uk
Feedback
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Відкрити в Telegram

Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online Даслаць анонс @sekktor_admin Навіны @sekktor_news Кам'юніці @sekktor_chat Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost

Показати більше
4 370
Підписники
+324 години
-17 днів
-1130 день

Триває завантаження даних...

Хмара тегів
Немає даних
Виникли проблеми? Будь ласка, оновіть сторінку або зверніться до нашого support-менеджера.
Вхідні та вихідні згадування
---
---
---
---
---
---
Залучення підписників
серпень '26
серпень '26
+7
в 0 каналах
липень '26
+64
в 5 каналах
Get PRO
червень '26
+75
в 2 каналах
Get PRO
травень '26
+78
в 5 каналах
Get PRO
квітень '26
+142
в 7 каналах
Get PRO
березень '26
+67
в 4 каналах
Get PRO
лютий '26
+78
в 5 каналах
Get PRO
січень '26
+69
в 3 каналах
Get PRO
грудень '25
+52
в 1 каналах
Get PRO
листопад '25
+70
в 3 каналах
Get PRO
жовтень '25
+82
в 3 каналах
Get PRO
вересень '25
+67
в 3 каналах
Get PRO
серпень '25
+74
в 2 каналах
Get PRO
липень '25
+106
в 4 каналах
Get PRO
червень '25
+88
в 2 каналах
Get PRO
травень '25
+97
в 2 каналах
Get PRO
квітень '25
+72
в 3 каналах
Get PRO
березень '25
+113
в 4 каналах
Get PRO
лютий '25
+72
в 3 каналах
Get PRO
січень '25
+127
в 3 каналах
Get PRO
грудень '24
+85
в 4 каналах
Get PRO
листопад '24
+138
в 5 каналах
Get PRO
жовтень '24
+127
в 5 каналах
Get PRO
вересень '24
+157
в 4 каналах
Get PRO
серпень '24
+135
в 2 каналах
Get PRO
липень '24
+152
в 5 каналах
Get PRO
червень '24
+146
в 4 каналах
Get PRO
травень '24
+128
в 8 каналах
Get PRO
квітень '24
+166
в 7 каналах
Get PRO
березень '24
+153
в 6 каналах
Get PRO
лютий '24
+172
в 6 каналах
Get PRO
січень '24
+202
в 4 каналах
Get PRO
грудень '23
+155
в 8 каналах
Get PRO
листопад '23
+129
в 5 каналах
Get PRO
жовтень '23
+178
в 5 каналах
Get PRO
вересень '23
+131
в 0 каналах
Get PRO
серпень '23
+126
в 0 каналах
Get PRO
липень '23
+172
в 0 каналах
Get PRO
червень '23
+165
в 0 каналах
Get PRO
травень '23
+418
в 0 каналах
Get PRO
квітень '23
+233
в 0 каналах
Get PRO
березень '23
+312
в 0 каналах
Get PRO
лютий '23
+209
в 0 каналах
Get PRO
січень '23
+181
в 0 каналах
Get PRO
грудень '22
+168
в 0 каналах
Get PRO
листопад '22
+113
в 0 каналах
Get PRO
жовтень '22
+121
в 0 каналах
Get PRO
вересень '22
+129
в 0 каналах
Get PRO
серпень '22
+160
в 0 каналах
Get PRO
липень '22
+155
в 0 каналах
Get PRO
червень '22
+155
в 0 каналах
Get PRO
травень '22
+217
в 0 каналах
Get PRO
квітень '22
+261
в 0 каналах
Get PRO
березень '22
+871
в 0 каналах
Дата
Залучення підписників
Згадування
Канали
03 серпня+1
02 серпня+3
01 серпня+3
Дописи каналу
Што паглядзець сярод дэдлайнаў на наступны тыдзень Зрабілі для вас фільтр па магчымасцях, у якіх дэдлайны трапляюць на 3–9 жніўня. Што раім не абмінуць увагай: ◦ для тых, хто піша па-беларуску, — конкурс рукапісаў «Шуфлядка»; ◦ для культурных дзяячак* у Германіі — варкшоп пра KSK, VG WORT і VG Bild-Kunst; ◦ для арганізацый і кааліцый — вялікі грант на рухі за гендарную роўнасць; ◦ для тых, хто працуе з тэкстылем — 5000 USD прэміі; ◦ для музычных калектываў і арганізатараў(-ак) музычных падзеяў — 10 000 USD на клубны івэнт; ◦ для спецыялістаў(-ак) сярэдняга этапу кар’еры — Hubert H. Humphrey Fellowship, гадавая праграма прафесійнага развіцця ў ЗША. 🔗 Шукаць магчымасці з дэдлайнамі на новым тыдні на sekktor.online навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

2
⚡️Ужо заўтра ў Кракаве адбудзецца «самы беларускі і самы летні» фэст — «Летуцень». Толькі ўявіце сабе: у касцяку каманды — 15+9
⚡️Ужо заўтра ў Кракаве адбудзецца «самы беларускі і самы летні» фэст — «Летуцень». Толькі ўявіце сабе: у касцяку каманды — 15 чалавек, а агулам на тое, каб сёлетні фэст адбыўся, уклаліся каля 150 летуценніц і летуценнікаў з некалькіх краін. 10 пляцовак з самымі рознымі прапановамі для ўсёй сям’і, гіганцкі арт-маркет, варкшопы, дыскусіі і, безумоўна, канцэрты. Мы паразмаўлялі з трыма арганізатаркамі пра гісторыю, філасофію фестывалю, пра дылемы ў яго эканоміцы, традыцыі ўнутры праграмы і запаветныя мары на будучыню. 👉 Уся размова 🏄‍♀️ Уся праграма ♥️ Падтрымаць 🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
487
3
🇩🇪 re:claim culture 3 — варкшоп пра сацыяльную абарону і аўтарскія выплаты для культурных дзяячак* у Германіі | Берлін, #Ге
🇩🇪 re:claim culture 3 — варкшоп пра сацыяльную абарону і аўтарскія выплаты для культурных дзяячак* у Германіі | Берлін, #Германія Fem*HUB Bridging Cultures праводзіць трэці варкшоп серыі re:claim culture — пра Künstlersozialkasse (KSK), VG WORT і VG Bild-Kunst: інстытуцыі, праз якія творчыя работніцы* у Германіі могуць плаціць меншыя ўнёскі на сацыяльнае страхаванне і атрымліваць дадатковыя выплаты за выкарыстанне сваіх твораў. Можна рэгістравацца культурным дзяячкам* з Беларусі і Украіны, якія ўжо працуюць або плануюць пачаць незалежную творчую дзейнасць ў Германіі. Калі: 6 жніўня, 17:00–20:00. Колькасць месцаў абмежаваная. 🔗 Зарэгістравацца 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць магчымасці ў Германіі на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
486
4
🇫🇷 Traverse Vidéo 2027 — прыём заявак ад беларускіх аўтараў(-ак) эксперыментальнага відэаарту | Тулуза, #Францыя Куратарка
🇫🇷 Traverse Vidéo 2027 — прыём заявак ад беларускіх аўтараў(-ак) эксперыментальнага відэаарту | Тулуза, #Францыя Куратарка Карына Баратава фармуе асобную праграму беларускага відэаарту ў межах Traverse Vidéo — фестывалю эксперыментальнага відэа і аўдыявізуальнага мастацтва, які існуе з 1997 года і цікавіцца працамі на мяжы жанраў: ад eco-cinema і перформансу да інсталяцый і практык, звязаных з AI. Тэма 2027 года — «Час»: плынь, зменлівасць, памяць, бесперапыннае станаўленне мастацтва і чалавека. Заяўкі ў гэтую беларускую праграму збіраюць на месяц раней за агульны дэдлайн фестывалю: куратарка рыхтуе асобную прэзентацыю для адборачнай камісіі, што падвышае шанцы трапіць ў фінальную селекцыю. ⏳ Ддл: 15 верасня. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
481
5
🎬 Film Camp — тыдзень у Вільнюсе для кінапрактыкаў(-інь) з Беларусі, Літвы і Швецыі Creative Communities Acceleration Progra
🎬 Film Camp — тыдзень у Вільнюсе для кінапрактыкаў(-інь) з Беларусі, Літвы і Швецыі Creative Communities Acceleration Program і CreateCulture запрашаюць на 7-дзённы Film Camp: міжнародныя каманды даследуюць кіно як інструмент стварэння супольнасці і свабоднага выказвання, генеруюць ідэі, а потым здымаюць і мантуюць кароткі фільм — з прэм'ерай і Q&A ў кінатэатры Вільнюса ў фінале. ◉ Калі: 4–11 кастрычніка. Можна падавацца актор(к)ам, аператар(к)ам, рэжысёр(к)ам, прадзюсар(к)ам, сцэнарыст(к)ам, саўнд-дызайнер(к)ам і іншым кінапрактыкам(-іням), з англійскай не ніжэй за B1. 🤝 Арганізатары пакрываюць пражыванне, харчаванне, дарогу эканом-класам і базавае абсталяванне (камера, гук, святло). ⏳ Ддл: 20 жніўня. 🔗 Зарэгістравацца 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць магчымасці ў кіно на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
494
6
🎤 Курс мужчынскіх традыцыйных спеваў з Сержуком Доўгушавым у Варшаве, #Польшча 📜 Мужчынская спеўная традыцыя — адна з найці
🎤 Курс мужчынскіх традыцыйных спеваў з Сержуком Доўгушавым у Варшаве, #Польшча 📜 Мужчынская спеўная традыцыя — адна з найцікавейшых з'яў беларускай культуры. Гістарычна склалася, што мы ведаем пра яе вельмі мала. Калі жаночыя песні пераважна каляндарна-абрадавыя і сямейныя, то ў мужчын быў свой адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя песні. 🔥 Старт: жнівень 2026. На занятках удзельнікі будуць: • Спяваць традыцыйныя мужчынскія песні; • Працаваць з апорай голасу, дыханнем, рэзанансам і натуральным гучаннем; • Раскрываць голас без напружання, крыку і спеву «з горла»; • Спяваць разам — у коле і ў руху; • Вучыцца чуць сябе і слухаць іншых; • Праз голас умацоўваць унутраную энергію і жыццёвы тонус; • Знаёміцца са спецыфікай мужчынскай манеры спеву. 👨‍🏫 Выкладчык: Сяржук Доўгушаў — прафесійны выкладчык з больш як 20-гадовым досведам працы з голасам, гукам і дыханнем. Ён аўтар курса «Прыродны голас», заснавальнік студыі Free Voice у Мінску, удзельнік шматлікіх музычных праектаў, стваральнік ініцыятывы «Спеўны сход», курса «Мужчынскія спевы» і гурта Kasary. 💳 Кошт: разавы занятак — 120 PLN, абанемент на 8 заняткаў — 890 PLN (дае прыярытэт пры рэгістрацыі і гарантуе месца). 🔗 Зарэгістравацца ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
551
7
❔ Здаецца, гэта добрая праверка для любой партнёрскай прапановы: пасля вашага ліста кампаніі хочацца ўключыцца ў дыялог ці хо+6
❔ Здаецца, гэта добрая праверка для любой партнёрскай прапановы: пасля вашага ліста кампаніі хочацца ўключыцца ў дыялог ці хочацца адкласці яго “на потым”? Бо вельмі хутка становіцца адчувальна, ці разумееце вы, каму пішаце, якія задачы ёсць у гэтай кампаніі і дзе ваш праект можа быць ёй карысны. ❕ Таму пабудова адносін з бізнесам пачынаецца яшчэ да першага ліста — на этапе даследавання. Трэба разабрацца, што гэта за кампанія, якія праекты яна ўжо падтрымлівала, якія ў яе КСА/ESG-прыярытэты, хто ўнутры можа быць вашай кропкай уваходу і як перакласці каштоўнасць вашага праекта на зразумелую для бізнесу мову. ↗ У лекцыі «Пабудова адносін з бізнесам» Вераніка Шэнда разбірае: • Як даследаваць кампанію перад першым кантактам і зразумець, каму менавіта пісаць; • Чаму адна прэзентацыя для 100 кампаній амаль заўсёды працуе дрэнна; • Як праверыць супадзенне па каштоўнасцях, аўдыторыі, тэматыцы, маштабе і КСА/ESG-прыярытэтах; • Як сабраць свае актывы — аўдыторыю, супольнасць, кантэнт, экспертызу, гісторыі і давер — і перакласці іх на мову бізнесу; • Як структураваць партнёрскую прапанову і пісаць першы ліст; • Калі называць дакладную суму, калі паказваць дыяпазон бюджэту і што рабіць пасля дамовы, каб партнёрства не засталося аднаразовым. 🖥 Глядзець лекцыю 🧑‍🏫 Лектарка: Вераніка Шэнда — стратэгіня па развіцці сацыяльна значных праектаў і бізнесаў, фандрайзерка, заснавальніца EdTech-праектаў, ментарка і коўч (ICTA і ICF). Мае больш за 10 гадоў досведу ў сферы ўстойлівага развіцця, міжнароднага партнёрства і прыцягнення фінансавання. Рэалізавала больш за 20 міжнародных праектаў з агульным фандрайзінгам звыш €1,5 млн. #sekktor_lectures Лекцыі выходзяць на sekktor.online і learn4belarus.online. навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
553
8
HOLOBIONT — конкурс выставачных канцэптаў у RWK Studios падчас Berlin Art Week 2026 | Берлін, #Германія 3CA (RWK Studios) шук
HOLOBIONT — конкурс выставачных канцэптаў у RWK Studios падчас Berlin Art Week 2026 | Берлін, #Германія 3CA (RWK Studios) шукае чатыры незалежныя выставачныя канцэпты для сумеснай групавой выставы HOLOBIONT — кожны захоўвае ўласную логіку і пазіцыю, але ўсе звязаныя агульным маршрутам, інфраструктурай і тыднёвай праграмай падзей паралельна з Berlin Art Week. Можна падавацца незалежным куратар(к)ам і куратарскім камандам, мастацкім калектывам, міждысцыплінарным групам, самаарганізаваным прасторам і ініцыятывам — але толькі з закончаным выставачным канцэптам, не асобнымі творамі без агульнай ідэі. 🤝 Арганізатары прадастаўляюць адну з чатырох залаў бясплатна. Прадзюсарскага бюджэту няма: ганарары, вытворчасць, дарогу і пражыванне ўдзельнікі пакрываюць самі, калі іншае не дамоўлена пісьмова. Выстава пройдзе 7–13 верасня. ⏳ Ддл: 3 жніўня. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
517
9
🎭 V4@Theatre Critics Residency 2026 — рэзідэнцыя для тэатральных крытыкаў і крытыкінь (да 35 гадоў) на фестывалі Divadelná N
🎭 V4@Theatre Critics Residency 2026 — рэзідэнцыя для тэатральных крытыкаў і крытыкінь (да 35 гадоў) на фестывалі Divadelná Nitra | Нітра, #Славакія Association Divadelná Nitra запрашае на творчую рэзідэнцыю падчас 35-га International Theatre Festival Divadelná Nitra — аднога з ключавых тэатральных фестываляў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Можна падавацца тэатральным крытыкам(-іням) і прафесіяналам(-кам) да 35 гадоў, у тым ліку з Беларусі і іншых краін Усходняга партнёрства — пры свабодным валоданні англійскай мовай. 🤝 Арганізатары пакрываюць пражыванне на час рэзідэнцыі, харчаванне падчас фестывалю, квіткі на спектаклі асноўнай праграмы і кампенсацыю дарогі да Нітры і назад. ⏳ Ддл: 10 жніўня. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць магчымасці ў тэатры на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
527
10
🇯🇵 Tokyo Biennale 2027 «Social Dive» — прапануе мастакам(-чкам) ажыццявіць праект у храме, на чыгуначнай станцыі ці ў Акіха
🇯🇵 Tokyo Biennale 2027 «Social Dive» — прапануе мастакам(-чкам) ажыццявіць праект у храме, на чыгуначнай станцыі ці ў Акіхабары | #Японія → Трэцяе выданне праграмы Social Dive у межах Tokyo Biennale 2027 запрашае мастакоў(-чак) і куратараў(-ак) прапаноўваць праекты на тэму «From "Me" to "Us"» (ад «Я» да «Мы») для рэалізацыі на адной з 11 пляцовак Токіа. 🤝 Прапануецца: кампенсацыя дарогі да 300 000 JPY (≈1 600 EUR), пражыванне ў Токіа, бюджэт на распрацоўку праекта да 200 000 JPY (≈1 080 EUR) і ганарар 100 000 JPY (≈540 EUR) — а таксама дапамога з перакладам і запрашальны ліст для візы. ⏳ Ддл: 30 верасня, 23:59 (JST). 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
597
11
У падборцы — дзве рэзідэнцыі з фінансавай і вытворчай падтрымкай: K3 Residency Programme ў Гамбургу для харэографаў(-ак) і Fu+1
У падборцы — дзве рэзідэнцыі з фінансавай і вытворчай падтрымкай: K3 Residency Programme ў Гамбургу для харэографаў(-ак) і Fucina Futura каля Венецыі для візуальных і перфарматыўных практык. ✦✦✦ 🕺 K3 Residency Programme — 8-месячная рэзідэнцыя для харэографаў(-ак) у Гамбургу → K3 | Tanzplan Hamburg адбірае трох харэографаў(-ак) на пачатку кар'еры для працы над уласным праектам і стварэння поўнафарматнай харэаграфічнай працы для паказу ў Гамбургу. Патрэбна гатоўнасць жыць у горадзе ўвесь перыяд. 🤝 Прапануюць: ~2500 EUR/месяц + дарога, вытворчы бюджэт і падтрымку каманды K3. ⏳ Ддл: 12 жніўня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🏡 Fucina Futura — месячная рэзідэнцыя для творцаў каля Венецыі Запрашаюцца візуальныя мастакі(-чкі) і перформеры(-кі), якія легальна пражываюць у адной з краін Creative Europe — акрамя самой Італіі. 🤝 Прапануюць: пражыванне у супольным доме, доступ да майстэрні, штодзённую падтрымку на жыццёвыя выдаткі і пакрыццё дарогі. ⏳ Ддл: 20 жніўня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
611
12
📢 «Летуценнікі і практыкі» — дыскусія пра беларускую культуру на фестывалі Lietucień у Кракаве, #Польшча 1 жніўня ў межах фе
📢 «Летуценнікі і практыкі» — дыскусія пра беларускую культуру на фестывалі Lietucień у Кракаве, #Польшча 1 жніўня ў межах фестывалю Letucień у Кракаве пройдзе публічная дыскусія пра тое, як развівалася беларуская культура апошнія дзесяцігоддзі — ад пачаткаў незалежнасці 1990-х да сённяшняга дня. ◉ Калі: субота, 17:45–19:00, парк ім. Ёрдана ў Кракаве. Тры пакаленні беларускіх дзеячаў культуры паглядзяць на тэму са свайго досведу: ➡️ Мікалай Халезін — драматург, мастацкі кіраўнік і су-заснавальнік Беларускага свабоднага тэатра, Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Мікалай шмат год уваходзіць у беларускія культурныя колы і бачыў, як розныя пакаленні пачынаюць “усё з пачатку”. Мае вялікі досвед інтэграцыі беларускай культуры ў міжнародны кантэкст, рэалізацыі велізарных праектаў за кошт прыватнага фінанасавання і сваё бачанне пра тое, якім можа быць беларускі нацыянальны прадукт. ➡️ Ліза Ветрава — выкладчыца, блогерка і папулярызатарка беларускай культуры. Стварае кантэнт па-беларуску, распавядае пра гісторыю і сучасную Беларусь з яе творцамі. Даследуе пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці, вядзе культурніцкія праекты «Годна». Верыць, што беларуская мова можа і мусіць стаць звычайнай часткай паўсядзённага жыцця, а культура — яе неад'емнай жывой часткай. ➡️ MANDZIK (Дзяніс Мандзік) - беларускі рэпер і грамадскі актывіст. У Беларусі Дзяніс быў вядомым палітычным і грамадзкім актывістам, старшынём Моладзі БНФ, у эміграцыі актыўна дапамагаў руху Моладзевы блок, але цалкам сышоў у культуру. Пачаў пісаць рэп пасля таго, як яго вершы назвалі «некім г***ом». Падзеліцца тым, як выглядае беларуская культура сёння вачыма яго пакалення і моладзевых ініцыятываў. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар 💗 Падтрымаць правядзенне LTCN — а ну-ка, паспяшаемся, яшчэ неабходна дабраць 89% суммы! ✦✦✦ 「Усе актыўныя магчымасці」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
592
13
📰 Lothringer 13 Halle — рэзідэнцыя Curating Journalism у Мюнхене Lothringer 13 Halle і гарадская праграма Artist-in-Residenc
📰 Lothringer 13 Halle — рэзідэнцыя Curating Journalism у Мюнхене Lothringer 13 Halle і гарадская праграма Artist-in-Residence Munich шукаюць трох рэзідэнтаў(-ак) для трохмесячнай рэзідэнцыі: даследаванні, архівы, forensic-метады і фарматамі для крытычнага абмеркавання грамадска важных тэм.. Можна падавацца індывідуальна прафесіянал(к)ам, чыё асноўнае месца пражывання у Еўропе, па-за межамі Баварыі. 💶 Прапануецца: 1400 EUR у месяц (4200 EUR за тры месяцы рэзідэнцыі), пражыванне, фінансаванне вытворчасці да 1400 EUR і кампенсацыя дарогі ў межах Еўропы да 350 EUR. ⏳ Ддл: 10 жніўня. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
598
14
🙊 Пра грошы быццам складана гаварыць наўпрост. Нібыта гэта нешта занадта страшнае ці нахабнае. 🫰Але грошы — гэта проста адз+8
🙊 Пра грошы быццам складана гаварыць наўпрост. Нібыта гэта нешта занадта страшнае ці нахабнае. 🫰Але грошы — гэта проста адзін з інструментаў. Рэсурс, пра які дамаўляюцца гэтак жа, як пра час, памяшканне, праектар, каманду, тэрміны або фармат удзелу. ▸ Галоўная складанасць не ў памеры сумы, якая вам патрэбная. А ў тым, ці зразумела, чаму яна менавіта такая — і што вы прапануеце ў адказ. ⚑ “Падтрымайце нас на любую суму” — занадта туманна. ⚑ “Нам трэба 50 000 PLN, вось рахунак” — занадта рана. ⚑ 20 старонак пра тое, чаму ваш праект важны, — часта занадта складана. І ў выніку ў кампаніі можа застацца адчуванне: “Вельмі цікава, але нічога не зразумела” 🤔 А калі незразумела, дзе каштоўнасць, хто адказны, які бюджэт, якія тэрміны, якія рызыкі і навошта гэта самой кампаніі, — бізнесу прасцей сказаць “не”. 🔤 І важна: гэта “не” не заўсёды пра ваш праект. Часта гэта пра рызыкі, няяснасць і адсутнасць зразумелай партнёрскай прапановы. ↗ У картках прапануем падыходы да размовы пра грошы. 💻 А ў чацвер у лекцыі «Пабудова адносін з бізнесам» разбяром, як пісаць першы ліст, калі варта называць суму, як паказваць дыяпазон бюджэту і як пачынаць размову з прапановы каштоўнасці. 🔖 Захоўвайце пост, калі таксама часам хочацца напісаць “мы вельмі класныя, падтрымайце нас неяк” — а потым тры дні не націскаць “адправіць”. #sekktor_lectures Лекцыі выходзяць на sekktor.online і learn4belarus.online. навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
691
15
🙊 Пра грошы быццам складана гаварыць наўпрост. Нібыта гэта нешта занадта страшнае ці нахабнае. 🫰Але грошы — гэта проста адзін з інструментаў. Рэсурс, пра які дамаўляюцца гэтак жа, як пра час, памяшканне, праектар, каманду, тэрміны або фармат удзелу. ▸ Галоўная складанасць не ў памеры сумы, якая вам патрэбная. А ў тым, ці зразумела, чаму яна менавіта такая — і што вы прапануеце ў адказ. ⚑ “Падтрымайце нас на любую суму” — занадта туманна. ⚑ “Нам трэба 50 000 PLN, вось рахунак” — занадта рана. ⚑ 20 старонак пра тое, чаму ваш праект важны, — часта занадта складана. І ў выніку ў кампаніі можа застацца адчуванне: “Вельмі цікава, але нічога не зразумела” 🤔 А калі незразумела, дзе каштоўнасць, хто адказны, які бюджэт, якія тэрміны, якія рызыкі і навошта гэта самой кампаніі, — бізнесу прасцей сказаць “не”. 🔤 І важна: гэта “не” не заўсёды пра ваш праект. Часта гэта пра рызыкі, няяснасць і адсутнасць зразумелай партнёрскай прапановы. ↗ У картках прапануем падыходы да размовы пра грошы. 💻 А ў чацвер у лекцыі «Пабудова адносін з бізнесам» разбяром, як пісаць першы ліст, калі варта называць суму, як паказваць дыяпазон бюджэту і як пачынаць размову з прапановы каштоўнасці. 🔖 Захоўвайце, калі таксама часам хочацца напісаць “мы вельмі класныя, падтрымайце нас неяк” — а потым тры дні не націскаць “адправіць”. #sekktor_lectures Лекцыі выходзяць на sekktor.online і learn4belarus.online. навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
1
16
Тры магчымасці ад 500 да 2500 EUR 💶 ✦✦✦ 🌍 Artivism Alliance In Motion — мікрагранты да 2500 EUR для трансгранічных арт-акты+2
Тры магчымасці ад 500 да 2500 EUR 💶 ✦✦✦ 🌍 Artivism Alliance In Motion — мікрагранты да 2500 EUR для трансгранічных арт-актывісцкіх праектаў Для груп артывісткаў(-ак), дзе ёсць асобы з міграцыйным досведам і ўдзельнікі(-цы) прынамсі з дзвюх краін (Афрыка, Еўропа або MENA). 💶 Прапануюць: да 2500 EUR (міжрэгіянальнае супрацоўніцтва) або да 1500 EUR (унутрырэгіянальнае). ⏳ Ддл: 31 ліпеня, 18:00 CET (Expression of Interest). 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ ✍️ Source Writing Prize 2026 — прэмія для аўтараў і аўтарак, якія пішуць пра фатаграфію Часопіс Source шукае тых, хто раней для іх не пісаў: рэцэнзіі, гістарычны ці біяграфічны аналіз здымка, эсэ пра культурныя аспекты фатаграфіі — прадуманыя і нечаканыя тэксты да 700 слоў. Усе заяўкі чытае рэдактар Рычард Уэст, пераможцу выбіраюць разам з рэдакцыяй. 💷 Прапануюць: 500 GBP (≈570 EUR) + публікацыю; шорт-ліст таксама разглядаюць для будучых замоваў. ⏳ Ддл: 1 жніўня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 💻 Akademie Schloss Solitude — Web Residencies — анлайн-рэзідэнцыя «Ignore All Previous Instructions» Праграма запрашае творцаў стварыць працы, якія кідаюць выклік экстрактыўным лічбавым платформам і сістэмам штучнага інтэлекту. Для мастакоў(-чак) любых дысцыплін, можна падаваць незавершаны працэсуальны праект. 💶 Прапануюць: шэсць месцаў — 4-тыднёвая анлайн-рэзідэнцыя, прэзентацыя і грант 1200 EUR. ⏳ Ддл: 7 жніўня, 18:00 CEST. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
684
17
Гранты ад Phileas на міжнародныя праекты з удзелам аўстрыйскіх творцаў → Phileas – The Austrian Office for Contemporary Art п
Гранты ад Phileas на міжнародныя праекты з удзелам аўстрыйскіх творцаў → Phileas – The Austrian Office for Contemporary Art прапануе фінанасаванне для музеяў, біенале і некамерцыйных арт-інстытуцый па-за межамі Аўстрыі, якія рэалізуюць міжнародныя праекты з удзелам аўстрыйскіх мастакоў(-чак) або творцаў, якія жывуць і працуюць у Аўстрыі. ◎ Калі: праект павінен адкрыцца ў 2027 годзе. ◎ Дзе: па ўсім свеце, апроч самой Аўстрыі. Фармат: • Выставы і іншыя праекты з удзелам аўстрыйскіх мастакоў(-чак) ці творцаў, якія базуюцца ў Аўстрыі • Прыярытэт — персанальным выставам і праектам, якія спрыяюць стварэнню новых твораў мастацтва. Прапануецца: • Грант на рэалізацыю міжнароднага праекта — сума вызначаецца індывідуальна, у залежнасці ад бюджэту і маштабу праекта • Аўстрыйскія мастакі(-чкі) і творцы, якія базуюцца ў Аўстрыі, могуць дадаткова падаць заяўку на фінансаванне ад Austrian Federal Ministry (BMWKMS) — прыём двойчы на год. ⏳ Ддл: 15 верасня. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
751
18
Тры літаратурныя рэзідэнцыі ✍️ ✦✦✦ 🇨🇿 Prague Literary Residency — 2-месячная рэзідэнцыя для пісьменнікаў(-ц), драматургаў(-+2
Тры літаратурныя рэзідэнцыі ✍️ ✦✦✦ 🇨🇿 Prague Literary Residency — 2-месячная рэзідэнцыя для пісьменнікаў(-ц), драматургаў(-інь) і перакладчыкаў(-ц) → Prague City of Literature запрашае замежных аўтараў(-ак) далучыцца да мясцовага літаратурнага жыцця. Патрэбна мінімум адна апублікаваная кніга для пісьменнікаў(-ц) або пераклад чэшскага(-ай) аўтара(-кі) для перакладчыкаў(-ц). Перыяды ў 2027 года — на выбар. 💶 Прапануюць: пражыванне, дарогу і стыпендыю 15 000 CZK/месяц (≈600 EUR). ⏳ Ддл: 7 жніўня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🇵🇱 Rezydencja przed debiutem — рэзідэнцыя ў Гданьску для тых, хто піша па-польску і рыхтуе першую кнігу Для паэзіі, прозы ці эсэістыкі — калі ў вас яшчэ няма выдадзенай кнігі, але ёсць публікацыі ў літчасопісах нацыянальнага ўзроўню. 4 тыдні працы над тэкстам плюс ментарскія сесіі па creative writing і выдавецкай індустрыі. 💶 Прапануюць: ганарар 4400 PLN за 4 тыдні, пражыванне ў Гданьску, дарога да 500 PLN. ⏳ Ддл: 15 жніўня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🇭🇰 IWW Writers-in-Residence — пісьменніцкая рэзідэнцыя ў Ганконгу на тэму «Спадчына» International Writers' Workshop пры Hong Kong Baptist University з 2004 года прыняла больш за 150 аўтараў(-ак) з 60+ краін. Тэма 2027 года — Inheritance. Патрэбна мінімум адна выдадзеная кніга (не self-published) і веданне англійскай або кітайскай. ✈️ Прапануюць: авіяквіткі ў абодва бакі, пражыванне на кампусе 4 тыдні і суткавыя. ⏳ Ддл: 14 жніўня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
745
19
⛔️ Прыём заявак на варкшопы па супрацьдзеянні дэзынфармацыі прыпынены! З-за вялікай колькасьці заявак, рэгістрацыя зачыненая. Дзякуй ўсім, хто падаўся! Хто не пасьпеў - чакаем Вас у наступны раз! 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
688
20
✨ Simone Veil Prize — #прэмія 10 000 EUR за праект пра спадчыну і памяць → Еўрапейская камісія заснавала новую штогадавую прэ
✨ Simone Veil Prize — #прэмія 10 000 EUR за праект пра спадчыну і памяць → Еўрапейская камісія заснавала новую штогадавую прэмію ў межах Creative Europe — Simone Veil Prize, названую ў гонар Сімоны Вэйль, якая перажыла Халакост і стала першай прэзідэнткай Еўрапарламента пасля першых прамых выбараў 1979 года. Прэмія адзначае культурніцкія праекты, якія ажыўляюць спадчыну і месцы памяці праз грамадзянскі ўдзел і дыялог паміж пакаленнямі. Падавацца могуць юрыдычныя і фізічныя асобы з краін, якія ўдзельнічаюць у культурным напрамку Creative Europe (усе ЕС і асацыяваныя краіны). Пяць катэгорый: Shared Histories, Heritage for Dialogue, Living Heritage, Cross-Border Cooperation and Shared Narratives, Next Generation Youth Engagement and Education. 💶 Прыз: 10 000 EUR Grand Prix у кожнай з пяці катэгорый. ⏳ Ддл: 31 ліпеня, 23:59 CEST. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
709