай вёсцы Пень. У адным з іх захавалася ніжняя частка шкілета дзіцяці, якога пахавалі тварам уніз, а ногі дадаткова замацавалі ў зямлі жалезным стрыжнем, піша Bild. Верхняя частка шкілета адсутнічае, і даследнікі пакуль не ведаюць, ці была яна выдалена наўмысна ці знікла пазней. Яшчэ адно дзіцячае пахаванне знайшлі тут у 2025-м. На плечы хлопчыка паклалі цяжкія камяні, яшчэ адзін знаходзіўся на жываце. Такія дзеянні маглі быць рытуалам, закліканым не дазволіць памерламу «вярнуцца», аднак навукоўцы падкрэсліваюць, што адназначна называць такія магілы «вампірскімі» пакуль нельга: магчымыя і іншыя рэлігійныя тлумачэнні. Могілкі ў в. Пень (Куяўска-Паморскае ваяводства) сталі вядомыя пасля знаходкі ў 2022 г. маладой жанчыны з сярпом ля шыі і замком на пальцы нагі.
1 232
18
Ад шампанскага да ратафіі. Якія напоі прадавалі на кірмашы ў Зэльве ў 1778 годзе Дзяніс Лісейчыкаў піша ў Facebook пра віды і
Ад шампанскага да ратафіі. Якія напоі прадавалі на кірмашы ў Зэльве ў 1778 годзе Дзяніс Лісейчыкаў піша ў Facebook пра віды і кошты алкаголю, прададзенага ў часе Ганненскага кірмаша ў Зэльве з кафенгаўза (кавярні) і з лядоўні 28 жніўня 1778 г. З салодкіх гарэлак найбольш каштавала ратафія (настойка на рознай садавіне) – 32 злотыя за гарнец (у пасце не ўказваецца яго памер, але згодна «Вікіпедыі» у ВКЛ малы (шынковы) гарнец быў роўны 2,8 літра). Прадавалі і простыя гарэлкі: анісавую – 4 зл.; ачышчаную – 2 зл. 20 гр. Французскае віно прадавалі з дубовых бочак-фудраў – 5 зл. 2 гр. за гарнец. Віно ў бутэльках: найбольш каштавалі шампанскае (8 зл. за бутэльку) і бургундскае (7 зл.). Палыновае віно (відаць, вермут) – 1 зл. 15 гр. Піва: ангельскае – 3 зл. за бутэльку; дубальтовае – 7,5 гр. (0,25 зл.) за бутэльку. Лісейчыкаў дадаў, што, напрыклад, палыновага віна на кірмашы прадалі ўсяго 2 бутэлькі. Паводле колькасці выпітага на першых месцах аказаліся французскае віно з бочкі і звычайная ачышчаная гарэлка.
1 456
19
У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы Таццяна Ліпінская і Віталь Семенчанка паведамляюць у «Расійскім часопісе біялагіч
У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы Таццяна Ліпінская і Віталь Семенчанка паведамляюць у «Расійскім часопісе біялагічных інвазій»: прэснаводная медуза Craspedacusta sowerbii Lankester, 1880 — чужародны для Беларусі від, яе ўпершыню выявілі ў 2018 г. з дапамогай аналізу ДНК навакольнага асяроддзя. За апошнія гады прэснаводную медузу выявілі ў Прыпяці, Піне, Дняпры, Бярэзіне і Нёмане. У 2024 г. жыхары Віцебска назіралі масавае развіццё медуз у Заходняй Дзвіне. Гэта першы чужародны від бесхрыбетных у басейне Заходняй Дзвіны. Прэснаводныя медузы дасягаюць у дыяметры 25 мм. Прычынай іх распаўсюджвання можа быць пацяпленне вады: аптымальная тэмпература для іх з'яўлення — 28 °C. Медуза можа канкураваць за ежу з некаторымі мясцовымі арганізмамі. У даследаванні няма звестак пра тое, ці ўяўляюць прэснаводныя медузы небяспеку для чалавека. У іншых даследаваннях гэты від звычайна характарызуюць як бяспечны для чалавека, аднак паведамлялася пра магчымасць скурных рэакцый пасля кантакту з ім.
1 414
20
Конкурс на правядзенне навуковых мерапрыемстваў (дэдлайн – 8 лістапада) Scholars for Belarus by akno e.V. запрашае падаваць заяўкі на фінансавую падтрымку канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, панэльных дыскусій, воркшопаў і іншых публічных мерапрыемстваў з удзелам беларускіх навукоўцаў. Мэта конкурса – садзейнічаць ўладкаванню сувязей і развіццю супрацоўніцтва паміж беларускімі даследчыкамі з розных краін і забяспечыць бачнасць даследаванняў па Беларусі ў еўрапейскай акадэмічнай прасторы. Дэдлайн падачы заявак — 8 лістапада. Падрабязнасці тут.
1 015