1 271
Subscribers
No data24 hours
+17 days
-1530 days
Posts Archive
Іосіф Сталін тройчы рыхтаваў удар па Германіі і хацеў развязаць трэцюю сусветную вайну ў 1953 годзе, сцвярджае гісторык Аляксандр Гагун. Падрабязней на канале "Саша, што ты нясеш"
1996 год быў багагы на падзеі: масавыя антыдзяржаўныя вясовыя выступленні ў Менску, першыя крокі Лукашэнкі па здачы незалежнасці Маскве, ад'езд за мяжу Зянона Пазняка, узыход зоркі гурта "Ляпіс Трубяцкой" Сяргея Міхалка. Пра гэтыя ды іншыя падзеі першай паловы 96-га ў чарговым выпуску Паўла Валатовіча.
Ленін, Сталін на лугу грызуць конскую нагу
Мікіта Малказёраў на канале "Загляне сонца" распавядае, што беларусы насамрэч думалі пра савецкую ўладу і яе правадыроў, пра калгасы і жыццё ў БССР, і як гэта адбілася ў народным фальклоры.
Repost from Будзьма беларусамі!
📚 ТОП-15 кніг, каб зразумець гісторыю Беларусі (анлайн!)
Думка пра чалавека залежыць ад яго біяграфіі. Думка пра народ — ад яго гісторыі. Беларусы часам падаюцца агістарычнымі, асабліва — на фоне суседзяў. Але — толькі на першы погляд. Сваю «біяграфію», наўпрост трэба ведаць. Ды — умець распавесці.
✍️ Свой топ-15 кніг па гісторыі Беларусі склаў Алесь Кіркевіч — папулярызатар гісторыі, пісьменнік, журналіст, сцэнарыст відэапраектаў «Трызуб і Пагоня», «Сармат», «Смаленне вепрука».
Спіс кніг можна знайсці па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.
Repost from Historyja
Памёр Радзім Гарэцкі - акадэмік, сын Гаўрылы Гарэцкага і пляменнік Максіма Гарэцкага. Радзім Гарэцкі актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху, у тым ліку быў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".
+1
Кіраўніцтва СССР ведала пра падрыхтоўку нападу Гітлера
Пра гэта сведчаць данясенні выведаддзела штаба Заходняй асобай вайсковай акругі, якія знаходзяцца ў Нацыянальным архіве Беларусі. З іх вынікае, што яшчэ з пачатку 1941 г. савецкая выведка фіксавала будаўніцтва на акупаваных польскіх тэрыторыях новых аэрадромаў, складаў, пераабсталявання розных будынкаў пад кашары, вывучэнне нямецкімі жаўнерамі расейскай мовы.
Выведка рыхтавала адмысловыя мапы з месцамі дыслакацыі нямецкій войскаў і нумарамі вайсковых частак.
Некаторыя спецданясенні кіраўніку БССР Панамарэнку за подпісам наркама НКВД БССР Цанавы сведчылі, што немцы працягваюць праводзіць вайскова-мабілізацыйныя мерапрыемствы і сцягваць войскі да савецкай мяжы.
3 чэрвеня 1941 г. начальнік выведаддзела штаба ЗапВА Блахін скіраваў Панамарэнку спецданясенне "Аб падрыхтоўцы Нямеччынай вайны супраць СССР", дзе падкрэсліў, што "сведчанні аб фарсіраванай падрыхтоўцы тэатра і аб ўзмацненні групіроўкі войск у паласе супраць ЗапВО - вартыя даверу".
Repost from Наша Ніва
Святлана Ціханоўская з вызваленым мужам Сяргеем Ціханоўскім, а таксама Сяргеем Шэлегам, Ігарам Карнеем, Наталляй Дулінай і Кірылам Балахонавым у пасольстве ЗША ў Вільні
«Вы свабодныя. Я ведаю, што цяжка да гэтага звыкнуць. І потым — хто адчувае сілы — уліваемся, таму што яшчэ тысячы людзей там».
Бібліятэцы Kamunikat — 25 гадоў
Найбуйнейшы віртуальны рэсурс з беларускай літаратурай і перыёдыкай Kamunikat.net адзначыў сваё 25-годдзе. За чвэрць стагоддзя Kamunikat стаў адным з найважнейшых культурных праектаў, прысвечаных захаванню і папулярызацыі беларускага слова. Тысячы кніг, часопісаў, дакументаў і выданняў сталі даступнымі дзякуючы працы гэтай унікальнай каманды.
Kamunikat — гэта не толькі бібліятэка, але і жывая хроніка беларускай гісторыі, літаратуры і грамадскага жыцця. З 2021 года Kamunikat пачаў выдавецкую дзейнасць. Зараз Kamunikat замймаецца алічбоўкай беларускай перыёдыкі. Агулам на рэсурсе сабрана больш за 70 тысяч розных кніг, часопісаў і выданняў. У партала ёсць свой youtube і тэлеграм каналы, дзе публікуюцца навінкі і аўдыёверсіі беларукіх кніг.
Стваральнік бібліятэкі журналіст Яраслаў Іванюк (на здымку) абяцае ў незалежнай Беларусі перадаць Kamunikat Нацыянальнай бібліятэцы.
Repost from Белсат
🫠«Гістарычная праўда ў разуменні беларускіх уладаў – гэта тая праўда, якую яны самі такой лічаць»
У Беларусі ўзяліся за «пошук гістарычнай праўды», адбываюцца суды над даўно памерлымі людзьмі, датычнымі масавых расстрэлаў беларускага насельніцтва ў часе Другой сусветнай вайны. Пры гэтым адкрыць архівы чыноўнікі адмаўляюцца.
Чаму ідэя «пошуку гістарычнай праўды» не вытрымлівае ніякай крытыкі, чытайце ў нашым артыкуле
Repost from Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
+1
У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця
З сённяшняга абнаўлення спісу асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці», стала вядома, што пад крымінальны пераслед трапіў Павел Лаўрыновіч (на фота ён у сярэдзіне) — шматгадовы даследчык гісторыі Глыбоччыны, генеалагічных сувязей і царкоўнага жыцця рэгіёна, асабліва ў кантэксце савецкіх ганенняў.
Восенню 2024 года праваабаронцы згадвалі яго імя сярод затрыманых падчас «хапуна» ў Глыбокім. Згодна са спісам МУС, мужчыну судзілі па арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Мяркуецца, што 55-гадовы Павел Тадэвушавіч атрымаў «хімію».
Павел Лаўрыновіч вядомы супрацоўніцтвам з праваслаўнымі парафіямі Віцебшчыны, удзелам у сустрэчах, прысвечаных памяці беларускіх святароў — ахвяр савецкіх рэпрэсій, а таксама архіўнай і пошукавай працай для стварэння сінодыкаў памяці і выдання матэрыялаў па гісторыі ганенняў. Ён дапамагаў у выяўленні імёнаў новых мучанікаў у Полацкай епархіі і дапамагаў у падрыхтоўцы царкоўных даследчых публікацый у Мёрах і Ушачах.
Repost from КАЛЕКЦЫЯ.by
Іўдаіка. Уверсе буйнымі літарамі "Сіянісцкая арганізацыя ў Беларусі". Квітанцыя аб узносе "шэкеля" ў Габрэйскі нацыянальны фонд (быў створаны ў 1901 г. для набыцця зямель у Палестыне).
Мінск. Пачатак 1920-х. #ІўдаікаБеларусі
#Сіяністы
#Квітанцыя
Repost from Наша Ніва
Магіла акадэміка Карскага ўся зарасла баршчэўнікам
Навукоўцы наведалі месца пахавання аднаго з заснавальнікаў навуковага беларусазнаўства на пецярбургскіх Смаленскіх могілках.
https://nashaniva.com/370614
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370614
Менскае замчышча на фотаздымках і малюнках
Краязнаўца Павел Растоўцаў дзеліцца вынікамі сваіх даследаванняў, зробленых на падставе вывучэння малюнкаў, фатаграфій, аэрафотаздымкаў, картаграфічных матэрыялаў, пісьмовых крыніц. Вы даведаецеся, як змяняліся рэльеф і забудова Менскага замчышча ад XVIII стагоддзя, да якога тычыцца першая выява, да археалагічных даследаванняў і разбурэння помніка ў сярэдзіне ХХ стагоддзя.
Чаму ў Беларусі знеслі помнік Тадэвушу Касцюшку. Чаму Касцюшка такі круты: нацыянальны герой Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі? Чаму ў Нью-Ёрку ёсць мост імя Касцюшкі, а ў Беларусі Касцюшка - экстрэміст, тэрарыст, русафоб, паляк, але толькі не нацыянальны герой? Пра гэта ў эфіры шоу "Звычайная раніца" разважае гісторык Цімафей Акудовіч.
Repost from YouTube Беларусi
101 год таму нарадзіўся класік беларускай літаратуры Васіль Быкаў 🌟
Быкаў — гэта голас, які нельга заглушыць. Гэта пра светлае беларускае слова, якое стаіць на варце чалавечай годнасці. Мы чыталі, чытаем і будзем чытаць балючыя быкаўскія творы, якія, на жаль, актуальныя і сёння.
Літаратура Быкава заўжды пра жыццё і свабоду чалавека, ён паказваў вайну не праз гераічныя подзвігі, а праз жах і боль, не праз "можам паўтарыць", а праз "ніколі зноў".
Прапануем вам сёння паслухаць некалькі моцных прамоваў класіка, а таксама паглядзець выпускі і дакументальныя фільмы, прысвечаныя народнаму пісьменніку Беларусі:
🔴 «Васіль Быкаў. Вяртанне» дак.фільм Віктара Корзуна
🔴 Васіль Быкаў: куля для КДБ
🔴 Васіль Быкаў зноў актуальны: жахі вайны і не лукашызму, мараль і дэгуманізацыя, цэнзура і НКВД
🔴 Васіль Быкаў, якога вы не ведалі
❤ Бонус. Васіль Быкаў чытае сваю аўтабіяграфічную кнігу «Доўгая дарога дадому»
Repost from Haradzienski
+3
Працэсія на Божае цела (Corpus Christi). Горадня, 1916 год.
Чацвёртая перадваенная хваля дэпартацый жыхароў Заходняй Беларусі
У ноч з 19 на 20 чэрвеня 1941 г. НКВД распачаў чарговую, чацвёртую хвалю дэпартацый жыхароў Заходняй Беларусі. Аналагічныя акцыі савецкія карныя органы здзяйснялі на тэрыторыі Заходняй Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Гэтым разам вывозіліся пераважна сем’і і асобы, звязаныя з раней дэпартаванымі. Усяго больш за 22 000 чалавек. Іх накіравалі ў Омскую і Новасібірскую вобласці, а таксама ў Алтайскі край.
Карная акцыя працягвалася да 22 чэрвеня 1941 г. Наступную хвалю саветы планавалі на 25 чэрвеня, аднак людаедскім планам не было наканавана здзейсніцца з-за пачатку нямецка-савецкай вайны.
На здымку — спіс грамадзянаў, вывезеных савецкай уладай з Берасця 21 чэрвеня 1941 года. Спіс знаходзіцца ў Берасцейскім абласным архіве. У ім пазначаны імёны і прозвішчы дэпартаваных, іх адрасы. Імёны дзяцей не пазначаныя. У спіс трапілі 252 сям’і і 421 чалавек — гэта толькі тыя, чые звесткі былі перададзеныя сваякамі і суседзямі.
Repost from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
+4
36 гадоў таму - 19 чэрвеня 1988 года - адбылося першае шэсце грамадскасці ў Курапаты, арганізаванае неўзабаве пасля публікацыі артыкула Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты-дарога смерці».
Мітынг і шэсце былі арганізаваныя актывістамі моладзевага нефармальнага аб'яднання «Талака».
Заяўку падавалі Сяргей Вітушка і Віктар Івашкевіч, але акцыю не дазволілі. Заяўнікаў выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру і папярэдзілі, што яны парушаюць закон.
Шэсце і мітынг прайшлі несанкцыянавана, у ім узялі ўдзел блізу 10 тысяч чалавек. Міліцыя людзей не спыняла і не арыштоўвала (у адрозненне ад наступнай акцыі на Дзяды 30 кастрычніка 1988 года). Пасля арганізатараў пакаралі штрафам - па 50 рублёў.
Збор прызначылі ў менскага трамвайнага кальца ў Зялёным Лузе. Там гарадскія ўлады і прадстаўнікі ЦК камсамола заклікалі прысутных сесці ў аўтобусы, якіх стаяла каля паўсотні, і ехаць на афіцыйны альтэрнатыўны мітынг да Опернага тэатра. Але ніхто не звяртаў на гэты заклік увагі, і неўзабаве калона, якая налічвала каля дзясятка тысяч чалавек, рушыла ў Курапацкі лес, дзе ў той дзень быў усталяваны сімвалічны помнік ахвярам сталінскага тэрору.
Адкрыў і вёў мітынг старшыня менскай "Талакі " Сяргей Вітушка. Выступілі народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў (які быў яшчэ і старшынёй Беларускага аддзялення Савецкага фонду культуры), Зянон Пазняк, рабочы Віктар Івашкевіч, пісьменнік Канстанцін Тарасаў, дачка забітага ў Курапатах паэта Тодара Кляшторнага Мая, былы вязень ГУЛАГу паэт Павел Пруднікаў і іншыя, у тым ліку сакратар Менскага гаркаму партыі Пётр Краўчанка, які паспеў пад'ехаць з мітынгу каля Опернага тэатра.
Праз год - 29 кастрычніка 1989 года -
у Менску прайшло першае афіцыйна дазволенае (тады яшчэ савецкімі ўладамі) шэсце з Менска ў Курапаты.
Тады ў Курапатах быў усталяваны самы першы вялікі крыж, вакол якога потым вырас народны мемарыял з сотняў крыжоў у памяць аб расстраляных.
Аўтар Эдуард Глезін
Repost from YouTube Беларусi
Гэты пояс датуецца 20-30 гг. XV стагоддзя, часамі кіравання вялікага князя Вітаўта💥 Гісторык Цімох Акудовіч у новай праграме «Няпростыя рэчы» расказвае пра загадкавы артэфакт, што 600 гадоў хаваўся ў зямлі пад Маладзечна, які назвалі поясам Вітаўта. Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Available now! Telegram Research 2025 — the year's key insights 
