uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Відкрити в Telegram

Показати більше
1 273
Підписники
Немає даних24 години
+87 днів
+930 днів
Архів дописів
Repost from Белсат
🫠«Гістарычная праўда ў разуменні беларускіх уладаў – гэта тая праўда, якую яны самі такой лічаць» У Беларусі ўзяліся за «пош
🫠«Гістарычная праўда ў разуменні беларускіх уладаў – гэта тая праўда, якую яны самі такой лічаць» У Беларусі ўзяліся за «пошук гістарычнай праўды», адбываюцца суды над даўно памерлымі людзьмі, датычнымі масавых расстрэлаў беларускага насельніцтва ў часе Другой сусветнай вайны. Пры гэтым адкрыць архівы чыноўнікі адмаўляюцца. Чаму ідэя «пошуку гістарычнай праўды» не вытрымлівае ніякай крытыкі, чытайце ў нашым артыкуле

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця З сённяшняга абнаўлення спісу асоб, датыч
+1
У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця З сённяшняга абнаўлення спісу асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці», стала вядома, што пад крымінальны пераслед трапіў Павел Лаўрыновіч (на фота ён у сярэдзіне) — шматгадовы даследчык гісторыі Глыбоччыны, генеалагічных сувязей і царкоўнага жыцця рэгіёна, асабліва ў кантэксце савецкіх ганенняў. Восенню 2024 года праваабаронцы згадвалі яго імя сярод затрыманых падчас «хапуна» ў Глыбокім. Згодна са спісам МУС, мужчыну судзілі па арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Мяркуецца, што 55-гадовы Павел Тадэвушавіч атрымаў «хімію». Павел Лаўрыновіч вядомы супрацоўніцтвам з праваслаўнымі парафіямі Віцебшчыны, удзелам у сустрэчах, прысвечаных памяці беларускіх святароў — ахвяр савецкіх рэпрэсій, а таксама архіўнай і пошукавай працай для стварэння сінодыкаў памяці і выдання матэрыялаў па гісторыі ганенняў. Ён дапамагаў у выяўленні імёнаў новых мучанікаў у Полацкай епархіі і дапамагаў у падрыхтоўцы царкоўных даследчых публікацый у Мёрах і Ушачах.

Іўдаіка. Уверсе буйнымі літарамі "Сіянісцкая арганізацыя ў Беларусі". Квітанцыя аб узносе "шэкеля" ў Габрэйскі нацыянальны фо
Іўдаіка. Уверсе буйнымі літарамі "Сіянісцкая арганізацыя ў Беларусі". Квітанцыя аб узносе "шэкеля" ў Габрэйскі нацыянальны фонд (быў створаны ў 1901 г. для набыцця зямель у Палестыне). Мінск. Пачатак 1920-х. #ІўдаікаБеларусі #Сіяністы #Квітанцыя

Repost from Наша Ніва
Магіла акадэміка Карскага ўся зарасла баршчэўнікам Навукоўцы наведалі месца пахавання аднаго з заснавальнікаў навуковага бела
Магіла акадэміка Карскага ўся зарасла баршчэўнікам Навукоўцы наведалі месца пахавання аднаго з заснавальнікаў навуковага беларусазнаўства на пецярбургскіх Смаленскіх могілках. https://nashaniva.com/370614 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370614

Менскае замчышча на фотаздымках і малюнках Краязнаўца Павел Растоўцаў дзеліцца вынікамі сваіх даследаванняў, зробленых на падставе вывучэння малюнкаў, фатаграфій, аэрафотаздымкаў, картаграфічных матэрыялаў, пісьмовых крыніц. Вы даведаецеся, як змяняліся рэльеф і забудова Менскага замчышча ад XVIII стагоддзя, да якога тычыцца першая выява, да археалагічных даследаванняў і разбурэння помніка ў сярэдзіне ХХ стагоддзя.

Чаму ў Беларусі знеслі помнік Тадэвушу Касцюшку. Чаму Касцюшка такі круты: нацыянальны герой Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі? Чаму ў Нью-Ёрку ёсць мост імя Касцюшкі, а ў Беларусі Касцюшка - экстрэміст, тэрарыст, русафоб, паляк, але толькі не нацыянальны герой? Пра гэта ў эфіры шоу "Звычайная раніца" разважае гісторык Цімафей Акудовіч.

Repost from Haradzienski
Васіль Быкаў у Горадні
+6
Васіль Быкаў у Горадні

+3
101 год таму нарадзіўся класік беларускай літаратуры Васіль Быкаў 🌟 Быкаў — гэта голас, які нельга заглушыць. Гэта пра светлае беларускае слова, якое стаіць на варце чалавечай годнасці. Мы чыталі, чытаем і будзем чытаць балючыя быкаўскія творы, якія, на жаль, актуальныя і сёння. Літаратура Быкава заўжды пра жыццё і свабоду чалавека, ён паказваў вайну не праз гераічныя подзвігі, а праз жах і боль, не праз "можам паўтарыць", а праз "ніколі зноў". Прапануем вам сёння паслухаць некалькі моцных прамоваў класіка, а таксама паглядзець выпускі і дакументальныя фільмы, прысвечаныя народнаму пісьменніку Беларусі: 🔴 «Васіль Быкаў. Вяртанне» дак.фільм Віктара Корзуна 🔴 Васіль Быкаў: куля для КДБ 🔴 Васіль Быкаў зноў актуальны: жахі вайны і не лукашызму, мараль і дэгуманізацыя, цэнзура і НКВД 🔴 Васіль Быкаў, якога вы не ведалі ❤ Бонус. Васіль Быкаў чытае сваю аўтабіяграфічную кнігу «Доўгая дарога дадому»

Repost from Haradzienski
Працэсія на Божае цела (Corpus Christi). Горадня, 1916 год.
+3
Працэсія на Божае цела (Corpus Christi). Горадня, 1916 год.

Чацвёртая перадваенная хваля дэпартацый жыхароў Заходняй Беларусі У ноч з 19 на 20 чэрвеня 1941 г. НКВД распачаў чарговую, ча
Чацвёртая перадваенная хваля дэпартацый жыхароў Заходняй Беларусі У ноч з 19 на 20 чэрвеня 1941 г. НКВД распачаў чарговую, чацвёртую хвалю дэпартацый жыхароў Заходняй Беларусі. Аналагічныя акцыі савецкія карныя органы здзяйснялі на тэрыторыі Заходняй Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Гэтым разам вывозіліся пераважна сем’і і асобы, звязаныя з раней дэпартаванымі. Усяго больш за 22 000 чалавек. Іх накіравалі ў Омскую і Новасібірскую вобласці, а таксама ў Алтайскі край. Карная акцыя працягвалася да 22 чэрвеня 1941 г. Наступную хвалю саветы планавалі на 25 чэрвеня, аднак людаедскім планам не было наканавана здзейсніцца з-за пачатку нямецка-савецкай вайны. На здымку — спіс грамадзянаў, вывезеных савецкай уладай з Берасця 21 чэрвеня 1941 года. Спіс знаходзіцца ў Берасцейскім абласным архіве. У ім пазначаны імёны і прозвішчы дэпартаваных, іх адрасы. Імёны дзяцей не пазначаныя. У спіс трапілі 252 сям’і і 421 чалавек — гэта толькі тыя, чые звесткі былі перададзеныя сваякамі і суседзямі.

36 гадоў таму - 19 чэрвеня 1988 года - адбылося першае шэсце грамадскасці ў Курапаты, арганізаванае неўзабаве пасля публікацы
+4
36 гадоў таму - 19 чэрвеня 1988 года - адбылося першае шэсце грамадскасці ў Курапаты, арганізаванае неўзабаве пасля публікацыі артыкула Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты-дарога смерці». Мітынг і шэсце былі арганізаваныя актывістамі моладзевага нефармальнага аб'яднання «Талака». Заяўку падавалі Сяргей Вітушка і Віктар Івашкевіч, але акцыю не дазволілі. Заяўнікаў выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру і папярэдзілі, што яны парушаюць закон. Шэсце і мітынг прайшлі несанкцыянавана, у ім узялі ўдзел блізу 10 тысяч чалавек. Міліцыя людзей не спыняла і не арыштоўвала (у адрозненне ад наступнай акцыі на Дзяды 30 кастрычніка 1988 года). Пасля арганізатараў пакаралі штрафам - па 50 рублёў. Збор прызначылі ў менскага трамвайнага кальца ў Зялёным Лузе. Там гарадскія ўлады і прадстаўнікі ЦК камсамола заклікалі прысутных сесці ў аўтобусы, якіх стаяла каля паўсотні, і ехаць на афіцыйны альтэрнатыўны мітынг да Опернага тэатра. Але ніхто не звяртаў на гэты заклік увагі, і неўзабаве калона, якая налічвала каля дзясятка тысяч чалавек, рушыла ў Курапацкі лес, дзе ў той дзень быў усталяваны сімвалічны помнік ахвярам сталінскага тэрору. Адкрыў і вёў мітынг старшыня менскай "Талакі " Сяргей Вітушка. Выступілі народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў (які быў яшчэ і старшынёй Беларускага аддзялення Савецкага фонду культуры), Зянон Пазняк, рабочы Віктар Івашкевіч, пісьменнік Канстанцін Тарасаў, дачка забітага ў Курапатах паэта Тодара Кляшторнага Мая, былы вязень ГУЛАГу паэт Павел Пруднікаў і іншыя, у тым ліку сакратар Менскага гаркаму партыі Пётр Краўчанка, які паспеў пад'ехаць з мітынгу каля Опернага тэатра. Праз год - 29 кастрычніка 1989 года - у Менску прайшло першае афіцыйна дазволенае (тады яшчэ савецкімі ўладамі) шэсце з Менска ў Курапаты. Тады ў Курапатах быў усталяваны самы першы вялікі крыж, вакол якога потым вырас народны мемарыял з сотняў крыжоў у памяць аб расстраляных. Аўтар Эдуард Глезін

Гэты пояс датуецца 20-30 гг. XV стагоддзя, часамі кіравання вялікага князя Вітаўта
💥 Гісторык Цімох Акудовіч у новай праграме «Няпростыя рэчы» расказвае пра загадкавы артэфакт, што 600 гадоў хаваўся ў зямлі пад Маладзечна, які назвалі поясам Вітаўта. Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ

⛪️ Топ-5 гатычных храмаў Беларусі, якія варта пабачыць Прапануем наведаць пяць старадаўніх гатычных храмаў Беларусі, якія зах
⛪️ Топ-5 гатычных храмаў Беларусі, якія варта пабачыць Прапануем наведаць пяць старадаўніх гатычных храмаў Беларусі, якія захаваліся да нашых дзён ажно з ХV-XVI стагоддзяў. Некаторыя з іх засталіся ў аўтэнтычным выглядзе, некаторыя моцна перабудаваныя, але ўсе захавалі адмысловыя рысы, уласцівыя беларускай готыцы. Расказваем, чым адметныя: ▫️Траецкі касцёл ▫️Касцёл Святога Казіміра ▫️Барысаглебская царква ▫️Царква Святога Міхаіла ▫️Раства-Багародзіцкая царква Паехалі глядзець 🚙 Тут даедзем без VPN.

Repost from Наша Ніва
У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвя
У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры камунізму Прынамсі, самі ўлады прызнаюць, што «не было ніякай інфармацыі аб трагічных падзеях у гэтай мясцовасці» падчас Другой сусветнай вайны, звяртае ўвагу @zerkalo_io. https://nashaniva.com/370458 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370458

«Чалавек выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру». Так з беларуса здзекаваліся ў сакрэтнай турме — яе будынак бачылі мно
«Чалавек выглядаў як кавалак мяса чорна-сіняга колеру». Так з беларуса здзекаваліся ў сакрэтнай турме — яе будынак бачылі многія з вас - гэта Валадарка. Зараз улады думаюць стварыць там забащляльны цэнтр. "Люстэрка" распавядае, як магла выглядаць гэтая сакрэтная турма і шо там адбывалася.

🏰 Таямніца падземнага ходу Заслаўскага замка На тэрыторыі Заслаўскага замка пачаліся вялікія археалагічныя раскопкі. Адна з
🏰 Таямніца падземнага ходу Заслаўскага замка На тэрыторыі Заслаўскага замка пачаліся вялікія археалагічныя раскопкі. Адна з заяўленых мэтаў — вывучыць загадкавы падземны ход, які быў знойдзены яшчэ ў 1970-х гадах, але да гэтага часу не даследаваны, піша «Наша Ніва».
Гэты ход упершыню выявіў яшчэ ў савецкія часы археолаг Георгій Штыхаў. Тады яго часткова расчысцілі: шырыня ходу складае каля 80 сантыметраў, вышыня — каля 1 метра 20 сантыметраў. Аднак адна са сцен была пашкоджаная, таму далейшыя даследаванні прыпынілі.
Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.

Repost from Спадчына
Першыя знаходкі з Заслаўскага замка - фрагмент паліванай кафлі з выявай герба "Ястрабе" і ініцыяламі. Такую ўжо знаходзілі ў
+1
Першыя знаходкі з Заслаўскага замка - фрагмент паліванай кафлі з выявай герба "Ястрабе" і ініцыяламі. Такую ўжо знаходзілі ў час ранейшых раскопак Ю. Зайца. Мне не вельмі зразумела, чаму дагэтуль ініцыялы на кафлі ніяк не расшыфраваны. #археалогія #Заслаўе #замкі https://pristalica.by/16062025/unikalnye-nahodki-v-zaslavle-chto-skryvaet-zemlya-istoricheskoj-czentra/

Repost from Historyja
17 чэрвеня 1793 года на Новым замку ў Горадні пад "штыком" расійскіх войскаў пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай. У выніку гэ
17 чэрвеня 1793 года на Новым замку ў Горадні пад "штыком" расійскіх войскаў пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай. У выніку гэтага ганебнага сойму, частка тэрыторыі Рэчы Паспалітай была падзеленая паміж Прусіяй і Расіяй.

Гомель 2003. Другі тэрмін. Бульбы з цыбуляй яшчэ ўдосталь. А зараз нельга столькі есці:))
+1
Гомель 2003. Другі тэрмін. Бульбы з цыбуляй яшчэ ўдосталь. А зараз нельга столькі есці:))

Repost from Наша Ніва
Твораў гэтага выбітнага мастака не засталося ў Беларусі. Цяпер ёсць магчымасць іх пабачыць Сымон Чаховіч напісаў 44 карціны д
Твораў гэтага выбітнага мастака не засталося ў Беларусі. Цяпер ёсць магчымасць іх пабачыць Сымон Чаховіч напісаў 44 карціны для Полацкага езуіцкага калегіума. Ён заразіўся барокам, калі два дзесяцігоддзі вучыўся ў Рыме, і стаў найлепшым мастаком XVIII стагоддзя на нашых землях. https://nashaniva.com/370222 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370222