1 273
Subscribers
No data24 hours
+87 days
+930 days
Posts Archive
Repost from De facto. Беларуская навука
«Радзівілава» мяжа ВКЛ з Лівоніяй значна супадае з сучаснай мяжою Беларусі
Пра гэта піша беларускі даследнік Алег Ліцкевіч у перадапошнім нумары «Историко-географического журнала». «Радзівілава» мяжа паміж ВКЛ і лівонскім аддзяленнем Тэўтонскага ордэна была дэмаркаваная ў 1474 - 1477 гг. Яе апісанні былі зроблены ў 1529, 1541 і 1542 гадах (уключаныя ў кнігі Літоўскай Метрыкі). Аўтар прааналізаваў інфармацыю пра частку мяжы ад Балтыйскага мора да р. Заходняя Дзвіна.
Была лакалізавана большасць апорных кропак (тапонімаў і гідронімаў). Зроблена выснова, што мяжа ВКЛ з Лівоніяй адлюстроўвалася на картах не як умоўная лінія, якую толькі трэба было пазначыць на мясцовасці. Яна была рэальным фізічным аб'ектам, які складаўся з памежных знакаў (камянёў, капцоў, адзнак на дрэвах і г. д.)
На даволі значнай частцы сваёй працягласці «Радзівілава» мяжа адпавядае сучасным дзяржаўным межам паміж Літвой і Латвіяй, Беларуссю і Латвіяй. На карце – суадносіны «Радзівілавай» мяжы з больш раннімі межамі ВКЛ з Лівоніяй.
Пракуратура Горацкага раёна выявіла парушэнні заканадаўства аб ахове помнікаў
Парушэнні аказаліся шматлікімі, паведамляе orsha.eu:
🔻 80% помнікаў (54 аб’екты) не маюць праектаў ахоўных зон.
🔻 Уласнікі гісторыка-культурных каштоўнасцяў часта ігнаруюць патрабаванне аб усталяванні ахоўных шыльдаў. Напрыклад, на момант праверкі шыльды з інфармацыяй пра тое, што аб’ект знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай, не было на мемарыяльным комплексе савецка-польскага баявога братэрства ў аграгарадку Леніна.
🔻 Амаль не вядуцца работы па аднаўленні трох гісторыка-культурных аб’ектаў, што ўваходзяць у склад комплексу сельскагаспадарчай акадэміі. Хоць гэтыя аб’екты, што належаць прыватнаму прадпрыемству, павінны былі быць адноўленыя яшчэ сёлета.
🔻 Выяўлены выпадак, калі вонкавая рэклама была размешчана на гістарычным помніку без дазволу райвыканкама.
❗️Пракуратура раёна зрабіла выснову пра недастатковую працу мясцовых уладаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і ўнесла прадстаўленне старшыні райвыканкама.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🪽 28 чэрвеня 1931 года ў Навагрудку адбылося ўрачыстае адкрыццё Кургана Несмяротнасці Адама Міцкевіча — аднаго з найбольш сімвалічных помнікаў у гонар паэта на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і Беларусі
Ідэя стварыць курган у гонар Міцкевіча з’явілася пасля візіту яго сына Уладзіслава ў Навагрудак у 1922 годзе. Тады быў заснаваны Камітэт па ўшанаванні памяці паэта, які ініцыяваў праект.
Узвядзенне пачалося 27 траўня 1924 года. Насып кургана працягваўся з 1924 па 1931 год. Урачыстае адкрыццё сабрала ў Навагрудку прадстаўнікоў уладаў міжваеннай Польшчы, пісьменнікаў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў. Апошнюю сімвалічную тачку з зямлёй насыпаў польскі пісьменнік Вацлаў Серашэўскі. Курган, вышынёй 17 метраў і шырынёй каля 30 метраў, перайшоў у распараджэнне горада.
У гэты ж дзень у будынку Навагрудскага ваяводства адкрылася выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Адама Міцкевіча.
Курган унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (1-я катэгорыя).
Што агульнага ў Гродна і Магілёва? Які з гарадоў больш сталічны? Разбіраецца новы падкаст «Усход — Захад»
Гродна - трэцяя сталіца Рэчы Паспалітай і другая сталіца БНР? А Магілёў ледзь не стаў сталіцай БССР? Ці могуць мець абласныя цэнтры свае прэтэнзіі на сталічнасць? І як яны іх абгрунтоўваюць? Краязнаўцы Аляксей Шота і Аляксей Бацюкоў абмеркавалі, чаму іх гарады - не менш (а можа і больш) сталічныя за Мінск.
Repost from Будзьма беларусамі!
🔍Фальшыўка! Якія рэчы падраблялі 300 гадоў таму?
#гісторыя #беларусь #такаягісторыя #будзьмабеларусамі #shorts #история
Repost from Historyja
27 чэрвеня 1941 года савецкія чэкісты з НКУС (НКВД) распачалі масавыя расстрэлы палітзняволеных у Віцебску
«Беларусь: замоўчаная гісторыя»: кніга фінскага даследніка перакладзена на англійскую
Кніга Тоні Стэнстрэма (Toni Stenström) «Беларусь: замоўчаная гісторыя (храналогія ад Сярэдніх вякоў да вайны ва Украіне)» спачатку выйшла на фінскай мове (2023 г.), а летась – на англійскай. Вясной аўтар прэзентаваў кнігу ў Варшаве.
Гэта першая храналагічная гістарычная кніга пра Беларусь у Фінляндыі – ад часоў Полацкага княства. Акцэнт зроблены на момантах, якія афіцыйнымі ўладамі Беларусі замоўчваюцца. Таксама ўвага надзяляецца падзеям, якія звязаныя з Фінляндыяй (напрыклад, у 1919-м Фінляндыя прызнала БНР).
Тоні Стэнстрэм вывучаў міжнародныя адносіны і славянскія мовы ва Універсітэце Хельсінкі з 2012 па 2019 год. Затым працаваў у дыпламатычных місіях у Расіі, Украіне і Польшчы. Ён таксама працаваў перакладчыкам і экскурсаводам у экспедыцыях у Беларусь і іншыя краіны постсавецкай прасторы. У апошнія гады каментуе сітуацыю ў Беларусі ў фінскіх СМІ.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
📯 Цану на занядбаны палац Радзівілаў у 🪵 Дзятлаве знізілі ўдвая. У пачатку траўня райвыканкам спрабаваў прадаць яго за 296 тысяч рублёў.
Палац XVIII стагоддзя доўгі час не маглі рэалізаваць — пакупнікі не знаходзіліся. У 2022 годзе кошт зніжалі да 96 рублёў (тры базавыя велічыні), тады з’явіўся адзін заяўнік — бізнэсовец з Расіі.
Яго прадстаўніца запэўнівала, што будынак выкарыстаюць выключна з сацыяльнай мэтай — напрыклад, пад рэабілітацыйны цэнтр. Але за тры гады на аб’екце нічога не змянілася.
У траўні будынак зноў выставілі на продаж — за 296 тысяч рублёў. Цяпер цану знізілі да 148 тысяч. Таргі прызначаныя на 21 ліпеня.
А тым часам помнік працягвае занепадаць.
Чытайце гісторыю продажу палаца Радзівілаў у Дзятлаве на Hrodna.life:
🤩Расійскі бізнесмен выкупіў палац ў Дзятлаве. Ён заплаціў за яго, як за некалькі пакункаў кавы
🤩Палац Радзівілаў у Дзятлаве можна купіць з аўкцыёну за 145 рублёў
#лічбадня #числодня
Repost from Наша Ніва
Расійскія чыноўнікі хочуць павыпраўляць падручнікі гісторыі ў краінах СНД — ім не падабаецца, як пра Расію там пішуць
Падручнікі маюць негатыўныя трактоўкі пра ролю Расію, лічыць міністр асветы РФ Сяргей Краўцоў.
https://nashaniva.com/371054
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371054
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 Што такое конаўка і чаму яе бераглі ў кожнай сям'і?
#гісторыя #беларусь #такаягісторыя #будзьмабеларусамі #shorts #история
Repost from Будзьма беларусамі!
🧐 Жыццяпіс выдатнага беларускага пісьменніка міжваеннага часу Кузьмы Чорнага
125 гадоў таму, 24 чэрвеня 1900 года, з’явіўся на свет Мікалай Карлавіч Раманоўскі, якога сёння кожны школьнік ведае па псеўданіме Кузьма Чорны. З нагоды юбілею Budzma.org згадвае кароткае і надзвычай трагічнае жыццё выбітнага пісьменніка.
Кузьма Чорны нарадзіўся ў 1900 годзе ў маёнтку Боркі Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер в. Жабчава Капыльскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Псеўданім Чорны пісьменнік узяў у гонар дзеда, які меў такую мянушку. Бацькі будучага пісьменніка працавалі на Эдварда Вайніловіча, таго самага, які пабудаваў у Мінску Чырвоны касцёл. Нягледзячы на тое, што хлопец паходзіў з вельмі беднай сям’і, бацькі, асабліва маці, вельмі клапаціліся, каб сын атрымаў адукацыю. Сярод іншага, менавіта маці навучыла і прывучыла яго да чытання.Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Іосіф Сталін тройчы рыхтаваў удар па Германіі і хацеў развязаць трэцюю сусветную вайну ў 1953 годзе, сцвярджае гісторык Аляксандр Гагун. Падрабязней на канале "Саша, што ты нясеш"
1996 год быў багагы на падзеі: масавыя антыдзяржаўныя вясовыя выступленні ў Менску, першыя крокі Лукашэнкі па здачы незалежнасці Маскве, ад'езд за мяжу Зянона Пазняка, узыход зоркі гурта "Ляпіс Трубяцкой" Сяргея Міхалка. Пра гэтыя ды іншыя падзеі першай паловы 96-га ў чарговым выпуску Паўла Валатовіча.
Ленін, Сталін на лугу грызуць конскую нагу
Мікіта Малказёраў на канале "Загляне сонца" распавядае, што беларусы насамрэч думалі пра савецкую ўладу і яе правадыроў, пра калгасы і жыццё ў БССР, і як гэта адбілася ў народным фальклоры.
Repost from Будзьма беларусамі!
📚 ТОП-15 кніг, каб зразумець гісторыю Беларусі (анлайн!)
Думка пра чалавека залежыць ад яго біяграфіі. Думка пра народ — ад яго гісторыі. Беларусы часам падаюцца агістарычнымі, асабліва — на фоне суседзяў. Але — толькі на першы погляд. Сваю «біяграфію», наўпрост трэба ведаць. Ды — умець распавесці.
✍️ Свой топ-15 кніг па гісторыі Беларусі склаў Алесь Кіркевіч — папулярызатар гісторыі, пісьменнік, журналіст, сцэнарыст відэапраектаў «Трызуб і Пагоня», «Сармат», «Смаленне вепрука».
Спіс кніг можна знайсці па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.
Repost from Historyja
Памёр Радзім Гарэцкі - акадэмік, сын Гаўрылы Гарэцкага і пляменнік Максіма Гарэцкага. Радзім Гарэцкі актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху, у тым ліку быў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".
+1
Кіраўніцтва СССР ведала пра падрыхтоўку нападу Гітлера
Пра гэта сведчаць данясенні выведаддзела штаба Заходняй асобай вайсковай акругі, якія знаходзяцца ў Нацыянальным архіве Беларусі. З іх вынікае, што яшчэ з пачатку 1941 г. савецкая выведка фіксавала будаўніцтва на акупаваных польскіх тэрыторыях новых аэрадромаў, складаў, пераабсталявання розных будынкаў пад кашары, вывучэнне нямецкімі жаўнерамі расейскай мовы.
Выведка рыхтавала адмысловыя мапы з месцамі дыслакацыі нямецкій войскаў і нумарамі вайсковых частак.
Некаторыя спецданясенні кіраўніку БССР Панамарэнку за подпісам наркама НКВД БССР Цанавы сведчылі, што немцы працягваюць праводзіць вайскова-мабілізацыйныя мерапрыемствы і сцягваць войскі да савецкай мяжы.
3 чэрвеня 1941 г. начальнік выведаддзела штаба ЗапВА Блахін скіраваў Панамарэнку спецданясенне "Аб падрыхтоўцы Нямеччынай вайны супраць СССР", дзе падкрэсліў, што "сведчанні аб фарсіраванай падрыхтоўцы тэатра і аб ўзмацненні групіроўкі войск у паласе супраць ЗапВО - вартыя даверу".
Repost from Наша Ніва
Святлана Ціханоўская з вызваленым мужам Сяргеем Ціханоўскім, а таксама Сяргеем Шэлегам, Ігарам Карнеем, Наталляй Дулінай і Кірылам Балахонавым у пасольстве ЗША ў Вільні
«Вы свабодныя. Я ведаю, што цяжка да гэтага звыкнуць. І потым — хто адчувае сілы — уліваемся, таму што яшчэ тысячы людзей там».
Бібліятэцы Kamunikat — 25 гадоў
Найбуйнейшы віртуальны рэсурс з беларускай літаратурай і перыёдыкай Kamunikat.net адзначыў сваё 25-годдзе. За чвэрць стагоддзя Kamunikat стаў адным з найважнейшых культурных праектаў, прысвечаных захаванню і папулярызацыі беларускага слова. Тысячы кніг, часопісаў, дакументаў і выданняў сталі даступнымі дзякуючы працы гэтай унікальнай каманды.
Kamunikat — гэта не толькі бібліятэка, але і жывая хроніка беларускай гісторыі, літаратуры і грамадскага жыцця. З 2021 года Kamunikat пачаў выдавецкую дзейнасць. Зараз Kamunikat замймаецца алічбоўкай беларускай перыёдыкі. Агулам на рэсурсе сабрана больш за 70 тысяч розных кніг, часопісаў і выданняў. У партала ёсць свой youtube і тэлеграм каналы, дзе публікуюцца навінкі і аўдыёверсіі беларукіх кніг.
Стваральнік бібліятэкі журналіст Яраслаў Іванюк (на здымку) абяцае ў незалежнай Беларусі перадаць Kamunikat Нацыянальнай бібліятэцы.
