uk
Feedback
bellitinfo

bellitinfo

Відкрити в Telegram

Усё пра беларускую літаратуру https://bellit.info Сувязь з рэдакцыяй: bellit.info@gmail.com

Показати більше
637
Підписники
Немає даних24 години
+67 днів
+1730 день

Триває завантаження даних...

Хмара тегів
Немає даних
Виникли проблеми? Будь ласка, оновіть сторінку або зверніться до нашого support-менеджера.
Вхідні та вихідні згадування
---
---
---
---
---
---
Залучення підписників
липень '26
липень '26
+28
в 2 каналах
червень '26
+33
в 5 каналах
Get PRO
травень '26
+24
в 3 каналах
Get PRO
квітень '26
+30
в 2 каналах
Get PRO
березень '26
+15
в 3 каналах
Get PRO
лютий '26
+13
в 2 каналах
Get PRO
січень '26
+21
в 2 каналах
Get PRO
грудень '25
+147
в 1 каналах
Get PRO
листопад '250
в 3 каналах
Get PRO
жовтень '250
в 3 каналах
Get PRO
вересень '250
в 0 каналах
Get PRO
серпень '250
в 0 каналах
Get PRO
липень '250
в 2 каналах
Get PRO
червень '250
в 2 каналах
Get PRO
травень '250
в 5 каналах
Get PRO
квітень '250
в 5 каналах
Get PRO
березень '250
в 1 каналах
Get PRO
лютий '250
в 3 каналах
Get PRO
січень '25
+6
в 3 каналах
Get PRO
грудень '24
+32
в 1 каналах
Get PRO
листопад '24
+48
в 2 каналах
Get PRO
жовтень '24
+51
в 7 каналах
Get PRO
вересень '24
+34
в 5 каналах
Get PRO
серпень '24
+23
в 1 каналах
Get PRO
липень '24
+19
в 1 каналах
Get PRO
червень '24
+22
в 2 каналах
Get PRO
травень '24
+27
в 1 каналах
Get PRO
квітень '24
+32
в 5 каналах
Get PRO
березень '24
+27
в 5 каналах
Get PRO
лютий '24
+260
в 5 каналах
Дата
Залучення підписників
Згадування
Канали
27 липня0
26 липня0
25 липня0
24 липня+1
23 липня+1
22 липня+5
21 липня+2
20 липня+1
19 липня0
18 липня+1
17 липня+2
16 липня+3
15 липня+2
14 липня0
13 липня+1
12 липня+1
11 липня+3
10 липня0
09 липня0
08 липня+1
07 липня0
06 липня+2
05 липня0
04 липня0
03 липня0
02 липня0
01 липня+2
Дописи каналу
📓 У серыі “Брукаванка” выйшла кніга вершаў Віктара Сазонава. У паэтычнай серыі “Брукаванка”, што выпускае выдавецкая ініцыят
📓 У серыі “Брукаванка” выйшла кніга вершаў Віктара Сазонава. У паэтычнай серыі “Брукаванка”, што выпускае выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда”, з’явілася нечаканая навінка — кніга вершаў вядомага празаіка, аўтара кніг “Занатоўкі кантрабандыста” і “Генетычны алфавіт” Вітара Сазонава. Падрабязней 👈

2
2 жніўня: лекцыя Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай пра кінафільм "Знак Бяды" 📺 Сёлета спаўняецца 40 год, як пачаліся здымкі ф
2 жніўня: лекцыя Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай пра кінафільм "Знак Бяды" 📺 Сёлета спаўняецца 40 год, як пачаліся здымкі фільма, што трапіў да гледача ў 1986-м. Пра тое, як нараджаўся фільм, як прабіваў дарогу на экран, дзе праходзілі здымкі і многае іншае, раскажа на лекцыі Зміцер Юркевіч. 📖 У 1982 годзе Васіль Быкаў паставіў кропку ў аповесці “Знак бяды”. Пазней крытыкі назавуць яе самым антываенным творам пісьменніка. Так сталася, што адным з першых чытачоў рукапіса аповесці аказаўся рэжысёр Міхаіл Пташук. З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. І не толькі беларускага, бо ён трывала займае пазіцыю у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну. ⏰Пачатак а 14:00. 📍Філіял "Музей-дача Васіля Быкава" (а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62). 🎟 Квіток — 10 рублёў. Папярэдні запіс абавязковы: +375 29 811 21 85.
62
3
📚 Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця. Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця прадстаўляе кароткі спіс кніг, якія працягваюць
📚 Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця. Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця прадстаўляе кароткі спіс кніг, якія працягваюць змаганне за адну з галоўных беларускіх літаратурных узнагарод. У фінал выйшла шэсць кніг, якія журы палічыла найбольш адметнымі сярод выданняў 2025 году. 🏆Фінальная цырымонія ўзнагароджання і абвяшчэнне пераможцы адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Падрабязней 👈
112
4
❤️ Святлана Алексіевіч падтрымала фотапраект беларускіх традыцыйных строяў. Нобеўлеўская лаўрэатка праспансавала праект «Этна
❤️ Святлана Алексіевіч падтрымала фотапраект беларускіх традыцыйных строяў. Нобеўлеўская лаўрэатка праспансавала праект «Этнафотасэты» былой палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай. «Падчас інтэрв'ю Святлане Алексіевіч я, між іншым, расказала пра свой фотапраект «Этнафотасэты». Спадарыня Святлана нечакана дастала 100 еўра і сказала: — Купіце для вашага праекта прыгожую аўтэнтычную сарочку. Сказана — зроблена. Сёння гэтая цудоўная аўтэнтычная сарочка ўжо папоўніла калекцыю. Для мяне гэта не проста каштоўнае набыццё, але і вельмі дарагі знак падтрымкі ад нобелеўскай лаўрэаткі. Шчыры дзякуй, дарагая спадарыня Святлана, за Вашу дапамогу, давер і ўвагу да майго праекта», — напісала Ларыса Шчыракова на сваёй старонцы ў Facebook.
236
5
🏆 Беларуская ілюстратарка трапіла ў шорт-ліст міжнароднай прэміі. Ілюстрацыі мастачкі Святланы Міхалап да кнігі Надзеі Ясмін
🏆 Беларуская ілюстратарка трапіла ў шорт-ліст міжнароднай прэміі. Ілюстрацыі мастачкі Святланы Міхалап да кнігі Надзеі Ясмінска «Кусь-Кусяндра» ўвайшлі ў шорт-ліст міжнароднай прэміі Hiii Illustration International Awards 2025 у катэгорыі Free Theme 🎉 У гэтым годзе на конкурс было пададзена 3158 работ з 60+ краін, а ў шорт-ліст трапіла ўсяго 692 праекты. Абвяшчэнне пераможцаў запланавана на верасень–кастрычнік 2026 года. 📕 Кніга Надзеі Ясмінска і Святланы Міхалап «Кусь-Кусяндра» выйшла ў выдавецтве "Папуры". Hiii Illustration International Awards 2025 — прэмія для ілюстратараў і мастакоў, якая ўручаецца з 2012 года. За гэты час у якасці журы было запрошана больш за 60 міжнародна вядомых ілюстратараў і навукоўцаў з пяці кантынентаў, і было пададзена больш за 40 000 заявак з больш чым 100 краін і рэгіёнаў.
256
6
📗 Уладзімір Казлоў напісаў раман пра Менск другой паловы 90-х. Выдавецтва “Мяне Няма” адкрыла папярэдні заказ на новы раман
📗 Уладзімір Казлоў напісаў раман пра Менск другой паловы 90-х. Выдавецтва “Мяне Няма” адкрыла папярэдні заказ на новы раман Уладзіміра Казлова “Паўднёвы Захад” (“Юго-Запад”), які ёсць працягам рамана “Варшава”, дзеянне якога заканчваецца летам 1994-га. “У той год пачаўся пераход ад свабоды да няволі. І праз 20 з лішнім гадоў я пішу аб гэтым пераходным перыядзе”, — тлумачыць аўтар у анатацыі да кнігі. Падрабязней ⬅️
242
7
📙За званне найлепшай кніжнай вокладкі змагаецца амаль 60 выданняў. Журы Прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнт
📙За званне найлепшай кніжнай вокладкі змагаецца амаль 60 выданняў. Журы Прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой — уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2025 году. Гэта працы як вядомых дызайнераў і мастакоў, так і аўтараў, што працуюць пад псеўданімамі або пажадалі захаваць ананімнасць. Падрабязней 👈
246
8
🖤 Пісьменніцу Святлану Курс пахаваюць у Беларусі. Усяго за палову сутак сабралі грошы на пахаванне Святланы Курс — учора сям
🖤 Пісьменніцу Святлану Курс пахаваюць у Беларусі. Усяго за палову сутак сабралі грошы на пахаванне Святланы Курс — учора сям'я Святланы адкрыла збор на арганізацыю развітання, перавозку цела на радзіму і пахаванне. Публічная цырымонія развітання з пісьменніцай адбудзецца ў Варшаве ў нядзелю 26 ліпеня. Памінальная імша распачнецца а 14.00 у касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў. Грамадзянская паніхіда адбудзецца а 15.30 у Музеі Вольнай Беларусі па вуліцы Foksal, 11. 🙏 А сёння ў Вільні а 18:00 у царкве Беларускага праваслаўнага прыхода Канстанцінопальскага патрыярхата па адрасе Bokšto g. 4 адбудзецца паніхіда ў памяць Святланы.
300
9
Сябры і паплечнікі выпусцілі ўспаміны пра Міхася Рудкоўскага. Выйшла кніга прысвечаная памяці паэта, тэлежурналіста, пераклад
Сябры і паплечнікі выпусцілі ўспаміны пра Міхася Рудкоўскага. Выйшла кніга прысвечаная памяці паэта, тэлежурналіста, перакладчыка і публіцыста з Берасцейшчыны Міхася Рудкоўскага (1936—1991) пад назвай “Паэтаў востраў: успаміны пра Міхася Рудкоўскага”. Падрабязней ⬅️
268
10
🔊З'явіўся аўдыяспектакль "Ператварыўшыся імгненна ў аганёк..." ад выдавецтва "Пфляўмбаўм". Праект прысвечаны Зінаідзе Бан
🔊З'явіўся аўдыяспектакль "Ператварыўшыся імгненна ў аганёк..." ад выдавецтва "Пфляўмбаўм". Праект прысвечаны Зінаідзе Бандарынай — паэтцы, мастачцы, тэатральнай дзяячцы і адной з самых выбітных беларускіх паэтак эпохі "Маладняку".  Блізкія называлі яе па-рознаму: "беларускім Дон Кіхотам", "шалапутай", чалавекам неверагоднай рухавасці і жвавасці характару. Але магчыма, галоўная загадка гэтага спектакля — тое, як у страшны час страху і рэпрэсій Зінаіда Бандарына здолела захаваць унутраную свабоду і вернасць свайму пошуку праўды. Аўдыяспектакль створаны паводле твораў і лістоў Зінаіды Бандарынай і ўспамінаў Веры Ніжанкоўскай і Станіслава Шушкевіча. 🎭 Сцэнар і рэжысура — Інга Лізянгевіч і Святлана Бень. 🎵 Музыка — Жэня Кучмейна. 🎧 Агучылі Адэліна Кашына, Алена Гіранок, Святлана Бень, Тамара Фурс, Уладзімір Драздоў, Паўліна Коваль, Мая Ганчарэнка, Кузьма Ганчарэнка, Міхась Зуй, Наталля Леванава, Алесь Аўсяннікаў і Святлана Раманюк. Слухаць на сайце audiobooks.by ⬅️
254
11
📖 Успаміны Габрыэлі Пузыні апублікавалі па-беларуску. Краязнаўца Леанід Лаўрэш у супрацы з выдавецтвам “Издательские решения
📖 Успаміны Габрыэлі Пузыні апублікавалі па-беларуску. Краязнаўца Леанід Лаўрэш у супрацы з выдавецтвам “Издательские решения” выпусціў кнігу “У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815–1843 гадоў”. Гэтае выданне — пераклад знакамiтых успамiнаў пiсьменнiцы Габрыэлi Пузынi з Гюнтэраў, зробленым па арыгінальным тэксце “Gabrjela z Guntherow Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich: pamietnik z lat 1815 — 1843” (Wilno, 1928). Падрабязней 👈
245
12
Памёр паэт Мікола Кандратаў 🥀 У Мінску на 69-ым годзе жыцця пайшоў у іншы свет паэт Мікола Кандратаў. Мікола Кандратаў — аўт
Памёр паэт Мікола Кандратаў 🥀 У Мінску на 69-ым годзе жыцця пайшоў у іншы свет паэт Мікола Кандратаў. Мікола Кандратаў — аўтар кніг паэзіі: «Возера Рудакова», «Вершы і зоркі», «Кроплі дажджу». Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «Верасень», «Паміж», газеце «ЛіМ» і іншых. Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кнігі пра жыццё выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў мінулага «У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў». Душа ў кашулі зрэбнай, чытаць табе – не сорам: аблокі – вершы неба, напісаныя сонцам. Чытаць кнігі Міколы Кандратава на "Камунікаце" ⬅️
264
13
Нам усё яшчэ вельмі цяжка ўсвядоміць смерць пісьменніцы Святланы Курс (Евы Вежнавец) 🖤 Падрыхтавалі падборку цытат з інтэрв'+9
Нам усё яшчэ вельмі цяжка ўсвядоміць смерць пісьменніцы Святланы Курс (Евы Вежнавец) 🖤 Падрыхтавалі падборку цытат з інтэрв'ю розных гадоў і з кніг аўтаркі — гэта думкі пра радзіму, беларускую мову, праўду, жыццё і смерць.
272
14
Нам усё яшчэ вельмі цяжка ўсвядоміць смерць пісьменніцы Святланы Курс (Евы Вежнавец) 🖤 Падрыхтавалі падборку цытат з інтэрв'+9
Нам усё яшчэ вельмі цяжка ўсвядоміць смерць пісьменніцы Святланы Курс (Евы Вежнавец) 🖤 Падрыхтавалі падборку цытат з інтэрв'ю розных гадоў і з кніг аўтаркі — гэта думкі пра радзіму, беларускую мову, праўду, жыццё і смерць.
6
15
💛 Лета з “Апострафам”. Новая паэма Мікіты Найдзёнава. Нядаўна пабачыў свет шосты выпуск альманаха “Апостраф”. Bellit.info пу
💛 Лета з “Апострафам”. Новая паэма Мікіты Найдзёнава. Нядаўна пабачыў свет шосты выпуск альманаха “Апостраф”. Bellit.info публікуе паэму Мікіты Найдзёнава, якая надрукаваная ў раздзеле “Паэзія” побач з творамі Васіля Жуковіча, Андрэя Сцепанюка, Івана Мельнічука і Дзяніса Мацешы. "...ёсць бабіна лета і матчына мова, што дзекае між сноў і палеткаў. Цікава, а ёсць нешта дзедава?" Чытаць 👈 📸 Фота: Канаплёў-Лейдзік
253
16
📖 Пачаўся збор на кнігу вершаў і карцін Наталкі Хвоі. На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka пачаўся збор на выданне кнігі паэз
📖 Пачаўся збор на кнігу вершаў і карцін Наталкі Хвоі. На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka пачаўся збор на выданне кнігі паэзіі беларускай аўтаркі, паэткі і мастачкі Наталкі Хвоі (Наталлі Бордак). Кніга “Тры кроплі” складаецца з трох тэматычных раздзелаў, а таксама з вершаў, напісаных у розныя гады, і карцін, якія працягваюць паэтычныя вобразы. Падрабязней 👈
259
17
Учора пайшла з жыцця пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец). Зрабілі падборку твораў, інтэрв'ю аўтаркі, а таксама тэкстаў п
Учора пайшла з жыцця пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец). Зрабілі падборку твораў, інтэрв'ю аўтаркі, а таксама тэкстаў пра яе. 〰️ Падкаст “Балотны” свет Евы Вежнавец" ад "Літрадыё" 〰️ Інтэрв'ю Святланы Курс у праграме "ТОК" 〰️ Апавяданне "Іра ў залатых басаножках" на "Нашай Ніве" 〰️ Дыскусія "Пошукі будучыні: ці можа літаратура паяднаць раскіданую нацыю?" з удзелам Святланы Курс на фестывалі PRADMOVA ў 2023 годзе 〰️ Інтэрв'ю Святланы Курс на "Новым часе" і "Радыё Рацыя" 〰️ "У кожнага з нас свая Ева Вежнавец, якая не пакідае абыякавым нікога". Андрэй Хадановіч у памяць пра любімую пісьменніцу
439
18
📓 У канцы жніўня выйдзе новы раман Альгерда Бахарэвіча. Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новага вялікага рамана аднаг
📓 У канцы жніўня выйдзе новы раман Альгерда Бахарэвіча. Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новага вялікага рамана аднаго з галоўных сучасных беларускіх пісьменнікаў Альгерда Бахарэвіча. Кніга з назвай “Падземныя пераходы” мае з’явіцца ў продажы 28 жніўня, але ўжо цяпер адкрытая папярэдня замова на навінку. Падрабязней 👈
291
19
📖 Прымаюцца заяўкі на прэмію «Голас пакалення свабоды». Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Пра
📖 Прымаюцца заяўкі на прэмію «Голас пакалення свабоды». Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага абвяшчае старт прэміі «Голас пакалення свабоды 2026». Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года. 🙋‍♀️ Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў. ⏰ Дэдлайн: 31 ліпеня Падрабязней 👈
281
20
Памерла беларуская пісьменніца Святлана Курс 😭 На 54-м годзе жыцця памерла аўтарка кніг “Па што ідзеш, воўча?" і "Шлях дробн
Памерла беларуская пісьменніца Святлана Курс 😭 На 54-м годзе жыцця памерла аўтарка кніг “Па што ідзеш, воўча?" і "Шлях дробнай сволачы" Святлана Курс, якая пісала свае творы пад псеўданімам Ева Вежнавец. Яе кніга "Па што ідзеш, воўча?" стала сапраўдным бестсэлерам і была перакладзеная на многія мовы, за яе аўтарка атрымала прэмію Гедройца ў 2021-м годзе. Пісьменніца хварэла на анкалогію, пра яе смерць паведамілі яе сын і муж у сацсетках. 🥀 Гэта вялікая страта для беларускай літаратуры. Мы выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Святланы.
442