ru
Feedback
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Открыть в Telegram

Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online Даслаць анонс @sekktor_admin Навіны @sekktor_news Кам'юніці @sekktor_chat Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost

Больше
4 381
Подписчики
+524 часа
+127 дней
+1430 дней
Архив постов
🍽 DAS MINSK — рэзідэнцыя ў Патсдаме пра ежу, памяць і супольнасць DAS MINSK Kunsthaus in Potsdam — музей сучаснага мастацтва
🍽 DAS MINSK — рэзідэнцыя ў Патсдаме пра ежу, памяць і супольнасць DAS MINSK Kunsthaus in Potsdam — музей сучаснага мастацтва, будынак якога адкрыўся яшчэ ў 1977 годзе як рэстаран з тэрасай. Новая кулінарная рэзідэнцыя прапануе працаваць менавіта з гэтай гісторыяй гасціннасці і сацыяльнага жыцця — стварыць сезоннае меню, публічную вячэру, кулінарны варкшоп ці мастацкі праект. 💶 Прапануецца: стыпендыя 1000 EUR у месяц, мэбляваная кватэра, Deutschlandticket, кампенсацыя дарожных выдаткаў на пачатак рэзідэнцыі і магчымасць пакрыцця production costs праекта. DAS MINSK таксама дапаможа з арганізацыйнымі пытаннямі ўезду ў Германію; для сям'і да 3 чалавек могуць забеспечыць пражываннеі. Рэзідэнцыя пройдзе з красавіка па ліпень 2027 года. Ддл: 19 верасня. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць рэзідэнцыі на sekktor.onlineУсе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Дзве магчымасці ў сцэнічных мастацтвах: 🇮🇹 IdraConnect: паездка на Wonderland Festival — для тых, хто шукае новыя пастаноўк
+1
Дзве магчымасці ў сцэнічных мастацтвах: 🇮🇹 IdraConnect: паездка на Wonderland Festival — для тых, хто шукае новыя пастаноўкі ў сваю праграму Пяць аўтараў(-ак) / калектываў будуць паказваць завершаныя працы і work in progress. 🤝 Прапануюць: кампенсацыю авіяквіткоў да 200 EUR, пражыванне і бясплатны ўваход на ўсе італьянскія паказы. Месцаў з пакрыццём выдаткаў абмежаваная колькасць. Ддл: 14 верасня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🇩🇪 Schloss Bröllin — рэзідэнцыі для груп, якія робяць пастаноўку Падавацца можна з новай пастаноўкай, з жаданнем аднавіць ужо існуючы праект або проста з даследчай фазай, калі патрэбны час на эксперымент. Рэзідэнцыі пройдуць з траўня па верасень 2027-га, даты ўзгадняюць з групай. Ад аднаго да двух тыдняў у прыродзе для #танец, #перформанс і сучаснага цырку. 🤝 Прапануюць: студыі і вонкавыя прасторы, базавую тэхніку, пражыванне і вегетарыянскае харчаванне. Дарогу пакрываюць часткова — па дамове і пры наяўнасці сродкаў. Ддл: 1 кастрычніка. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

⚡️УЖО СЁННЯ сустракаемся анлайн, каб пазнаёміцца з досведам Клуба беларускіх мецэнатаў, у тым як прыцягваць прыватнае фінансаванне на праекты ў сферы культуры і мастацтва ▫️Старт: 2 верасня, 17:00 CEST / 18:00 па Мінску і Вільнюсу 🔗Рэгістрацыя скончыцца за 2 гадзіны да мерапрыемства. 🤞Важна: Абавязкова праверйце тэчку “Спам” — пацверджанне можа трапіць туды. Да сустрэчы! 😊

🧵 LOEWE FOUNDATION Craft Prize — 50 000 EUR для прафесійных рамеснікаў(-ніц) LOEWE FOUNDATION Craft Prize існуе з 2016 адзна
🧵 LOEWE FOUNDATION Craft Prize — 50 000 EUR для прафесійных рамеснікаў(-ніц) LOEWE FOUNDATION Craft Prize існуе з 2016 адзначае выбітныя працы ў сучасных рамёствах. У 2027 годзе прэмія пройдзе ўжо дзясяты раз: працы пераможцы і фіналістаў(-ак) пакажуць на выставе ў Еўропе вясной 2027 года і ў суправаджальным каталогу. Можна падавацца прафесійным рамеснікам(-цам) ад 18 гадоў з любой краіны — індывідуальна або групай. На конкурс падаецца адна праца або серыя работ, зробленая ўручную (ці часткова) за апошнія 5 гадоў, без папярэдніх узнагарод — ад керамікі і ювелірнага мастацтва да тэкстылю, шкла, дрэва і скуры. 💶 Прапануецца: пераможца атрымае 50 000 EUR, працы са Special Mention — па 5000 EUR. Ддл: 15 кастрычніка. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

✒️ Albee Foundation — рэзідэнцыі ў #ЗША для пісьменнікаў(-ц) і візуальных мастакоў(-чак), зіма-вясна 2027 Edward F. Albee Fou
✒️ Albee Foundation — рэзідэнцыі ў #ЗША для пісьменнікаў(-ц) і візуальных мастакоў(-чак), зіма-вясна 2027 Edward F. Albee Foundation існуе, каб даваць пісьменнікам(-цам) і візуальным аўтарам(-кам) час і прастору для працы без перашкод. Цэнтр адкрыты амаль круглы год і прымае да чатырох чалавек адначасова — кожны(-ая) атрымлівае асобны пакой з уласнай ваннай і асобную працоўную студыю. Можна падавацца #пісьменнікі(-цы) — #паэты(-кі), #празаікі, #драматургі(-ні), аўтарам(-кам) нон-фікшн — і візуальным мастакам(-чкам) з любой краіны. 💲 Прапануецца: пражыванне; рэзідэнтам(-кам) з ЗША — стыпендыя 2500 USD, замежным рэзідэнтам(-кам) — кампенсацыя пацверджаных выдаткаў да 2500 USD. Наступны набор на summer/fall residencies: • Адкрыццё падачы: 11 студзеня 2027. • Дэдлайн: 15 лютага 2027. Ддл: 14 верасня, 23:59 ET. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

✍️ IAAC 12 — 10 000 EUR за рэцэнзію пра выставу сучаснага мастацтва International Awards for Art Criticism праводзіць ужо два
✍️ IAAC 12 — 10 000 EUR за рэцэнзію пра выставу сучаснага мастацтва International Awards for Art Criticism праводзіць ужо дванаццы выпуск конкурсу, мэта якога — падтрымаць незалежнае крытычнае пісьмо пра сучаснае мастацтва. Трэба напісаць рэцэнзію на любую выставу сучаснага мастацтва, якая прайшла дзе заўгодна ў свеце або анлайн з 1 верасня 2025 па 31 жніўня 2026 года — раней нідзе не публікаваную. 💶 Прапануецца: першая прэмія — 10 000 EUR да падаткаў (або эквівалент у юанях), тры другія прэміі — па 3500 EUR кожная. Ддл: 14 верасня. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

4 рэзідэнцыі ад Art Omi у #ЗША → Art Omi — некамерцыйны цэнтр сучаснага мастацтва ў мястэчку Гент у штаце Нью-Ёрк, заснаваны
4 рэзідэнцыі ад Art Omi у #ЗША → Art Omi — некамерцыйны цэнтр сучаснага мастацтва ў мястэчку Гент у штаце Нью-Ёрк, заснаваны ў 1992 годзе. Асобны фокус Art Omi — на міждысцыплінарным абмене, эксперыменце і ідэі, што мастацтва можа перасякаць эканамічныя, палітычныя і культурныя межы. ✦✦✦ 🎨 Art Omi: Artists Праграма для візуальных мастакоў(-чак), саўнд-мастакоў(-чак), перформераў(-ак) і тых, хто працуе з social practice. Мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу. 💵 Прапануюць: жыллё, індывідуальную студыю, харчаванне. Плюс стыпендыі 500–2000 USD з транспартным грантам — на большасць разглядаюць аўтаматычна. Ддл: 14 верасня. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🏛 Art Omi: Architecture Праграма для архітэктараў(-ак), якія хочуць развіць уласны некамерцыйны праект. Падавацца могуць спецыялісты(-кі) з мінімум 5 гадамі практыкі пасля атрымання ліцэнзіі або M.Arch. 🤝 Прапануюць: асобнае жыллё, працоўнае месца, харчаванне. Ддл: 1 кастрычніка. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 💃 Art Omi: Dance Праграма для харэографаў(-ак) і танцоўшчыкаў(-ц), якія хочуць працаваць у калабарацыі з іншымі ўдзельнікамі(-цамі). Фокус рэзідэнцыі — на сумеснай працы і абмене. 🤝 Прапануюць: жыллё, працоўную прастору, харчаванне. Ддл: 1 кастрычніка. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🎶 Art Omi: Music Праграма для музыкаў і кампазітараў(-ак) любых жанраў. Прымаюць толькі індывідуальныя заяўкі. 🤝 Прапануюць: жыллё, рэпетыцыйныя прасторы, харчаванне і трансфер ад станцыі Hudson. Ддл: 1 кастрычніка. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Калі вы чакалі знак — гэта ён🔣: падпісвайцеся на #KindReminder Мы ўжо даслалі 2 рассылкі з магчымасцямі паводле наладак, які
Калі вы чакалі знак — гэта ён🔣: падпісвайцеся на #KindReminder Мы ўжо даслалі 2 рассылкі з магчымасцямі паводле наладак, якія можна абраць пад свой прафесійны профіль.😯 Наступная — ужо ў гэты чацвер. Калі такія нагадкі будуць вам зручныя, далучайцеся! Падпісацца можна ў футары сайта sekktor.online — проста пракруціце старонку ўніз! навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

💶“Як прыцягваць прыватнае фінансаванне на праекты ў сферы культуры і мастацтва? Досвед Клуба беларускіх мецэнатаў”. ▫️Калі:
💶“Як прыцягваць прыватнае фінансаванне на праекты ў сферы культуры і мастацтва? Досвед Клуба беларускіх мецэнатаў”. ▫️Калі: 2 верасня, 17:00 CEST / 18:00 па Мінску Нагадваем, што ў гэтую сераду пройдзе першая з нашых follow-up сустрэчаў да курса “Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў” Алена Каховіч, сузаснавальніца Клуба, і Ліза Мас, спецыялістка па камунікацыях КБМ, прадставяць:  1. Як працуе Клуб беларускіх мецэнатаў: • Структура і механіка працы; • Этапы развіцця і пошук першых мецэнатаў; 2. Упакоўка праекта для фандрайзінгу: • Як прэзентаваць праект патэнцыйнаму мецэнату; • Як адаптаваць асабістую камунікацыю. 3. Пошук мецэнатаў і пабудова адносін • Асабістыя кантакты, інтрадакшны, сустрэчы і фолоў-ап; • Як будаваць доўгатэрміновыя адносіны. 4. Праца з праектамі і мецэнатамі • Адбор праектаў і медыяцыя паміж праектам і мецэнатам; • Камунікацыя, давер і канфідэнцыйнасць. 5. Межы ў фандрайзінгу • Як не ператвараць кожнае знаёмства ў продаж; • Як сумяшчаць фандрайзінг з нармальнымі чалавечымі адносінамі. 🔗 Зарэгістравацца навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Прэзентацыя ў #Варшава: 10-ы нумар зіну Pamyłka і навуковая прэмія «Бізон Гіґс 2026» 10 верасня ў Варшаве адбудзецца сустрэча
Прэзентацыя ў #Варшава: 10-ы нумар зіну Pamyłka і навуковая прэмія «Бізон Гіґс 2026» 10 верасня ў Варшаве адбудзецца сустрэча пра дзве падзеі адразу: юбілейны, дзясяты нумар зіну Pamyłka і запуск другой эдыцыі прэміі супольнасці «Бізон Гіґс» — для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук і навук пра Зямлю. Рэдакцыя зіну раскажа пра ўнутранюю кухню, а арганізатары прэміі патлумачаць, як пройдзе новая эдыцыя, і адкажуць на пытанні. 🤝 Прэмія: арганізатары плануюць сабраць прызавы фонд у 1000 EUR ад супольнасці. Намінацыі прымаюць у кастрычніку–лістападзе, галасаванне — у снежні, узнагароджанне — 20 снежня 2026. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🦸 Time for (S) Heroes — рэзідэнцыі для праектаў пра ўстойлівую моду, касцюм, інсталяцыі і digital art Time for (S) Heroes за
🦸 Time for (S) Heroes — рэзідэнцыі для праектаў пра ўстойлівую моду, касцюм, інсталяцыі і digital art Time for (S) Heroes запрашае каманды пераасэнсаваць гераізм — не толькі класічны вобраз героя, а клопат, супольнае дзеянне, рамонт і салідарнасць — праз моду, касцюм, інсталяцыі, сцэнічныя мастацтвы і лічбавыя інструменты. Гатовы прадукт не абавязковы: можна падаваць ідэю з выразным напрамкам і патэнцыялам для развіцця. Можна падавацца камандамі з 3–5 чалавек. Важна: праект не можа падтрымліваць удзельнікаў(-ц) з краін па-за спісам eligible countries Creative Europe або пад абмежаваннямі EU restrictive measures. 💶 Прапануецца: для да 10 адабраных каманд — ментарская падтрымка, удзел ў Design Wave Festival у Рызе (27–29 лістапада 2026), магчымасць трапіць на рэзідэнцыю ў Барселоне (люты 2027) або ў Фінляндыі (травень 2027), і арыенціровача 300–600 EUR на каманду на матэрыялы, прататыпы ці software licences. Ддл: 20 верасня, 23:59 EEST. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🍂 Даражэнькія, ведаем, што гэта няпроста, але ўсё ж гэты час надышоў: вітаем першы тыдзень восені! Не будзем занадта акцэнтаваць сённяшні дзень, але калі вы ў рэжыме “апошні рывок”, падкажам: 31 жніўня закрываюцца ажно 16 магчымасцяў. А да 1 верасня таксама ёсць куды паспець (усяго 10!): ◦ Tartu UNESCO City of Literature — рэзідэнцыя для пісьменнікаў(-ц) і перакладчыкаў(-ц); ◦ INHABIT 2027 — рэзідэнцыі для аўтараў(-к) са сцэнічных мастацтваў і музыкі ў Max Planck Institute; ◦ Rangøya — рэзідэнцыя на нарвежскім узбярэжжы для груп аўтараў(-к); ◦ Дацкі фестываль сучаснай музыкі KLANG прымае заяўкі на праграму 2027 года; ◦ Kimmel Harding Nelson Center for the Arts — рэзідэнцыя ў ЗША. → Асобна падкрэслім, што 2 верасня а 17:00 CEST / 18:00 па Мінску пройдзе першая з нашых follow-up сустрэчаў да курса — “Як прыцягваць прыватнае фінансаванне на праекты ў сферы культуры і мастацтва? Досвед Клуба беларускіх мецэнатаў”. 🔗 Зарэгістравацца Далей па тыдні таксама ёсць што паглядзець: гранты Nordic Culture Point, вакансіі ў Alliance for Socially Engaged Arts і Belarus Beehive, літаратурная рэзідэнцыя ў Гранадзе. ↑ І гэта толькі тое, што ўвайшло ў наш шорт-ліст! 🖥 Шукаць магчымасці з дэдлайнамі на новым тыдні на sekktor.online ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Repost from N/a
Напачатку жніўня хочацца ўхапіць яшчэ трошкі лета і самыя яго яскравыя моманты. Што мы і робім… вяртаючыся на адну з імпрэз у рамках кракаўскага фестываля Letucien’ – дыскусію “Летуценнікі і практыкі: тры пакаленні беларускай культуры”. У нашым павольным і настоенным, як віно з дзьмухаўцоў, рэпартажы мы сабралі рэзюмэ той размовы. Дыскусія хоць і не ставіла мэтай вырашыць набалелае ў беларускай культурніцкай павестцы, усё ж добра зафіксавала зрэз сённяшніх стратэгій працягваць у ёй існаваць. Як і тыя дзве закладзеныя ў назву дыскусіі ментальныя мадэлі працы ў культуры: чыстай творчасці і практычнай здольнасці “ўпакаваць” яе ў патрэбны час і месца. Відэа 👆– ад арганізацыйнай каманды дыскусіі, а ад нас – рэпартаж з эфектам прысутнасці👇, дзе структураваныя асноўныя ніці размовы, жарты і афірмацыі для культработніц і культработнікаў. Можна чытаць і перачытваць перад пачаткам любога збору на вашы праекты! 🔗 "Каб быць запатрабаваным, беларускае мастацтва павінна быць уваходам у размову пра сусвет сёння”. навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

👻 BISEB апублікавала чатыры бясплатныя гайды па запуску бізнесу у Польшчы і Літве Адукацыйны праект Business Clinic BISEB —
👻 BISEB апублікавала чатыры бясплатныя гайды па запуску бізнесу у Польшчы і Літве Адукацыйны праект Business Clinic BISEB — дзе студэнты(-кі) пад кіраўніцтвам ментараў(-ак) працуюць як бізнес-кансультанты(-кі) — выпусціў серыю практычных дапаможнікаў для беларусаў(-ак) і ўкраінцаў(-ак), якія жывуць у Польшчы або Літве і хочуць запусціць ці развіваць свой бізнес. Усе гайды выйшлі адразу ў чатырох моўных версіях — беларускай, украінскай, англійскай і рускай. Чатыры дапаможнікі: 1️⃣ Практычнае кіраўніцтва па стартапах — ад ідэі да запуску: валідацыя, MVP, першыя карыстальнікі(-цы), маштабаванне; 2️⃣ Як адкрыць бізнес у Польшчы — праверка ідэй, выбар стратэгіі, тыповыя памылкі; 3️⃣ Як адкрыць бізнес у Літве — логіка вядзення бізнесу; 4️⃣ Фандрайзінг для бізнесу — даведнік па знешніх крыніцах фінансавання з інтэрактыўным апытальнікам, які дапамагае падабраць прыдатныя варыянты. 🔗 Скарыстацца гайдамі ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🔈 «Разабрацца ў складаным сьвеце» — ддл ужо 30 жніўня Нагадваем пра праграму для беларускай моладзі 18–35 гадоў: анлайн-курс
🔈 «Разабрацца ў складаным сьвеце» — ддл ужо 30 жніўня Нагадваем пра праграму для беларускай моладзі 18–35 гадоў: анлайн-курс, афлайн-школа ў Літве або Польшчы і ментарская падтрымка. Можна ўдзельнічаць толькі ў анлайн-частцы. Ддл: 30 жніўня. 🔗 Зарэгістравацца навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

📷 The Photographers' Gallery — адкрыты набор спікераў(-ак) на дзень пра будучыню архіваў у Лондане The Photographers' Galler
📷 The Photographers' Gallery — адкрыты набор спікераў(-ак) на дзень пра будучыню архіваў у Лондане The Photographers' Gallery ладзіць падзею «Whose Archive is it Anyway?» у межах серыі Future of Archives — пра тое, што сёння значыць ствараць архіў, хто вырашае, з чаго ён складаецца, і каму належаць гісторыі і выявы, якія ў ім захоўваюцца. Можна падавацца ўсім, хто цікавіцца архівамі або ўжо працуе з іх стварэннем, даследаваннем ці захаваннем — асабліва тым, хто працуе з архівамі па-за традыцыйнымі інстытуцыямі. 💷 Прапануецца: ганарар 200 GBP (≈ 233 EUR). Ддл: 1 лістапада. 🔗 Падаць заяўку 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць магчымасці у архівах на sekktor.online Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

🎬 International Short Film Festival Oberhausen — адбор кароткаметражных фільмаў на фестываль Адзін з найстарэйшых фестываляў
🎬 International Short Film Festival Oberhausen — адбор кароткаметражных фільмаў на фестываль Адзін з найстарэйшых фестываляў кароткаметражнага кіно ў свеце шукае працы з уласнай візуальнай мовай і нечаканымі формамі для сваёй 73-й эдыцыі ў 2027 годзе. Конкурсы: 1. International Competition — для міжнародных фільмаў (да 35 хвілін, вытворчасць па-за Германіяй); 2. German Competition — для фільмаў, вырабленых у Германіі (да 45 хвілін); 3. NRW Competition — для фільмаў з Паўночнага Рэйна-Вестфаліі (да 45 хвілін); 4. International Children's and Youth Film Competition — дзіцячае і моладзевае кіно; 5. MuVi Award — для музычных відэа (да 15 хвілін). Важна: для International Competition дзейнічае Early Bird дэдлайн — 13 верасня 2026. Агульны дэдлайн для ўсіх конкурсаў, акраме MuVi Award, — 18 студзеня 2027, а для MuVi Award — 22 лютага 2027. Ддл (Early Bird, International Competition): 13 верасня. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

4 рэзідэнцыі ад Studio ALTA з ⏳ ддл 10 верасня | #Прага, #Чэхія 💡 Studio ALTA — культурны цэнтр, калектыў і production-праст
+3
4 рэзідэнцыі ад Studio ALTA з ддл 10 верасня | #Прага, #Чэхія 💡 Studio ALTA — культурны цэнтр, калектыў і production-прастора ў Празе, якая працуе з 2008 года. Спачатку Studio ALTA была пляцоўкай для танца і фізічнага тэатра ў раёне Holešovice, але з часам вырасла ў мультыкультурны цэнтр і творчы хаб, што злучае мастакоў(-чак), публіку і розныя супольнасці. З 2023 года Studio ALTA працуе ў будынку былога бровара ў раёне Libeň. ✦✦✦ 🏘 House in the Neighborhood — 1246 EUR за перфарматыўны праект у публічнай прасторы Прагі Studio ALTA шукае праекты, якія бачаць вуліцу як месца сустрэчы і ўцягваюць у працэс жыхароў(-ак) раёна Libeň. У 2027-м фокус — на ўзроставай групе 55+. 💶 Прапануюць: ганарар 30 000 CZK (≈1246 EUR), рэпетыцыйныя прасторы, драматургічную і вытворчую падтрымку. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🧖 House of Sweat — 623 EUR за перформанс у сауне Праект ствараецца або адаптуецца пад сауну Studio ALTA. Паказ: 9–12 лютага 2027. 💶 Прапануюць: ганарар 15 000 CZK (≈623 EUR), залы студыі, драматургічную і вытворчую падтрымку. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🔍 House of Research — 498 EUR на мастацкае даследаванне Можна прыйсці з ранняй ідэяй — ці з ужо гатовай працай, каб ператварыць яе ў іншую форму. 💶 Прапануюць: ганарар 12 000 CZK (≈498 EUR), супольную студыю і рэпетыцыйныя залы. 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 😴 House of Rest — 5 дзён адпачынку для тых, хто працуе ў арт-сектары Чэхіі Рэзідэнцыя, дзе нічога не трэба рабіць: ні выніку, ні абавязковых актыўнасцяў. 🤝 Прапануюць: 5 дзён у месцы, узгодненым з вамі — у горадзе ці на прыродзе, плюс ганарар 6000 CZK (≈249 EUR). 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

✊ Refusing Rehearsing Resisting — набор на выставачныя праекты для VBKÖ у Вене VBKÖ (Vereinigung bildender Künstler*innen Öst
Refusing Rehearsing Resisting — набор на выставачныя праекты для VBKÖ у Вене VBKÖ (Vereinigung bildender Künstler*innen Österreichs) шукае групавыя выставачныя праекты для гадавой праграмы «Refusing Rehearsing Resisting». Тэма — фемінісцкія, квір-, антырасісцкія, антыкаланіяльныя і антыаўтарытарныя перспектывы. Можна падавацца толькі групам мастакоў(-чак) і калектывам — сола-выставы не разглядаюцца. 💶 Прапануецца: 4000 EUR на кожны абраны праект — гэта агульны бюджэт, які ўключае і ганарары ўдзельнікам(-цам), і вытворчасць. Дадаткова — прасторы VBKÖ, графічны дызайн промаматэрыялаў, тэхнічная падтрымка пры мантажы да 10 гадзін і тэхнічнае абсталяванне. Праект павінен адбыцца паміж сакавіком 2027 і лютым 2028 года і доўжыцца ад 4 да 6 тыдняў. Ддл: 10 верасня, 23:59 CEST. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!

👨‍💻 Цэнтр новых ідэй шукае вэб-дызайнера(-ку) для рэдызайну сайта Цэнтр новых ідэй абнаўляе сайт newideas.center паводле но
👨‍💻 Цэнтр новых ідэй шукае вэб-дызайнера(-ку) для рэдызайну сайта Цэнтр новых ідэй абнаўляе сайт newideas.center паводле новага брэндбука і шукае спецыяліста(-ку), які(-ая) распрацуе новы UI-дызайн старонак і падрыхтуе UI-kit з кампанентамі. Для падачы патрэбны: • Спасылка на партфоліа або прыклады работ; • Дыяпазон чаканай аплаты. 📩 Адгукнуцца: Telegram @ivanmarozka або email marozka@newideas.center. ✦✦✦ 🖥 Шукаць вакансіі на sekktor.onlineУсе актыўныя магчымасцінавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!