es
Feedback
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Ir al canal en Telegram

Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online Даслаць анонс @sekktor_admin Навіны @sekktor_news Кам'юніці @sekktor_chat Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost

Mostrar más
4 406
Suscriptores
-124 horas
+37 días
+2230 días
Archivo de publicaciones
MigrArt — #нетворкінг-платформа для мастакоў і мастачак з мігранцкім досведам у Польшчы Далучыцца могуць мастакі(-чкі)-мігран
MigrArt — #нетворкінг-платформа для мастакоў і мастачак з мігранцкім досведам у Польшчы Далучыцца могуць мастакі(-чкі)-мігранты(-кі), якія зараз жывуць у Польшчы, — з любой дысцыпліны і з любым досведам: ад візуальных мастацтваў і перформансу да кіно, музыкі і літаратуры. Галоўнае — актыўная творчая практыка і блізкія каштоўнасці: разнастайнасць, інклюзія, міжкультурны дыялог. 🤝 Удзельнікі(-цы) атрымліваюць профіль на сайце, які платформа паказвае куратарам(-кам) і інстытуцыям, трэнінгі, фідбэк на партфоліа і інфармацыю пра гранты і стыпендыі. 🔗 Зарэгістравацца ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Дзве магчымасці ад Perspective Fund 🎬 — прыватнага фонду з Нью-Ёрка, які падтрымлівае дакументальнае кіно як інструмент сацы
Дзве магчымасці ад Perspective Fund 🎬 — прыватнага фонду з Нью-Ёрка, які падтрымлівае дакументальнае кіно як інструмент сацыяльных зменаў. Абедзве без дэдлайну: фонд разглядае Letter of Inquiry (LOI) па меры паступлення, а поўную заяўку просіць падаць толькі па запрашэнні. ✦✦✦ 🎥 Documentary Film Support — гранты на дакументальны фільм або яго impact-кампанію Для дакументалістаў(-ак), прадусараў(-ак) і каманд. Грант можна скіраваць на вытворчасць і постпрадакшн, impact-стратэгію, распаўсюд або кампенсацыю ўдзельнікам(-цам) фільма. Перавагу аддаюць праектам, дзе ўжо ёсць прадусар(-ка). Мастацкае кіно і падкасты фонд звычайна не фінансуе. 💵 Грант: 25 000–150 000 USD на праект. ✦✦✦ 👥 Organizational Support — для арганізацый і ініцыятываў, якія развіваюць поле documentary impact Падыходзіць тым, хто будуе інфраструктуру вакол дакументальнага кіно: даследуе поле, працуе з супольнасцямі і аўдыторыямі, адкрывае доступ да фінансавання і навучання для historically excluded creators або развівае калектыўныя ініцыятывы. 💰 Прапануюць: агульную аперацыйную або праектную падтрымку; памер грантаў фонд не называе. ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🔬 CEES Fellowship — да чатырох месяцаў у Цюрыху на ўласнае даследаванне Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў пры Цюрыхскім
🔬 CEES Fellowship — да чатырох месяцаў у Цюрыху на ўласнае даследаванне Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў пры Цюрыхскім універсітэце набірае стыпендыятаў(-ак) на вясновы семестр 2027 года. Тэма — любая, звязаная з Расіяй, Усходняй Еўропай, Каўказам ці Цэнтральнай Азіяй, але ў гэтым наборы асабліва чакаюць праектаў пра Паўднёвы Каўказ: геапалітыку, эканамічныя сувязі, сацыяльныя і культурныя працэсы. 🎓 Падавацца могуць даследчыкі(-цы) сацыяльных і гуманітарных навук на раннім і сярэднім этапе кар'еры, якія на момант падачы вучацца або працуюць ва ўніверсітэце. Перавагу аддаюць тым, хто на пачатку кар'еры, і тым, хто жыве ў краінах рэгіёна. ◉ Старт — у сярэдзіне лютага 2027 года. Стыпендый — 5–6. ⏳ Ддл: 12 кастрычніка. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🌿 Bom Dia / OASis Residency — 1 300 EUR ганарару за рэзідэнцыю ў партугальскай вёсцы Cultivamos Cultura кліча на #рэзідэнцыя
🌿 Bom Dia / OASis Residency — 1 300 EUR ганарару за рэзідэнцыю ў партугальскай вёсцы Cultivamos Cultura кліча на #рэзідэнцыя ў São Luís (Odemira, Партугалія). Тут працуюць у сувязі з месцам і мясцовай супольнасцю і шукаюць, як мастацтва суадносіцца з экалогіяй і ўстойлівай будучыняй. Чакаюць арыгінальныя і рэалістычныя праектаў з любой дысцыпліны — асабліва з мясцовымі ці натуральнымі матэрыяламі, на экалагічныя тэмы і з удзелам супольнасці. ◉ Калі: сакавік 2027 года, ад 7 да 30 дзён, з асабістай прысутнасцю. ⏳ Ддл: 30 кастрычніка, 18:00 CET. Набор могуць закрыць раней — як толькі набярэцца 100 заявак. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць рэзідэнцыі на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🔬 Новы раўнд стыпендый ад Centrum Mieroszewskiego: 32 000 PLN на чатыры месяцы даследаванняў у Польшчы Centrum Mieroszewskie
🔬 Новы раўнд стыпендый ад Centrum Mieroszewskiego: 32 000 PLN на чатыры месяцы даследаванняў у Польшчы Centrum Mieroszewskiego набірае маладых даследчыкаў(-ц), якія вывучаюць Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Асабліва чакаюць праектаў пра пратэсты, грамадзянскую супольнасць і палітычны супраціў у Беларусі і Расіі (у тым ліку пра дыяспару), спадчыну Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі, еўраінтэграцыю Украіны, Малдовы, Грузіі і Арменіі, а таксама супрацьдзеянне расійскай прапагандзе. 🎓 Падавацца могуць даследчыкі(-цы) і аспіранты(-кі), якім у год падачы не больш за 40 гадоў, з грамадзянствам краін ЕС, Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі або Азербайджана. ◉ Калі: 1 сакавіка – 30 чэрвеня 2027 года. ⏳ Ддл: 28 кастрычніка, 23:59 (CET). 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🇬🇷 ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататып на стыку мастацтва і тэхналогій Onassis ONX у Афінах шукае раннія праекты, у я
🇬🇷 ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататып на стыку мастацтва і тэхналогій Onassis ONX у Афінах шукае раннія праекты, у якіх тэхналогія — не дэкор, а частка ідэі: інтэрактыўныя аб'екты, гульні, гукавыя працы, анімацыю, генератыўныя сістэмы ці гібрыдныя аналагава-лічбавыя формы. Чатыры месяцы інкубацыі — каб прайсці шлях ад канцэпцыі да працоўнага прататыпа. Тэма года — Soft Circuits for Hard Times. 🌍 Падавацца можна з любой краіны — індывідуальна або камандай. Праграма разлічана на мастакоў(-чак), дызайнераў(-рак), крэатыўных тэхнолагаў(-гінь) і распрацоўшчыкаў(-ц) гульняў на пачатку кар'еры. Досвед у імерсіўных медыя не абавязковы, але трэба паказаць, што праект рэальна давесці да канца. 💶 Праграма прапануе ад 1 000 да 5 000 EUR на прататып, ментарства, тэхнічныя і куратарскія кансультацыі і анлайн-варкшопы. Праца ідзе ў Афінах і анлайн. ⏳ Ддл: 26 кастрычніка. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🎬 WATCH DOCS Pitching 2026 — пітчынг дакументальных праектаў з узнагародамі да 20 000 PLN 🎥 Падавацца могуць #рэжысёры(-кі)
🎬 WATCH DOCS Pitching 2026 — пітчынг дакументальных праектаў з узнагародамі да 20 000 PLN 🎥 Падавацца могуць #рэжысёры(-кі) і #прадусары(-кі) з Польшчы, Украіны, Беларусі і Грузіі — з кароткім, сярэднім або поўным метром пра сацыяльныя тэмы і правы чалавека. Праект мусіць быць на этапе прасунутага дэвелапменту, вытворчасці або постпрадакшну. Можна падаваць і праекты, якія ўжо былі на іншых пітчынгах. Прэзентацыю трэба рыхтаваць па-англійску або з англійскімі субцітрамі. ⏳ Ддл: 30 кастрычніка. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

📸 Архіў VEHA шукае сямейныя фота для другога тома «Руін Беларусі» Першы том выйшаў у 2025 годзе і атрымаў адзнаку конкурсу N
📸 Архіў VEHA шукае сямейныя фота для другога тома «Руін Беларусі» Першы том выйшаў у 2025 годзе і атрымаў адзнаку конкурсу Najpiękniejsze Polskie Książki. Шукаюцца фота, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1990 года, з руінамі гістарычных будынкаў — сядзіб, цэркваў і касцёлаў, сінагог, вакзалаў. Асабліва каштоўныя здымкі, дзе людзі пазіруюць на фоне руін. 📮 Даслаць можа кожны(-ая), у каго захаваліся такія фота: патрэбныя толькі лічбавыя копіі, арыгіналы застаюцца ў сям'і. Калі ведаеце год, месца і хто на здымку — напішыце, а калі не — усё роўна дасылайце. 📚 Што будзе са здымкамі: усе, што пасуюць праекту, трапяць у анлайн-архіў VEHA, а найцікавейшыя — у «Руіны Беларусі. Том II». Аб'екты для тома выбіраюць разам з тымі, хто дашле фота. ⏳ Ддл: 1 снежня. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Вэбінар пра новыя правілы збору грошай на медыцынскую дапамогу ў Беларусі З 12 верасня 2026 года ў Беларусі дзейнічаюць новыя
Вэбінар пра новыя правілы збору грошай на медыцынскую дапамогу ў Беларусі З 12 верасня 2026 года ў Беларусі дзейнічаюць новыя правілы збору грошай на мэты, звязаныя з медыцынскай дапамогай і аховай здароўя, устаноўленыя ўказам №304. Яны закранаюць як некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца дабрачыннасцю, так і звычайных грамадзян, якія хочуць сабраць грошы на лячэнне для сябе або сваіх блізкіх. У праграме: як адкрыць дабрачынны рахунак і што рабіць, калі банк адмаўляе; на што можна выдаткаваць сабранае; якія справаздачы і куды падаваць; ці можна цяпер збіраць грошы ў скрыні для ахвяраванняў. 🎙 Распавядае Вольга Смалянка — юрыстка і экспертка па некамерцыйным праве. ⏳ Ддл: 8 кастрычніка, 16:00 CEST (17:00 па Мінску). 🔗 Зарэгістравацца 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

⚖️ Viadoŭnia Camp — бясплатны #кэмп пра правы чалавека і роўнасць у #Польшча Пяць дзён семінараў, варкшопаў, гульняў і каманд
⚖️ Viadoŭnia Camp — бясплатны #кэмп пра правы чалавека і роўнасць у #Польшча Пяць дзён семінараў, варкшопаў, гульняў і каманднай працы пра тое, як супрацьстаяць дыскрымінацыі ў сваім асяроддзі і прасоўваць роўнасць вакол сябе. Гаворка пойдзе пра гісторыю і каштоўнасці правоў чалавека, міграцыю, дэкаланізацыю, адвакацыйныя кампаніі і негвалтоўную камунікацыю — у фармаце клапатлівай нефармальнай адукацыі. ◉ Калі: канец лістапада — пачатак снежня. Дакладнае месца паведамяць адабраным удзельнікам(-цам). 🤝 Арганізатары пакрываюць пражыванне, трохразовае вегетарыянскае харчаванне, снэкі і трансфер ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Дарогу кампенсуюць толькі часткова. ⏳ Ддл: 11 кастрычніка. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

На гэтым тыдні, з 5 па 11 кастрычніка, на sekktor.online закрываюцца — па стане на зараз — 15 магчымасцяў. І ўсе яны вартыя ўвагі, на наш сціплы погляд. → Заўтра, 6 кастрычніка, — самы шчыльны дзень тыдня, шэсць дэдлайнаў. Сярод іх: ◦ Chevening Scholarship — стыпендыя на магістратуру ў Вялікабрытаніі для беларусаў(-ак) з двума гадамі працоўнага досведу, заяўкі да 13:00 па Варшаве; ◦ Culture Helps Solidarity — да 7 000 EUR на культурныя праекты пра памяць і досвед вайны, для Украіны і краін Creative Europe; ◦ MURMURS 2027 — шоўкейс у Вільнюсе перад фестывальнымі прамоўтарамі, агентамі(-камі) і лэйбламі, праўда, без ганарару і без кампенсацыі дарогі; ◦ ART PRADMOVA 2026 — конкурс-выстава для ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі ад 17 да 39 гадоў, з паказам на фестывалі PRADMOVA; ◦ «Культура і медыя» — нетворкінг беларускіх культурных праектаў і медыя 14 кастрычніка ў Варшаве, дарогу з Польшчы, Літвы ці Германіі могуць кампенсаваць; ◦ SMM-пасядзенкі з РАДА — тры бясплатныя анлайн-сустрэчы пра сацсеткі для актывістаў(-ак), журналістаў(-ак) і НДА, першая — ужо ў суботу. → А ў нядзелю, 11 кастрычніка, — пяць дэдлайнаў: • Sansusī Wellbeing Residency — два месяцы ў паўднёва-ўсходняй Латвіі з працай з мясцовай супольнасцю, 1 800 EUR і кампенсацыя дарогі, але трэба легальна жыць у краіне Creative Europe; • ArtWaves — 3–4 месяцы ў дыялогу з навукоўцамі пра марскую біяразнастайнасць, 2 500 EUR у месяц і жыллё; • smallforms — 400 EUR за сольны live-сэт у Вене і запіс на лэйбле, для эксперыментальнай музыкі і саўнд-арту; • «Unscripted» — бясплатная падача на публікацыю ў друкаваным PURPLEHAZE, а за 35 EUR — яшчэ і на групавую выставу ў Берліне; • Viadoŭnia Camp — пяцідзённы кэмп пра правы чалавека для тых, хто толькі пачынае ў актывізме, з пражываннем і харчаваннем. 🖥 Шукаць магчымасці на sekktor.online ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🔬 Scholars for Belarus — каля 5 000–7 000 EUR на навуковую падзею 🎓 Падавацца могуць арганізатары(-кі) падзеі, у якой удзел
🔬 Scholars for Belarus — каля 5 000–7 000 EUR на навуковую падзею 🎓 Падавацца могуць арганізатары(-кі) падзеі, у якой удзельнічаюць беларускія даследчыкі(-цы). Тэма — любая. Перавагу атрымаюць праекты, што развіваюць міжнародную супрацу і ўжо маюць падтрымку іншых арганізацый: памяшканне, лагістыку ці фінансаванне. Гэта могуць быць канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, панэльныя дыскусіі, варкшопы і іншыя фарматы. 💶 Міні-грант: прыблізна 5 000–7 000 EUR. ⏳ Ддл: 8 лістапада. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🏙 Loeb Fellowship — 57 500 USD і цэлы год у Harvard для тых, хто змяняе гарады Harvard Graduate School of Design штогод запр
🏙 Loeb Fellowship — 57 500 USD і цэлы год у Harvard для тых, хто змяняе гарады Harvard Graduate School of Design штогод запрашае да 10 прафесіяналаў і прафесіяналак з усяго свету: на акадэмічны год яны адыходзяць ад штодзённай працы, вучацца ў Harvard і MIT, ездзяць у навучальныя паездкі і вызначаюць, куды рухацца далей. ◉ Калі: з сярэдзіны жніўня 2027 да выпускной цырымоніі 2028 года. 🗝 Падавацца могуць урбаністы(-кі), архітэктары(-кі), дызайнеры(-кі), мастакі(-чкі) публічнага мастацтва, журналісты(-кі), актывісты(-кі) і іншыя, чыя праца змяняе забудаванае і прыроднае асяроддзе на карысць людзей, — з досведам ад 8 гадоў. Для мастакоў(-чак) ёсць асобны трэк з Harvard ArtLab — з уласнай студыяй. ⏳ Ддл: 5 студзеня 2027, 23:59 ET. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🔬 Decoding Depression — рэзідэнцыя ў навуковым цэнтры Еўракамісіі з бюджэтам 15 000 EUR Joint Research Centre Еўрапейскай ка
🔬 Decoding Depression — рэзідэнцыя ў навуковым цэнтры Еўракамісіі з бюджэтам 15 000 EUR Joint Research Centre Еўрапейскай камісіі шукае мастака(-чку), які(-ая) паглядзіць на дэпрэсію не толькі як на асабісты стан, але і як на грамадскую з'яву — тое, на што ўплываюць горад, прырода, сацыяльнае і лічбавае асяроддзе. Падавацца могуць творцы любой дысцыпліны і любога грамадзянства, калі маюць права працаваць у ЕС. Абавязковая ўмова — асабісты досвед дэпрэсіі: уласны, праз догляд за блізкімі або жыццё побач з чалавекам з дэпрэсіяй. ⏳ Ддл: 18 кастрычніка. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

AiR Goyki 3 — #рэзідэнцыя ў Сопаце на два месяцы для мастакоў(-чак) і пісьменнікаў(-ц) ✍️ Можна падавацца індывідуальна або ў
AiR Goyki 3 — #рэзідэнцыя ў Сопаце на два месяцы для мастакоў(-чак) і пісьменнікаў(-ц) ✍️ Можна падавацца індывідуальна або ў дуэце, калі вы працуеце ў візуальных мастацтвах ці літаратуры. ◉ Калі: • увесну — 5 красавіка – 5 чэрвеня 2027 года, • увосень — 13 верасня – 13 лістапада 2027 года. 💶 Што прапануюць: майстэрню, куратарскую падтрымку, знаёмства з мясцовай сцэнай і 2000 PLN брута на праект. Увесну дадаткова — пражыванне, увосень — стыпендыя 10 000 PLN брута на жыццё. ⏳ Ддл: 14 кастрычніка, 22:00 (CEST). 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

📈 Vondel і ЕБРР — аўдыт digital для бізнесаў беларускіх фаўндараў(-ак) Vondel разбярэ, як ваш бізнес працуе ў digital: сайт,
📈 Vondel і ЕБРР — аўдыт digital для бізнесаў беларускіх фаўндараў(-ак) Vondel разбярэ, як ваш бізнес працуе ў digital: сайт, дадатак, каналы, рэкламныя крэатывы, аўдыторыі і стратэгію прасоўвання. Падавацца могуць фаўндары(-кі) з Беларусі, чые малыя або сярэднія бізнесы зарэгістраваныя ў адной з краін, дзе працуе ЕБРР. 💶 Фінансаванне: 80% кошту паслугі пакрывае ЕБРР, рэшту аплачвае сам бізнес. 🔗 Даведацца больш ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🎧 smallforms — 400 EUR за сольны live-сэт у Вене 🎛 Падавацца могуць музыкі, саўнд-артысты(-кі) і перформеры(-кі), якія прац
🎧 smallforms — 400 EUR за сольны live-сэт у Вене 🎛 Падавацца могуць музыкі, саўнд-артысты(-кі) і перформеры(-кі), якія працуюць з гукам, — толькі з сольнымі праектамі. Асабліва чакаюць смелых падыходаў да жывога выступу і кантакту з публікай. 💶 Ганарар: 400 EUR за live-сэт працягласцю каля 30–60 хвілін. Бонус: па жаданні ў той самы дзень можна запісацца — запіс выйдзе на лічбавых платформах на лэйбле smallforms. ⏳ Ддл: 11 кастрычніка. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

ART PRADMOVA 2026 — конкурс-выстава для маладых ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі 🖌 Падавацца могуць ілюстратары(-кі
ART PRADMOVA 2026 — конкурс-выстава для маладых ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі 🖌 Падавацца могуць ілюстратары(-кі) і дызайнеры(-кі) кнігі ад 17 да 39 гадоў уключна. Тэхніка — любая, працы могуць быць як выдадзенымі, так і нявыдадзенымі. 🏆 Што атрымаюць удзельнікі(-цы): ацэнку журы, знаёмства з беларускімі выдавецтвамі і шанец трапіць на выставу. ◉ Сёлета фестываль PRADMOVA праходзіць у чатырох гарадах: Уроцлаў (2–4 кастрычніка), Вільнюс (16–18 кастрычніка), Прага (30 кастрычніка – 1 лістапада) і Варшава (13–15 лістапада). ⏳ Ддл: 6 кастрычніка. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

📱 SMM-пасядзенкі з РАДА — #курс пра тое, як весці сацсеткі жывой мовай Тры анлайн-сустрэчы для тых, хто стаміўся ад шаблонны
📱 SMM-пасядзенкі з РАДА — #курс пра тое, як весці сацсеткі жывой мовай Тры анлайн-сустрэчы для тых, хто стаміўся ад шаблонных рылсаў, кантэнту «па метадычцы» і нейраслопу. Разбяруцца, навошта вам наогул блог, чаму ШІ падточвае давер да кантэнту і што з гэтым рабіць. 🌟Вядзе Наташа @norenalaa — артхаўсная зорка беларускага Instagram з вострай і тонкай сатырай пра свет, у якім мы апынуліся. У праграме: • Навошта вы вядзеце блог і ці сапраўды ён вам патрэбны; • Як заставацца жывым чалавекам у інтэрнэце; • Чаму ШІ і нейраслоп з’ядаюць давер да кантэнту і што з гэтым рабіць; • Якія праграмы і сэрвісы могуць дапамагчы недызайнерам(-кам) і немантажорам(-кам); • Як гаварыць пра свой праект так, каб вас слухалі і чулі. ◉ Калі: суботы 10, 17 і 24 кастрычніка, 12:00 па Варшаве. ⏳ Ддл: 6 кастрычніка. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Repost from N/a
Ёсць дзве магчымасці для тых, хто добра валодае беларускай мовай і хоча паўдзельнічаць у навучанні штучнага інтэлекту. 1. Belarusian Language Specialist — Freelance AI Trainer Project Фрыланс-праект для спецыялістаў(ак) па беларускай мове. Праца звязана з ацэнкай і праверкай адказаў ШІ, аналізам тэкстаў, выяўленнем памылак і ацэнкай таго, наколькі натуральна мадэль размаўляе па-беларуску. Магчымыя задачы: - праверка граматыкі, сінтаксісу і стылю; - ацэнка дакладнасці і натуральнасці адказаў; - выяўленне культурных і моўных недакладнасцяў; - разметка і ацэнка даных; - дапамога ў паляпшэнні моўных мадэляў. Пазіцыя разлічаная на людзей з досведам у лінгвістыцы, перакладзе, рэдагаванні, выкладанні або працы з тэкстамі. 2. Language Alignment & Resource Partner (Belarusian) — Freelance AI Trainer Project У гэтай ролі трэба будзе працаваць з моўнымі і культурнымі аспектамі беларускай мовы, праводзіць лінгвістычны QA, ацэньваць і правяраць даныя для спецыялізаванага праекта па развіцці ШІ. Чакаецца, што спецыяліст зможа: - самастойна праводзіць моўную праверку; - ацэньваць і анатаваць даныя; - выяўляц ненатуральныя або недакладныя фармулёўкі; - ператвараць зваротную сувязь у структураваныя рэсурсы; - зауважаць тонкія моўныя і культурныя нюансы. У патрабаваннях пазначаныя: - адукацыя або практычны досвед у лінгвістыцы, адукацыі ці іншай сферы, дзе важная ўвага да моўных дэталяў; - досвед ацэнкі або анатацыі чалавечых даных; - пацверджаны ўзровень беларускай мовы C1 або C2; - здольнасць дакладна аналізаваць і рэдагаваць беларускія тэксты. Аплата і фармат Праца дыстанцыйная, у фармаце незалежнага працоўніка. Указаны дыяпазон аплаты — ад 6 да 65 долараў у гадзіну. Канчатковая стаўка залежыць ад досведу, экспертызы і краіны пражывання. Гэта не класічная штатная вакансія: колькасць гадзін і працягласць праекта могуць адрознівацца. Медыцынская страхоўка і аплачваны адпачынак не прадугледжаныя. Калі вы добра валодаеце беларускай мовай, уважліва працуеце з тэкстамі і хочаце паспрабаваць сябе ў сферы навучання ШІ, можна падаць заяўку на адну або абедзве пазіцыі: 🔗 Belarusian Language Specialist 🔗 Language Alignment & Resource Partner