cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Більше
Рекламні дописи
9 924
Підписники
-124 години
-137 днів
-2930 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Фото недоступнеДивитись в Telegram
⁉️Як выказаць салідарнасць? Надрукуй цішотку ці плакат! 14 ліпеня — тры гады, як старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч знаходзяцца за кратамі. Палітзняволеным патрэбная наша падтрымка і неабыякавасць — вось як вы можаце яе праявіць: #️⃣ апублікуйце допіс ці здымак ў сацсетках у падтрымку праваабаронцаў з хэштэгам #FreeViasna 🙌🏼 зладзьце акцыю салідарнасці ў вашым горадзе, калі гэта бяспечна 👚 насіце цішоткі з выявамі праваабаронцаў. А каб выяўляць сваю салідарнасць з палітзняволенымі вясноўцамі было прасцей, мы дзелімся з вамі дызайнамі: 👕 макеты цішотак 🪧 макеты постараў *не для камерцыйнага выкарыстання
Показати все...
7
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Па вяртанні ў Беларусь затрымалі былую адміністратарку чата «Беларусы Tarnogaj» На «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што ўдзельнічала ў мітынгах, пакідала «негатыўныя каментары», а ў 2021 годзе з'ехала ў Польшчу, дзе ствары чат «Беларусы Tarnogaj» (Tarnogaj — адзін з раёнаў Уроцлава). Пасля яна перадала правы адміністратара іншаму чалавеку і вярнулася ў Беларусь, дзе і была затрымана. 🔗Хроніка палітычнага пераследу
Показати все...
🤬 59😡 6🙏 3👍 1🤷‍♂ 1👎 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
🗣«Абмежаванне ў перадачы гігіенічных пракладак жанчынам — простае самавольства», — юрыст «Вясны» пра новыя змены ў калоніях У Беларусі 12 ліпеня набыў моц Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Змены закранулі і Крымінальна-выканаўчы кодэкс — асноўны дакумент аб правах і абавязках асуджаных. Дзякуючы новаўвядзенням улады спрабуюць стварыць і без таго невыносныя ўмовы ў месцах пазбаўлення волі. Напрыклад, цяпер асуджаных змогуць адпраўляць у штрафныя ізалятары не на 10 сутак, а на 15. Пры гэтым некаторых палітвязняў і так бесперапынку ўтрымліваюць там па некалькі месяцаў запар. Юрыст «Вясны» Павел Сапелка прааналізаваў новы закон і распавёў, якія змены чакаюць асуджаных да пазбаўлення волі, пра магчымасць гадзінных спатканняў па відэазванку, схілення да прызнання віны і адыёзныя змены, што абмяжоўваюць жанчын у атрыманні пракладак. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115744
Показати все...
🤬 27😱 6👍 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
У «спіс тэрарыстаў» унеслі «юбілейнага» 450-га беларуса Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ трох чалавек. Сярод іх жыхар Баранавічаў Яўген Кладоў, былы ўчастковы Яўген Ціханаў, а таксама 63-гадовы Сяргей Шэлег. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1190 чалавек, з іх 450 — беларусы. ⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
Показати все...
🤬 37 4👎 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў У яго трапілі: 📍Telegram-каналы і чаты «Одно окно. Помощь беларусам и беларускам», «Tamashevich_War», «WHITE LIVES MATTER», «NSDAP Archive», «Чат Беларусь LIVE»; 📍Instagram старонкі «gorzl», «pachramiejeu», «dereviashki_palki», «dicht_pappe», «natalyabasaliga», «bsffreedom», «zhive.belarus», «kostet1985»; 📍Відэа «Дневники 1945 года.Последние записи.Йозефа Геббельса(аудиокнига)»; 📍Сайт orsha.еu; 📍Youtube-канал «Будзьма Беларусамi»; 📍Старонка ў Threads, Viber, Dzen, LiveJournal праекту «Это Минск, детка»; 📍Facebook-старонка «Иван Бардашевич»; 📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Олег Давыдов», «Михаил Металыч», «Юрий Кнышев», «мой лунинец», «микашевичиРБ», «РОМАН ЛЕВИН», «Старый Лунин», «Сябры сацыял-дэмакратыi»; 📍TikTok-старонкі «scorpion», «Латушка i рух За Свабоду», «nil_la2», «Artyom», «Veselyj», «nash_minsk», «scorpion1808053», «Правда Беларуси», «legal_initiative_belarus», «belpahonia», «АНДРЮХА 2», «Арцём Юр,евiч», «Сапраўдны Беларус», «sens.belarus».
Показати все...
12🤡 6🤯 4🤬 4👎 1
🌿«Мы дасюль вымушаныя жыць, думаючы пра нашах сяброў за кратамі»: вясноўцы правялі акцыю салідарнасці з калегамі Акцыя салідарнасці са зняволенымі сябрамі «Вясны» адбылася напярэдадні трэцяй гадавіны з дня брутальнага затрымання старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста арганізацыі Уладзіміра Лабковіча 14 ліпеня 2021 года. Лідары арганізацыі знаходзяцца за кратамі амаль 1100 дзён. У цэнтры Вільні сабраліся праваабаронцы, прадстаўнікі грамадскіх рухаў і актывісты, каб выказаць падтрымку калегам і ў чарговы раз звярнуць увагу на масавыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, наяўнасць вялікай колькасці палітвязняў і тыя нечалавечыя ўмовы, у якіх яны вымушаныя адбываць пакаранне за сваю дзейнасць.
«Сёння мы сабраліся разам, каб нагадаць аб тым, што зараз, у гэтую хвіліну ў Беларусі ў калоніях нізашто сядзяць выбітныя беларускія праваабаронцы, актывісты, дзеячы, нашыя сябры і калегі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115741
Показати все...
32💔 13👍 3😁 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
«Еўрарадыё»: вядомы беларускі суддзя Аляксандр Сырыца апынуўся за кратамі за стварэнне баскетбольнага чата Пра гэта стала вядома «Еўрарадыё». Яго затрымалі ў студзені 2024 году, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Сырыца раней лічыў, што прыезд у Беларусь не звязаны з вялікімі рызыкамі. На мяжы затрымалі таксама і ягоную жонку (яна адсядзела суткі). А ўдзельнікаў чата выклікалі на допыт. Аляксандр Сырыца на працягу многіх гадоў быў адным з найлепшых баскетбольных арбітраў Беларусі. Судзьдзя FIBA ​​з 2005 года. У 2019 годзе разам з калегамі Сырыца падаў у суд на федэрацыю баскетбола, прайграў і патрапіў у чорны спіс. Жыў у Аўстраліі, займаўся бізнэсам, часта бываў ва Украіне. Адзначым, што 16 студзеня КДБ прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» фонд «Fund of Belarus Friend LTD» — тады паведамлялася, што дачыненне да яго ме грамадзянін Беларусі Аляксандр Сырыца.
Показати все...
🤬 53👎 2👍 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
📍Балючая менструацыя! Шукаем жанчын, якія адбывалі адміністратыўны арышт, знаходзіліся ў СІЗА ці месцах пазбаўлення волі Калі ласка, распавядзіце праваабаронцам — @zvarot96 — пра тое, як вы спраўляліся з болем.
Показати все...
30💔 6👍 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
❗️Мастаку Івану Вярбіцкаму дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Ён падаў апеляцыйную скаргу Іван — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня прызналі вінаватым адразу па некалькіх крымінальных артыкулах і асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі. Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4. У 2022 годзе яго асудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк. 8 траўня ў Барысаве Івана зноў асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 КК. Суддзя Людміла Зінкевіч прызначыла яму яшчэ 2 гады зняволення. Мінскі абласны суд 26 ліпеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Івана. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі. 💌Падрымаць Івана: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Вярбіцкаму Івану Францавічу 💻Напісаць анлайн
Показати все...
🤬 59😢 7👍 1👎 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Беларуса затрымалі за падтрымку Украіны ў чат-рулетцы — сілавікі прымусілі сказаць пра «любімую Расію» Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі жыхара Мінска. Мужчына выказаў падтрымку Украіне і сказаў, што падтрымаў бы Полк Каліноўскага. Сярод іншага, на «пакаяльным відэа» мужчыну прымусілі сказаць, што ён «нагаварыў гадасцей пра нашу суседку Расію, якую я вельмі люблю».
Показати все...
🤬 55😡 11 2👍 1👎 1🤮 1
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.