sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
前往频道在 Telegram
Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online Даслаць анонс @sekktor_admin Навіны @sekktor_news Кам'юніці @sekktor_chat Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
显示更多4 410
订阅者
+124 小时
无数据7 天
+330 天
帖子存档
📸 Бясплатныя фотакансультацыі ў Варшаве
Fundacja Picture Doc разам з платформай FSh1 адкрылі восеньскі набор на індывідуальныя кансультацыі. Гэта частка трохгадовай праграмы Pogranicza («Памежжы»), якая збірае творчых людзей з розных супольнасцяў, каб знаёміцца і дзяліцца досведам.
◉ Калі: 28 лістапада, 13:00–16:00 (CET).
📷 Падавацца можа кожны(-ая), хто здымае або працуе з фатаграфіяй, — незалежна ад узроўню. Можна прыйсці з ідэяй, з праектам у працэсе або проста з пытаннямі.
🤝 Вас чакаюць 20 хвілін сам-насам з ментарам(-кай) на выбар — Łukasz Pawłowski, Яўген Атцецкі або Вольга Мжэльская. Даступны пераклад.
➕ Арганізатары(-кі) шукаюць праекты, якія хацелі б паказаць на выставе ў Pracownia Duży Pokój.
⏳ Ддл: 11 лістапада.
🔗 Зарэгістравацца
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥️ Шукаць магчымасці ў фатаграфіі на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Think Tank Gym: ад думкі да публічнай пазіцыі — праграма ад Кампуса палітычнай навукі
Кампус палітычнай навукі запрашае на месячны інтэнсіў пра тое, як правяраць факты і аргументы, пісаць аналітычныя тэксты (у тым ліку па-англійску), не губляцца ў вострым інтэрв'ю і будаваць свой экспертны вобраз.
👤 Для каго: беларусы і беларускі ва ўзросце 18–35 гадоў, якія:
• Цікавяцца грамадскімі і палітычнымі працэсамі ў Беларусі і думаюць пра будучыню краіны;
• Праяўляюць грамадзянскую, даследчую, медыйную або палітычную актыўнасць;
• Пачынаюць або плануюць кар'еру ў аналітычных цэнтрах, грамадскіх арганізацыях, медыя ці палітыцы;
• Хочуць навучыцца лепш аналізаваць, пісаць і прадстаўляць свае ідэі.
◉ Калі: 9 анлайн-заняткаў з 17 лістапада да 14 снежня.
⏳ Ддл: 10 лістапада.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Нагадваем пра нагадку, каб нагадаць: калі падпісацца на нашу рассылку сёння, ужо заўтра можна атрымаць ад нас ліст шчасця!💌
✦ Каб далучыцца, заходзьце на sekktor.online, гартайце ўніз да блока #KindReminder, пакідайце сваю пошту і выбірайце тэмы, якія вас цікавяць.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
+3
Чатыры магчымасці для шырокага кола творцаў — ад візуальных мастацтваў да тэкстаў, гуку і дызайну
✦✦✦
🏛 Assetto Fellowships — 10 000 GBP і 3–4 месяцы ў Warburg Institute у Лондане
Для творцаў з міждысцыплінарнай практыкай на любым этапе кар’еры: візуальныя мастацтвы, кіно, фатаграфія, кампазіцыя, дызайн, геймдэв, літаратура і іншае. Асабліва чакаюць тых, чыя праца звязаная з выявамі і культурнай гісторыяй, а таксама тых, каго за апошнія 10 гадоў не падтрымлівала лонданская інстытуцыя.
💰 Прапануюць: ганарар 10 000 GBP ≈ 11 600 EUR, да 1000 GBP на матэрыялы і магчымасць запытаць да 1500 GBP на даследчую паездку.
⏳ Ддл: 13 лістапада.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🇨🇳 Sixi AiR — рэзідэнцыя ў Нанкіне для аўтараў(-рак) з любой краіны
Падавацца можна з 18 гадоў, патрэбная англійская або кітайская. Тэмы 2027 года — міграцыя і памяць (Flux and Imprints) і тэкст на скрыжаванні літаратуры, гуку, музыкі і візуальнага мастацтва (Folds of Text). Рэзідэнцыя — вясной або восенню 2027 года.
🤝 Пакрываюць: дарогу ў абодва бакі, візу, страхоўку, жыллё, працоўную прастору і матэрыялы.
⏳ Ддл: 15 лістапада.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
✍️ Ruyò Journal — тэксты і візуальныя эсэ для нумара «Межы / Hudud»
Для мастакоў(-чак), пісьменнікаў(-ц), паэтаў(-к) і даследчыкаў(-ц). Падаваць можна эсэ, паэзію, прозу, візуальныя эсэ, гутаркі, пераклады і гібрыдныя формы — пра геаграфічныя, цялесныя, моўныя ці ўнутраныя межы. Нумар выйдзе на таджыкскай і англійскай мовах.
💰 Прапануюць: публікацыю і ганарар аўтарам(-ркам) абраных прац.
⏳ Ддл: 15 лістапада.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🇨🇳 A4 International Residency Program — 8 тыдняў у Чэнду для мастакоў(-чак), куратараў(-ак) і дызайнераў(-ак)
Візуальныя і сцэнічныя мастацтвы, музыка, кіно, саўнд-арт, архітэктура, куратарства, прадуктовы, fashion і інтэрактыўны дызайн. Чакаюць праектаў, якія працуюць з горадам і мясцовымі супольнасцямі. Рэзідэнцыі — вясной або восенню 2028 года.
💰 Прапануюць: жыллё і студыю, дарогу ў межах бюджэту і вытворчы грант 10 000 CNY ≈ 1283 EUR.
⏳ Ддл: 31 снежня.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🎭 Instytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego запрашае на Practice Sharing — адкрыты вечар, на якім восем творцаў пілотнай праграмы Spotlight прадставяць свае практыкі і мастацкія прапановы. І палова з рэзідэнтак(-ў) — нашы беларускія 🔥️️️️️️
◉ Калі: 13 лістапада, 18:00–22:00, Варшава.
Выступоўцы ад Беларусі:
• Марыя Бяльковіч;
• Жэня Давідзенка;
• Андрэй Новік;
• Сяргей Рылько.
А таксама:
• Olesia Nezhyvaya (Украіна);
• Victoria Myronyuk (Украіна);
• Rachel Karafistan (Вялікабрытанія);
• Romano Dautanac (Харватыя).
Праграма вечара:
• 18:00–18:30 — Адкрыццё;
• 18:30–19:00 — Куратарскі ўступ пра праграму Spotlight;
• 19:00–20:00 — Першы блок прэзентацый;
• 20:00–20:30 — Пачастунак;
• 20:30–21:30 — Другі блок прэзентацый;
• 21:30–22:00 — Нефармальная размова.
🤝 Рэгістрацыя праз email bilety@instytut-teatralny.pl.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥️ Шукаць магчымасці ў тэатры і сцэнічных мастацтвах на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Ноч паэтаў: дзе далучыцца да падзей памяці 28–31 кастрычніка
🇵🇱 Варшава
• 29 кастрычніка, 18:00 — вечар да Ночы паэтаў па-польску ў Літаратурным музеі імя Адама Міцкевіча (Rynek Starego Miasta 20)
• 29 кастрычніка, 19:00 — спектакль «Жоўты пясочак» паводле апавядання Васіля Быкава (ul. Puławska 114)
• 29 кастрычніка, 19:00–21:00 — вечар памяці ахвяраў сталінскага тэрору ў Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1)
• 30 кастрычніка, 16:00 — вечар салідарнасці з палітвязнямі ў X павільёне Варшаўскай цытадэлі (ul. Skazańców 25)
• 30 кастрычніка, 19:30 — канцэрт Вольнага хору (Krakowskie Przedmieście 68)
🇵🇱 Беласток
• 29 кастрычніка, 17:00 — паэтычная акцыя каля консульства Беларусі (skwer Wolnej Białorusi 1)
• 29 кастрычніка, 18:00 — спектакль «Чырвоны крыж» тэатра «Прыехалі» (Zmiana Klimatu, ul. Warszawska 6)
🇵🇱 Кракаў, 29 кастрычніка, 18:30 — чытанні Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай, канцэрт Фёдара Жывалеўскага (ul. Beera Meiselsa 18)
🇵🇱 Вроцлаў, 30 кастрычніка, 18:30 — вечарына да Ночы паэтаў (CUKR, ul. Ruska 46a)
🇵🇱 Гданьск, 30 кастрычніка, 19:00 — вечар «Немата і крыкі Мойшэ Кульбака» (ul. Elżbietańska 9)
🇵🇱 Люблін, 30 кастрычніка, 18:00 — вечарына ў «Baobab» (Krakowskie Przedmieście 39b)
🇵🇱 Познань, 31 кастрычніка, 19:00 — музычна-паэтычны вечар з лекцыяй і вольным мікрафонам у Barak Kultury (Al. Marcinkowskiego 21), рэгістрацыя: ilia@barakkultury.pl
🇱🇹 Вільнюс, 29 кастрычніка, 18:00 — тэатральна-музычная імпрэза, месца ўдакладняецца
🇱🇻 Рыга, 28 кастрычніка, 19:00 — лекцыя і кінапаказ (PowerUp Space, Merķeļa iela 21, 4-ы паверх)
🇪🇪 Талін, 29 кастрычніка, 18:00 — чытанні вершаў з удзелам Святланы Ціханоўскай у Беларускім доме (Pärnu mnt 6)
🇩🇪 Берлін, 29 кастрычніка, 19:30 — Ноч (не)расстраляных паэтаў у Literarisches Colloquium (Am Sandwerder 5)
🇺🇦 Кіеў, 29 кастрычніка, 19:00 — вечар з адкрытым мікрафонам
🇺🇦 Запарожжа, 31 кастрычніка — літаратурны вечар з адкрытым мікрафонам
🇫🇷 Парыж, 30 кастрычніка, 19:30 — чытанні і аповеды пра лёсы паэтаў (87 boulevard Exelmans)
🇩🇰 Капенгаген, 29 кастрычніка, 17:45 — малітва, свечкі і чытанне вершаў (Jesu Hjerte Kirke, Stenosgade 4A)
🇦🇲 Ерэван, 29 кастрычніка, 16:00 — акцыя памяці каля помніка Егішэ Чарэнцу
Спіс будзе папаўняцца: арганізатары(-кі) могуць дадаць сваю акцыю праз форму Офіса Святланы Ціханоўскай.
🔗 Спіс падзей — Офіс Святланы Ціханоўскай · Расклад — «Будзьма беларусамі!» · Мапа акцый
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
+1
Дзве магчымасці для творцаў сцэнічных мастацтваў на пачатку шляху 🎭
✦✦✦
🇵🇹 (re)union 2027: #strictlyworkinprogress — тыднёвая рэзідэнцыя ў Лісабоне для праектаў у працэсе
Лісабонскае біенале сцэнічных мастацтваў (re)union адбярэ тры незавершаныя працы ў сучасным танцы або міждысцыплінарнай практыцы.
◉ Падавацца могуць мастакі(-чкі), у якіх пакуль не больш за дзве прафесійныя працы.
💶 Прапануюць: 250 EUR на тыдзень на вытворчыя і штодзённыя выдаткі. Дарогу і пражыванне пакуль не гарантуюць, але арганізатары(-кі) гатовыя шукаць варыянты разам.
⏳ Ддл: 11 лістапада, 17:59 па Лісабоне.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🇩🇪 Theatertreffen International Forum 2027 — 18-дзённая стыпендыяльная праграма пры фестывалі нямецкамоўнага тэатра
Падавацца можна з любой сферы сцэнічных мастацтваў, асабліва з рэжысуры, акцёрскай працы, сцэнаграфіі і касцюма, драматургіі, тэксту, музыкі, відэа, перформансу, харэаграфіі і тэатральнай педагогікі. Арыентыр па ўзросце — 25–35 гадоў, але важнейшы этап развіцця.
🤝 Пакрываюць: квіткі на спектаклі, дарогу, пражыванне, харчаванне або суткавыя, страхоўку і візавы збор.
⏳ Ддл: 26 лістапада, 23:59 CET.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
John S. Knight Journalism Fellowships — дзевяць месяцаў у Стэнфардзе
◉ Калі: верасень 2027 – травень 2028.
🧭 Падавацца могуць журналісты(-кі) — штатныя ці фрылансеры(-кі), — людзі на аперацыйных і стратэгічных пасадах у медыя, а таксама супрацоўнікі(-цы) арганізацый, што падтрымліваюць журналістаў(-ак). Трэба мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу (вучоба і стажыроўкі не лічацца).
💰 Стыпендыя: 135 000 USD (≈ 116 000 EUR) на дзевяць месяцаў. Плюс навучанне і медыцынская страхоўка — таксама для мужа ці жонкі і дзяцей, калі едуць разам, — і дапамога з пошукам жылля.
⏳ Ддл: 2 снежня, 13:00 PST (22:00 CET).
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
NYFA правядзе пяць бясплатных анлайн-варкшопаў пра грошы, брэнд і аўтарскія правы
Варкшопы праводзіць New York Foundation for the Arts (NYFA), нью-ёркская некамерцыйная арганізацыя, якая з 1971 года падтрымлівае мастакоў(-чак). Сесіі ўваходзяць у NYFA Learning — адукацыйную праграму, якую сама NYFA называе глабальнай.
Партнёры NYFA — Northern Virginia Local Arts Agencies (NVLAA). Гэта аб'яднанне трох мясцовых агенцтваў мастацтваў: ArtsFairfax, Arlington Cultural Affairs Office і City of Alexandria Office of the Arts. NVLAA створана для мастакоў(-чак) і арганізацый Паўночнай Вірджыніі, але сесіі праходзяць анлайн. Паводле арганізатараў, за чатыры гады яны сабралі 12,565 ўдзельнікаў(-ц) з рэгіёна і па-за ім.
Тэматычны фокус сезона — грошы, правы і ўстойлівасць. Сесіі па чарзе арыентаваныя на мастакоў(-чак) і на адміністратараў(-ак), але, паводле арганізатараў, карысныя абедзвюм аўдыторыям. Законы, фонды і прыклады будуць пераважна амерыканскія.
Сесіі:
• 12 лістапада 2026 — аўтарскія правы: як абараніць свае працы ў эпоху штучнага інтэлекту;
• 14 студзеня 2027 — фінансавая пісьменнасць для адміністратараў(-ак) малых і сярэдніх арганізацый: як спалучаць уласны заробак з грантамі і планаваць бюджэт на сезон;
• 11 лютага 2027 — брэндынг для мастакоў(-чак) і адміністратараў(-ак): як сфармуляваць сваю творчую ідэнтычнасць;
• 4 сакавіка 2027 — як знайсці новыя крыніцы фінансавання для арганізацыі;
• 18 сакавіка 2027 — дыверсіфікацыя даходаў для творцаў.
Кожная сесія доўжыцца паўтары гадзіны і пачынаецца ў 18:00 па Варшаве.
🔗 Анонс сезона і рэгістрацыя · Анонс NYFA
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🔬 akno e.V. шукае каардынатара(-ку) праектаў для беларускіх навукоўцаў
Academic Network Eastern Europe (akno e.V.) — нямецкая няўрадавая арганізацыя. Яе беларуская каманда будуе ўстойлівыя інстытуцыі для акадэмічнай супольнасці ў выгнанні і вядзе праект Scholars for Belarus.
🎓 Каго шукаюць: людзей з вышэйшай адукацыяй, беларускай або рускай мовай на ўзроўні носьбіта(-кі), нямецкай або англійскай ад C1 і досведам працы ў еўрапейскім акадэмічным асяроддзі. Адпавядаеце не ўсім патрабаванням? Арганізацыя ўсё роўна раіць падавацца — для іх галоўнае матывацыя і гатоўнасць браць адказнасць.
💶 Умовы: 20 гадзін на тыдзень з гнуткім графікам і магчымасцю часткова працаваць з дому, аплата паводле нямецкай тарыфнай сеткі TVöD 10 за палову стаўкі, кантракт да канца 2027 года (магчымы і фрыланс).
◉ Пачатак працы: 1 снежня 2026 года.
Матывацыйны ліст і рэзюмэ — адным PDF на bewerbung.bel@akno.network.
⏳ Ддл: 8 лістапада.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥 Шукаць вакансіі на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🌱 BOOSTER — праграма візітаў і абмену досведам для беларускіх актывістаў(-ак)
Фармат выбіраеце пад свой запыт: study visit, peer-to-peer exchange, shadowing, idea lab ці project co-creation. Краіны — Беларусь, Літва, Польшча, Грузія, Малдова, Арменія ды іншыя (калі гэта абгрунтавана).
🙋 Для каго: актывісты(-кі), кіраўнікі(-цы) і топ-менеджмент АГС, лідары(-кі) супольнасцяў і сола-актывісты(-кі) — з зарэгістраваных і незарэгістраваных арганізацый. Галоўная ўмова: вы жывяце ў Беларусі (трэк BOOSTER ROOTS) або за мяжой, але працуеце з супольнасцямі ў краіне (трэк BOOSTER BRIDGE).
🤝 Праграма пакрывае транспарт, пражыванне і харчаванне, а для замежных візітаў — яшчэ візу і медыцынскую страхоўку.
⏳ Ддл: 2 лістапада.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Добрай раніцы! На гэтым тыдні закрываюцца 29 магчымасцяў — збіраем іх па днях.
✦ Панядзелак, 26 кастрычніка (7):
◦ Ljubljana Art Weekend — вакансія Artistic Director фестывалю, Любляна;
◦ CURRENT | AI Futures Lab — кар'ерная лабараторыя для жанчын у этычным ШІ, Берлін;
◦ V2_ Crash Course in Internet & Society — набор варкшопаў і інтэрвенцый, Ратэрдам;
◦ ONX Seeds 2026 — інкубацыя art&tech-прататыпаў, Афіны · 1 000–5 000 EUR.
✦ Аўторак, 27 кастрычніка (3):
◦ Invisible Cartographies — рэзідэнцыя пра нейраразнастайнасць, Партугалія · 1 200 EUR;
◦ SheLeads — афлайн-курс для беларусак, Варшава, другі паток;
◦ Беларускія кінапраекты на EFM Берлінале 2027 — пітчынг і нетворкінг, Берлін.
✦ Серада, 28 кастрычніка (1):
◦ Mieroszewski Centre — навуковая стыпендыя для даследчыкаў(-ц) да 40 гадоў, Польшча · 8 000 PLN.
✦ Чацвер, 29 кастрычніка (2):
◦ WeWiem — 🌐 бясплатныя варкшопы: асертыўнасць, падаткі, самапрасоўванне · да 18:30;
◦ ArtPower Belarus — гранты на творчыя праекты · 3 000–35 000 EUR.
✦ Пятніца, 30 кастрычніка (8):
◦ Matsu Biennial 2027 — гранты на праекты на астравах Мацзу, Тайвань · да 800 000 TWD · да 10:00;
◦ Bom Dia / OASis Residency 2027 — рэзідэнцыя ў Партугаліі · ганарар 1 300 EUR · да 18:00;
◦ Art Explora x Cité internationale des arts — рэзідэнцыя з ментарствам, Парыж · 1 000 EUR/месяц;
◦ WATCH DOCS Pitching 2026 — пітчынг дакументальных праектаў, Варшава · да 20 000 PLN;
◦ Writer in the Park 2027 — рэзідэнцыя для пісьменнікаў(-ц), Любляна · 1 250 EUR;
◦ Villa Bloch x Cité internationale des arts — рэзідэнцыя для былых рэзідэнтаў(-ак) Cité · 1 250 EUR;
◦ TextielLab — рэзідэнцыя па лічбавым ткацтве · 200 EUR/месяц · унёсак 350 EUR;
◦ Transatlantic Stars — праграмы ў ЗША для мастакоў(-чак), рэжысёраў(-ак) і музыкаў(-ак) з ЕС.
✦ Субота, 31 кастрычніка (5):
◦ Adélard Immersions 2027 — рэзідэнцыя ў Квебеку, Канада · да 04:59 па Варшаве;
◦ MoriCAF — даследчая рэзідэнцыя для куратараў(-ак), Токіа · да 10:00;
◦ Busan Biennale — вакансія мастацкага дырэктара(-кі) Sea Art Festival 2027, Пусан · да 15:59;
◦ Culture Moves Europe 2026–2027 — гранты на індывідуальную мабільнасць, Еўропа;
◦ SI Academy: STRIDE — бясплатная праграма пра лічбавую дэмакратыю, Швецыя і Эстонія.
✦ Нядзеля, 1 лістапада (3):
◦ TUTAKA — 🌐 вакансія відэамантажора(-кі);
◦ CIFRA Open Call — 🌐 конкурс screen-native работ пра ўладу і супраціў · 1 000 EUR;
◦ Nordic Currents — гранты на праекты з нардычнымі партнёрамі · 100 000–800 000 EUR.
↑ Усё гэта і больш — на сайце, з фільтрамі па сферы, рэгіёне і тыпе!
🖥️ Шукаць магчымасці з дэдлайнамі на новым тыдні на sekktor.online
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Больш за 100 адкрытых магчымасцяў на sekktor.online 🔍 (і не пра ўсе з іх мы пісалі ў канале!)
Паказваем, што вас чакае ў каталогу:
🏡 Рэзідэнцыі — 29
Самая вялікая група, ад Еўропы да Кітая. Напрыклад, Performing the Present — праграма з ментарствам і рэзідэнцыяй для беларускіх творцаў 18–35 гадоў, або SURF Artist-in-Residence у падземнай лабараторыі ў ЗША.
💶 Гранты і фінансаванне — 25
Ад Scholars for Belarus з 5 000–7 000 EUR на публічныя навуковыя мерапрыемствы да праграмы TV and Online Content, дзе на анімацыю, дакументалістыку і ігравыя праекты можна атрымаць да 2 000 000 EUR.
🏆 Конкурсы, выставы, фестывалі і публікацыі — 20
Сярод іх — прэзентацыя беларускіх кінапраектаў на Еўрапейскім кінарынку Берлінале і архіў VEHA, які збірае фотаздымкі з сямейных архіваў для другога тома кнігі «Руіны Беларусі».
🧑🏫 Курсы, варкшопы і падзеі — 11
Ад SheLeads — афлайн-курса для беларусак у Варшаве да бясплатнай праграмы SI Academy: STRIDE пра лічбавую дэмакратыю.
🎓 Стыпендыі, мабільнасць і даследчыя праграмы — 8
Напрыклад, стыпендыя Mieroszewski Centre: чатыры месяцы ў Польшчы і 8000 PLN (≈ 1800 EUR) у месяц для даследчыкаў(-ц) да 40 гадоў. А яшчэ Culture Moves Europe — гранты на індывідуальную мабільнасць.
🧑💼 Вакансіі, стажыроўкі і валанцёрства — 8
Ад пасады мастацкага дырэктара(-кі) Sea Art Festival у Пусане да валанцёрства ў PRADMOVA.
🧰 Рэсурсы і сэрвісы — 6
Тое, чым можна карыстацца ў любы час: аўдыт digital-камунікацыі ад Vondel і ЕБРР для бізнесаў беларускіх фаўндараў(-ак) і MigrArt — платформа для мастакоў(-чак)-мігрантаў(-ак) у Польшчы.
✦✦✦
🖥️ Шукаць сваю магчымасць на sekktor.online
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
✍️ Circulation of European Literary Works — да 300 000 EUR выдавецтвам на пераклады
Праграма Creative Europe адкрыла конкурс на пераклад, выданне і прасоўванне еўрапейскай літаратуры — апошні ў бягучым цыкле 2021–2027. Падтрымаць плануюць каля 40 праектаў: ад раманаў і паэзіі да коміксаў і дзіцячых кніг. Асабліва чакаюць перакладаў з моваў, з якіх перакладаюць рэдка, і праектаў, звязаных з Украінай.
📚 Падавацца могуць арганізацыі з кніжнай сферы, зарэгістраваныя ў ЕС, ЕЭП або краінах, асацыяваных з Creative Europe, — самастойна ці кансорцыумам. Аўтары(-кі) твораў мусяць быць звязаныя з краінай-удзельніцай грамадзянствам або месцам жыхарства.
💶 Гранты: да 100 000, 200 000 або 300 000 EUR — у залежнасці ад колькасці перакладаў. Грант пакрывае да 60% бюджэту.
⏳ Ддл: 27 студзеня, 17:00 (CET).
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
+1
Дзве магчымасці ад Gasworks у Лондане — для тых, хто звязаны з Балтыяй 🇱🇹🇱🇻🇪🇪
Абедзве — частка шматгадовага партнёрства лонданскай арт-арганізацыі Gasworks і Upė Foundation.
✦✦✦
🇬🇧 Upė Foundation Curatorial Fellow — аплатная пасада ў куратарскай камандзе Gasworks
Для куратараў(-ак) на раннім этапе кар’еры з сувяззю з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй ці іх дыяспарамі: праз жыццё ў рэгіёне, паходжанне, мову, даследаванні або куратарскую працу. Поўны дзень на месцы ў Лондане 12 месяцаў (з магчымым падаўжэннем да 18): выставы, рэзідэнцыі, фандрайзінг — і суправаджэнне мастака(-чкі) Upė Foundation.
💼 Заробак: 32 000 GBP ≈ 37 400 EUR у год плюс пенсійны ўнёсак 5 %. Візавае спонсарства Gasworks разгледзіць, калі яно патрэбнае.
⏳ Ддл: 9 лістапада, 13:00 па Лондане.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🇬🇧 Рэзідэнцыя Gasworks — 11 тыдняў у Лондане і персанальная выстава для мастакоў(-чак), якія жывуць у краінах Балтыі
Для мастакоў(-чак) сучаснага візуальнага мастацтва на пераломным этапе кар’еры, якія базуюцца ў Літве, Латвіі ці Эстоніі.
💰 Прапануюць: 175 GBP ≈ 205 EUR на тыдзень на жыццё, да 800 GBP ≈ 935 EUR на матэрыялы, пакой у Residency House, студыю з доступам 24/7, авіяквіткі, візу і праязны.
⏳ Ддл: 2 лютага 2027, 13:00 па Лондане.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Творцы, якія жывуць з праектаў і разавых замоваў, часта застаюцца без пенсійнага і медстрахавання і без грошай паміж працамі. У кастрычніку дзве краіны з вялікімі беларускімі дыяспарамі зрабілі крокі да таго, каб гэта змяніць.
🇵🇱 #Польшча: 252 млн злотых на даплаты
У 2027 годзе польская дзяржава можа пачаць даплачваць да ўнёскаў у ZUS (Установа сацыяльнага страхавання) і NFZ (Нацыянальны фонд аховы здароўя) за творцаў з нізкімі заробкамі. У праекце бюджэту на культуру, які 20 кастрычніка падтрымала культурная камісія Сейму (ніжняй палаты парламента Польшчы), на гэта закладзена 252 млн злотых (≈ 59 млн EUR).
Даплаты атрымаюць тыя, хто мае статус прафесійнага мастака, а сярэдні даход за тры гады — не вышэй за 125% мінімальнага заробку. Паводле Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, гэта каля 21 тыс. чалавек.
Паводле праекта, заяўку змогуць падаць і пэўныя катэгорыі замежнікаў(-ц), якія жывуць у Польшчы. Сярод іх асобы са статусам уцекача або дадатковай абаронай.
Канчатковы пералік відаў на жыхарства трэба будзе правяраць у тэксце закона. Тым, хто вядзе ўласную справу (JDG — індывідуальная прадпрымальніцкая дзейнасць), статус не дадуць.
Цяпер закон разглядае Сенат (верхняя палата парламента), пасля — слова за прэзідэнтам.
🔗 Мінкультуры Польшчы пра закон · PAP пра бюджэт на культуру
✦✦✦
🇩🇪 #Германія: страхоўка на перыяды без замоваў для творцаў на фрылансе
16 кастрычніка Bundesrat (палата, у якой прадстаўлены ўрады нямецкіх земляў) падтрымаў ініцыятыву зямлі Nordrhein-Westfalen (Паўночны Рэйн-Вестфалія). Ён заклікае федэральны ўрад дадаць у Künstlersozialkasse, KSK (Каса сацыяльнага страхавання творцаў), новую частку на выпадак часовай страты даходу. Цяпер KSK пакрывае пенсію, медыцыну і догляд, а страхоўкі на перыяды без замоваў няма.
Мадэль прапанаваў юрыст Даніэль Ульбер у даследаванні, якое замовіла Nordrhein-Westfalen. Унёскі ў новую частку плацілі б самі мастакі(-чкі), федэральны бюджэт і кампаніі, што карыстаюцца мастацкай працай. Памер унёскаў залежаў бы ад даходу, а выплаты — ад таго, колькі чалавек заплаціў раней.
Ці з’явіцца такая страхоўка, цяпер вырашае федэральны ўрад у Берліне.
🔗 Урад NRW пра рашэнне Бундэсрата
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!Магчымасці ад SI Academy 🇸🇪 — бясплатныя праграмы Swedish Institute
🦊 SI Academy: Eastern Europe — навучальныя праграмы Swedish Institute пра дэмакратычнае кіраванне і набліжэнне да ЕС для Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. З Беларусі прымаюць толькі прадстаўнікоў(-ц) грамадзянскай супольнасці. Падавацца можна на некалькі праграм, але ўзяць могуць толькі на адну.
✦✦✦
🇸🇪🇪🇪 STRIDE — лічбавая дэмакратыя на досведзе Швецыі і Эстоніі
Linköping University і University of Tartu разбіраюць этыку ШІ, сачэнне, давер да інстытуцый, лічбавую інклюзію і вяршэнства права.
Анлайн-этап — з 14 студзеня да 27 траўня 2027 года, потым 5–13 чэрвеня — паездка ў Эстонію і Швецыю. Праграму трэба прайсці цалкам.
🤝 Прапануюць: удзел бясплатны, дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюць.
⏳ Ддл: 31 кастрычніка.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🔍 Transparency Practices — празрыстасць, доступ да інфармацыі і сумесная выпрацоўка палітыкі
Halmstad University і Democracy Development Foundation (Арменія) пра антыкарупцыю, адказны абмен данымі і лічбавізацыю публічнага сектара. Можна (і трэба будзе) распрацаваць уласны праект змен для сваёй арганізацыі, таму на працы трэба мець магчымасць такія змены ініцыяваць.
Праграма ідзе з лютага да снежня 2027 года: анлайн-сесіі, тыдзень у Halmstad 7–11 чэрвеня і модуль у Ерэване, да якога можна далучыцца анлайн.
🤝 Прапануюць: удзел бясплатны, за тыдзень у Швецыі аплачваюць дарогу, пражыванне, харчаванне і мясцовы транспарт.
⏳ Ддл: 8 лістапада.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🔜 Яшчэ тры праграмы — набор адкрыецца пазней
Пра кіраванне з удзелам грамадзян (participatory governance), дэмакратычнае лідарства праз народную адукацыю і культурную палітыку — апошняя толькі для Украіны і Арменіі. Спіс краін у кожнай праграмы можа адрознівацца, а спасылкі на падачу з'явяцца на старонцы SI Academy пасля адкрыцця набору.
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
+1
Дзве art & science рэзідэнцыі пра энергію⚡
✦✦✦
🇩🇪 Schaufler Residency@TU Dresden 2027 — паўгадовая рэзідэнцыя пры тэхнічным універсітэце Дрэздэна
Тэма новай фазы праграмы — «Energy Cultures in Transition»: як энергія і энергетычныя пераходы мяняюць культурныя практыкі, адносіны ўлады і ўяўленні пра будучыню.
Шукаюць міжнародна актыўных мастакоў(-чак) і калектывы з медыямастацтва, канцэптуальнага мастацтва і #перформанс, у якіх ужо ёсць значныя міжнародныя праекты.
💶 Прапануюць: стыпендыю 3000 EUR нета ў месяц на 6 месяцаў, студыю ў кампусе, персанальную выставу восенню 2027 года і вытворчы грант да 10 000 EUR.
⏳ Ддл: 9 лістапада.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🇨🇭 TRACES — 3-месячная рэзідэнцыя ў лабараторыі EPFL для візуальных мастакоў
Пілотны выпуск новай міжнароднай рэзідэнцыі на кампусе Energypolis у Sion. Можна папрацаваць побач з Laboratory for Energy Materials, дзе даследуюць «мяккія» паўправаднікі для гнуткіх сонечных батарэй і квантавых тэхналогій.
Падавацца могуць прафесійныя творцы з усяго свету — ад 25 гадоў і з прынамсі 2 гадамі практыкі.
💶 Прапануюць: стыпендыю ≈ 2140 EUR у месяц, асобную кватэру, кампенсацыю дарогі да ≈ 1610 EUR, вытворчы бюджэт і доступ да лабараторыі.
⏳ Ддл: 22 лістапада.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥️ Шукаць рэзідэнцыі і стыпендыі на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🧵 make-a-thek — да 1000 EUR, каб паехаць у іншы горад і падзяліцца сваім рамяством
Еўрапейская сетка make-a-thek звязвае мейкераў(-ак), творчыя прасторы і публічныя бібліятэкі. Цяпер яна шукае тых, хто працуе з цыркулярнай модай, традыцыйнымі рамёствамі або адкрытымі тэхналогіямі.
🌍 Падавацца можна, калі вы легальна жывяце ў краіне ЕС, у краіне, асацыяванай з Horizon Europe, або ў адной з пілотных краін: Гана, ПАР, Інданезія, Філіпіны, Чылі.
💶 Стыпендыя: 1000 EUR на трэку A або 850 EUR на трэку B.
⏳ Ддл: 1 снежня, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Ваш інбокс заслугоўвае добрых магчымасцяў 💌
Мы ўжо даслалі 8 выпускаў нашага ньюслетара з падборкамі грантаў, рэзідэнцый, вакансій і іншых прапановаў паводле вашых інтарэсаў!
✦ Каб далучыцца, заходзьце на sekktor.online, гартайце ўніз да блока #KindReminder, пакідайце сваю пошту і выбірайце тэмы, якія вас цікавяць.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
