fa
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 271
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
-1430 روز
آرشیو پست ها
Repost from Наша Ніва
На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада У экспазіцыі Музея бе
На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада У экспазіцыі Музея беларускага народнага мастацтва ў Аколіцы захоўваецца сапраўдны скарб — вялікі драўляны коўш з загадкавымі малюнкамі, якія многія прымаюць за знакі задыяка. Гэты артэфакт дзесяцігоддзямі выклікаў спрэчкі навукоўцаў і нараджаў самыя неверагодныя тэорыі. Яго называлі «балцкім задыякам», прыпісвалі яму расійскае паходжанне і лічылі, што ён цудам ацалеў у руінах пасляваеннага Гродна. Аднак новае грунтоўнае даследаванне гісторыкаў змяняе ўяўленні пра гэты ўнікальны помнік. https://nashaniva.com/385703 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/385703

99 гадоў таму адбыўся разгром Беларускай сялянска-работніцкая грамады 14 студзеня 1927 года польская паліцыя арыштавала некал
99 гадоў таму адбыўся разгром Беларускай сялянска-работніцкая грамады 14 студзеня 1927 года польская паліцыя арыштавала некалькі сотняў сябраў найбуйнейшай беларускай грамадска-палітычнай арганізацыі ў Заходняй Беларусі міжваеннага часу. Сярод арыштаваных былі і дэпутаты польскага Сейма, у тым ліку Браніслаў Тарашкевіч. Грамада змагалася за сацыяльныя і нацыянальныя правы беларусаў, аб’ядноўвала дзясяткі тысяч людзей, выдавала газеты, падтрымлівала беларускія школы і масавы рух. Аднак праз сувязі з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі ўлады Польшчы абвясцілі арганізацыю падрыўной. Яе лідары былі асуджаныя на гучным працэсе ў Вільні ў 1928 годзе. 🔗Беларуская служба Польскага радыё распавядаем пра лёс БСРГ і яе лідараў

Сто гадоў таму нарадзіўся Янка Філістовіч – удзельнік антысавецкага падпольнага руху 14 студзеня 1926 года нарадзіўся Янка (І
Сто гадоў таму нарадзіўся Янка Філістовіч – удзельнік антысавецкага падпольнага руху 14 студзеня 1926 года нарадзіўся Янка (Іван Андрэевіч) Філістовіч – сябра Рады БНР і ўдзельнік антысавецкага руху. 9 верасня 1951 Філістовіч вярнуўся ў Беларусь – яго дэсантавалі з амерыканскага самалёта з мэтай арганізаваць патрыятычныя сілы для барацьбы з бальшавікамі. У 1952 годзе ён камандаваў партызанскай групай на Маладзечаншчыне і паспеў выдаць адзін нумар газеты «Жыве Беларусь!», але ўжо ў верасні яго арыштавалі і расстралялі МГБ. У пачатку 1990-х дэмакратычныя актывісты спрабавалі дамагчыся рэабілітацыі, аднак атрымалі адказ, што падстаў для перагляду справы няма. І сёння цяперашні рэжым разглядае тэму антысавецкага супраціву бескампрамісна: такія постаці або выціскаюцца з публічнай памяці, або падаюцца ў дыскрэдытацыйным ключы; а ў нацыянальна арыентаванай супольнасці Філістовіч успрымаецца як удзельнік вызвольнай барацьбы і герой. 🔗 Радыё Свабода нагадвае яго гісторыю

35 гадоў таму, у ноч 12–13 студзеня 1991, савецкія войскі штурмавалі тэлевежу і тэлерадыёцэнтр у Вільні: 14 забітых, сотні па
35 гадоў таму, у ноч 12–13 студзеня 1991, савецкія войскі штурмавалі тэлевежу і тэлерадыёцэнтр у Вільні: 14 забітых, сотні параненых – людзі гінулі ад куль і пад танкамі. Тысячы людзей стаялі жывым колам вакол ключавых будынкаў, абараняючы іх фактычна голымі рукамі. У матэрыяле "Настоящее время" коратка і па сутнасці растлумачаны кантэкст: пасля Акта аднаўлення незалежнасці Літвы 11 сакавіка 1990 Масква ўвяла эканамічную блакаду; у студзені 1991 на фоне пратэстаў з-за росту цэн Крэмль перайшоў да сілавога сцэнару: патрабаванні «аднавіць дзеянне Канстытуцыі СССР», прасавецкі «Камітэт нацыянальнага выратавання» і захоп стратэгічных аб’ектаў 11–12 студзеня. Ландсбергіс заклікаў людзей абараніць парламент, тэлерадыёцэнтр і тэлевежу — тысячамі выйшлі без зброі. Парламент не штурмавалі, але трагедыя каля тэлевежы стала паваротнай кропкай і выклікала шырокі міжнародны рэзананс. Для Літвы гэта — дзень жалобы і сімвал выбару на карысць незалежнасці і дэмакратыі: свет убачыў, што гэты выбар сілай не зламаць.

Невялікая дзіцячая цацка з Гродна як сведчанне значных змен ва ўзбраенні ВКЛ Пра гэта пішуць беларускія гісторыкі Мікалай Пла
Невялікая дзіцячая цацка з Гродна як сведчанне значных змен ва ўзбраенні ВКЛ Пра гэта пішуць беларускія гісторыкі Мікалай Плавінскі і Вікторыя Макоўская ў апошнім нумары польскага часопіса Fasciculi Archaeologiae Historicae. У 1987-м падчас раскопак у Старым замку ў Гродне знайшлі загадкавы драўляны прадмет. Гісторыкі выявілі, што гэта цацачная арбалетная страла. Знаходка датуецца другой пал. або к. XIV ст. Як мяркуецца, у той час арбалеты не толькі шырока выкарыстоўваліся, але і вырабляліся ў замку ў Гродна, адным з рэзідэнцыйных цэнтраў Гедзімінавічаў. Прыняцце арбалетаў на ўзбраенне сведчыць пра пэўную ступень вестэрнізацыі ваеннай традыцыі ВКЛ, што было лагічным з у лікам вайны з крыжакамі. Датаванне драўлянай цацачнай стрэлы з Старога замка ў Гродне (на здымку – злева) цалкам супадае з датаваннем цацачнага арбалета з Ніжняга замка ў Вільні (на здымку – справа). Знаходка з Гродна сведчыць пра дзіцячыя гульні ў Сярэднявеччы і шырокае распаўсюджванне арбалетаў у замках ВКЛ у другой палове XIV ст.

«Пагоня» ў выканні Уладзіміра Мулявіна: да 85-годдзя вялікага музыканта Як сведчыць паэтка Аксана Спрынчан, упершыню гімн «Пагоня» на верш Максіма Багдановіча (музыка Уладзіміра Мулявіна) быў выкананы ў Нью-Ёрку ў 1991 годзе ў межах музычнай праграмы «Вянок». Але відэа, якое размешчана ў пабліку «Народная песня», прапаноўвае нам запіс 1992 года з фонда Беларускага тэлебачання. Сімпаматычна, што архіў яшчэ мог дэманстравацца на «Беларусь 3». Уладзімір Мулявін замест радка «старадаўняй літоўскай пагоні» спявае ў сваёй кампазіцыі радкі «старадаўняй крывіцкай пагоні — не разбіць, не спыніць, не стрымаць».

🔍🗄 Архіўныя дакументы з Гродна захоўваюцца ў адным з самых абароненых бункераў свету. Як гэта адбылося? Цікавасць да ўласна
🔍🗄 Архіўныя дакументы з Гродна захоўваюцца ў адным з самых абароненых бункераў свету. Як гэта адбылося? Цікавасць да ўласнага радаводу ў беларусаў расце з кожным годам. Але жаданне адшукаць продкаў часта сутыкаецца з цяжкасцямі: архівы працуюць па раскладзе, да іх трэба ехаць, а паслугі прафесійных генеалогаў каштуюць немалых грошай. Пры гэтым мала хто ведае, што значная частка беларускіх архіўных дакументаў ужо даўно адлічбаваная, іх копіі захоўваюцца ў адным з самых абароненых месцаў на планеце і даступныя ў сеціве бясплатна. ✍️ Hrodna 11:27 расказвае, як мармоны ратавалі беларускія архіўныя дакументы ў 1990-х. Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

З другой спробы брэсцкія чыноўнікі зноў бяруцца ўшанаваць імя М. Іоффе BGmedia паведамляе, што ў Берасці хочуць назваць новую
З другой спробы брэсцкія чыноўнікі зноў бяруцца ўшанаваць імя М. Іоффе BGmedia паведамляе, што ў Берасці хочуць назваць новую вуліцу ў мікрараёне Бярозаўка ў гонар Міхаіла Іоффе (экс-кіраўніка «Брэстгазаапарата»). Мемарыяльная ініцыятыва ідзе ад гарвыканкама і калектыву «Брэстгазаапарата». Гэта ўжо другая спроба. У 2022 годзе прапаноўвалі перайменаваць частку вуліцы Арджанікідзэ, але камуністы выступілі супраць, назваўшы гэта «паўзучай дэсаветызацыяй», і ідэю спынілі. Цяпер абралі “бяспечны” сцэнар: не чапаюць савецкія тапонімы, а даюць імя новай вуліцы, каб абысці ідэалагічны канфлікт. А “грамадскае абмеркаванне” арганізавалі даволі фармальна – праз накіраванне прапаноў у рэдакцыю дзяржаўнай газеты. У гарадской супольнасці рэакцыя неадназначная: частка гараджан ставіцца да ініцыятывы скептычна, называе такія “абмеркаванні” працэдурай «для галачкі», але ёсць і тыя, хто ідэю падтрымлівае, ці прапануе лагічней “прывязаць” такую вуліцу да раёна, звязанага з заводам.

Новы выпуск VisitBrest — пра Базыльянскі кляштар у Берасці На канале VisitBrest выйшаў чарговы выпуск з серыі пра гісторыю Берасця (анонс на гэты праект мы ўжо рабілі раней) Новы выпуск прысвечаны гісторыі Базыльянскага кляштара ў Берасці – аднаму з страчаных элементаў гарадскога ландшафту. На аснове гістарычных карт, архіўных фатаграфій і аўтэнтычных чарцяжоў аўтары стварылі 3D-візуалізацыю з выкарыстаннем інструментаў штучнага інтэлекту. Важна, што паказаныя вобразы – гэта мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага, а не дакладная навуковая рэканструкцыя: праект мае асветніцкі характар і прапануе ўявіць, якім мог быць Берасце ў мінулых эпохах, каб падштурхнуць цікавасць да гісторыі горада. 🎥 Відэа: https://youtu.be/bL-gfx0uYXU?si=cI8GE6wP6aqQrthX

Repost from Наша Ніва
«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася? Журнал
«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася? Журналіст Мікалай Заяц заўсёды цікавіўся сваімі каранямі, бо ведаў, што яго продкі паходзяць з гістарычна знакавых і насычаных падзеямі мясцін — там, дзе ў свой час кіравалі Радзівілы і Скірмунты. Але капаць дэталі жыцця сваякоў ён пачаў адносна нядаўна. За апошнія некалькі гадоў Мікалай паспеў скласці радавод з 1900 чалавек, з якіх 143 — прамыя продкі. https://nashaniva.com/384613 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384613

Як у ХІХ ст. дэманстравалі лаяльнасць з дапамогай архітэктурнага стылю Пра гэта піша М. Багушэвіч у апошнім зборніку навуковы
Як у ХІХ ст. дэманстравалі лаяльнасць з дапамогай архітэктурнага стылю Пра гэта піша М. Багушэвіч у апошнім зборніку навуковых артыкулаў «Доўгае ХІХ стагоддзе ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы». У другой палове XIX ст. асноўная маса грамадскіх будынкаў будавалася за кошт казны Расійскай імперыі ў стылі класіцызму. Адначасова значная частка шляхты на беларускіх землях старалася захаваць сувязь са спадчынай Рэчы Паспалітай, таму каталіцкія храмы будавалі амаль выключна ў рамантычным гатычным стылі. Пры будаўніцтве сядзіб у Беларусі ў другой пал. XIX ст. пераважалі два архітэктурныя напрамкі – класіцызм і эклектыка (неагатычная і псеўдагатычная). Выбар апошняга напрамку можна было растлумачыць падтрымкай ідэі адраджэння Рэчы Паспалітай. Аднак выбар класіцызму не заўсёды сведчыў аб абсалютнай лаяльнасці гаспадароў ураду. У выпадку з сядзібай Умястоўскіх у Жамыслаўі (на здымку) усё было наадварот, паколькі за яе ўзор быў узяты Лазянкоўскі палац у Варшаве.

Наталля Гардзіенка: «Кніга могілак» і прэмія Багушэвіча – знак увагі да беларускай эміграцыі На беларускім радыё «Рацыя» выйш
Наталля Гардзіенка: «Кніга могілак» і прэмія Багушэвіча – знак увагі да беларускай эміграцыі На беларускім радыё «Рацыя» выйшла размова з Наталляй Гардзіенкай – даследчыцай гісторыі і сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Нагода – прэмія імя Францішка Багушэвіча за 2024 год і альбом-даведнік «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце», падрыхтаваны разам з Лявонам Юрэвічам. У інтэрв’ю Гардзіенка распавядае, як матэрыялы пачалі збіраць яшчэ з 1990-х, як пазней да справы далучыліся экспедыцыі і чаму праца над выданнем заняла гады. Кніга ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах і паказвае геаграфію эміграцыі. Частка месцаў памяці ўжо знікла (напрыклад, у Нямеччыне), таму выданне захоўвае тое, чаго ўжо няма. Аўтарка таксама адзначае, што кнігу планавалі выдаць у Беларусі, але пасля 2020 года яна выйшла за мяжой, а прэмія стала знакам увагі да тэмы эміграцыі і працы з памяццю. 🔗 Інтэрв’ю цалкам

Як князь Вітаўт прыдумаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады Хто ў часы ВКЛ выконваў ролю Міністэрства замежных спраў, а міністра фіна
Як князь Вітаўт прыдумаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады Хто ў часы ВКЛ выконваў ролю Міністэрства замежных спраў, а міністра фінансаў? Чым займаўся маршалак? Якія існавалі сімвалічныя, але вельмі ганаровыя пасады? Паспрабуем разабрацца, як і калі з’явіліся вышэйшыя пасады ў ВКЛ і хто за што адказваў. ➡️Чытайце па спасылцы. 📍Тут без VPN.

Міхал Анемпадыстаў: Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней? У працяг бульбяной тэмы і з улікам таго, што ў часткі грамадскасці выклікае занепакоенасць “культ і міф бульбы”, прапануем паглядзець ужо даўняе відэа Міхала Анемпадыстава пра беларускія камляплоды. Тут, вядома, узгадваецца і бульба як нібыта “нацыянальная” агародніна, але размова шырэйшая — пра разнастайныя караняплоды як частку доўгай традыцыі на беларускіх землях і важны складнік штодзённай кухні беларусаў. Як выбітны мастак, паэт і культуролаг, Анемпадыстаў працуе з “міфамі” як з культурнымі метафарамі. Таму напрыканцы ён прапануе ўспрымаць “бульбяны міф” не як кпіны, а як нагоду падумаць, якія рысы беларусаў суадносяцца з гэтым вобразам камляплодаў –  і ў чым тут можа быць наша моц. 🎥 Відэа: https://youtu.be/ChXvR3ps1oM?si=mMR7Xx1kceDGEIv6

Амаль 2 млн рублёў з бюджэту — на ваенную экспазіцыю ў комплексе «Баграціён» Як паведамляе «Зеркало», у комплексе воінскай сл
Амаль 2 млн рублёў з бюджэту — на ваенную экспазіцыю ў комплексе «Баграціён» Як паведамляе «Зеркало», у комплексе воінскай славы «Баграціён» (Светлагорскі раён) плануюць стварыць пастаянную экспазіцыю на ваенную тэматыку ў трох залах новага музея. Паводле матэрыялаў дзяржзакупкі, на праект закладзена 1 986 000 руб. з бюджэту; выканаўцам пазначаная кампанія «3 Д Плюс». Паводле апісання, экспазіцыя будзе прысвечаная аперацыі «Баграціён» (1944), прычым не менш за 70% матэрыялаў — пра яе пачатковы этап. Упор робіцца на інтэрактыўнасць і “эмацыйнае ўздзеянне” (мультымедыя, AR, 3D-дыярамы, інсталяцыі). Комплекс мусіць стаць «буйным цэнтрам духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі». Гэты кейс дэманструе далейшую тэндэнцыю да інструменталізацыі тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў мэтах “ваенна-патрыятычнага” выхавання, што вядзе да прыхаванай мілітарызацыі грамадства праз нармалізацыю ваеннай рамкі ў музеях і адукацыйных прасторах.

Repost from Новы Час
Зорка Бэтлеемска над маёнткам ззяе. Як наша шляхта святкавала Божае Нараджэнне Спрадвечныя калядныя традыцыі, якія паходзяць
Зорка Бэтлеемска над маёнткам ззяе. Як наша шляхта святкавала Божае Нараджэнне Спрадвечныя калядныя традыцыі, якія паходзяць з беларускай вёскі, добра ўсім вядомыя і апісаныя ў літаратуры. Вядомыя добра і разгульныя балы магнатаў. А як адзначала Божае Нараджэнне тутэйшая шляхта ў шматлікіх дварах, маёнтках, фальварках і засценках? Чытаць далей Спасылка без VPN

Дубавец: 100 гадоў споўніцца самаму паспяховаму ў гісторыі Беларусі году — 1926-му. На Радыё Свабода выйшаў тэкст Сяргея Дубаўца – гэта аўтарская, суб’ектыўная ацэнка, але яна добра нагадвае пра падзеі стагадовай даўніны, якія сапраўды можна назваць росквітам беларусізацыі. Дубавец піша, што 1926 год быў адным з найбольш паспяховых: у БССР склаліся ўмовы адноснай свабоды, беларусізацыя дала прыкметныя вынікі – прайшлі буйныя навуковыя і краязнаўчыя з’езды, паўстала літаратурнае згуртаванне «Узвышша», адбылася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе правапісу і азбукі, адкрыўся БДТ-2 у Віцебску, адбылося другое ўзбуйненне БССР. У Заходняй Беларусі у 1926-м заснавалі Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, а беларуская прэса была надзвычай актыўная — згадваюцца «Маланка», «Беларускае слова», «Народная справа» як орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У тэксце таксама выразна падкрэсліваецца кантраст: пасля эйфарыі стваральнай працы прыйшлі рэпрэсіі і ўціск. У гэтым сэнсе Дубавец параўноўвае 1926-ы з 2020-м і выкарыстоўвае вельмі моцную метафару пра «татальнае знішчэнне» у выніку рэпрэсій — гэта занадта рэзкае азначэнне, асабліва калі мы гаворым пра падзеі 2020 года і пасля; аднак сама паралель пра тое, што дзяржаўны ўціск і гвалт могуць вяртацца ў брутальных формах нават праз стагоддзе, тут прачытваецца вельмі выразна.

«Вусы Скарыны» вяртаюцца: як бульба заваявала Беларусь Пасля паўзы «Вусы Скарыны» адкрываюць новы сезон выпускам пра гісторыю самай “беларускай” расліны – бульбы. Вядоўца Цімафей Акудовіч разам з Віктарам Шукеловічам распавядаюць, адкуль на беларускія землі прыйшла бульба і чаму спачатку да яе ставіліся насцярожана; як голад і эпідэміі паспрыялі яе распаўсюджванню ў Еўропе; калі з’явіліся першыя згадкі пра бульбу ў Вялікім Княстве Літоўскім і як яна паступова стала часткай штодзённай культуры. У выпуску таксама ўзгадваюцца Адам Міцкевіч, Мікалай Гогаль і Францішак Багушэвіч – разам з гісторыяй мянушак беларусаў ад «бацьвіняжаў» да «бульбашоў», а напрыканцы нават “экзістэнцыяльнае” пытанне пра нас саміх. 🎥 Відэа: https://youtu.be/O3j1pSiINIc?si=V3X_cTcPzdOdiHG6

🎓 XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў “залаты век”? На канале адукацыйнай пляцоўкі «Віртуальны ўніверсітэт» ужо выйшлі тры лекцыі анлайн-курсу пра XVI стагоддзе – эпоху Статутаў ВКЛ, Скарыны, Радзівілаў, Буднага і Гусоўскага, якую часта называюць “залатым векам”. Курс чытае гісторык Аляксандр Паршанкоў і прапануе паглядзець на гісторыю беларускіх земляў у кантэксце агульнаеўрапейскіх трэндаў – Адраджэння, Рэфармацыі і культурных зрухаў. У лекцыях абмяркоўваецца месца ВКЛ у Еўропе XVI ст., пытанне, ці можна гаварыць пра “Беларусь” у той час, культурны ландшафт Усходняй Еўропы і тое, як гэтая эпоха працуе ў сучасных інтэрпрэтацыях гісторыі. Будуць таксама прыклады працы з крыніцамі, артэфакты і элементы палеаграфіі. 🎥 Першая лекцыя: https://www.youtube.com/watch?v=8r-BI44AL0Q&t=178s

📖 Гродзенскі прафесар Вячаслаў Швед, звольнены з універсітэта, выдаў энцыклапедыю пра Гродна Гродзенскі гісторык і прафесар
📖 Гродзенскі прафесар Вячаслаў Швед, звольнены з універсітэта, выдаў энцыклапедыю пра Гродна Гродзенскі гісторык і прафесар Вячаслаў Швед выдаў кнігу «Гісторыя Гродна. Энцыклапедыя», прысвечаную гісторыі горада над Нёманам. Працу над выданнем аўтар завяршыў у 2022 годзе, энцыклапедыя будзе даступная чытачам у электроннай версіі, піша @hrodnaonelove.
У анатацыі да выдання адзначаецца, што Гродна — горад з больш чым тысячагадовай гісторыяй, які перажыў войны і перыяды росквіту, і заслугоўвае ўласнай энцыклапедыі. Аўтар імкнуўся паказаць гісторыю горада праўдзіва і аб’ектыўна, абапіраючыся на даступныя крыніцы і навуковую літаратуру. Кніга напісана на беларускай мове.
Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN адкрыецца тут.