fa
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 271
مشترکین
+124 ساعت
+27 روز
-1530 روز
آرشیو پست ها
Гісторыка-патрыятычная апрацоўка моладзі нарошчваецца У Тэатры імя Горкага пачаліся рэпетыцыі спектакля «Мы из будущего» паво
Гісторыка-патрыятычная апрацоўка моладзі нарошчваецца У Тэатры імя Горкага пачаліся рэпетыцыі спектакля «Мы из будущего» паводле аднайменнага расійскага фільма. У цэнтры сюжэту «чорныя капальнікі», якія трапляюць у мінулае, у эпоху Другой сусветнай вайны. Сам фільм быў напоўнены прапагандысцкімі штампамі пра «Вялікую Айчынную», а ў другой частцы быў і выразны антыўкраінскі падтэкст. Відавочна, што такая пастаноўка будзе арыентавацца найперш на моладзевую аўдыторыю, якую могуць накіроўваць на прагляд добраахвотна-прымусова. Як гэта адбылося 23 мая, калі выпускнікоў 9-х класаў павялі ў Тэатр беларускай арміі на ваенную драму «Не пакідай мяне» — пра чатырох учарашніх школьніц, якія ідуць у тыл ворага на небяспечнае заданне. Паводле каментароў у сацсетках, выпускнікам не пакінулі выбару, ісці на спектакль ці не. У адказ яны зладзілі вэрхал падчас спектакля. Як бачым ідэалагічны ціск на моладзь толькі ўзмацняецца. А самі школьнікі ўжо спрабуюць яму супраціўляцца — тым спосабам, які ўласцівы падлеткам

Распачаўся другі сезон YouTube-праекта #IMBY пра найноўшую гісторыю Беларусі. Гэтым разам ён будзе прысвечаны нулявым. Першы выпуск сезона — пра 2001 год: другія прэзідэнцкія выбары, пасля якіх стала зразумела, што Лукашэнка — гэта ўсур’ёз і надоўга; дыягназ «мазаічная псіхапатыя», агучаны Змітром Шчыгельскім; арганізацыю «ЗУБР» і мільёны налепак на сценах; амаль сенсацыйна зборная Беларусі па футболе практычна выходзіць у фінальную частку чэмпіянату свету; поспехі КВН БДУ і гурт «Краски» як адзін з самых прыкметных поп-праектаў таго часу. 📺Глядзець выпуск: https://youtu.be/AnpKye-t36k?si=71mgVJh1qa6KSKDP

Ужо сёння, 24 траўня а 15.00, у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa) пройдзе круглы стол «Улада над людзьмі і прасторай. Манархія, імперыя і калоніі ў Новы час». У сустрэчы возьмуць удзел Аляксандр Фядута, Яўген Красулін, Віктар Якубаў і Ігар Бортнік. Размова будзе прысвечаная таму, як у Новы час разумеліся суверэнітэт манарха і народа, як будаваліся і працавалі заморскія каланіяльныя імперыі Еўропы ў Новым свеце, а таксама як выглядала каланіяльная экспансія народаў ВКЛ у Прусіі, Лівоніі, Украіне і Расеі. Асобна ўдзельнікі абмяркуюць адміністратыўную і культурную палітыку Расейскай імперыі на беларускіх землях, а таксама тое, як і чаму ў першай палове ХІХ ст. адбываліся паланізацыя і русіфікацыя. Трансляцыя: https://www.youtube.com/live/G6cVTdK-Oy0?feature=shared

24 траўня а 16:00 адбудзецца экскурсія па Вільні да дня спачыну Максіма Багдановіча, а таксама да гісторыі таго, як Слуцкія п
24 траўня а 16:00 адбудзецца экскурсія па Вільні да дня спачыну Максіма Багдановіча, а таксама да гісторыі таго, як Слуцкія паясы сталі беларускім нацыянальным брэндам. 25 траўня Максім Багдановіч памірае ў Ялце ва ўзросце 25 гадоў. У ягоным знакамітым перадсмяротным вершы згаданая вядомая віленская друкарня. Падчас экскурсіі ўдзельнікі пройдуцца па віленскіх адрасах нашага выбітнага Паэта, згадаюць, дзе былі надрукаваныя ягоны першы твор і першая кніга, назавуць тых беларускіх дзеячоў, хто дапамагаў Максіму, запрасіў і апекаваўся ім, абавязкова працытуюць урыўкі з ягоных вершаў з нізкі «Места», прысвечанай Вільні, а таксама прыгадаюць, як Багдановіч спрычыніўся да пераўтварэньня сармацкага сымбалю шляхацкай вопраткі — Слуцкіх паясоў — у культурную спадчыну сучаснай Беларусі. А напрыканцы ўдзельнікі разам пасядзяць у віленскай кавярні, дзе ў кожнага будзе магчымасьць пачытаць улюбёныя вершы Багдановіча. Пачатак экскурсіі ад касьцёла Сьв. Ганны. Рэгістрацыя праз гугл-форму Экскурсія за ахвяраваньні!

Суполка «Наваградства»: як Наваградчына яднае землякоў у выгнанні 🔺Суполка стала не проста культурнай ініцыятывай, а месцам
Суполка «Наваградства»: як Наваградчына яднае землякоў у выгнанні   🔺Суполка стала не проста культурнай ініцыятывай, а месцам сустрэчы землякоў, аб’яднаных памяццю пра малую Бацькаўшчыну — непаўторную Наваградчыну.   🎤 Што сёння азначае быць чалавекам з Наваградчыны? Пра гэта і не толькі пагаварылі з «Госцямі Рацыі» — сябрамі суполкі «Наваградства» – Аляксандрам Быстрыкам, Паўлінай Літоўкай і Кацярынай Байко.    Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/supolka-navahradstva-jak-navahradcyna-jadnae-zemljakou-u-vyhnanni/

🐎 Расійскія прапагандысты счапіліся праз Чынгісхана «Салідарнасць» піша пра спрэчку расійскіх прапагандыстаў вакол Залатой А
🐎 Расійскія прапагандысты счапіліся праз Чынгісхана «Салідарнасць» піша пра спрэчку расійскіх прапагандыстаў вакол Залатой Арды і спадчыны Чынгісхана. Падставай стала рашэнне ў Туве заснаваць ордэн Субэдэя — аднаго з галоўных палкаводцаў Чынгісхана, войскі якога спусташалі гарады Русі. Узнагароду плануюць уручаць «за выключныя заслугі ў абароне Айчыны, мужнасць і адвагу». Пасля гэтага ў расійскай прапагандысцкай прасторы разгарэлася дыскусія і пра саму спадчыну Залатой Арды. Частка каментатараў пачала прадстаўляць ардынскае панаванне як ледзь не карысны этап для «дзяржаўнага станаўлення» Расіі, іншыя ж успрынялі гэта як апраўданне масавага гвалту і заваёўніцкіх войнаў. Сама такая дыскусія паказвае ўнутраны крызіс сучаснага расійскага гістарычнага наратыву: паміж уяўленнем пра Русь як ахвяру «ардынскага ярма» і культам імперскай сілы, у якім экспансія і дамінаванне пачынаюць апраўдваць амаль усё.

Гіпотэза: Шварн не кіраваў Літвой, яго ўлада абмяжоўвалася Наваградкам Vytas Jankauskas у леташнім нумары Lituanistica праана
Гіпотэза: Шварн не кіраваў Літвой, яго ўлада абмяжоўвалася Наваградкам Vytas Jankauskas у леташнім нумары Lituanistica прааналізаваў Галіцка-Валынскі летапіс і дапоўніў гіпотэзу Артуруса Дубоніса. Згодна ёй Шварн Данілавіч, сын галіцка-валынскага князя і муж сястры Войшалка, сына Міндоўга, кантраляваў толькі Наваградак, а не Літву. Фундаментальныя высновы V. Jankauskas наступныя. 1. Хутчэй за ўсё, Войшалк, які аднавіў уладу дынастыі Міндоўга і сышоў у манастыр, пакінуў кіраваць Літвой Трайдзеня (злева на ілюстрацыі), а Наваградкам – Шварна (справа). Трайдзень кіраваў Літвой ужо з 1268 г. 2. Хутчэй за ўсё, Шварн памёр раней за Войшалка (а не наадварот, як лічылася раней). І ўжо пасля смерці Шварна пачалася вайна паміж Трайдзенем і валынскім князем Васількам Раманавічам. Аўтар Галіцка-Валынскай хронікі негатыўна адгукаецца пра Трайдзеня, але нідзе не згадвае, што той мог быць узурпатарам. Гэта паказвае: Трайдзень атрымаў уладу законна. 3. Вельмі верагодна, што Войшалк і Трайдзень былі блізкімі сваякамі.

Repost from bellitinfo
У саракавым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец адгукаецца на кнігу эсэ Ханны Арэнт "Пра чалаве
У саракавым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец адгукаецца на кнігу эсэ Ханны Арэнт "Пра чалавечнасць у цёмныя часы", якая была адмыслова ўкладзеная Марыяй Луізэ Кнот для выдавецтва "Пфляўмбаўм" і беларускіх чытачак і чытачоў. Паралелі з успамінамі Ларысы Геніюш; як бараніцца, калі на цябе нападаюць як на габрэя / беларуса; перакулены свет і заўсёдная чужасць.
"Пытаньне віны і адказнасьці. Той, хто ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьці, незалежна ад партыйнай прыналежнасьці да элітных фармаваньняў рэжыму, так ці інакш датычны да дзеяньняў рэжыму ў цэлым".
✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Слухаць і чытаць ⬅️ Слухаць і чытаць без VPN 🔗

Repost from Наша Ніва
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу На тэрыторыі полацкага Верхняга замка ўрачыста адкрылі помнік у гонар герояў-лётчыкаў, якія загінулі ў 2021 годзе. Замест макета сучаснага самалёта Як-130, на якім яны здзейснілі свой подзвіг, тут паставілі савецкі знішчальнік МіГ-15. https://nashaniva.com/395706 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395706

📬 Ініцыятыва MALDZIS алічбавала архіў парафіі з Гарадзеншчыны Ініцыятыва MALDZIS ажыццявіла алічбаванне набытага сёлета на а
📬 Ініцыятыва MALDZIS алічбавала архіў парафіі з Гарадзеншчыны Ініцыятыва MALDZIS ажыццявіла алічбаванне набытага сёлета на аўкцыёне ў Польшчы старадаўняга капіярыя – рукапіснага зборніка службовых дакументаў і перапіскі з касцёла ў Вялікіх Эйсмантах на Гарадзеншчыне.
Працы па сканаванні былі выкананыя ў Лодзі прадстаўнікамі спецыялізаванай кампаніі – Пятром Скандальскім і Мацеем Невядомскім – дзякуючы падтрымцы рэгулярных ахвярадаўцаў ініцыятывы MALDZIS. Таксама кіраўнікі ініцыятывы выказваюць шчырую падзяку за дапамогу ў арганізацыі алічбавання Алене Шаркевіч.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

21 траўня — пятая гадавіна гібелі Вітольда Ашурка Роўна пяць гадоў таму, 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калёніі пры нявысьве
21 траўня — пятая гадавіна гібелі Вітольда Ашурка Роўна пяць гадоў таму, 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах загінуў 50-гадовы палітвязень і актывіст Вітольд Ашурак. Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасьць з усімі палітвязьнямі Беларусі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадзтва да іх праблемаў і чарговы раз запатрабаваць ад уладаў вызваленьня ўсіх палітзьняволеных. Беларусы сьвету правядуць акцыі ў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі 21 траўня, у гадавіну сьмерці Вітольда Ашурка. Іншыя падзеі 21 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі: https://smarturl.click/xVzQM

🖼 У арт-рэзідэнцыі «МохнАРТэ» прэзентавалі праекты, прысвечаныя рэпрэсіям 1930-40 і пасля 2020 года 🔸 Адзін з такіх – гэта
🖼 У арт-рэзідэнцыі «МохнАРТэ» прэзентавалі праекты, прысвечаныя рэпрэсіям 1930-40 і пасля 2020 года   🔸 Адзін з такіх – гэта праект Надзі Саяпінай пад назвай «Легендамі не карануйце нас» (узята з верша рэпрэсаванага паэта Ізі Харыка), прысвечаны масавым рэпрэсіям на Беларусі і Кураптам, у прыватнасці.   Падрабязнасці на сайце: https://racyja.com/by/sumezza/u-art-rezidencyi-mochnarte-prezentavali-praekty-prysvecanyja-represijam-1930-40-i-paslja-2020-hoda/

Калі б не гэтыя людзі, беларусы, цалкам магчыма, спалі б дагэтуль На Радыё Свабода Зміцер Гурневіч пра тое, як 120 гадоў таму некалькі маладых энтузіястаў у Пецярбургу стварылі выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Яны друкавалі беларускія кнігі, буквар, паштоўкі, запускалі «вірусныя» праекты і фактычна стварылі беларускі культурны TikTok пачатку ХХІ стагоддзя. Менавіта яны адкрылі Купалу, выдалі Коласа, навучылі дзяцей чытаць па-беларуску і запусцілі той рух, з якога пазней вырасла сучасная Беларусь

🗺 Полацкае княства на школьных мапах: чаму ўсё было складаней «Зеркало» пераказвае сучасны погляд даследчыкаў на тое, як вар
🗺 Полацкае княства на школьных мапах: чаму ўсё было складаней «Зеркало» пераказвае сучасны погляд даследчыкаў на тое, як варта гаварыць пра Полацк і іншыя цэнтры Русі ў сярэднявеччы. Звыклыя мапы з дакладнымі межамі «княстваў» хутчэй пераносяць на мінулае сучаснае ўяўленне пра дзяржаву, чым адлюстроўваюць рэальнасць таго часу. У сярэднявечных крыніцах для такіх тэрыторый часцей ужывалася паняцце «зямля» — тэрыторыя, аб’яднаная вакол буйнога горада. Самі землі маглі заставацца адносна стабільнымі, але князі, якія іх кантралявалі, змяняліся пастаянна. Таму «Полацкае княства» з выразнымі межамі — зручная школьная схема, але не дакладная гістарычная карціна. Гэта не змяншае ролі Полацка ў беларускай гісторыі. Наадварот, робіць яе больш жывой і складанай: Полацк быў важным цэнтрам у рухомай палітычнай сістэме, дзе ўлада, спадчына і саюзы перабудоўваліся зноў і зноў. Чытай цалкам на «Зеркало»

Repost from bellitinfo
📖 70-годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй. Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З поль
📖 70-годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй. Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў” была падрыхтаваная да друку з нагоды 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце. Кніга змяшчае артыкулы розных гадоў, напісаныя па-польску і па-беларуску. Падрабязней 👈 Чытаць без VPN 🔗

Repost from Наша Ніва
Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт Вясной 1926
Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт Вясной 1926 года выпадковы абвал зямлі на ўскраіне Оршы ледзь не каштаваў жыцця цікаўным падлеткам, але адкрыў уваход у загадкавае падзямелле. Мясцовыя жыхары спадзяваліся адшукаць там скарб, але аказалася, што хады пабудавалі не для гэтага.  https://nashaniva.com/395517 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395517

☕️ Кава з гісторыкам пачынае новы сезон 24 траўня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa) пройдзе круглы стол
☕️ Кава з гісторыкам пачынае новы сезон 24 траўня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa) пройдзе круглы стол «Улада над людзьмі і прасторай. Манархія, імперыя і калоніі ў Новы час». У сустрэчы возьмуць удзел Аляксандр Фядута, Яўген Красулін, Віктар Якубаў і Ігар Бортнік. Размова будзе прысвечаная таму, як у Новы час разумеліся суверэнітэт манарха і народа, як будаваліся і працавалі заморскія каланіяльныя імперыі Еўропы ў Новым свеце, а таксама як выглядала каланіяльная экспансія народаў ВКЛ у Прусіі, Лівоніі, Украіне і Расеі. Асобна ўдзельнікі абмяркуюць адміністратыўную і культурную палітыку Расейскай імперыі на беларускіх землях, а таксама тое, як і чаму ў першай палове ХІХ ст. адбываліся паланізацыя і русіфікацыя. Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале У новым сезоне запланаваныя тры сустрэчы: пачынаем з каланіялізму, далей — памяць і закон.

Нацыянальны мастацкі музей прыдбаў унікальны экспанат - слуцкі пояс, даўжынёй больш за чатыры метры Цэлы cлуцкі пояс, даўжынё
Нацыянальны мастацкі музей прыдбаў унікальны экспанат - слуцкі пояс, даўжынёй больш за чатыры метры Цэлы cлуцкі пояс, даўжынёй 4 метры 60 сантыметраў, набыты ў прыватнай асобы, з’явіўся ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. У сюжэце беларускага тэлебачання намякнулі, што кошт пояса ўкладаецца ў лічбу з пяццю нулямі. Гэты выраб захаваўся цалкам, у добрым стане і мае шмат залотных ніцяў. Захаваліся нават махры на канцах пояса, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю. Чытаць на сайце або без VPN.

У Дзень палітвязняў Беларусі Музей Вольнай Беларусі разам з Музеем Незалежнасці Польшчы запрашае на польска-беларускую дыскус
У Дзень палітвязняў Беларусі Музей Вольнай Беларусі разам з Музеем Незалежнасці Польшчы запрашае на польска-беларускую дыскусію «Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?». Сустрэча пройдзе ў X Павільёне Варшаўскай Цытадэлі — месцы, дзе чакалі прысуду паплечнікі Каліноўскага. Размова будзе прысвечаная памяці і адказнасці перад гісторыяй: ад паўстання 1863 года да сённяшніх беларускіх палітычных рэпрэсій. У праграме: • выступ групы гістарычных рэканструктараў Invictus 1863, • дыскусія з удзелам беларускіх і польскіх экспертаў, сярод якіх доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук і аўтар шматлікіх публікацый пра паўстанне 1863 года Васіль Герасімчык, доктар гуманітарных навук Krzysztof Bąkała і гісторык Музея X Павільёна Варшаўскай Цытадэлі Michał Cieślak, мадэратарка дыскусіі – Blanka Ciborowska, старшыня Маладзёжнай рады Музея Незалежнасці Польшчы, • прэзентацыя выставы Музея Вольнай Беларусі «Галасы з-за кратаў». 📆 21 мая ⏰16:30 📍 Skazańców 25, Варшава Для ўдзелу запоўніце кароткую ананімную форму

Repost from Белсат
🧸 Можаце сабе ўявіць, каб мядзведзь падчас вайны падносіў жаўнерам снарады? А такое сапраўды было падчас бітвы за Монтэ-Касіна! Мядзведзя звалі Войтэк, і ён стаў адным з сімвалаў арміі Андэрса. Але самае цікавае іншае: у гэтай арміі ваявалі сотні беларусаў. Яны прайшлі праз савецкія лагеры, эвакуацыю ў Іран і ў выніку апынуліся ў Італіі, у адной з самых жорсткіх бітваў Другой сусветнай. У гадавіну перамогі пад Монтэ-Касіна, якая адбылася 18 траўня 1944 года, расказваем гэтую гісторыю. 👨‍🦰Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны».