1 272
Підписники
+124 години
+17 днів
-1030 день
Архів дописів
Repost from Historyja
+9
23 кастрычніка 1956 года ў паняволенай саветамі Венгрыі ўскалыхнула Венгерскае паўстанне, вядомае таксама як рэвалюцыя. Мэты былі наступныя: вызваленне ад камуністычнага таталітарызму, які трымаўся на савецкіх штыках. У краіне адсутнічала свабода, а эканамічная сітуацыя была цяжкай.
"Talpra magyar, hí a haza, minden ruszki menjen haza"
У выніку саветы перамаглі, тысячы венграў былі забітыя, дзясяткі тысяч раненыя, а каля 200 тыс. эмігравала. Аднак уздым мацней кансалідаваў нацыю, а дзень 23 X – гэта сёння Нацыянальны дзень. Акрамя таго некаторыя "карысныя ідыёты" на Захадзе расплюшчылі вочы ў дачыненні камунізму. Хоць мінула шмат гадоў, але ўжо ў незалежнай Венгрыі некаторыя злачынцы былі пакараныя.
Repost from Наша Ніва
«Самая вялікая каштоўнасць, якую трэба вярнуць у Беларусь, — гэта людзі»
Гісторык Цімох Акудовіч паразважаў над тым, наколькі важна вяртаць культурныя каштоўнасці ў сучасную Беларусь.
https://nashaniva.com/353810
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай – гэта ў тым ліку вострыя супрацьстаянні, гарачыя канфлікты паміж рознымі групамі грамадства і дзяржаўнай уладай. Шляхта паўставала ў рокашах, дзяржаву скалыналі грамадскія войны. Войска і шляхта ў канфедэрацыях адкрыта выступалі супраць манархаў, якіх яны лічылі нявартымі пасады.
Як шляхта ВКЛ стварала прававыя рамкі і супраціўлялася абсалютысцкім памкненням манарха? Каго лічылі “тыранам”, а каго “добрым каралём” у Еўропе і ВКЛ? Як выспявалі ідэі палітычных правоў грамадзян і неабходнасці выконваць закон для ўсіх жыхароў дзяржавы? Як змяняўся “абавязак грамадзяніна” ў адносінах з дзяржавай эпохі Новага часу? Якія правы і механізмы да рэалізацыі уласнай волі мелі манарх і шляхецкія карпарацыі ў Рэчы Паспалітай? Як сучаснікі рокашаў, паўстанняў і рэвалюцый іх асэнсоўвалі? Якія асабістыя стратэгіі яны абіралі і чаго каштаваў удзел ва ўнутрыпалітычных канфліктах?
Удзельнікі дыскусіі гісторыкі Віктар Якубаў, Андрэй Радаман,
Андрэй Мацук, Ігар Бортнік. Мадэратарка - Ніна Скеп’ян
Repost from De facto. Беларуская навука
У чарговым выпуску «Няпростай гісторыі” разам з доктарам гістарычных навук Аляксандрам Грушам спрабуем разгадаць шматлікія загадкі, якія пакінуў нам Скарына.
Давайце разам разгадаем загадку манаграмы на знакамітым аўтапартрэце Францыска Скарыны! Вы сапраўды яе бачылі, але ці ведаеце, што яна можа азначаць сапраўдны ўзрост Скарыны? А ці ведалі вы, што некаторыя гісторыкі лічаць, што ў Скарыны... не было вусоў? У новым выпуску «Няпростай гісторыі» вывучым жыццё і творчасць Францыска Скарыны: ці сапраўды ён быў каралеўскім садоўнікам у Чэхіі і сакратаром дацкага караля? І галоўнае, чаму так складана знайсці месца яго пахавання?
19 кастрычніка 1905 года ў Менску адбыўся Курлоўскі расстрэл. Ад 60 да 100 загінулых (афіцыйная лічба - 51, але дакладных лічбаў няма па сённяшні дзень), 300 параненых. І спроба генерал-губернатара Паўла Курлова адмазацца ад забойстваў праз шмат гадоў пасля. Помнік тым падзеям ёсць у Менску
Repost from MALDZIS
+9
✨ Ініцыятыва MALDZIS вяртае Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588-га года (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693-ім годзе на польскай мове.
Старадрук знойдзены ў антыкварнай краме ў Калішы і набыты на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Сяргея Казлоўскага, Рамана Андрыянава, Філіпа Дайнэкі і Дар’і Сліж.
Статут будзе выстаўляцца на адмысловых мерапрыемствах па-за Беларуссю, але праз некаторы час будзе перададзены ў першую меркаваную сталіцу ВКЛ – Наваградак, у мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей, у якасці грамадскага падарунка.
👉 Чытаць падрабязней
👉 Падтрымаць нашу дзейнасць
Repost from Historyja
+8
Легендарны "Марш свабоды" (таксама "Марш незалежнасці") супраць г.зв. саюзнай дзяржавы з Расіяй і лукашэнкаўскай палітыкі. Менск, 17 кастрычніка 1999 года.
Repost from Historyja
З'явілася кніга “Савецкая Беларусь” часоў Міхася Чарота: выбраныя артыкулы”. Аўтарка Ганна Севярынец піша:
Асноўны яе змест - выбраныя артыкулы з газеты "Савецкая Беларусь" у 1925-1929 годзе. Я свядома не ўключала туды матэрыялы з першых палос, і там няма тагачаснай палітыкі. Ёсць - жыццё горада і вёскі. Лёсы простых людзей. Ёсць тагачасны крымінал. Ёсць - развагі пра беларусізацыю і нацыянальную культуру. Вы здзівіцеся, наколькі гэта надзённа:)
Алесь Пашкевіч: "Гэтая масавасць — не народны парыў, у якім усе разам узняліся, а разнарадкі, якія не адлюстроўваюць рэальны стан рэчаў"
Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2023 годзе беларускія музеі наведалі 7,6 мільёна чалавек (на 13% больш, чым год таму), пры гэтым наогул у краіне 156 музеяў. Аляксандр Пашкевіч распавёў Филину пра нябачную ў афіцыйных справаздачах, але прынцыповую розніцу паміж колькасцю і якасцю наведвання музеяў. Гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч распавёў пра нябачную ў афіцыйных справаздачах, але прынцыповую розніцу паміж колькасцю і якасцю наведвання музеяў.
Repost from De facto. Беларуская навука
+4
З новых выданняў.
Таццяна Кухаронак.
Святочны час: Народныя звычаі і павер'і ў аповедах беларусаў.
Прысвечана кніг святочным традыцыям, але ў адрозненні ад звыклых кніг па гэтай тэме, падзелена пераважна не па святах, а па розных стадыях і аспетах святкавання ў цэлым, а таксама вераваннях, якія гэтыя справы суправаджаюць. Тэкст недзе на тры чвэрці складаецца з палявых запісаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, ёсць тут таксама і шмат ілюстрацый, у тым ліку архіўных.
Repost from De facto. Беларуская навука
Памёр гісторык, доктар гістарычных навук Уладзімір Тугай.
Уладзімір Тугай нарадзіўся ў Нароўлі Гомельскай вобласці
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1976 годзе, потым працаваў у інстытуце, у 1991—2005 гадах быў дэканам гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, у 2005—2015 — загадчык кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча. З 2016 года быў загадчыкам цэнтра ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Даследаваў гісторыю Беларусі, нацыянальных меншасцей Беларусі — латышоў, літоўцаў, палякаў і немцаў.
У канцы 2020 года пасля таго, як кіраўніцтва Інстытута гісторыі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з некаторымі гісторыкамі, у знак салідарнасці таксама пакінуў Інстытут.
Анжаліка Аношка: “Мы занадта доўга спалі. Нам было зручна не прымаць рашэнняў і не адказваць за іх»
Што фатальна сёння для Беларусі і хто - сапраўдны здраднік. У рамках спецпраекта Вытокі аналізуе нацыянальны характар і спрабуе знайсці адказы на пытанні пра тое, хто такія беларусы, чым мы адрозніваемся ад іншых і які лёс чакае нашу нацыю. Сённяшняя суразмоўца - дырэктар публічнай установы "Формула чалавечнасці", сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Анжаліка Аношка.
+4
30 ГАДОЎ ПЕРШАЙ МАСАВАЙ АКЦЫІ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ
14 кастрыніка 1994 года ў Менску прайшла першая ў незалежнай Беларусі масавая акцыя студэнтаў пад лозунгамі “Дзякуй прэзідэнту за хлеб і малако” і "Малако і хлеб — студэнцкі абед". Так студэнты адзначылі 100 дзён праўлення нядаўна абранага прэзідэнта Лукашэнкі. Яны спрабавалі давесці яму і ўрадуі, што жыць на стыпендыю у 2-3 долары ў месяц немагчыма. Акцыя мела вялікі поспех. У БДУ стыпендыя неўзабаве вырасла амаль да 20 долараў. Саміх удзельнікаў акцыі ніхто не затрымліваў.
Сярод арганізатараў былі анархісты і прадстаўнікі Задзіночання Беларускіх Студэнтаў. ЗБС паўстала напрыканцы 1980-х і займалася абаронай правоў студэнтаў, прасоўваннем «беларускасці» ў сістэму вышэйшай адукацыі, а таксама ўдзельнічала ў шэрагу палітычных кампаній.
Падзеям 1994-га, ролю ЗБС і студэнцкага руху прысвечана сустрэча, што адбудзецца 15-га кастрычніка ў Варшаве. У ёй возьмуць удзел адзін з арганізатараў акцыі, тагачасны старшыня ЗБС, кандыдат у прэзідэнты у 2010 г. Алесь Міхалевіч, а таксама аднзін з арганізатараў Маладога Фронту, выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць», а зараз кіраўнік “Руху за свабоду” Юрый Губарэвіч.
Repost from Historyja
+3
Сярэдняя Літва
Дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленшчыны і Гарадзеншчыны, якое ўзнікла пасля "бунту Жалігоўскага" і было абвешчана 12 кастрычніка 1920 года. Гэты праект быў апошняй спробай Пілсудскага на здзейсненае федэралістычных планаў. Як бачна па назве, у канцэпцыі былі планы ўз'яднання з заходняй і ўсходняй часткай гістарычнай Літвы.
Грамадзянамі Сярэдняй Літвы павінны былі быць усе людзі, якія нарадзіліся на тагачаснай тэрыторыі дзяржавы ці жылі там не менш за 5 гадоў да 1914 года. У 1922 годзе адбыліся нават выбары ў сейм СЛ, якія былі байкаватваныя літоўцамі, жыдамі і часткай беларусаў. У гэтым самым годзе Сойм прагаласаваў за далучэнне да Польшчы. Заявы ад аўтаноміі рэгіёну зніклі.
Беларускі пераклад мапы ўзяты тут
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 Гістарычная палітыка і беларуская вайна памяці
🗣 Гістарычная палітыка фармуе гістарычную памяць грамадства — падмурак і найважнейшую частку нацыянальнай ідэалогіі. У Рэспубліцы Беларусь ад самых яе пачаткаў трывае змаганне паміж дзвюма адрознымі і месцамі процілеглымі плынямі гістарычнай палітыкі. З аднаго боку — афіцыёзная постсавецкая, з другога — грамадская нацыянальная.
❓Якая плынь пераможа ў гэтым змаганні? Разважае Канстанцін Семяновіч па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут.
Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў
Яе аўтар - Павел Валатовіч. Кніга расказвае найноўшую гісторыю Беларусі праз артыкулы ў газетах, кнігі, канцэрты, спартыўныя матчы, канцэрты і музычныя альбомы, мітынгі, надпісы на сценах і ўлёткі на слупах, грошы, дакументы і іншае. Выданне змяшчае багаты фотаматэрыял і фатаздымкі ўнікальных і рэдкіх прадметаў з асабістай калекцыі аўтара. Па манеры падачы #IMBY можна параўнаць з «Намедни» Леаніда Парфёнава.
Пакуль выйшаў першы том, які ахоплівае першыя 15 з 30 гадоў незалежнасці Беларусі. Выданне на расейскай мове і ў мяккай вокладцы. Аўтар абяцае, што да канца года з’явіцца беларуская версія ў цвёрдым пераплёце. Другі том пра падзеі 2006-2019 можа быць падрыхтаваны напрыканцы 2025 года.
8 кастрычніка кніга была прэзентавана ў Варшаве на беларускіх аўторках Witryny Domu Wschodniego. 12 кастрычніка яе прэзентацыя адбудзецца ў Вільні ў Беларускім доме.
Павел Валатовіч, non-fiction пісьменнік, які пастаянна жыве ў Нью-Йорку, аўтар біяграфіі "Нейра Дзюбеля" "Огромная тень дождевого червя" і гайда па тусовачным Менску 90-х "От Паниковки до Шайбы".
Прачытаць размову з Паўлам Валатовічам.
"Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю"
У цэнтры ўвагі біяграфія «краёўца» Рамана Скірмунта. Кніга гісторыка Алеся Смалянчука знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за незалежнасць Беларусі ў 1918 г. Ягонае жыццё і дзейнасць можна лічыць апошнім актам польска-беларускага сімбіёза, які трагічна абарваўся ўвосень 1939 г. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць мінулае гістарычнай Літвы, Беларусі, Польшчы. Сцягнуць кнігу можна па тут.
7 кастрычніка 1939 г. у вёсцы Парэчча на Піншчыне мясцовыя мужыкі забілі Рамана Скірмунта - прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча. У 1918 годзе Скірмунт ўзначальваў урад Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта ён зрабіў Пагоню гербам БНР.
Даследчык біяграфіі палітыка, аўтар кнігі "Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю", прафесар, гісторык Інстытуту славістыкі Польскай Акадэміі навук Аляксандр Смалянчук перакананы, што менавіта Скірмунт адным з першых агучыў ідэю незалежнасці БНР. Але хто ў 1939 г. мог стаяць за забойствам састарэлага і адыйшоўшага ад спраў дзеяча? Як мясцовыя жыхары ўспрынялі яго смерць? І чаму ў Парэччы адразу дзве магілы Раману Скірмунту і ягонаму сваяку? Каментуе Алесь Смалянчук.
Анжаліка Аношка: «Варта было б адкрыць архівы пра Другую сусветную вайну — там будзе шмат сюрпрызаў для нас»
У рамках спецпраекта Вытокі «Салідарнасць» аналізуе нацыянальны характар і спрабуе знайсці адказы на пытанні аб тым, хто такія беларусы, чым мы адрозніваемся ад іншых, і які лёс чакае нашу нацыю. Сённяшняя суразмоўніца — дырэктар публічнай установы "Формула чалавечнасці", сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Анжаліка Аношка.
Вже доступно! Дослідження Telegram за 2025 — головні інсайти року 
