Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
Ir al canal en Telegram
АБА — пляцоўка для аб’яднання беларусаў ЗША. Падзеі, навіны, культура, падтрымка! Афіша беларускіх мерапрыемстваў у Амэрыцы: https://linktr.ee/aba.together Сувязь: info@aba-together.org 💥АБА прызнана экстрэмісцкім фармaваньнем рэжымам у Беларусi.
Mostrar más332
Suscriptores
+124 horas
+27 días
+1030 días
Archivo de publicaciones
✒️ Albee Foundation — рэзідэнцыі ў #ЗША для пісьменнікаў(-ц) і візуальных мастакоў(-чак), зіма-вясна 2027
Edward F. Albee Foundation існуе, каб даваць пісьменнікам(-цам) і візуальным аўтарам(-кам) час і прастору для працы без перашкод. Цэнтр адкрыты амаль круглы год і прымае да чатырох чалавек адначасова — кожны(-ая) атрымлівае асобны пакой з уласнай ваннай і асобную працоўную студыю.
Можна падавацца #пісьменнікі(-цы) — #паэты(-кі), #празаікі, #драматургі(-ні), аўтарам(-кам) нон-фікшн — і візуальным мастакам(-чкам) з любой краіны.
💲 Прапануецца: пражыванне; рэзідэнтам(-кам) з ЗША — стыпендыя 2500 USD, замежным рэзідэнтам(-кам) — кампенсацыя пацверджаных выдаткаў да 2500 USD.
Наступны набор на summer/fall residencies:
• Адкрыццё падачы: 11 студзеня 2027.
• Дэдлайн: 15 лютага 2027.
⏳ Ддл: 14 верасня, 23:59 ET.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🔮 Серыя відэа-лекцыяў пра беларускую міталёгію
Запрашаем на наш YouTube-канал дзе выходзіць новая серыя лекцыяў-гутарак пра беларускую міталёгію ад мастачкі, літаратурнай дзеячкі і дасьледчыцы Тацьцяны Калач.
Шэсьць тэмаў, якія адкрываюць іншы бок знаёмых вобразаў і паданьняў:
🕯 Сьмяротныя прыкметы, павер'і й іх тлумачэньні
🕯 Дзяды — як памерламу патрапіць да жывых і адзначыць сьвята разам
🕯 Традыцыйны сьветапогляд беларусаў у беларускай міфалёгіі
🕯 Малавядомыя нячысьцікі ў беларускай міталёгіі
🕯 Вадзянік і Русалкі
🕯 Беларуская Ягіня: персаніфікацыя жанчыны
Будзем вельмі ўдзячныя за камэнтары і падабайкі.
❗️YouTube АБА прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі
👍 Анлайн-кавярня ТБМ запрашае!
Таварыства беларускай мовы запускае вераснёўскую анлайн-кавярню.
Хочаце размаўляць па-беларуску і знаёміцца з новымі людзьмі?
Анлайн-кавярня - гэта прастора для жывых гутарак.
Як гэта працуе:
✔️ вам падбіраюць суразмоўцу на тыдзень;
✔️ вы дамаўляецеся пра зручны час і фармат размовы;
✔️ і размаўляеце адну гадзіну! Кожны тыдзень - новы чалавек.
Геаграфія суразмоўцаў: Польшча, Германія, Літва, Францыя, ЗША, Нідэрланды, Партугалія, Албанія, Беларусь, Ягіпет, Сербія, Чэхія, Аргентына, Балгарыя, Фінляндыя, Швецыя, Ізраіль.
Удзельнічаюць людзі ва ўзросце ад 18 да 63.
Удзел вольны. Каб далучыцца, пішыце спадарыні @mmake_me_laugh.
📆 Дата: з 1 верасня
📍Месца: анлайн
4 рэзідэнцыі ад Art Omi у #ЗША
→ Art Omi — некамерцыйны цэнтр сучаснага мастацтва ў мястэчку Гент у штаце Нью-Ёрк, заснаваны ў 1992 годзе. Асобны фокус Art Omi — на міждысцыплінарным абмене, эксперыменце і ідэі, што мастацтва можа перасякаць эканамічныя, палітычныя і культурныя межы.
✦✦✦
🎨 Art Omi: Artists
Праграма для візуальных мастакоў(-чак), саўнд-мастакоў(-чак), перформераў(-ак) і тых, хто працуе з social practice. Мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу.
💵 Прапануюць: жыллё, індывідуальную студыю, харчаванне. Плюс стыпендыі 500–2000 USD з транспартным грантам — на большасць разглядаюць аўтаматычна.
⏳ Ддл: 14 верасня.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🏛 Art Omi: Architecture
Праграма для архітэктараў(-ак), якія хочуць развіць уласны некамерцыйны праект.
Падавацца могуць спецыялісты(-кі) з мінімум 5 гадамі практыкі пасля атрымання ліцэнзіі або M.Arch.
🤝 Прапануюць: асобнае жыллё, працоўнае месца, харчаванне.
⏳ Ддл: 1 кастрычніка.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
💃 Art Omi: Dance
Праграма для харэографаў(-ак) і танцоўшчыкаў(-ц), якія хочуць працаваць у калабарацыі з іншымі ўдзельнікамі(-цамі). Фокус рэзідэнцыі — на сумеснай працы і абмене.
🤝 Прапануюць: жыллё, працоўную прастору, харчаванне.
⏳ Ддл: 1 кастрычніка.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🎶 Art Omi: Music
Праграма для музыкаў і кампазітараў(-ак) любых жанраў. Прымаюць толькі індывідуальныя заяўкі.
🤝 Прапануюць: жыллё, рэпетыцыйныя прасторы, харчаванне і трансфер ад станцыі Hudson.
⏳ Ддл: 1 кастрычніка.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Repost from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🎒Беларусы сабралі ўжо амаль 10 тысяч еўра для дзяцей палітвязняў!
Фонд BYSOL працягвае збіраць сродкі, каб дапамагчы дзецям палітвязняў пайсці ў дзіцячы садок ці школу з тым, што трэба: адзеннем, абуткам, канцылярыяй, заплечнікамі. Гэта простыя рэчы, без якіх цяжка адчуваць сябе нароўні з іншымі.
Падтрымка разлічаная на сем'і палітзняволеных, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш чым тры месяцы (у тым ліку на «хіміі»), былых палітзняволеных з дзецьмі, якіх вызвалілі пасля 1 студзеня 2024 года.
👉 Падтрымаць збор па спасылцы
25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закону - гэты дзень многія беларусы лічаць сапраўдным Днём Незалежнасьці.
27 ліпеня 1990 году была прынятая сама Дэклярацыя аб суверэнітэце, і да 1996 году менавіта гэтую дату сьвяткавалі як Дзень Незалежнасьці.
22 жніўня 1991, падчас спробы дзяржпераварота ў СССР, дэпутаты БНФ скарысталіся момантам і падрыхтавалі шэраг ключавых законапраектаў. Праз некалькі дзён доўгіх дэбатаў, 25 жніўня, Вярхоўны Савет прыняў іх прапановы і фактычна абвясьціў незалежнасьць Беларусі.
У 1995–96 гадах Лукашэнка скасаваў бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоню як дзяржаўныя сымбалі і перанёс афіцыйны Дзень Незалежнасьці на 3 ліпеня.
Сёньня Беларусь не зьяўляецца незалежнай дзяржавай - у ёй пануе дыктатарскі рэжым і расейскі ўплыў. Таму мы разам працуем дзеля таго, каб Беларусь урэшце стала сапраўды незалежнай і свабоднай.
+5
🇺🇦 З Днём Незалежнасьці, Украіна!
Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы віншуе Ўкраіну і ўкраінцаў з Днём Незалежнасьці.
Незалежнасьць - гэта права народу самому вырашаць, якой будзе ягоная краіна, захоўваць сваю мову і культуру, абіраць сваю будучыню і абараняць яе.
Шмат гадоў Украіна змагаецца за гэта права ва ўмовах расейскай агрэсіі. І мы верым, што Ўкраіна будзе свабоднай, незалежнай і мірнай.
Для AБA падтрымка Ўкраіны - гэта ня толькі словы салідарнасьці. Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы - адзіная беларуска-амэрыканская арганізацыя, якая зьяўляецца сяброўкай American Coalition for Ukraine. Мы лічым важным быць часткай амэрыканскай супольнасьці, якая падтрымлівае Ўкраіну і яе права на свабоду і незалежнасьць.
Жадаем Украіне перамогі, міру і магчымасьці будаваць сваю будучыню без вайны.
Слава Ўкраіне! 🩵💛
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
📚 Кніжны клуб ТБМ абмяркуе "Пентаквантар" анлайн
У сераду, 26 жніўня, кніжны клуб Таварыства беларускай мовы ладзіць анлайн-сустрэчу.
Гэтым разам абмяркуюць раман Арцёма Шуканава "Пентаквантар".
Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёта.
З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.
Калі жадаеце абмеркаваць гэты твор у цёплым сяброўскім коле на роднай мове - далучайцеся да адмысловага чата.
Удзел вольны.
📆 Дата: 26 жніўня ў 20.00 (час мінскі, гэта 19.00 па Варшаве і 20.00 па Вільні)
📍Месца: чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы
🚀 Адна з самых чытаных кніг апошніх месяцаў - і мы хочам, каб яна загучала па-беларуску.
Project Hail Mary Эндзі Ўіра заняла 7-е месца сярод самых чытаных кніг на Goodreads за травень–ліпень.
І гэта сапраўды ўражвае: у кнігі 4,51 з 5 на Goodreads і больш за 1,8 мільёна ацэнак.
🎬 Нядаўна гісторыя ўжо выйшла на вялікі экран з Раянам Гослінгам у галоўнай ролі.
Магчыма, вы ўжо паглядзелі фільм. А можа, спачатку хочаце прачытаць кнігу.
І вось тут у нас добрая навіна: мы можам дапамагчы, каб «Праэкт Авэ Марыя» выйшаў па-беларуску.
Зараз зьбіраем сродкі на рэдагаваньне, дызайн і друк беларускага выданьня.
Калі вам таксама хочацца мець такія кнігі па-беларуску - падтрымайце збор.
Нават невялікі данат дапамагае.
Дзякуй усім, хто падтрымлівае беларускія кнігі. 🤍
АБА віншуе Натальлю Гардзіенку і Лявона Юрэвіча з выхадам новай кнігі - «Кнігі нэкралёгаў».
826 старонак - гэта гісторыя 70 гадоў жыцьця беларускай эміграцыі, сабраная праз некралёгі, памінальныя карткі, успаміны й даведачныя матэрыялы.
За тэкстамі пра памерлых паўстаюць жывыя людзі - іх сяброўствы, праца, падарожжы, сустрэчы, жарты й мары. Кніга захоўвае тое, што магло б застацца толькі ў чыёйсьці памяці.
Выданьне зьяўляецца працягам «Кнігі могілак: Беларускія пахаваньні ў сьвеце» і прысьвечанае памяці Зьмітра Саўкі.
❤️ Шчыра віншуем аўтараў і дзякуем за гэтую вялікую працу дзеля захаваньня гісторыі беларусаў замежжа!
🛒 Замовіць можна ў Kniharnia kamunikat
📖 Пачытаць артыкул Віялеты Кавалёвай пра «Кнігу нэкралёгаў» у «Будзьма беларусамі!»
ABA ў сацсетках:
📘 Facebook · 📸 Instagram · ▶️ YouTube
(прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі)
🙋♀️ Анлайн-размова пра беларускую міфалогію з Таццянай Калач
У суботу, 22 жніўня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з мастачкай і даследчыцай беларускай міфалогіі Таццянай Калач "Беларуская Ягіня: персаніфікацыя жанчыны".
Баба Яга - персанаж, знаёмы нам з казак і фільмаў. Але ці ёсць істотныя адрозненні ў беларускай Бабы Ягі?
Пагутараць пра спляценне вобразаў звычайнай жанчыны і яе дэманізацыю ў грамадстве.
Паспрабуюць прасачыць: адкуль з'явіўся вобраз страшнай вядзьмаркі?
Разгледзяць:
🔹 трансфармацыю абраду - ад "перапякання дзіцяці" да людаедства
🔹 дэманізацыю адзіноты і "постменструальны сіндром" грамадства
🔹 сакральныя і лінгвістычныя кантэксты - ад "ведаць" да "вядзьмаркі"
Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы ўнізе.
📆 Дата і час: 22 жніўня ў 12.00 (час па Н'ю-Ёрку, гэта 9.00 па Сан-Францыска і 18.00 па Варшаве)
📍Месца: зум
Repost from Беларуская музыка
Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive!
👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць любімыя песні і павесяліцца. Гэта будзе топ!
https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g
❤️І не забывайцеся падтрымліваць праект і музыкантаў, калі ў вас ёсць такая магчымасць
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы, даражэнькія!
Repost from Беларуская музыка
Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive!
👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць любімыя песні і павесяліцца. Гэта будзе топ!
https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g
❤️І не забывайцеся падтрымліваць праект і музыкантаў, калі ў вас ёсць такая магчымасць
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы, даражэнькія!
🏅Democracy Service Medal for Ales Bialiatski!
ABA congratulates Ales Bialiatski on being awarded the Democracy Service Medal by the National Endowment for Democracy (NED) this fall, in recognition of his decades-long commitment to advancing freedom, human rights, and democracy in Belarus.
Ales Bialiatski has endured imprisonment and persecution for standing up to authoritarian rule, documenting human rights abuses, and defending those whose fundamental rights have been denied.
We congratulate Ales on this well-deserved recognition of his extraordinary courage, resilience, and unwavering commitment to a free and democratic Belarus.
Вітаем новага сябра Галоўнай Управы АБА Зьміцера Кулініча.
Мы вельмі рады, калі да нашай супольнасьці далучаюцца новыя беларусы.
Бо АБА - гэта ня толькі арганізацыя. Гэта людзі, якія знаёмяцца, падтрымліваюць адзін аднаго і разам робяць нешта важнае для Беларусі і беларускай супольнасьці ў ЗША.
Дзякуй, што далучыліся!
Сардэчна вітаем у АБА!
А як бы адказалі на апытанку Пруста самыя вядомыя беларусы ў сьвеце?
Што было б, калі б Арына Сабаленка, Аляксандар Лукашэнка і Сьвятлана Ціханоўская запоўнілі знакамітую анкету Пруста?
ШІ паспрабаваў адказаць на гэтае пытаньне. 🤖
У новым артыкуле на сайце Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы «Беларусы і Пруст» Вячаслаў Бортнік ня толькі працягвае свой незвычайны праект, у якім вядомыя беларусы адказваюць на пытаньні Пруста, але і праводзіць маленькі экспэрымэнт са штучным інтэлектам.
📖 Чытайце новы артыкул Вячаслава Бортніка «Беларусы і Пруст» на сайце АБА.
🏡 MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіны
Можна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны і любога паходжання, на любым этапе практыкі — у #архітэктура, #кіно і #відэа, міждысцыплінарных мастацтвах, #літаратура, музычнай кампазіцыі, #тэатр і візуальных мастацтвах. Калектывы да 12 чалавек таксама могуць падацца.
🤝 Прапануецца: студыя, жыллё і харчаванне; а пасля таго, як вам ужо далі стыпендыю MacDowell, можна прасіць дадатковую стыпендыю да 1500 USD і кампенсацыю дарогі (па фінансавай патрэбе).
💳 Узнос за падачу заяўкі: 30 USD. Можна запытаць fee waiver.
🔤 20 жніўня, 14:00 EST — інфармацыйная сустрэча ў Zoom.
⏳ Ддл: 10 верасня, 23:59 EST.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
