uk
Feedback
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Відкрити в Telegram

Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online Даслаць анонс @sekktor_admin Навіны @sekktor_news Кам'юніці @sekktor_chat Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost

Показати більше
4 373
Підписники
-124 години
-37 днів
+930 день
Архів дописів
🎪 The New Circus Factory — #рэзідэнцыя | #Францыя → AY-ROOP / Le Milieu запрашае 3 цыркавых мастакоў(-чак) і / або канструкт
🎪 The New Circus Factory — #рэзідэнцыя | #Францыя → AY-ROOP / Le Milieu запрашае 3 цыркавых мастакоў(-чак) і / або канструктараў(-ак), сцэнографаў(-ак) на 21-дзённую рэзідэнцыю ў Rennes Métropole. Тэма рэзідэнцыі — Reuse: (Re)making for Circus. Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць, як у сучасным цырку можна выкарыстоўваць матэрыялы, якія ёсць паўсюль: паперу, кардон, пластык, лёгкі метал, тэкстыль, перапрацаванае дрэва, дэталі ровараў і іншыя даступныя рэсурсы. ◉ Калі: 28 лістапада — 18 снежня 2026. ◉ Падавацца могуць: • Індывідуальныя заяўнікі(-цы) або калектывы да 3 чалавек • Юрыдычныя рэзідэнты(-кі) краін Creative Europe, акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый і дэпартаментаў. Прапануецца: • Майстэрня для канструявання з абсталяваннем • Рэпетыцыйная сцэна і цыркавы намёт • Кантакты лакальных ініцыятываў і арганізацый, якія працуюць з паўторным выкарыстаннем матэрыялаў • Ментарская падтрымка ад спецыяліста(-кі) па паўторным выкарыстанні і прафесіянала(-кі) ў сферы перфарматыўных мастацтваў • Пражыванне на месцы ў асобных пакоях • Абеды ў сталовай Le Milieu з аўторка да пятніцы • Доступ да абсталяванай супольнай кухні • Тэхнічная падтрымка • 900 EUR на чалавека • Пакрыццё дарогі • Магчымыя дадатковыя даплаты за экалагічнае падарожжа, візу, дзяцей да 18 гадоў, accessibility needs і іншыя выпадкі. Рэзідэнцыя даступная для мастакоў(-чак) з інваліднасцю і людзей з патрэбамі ў даступнасці. Ддл: 3 ліпеня. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Neighbourhood Trialogue — восеньская школа для маладых лідараў і лідарак з Польшчы, Украіны і Беларусі | #Польшча → Mieroszew
Neighbourhood Trialogue — восеньская школа для маладых лідараў і лідарак з Польшчы, Украіны і Беларусі | #Польшча → Mieroszewski Centre запрашае на Neighbourhood Trialogue — восеньскую школу для маладых людзей з Польшчы, Украіны і Беларусі, якія хочуць лепш разумець Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, яе гісторыю, сучасныя выклікі і адносіны паміж суседнімі грамадствамі. ◉ Калі: 20–25 верасня 2026 ◉ Для каго: студэнты(-кі), дактаранты(-кі), выпускнікі(-цы), маладыя #даследчыкі/-цы, #журналісты/-кі, #актывісты/-кі і людзі, уцягнутыя ў грамадскае жыццё. • Людзі ва ўзросце 18–35 гадоў • Удзельнікі(-цы) з Польшчы, Украіны і Беларусі Праграма ўключае: • Лекцыі, варкшопы, дыскусіі і сімуляцыйныя гульні • Аналіз розных інтэрпрэтацый гісторыі і іх уплыву на сучасныя канфлікты памяці • Працу з кагнітыўнымі і моўнымі скажэннямі ў грамадска-палітычным аналізе • Размовы пра тое, як мова ўплывае на ўспрыманне рэальнасці • Аналіз механізмаў дэзынфармацыі і расійскай прапаганды • Сустрэчы з даследчыкамі(-цамі), былымі дыпламатамі(-камі), апазіцыйнымі дзеячамі(-камі) і прадстаўнікамі(-цамі) грамадзянскай супольнасці • Размовы пра трансфармацыю, грамадзянскую супольнасць і супраціў аўтарытарызму ў рэгіёне. Прапануецца: • Пражыванне • Харчаванне • Навучальныя матэрыялы • Кампенсацыя дарогі да 300 EUR — толькі квіткі 2 класа • Сертыфікат пасля завяршэння праграмы. Ддл: 30 чэрвеня. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🎭 Young Europe V: Artist in Residence — дзве рэзідэнцыі для тэатральных творцаў | #Кіпр, #Германія → European Theatre Conven
🎭 Young Europe V: Artist in Residence — дзве рэзідэнцыі для тэатральных творцаў | #Кіпр, #Германія → European Theatre Convention запрашае тэатральных творцаў на пачатку шляху да ўдзелу ў праграме Young Europe V: Artist in Residence. Праграма прапануе дзве рэзідэнцыі ў дзяржаўных тэатрах Кіпра і Германіі. Адабраныя ўдзельнікі(-цы) далучацца да творчых і адукацыйных каманд, пазнаёмяцца з працоўнымі метадамі тэатра ў іншай краіне і змогуць падзяліцца ўласным досведам. 1️⃣ Cyprus Theatre Organisation | Нікасія, Кіпр *️⃣Патрэбуецца свабоднае валоданне грэчаскай і англійскай мовамі. ◉ Калі: да 6 тыдняў у перыяд з 25 студзеня да 25 красавіка 2027. Шукаюць тэатральнага(-ую) педагога(-іню), які(-ая): • Далучыцца да заключнага этапу рэпетыцый • Будзе ездзіць разам з трупай у школы • Дапаможа рэалізаваць адукацыйную праграму вакол спектакля • Стане часткай каманды, якая паказвае пастаноўку ў школах Кіпра. Пастаноўка даследуе клопат як актыўную практыку, заснаваную на эмпатыі, адказнасці і салідарнасці. Патрабаванні: • Досвед распрацоўкі і правядзення тэатральна-адукацыйных праграм • Досвед суправаджэння спектакляў для паказу ў класах • Базавыя тэхнічныя навыкі для падтрымкі паказаў • Cвабоднае валоданне грэчаскай і англійскай мовамі. 2️⃣ Badisches Staatstheater Karlsruhe | Карлсруэ, Германія Шукаюць асістэнта(-ку) рэжысёра, які(-ая) таксама цікавіцца тэатральнай адукацыяй, для працы над спектаклем Ganzkörperparty / Full-Body Party. Пастаноўка для школьнага класа даследуе цела, мову, гендарныя ролі і тое, як словы ўплываюць на наша ўспрыманне сябе. ◉ Калі: 11 лістапада – 20 снежня 2026, 40 дзён. Патрабаванні: • Цікавасць да тэатра для маладой аўдыторыі і фармату спектакля ў класе • Веданне квір-дыскурсаў, асабліва тэм, звязаных з транс*досведам • Гатоўнасць працаваць з антыдыскрымінацыйнымі падыходамі • Адукацыя або практычны досвед у тэатральнай педагогіцы • Досвед або моцная цікавасць да працы асістэнтам(-кай) рэжысёра. Мовы: • Англійская — не ніжэй за сярэдні ўзровень • Базавая размоўная нямецкая будзе перавагай • Сам спектакль напісаны і будзе паказвацца па-нямецку Прапануецца для абедзвюх рэзідэнцый: • Да 400 EUR на дарогу ад месца пражывання да тэатра • Пражыванне, арганізаванае тэатрам • Суткавыя за фактычны перыяд знаходжання — максімум за 42 дні • Дадатковая фінансавая падтрымка ад тэатра — 500 EUR • Уключэнне ў творчую і адукацыйную каманду пастаноўкі. Пра Young Europe V: Young Europe V: Life Stories — міжнародны праект European Theatre Convention, у якім удзельнічаюць дзевяць тэатраў. Праект завершыцца прэзентацыяй, сцэнічнымі чытаннямі і дыскусіяй з драматургамі(-інямі) падчас ETC International Theatre Conference 2027. Ддл: 28 чэрвеня, 12:00 (CET). 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🎭 The Polyphonic Pulcinella — рэзідэнцыя для творцаў у сферы перфарматыўных мастацтваў | #Італія → Teatro dell’Osso ETS запр
🎭 The Polyphonic Pulcinella — рэзідэнцыя для творцаў у сферы перфарматыўных мастацтваў | #Італія → Teatro dell’Osso ETS запрашае на рэзідэнцыю ў Teatro TRAM у Неапалі. Праект The Polyphonic Pulcinella прысвечаны Пульчынеле — персанажу італьянскай commedia dell’arte — і яго еўрапейскім аналагам: Punch, Polichinelle, Kasperl, Petrushka ды іншым масачным і трыкстэрскім традыцыям. Цягам рэзідэнцыі ўдзельнікі(-цы) разам створаць новы шматмоўны спектакль, выкарыстоўваючы тэатральную антрапалогію, фізічны тэатр, працу з маскай, Grammelot і метад Canovaccio. Вынікам стане публічны паказ у Teatro TRAM. ◉ Для каго: творцы ў сферы перфарматыўных мастацтваў з досведам ад 3 гадоў. • Юрыдычныя рэзідэнты(-кі) краін Creative Europe, акрамя Італіі. ◉ Калі: 1-28 красавіка 2027. Фармат: 1️⃣ Даследаванне і паглыбленне • Майстар-класы па commedia dell’arte • Даследаванне гістарычных мясцін Неапаля • Параўнальныя варкшопы пра еўрапейскія трыкстэрскія традыцыі. 2️⃣ Калектыўнае стварэнне • Распрацоўка шматмоўнай драматургіі • Праца метадам Canovaccio і праз Grammelot • Даследаванне сучасных тэм ідэнтычнасці і ўстойлівасці. 3️⃣ Пастаноўка • Інтэнсіўныя рэпетыцыі • Штодзённае ментарства • Праца з рытмам, узаемадзеяннем і мастацкай якасцю. 4️⃣ Публічная праграма • Адкрытыя рэпетыцыі • Фінальны публічны паказ • Размовы і планаванне магчымых будучых супрацоўніцтваў. Прапануецца: • Поўная мастацкая і ментарская падтрымка • Структураваная праграма рэзідэнцыі • Пражыванне прыкладна за 500 м ад Teatro TRAM • Супольная кухня і агульныя прасторы • Доступ да сцэны, рэпетыцыйных залаў, тэхнічнага абсталявання і вытворчых магчымасцей тэатра • Каардынатар(-ка) рэзідэнцыі для лагістычнай і адміністрацыйнай падтрымкі • Суткавыя 30 EUR за кожны дзень • Падтрымка дарогі — 400 або 800 EUR у залежнасці ад адлегласці • Магчымыя дадатковыя даплаты за экалагічнае падарожжа, візу або сямейныя абставіны. Ддл: 30 чэрвеня. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🎓 Стыпендыі для пакрыцця выдаткаў на пражыванне для беларускіх студэнтаў і студэнтак у Літве і Чэхіі ад EU4Belarus | #Літва,
🎓 Стыпендыі для пакрыцця выдаткаў на пражыванне для беларускіх студэнтаў і студэнтак у Літве і Чэхіі ад EU4Belarus | #Літва, #Чэхія → У межах праграмы Education for Belarusians адкрыты конкурс стыпендый для беларускіх студэнтаў і студэнтак, якія вучацца або паступаюць на вочную форму навучання ў Літве ці Чэхіі. ◉ Для каго: студэнты(-кі) бакалаўрыяту, магістратуры і інтэграваных праграм, якія вучацца або паступаюць ва ўніверсітэты Літвы ці Чэхіі. Падавацца могуць: • Цяперашнія або былыя грамадзяне(-кі) Беларусі • Студэнты(-кі), якія пачалі вочнае навучанне ў Літве або Чэхіі не раней за 2020/2021 навучальны год • Тыя, хто мае запрашэнне на залічэнне на 2026/2027 навучальны год • Заяўнікі(-цы), якія былі адлічаныя з універсітэта ў Беларусі • Тыя, хто сам(-а) або чый блізкі член сям’і сутыкнуўся з пагрозамі ці пераследам па палітычных матывах • Былыя ўдзельнікі(-цы) SALT, якія пераходзяць на больш высокую ступень адукацыі або паспяхова працягваюць навучанне на той жа праграме. Прапануецца: • Стыпендыя 650 EUR у месяц. Да 10 выплат за навучальны год — у залежнасці ад акадэмічнага календара • Падтрымка да 2 акадэмічных гадоў • Выплаты могуць працягвацца да канца 2027/2028 навучальнага года, калі студэнт(-ка) не завершыць, не спыніць і не прыпыніць навучанне раней. Ддл: 7 ліпеня, 23:59 (EET / UTC+3). 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

TRACE — праграма мастацкіх даследаванняў і рэзідэнцый пра памяць, вайну і перамяшчэнне → Camera a Sud, Forgotten Children of
TRACE — праграма мастацкіх даследаванняў і рэзідэнцый пра памяць, вайну і перамяшчэнне → Camera a Sud, Forgotten Children of War Association і The 4th Block запрашаюць мастакоў(-чак) да ўдзелу ў праграме TRACE — Transnational Routes for Artistic Circulation of European Memory. Праграма даследуе, як сучаснае мастацтва можа працаваць з памяццю, вайной, вымушаным перамяшчэннем, экалагічнымі крызісамі і калектыўным досведам, які фарміруе сённяшнюю Еўропу. ◉ Для каго: #мастакі/-чкі, якія жывуць у краінах-удзельніцах праграмы Creative Europeякія і працуюць з #візуальнае_мастацтва, #фатаграфія, #кіно і #відэа, #саўнд-арт, #ілюстрацыя, графічнымі гісторыямі, падкастамі, аўдыяпрактыкамі і міждысцыплінарнымі фарматамі. Асноўныя тэмы: • Памяць і практыкі ўшанавання • Ідэнтычнасць • Вайна і яе наступствы • Міграцыя і вымушанае перамяшчэнне • Архівы і дакументальныя практыкі • Сувязь паміж мінулым і сучаснасцю • Экалагічныя і сацыяльныя трансфармацыі. Структура праграмы: 1️⃣ Даследчая і варкшоп-праграма Міжнароднае журы адбярэ 15 удзельнікаў(-ц), якія далучацца да трох праграм: • Боснія і Герцагавіна — ліпень / жнівень 2026 • Італія — кастрычнік 2026 • Украіна — анлайн-праграма Праграма ўключае: • Варкшопы і дыскусіі • Выезды на лакацыі • Сустрэчы з мясцовымі супольнасцямі і даследчыкамі(-цамі) • Працу з архівамі і матэрыяламі памяці • Калектыўнае мастацкае даследаванне. 2️⃣ Рэзідэнцыі Пасля даследчага этапу 6 мастакоў(-чак) будуць адабраныя для ўдзелу ў рэзідэнцыях TRACE увесну 2027 года: • Афлайн-рэзідэнцыі ў Італіі і Босніі і Герцагавіне • Анлайн-рэзідэнцыя, звязаная з Украінай 3️⃣ Выставы і дакументацыя Вынікі прадставяць праз: • Выставы ў Італіі, Босніі і Герцагавіне і Украіне • публічныя прэзентацыі • Лічбавы архіў TRACE Прапануецца: • Доступ да архіваў, даследчыкаў(-ц) і мясцовых супольнасцей • Ментарства і прафесійны абмен • Пакрыццё дарогі, пражывання і харчавання падчас праграмных актыўнасцей — у межах лімітаў Creative Europe • Сертыфікат удзелу • Прафесійная дакументацыя мастацкага даследавання і вынікаў. *Не прапануецца: • Штодзённы ганарар мастака(-чкі) падчас рэзідэнцыі • Тэхнічнае абсталяванне для стварэння прац Ддл: 18 чэрвеня. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Добрыя навіны: дэдлайнаў зноў няшмат! Таму сёння прапануем крыху адкласці заяўкі і расказаць нам пра вашае ўдалае партнёрства з бізнесам ✍️ Падрабязнасці Да 15 чэрвеня: 🗂 Даследчая анлайн-лабараторыя «Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015-2025» ад Open Muzej 🧵 Material Dialogues: Paper, Textiles and Contemporary Craft — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак | Грэцыя 📝 Yves Klein Research Grant #01 — даследчая стыпендыя пра спадчыну Yves Klein 🎭 Gradus II edition — праграма для маладых творцаў у сферы сцэнічных мастацтваў ад Reggio Parma Festival | Італія 🧩 Re:Create Europe 2026 — чатыры рэзідэнцыі і анлайн-праграма 🌿 Guandu International Nature Art Festival 2026 — рэзідэнцыя і фестываль прыроднага мастацтва | Тайвань Да 16 чэрвеня: 🇳🇱 Фінальны ддл: New media, перформансы, інсталяцыі для IDFA DocLab 🇯🇵 Рэзідэнцыі TOKAS Residency Programs 2027 | Токіа, Японія 🇫🇷 Low-Tech Projection Lab — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак | Францыя Да 17 чэрвеня: 🎪 CIRCUS LOOPS — праграма рэзідэнцый для творцаў сучаснага цырка Да 19 чэрвеня: 🎧 Ways of Listening — прыём творчых прац пра слуханне 🎤 Коўч-трэнінгі па публічных выступах ад Аляксея Бурносенкі: 19 чэрвеня, 18:00 — «Чорная рыторыка і абарона ад маніпуляцый» Да 21 чэрвеня: 🇩🇪 Between Bridges Residency 2027 — шасцімесячная рэзідэнцыя для прафесійных мастакоў і мастачак | Берлін, Германія навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Дзве магчымасці ад WeSA | Паўднёвая Карэя 1️⃣ WeSA Residency 2026 — 10-дзённая рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак на востраве
Дзве магчымасці ад WeSA | Паўднёвая Карэя 1️⃣ WeSA Residency 2026 — 10-дзённая рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак на востраве Jeju → WeSA запрашае на рэзідэнцыю ў Seonheul на востраве Jeju. Праграма прапануе 10 дзён для развіцця ідэй і стварэння новай працы ў кантэксце павольнага рытму вёскі. Удзельнікі(-цы), якія захочуць пасля рэзідэнцыі развіць свае ідэі ў завершаную працу, могуць атрымаць дадатковую падтрымку пасля асобнага разгляду. ◉ Для каго: #мастакі/-чкі з усяго свету і ўсіх дысцыплін. Падавацца могуць таксама творчыя каманды. ◉ Калі: 10-дзён са жніўня да снежня 2026. Канкрэтныя даты будуць узгодненыя з адабранымі ўдзельнікамі(-цамі). Прапануецца: • Працоўная прастора • Пражыванне • Стыпендыя каля 2 000 000 KRW / прыкладна 1 133 EUR. У суму стыпендыі ўваходзіць падтрымка авіяпералёту • Магчымасць падацца на дадатковую падтрымку для далейшай рэалізацыі працы пасля асобнага адбору. Ддл: 30 чэрвеня, 18:00 (KST). 🔗 Падаць заяўку 2️⃣ WeSA Festival 2026: UnTamed Sound — набор прац для праграмы 2026 → Тэма фестывалю — UnTamed Sound / «Непрыручаны гук». Арганізатары шукаюць мастацкія практыкі, якія не змяшчаюцца ў фіксаваныя катэгорыі, ставяць пад пытанне межы жанраў і прапануюць новыя падыходы да гуку, тэхналогій і перформансу. З 2014 года WeSA даследуе сувязі паміж музыкай і тэхналогіямі, мастацтвам і эксперыментам. ◉ Для каго: #саўнд_мастакі/-чкі, #музыкі, #аўдыявізуальныя_мастакі/-чкіі міждысцыплінарныя творцы. Падавацца можна з працамі ў сферах: • sound art • audiovisual art • electronic music • art + technology • іншыя эксперыментальныя і гібрыдныя фарматы. Прапануецца: • Ганарар за выступ • Магчымасць прадставіць працу ў праграме WeSA Festival 2026 (снежань 2026). Ддл: 31 ліпеня, 18:00 (KST). 🔗 Падаць заяўку навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Between Bridges Residency 2027 — шасцімесячная #рэзідэнцыя для прафесійных мастакоў і мастачак | #Берлін, #Германія → Праграм
Between Bridges Residency 2027 — шасцімесячная #рэзідэнцыя для прафесійных мастакоў і мастачак | #Берлін, #Германія → Праграма пройдзе са студзеня да чэрвеня 2027 года і будзе складацца з працоўнага перыяду, а таксама месячнай выставы або публічнай прэзентацыі. ◉ Калі: студзень - чэрвень 2027. Between Bridges — фонд, заснаваны Wolfgang Tillmans у 2017 годзе, які працуе з тэмамі гуманізму, салідарнасці і развіцця дэмакратыі, а таксама падтрымлівае мастацтва, правы LGBTQ+ і антырасісцкую дзейнасць. ◉ Для каго: прафесійныя #мастакі/-чкі, мастацкія дуэты і невялікія калектывы. Не могуць падавацца: • Cтудэнты(-кі), якія на момант падачы навучаюцца ва ўніверсітэце. Выключэнне: аспіранты(-кі) / удзельнікі(-цы) PhD-праграм могуць падавацца. Прапануецца: • Штомесячная стыпендыя 1 500 EUR. Памер стыпендыі не змяняецца ў залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў(-ц) у дуэце або калектыве • Дадатковы бюджэт 5 000 EUR на выставу або публічную прэзентацыю • Бясплатная працоўная і выставачная прастора • Studio visits з прадстаўнікамі(-цамі) прафесійнай сеткі Between Bridges • Інфармацыйная і камунікацыйная падтрымка фінальнай прэзентацыі. Ддл: 21 чэрвеня, 23:59 (CET). 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Earthrise 26 — Design for a Living Planet: #рэзідэнцыя для дызайнераў і дызайнерак | #Італія → Circolo del Design у Турыне за
Earthrise 26 — Design for a Living Planet: #рэзідэнцыя для дызайнераў і дызайнерак | #Італія → Circolo del Design у Турыне запрашае дызайнера(-ку) на трэцюю рэзідэнцыю Earthrise – Design for a Living Planet. Тэма 2026 года — clay-based materials: гліна, кераміка, earthenware і іх вытворныя як культурныя, экалагічныя і дызайнерскія рэсурсы для сучаснасці. Праграма прапануе глядзець на гліну не толькі як на матэрыял для функцыянальных аб’ектаў, але як на прастору для даследавання: матэрыю, якая захоўвае жэст, час, трансфармацыю, памяць і можа ствараць новыя дызайнерскія мовы. ◉ Для каго: #дызайнеры/-кі, творцы, якія працуюць з матэрыяламі, працэсамі, экалагічным пераходам, рамяством, публічным даследаваннем і новымі формамі дызайнерскай практыкі. Падавацца могуць заяўнікі(-цы), якія: • Маладзейшыя за 35 гадоў • Маюць міжнароднае вымярэнне ў сваёй практыцы: даследаванні, прафесійны досвед, калабарацыі, культурныя абмены, мабільнасць або ўдзел у транснацыянальных сетках і кантэкстах у Еўропе. Фармат: • Праца з мясцовымі дызайнерскімі і рамеснымі супольнасцямі, кампаніямі, даследчыкамі(-цамі) і міждысцыплінарнымі экспертамі(-камі) у Турыне і рэгіёне Piedmont • Site visits, абмены, варкшопы, ментарскія сесіі і hands-on эксперыменты з матэрыяламі • Ментарская падтрымка ад Designregio Kortrijk, BASE Milano і іншых партнёраў. ◉ Калі: • Рэзідэнцыя 5 кастрычніка – 3 снежня 2026 • Выстава 14 кастрычніка 2026 – люты 2027. Прапануецца: • Ганарар 1 500 EUR з VAT • Пакрыццё дарогі ў абодва бакі • Пражыванне • Праязны на грамадскі транспарт • Студыя 30 м² у Circolo del Design • Вытворчы бюджэт для стварэння выніку рэзідэнцыі да 3 000 EUR з VAT • Тэхнічная, лагістычная і арганізацыйная падтрымка. Ддл: 3 ліпеня. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Тры рэзідэнцыі ў O Castro Art Village | #Іспанія → O Castro Art Village запрашае на 30-дзённыя рэзідэнцыі ў Ribeira Sacra, Ga
Тры рэзідэнцыі ў O Castro Art Village | #Іспанія → O Castro Art Village запрашае на 30-дзённыя рэзідэнцыі ў Ribeira Sacra, Galicia, Іспанія. ◉ Калі: кастрычнік 2026. O Castro de Mourelos — закінутая сельская прастора ў Галісіі: восем каменных дамоў, два гектары лесу, руіны, лішайнікі на камені, вада побач і выразная акустычная атмасфера. Арганізатары шукаюць творцаў, якія змогуць працаваць з гэтым месцам як з матэрыялам — яго гісторыяй, ландшафтам, архітэктурай, гукам, памяццю і магчымымі будучынямі. Прапануецца для ўсіх трох рэзідэнцый: • 400 EUR на дарогу ў абодва бакі • 800 EUR на дарогу ў абодва бакі для адлегласцей ад 5 000 км • Суткавыя 30 EUR за кожны дзень рэзідэнцыі на ежу, мясцовы транспарт і асабістыя выдаткі • Пражыванне ў мэбляваным геадэзічным купале на тэрыторыі рэзідэнцыі. Купал можа быць прыватным або супольным — залежыць ад даступнасці • Ментарства і ўключэнне ў жыццё O Castro • Accessibility top-ups — па запыце. Ддл: 5 ліпеня. 1️⃣ Sound Artist in Residence — рэзідэнцыя для саўнд-мастакоў і мастачак → Прапануюць стварыць site-specific саўнд-інсталяцыю, звязаную з гэтым месцам, яго гісторыяй, архітэктурай, ландшафтам і гукавой памяццю. ◉ Для каго: #саўнд_мастакі/-чкі, #музыканты/-кі. Юрыдычныя рэзідэнты/-кі еўрапейскай краіны, акрамя Іспаніі. 2️⃣ Visual / Mixed-Media Artist in Residence — рэзідэнцыя для візуальных / mixed-media мастакоў і мастачак → Арганізатары прапануюць працаваць з гэтым месцам як з матэрыялам і стварыць пастаянную візуальную інсталяцыю, інтэграваную ў руіны вёскі. ◉ Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі, #mixed_media, #відэа, #фатаграфія, #інсталяцыя і гібрыдныя практыкі. Юрыдычныя рэзідэнты/-кі еўрапейскай краіны, акрамя Іспаніі. Праца павінна быць разлічаная на тое, каб застацца на месцы пасля завяршэння рэзідэнцыі. 3️⃣ Architect in Residence — рэзідэнцыя для архітэктараў і архітэктарак → Арганізатары запрашаюць даследаваць гэтае месца і прапанаваць прасторавую інтэрвенцыю, не сціраючы яго гісторыю. ◉ Для каго: #архітэктары/-кі, якія працуюць з руінамі, ландшафтам, vernacular construction, закінутымі сельскімі прасторамі, экалагічным аднаўленнем і будучыняй месцаў па-за гарадскім кантэкстам. Юрыдычныя рэзідэнты/-кі еўрапейскай краіны, акрамя Іспаніі. Вынік: • Задакументаваная прапанова прасторавай інтэрвенцыі • Гэта могуць быць чарцяжы, мадэлі, нататкі або іншы фармат, характэрны для вашай практыкі • Вынік застанецца часткай пастаяннага даследчага архіва O Castro і можа паўплываць на будучае развіццё месца. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🚀 BelTech 4.0 — must-go імпрэза на верасень, калі вы развіваеце стартап, кіруеце кампаніяй, шукаеце інвестараў, партнёраў аб
🚀 BelTech 4.0 — must-go імпрэза на верасень, калі вы развіваеце стартап, кіруеце кампаніяй, шукаеце інвестараў, партнёраў або новых кліентаў *️⃣ Рэзервуйце 25 верасня ў календары — у гэты дзень у Варшаве пройдзе BelTech 4.0, найбуйнейшая тэхналагічная канферэнцыя для беларускай бізнес-супольнасці за мяжой. → BelTech ствараўся як пляцоўка, дзе заснавальнікі(-цы) стартапаў, інвестары(-кі), прафесіяналы(-кі) з беларускай tech-дыяспары могуць аднавіць і пашырыць бізнес-сувязі, абмеркаваць выхад на новыя рынкі і далучыцца да міжнароднай экасістэмы. Сёлета арганізатары чакаюць: • 500+ удзельнікаў(-ц) з 15+ краін • 80% аўдыторыі — заснавальнікі(-цы) кампаній і C-level менеджары(-кі) • Міжнародных інвестараў(-к) і прадстаўнікоў(-ц) тэхналагічных кампаній. 💡 У праграме асноўнага дня — выступы, панэльныя дыскусіі і нетворкінг-сесіі, прысвечаныя росту бізнесу, інвестыцыям, міжнародным партнёрствам і новым рынкам. Пасля асноўнай праграмы ўдзельнікаў(-ц) чакае Networking Party. Канферэнцыя пройдзе на ангельскай мове. 🎟 Купіць квіток са зніжкай 10% па промакодзе SEKKTOR10. ⚡️ Важна! Набываючы квіток па гэтым кодзе, вы падтрымліваеце і сам праект sekktor!💜 #sekktor_promo навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Art Circle Slovenia & Italy 2026 — #рэзідэнцыя для прафесійных візуальных мастакоў і мастачак | #Славенія, #Італія → Art Circ
Art Circle Slovenia & Italy 2026 — #рэзідэнцыя для прафесійных візуальных мастакоў і мастачак | #Славенія, #Італія → Art Circle — міжнародны фестываль і сетка мастацкіх рэзідэнцый, якая працуе з 1997 года. Адзін з ключавых фарматаў праграмы — Art Embassy, спецыяльная форма мастацкай рэзідэнцыі. ◉ Для каго: прафесійныя #візуальныя_мастакі(-чкі) з усяго свету, якія працуюць з #жывапіс, #малюнак, #скульптура або #фатаграфія. Абавязковая фармальная мастацкая адукацыя: BFA, MFA або вышэй. ◉ Калі: • Рэзідэнцыя — 3–10 кастрычніка 2026 • Фінальная падзея — 9 кастрычніка 2026 • Фінальная выстава — 9 кастрычніка – 20 лістапада 2026. Прапануецца: • Бясплатнае пражыванне падчас рэзідэнцыі • Харчаванне падчас рэзідэнцыі • Бясплатная культурная праграма • Палотны 100 × 120 cm і 40 × 40 cm • Групавая выстава прац, створаных падчас рэзідэнцыі Абавязкі ўдзельнікаў(-ц): • Самастойна пакрыць дарогу да і ад Art Embassy • Арганізатары могуць дапамагчы з пошукам фінансавання праз дыпламатычную амбасаду ў Славеніі • Самастойна забяспечыць спецыфічныя мастацкія матэрыялы: фарбы, пэндзлі, інструменты, клей і інш. • Штодзённа прысутнічаць у студыі з 15:00 да 17:30, калі прастора адкрытая для публікі • Перадаць працы, створаныя падчас рэзідэнцыі, у ART CIRCLE Collection. Ддл: 25 чэрвеня. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Лабараторыя крытычнага мыслення ад ініцыятывы «Адчуй» | #Вільнюс, #Літва Медыя, прапаганда і сацсеткі кожны дзень спрабуюць у
Лабараторыя крытычнага мыслення ад ініцыятывы «Адчуй» | #Вільнюс, #Літва
Медыя, прапаганда і сацсеткі кожны дзень спрабуюць уплываць на нашы рашэнні і меркаванні. Запрашаем на штосуботні інтэнсіў (3 сустрэчы), дзе мы будзем вучыцца чытаць паміж радкоў і выкрываць медыяманіпуляцыі праз тэатральны інтэрактыў.
◉ Калі: • 27 чэрвеня, 12:00–17:00 • 4 ліпеня, 12:00–17:00 • 11 ліпеня, 12:00–17:00 Падчас лабараторыі ўдзельнікі(-цы) будуць: • Разбіраць свежыя фэйкі, стэрэатыпы і мову варожасці ў СМІ • Пабіць практыкаванні на развіццё суб’ектнасці і крытычнага аналізу • Працаваць з тэатральнымі інтэрактыўнымі метадамі • Ствараць супольны інтэрактыўны перформанс. Калі збярэцца вялікая каманда, 11 ліпеня адбудзецца публічны паказ, дзе гледачы і глядачкі змогуць разам з удзельнікамі(-цамі) змяняць ход падзей на сцэне. 🔗 Зарэгістравацца навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🎪 Imaginarius 2027 — перфарматыўныя праекты ў публічнай прасторы | #Партугалія → Imaginarius запрашае мастакоў і мастачак, к
🎪 Imaginarius 2027 — перфарматыўныя праекты ў публічнай прасторы | #Партугалія → Imaginarius запрашае мастакоў і мастачак, калектывы і арганізацыі падавацца з праектамі для праграмы Imaginarius 2027 — міжнароднага фестывалю перфарматыўных мастацтваў у публічнай прасторы ў Santa Maria da Feira, Партугалія. Падавацца можна з праектамі ў сферах: #тэатр, #танец, #музыка, цырк, #перформанс, інтэрвенцыя, #інсталяцыя, new media, міждысцыплінарныя практыкі; праекты, якія спалучаюць розныя мовы і працуюць з нестандартнымі фарматамі Праекты павінны: • Мець выразную сувязь з публічнай прасторай • Працаваць з публічнай прасторай не толькі як з фонам, але як з актыўным матэрыялам для стварэння • Быць прыдатнымі для паказу ў гарадскім кантэксце • Мець ясныя тэхнічныя і вытворчыя ўмовы • Быць даступнымі для паказу 20-22 траўня 2027 (мінімум 3 і максімум 5 паказаў падчас фестывалю). Можна падаваць праекты, якія ўжо мелі прэм’еру, і праекты на прасунутай стадыі распрацоўкі. Прапануецца: • Фінансавая падтрымка за паказ: 150 EUR на чалавека за кожны перформанс • Для інсталяцый: 200 EUR на чалавека за кожны дзень праграмы • Падтрымкі дарогі: 150 EUR на чалавека для праектаў з кантынентальнай Партугаліі • Падтрымкі дарогі: 400 EUR на чалавека для праектаў з іншых еўрапейскіх тэрыторый, а таксама з Madeira, Azores і Паўночнай Афрыкі (поўны спіс у PDF) • Падтрымкі дарогі: 1 200 EUR на чалавека для праектаў з іншых краін, не ўключаных у папярэднія спісы • Пражыванне ў twin rooms • Харчаванне для мастацкай каманды • Трансфер з / у Porto Airport для тых, хто прылятае самалётам • Тэхнічнае абсталяванне і падтрымка вытворчасці ў адпаведнасці з магчымасцямі пляцовак і тэхнічным райдарам • Уключэнне ў камунікацыю фестывалю: друкаваныя матэрыялы, лічбавыя платформы, прэса • Доступ да прафесійнай праграмы Imaginarius PRO і базы ўдзельнікаў(-ц). Ддл: 30 ліпеня. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Конкурс на выданне навуковых манаграфій ад Scholars for Belarus і Skaryna Press → Мэта конкурсу — падтрымаць выданне новых да
Конкурс на выданне навуковых манаграфій ад Scholars for Belarus і Skaryna Press → Мэта конкурсу — падтрымаць выданне новых даследчых прац у сацыяльных і гуманітарных навуках. Асабліва заахвочваюцца да ўдзелу маладыя навукоўцы і навукоўкі, якія хочуць апублікаваць першую кнігу або доктарскую дысертацыю. Падтрымліваюцца: • Навуковыя працы ў сферы сацыяльных і гуманітарных навук • Манаграфіі, арыентаваныя як на шырокую грамадскую, так і на акадэмічную аўдыторыю • Арыгінальныя і раней неапублікаваныя даследаванні на беларускай або англійскай мове. Прапануецца: • Пакрыццё выдаткаў на рэдагаванне, карэктуру, вёрстку і друк • Выданне манаграфіі ў Skaryna Press. Ддл: 30 ліпеня. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🧬 Emergence Art+Science Fellowships — прыём новых мастацкіх працы для Emergence Festival 2027 | #Нідэрланды → Emergence at A
🧬 Emergence Art+Science Fellowships — прыём новых мастацкіх працы для Emergence Festival 2027 | #Нідэрланды → Emergence at All Scales (EAAS), The Science & Cocktails Foundation, Stichting Paradiso і NWA Route Kunst запрашаюць творцаў і калектывы прапанаваць новыя працы на тэму emergence — узнікнення складаных структур, паводзін і формаў з простых элементаў, лакальных узаемадзеянняў або мікраскапічных правілаў. Адабраныя праекты будуць распрацоўвацца ў дыялогу з даследчыкамі(-цамі) EAAS і ўпершыню будуць прадстаўленыя на Emergence Festival у Амстэрдаме ў чэрвені 2027 года. EAAS — нідэрландскі даследчы кансорцыум, які аб’ядноўвае даследчыкаў(-ц) у матэматыцы, фізіцы, астраноміі, хіміі і сумежных сферах. У фокусе — emergence на розных маштабах: ад квантавай прасторы-часу і ранняга Сусвету да гідрадынамікі, квантавай матэрыі, калектыўных паводзін, сацыяльнай сегрэгацыі, сетак і разумных матэрыялаў. ◉ Для каго: #мастакі/-чкі і калектывы, якія працуюць з #artscience, #візуальнае_мастацтва, #лічбавае_мастацтва, #кіно, #відэа, #дакументалістыка, #інсталяцыя, #скульптура, #перформанс, #тэатр, #танец, #музыка, #саўнд_арт і міждысцыплінарнымі формамі. Прапануецца: • Вытворчы бюджэт да 20 000 EUR з VAT на праект. У бюджэт трэба ўключыць усе выдаткі, неабходныя для стварэння і паказу працы на фестывалі: ганарары, матэрыялы, абсталяванне, рэпетыцыйныя прасторы, дарогу, пражыванне, мантаж, перформанс і іншыя выдаткі • Падтрымка ў дыялогу з даследчыкамі(-цамі) EAAS • Куратарская падтрымка ад Marijn Bril • Пры магчымасці — доступ да офіснай прасторы ва ўніверсітэтах • Прэм’ера гатовай працы на Emergence Festival у чэрвені 2027 • Магчымае ўключэнне ў лічбавую адукацыйную і мастацкую базу EAAS, каб праца мела далейшае публічнае жыццё. Ддл: 30 чэрвеня. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Прыём заявак працягнуты! 🗂 Даследчая анлайн-лабараторыя «Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015-2025» ад Open Muzej | #анлайн Новы ддл: 15 чэрвеня. 🔗 Падаць заяўку навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🌀 Dance Box Resident Program 2026 — рэзідэнцыя для творцаў у сферы перфарматыўных мастацтваў | #Японія → NPO DANCE BOX запра
🌀 Dance Box Resident Program 2026 — рэзідэнцыя для творцаў у сферы перфарматыўных мастацтваў | #Японія → NPO DANCE BOX запрашае на месячную рэзідэнцыю ў Shin-Nagata, Kobe City. Тэма праграмы 2026 года — “Archiving the Transformation of Art and Folk Performance in the Age of Cultural Mobility” / архіваванне трансфармацыі мастацтва і народнага перформансу ў эпоху культурнай мабільнасці. Праграма прапануе даследаваць, як міграцыя, мабільнасць і сустрэча розных культур уплываюць на мясцовыя культуры, народныя мастацтвы, лад жыцця і формы дыялогу. Вынікі рэзідэнцыі павінны быць захаваныя ў матэрыяльнай форме — напрыклад, у выглядзе zine, перформансу, інсталяцыі, відэапаказу, падзеі або artist talk. ◉ Для каго: #творцы, якія: • Працуюць у сферы performing arts або даследуюць тэмы, звязаныя з performing arts • Жывуць па-за Японіяй і не маюць японскага грамадзянства. ◉ Калі: прыкладна 2–30 лістапада 2026. Прапануецца: • Авіябілеты ў абодва бакі да 200 000 JPY (прыкладна 1 079 EUR) • Пражыванне • Транспарт у абодва бакі паміж Kansai International Airport і месцам пражывання • Суткавыя 5 000 JPY (27 EUR у дзень) • Пляцоўка і падтрымка каманды для фінальнай прэзентацыі • Матэрыяльныя выдаткі на даследаванне, стварэнне, перформанс або выставу — да 100 000 JPY (539 EUR), з кампенсацыяй паводле фактычных выдаткаў • Доступ да community centers, студый або іншых прастораў, якія падыходзяць праекту • Бясплатны доступ да танцавальных заняткаў і перформансаў DANCE BOX. Ддл: 3 ліпеня. 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

📸 The Stanley Greene Foundation Emerging Photographers Grant 2026–2027 — #грант для фатографаў і фатографак на пачатку шляху
📸 The Stanley Greene Foundation Emerging Photographers Grant 2026–2027 — #грант для фатографаў і фатографак на пачатку шляху → Грант у памеры 10 000 USD прызначаны для развіцця моцных візуальных гісторый і фотапраектаў з журналісцкім, візуальным і гуманістычным фокусам. Асаблівая ўвага надаецца фатографам(-кам) з недастаткова прадстаўленых і разнастайных супольнасцей, каб пашырыць доступ да рэсурсаў і магчымасцей для стварэння сваіх гісторый. ◉ Для каго: #фатографы/-кі, #фотажурналісты/-кі на пачатку прафесійнага шляху, якім патрэбная падтрымка для запуску або завяршэння значнага фотапраекта. Падавацца могуць: • Асобы ад 18 гадоў • Індывідуальныя аўтары(-кі) • Некалькі творчых партнёраў(-к), якія працуюць над супольным праектам Важна: • Студэнты(-кі) не могуць падавацца • Калі на момант падачы вы яшчэ студэнт(-ка), але скончыце навучанне да моманту прыняцця рашэння па гранце, падавацца можна • Адзін чалавек можа падаць толькі адну заяўку • Выявы, створаныя з дапамогай AI або machine learning, не прымаюцца • Заахвочваецца мультымедыйны падыход да праекта. Ддл: 1 ліпеня, 23:59 (EDT). 🔗 Даведацца больш навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!