Aсацыяцыя беларусаў у Амэрыцы
Open in Telegram
АБА — пляцоўка для аб’яднання беларусаў ЗША. Падзеі, навіны, культура, падтрымка! Афіша беларускіх мерапрыемстваў у Амэрыцы: https://linktr.ee/aba.together Сувязь: info@aba-together.org 💥АБА прызнана экстрэмісцкім фармaваньнем рэжымам у Беларусi.
Show more337
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+230 days
Posts Archive
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі стваральнікам оптагенетыкі. Гэта амерыканец Карл Дайсерот і яго нямецкія калегі Петэр Хегэман і Георг Нагель.
Оптагенетыка — методыка даследавання працы нервовых клетак, заснаваная на ўкараненні ў іх мембрану спецыяльных іённых каналаў, якія рэагуюць на ўзбуджэнне святлом.
🏙 Loeb Fellowship — 57 500 USD і цэлы год у Harvard для тых, хто змяняе гарады
Harvard Graduate School of Design штогод запрашае да 10 прафесіяналаў і прафесіяналак з усяго свету: на акадэмічны год яны адыходзяць ад штодзённай працы, вучацца ў Harvard і MIT, ездзяць у навучальныя паездкі і вызначаюць, куды рухацца далей.
◉ Калі: з сярэдзіны жніўня 2027 да выпускной цырымоніі 2028 года.
🗝 Падавацца могуць урбаністы(-кі), архітэктары(-кі), дызайнеры(-кі), мастакі(-чкі) публічнага мастацтва, журналісты(-кі), актывісты(-кі) і іншыя, чыя праца змяняе забудаванае і прыроднае асяроддзе на карысць людзей, — з досведам ад 8 гадоў.
Для мастакоў(-чак) ёсць асобны трэк з Harvard ArtLab — з уласнай студыяй.
⏳ Ддл: 5 студзеня 2027, 23:59 ET.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Запрашаем на сустрэчу ў Zoom з Арцёмам Шуканавым, аўтарам рамана «Пентаквантар» 📚✨
«Пентаквантар» — жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей. Раман трапіў у шорт-ліст прэміі Гедройца і намінаваны на прэмію імя Алеся Адамовіча 🏆
📅11 кастрычніка
19:00 Варшава
13:00 Нью-Ёрк
10:00 Сан-Францыска
🔗 Спасылка на Zoom
Facebook event
🇺🇸 Беларусы Амэрыкі, далучаймася да збору на выданьне дзьвух кнігаў Змітра Дашкевіча.
❤️ Гісторыя пра каханьне, веру і надзею, якія мацнейшыя за турэмныя муры.
🔗 Спасылка на збор на BySol: https://bysol.org/be/іnіtіatіves/dashkіevіchy_books/
Давайце разам падтрымаем збор BySol на выданьне дзьвюх кніг Зьмітра на аснове ягоных турэмных лістоў да жонкі і дзяцей.
За час зьняволеньня, з сакавіка 2023 па верасень 2025 году, Зьміцер напісаў больш за 1500 лістоў да Насты.
У іх — турэмныя выпрабаваньні, боль разлукі, перажываньні за сям’ю, роспач і надзея. Але перадусім гэта гісторыя пра тое, як вера ў Бога і любоў да самых блізкіх дапамагаюць чалавеку выстаяць нават у самых цяжкіх абставінах.
📖 Кнiга «Як я без цябе? Лісты да жонкі» — шчырае сьведчаньне пра жыцьцё за кратамі, каханьне, разлуку і чаканьне сустрэчы.
📖 Кнiга «Псальмы і казаньні» — духоўныя разважаньні, вершы і лірычныя перажываньні Божага Слова, сям’і і пакутаў.
Гэтыя кнігі — ня толькі асабістая гісторыя сям’і Дашкевічаў, і важнае сьведчаньне нашай беларускай гісторыі, якое мы мусім захаваць для будучых пакаленьняў.
🎯 Мэта збору — €10 000
На друк дзьвюх кніг агульным накладам 1000 асобнікаў.
З вашай падтрымкай кнігі могуць пабачыць сьвет ужо напрыканцы восені.
Кожны данат — гэта ўнёсак у захаваньне нашай памяці, беларускай літаратуры і галасоў людзей, якія прайшлі праз турму.
Падтрымайма выданьне любой даступнай сумай і падзяліцеся гэтым зборам зь сябрамі!
❤️ Дапаможам гісторыі каханьня, веры і нязломнасьці пабачыць сьвет!
🔗 Спасылка на збор: https://bysol.org/be/іnіtіatіves/dashkіevіchy_books/
#ЗьміцерДашкевіч #НастаДашкевіч #БеларусыЗША #БеларускаяЛітаратура #ПадтрымайБеларускае #BelarusіanDіaspora
Repost from N/a
🍉 Анлайн-кавярня - гэта штотыднёвыя размовы па-беларуску з новымі людзьмі з усяго свету.
🐙 Кожны тыдзень ты атрымліваеш новага суразмоўцу. Вы дамаўляецеся пра час і робіце адзін відэасазвон на 1 гадзіну ў любы дзень тыдня.
💛 У нас есць удзельнікі з 24 краін.
🍄 Удзельнічаюць людзі ва ўзросце ад 18 да 63.
🎁 Размаўляем толькі па-беларуску, нават калі з памылкамі.
💌 Навошта далучацца?
- каб не адчуваць сябе самотна
- каб знайсці сяброў у розных краінах
- каб ужываць беларускую мову ў жыцці
🍬 Хочаш далучыцца? Напішы @mmake_me_laugh
👨🎓 Анлайн-лекцыя "Шакавальнае мастацтва. Memento mori"
У суботу, 26 верасня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-лекцыю мастачкі Таццяны Калач "Шакавальнае мастацтва. Memento mori".
Смерць заўсёды была часткай чалавечай культуры - і мастацтва не стала выключэннем. Але што адбываецца, калі мастакі не проста разважаюць пра смерць, а ператвараюць яе ў арт-аб’екты?
Падчас лекцыі пагавораць:
👉 пра гісторыю чалавечай цікавасці да смерці;
👉 пра гісторыю таксідэрміі;
👉 пра сучасных мастакоў і мастачак, якія ствараюць шакавальныя арт-аб’екты;
👉 пра метафары і сэнсы такога мастацтва;
👉 і галоўнае: ці варта ствараць мастацтва, прысвечанае смерці?
⚠️ Увага: у лекцыі будзе ўразлівы візуальны кантэнт, звязаны з тэмай смерці, цела і таксідэрміі.
Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы ўнізе.
📆 Дата і час: 26 верасня ў 12.00 (час па Н'ю-Ёрку, гэта 9.00 па Сан-Францыска і 18.00 па Варшаве)
📍Месца: зум
🔥 ЮРЫ СТЫЛЬСКІ — ТУР ПА ЗША І КАНАДЗЕ!
Беларускі панк-рок перасякае акіян! 🤘
Лідар легендарнага гурта «Дай Дарогу!» Юры Стыльскі выпраўляецца ў вялікі тур па ЗША і Канадзе!
Гэта больш, чым канцэрты. Гэта сустрэчы беларусаў, якіх раскідала па ўсім свеце, але якіх па-ранейшаму аб'ядноўваюць музыка, родная мова і любоў да Беларусі.
Улюбёныя хіты, жывы гук, шалёная энергетыка і песні, якія сталі саўндтрэкам беларускага супраціву!
ВОСЕНЬ 2026 | ДАЙ ДАРОГУ!
Дата Горад
26 верасня Дэнвер 🇺🇸
27 верасня Вашынгтон, DC 🇺🇸
2 кастрычніка Осцін 🇺🇸
3 кастрычніка Сан-Дыега 🇺🇸
9 кастрычніка Сіэтл 🇺🇸
10 кастрычніка Сан-Францыска 🇺🇸
11 кастрычніка Сакрамэнта 🇺🇸
17 кастрычніка Чыкага 🇺🇸
18 кастрычніка Філадэльфія 🇺🇸
24 кастрычніка Нью-Ёрк 🇺🇸
25 кастрычніка Бостан 🇺🇸
29 кастрычніка Манрэаль 🇨🇦
1 лістапада Таронта 🇨🇦
4 лістапада Атава 🇨🇦
🎟 Інфармацыю пра сустрэчу ў вашым горадзе шукайце ў анонсах мясцовых суполак.
Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і перадавайце навіну беларусам у сваіх гарадах!
❤️🔥 Сустрэнемся там, дзе гучыць беларуская музыка!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! 🤍❤️🤍
#ЮрыСтыльскі #ДайДарогу #BelarusianTour2026 #BelarusiansInUSA #BelarusiansInCanada
🖤 Шакавальнае мастацтва. Memento mori.
Запрашаем на онлайн-лекцыю беларускай мастачкі Тацьцяны Калач.
Сьмерць заўсёды была часткай чалавечай культуры — і мастацтва не стала выключэньнем. Але што адбываецца, калі мастакі не проста разважаюць пра сьмерць, а ператвараюць яе ў арт-аб’екты?
Падчас лекцыі пагаворым:
— пра гісторыю чалавечай цікавасьці да сьмерці;
— пра гісторыю таксідэрміі;
— пра сучасных мастакоў і мастачак, якія ствараюць шакавальныя арт-аб’екты;
— паспрабуем разабрацца ў метафарах і сэнсах такога мастацтва;
— і абмяркуем галоўнае пытаньне: ці варта ствараць мастацтва, прысвечанае сьмерці?
⚠️ Увага: у лекцыі будзе ўразьлівы візуальны кантэнт, зьвязаны з тэмай сьмерці, цела і таксідэрміі. Калі вы адчуваеце, што такая тэма можа быць для вас цяжкай або непрыемнай, лепш устрымацца ад прагляду.
📅 26 верасьня
🕕 18:00 — Польшча
🕛 12:00 — Нью-Ёрк
🕘 09:00 — Сан-Францыска
💻 Zoom
👉 Facebook event
Repost from Наша Ніва
Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку
Вера расказала @zerkalo_io пра сваю працу, офіс на Манхэтэне, тое, ці шмат пацукоў на станцыях метро і чаму яе калегі ў захапленні ад мінскага метрапалітэна.
https://nashaniva.com/405242
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405242
Святлана Ціханоўская азнаёмілася са справаздачай пра дэпартацыі беларусаў са ЗША
Дэлегат Каардынацыйнай рады 4-га склікання і сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Глеб Івашкевіч прадставіў Святлане Ціханоўскай справаздачу арганізацыі Belarusian Refugee Support (BRS) пра дэпартацыі грамадзян Беларусі са Злучаных Штатаў.
Паводле дадзеных Іміграцыйнай і мытнай службы ЗША (ICE), з 1 кастрычніка 2024 года па 5 жніўня 2026 года зафіксаваны 71 выпадак дэпартацыі беларусаў. Справаздача заснавана на афіцыйнай статыстыцы ICE, атрыманай па запыце ў адпаведнасці з Законам аб свабодзе інфармацыі (FOIA) і апублікаванай праектам Deportation Data Project.
Беларуская дыяспара ў ЗША і BRS уважліва сочаць за сітуацыяй і дапамагаюць тым, хто ў выпадку вяртання ў Беларусь можа сутыкнуцца з палітычна матываваным пераследам.
BRS стала супрацоўнічае з юрыдычнай камандай Офіса Святланы Ціханоўскай і разам з ёй працуе над найбольш складанымі справамі.
Глядзіце новы выпуск "З намі цікАВА" з сяброўкай АБА і лідаркай беларусаў Сан Францыска Надзеяй Нортан.
https://youtu.be/fstSStstQJ4?is=TY79_dnEJId7k_0h
👍 Анлайн-лекцыя "Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары"
У аўторак, 22 верасня, "Годна"
запрашае на анлайн-лекцыю "Восеньскае раўнадзенства ў беларускім традыцыйным календары".
Пагавораць пра святы і традыцыі, якія адзначаліся блізка да восеньскага раўнадзенства, і сімволіку замыкання Зямлі на зіму.
Пра ўсё раскажа фалькларыстка Алена Ляшкевіч. Лекцыя стане ўводзінамі да яе новага аўтарскага курса пра беларускі традыцыйны каляндар.
Удзел вольны, будуць удзячныя за данаты. Далучайцеся ў адпаведны час на ютуб-канале суполкі.
📆 Дата і час: 22 верасня ў 20.00 (час мінскі, гэта 20.00 па Вільні і 19.00 па Варшаве)
📍Месца: анлайн
Repost from Наша Ніва
«Спачатку мы пяць дзён запар пілі піва, а потым пайшлі ў студыю». Беларусы стварылі панк-гурт у Амерыцы і запісалі альбом па-беларуску
Гурт 5051 пачынаў ў Нью-Ёрку з кавераў на песні Макса Каржа, а цяпер выпусціў беларускамоўны альбом. У складзе гурту — хлопцы з усходняй Беларусі. Саліст Іван Шлык расказаў, як з'явіўся гурт і чаму музыкі перайшлі з рускай на беларускую.
https://nashaniva.com/403270
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403270
+7
Belarusian Refugee Support (BRS) — валанцёрская ініцыятыва падтрымкі беларусаў, якія ўжо знаходзяцца ў ЗША і для якіх вяртанне ў Беларусь небяспечнае па палітычных матывах.
👉 Калі вы ці вашы знаёмыя ў ЗША сутыкнуліся з міграцыйнымі працэдурамі — захавайце гэты пост і перашліце яго тым, каму ён можа спатрэбіцца.
🚨Калі ласка, звярніце ўвагу: BRS не замяняе адваката і не з'яўляецца юрыдычнай фірмай.
🍂🍳 Беларускі восеньскі пікнік у Вашынгтоне!
У наступную нядзелю, 27 верасня, беларусы Вашынгтона і наваколляў запрашаюць усіх на традыцыйны Восеньскі Пікнік! 😋
Файная магчымасць пабачыцца з сябрамі, пазнаёміцца з новымі людзьмі, насалодзіцца беларускай мовай і непаўторнай атмасферай.
Гасцей чакае музычны сюрпрыз - выступ лідара гурта «Дай Дарогу» Юрыя Стыльскага.
Працуе фармат BYOB: прыносьце штосьці да агульнага стала і напоі, якія самі будзеце ўжываць.
Захапіце з сабою раскладныя паходныя крэслы (таксама не пашкодзяць некалькі раскладных сталоў). Не забудзьцеся таксама гульні і забавы - футбол, бадмінтон, што заўгодна!
Уваход вольны, і можна заданаціць на выдаткі.
📆 Дата: 27 верасня
⏰ Час: з 15.00 да 20.00 (час мясцовы)
📍Месца: 4 Lake Christopher Ct, Rockville, MD
Repost from Реальная Беларусь
Беларусы, оказавшиеся в США, нередко сталкиваются с проблемами с документами, иммиграционными процедурами и просто не знают, куда обращаться за помощью.
Для таких случаев и появился проект Belarusian Refugee Support (BRS). Его создали, чтобы помогать беларусам разобраться в сложных ситуациях, подготовить необходимые документы и понять, какие шаги предпринимать дальше.
Помощь бесплатная, проект работает на волонтёрской основе.
Если вам или вашим знакомым это может пригодиться — сохраните и передайте дальше.
🔗 belsupport.org
📱ᴛɢ |📱 ʏᴛ | 📱 ᴛᴛ | 📱 sʜ|📱ᴛᴛʟ
