uk
Feedback
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы

Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы

Відкрити в Telegram

АБА — пляцоўка для аб’яднання беларусаў ЗША. Падзеі, навіны, культура, падтрымка! Афіша беларускіх мерапрыемстваў у Амэрыцы: https://linktr.ee/aba.together Сувязь: info@aba-together.org 💥АБА прызнана экстрэмісцкім фармaваньнем рэжымам у Беларусi.

Показати більше
323
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
+230 день
Архів дописів
2 гады таму беларусы ЗША запісалі разам верш Янкі Купалы

АБА запрашае на чарговую онлайн-сустрэчу ў рамках праэкта "Літаратура і кАВА". 📅 12 ліпеня 🕐 13.00 Нью-Ёрк / 10.00 Сан-Фран
АБА запрашае на чарговую онлайн-сустрэчу ў рамках праэкта "Літаратура і кАВА". 📅 12 ліпеня 🕐 13.00 Нью-Ёрк / 10.00 Сан-Францыска / 20.00 Менск 📍 Zoom Гэтым разам нашая госьця - Тацьцяна Астроўская, гісторыца, доктарка гістарычных навук, дасьледчыца беларускага дысідэнцтва і аўтарка кнігі "Культура і супраціў" Нядаўна у выдавецтве Skaryna Press выйшаў зборнік Ларысы Геніюш «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947», які паэтка перапляла ва ўласных руках у Празе і які амаль сорак гадоў лічыўся страчаным, пакуль напрыканцы 80-х не трапіў у Лондан. Тацьцяна напісала ўступны артыкул да зборніка. Падрабязьней у інтэрвію для "Будзьма" Далучайцеся да сустрэчы. Паразмаўляем пра культурны супраціў і галасы беларускай інтэлігенцыі, і пра тое, чаму гэтая праца важная менавіта цяпер.

🎤 Глядзіце беларускі TEDx — усе выступы ўжо онлайн! Усе выступы TEDx Ulica Mińska пасьпяхова прайшлі праверку TED і цяпер да
🎤 Глядзіце беларускі TEDx — усе выступы ўжо онлайн! Усе выступы TEDx Ulica Mińska пасьпяхова прайшлі праверку TED і цяпер даступныя на афіцыйным канале TEDx Talks, дзе іх могуць пабачыць гледачы з усяго сьвету. Цяпер для гэтых ідэяў пачынаецца новы этап жыцьця — і кожны з нас можа дапамагчы ім дайсьці да яшчэ большай аўдыторыі. Калі ў вас ёсьць некалькі хвілінаў: 👍 пастаўце падабайку выступам, якія вам адгукнуліся; 💬 пакіньце камэнтар — нават некалькі словаў маюць значэньне; 📤 падзяліцеся плэйлістам зь сябрамі, калегамі ці блізкімі; 🔔 падпішыцеся на канал TEDx Ulica Mińska. Алгарытмы YouTube асабліва ўлічваюць актыўнасьць у першыя тыдні пасьля публікацыі. Кожная падабайка, камэнтар і рэпост дапамагаюць беларускім ідэям быць пачутымі далёка за межамі нашай супольнасьці. Дзякуй, што падтрымліваеце беларускія ініцыятывы і дапамагаеце беларускім галасам гучаць у сьвеце! 🤍❤️🤍 🎥 Плэйліст выступаў

Ці ведалі вы, што адну з самых вядомых песень пра гэтую краіну "God Bless America" напісаў выхадзец з Беларусі? Ірвінг Берлін нарадзіўся ў Тольчыне і прыехаў у ЗША дзіцем у 1893 годзе. Ён ня меў нічога, апрача веры ў тое, што гэтая зямля дае шанец пачаць нанова. https://youtu.be/Vmc-pEyUHTs?is=kXni5Vgpv1iINPjL

Гэтая краіна нарадзілася з ідэі, што свабода - не падарунак ад уладаў, а права, за якое трэба стаяць. Што ўсе людзі роўныя. Ш
Гэтая краіна нарадзілася з ідэі, што свабода - не падарунак ад уладаў, а права, за якое трэба стаяць. Што ўсе людзі роўныя. Што чужынец учора можа стаць грамадзянінам заўтра. І гэта не слабасьць гэтай зямлі, а яе моц. ЗША былі і застаюцца краінай тых, хто прыехаў здалёк шукаць тое, чаго не было дома: голас, годнасьць, права быць сабой без страху. Мы, беларусы ў ЗША, ведаем гэтую цану лепш за многіх. Мы ведаем, як гучыць слова "свабода", калі яго забіраюць. І таму сёньня мы віншуем гэтую краіну не проста са сьвятам - а з нагадваньнем самой сабе, чаго яна варта, калі трымаецца сваіх ідэалаў. З Днём Незалежнасьці! 🇺🇲 Няхай словы "усе людзі створаныя роўнымі" застаюцца не гісторыяй, а абяцаньнем, якое трэба выконваць кожны дзень. Воля Бромэн, Прэзыдэнтка Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы

👍 Анлайн-лекцыя "Купалле: сімвалы, абрады, сэнсы" Сёння ўвечары, 29 чэрвеня, "Годна" запрашае на анлайн-лекцыю "Купалле: сімвалы, абрады, сэнсы". ❓ Чаму ў купальскую ноч запальвалі вогнішчы? ❓ Навошта дзяўчаты пускалі вянкі па вадзе? Пра ўсё раскажа спявачка, папулярызатарка беларускага фальклору Паліна Курановіч. Удзел вольны, будуць удзячныя за данаты. Далучайцеся ў адпаведны час на ютуб-канале суполкі. 📆 Дата і час: 29 чэрвеня ў 20.00 (час мінскі, гэта 20.00 па Вільні і 19.00 па Варшаве) 📍Месца: анлайн

Дзьмухаўцы, кулага, клёцкі з чарніцамі. Расказваем пра сем летніх беларускіх страваў (+рэцэпты) → https://smarturl.click/ZGwM
+3
Дзьмухаўцы, кулага, клёцкі з чарніцамі. Расказваем пра сем летніх беларускіх страваў (+рэцэпты)https://smarturl.click/ZGwMO У Беларусь і агулам у Эўропу нарэшце прыйшла сьпякота. Што лепш есьці, каб перажыць яе лягчэй? Аўтарка некалькіх кніг пра харчаваньне Алеся Княжэвіч падзялілася з Свабодай рэцэптамі летніх страваў.

Repost from N/a
📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Забойства на вуліцы Макаёнка" Клёка Штучнага ў рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 22
📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Забойства на вуліцы Макаёнка" Клёка Штучнага ў рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 22 ліпеня а 20:00 па Менску. У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку - Гільдыю гарадскіх варʼятаў - абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 2020-га. Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды - вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны. Менская міліцыя, занятая паляваннем на палітычных, здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных - сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго мёртвая бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх варʼятаў. Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖 __ Падтрымаць нашыя актыўнасці можна праз Ko-fi ☕️ Калі ў вас ёсць ідэі, прапановы ці жаданне зрабіць нешта разам - напішыце нам 🤍

Сябры, МУС Беларусі 24 чэрвеня 2026 года вырашыла яшчэ раз прызнаць АБА экстрэмісцкім фармаваньнем. Першы раз гэта ўжо адбыло
Сябры, МУС Беларусі 24 чэрвеня 2026 года вырашыла яшчэ раз прызнаць АБА экстрэмісцкім фармаваньнем. Першы раз гэта ўжо адбылося ў сакавіку 2024-га. Ну, пра бясьпеку вы і так усё ведаеце яшчэ з першага разу ⬇️ ❗Калі вы ў Беларусі ці зьбіраецеся туды ехаць, мы раім вам не распаўсюджваць матэрыялы нашых сацсетак і не мець падпіску на іх, таксама не выказваць падтрымку і не супрацоўнічаць з АБА. Мабыць, першае прызнаньне не да канца раскрыла ступень нашай экстрэмісцкасьці. 🙃 Вашыя двойчы мамкіны экстрэмісты 😌

"Збірацца разам і святкаваць жыццё — найлепшая ідэя сёння". Так лічыць актывістка беларускай суполкі Сіэтла Люда Астапчук. Глядзіце "Ідэю Х" з актывісткай: https://youtu.be/QFvPBnyGVoY?si=AukMbO52EctjlGCW

❤️ Ужо заўтра чакаем вас на Сепультуры Alive! Для вас выступіць чароўная Наста Рыдлеўская, якая падрыхтавала вельмі цікавую п
❤️ Ужо заўтра чакаем вас на Сепультуры Alive! Для вас выступіць чароўная Наста Рыдлеўская, якая падрыхтавала вельмі цікавую праграмму. У яе экспрэсіўнай музыцы спалучаюцца сучасная магічная электроніка, рытуальныя фальклорныя матывы і атмасферны візуал. Шэпты цёмнага лесу, шолах травы на палях, халоднае святло поўні — песні Рыдлеўскай перанясуць вас у Беларусь, дзе б вы цяпер ні знаходзіліся. 👻 Абавязкова далучайце да трансляцыі на канале Сепультура Alive 25 чэрвеня ў 20:00 па менскім часе. Глядзіце, слухайце, кайфуйце! https://youtube.com/live/IJNDVgeyJRw 💋І абавязкова падтрымайце таленавітую артыстку данатамі на гэты канцэрт! Вашы данаты дапамогуць Насце выдаць новы шэдэўральны кліп! https://buymeacoffee.com/sepulive Дзякуй вам і да сустрэчы, сябры!

✍️ Мікола Целеш: летапісец вёскі, эмігрант і пісьменнік, які знік разам са сваімі рукапісамі Гісторыя Міколы Целеша — адна з
✍️ Мікола Целеш: летапісец вёскі, эмігрант і пісьменнік, які знік разам са сваімі рукапісамі Гісторыя Міколы Целеша — адна з тых, у якіх шмат белых плямаў, недагаворанасцяў і пытанняў без адказу. Быў ён чалавекам ціхім і замкнёным, пісаў пра прыроду і простых людзей, перажыў дзве вайны, два лагеры і два шлюбы — і аднойчы проста не вярнуўся дадому. Цела і партфель з рукапісамі, што быў пры ім, знайшлі праз пятнаццаць гадоў, але дакладна ідэнтыфікаваць, што гэта менавіта Мікола Целеш, змаглі толькі праз паўстагоддзя. 🗣 Расказваем пра пакручасты лёс беларускага пісьменніка Міколы Целеша, загадку яго знікнення і запозненае вяртанне ў літаратуру. Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

🌍Небяспечныя краіны для падарожжаў беларусаў На сайце Святланы Ціханоўскай ёсць падрабязны разбор, якія краіны бяспечныя для
🌍Небяспечныя краіны для падарожжаў беларусаў На сайце Святланы Ціханоўскай ёсць падрабязны разбор, якія краіны бяспечныя для падарожжаў, а ў якія месцы не варта ехаць. 🟢Бяспечныя: Краіны ЕС, ЗША, Канада, Аўстралія, Нарвегія, Швейцарыя, Вялікабрытанія, Харватыя. 🔴Дакладна не варта ехаць: Расія, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан, Пакістан, Індыя, Кітай, Венесуэла, КНДР, Таіланд, В’етнам, Шры-Ланка, Куба, Лаос, Сірыя, Камбоджа, Сербія, ААЭ, Таіланд, М’янма, Замбія, Зімбабвэ, Афганістан, Іран, Ірак. Непрызнаныя тэрыторыі: Прыднястроўе, Абхазія, Паўднёвая Асетыя, ДНР, ЛНР, Крым. 🟡«Шэрая зона»: Грузія, Малдова, Турцыя, Егіпет, Манголія, Марока, Саўдаўская Аравія, Мексіка, Катар, ПАР, Албанія, Чарнагорыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Філіпіны, Дамініканская Рэспубліка, Чылі, Сенегал, Кіпр, Грэцыя. Прававая ініцыятыва распрацавала зручную мапу гэтых краінаў з падзяленнем на катэгорыі 🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі

Repost from dissidentby
⚠️ УВАГА: МАСАВЫЯ СПРОБЫ ВЯРБОЎКІ БЕЛАРУСА:К ЗА МЯЖОЙ Апошнія паўгады КДБ актыўна праводзіць вярбоўку людзей. У прыватнасці,
+9
⚠️ УВАГА: МАСАВЫЯ СПРОБЫ ВЯРБОЎКІ БЕЛАРУСА:К ЗА МЯЖОЙ Апошнія паўгады КДБ актыўна праводзіць вярбоўку людзей. У прыватнасці, за мінулыя тыдні нам стала вядома пра шэраг выпадкаў, калі да бацькоў беларуса:к замежжа прыходзяць з пагрозамі і патрабуюць кантакты дзяцей, спасылаючыся на тое, што дзеці звязаныя з Цэнтрам новых ідэй (аналітычна-асветніцкі цэнтр, прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем у 2025 годзе).Што рабіць у такім выпадку? Інструкцыя ў картках.

🙋‍♀️ Анлайн-размова пра Вадзянікоў і Русалак з Таццянай Калач У суботу, 20 чэрвеня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з мастачкай і даследчыцай беларускай міфалогіі Таццянай Калач. Русалкі - персанажы, пра якіх вы, напэўна, шмат чулі. Аднак беларуская Русалка - гэта зусім не тое, чым яна здаецца. У яе ёсць свае цялесныя асаблівасці, і справа не толькі ў адсутнасці хваста. Акрамя таго, Русалак можна сустрэць нн толькі ля вады ці ў лесе - але й на небе. А Вадзянік? Ён умеў змяняць свой памер, але не па ўласнай волі. І ці ведалі вы, што Русалка і Вадзянік маглі ствараць сямейныя саюзы і нават мець дзяцей? На сустрэчы даведаецеся пра неверагодна вялікі і разнастайны пласт беларускай міфалогіі: якімі бываюць русалкі, як яны выглядаюць, дзе іх можна сустрэць, чым яны займаюцца - і ці ёсць жыццё ў іншасвеце? Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы ўнізе. 📆 Дата і час: 20 чэрвеня ў 12.00 (час па Н'ю-Ёрку, гэта 9.00 па Сан-Францыска і 18.00 па Варшаве) 📍Месца: зум

Sister-to-Sister Young Feminist Leadership Program 2026 — анлайн-праграма для маладых фемінісцкіх лідарак | #анлайн → Nobel W
Sister-to-Sister Young Feminist Leadership Program 2026 — анлайн-праграма для маладых фемінісцкіх лідарак | #анлайн → Nobel Women’s Initiative запрашае на Sister-to-Sister Young Feminist Leadership Program 2026 — 6-тыднёвую анлайн-праграму. Тэма гэтага года — Peace in the Age of AI: Building Feminist Futures. Праграма будзе прысвечаная штучнаму інтэлекту, дэзынфармацыі, digital security, фемінісцкаму мірабудаўніцтву і таму, як новыя тэхналогіі ўплываюць на ўладу, канфлікты, бяспеку і правы жанчын. ◉ Калі: 24 жніўня - 28 верасня 2026. ◉ Для каго: • прафесіяналкі ва ўзросце 18–35 гадоў, якія працуюць з фемінісцкім мірабудаўніцтвам, правамі жанчын, digital rights або social justice • транс- і небінарныя персоны. Асабліва вітаюцца: • Людзі з досведам у peace processes, digital rights advocacy, journalism або technology governance • Тыя, хто працуе з feminist approaches to technology, AI governance, counter-disinformation, digital security, autonomous weapons, gender and media. Праграма дапаможа: • Лепш зразумець, як AI змяняе ўладу, канфлікты і мірабудаўніцтва • Разабрацца ў AI-driven disinformation, deepfakes, coordinated online harassment і digital security threats • Развіць інструменты для counter-disinformation і бяспечнай працы ў digital-асяроддзі • Падумаць, як AI можна выкарыстоўваць для фемінісцкага мірабудаўніцтва, early warning systems і доступу да справядлівасці. Прапануецца: • Ганарар пасля завяршэння праграмы — для пакрыцця магчымых бар’ераў да ўдзелу, напрыклад інтэрнэту, працоўнай прасторы, транспарту або care responsibilities. Ддл: 26 чэрвеня, 23:59 (ET). 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🌸🌿 Купалле ў Вашынгтоне У наступную суботу, 27 чэрвеня, беларусы Вашынгтона святкуюць Купалле і клічуць далучацца! Сёлета, у дадатак да карагодаў, пляцення вянкоў і прыгатавання крупніку, дададуць новыя элементы традыцыйнага святкавання - купальскае кола і спальванне ведзьмы (лялечнай, канешне ж 😊). Апранайце традыцыйныя беларускія строі або белую вопратку. Прыносьце з сабой кветкі, зёлкі і галінкі для пляцення вянкоў. 🥨 Таксама вітаюцца прысмакі і напоі да агульнага стала (BYOB). Уваход вольны. 📆 Дата: 27 чэрвеня ⏰ Час: з 17.00 да 20.00 (час мясцовы) 📍Месца: Fletchers Cove Park, 4940 Canal Rd NW, Washington, D.C.