1 273
Подписчики
+224 часа
+107 дней
+1230 дней
Архив постов
Repost from Historyja
15 красавіка 1943 года савецкімі партызанамі была спаленая вёска Дражна. Агрэсары спалілі 37 хат і забілі 25 людзей, у тым ліку 15 жанчын і дзяцей. Зразумела, што за саветамі ніхто не быў пакараны за злачынствы. Ужо ў навейшыя часы, у 2008 годзе людзі вырашылі ўшанаваць ахвяры і каля каталіцкіх могілак усталявалі памятны крыж, які хутка ліквідавалі спадкаемцы саветаў – лукашысты. У Старадарожскі раёне ёсць больш за 90 помнікаў да тэмы вайны, а адзін з іх «у гонар» савецкіх партызан, якраз насупраць месца, дзе знаходзіўся крыж у памяць аб ахвярах.
Магілёў у часы акупацыі 1941-1944 гг.: цунамі, падпольшчыкі, канцлагер
Гісторык і даследчык з Магілёва Аляксей Бацюкоў распавядае пра самую буйную тэхнагенную катастрофу на тэрыторыі Беларусі, што адбылася 10 красавіка 1942 года ў Магілёве і атрымала назву "Магілёўскае цунамі". На падставе гэтай і іншых падзей, вы пабачыце панараму акупаванага Магілёва, паслухаеце пра асаблівасці магілёўскага падполля, якое змагалася і супраць Гітлера, і супраць Сталіна.
Беларусы ўзялі ўдзел у адзначэнні 85-х угодкаў Катынскай трагедыі
У Польшчы ўшанавалі сумную дату — 85-я ўгодкі Катынскай трагедыі. У гэтыя дні ў 1940 годзе, паводле загаду кіраўніцтва СССР і асабіста Сталіна, былі расстраляныя больш за 22 тысячы польскіх афіцэраў, якія трапілі ў савецкі палон увосень 1939 года пасля так званага вызвольнага паходу Чырвонай арміі. Сярод ахвяр было шмат мабілізаваных цывільных — інжынераў, лекараў, навукоўцаў. Сярод забітых былі і беларусы.
У Варшаве мерапрыемствы прайшлі ў Катынскім музеі. У іх узяў удзел прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Ён назваў катынскі расстрэл «крыклівым урокам гісторыі». Іншыя выступоўцы адзначылі, што гэта першая круглая дата, калі польскія дэлегацыі, у тым ліку нашчадкі забітых, не могуць наведаць месцы масавых расстрэлаў у Катыні і Медным праз вайну Расеі супраць Украіны. Яны параўналі кулі катаў з НКВД з бомбамі, якімі Крэмль сёння забівае ўкраінскіх мірных грамадзян і дзяцей.
На ўрачыстасці былі запрошаныя і прадстаўнікі беларускіх арганізацый — Беларускага інстытута публічнай гісторыі, Музея Вольнай Беларусі, Асацыяцыі палітычных вязняў «Да Волі». Яны ўсклалі кветкі з бчб стужкай да сімвалічнага «беларускага катынскага спісу» — эпітафіі, на якой меліся быць імёны расстраляных, верагодна, у Курапатах. У адрозненне ад расейскага і ўкраінскага, беларускі спіс па сённяшні дзень застаецца пустым. Беларускія ўлады адмаўляюць яго наяўнасць.
Таксама беларусы пакінулі запісы ў кнізе наведвальнікаў музея. Адзін з іх нагадвае: «Беларускі катынскі спіс мусіць быць адкрыты».
Repost from Наша Ніва
«У Лукашэнкі былі добрыя настаўнікі». Святлана Курс правяла па «Тунэлі смерці» Катынскага музею
13 красавіка Польшча ўшаноўвае памяць ахвяраў Катынскай трагедыі. @belsat наведаў Катынскі музей у Варшаве, а гідам стала беларуская пісьменніца і працаўніца Катынскага музею Святлана Курс (Ева Вежнавец). Яна распавяла, чаму ў гэтым музеі мусіць пабываць кожны беларус.
https://nashaniva.com/365772
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365772
Repost from Historyja
+3
13 красавіка адзначаецца Дзень Памяці Ахвяр Катынскага Злачынства. Злачынства, у якім НКУС (НКВД) былі расстраляныя 22 тыс. грамадзян тагачаснай польскай дзяржавы, сярод якіх многія былі прадстаўнікамі эліт (інтэлектуалісты, афіцэры і іншыя). Многімі ахвярамі гэтага злачынства сталі беларусы ды ўраджэнцы Беларусі. Саветы прызналіся да злачынства толькі ў 1990 годзе.
Другая хваля дэпартацый з Заходняй Беларусі ў 1940 годзе
У ноч з 12 на 13 красавіка 1940 года органы НКВД СССР правялі другую хвалю масавых дэпартацый у заходніх абласцях Беларускай ССР. Гэтая аперацыя была накіравана супраць членаў сем'яў афіцэраў польскага войска, паліцэйскіх, чыноўнікаў, настаўнікаў, выкладчыкаў універсітэтаў, беларускіх, украінскіх і яўрэйскіх нацыянальных дзеячаў, а таксама ваеннапалонных з лагераў Казельск, Старабельск і Асташкава. Усяго было дэпартавана 24 253 чалавекі (7 286 сем'яў).
Гэта была другая з трох асноўных хваль дэпартацый, праведзеных савецкімі ўладамі ў 1940 годзе. Першая хваля адбылася ў ноч з 9 на 10 лютага 1940 года, калі былі вывезеныя землеўладальнікі і леснікі.
Трэцяя хваля высяленняў адбылася ў чэрвені 1940 года, калі дэпартацыі закранулі пераважна яўрэяў-бежанцаў, якія ўцяклі ад нацысцкіх пераследаў у Польшчы і не жадалі прымаць савецкае грамадзянства.
Гэтыя дэпартацыі былі часткай шырокамаштабнай палітыкі Савецкага Саюза па кантролі над насельніцтвам і падаўленні магчымых асяродкаў супраціву ў нядаўна анексаваных тэрыторыях. Савецкія ўлады імкнуліся ліквідаваць патэнцыйныя пагрозы свайму рэжыму, высылаючы цэлыя сем'і ў аддаленыя рэгіёны СССР.
Гэтыя падзеі мелі катастрафічныя наступствы для дзесяткаў тысяч людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы і сутыкнуліся з цяжкімі ўмовамі жыцця ў ссылцы. Многія з іх загінулі ад голаду, холаду і цяжкай працы. Гэтыя дэпартацыі з'яўляюцца трагічнай старонкай у гісторыі Беларусі і ўсяго рэгіёна.
Тэрор, рэпрэсіі, знішчэнне ўсяго беларускага. Мікіта Мелказёраў на канале "Загляне сонца" разбірае на прыкладах, чаму ніякага апраўдання Сталіна быць не можа. Гэта вораг Беларусі. І кропка.
Repost from Беларускі піонэр
+9
#фотабсср
Гістарычныя будынкі Менска на фота 1926 года фатографа Льва Дашкевіча. Здымкі выкарыстоўваліся ў якасці ілюстрацый да артыкула мастацтвазнаўцы Міколы Шчакаціхіна "Помнiкi старадаўняе архiтэктуры XVII-XVIII сталецьцяў у Менску". На фота:
1. Свята-Духаў кафедральны сабор;
2. Комплекс былога кляштара Бернардынцаў;
3. Былы дамініканскі касёл імя Фамы Аквінскага;
4. Архікафедральны касцёл і вежа езуіцкага калегіюма;
5. Сінагога ў Школьным двары;
6. Халодная сінагога;
7. Петрапаўлаўская царква на Нямізе;
8. Дом Ваньковічаў;
9. Гродскі суд на замчышчы;
10. "Пішчалаўскі" турэмны замак.
Антысавецкі ўзброены супраціў у Беларусі ў 1920-1930-я гады
Усталяванне савецкай улады ў Беларусі не адбывалася мірным шляхам. Значная частка мясцовага насельніцтва ніколі не пагадзілася з бальшавіцкай дыктатурай і аказала ёй чынны супраціў. Гэта знайшло сваё пацвярджэнне ў арганізаванай партызанскай барацьбе.
Гісторык Ганна Касінская распавядае пра найбольш яскравыя праявы антысавецкага ўзброенага супраціву ў Беларусі, яго прычыны і лёс удзельнікаў паўстанцкага руху.
Repost from De facto. Беларуская навука
Якія пісьменнікі і чаму ўключаліся ў нацыянальны пантэон на старонках газеты «Наша Нива» у 1906 -1907 гг.
Пра гэта піша Віктар Корбут у зборніку навуковых артыкулаў «Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманітарыстыкі». У 1906 - 1907 гг. пісьменнікі Ян Чачот, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч (Мацей Бурачок), Ян Неслухоўскі (Янка Лучына), да якіх далучаўся Адам Міцкевіч, на старонках газеты «Наша Нива» ўключаліся ў своеасаблівы беларускі нацыянальны пантэон, у якім яны засталіся і да сённяшняга дня.
Творчасць на беларускай мове ўспрымалася як уласна нацыянальны рух. Аднак, калі дзеячы пачатку XX стагоддзя ўжо ўсведамлялі сябе беларусамі, то іх папярэднікі толькі адзначалі адметнасць беларусаў і іх мовы (Чачот называў беларускую мову сяляна-крывіцкай).
У нацыянальна пантэон уключаліся і польскія пісьменнікі, якія паходзілі з беларуска-літоўскіх зямель. Адным з першых стаў Адам Міцкевіч («вялікі пясняр нашага краю»). А вось Эліза Ажэшка ў той час не ўключалася ў беларускі пантэон.
Repost from Historyja
+3
Разрытыя марадзёрамі магілы ў Курапатах, снежань 1990 год. На месцы прысутнічаюць дэпутат Вярхоўнага Савета Зянон Пазняк і супрацоўнікі пракуратуры. Злачынцы не былі знойдзены.
«Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га». Прэзентацыя кнігі
📆 12 красавіка
⏰ 15:00
📍 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa)
Зборнік выдадзены лонданскім выдавецтвам Skaryna Press. Ён складаецца з 25 эсэ студэнтаў і студэнтак, у якіх маладыя людзі распавядаюць пра ўласны досвед удзелу ў пратэстах, пра затрыманні, катаванні, траўмы і вымушаную эміграцыю.
Кніга — магутны напамін пра рэчаіснасць, якую рэпрэсіўны рэжым імкнецца сцерці або скажы́ць.
Масавыя пратэсты пасля фальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года далі пачатак хвалі новых формаў салідарнасці, актывізму і асабістай адказнасці — каштоўнасцей, якія дыктатура імкнецца падаўляць. Многія студэнты апынуліся ў першых шэрагах тых падзей і хутка сутыкнуліся з жорсткім падаўленнем пратэстаў паліцэйскім апаратам дзяржавы і маштабным пераследам.
Аўтары і аўтаркі сведчаць пра мірны характар змагання беларускага народа, раскрываюць матывы ўдзельнікаў і бачанне будучыні сваёй краіны. Кніга будзе карыснай даследчыкам, мастакам, актывістам і ўсім, хто працуе з тэмамі Беларусі і сучаснай гісторыі.
Прэзентацыю правядуць гісторык і студэнцкі актывіст Аляксандр Паршанкоў, выдавец Ігар Іваноў і аўтары кнігі. Падчас сустрэчы можна будзе набыць зборнік.
Repost from De facto. Беларуская навука
Якім быў нонканфармізм у ВНУ БССР перыяду адлігі (1953-1968)
Пра гэта піша Уладзімір Валодзін, які абараніў доктарскую дысертацыю ў European University Institute (Фларэнцыя). Са студэнцкіх падпольных арганізацый вядомая група Ханжанкова, якая ў 1963-м планавала падарваць у цэнтры Мінска вышку-глушылку заходніх радыёстанцый. Хажанкова асудзілі на 10 гадоў. У 1968-м Якімовіч і Лухцікаў распаўсюдзілі ў Мінску ўлёткі супраць савецкага ўварвання ў Чэхаславакію, выявіць іх не змаглі.
Разам з тым дзяржаве патрэбны былі спецыялісты ў галіне беларускай мовы і культуры. Атрымаць пэўную аўтаномію можна было прэзентацыяй сваёй мастацкай дзейнасці як аматарскай. Пры канфліктах з партыйнымі функцыянерамі творцы пераязджалі ў іншыя гарады. Да 1980-х беларускім нонканфармістам не хапала надзейнай сеткі абмену інфармацыяй, члены адной групы вельмі мала ведалі пра іншыя.
На здымку – браты Белыя, 1963 год (пляменнікі Якуба Коласа Міхась і Лявон Белыя былі асуджаныя ў 1957-м за выступы супраць палітыкі русіфікацыі).
Repost from Historyja
7 красавіка 1932 года, калі прадуктовыя нормы ў СССР былі зменшаныя ўдвая, у Барысаве пачаліся стыхійныя пратэсты. Да 10 красавіка людзі ўрываліся ў хлебныя лаўкі і прадуктовыя склады, разбіралі харчы. Бунты паўтарыліся і праз год.
У выніку бунтаў каля 1400 барысаўцаў былі арыштаваныя, дзвесце з іх былі расстраляныя адразу, астатніх выслалі ў сталінскія канцлагеры. Расстрэлы адбываліся ў мясцовасці, якую барысаўцы называюць «Батарэі». У пачатку 2000-х мясцовыя актывісты ўсталявалі там крыжы ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій, у 2008 годзе камунальшчыкі спілавалі крыжы.
Repost from Наша Ніва
Чорная смерць у Полацку. Навукоўцы знайшлі сведчанне эпідэміі XIV стагоддзя
Вывучэнне парэшткаў гэтага перыяду ў гарадскіх некропалях паказала анамальную смяротнасць сярод маладых людзей.
https://nashaniva.com/365284
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365284
95 гадоў таму, у сакавіку 1930 года, саветы ажыццявілі першую высылку кулакоў з Беларусі ў аддаленыя куткі Расеі. Першую, але не апошнюю. Хаця, насамрэч, і раней яны высылалі так званыя варожыя элементы.
Аб тым, як адбываліся высылкі кулакоў ў 1930 годзе і пазней, ці былі высылкі раней, як складваўся лёс сасланых асабліва падчас Вялікага тэрору 1937-38 гадоў, распавядае даследчык сталінскіх рэпрэсій, нашчадак рэпрэсаваных Ігар Станкевіч
Насуперак вонкавым уяўленням, Беларусь - краіна з багатай і часта складанай гісторыяй. Беларусы вядуць свае карані з Полацкага княства і асабліва з Вялікага Княства Літоўскага. Дзякуючы гэтаму палякі і беларусы на працягу стагоддзяў мелі шмат агульнага. Аднак пасля распаду Рэчы Паспалітай гісторыя беларусаў — гэта гісторыя барацьбы за самабытнасць і незалежнасць перад абліччам расійскага імперыялізму. Польскі ютуб-канал Kurier historyczny прадстаўляе ўласны погляд на ключавыя моманты гісторыі Беларусі, разважае пра нашу культурную і палітычную спадчыну, а таксама пра тое, як мінулае паўплывала на сучаснае становішча краіны.
Ролік прадстаўлены на польскай мове.
Расейская гісторык Тамара Эйдэльман працягвае свой цыкл пра гісторыю Беларусі. У чарговым выпуску яна разважае пра шлях беларусаў да першай незалежнасці.
Новы выпуск "Жыццё маліна" з Мікітай Мелказёравым. Гэтым разам у гасцях этнолаг, гісторык і культурны антраполаг Павел Церашковіч, дарэчы, сябра Беларускага Інстытыту публічнай гісторыі. Гэта размова пра беларускую ідэнтычнасьць, пра тое, што перашкодзіла беларусам пабудаваць сваю дзяржаву (спойлер: пратэстантызм), пра галоўных людзей у гісторыі краіны і пра тое, што рабіць беларусам унутры Беларусі тут і цяпер. Асобна - пра Вялікае Княства Літоўскае і яго прыналежнасць да Беларусі, чаму ідэя "трыадзінага народа" - міф, як Кацярына II стала ворагам краіны, а Качанава - правайдэрам "рускага свету". І абавязкова да прагляду - фрагмент пра важнасць беларускай мовы і чаму прыклады Аўстрыі, Швейцарыі і Ірландыі не падыходзяць Беларусі.
