sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Open in Telegram
Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online Даслаць анонс @sekktor_admin Навіны @sekktor_news Кам'юніці @sekktor_chat Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
Show more4 406
Subscribers
-124 hours
+37 days
+2230 days
Posts Archive
MigrArt — #нетворкінг-платформа для мастакоў і мастачак з мігранцкім досведам у Польшчы
Далучыцца могуць мастакі(-чкі)-мігранты(-кі), якія зараз жывуць у Польшчы, — з любой дысцыпліны і з любым досведам: ад візуальных мастацтваў і перформансу да кіно, музыкі і літаратуры. Галоўнае — актыўная творчая практыка і блізкія каштоўнасці: разнастайнасць, інклюзія, міжкультурны дыялог.
🤝 Удзельнікі(-цы) атрымліваюць профіль на сайце, які платформа паказвае куратарам(-кам) і інстытуцыям, трэнінгі, фідбэк на партфоліа і інфармацыю пра гранты і стыпендыі.
🔗 Зарэгістравацца
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Дзве магчымасці ад Perspective Fund 🎬 — прыватнага фонду з Нью-Ёрка, які падтрымлівае дакументальнае кіно як інструмент сацыяльных зменаў.
Абедзве без дэдлайну: фонд разглядае Letter of Inquiry (LOI) па меры паступлення, а поўную заяўку просіць падаць толькі па запрашэнні.
✦✦✦
🎥 Documentary Film Support — гранты на дакументальны фільм або яго impact-кампанію
Для дакументалістаў(-ак), прадусараў(-ак) і каманд. Грант можна скіраваць на вытворчасць і постпрадакшн, impact-стратэгію, распаўсюд або кампенсацыю ўдзельнікам(-цам) фільма. Перавагу аддаюць праектам, дзе ўжо ёсць прадусар(-ка). Мастацкае кіно і падкасты фонд звычайна не фінансуе.
💵 Грант: 25 000–150 000 USD на праект.
✦✦✦
👥 Organizational Support — для арганізацый і ініцыятываў, якія развіваюць поле documentary impact
Падыходзіць тым, хто будуе інфраструктуру вакол дакументальнага кіно: даследуе поле, працуе з супольнасцямі і аўдыторыямі, адкрывае доступ да фінансавання і навучання для historically excluded creators або развівае калектыўныя ініцыятывы.
💰 Прапануюць: агульную аперацыйную або праектную падтрымку; памер грантаў фонд не называе.
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🔬 CEES Fellowship — да чатырох месяцаў у Цюрыху на ўласнае даследаванне
Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў пры Цюрыхскім універсітэце набірае стыпендыятаў(-ак) на вясновы семестр 2027 года. Тэма — любая, звязаная з Расіяй, Усходняй Еўропай, Каўказам ці Цэнтральнай Азіяй, але ў гэтым наборы асабліва чакаюць праектаў пра Паўднёвы Каўказ: геапалітыку, эканамічныя сувязі, сацыяльныя і культурныя працэсы.
🎓 Падавацца могуць даследчыкі(-цы) сацыяльных і гуманітарных навук на раннім і сярэднім этапе кар'еры, якія на момант падачы вучацца або працуюць ва ўніверсітэце. Перавагу аддаюць тым, хто на пачатку кар'еры, і тым, хто жыве ў краінах рэгіёна.
◉ Старт — у сярэдзіне лютага 2027 года. Стыпендый — 5–6.
⏳ Ддл: 12 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🌿 Bom Dia / OASis Residency — 1 300 EUR ганарару за рэзідэнцыю ў партугальскай вёсцы
Cultivamos Cultura кліча на #рэзідэнцыя ў São Luís (Odemira, Партугалія). Тут працуюць у сувязі з месцам і мясцовай супольнасцю і шукаюць, як мастацтва суадносіцца з экалогіяй і ўстойлівай будучыняй.
Чакаюць арыгінальныя і рэалістычныя праектаў з любой дысцыпліны — асабліва з мясцовымі ці натуральнымі матэрыяламі, на экалагічныя тэмы і з удзелам супольнасці.
◉ Калі: сакавік 2027 года, ад 7 да 30 дзён, з асабістай прысутнасцю.
⏳ Ддл: 30 кастрычніка, 18:00 CET. Набор могуць закрыць раней — як толькі набярэцца 100 заявак.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥 Шукаць рэзідэнцыі на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🔬 Новы раўнд стыпендый ад Centrum Mieroszewskiego: 32 000 PLN на чатыры месяцы даследаванняў у Польшчы
Centrum Mieroszewskiego набірае маладых даследчыкаў(-ц), якія вывучаюць Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Асабліва чакаюць праектаў пра пратэсты, грамадзянскую супольнасць і палітычны супраціў у Беларусі і Расіі (у тым ліку пра дыяспару), спадчыну Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі, еўраінтэграцыю Украіны, Малдовы, Грузіі і Арменіі, а таксама супрацьдзеянне расійскай прапагандзе.
🎓 Падавацца могуць даследчыкі(-цы) і аспіранты(-кі), якім у год падачы не больш за 40 гадоў, з грамадзянствам краін ЕС, Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі або Азербайджана.
◉ Калі: 1 сакавіка – 30 чэрвеня 2027 года.
⏳ Ддл: 28 кастрычніка, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🇬🇷 ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататып на стыку мастацтва і тэхналогій
Onassis ONX у Афінах шукае раннія праекты, у якіх тэхналогія — не дэкор, а частка ідэі: інтэрактыўныя аб'екты, гульні, гукавыя працы, анімацыю, генератыўныя сістэмы ці гібрыдныя аналагава-лічбавыя формы. Чатыры месяцы інкубацыі — каб прайсці шлях ад канцэпцыі да працоўнага прататыпа. Тэма года — Soft Circuits for Hard Times.
🌍 Падавацца можна з любой краіны — індывідуальна або камандай. Праграма разлічана на мастакоў(-чак), дызайнераў(-рак), крэатыўных тэхнолагаў(-гінь) і распрацоўшчыкаў(-ц) гульняў на пачатку кар'еры. Досвед у імерсіўных медыя не абавязковы, але трэба паказаць, што праект рэальна давесці да канца.
💶 Праграма прапануе ад 1 000 да 5 000 EUR на прататып, ментарства, тэхнічныя і куратарскія кансультацыі і анлайн-варкшопы. Праца ідзе ў Афінах і анлайн.
⏳ Ддл: 26 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🎬 WATCH DOCS Pitching 2026 — пітчынг дакументальных праектаў з узнагародамі да 20 000 PLN
🎥 Падавацца могуць #рэжысёры(-кі) і #прадусары(-кі) з Польшчы, Украіны, Беларусі і Грузіі — з кароткім, сярэднім або поўным метром пра сацыяльныя тэмы і правы чалавека. Праект мусіць быць на этапе прасунутага дэвелапменту, вытворчасці або постпрадакшну.
Можна падаваць і праекты, якія ўжо былі на іншых пітчынгах. Прэзентацыю трэба рыхтаваць па-англійску або з англійскімі субцітрамі.
⏳ Ддл: 30 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
📸 Архіў VEHA шукае сямейныя фота для другога тома «Руін Беларусі»
Першы том выйшаў у 2025 годзе і атрымаў адзнаку конкурсу Najpiękniejsze Polskie Książki.
Шукаюцца фота, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1990 года, з руінамі гістарычных будынкаў — сядзіб, цэркваў і касцёлаў, сінагог, вакзалаў. Асабліва каштоўныя здымкі, дзе людзі пазіруюць на фоне руін.
📮 Даслаць можа кожны(-ая), у каго захаваліся такія фота: патрэбныя толькі лічбавыя копіі, арыгіналы застаюцца ў сям'і. Калі ведаеце год, месца і хто на здымку — напішыце, а калі не — усё роўна дасылайце.
📚 Што будзе са здымкамі: усе, што пасуюць праекту, трапяць у анлайн-архіў VEHA, а найцікавейшыя — у «Руіны Беларусі. Том II». Аб'екты для тома выбіраюць разам з тымі, хто дашле фота.
⏳ Ддл: 1 снежня.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Вэбінар пра новыя правілы збору грошай на медыцынскую дапамогу ў Беларусі
З 12 верасня 2026 года ў Беларусі дзейнічаюць новыя правілы збору грошай на мэты, звязаныя з медыцынскай дапамогай і аховай здароўя, устаноўленыя ўказам №304. Яны закранаюць як некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца дабрачыннасцю, так і звычайных грамадзян, якія хочуць сабраць грошы на лячэнне для сябе або сваіх блізкіх.
У праграме: як адкрыць дабрачынны рахунак і што рабіць, калі банк адмаўляе; на што можна выдаткаваць сабранае; якія справаздачы і куды падаваць; ці можна цяпер збіраць грошы ў скрыні для ахвяраванняў.
🎙 Распавядае Вольга Смалянка — юрыстка і экспертка па некамерцыйным праве.
⏳ Ддл: 8 кастрычніка, 16:00 CEST (17:00 па Мінску).
🔗 Зарэгістравацца
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
⚖️ Viadoŭnia Camp — бясплатны #кэмп пра правы чалавека і роўнасць у #Польшча
Пяць дзён семінараў, варкшопаў, гульняў і каманднай працы пра тое, як супрацьстаяць дыскрымінацыі ў сваім асяроддзі і прасоўваць роўнасць вакол сябе. Гаворка пойдзе пра гісторыю і каштоўнасці правоў чалавека, міграцыю, дэкаланізацыю, адвакацыйныя кампаніі і негвалтоўную камунікацыю — у фармаце клапатлівай нефармальнай адукацыі.
◉ Калі: канец лістапада — пачатак снежня. Дакладнае месца паведамяць адабраным удзельнікам(-цам).
🤝 Арганізатары пакрываюць пражыванне, трохразовае вегетарыянскае харчаванне, снэкі і трансфер ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Дарогу кампенсуюць толькі часткова.
⏳ Ддл: 11 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
На гэтым тыдні, з 5 па 11 кастрычніка, на sekktor.online закрываюцца — па стане на зараз — 15 магчымасцяў. І ўсе яны вартыя ўвагі, на наш сціплы погляд.
→ Заўтра, 6 кастрычніка, — самы шчыльны дзень тыдня, шэсць дэдлайнаў. Сярод іх:
◦ Chevening Scholarship — стыпендыя на магістратуру ў Вялікабрытаніі для беларусаў(-ак) з двума гадамі працоўнага досведу, заяўкі да 13:00 па Варшаве;
◦ Culture Helps Solidarity — да 7 000 EUR на культурныя праекты пра памяць і досвед вайны, для Украіны і краін Creative Europe;
◦ MURMURS 2027 — шоўкейс у Вільнюсе перад фестывальнымі прамоўтарамі, агентамі(-камі) і лэйбламі, праўда, без ганарару і без кампенсацыі дарогі;
◦ ART PRADMOVA 2026 — конкурс-выстава для ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі ад 17 да 39 гадоў, з паказам на фестывалі PRADMOVA;
◦ «Культура і медыя» — нетворкінг беларускіх культурных праектаў і медыя 14 кастрычніка ў Варшаве, дарогу з Польшчы, Літвы ці Германіі могуць кампенсаваць;
◦ SMM-пасядзенкі з РАДА — тры бясплатныя анлайн-сустрэчы пра сацсеткі для актывістаў(-ак), журналістаў(-ак) і НДА, першая — ужо ў суботу.
→ А ў нядзелю, 11 кастрычніка, — пяць дэдлайнаў:
• Sansusī Wellbeing Residency — два месяцы ў паўднёва-ўсходняй Латвіі з працай з мясцовай супольнасцю, 1 800 EUR і кампенсацыя дарогі, але трэба легальна жыць у краіне Creative Europe;
• ArtWaves — 3–4 месяцы ў дыялогу з навукоўцамі пра марскую біяразнастайнасць, 2 500 EUR у месяц і жыллё;
• smallforms — 400 EUR за сольны live-сэт у Вене і запіс на лэйбле, для эксперыментальнай музыкі і саўнд-арту;
• «Unscripted» — бясплатная падача на публікацыю ў друкаваным PURPLEHAZE, а за 35 EUR — яшчэ і на групавую выставу ў Берліне;
• Viadoŭnia Camp — пяцідзённы кэмп пра правы чалавека для тых, хто толькі пачынае ў актывізме, з пражываннем і харчаваннем.
🖥 Шукаць магчымасці на sekktor.online
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🔬 Scholars for Belarus — каля 5 000–7 000 EUR на навуковую падзею
🎓 Падавацца могуць арганізатары(-кі) падзеі, у якой удзельнічаюць беларускія даследчыкі(-цы). Тэма — любая. Перавагу атрымаюць праекты, што развіваюць міжнародную супрацу і ўжо маюць падтрымку іншых арганізацый: памяшканне, лагістыку ці фінансаванне.
Гэта могуць быць канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, панэльныя дыскусіі, варкшопы і іншыя фарматы.
💶 Міні-грант: прыблізна 5 000–7 000 EUR.
⏳ Ддл: 8 лістапада.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🏙 Loeb Fellowship — 57 500 USD і цэлы год у Harvard для тых, хто змяняе гарады
Harvard Graduate School of Design штогод запрашае да 10 прафесіяналаў і прафесіяналак з усяго свету: на акадэмічны год яны адыходзяць ад штодзённай працы, вучацца ў Harvard і MIT, ездзяць у навучальныя паездкі і вызначаюць, куды рухацца далей.
◉ Калі: з сярэдзіны жніўня 2027 да выпускной цырымоніі 2028 года.
🗝 Падавацца могуць урбаністы(-кі), архітэктары(-кі), дызайнеры(-кі), мастакі(-чкі) публічнага мастацтва, журналісты(-кі), актывісты(-кі) і іншыя, чыя праца змяняе забудаванае і прыроднае асяроддзе на карысць людзей, — з досведам ад 8 гадоў.
Для мастакоў(-чак) ёсць асобны трэк з Harvard ArtLab — з уласнай студыяй.
⏳ Ддл: 5 студзеня 2027, 23:59 ET.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🔬 Decoding Depression — рэзідэнцыя ў навуковым цэнтры Еўракамісіі з бюджэтам 15 000 EUR
Joint Research Centre Еўрапейскай камісіі шукае мастака(-чку), які(-ая) паглядзіць на дэпрэсію не толькі як на асабісты стан, але і як на грамадскую з'яву — тое, на што ўплываюць горад, прырода, сацыяльнае і лічбавае асяроддзе.
Падавацца могуць творцы любой дысцыпліны і любога грамадзянства, калі маюць права працаваць у ЕС. Абавязковая ўмова — асабісты досвед дэпрэсіі: уласны, праз догляд за блізкімі або жыццё побач з чалавекам з дэпрэсіяй.
⏳ Ддл: 18 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
AiR Goyki 3 — #рэзідэнцыя ў Сопаце на два месяцы для мастакоў(-чак) і пісьменнікаў(-ц)
✍️ Можна падавацца індывідуальна або ў дуэце, калі вы працуеце ў візуальных мастацтвах ці літаратуры.
◉ Калі:
• увесну — 5 красавіка – 5 чэрвеня 2027 года,
• увосень — 13 верасня – 13 лістапада 2027 года.
💶 Што прапануюць: майстэрню, куратарскую падтрымку, знаёмства з мясцовай сцэнай і 2000 PLN брута на праект. Увесну дадаткова — пражыванне, увосень — стыпендыя 10 000 PLN брута на жыццё.
⏳ Ддл: 14 кастрычніка, 22:00 (CEST).
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
📈 Vondel і ЕБРР — аўдыт digital для бізнесаў беларускіх фаўндараў(-ак)
Vondel разбярэ, як ваш бізнес працуе ў digital: сайт, дадатак, каналы, рэкламныя крэатывы, аўдыторыі і стратэгію прасоўвання.
Падавацца могуць фаўндары(-кі) з Беларусі, чые малыя або сярэднія бізнесы зарэгістраваныя ў адной з краін, дзе працуе ЕБРР.
💶 Фінансаванне: 80% кошту паслугі пакрывае ЕБРР, рэшту аплачвае сам бізнес.
🔗 Даведацца больш
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
🎧 smallforms — 400 EUR за сольны live-сэт у Вене
🎛 Падавацца могуць музыкі, саўнд-артысты(-кі) і перформеры(-кі), якія працуюць з гукам, — толькі з сольнымі праектамі.
Асабліва чакаюць смелых падыходаў да жывога выступу і кантакту з публікай.
💶 Ганарар: 400 EUR за live-сэт працягласцю каля 30–60 хвілін.
Бонус: па жаданні ў той самы дзень можна запісацца — запіс выйдзе на лічбавых платформах на лэйбле smallforms.
⏳ Ддл: 11 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
ART PRADMOVA 2026 — конкурс-выстава для маладых ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі
🖌 Падавацца могуць ілюстратары(-кі) і дызайнеры(-кі) кнігі ад 17 да 39 гадоў уключна. Тэхніка — любая, працы могуць быць як выдадзенымі, так і нявыдадзенымі.
🏆 Што атрымаюць удзельнікі(-цы): ацэнку журы, знаёмства з беларускімі выдавецтвамі і шанец трапіць на выставу.
◉ Сёлета фестываль PRADMOVA праходзіць у чатырох гарадах: Уроцлаў (2–4 кастрычніка), Вільнюс (16–18 кастрычніка), Прага (30 кастрычніка – 1 лістапада) і Варшава (13–15 лістапада).
⏳ Ддл: 6 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
📱 SMM-пасядзенкі з РАДА — #курс пра тое, як весці сацсеткі жывой мовай
Тры анлайн-сустрэчы для тых, хто стаміўся ад шаблонных рылсаў, кантэнту «па метадычцы» і нейраслопу. Разбяруцца, навошта вам наогул блог, чаму ШІ падточвае давер да кантэнту і што з гэтым рабіць.
🌟Вядзе Наташа @norenalaa — артхаўсная зорка беларускага Instagram з вострай і тонкай сатырай пра свет, у якім мы апынуліся.
У праграме:
• Навошта вы вядзеце блог і ці сапраўды ён вам патрэбны;
• Як заставацца жывым чалавекам у інтэрнэце;
• Чаму ШІ і нейраслоп з’ядаюць давер да кантэнту і што з гэтым рабіць;
• Якія праграмы і сэрвісы могуць дапамагчы недызайнерам(-кам) і немантажорам(-кам);
• Як гаварыць пра свой праект так, каб вас слухалі і чулі.
◉ Калі: суботы 10, 17 і 24 кастрычніка, 12:00 па Варшаве.
⏳ Ддл: 6 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Repost from N/a
Ёсць дзве магчымасці для тых, хто добра валодае беларускай мовай і хоча паўдзельнічаць у навучанні штучнага інтэлекту.
1. Belarusian Language Specialist — Freelance AI Trainer Project
Фрыланс-праект для спецыялістаў(ак) па беларускай мове. Праца звязана з ацэнкай і праверкай адказаў ШІ, аналізам тэкстаў, выяўленнем памылак і ацэнкай таго, наколькі натуральна мадэль размаўляе па-беларуску.
Магчымыя задачы:
- праверка граматыкі, сінтаксісу і стылю;
- ацэнка дакладнасці і натуральнасці адказаў;
- выяўленне культурных і моўных недакладнасцяў;
- разметка і ацэнка даных;
- дапамога ў паляпшэнні моўных мадэляў.
Пазіцыя разлічаная на людзей з досведам у лінгвістыцы, перакладзе, рэдагаванні, выкладанні або працы з тэкстамі.
2. Language Alignment & Resource Partner (Belarusian) — Freelance AI Trainer Project
У гэтай ролі трэба будзе працаваць з моўнымі і культурнымі аспектамі беларускай мовы, праводзіць лінгвістычны QA, ацэньваць і правяраць даныя для спецыялізаванага праекта па развіцці ШІ.
Чакаецца, што спецыяліст зможа:
- самастойна праводзіць моўную праверку;
- ацэньваць і анатаваць даныя;
- выяўляц ненатуральныя або недакладныя фармулёўкі;
- ператвараць зваротную сувязь у структураваныя рэсурсы;
- зауважаць тонкія моўныя і культурныя нюансы.
У патрабаваннях пазначаныя:
- адукацыя або практычны досвед у лінгвістыцы, адукацыі ці іншай сферы, дзе важная ўвага да моўных дэталяў;
- досвед ацэнкі або анатацыі чалавечых даных;
- пацверджаны ўзровень беларускай мовы C1 або C2;
- здольнасць дакладна аналізаваць і рэдагаваць беларускія тэксты.
Аплата і фармат
Праца дыстанцыйная, у фармаце незалежнага працоўніка. Указаны дыяпазон аплаты — ад 6 да 65 долараў у гадзіну. Канчатковая стаўка залежыць ад досведу, экспертызы і краіны пражывання.
Гэта не класічная штатная вакансія: колькасць гадзін і працягласць праекта могуць адрознівацца. Медыцынская страхоўка і аплачваны адпачынак не прадугледжаныя.
Калі вы добра валодаеце беларускай мовай, уважліва працуеце з тэкстамі і хочаце паспрабаваць сябе ў сферы навучання ШІ, можна падаць заяўку на адну або абедзве пазіцыі:
🔗 Belarusian Language Specialist
🔗 Language Alignment & Resource Partner
