fa
Feedback
Aсацыяцыя беларусаў у Амэрыцы

Aсацыяцыя беларусаў у Амэрыцы

رفتن به کانال در Telegram

АБА — пляцоўка для аб’яднання беларусаў ЗША. Падзеі, навіны, культура, падтрымка! Афіша беларускіх мерапрыемстваў у Амэрыцы: https://linktr.ee/aba.together Сувязь: info@aba-together.org 💥АБА прызнана экстрэмісцкім фармaваньнем рэжымам у Беларусi.

نمایش بیشتر
337
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
+230 روز
آرشیو پست ها
Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі стваральнікам оптагенетыкі. Гэта амерыканец Карл Дайсерот і яго нямецкія калегі Пет
Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі стваральнікам оптагенетыкі. Гэта амерыканец Карл Дайсерот і яго нямецкія калегі Петэр Хегэман і Георг Нагель. Оптагенетыка — методыка даследавання працы нервовых клетак, заснаваная на ўкараненні ў іх мембрану спецыяльных іённых каналаў, якія рэагуюць на ўзбуджэнне святлом.

🏙 Loeb Fellowship — 57 500 USD і цэлы год у Harvard для тых, хто змяняе гарады Harvard Graduate School of Design штогод запр
🏙 Loeb Fellowship — 57 500 USD і цэлы год у Harvard для тых, хто змяняе гарады Harvard Graduate School of Design штогод запрашае да 10 прафесіяналаў і прафесіяналак з усяго свету: на акадэмічны год яны адыходзяць ад штодзённай працы, вучацца ў Harvard і MIT, ездзяць у навучальныя паездкі і вызначаюць, куды рухацца далей. ◉ Калі: з сярэдзіны жніўня 2027 да выпускной цырымоніі 2028 года. 🗝 Падавацца могуць урбаністы(-кі), архітэктары(-кі), дызайнеры(-кі), мастакі(-чкі) публічнага мастацтва, журналісты(-кі), актывісты(-кі) і іншыя, чыя праца змяняе забудаванае і прыроднае асяроддзе на карысць людзей, — з досведам ад 8 гадоў. Для мастакоў(-чак) ёсць асобны трэк з Harvard ArtLab — з уласнай студыяй. ⏳ Ддл: 5 студзеня 2027, 23:59 ET. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Запрашаем на сустрэчу ў Zoom з Арцёмам Шуканавым, аўтарам рамана «Пентаквантар» 📚✨ «Пентаквантар» — жывы і сучасны, тэхнічны
Запрашаем на сустрэчу ў Zoom з Арцёмам Шуканавым, аўтарам рамана «Пентаквантар» 📚✨ «Пентаквантар» — жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей. Раман трапіў у шорт-ліст прэміі Гедройца і намінаваны на прэмію імя Алеся Адамовіча 🏆 📅11 кастрычніка 19:00 Варшава 13:00 Нью-Ёрк 10:00 Сан-Францыска 🔗 Спасылка на Zoom Facebook event

🇺🇸 Беларусы Амэрыкі, далучаймася да збору на выданьне дзьвух кнігаў Змітра Дашкевіча. ❤️ Гісторыя пра каханьне, веру і надз
🇺🇸 Беларусы Амэрыкі, далучаймася да збору на выданьне дзьвух кнігаў Змітра Дашкевіча. ❤️ Гісторыя пра каханьне, веру і надзею, якія мацнейшыя за турэмныя муры. 🔗 Спасылка на збор на BySol: https://bysol.org/be/іnіtіatіves/dashkіevіchy_books/ Давайце разам падтрымаем збор BySol на выданьне дзьвюх кніг Зьмітра на аснове ягоных турэмных лістоў да жонкі і дзяцей. За час зьняволеньня, з сакавіка 2023 па верасень 2025 году, Зьміцер напісаў больш за 1500 лістоў да Насты. У іх — турэмныя выпрабаваньні, боль разлукі, перажываньні за сям’ю, роспач і надзея. Але перадусім гэта гісторыя пра тое, як вера ў Бога і любоў да самых блізкіх дапамагаюць чалавеку выстаяць нават у самых цяжкіх абставінах. 📖 Кнiга «Як я без цябе? Лісты да жонкі» — шчырае сьведчаньне пра жыцьцё за кратамі, каханьне, разлуку і чаканьне сустрэчы. 📖 Кнiга «Псальмы і казаньні» — духоўныя разважаньні, вершы і лірычныя перажываньні Божага Слова, сям’і і пакутаў. Гэтыя кнігі — ня толькі асабістая гісторыя сям’і Дашкевічаў, і важнае сьведчаньне нашай беларускай гісторыі, якое мы мусім захаваць для будучых пакаленьняў. 🎯 Мэта збору — €10 000 На друк дзьвюх кніг агульным накладам 1000 асобнікаў. З вашай падтрымкай кнігі могуць пабачыць сьвет ужо напрыканцы восені. Кожны данат — гэта ўнёсак у захаваньне нашай памяці, беларускай літаратуры і галасоў людзей, якія прайшлі праз турму. Падтрымайма выданьне любой даступнай сумай і падзяліцеся гэтым зборам зь сябрамі! ❤️ Дапаможам гісторыі каханьня, веры і нязломнасьці пабачыць сьвет! 🔗 Спасылка на збор: https://bysol.org/be/іnіtіatіves/dashkіevіchy_books/ #ЗьміцерДашкевіч #НастаДашкевіч #БеларусыЗША #БеларускаяЛітаратура #ПадтрымайБеларускае #BelarusіanDіaspora

Repost from N/a
🍉 Анлайн-кавярня - гэта штотыднёвыя размовы па-беларуску з новымі людзьмі з усяго свету. 🐙 Кожны тыдзень ты атрымліваеш нов
🍉 Анлайн-кавярня - гэта штотыднёвыя размовы па-беларуску з новымі людзьмі з усяго свету. 🐙 Кожны тыдзень ты атрымліваеш новага суразмоўцу. Вы дамаўляецеся пра час і робіце адзін відэасазвон на 1 гадзіну ў любы дзень тыдня. 💛 У нас есць удзельнікі з 24 краін. 🍄 Удзельнічаюць людзі ва ўзросце ад 18 да 63. 🎁 Размаўляем толькі па-беларуску, нават калі з памылкамі. 💌 Навошта далучацца? - каб не адчуваць сябе самотна - каб знайсці сяброў у розных краінах - каб ужываць беларускую мову ў жыцці 🍬 Хочаш далучыцца? Напішы @mmake_me_laugh

👨‍🎓 Анлайн-лекцыя "Шакавальнае мастацтва. Memento mori" У суботу, 26 верасня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-лекцыю мастачкі Таццяны Калач "Шакавальнае мастацтва. Memento mori". Смерць заўсёды была часткай чалавечай культуры - і мастацтва не стала выключэннем. Але што адбываецца, калі мастакі не проста разважаюць пра смерць, а ператвараюць яе ў арт-аб’екты? Падчас лекцыі пагавораць: 👉 пра гісторыю чалавечай цікавасці да смерці; 👉 пра гісторыю таксідэрміі; 👉 пра сучасных мастакоў і мастачак, якія ствараюць шакавальныя арт-аб’екты; 👉 пра метафары і сэнсы такога мастацтва; 👉 і галоўнае: ці варта ствараць мастацтва, прысвечанае смерці? ⚠️ Увага: у лекцыі будзе ўразлівы візуальны кантэнт, звязаны з тэмай смерці, цела і таксідэрміі. Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы ўнізе. 📆 Дата і час: 26 верасня ў 12.00 (час па Н'ю-Ёрку, гэта 9.00 па Сан-Францыска і 18.00 па Варшаве) 📍Месца: зум

🔥 ЮРЫ СТЫЛЬСКІ — ТУР ПА ЗША І КАНАДЗЕ! Беларускі панк-рок перасякае акіян! 🤘 Лідар легендарнага гурта «Дай Дарогу!» Юры Сты
🔥 ЮРЫ СТЫЛЬСКІ — ТУР ПА ЗША І КАНАДЗЕ! Беларускі панк-рок перасякае акіян! 🤘 Лідар легендарнага гурта «Дай Дарогу!» Юры Стыльскі выпраўляецца ў вялікі тур па ЗША і Канадзе! Гэта больш, чым канцэрты. Гэта сустрэчы беларусаў, якіх раскідала па ўсім свеце, але якіх па-ранейшаму аб'ядноўваюць музыка, родная мова і любоў да Беларусі. Улюбёныя хіты, жывы гук, шалёная энергетыка і песні, якія сталі саўндтрэкам беларускага супраціву! ВОСЕНЬ 2026 | ДАЙ ДАРОГУ! Дата Горад 26 верасня Дэнвер 🇺🇸 27 верасня Вашынгтон, DC 🇺🇸 2 кастрычніка Осцін 🇺🇸 3 кастрычніка Сан-Дыега 🇺🇸 9 кастрычніка Сіэтл 🇺🇸 10 кастрычніка Сан-Францыска 🇺🇸 11 кастрычніка Сакрамэнта 🇺🇸 17 кастрычніка Чыкага 🇺🇸 18 кастрычніка Філадэльфія 🇺🇸 24 кастрычніка Нью-Ёрк 🇺🇸 25 кастрычніка Бостан 🇺🇸 29 кастрычніка Манрэаль 🇨🇦 1 лістапада Таронта 🇨🇦 4 лістапада Атава 🇨🇦 🎟 Інфармацыю пра сустрэчу ў вашым горадзе шукайце ў анонсах мясцовых суполак. Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і перадавайце навіну беларусам у сваіх гарадах! ❤️‍🔥 Сустрэнемся там, дзе гучыць беларуская музыка! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! 🤍❤️🤍 #ЮрыСтыльскі #ДайДарогу #BelarusianTour2026 #BelarusiansInUSA #BelarusiansInCanada

🖤 Шакавальнае мастацтва. Memento mori. Запрашаем на онлайн-лекцыю беларускай мастачкі Тацьцяны Калач. Сьмерць заўсёды была ч
🖤 Шакавальнае мастацтва. Memento mori. Запрашаем на онлайн-лекцыю беларускай мастачкі Тацьцяны Калач. Сьмерць заўсёды была часткай чалавечай культуры — і мастацтва не стала выключэньнем. Але што адбываецца, калі мастакі не проста разважаюць пра сьмерць, а ператвараюць яе ў арт-аб’екты? Падчас лекцыі пагаворым: — пра гісторыю чалавечай цікавасьці да сьмерці; — пра гісторыю таксідэрміі; — пра сучасных мастакоў і мастачак, якія ствараюць шакавальныя арт-аб’екты; — паспрабуем разабрацца ў метафарах і сэнсах такога мастацтва; — і абмяркуем галоўнае пытаньне: ці варта ствараць мастацтва, прысвечанае сьмерці? ⚠️ Увага: у лекцыі будзе ўразьлівы візуальны кантэнт, зьвязаны з тэмай сьмерці, цела і таксідэрміі. Калі вы адчуваеце, што такая тэма можа быць для вас цяжкай або непрыемнай, лепш устрымацца ад прагляду. 📅 26 верасьня 🕕 18:00 — Польшча 🕛 12:00 — Нью-Ёрк 🕘 09:00 — Сан-Францыска 💻 Zoom 👉 Facebook event

Repost from Наша Ніва
Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку Вера расказала @zerkalo_io пра сваю працу, офіс
Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку Вера расказала @zerkalo_io пра сваю працу, офіс на Манхэтэне, тое, ці шмат пацукоў на станцыях метро і чаму яе калегі ў захапленні ад мінскага метрапалітэна. https://nashaniva.com/405242 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405242

Святлана Ціханоўская азнаёмілася са справаздачай пра дэпартацыі беларусаў са ЗША Дэлегат Каардынацыйнай рады 4-га склікання і
Святлана Ціханоўская азнаёмілася са справаздачай пра дэпартацыі беларусаў са ЗША Дэлегат Каардынацыйнай рады 4-га склікання і сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Глеб Івашкевіч прадставіў Святлане Ціханоўскай справаздачу арганізацыі Belarusian Refugee Support (BRS) пра дэпартацыі грамадзян Беларусі са Злучаных Штатаў. Паводле дадзеных Іміграцыйнай і мытнай службы ЗША (ICE), з 1 кастрычніка 2024 года па 5 жніўня 2026 года зафіксаваны 71 выпадак дэпартацыі беларусаў. Справаздача заснавана на афіцыйнай статыстыцы ICE, атрыманай па запыце ў адпаведнасці з Законам аб свабодзе інфармацыі (FOIA) і апублікаванай праектам Deportation Data Project. Беларуская дыяспара ў ЗША і BRS уважліва сочаць за сітуацыяй і дапамагаюць тым, хто ў выпадку вяртання ў Беларусь можа сутыкнуцца з палітычна матываваным пераследам. BRS стала супрацоўнічае з юрыдычнай камандай Офіса Святланы Ціханоўскай і разам з ёй працуе над найбольш складанымі справамі.

Глядзіце новы выпуск "З намі цікАВА" з сяброўкай АБА і лідаркай беларусаў Сан Францыска Надзеяй Нортан. https://youtu.be/fstSStstQJ4?is=TY79_dnEJId7k_0h

👍 Анлайн-лекцыя "Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары" У аўторак, 22 верасня, "Годна" запрашае на анлайн-лекцыю "Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары". Пагавораць пра святы і традыцыі, якія адзначаліся блізка да восеньскага раўнадзенства, і сімволіку замыкання Зямлі на зіму. Пра ўсё раскажа фалькларыстка Алена Ляшкевіч. Лекцыя стане ўводзінамі да яе новага аўтарскага курса пра беларускі традыцыйны каляндар. Удзел вольны, будуць удзячныя за данаты. Далучайцеся ў адпаведны час на ютуб-канале суполкі. 📆 Дата і час: 22 верасня ў 20.00 (час мінскі, гэта 20.00 па Вільні і 19.00 па Варшаве) 📍Месца: анлайн

Repost from Наша Ніва
«Спачатку мы пяць дзён запар пілі піва, а потым пайшлі ў студыю». Беларусы стварылі панк-гурт у Амерыцы і запісалі альбом па-
«Спачатку мы пяць дзён запар пілі піва, а потым пайшлі ў студыю». Беларусы стварылі панк-гурт у Амерыцы і запісалі альбом па-беларуску Гурт 5051 пачынаў ў Нью-Ёрку з кавераў на песні Макса Каржа, а цяпер выпусціў беларускамоўны альбом. У складзе гурту — хлопцы з усходняй Беларусі. Саліст Іван Шлык расказаў, як з'явіўся гурт і чаму музыкі перайшлі з рускай на беларускую. https://nashaniva.com/403270 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403270

Belarusian Refugee Support (BRS) — валанцёрская ініцыятыва падтрымкі беларусаў, якія ўжо знаходзяцца ў ЗША і для якіх вяртанн
+7
Belarusian Refugee Support (BRS) — валанцёрская ініцыятыва падтрымкі беларусаў, якія ўжо знаходзяцца ў ЗША і для якіх вяртанне ў Беларусь небяспечнае па палітычных матывах. 👉 Калі вы ці вашы знаёмыя ў ЗША сутыкнуліся з міграцыйнымі працэдурамі — захавайце гэты пост і перашліце яго тым, каму ён можа спатрэбіцца. 🚨Калі ласка, звярніце ўвагу: BRS не замяняе адваката і не з'яўляецца юрыдычнай фірмай.

🍂🍳 Беларускі восеньскі пікнік у Вашынгтоне! У наступную нядзелю, 27 верасня, беларусы Вашынгтона і наваколляў запрашаюць усіх на традыцыйны Восеньскі Пікнік! 😋 Файная магчымасць пабачыцца з сябрамі, пазнаёміцца з новымі людзьмі, насалодзіцца беларускай мовай і непаўторнай атмасферай. Гасцей чакае музычны сюрпрыз - выступ лідара гурта «Дай Дарогу» Юрыя Стыльскага. Працуе фармат BYOB: прыносьце штосьці да агульнага стала і напоі, якія самі будзеце ўжываць. Захапіце з сабою раскладныя паходныя крэслы (таксама не пашкодзяць некалькі раскладных сталоў). Не забудзьцеся таксама гульні і забавы - футбол, бадмінтон, што заўгодна! Уваход вольны, і можна заданаціць на выдаткі. 📆 Дата: 27 верасня ⏰ Час: з 15.00 да 20.00 (час мясцовы) 📍Месца: 4 Lake Christopher Ct, Rockville, MD

Беларусы, оказавшиеся в США, нередко сталкиваются с проблемами с документами, иммиграционными процедурами и просто не знают,
Беларусы, оказавшиеся в США, нередко сталкиваются с проблемами с документами, иммиграционными процедурами и просто не знают, куда обращаться за помощью. Для таких случаев и появился проект Belarusian Refugee Support (BRS). Его создали, чтобы помогать беларусам разобраться в сложных ситуациях, подготовить необходимые документы и понять, какие шаги предпринимать дальше. Помощь бесплатная, проект работает на волонтёрской основе. Если вам или вашим знакомым это может пригодиться — сохраните и передайте дальше. 🔗 belsupport.org 📱ᴛɢ |📱 ʏᴛ | 📱 ᴛᴛ | 📱 sʜ|📱ᴛᴛʟ