uz
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Kanalga Telegram’da o‘tish
1 262
Obunachilar
+124 soatlar
-27 kun
-230 kun
Postlar arxiv
Што піша брытанскі гісторык пра Беларусь у новай гісторыі Літвы Летась выйшла кніга брытанскага гісторыка Рычарда Батэрвіка,
Што піша брытанскі гісторык пра Беларусь у новай гісторыі Літвы Летась выйшла кніга брытанскага гісторыка Рычарда Батэрвіка, якая расказвае пра гісторыю Літвы англамоўнай аўдыторыі. У анатацыі да выдання адзначаецца: «У XIV ст. апошняя ў Еўропе язычніцкая дынастыя кіравала велізарнай імперыяй, якая распасціралася ад лясоў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора да стэпаў на поўнач ад Чорнага мора», «ВКЛ на працягу 400 гадоў стрымлівала прэтэнзіі Масквы на панаванне над усёй Руссю, у прыватнасці над Беларуссю і Украінай». Адзначаецца, што краіна «некалі была значна большай, чым сёння» і ў ёй жылі розныя народы — у тым ліку беларусы. З рэцэнзій на кнігу вынікае, што Батэрвік імкнецца паказаць, як змяняліся паняцці «Літва» і «літоўцы». Выданне ў жанры папулярнай гісторыі завяршаецца асабістым аповедам аўтара пра паездку ў 2024 г. у Дзевянішкаўскі выступ, кавалак Літвы, амаль цалкам акружаны Беларуссю. Гісторык заклікае задумацца, як так атрымалася, што на тэрыторыі некалі адзінай дзяржавы паўстала ўмацаваная мяжа.

⛪ У Смаргонскім раёне аднавілі гістарычную капліцу — аўтэнтычнае аблічча страчана У вёсцы Расла Жодзішкаўскага сельсавета зав
⛪ У Смаргонскім раёне аднавілі гістарычную капліцу — аўтэнтычнае аблічча страчана У вёсцы Расла Жодзішкаўскага сельсавета завяршылі аднаўленне гістарычнай капліцы XIX стагоддзя, разбуранай у выніку ДТЗ. Паводле ацэнкі Telegram-канала «Спадчына», яе новае аблічча амаль не адпавядае аўтэнтычнаму. Што не так? Чытайце на Hrodna.life.⁠ 🐻 https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/09/29/kaplica-adnavili/?utm_source=tg

«Дажынкі»: народная традыцыя ці свята, арганізаванае дзяржавай? Гісторык і сябра БІПГ Цімафей Акудовіч у эфіры «Обычного утра
«Дажынкі»: народная традыцыя ці свята, арганізаванае дзяржавай? Гісторык і сябра БІПГ Цімафей Акудовіч у эфіры «Обычного утра» распавёў пра паходжанне «Дажынак», іх трансфармацыю ў сучаснай Беларусі і пра тое, чаму адна традыцыя можа выглядаць зусім па-рознаму. Гістарычна «Дажынкі» адзначалі заканчэнне сельскагаспадарчых прац. Але ўжо ў XIX стагоддзі часткай свята была сустрэча сялян з панам — своеасаблівы кантакт «ніжэйшых» з «вышэйшымі». На думку Акудовіча, гэта магло паспрыяць таму, што ў сучаснай Беларусі «Дажынкі» сталі важнай дзяржаўнай падзеяй. Чым беларускія «Дажынкі» адрозніваюцца ад падобных свят у Польшчы? Чаму справа не ў саламяных фігурах, кірмашах ці папулярнай музыцы, а ў тым, хто і для каго арганізуе свята? І ці могуць традыцыйныя вясковыя святы захавацца, калі вясковая супольнасць змяншаецца? Акудовіч мяркуе, што яны могуць атрымаць новы сэнс — стаць для гарадскіх людзей спосабам вяртання да прыроды і традыцыі. ▶️ Глядзець размову з Акудовічам

Repost from Белсат
❤️ Ён навучыў беларусаў вывучаць Беларусь Двойчы яго арыштоўвалі савецкія ўлады, а ўрэшце – расстралялі. 135 гадоў таму нарадзіўся Аркадзь Смоліч – навуковец, географ і аўтар першай сістэмнай «Геаграфіі Беларусі».

Чым скончылася сакрэтная аперацыя ЦРУ ў Беларусі і што стала з закінутымі агентамі «Зеркало» апублікавала заключную частку цы
Чым скончылася сакрэтная аперацыя ЦРУ ў Беларусі і што стала з закінутымі агентамі «Зеркало» апублікавала заключную частку цыкла «Пасланыя на смерць» пра аперацыю AEQUOR, якую ЦРУ праводзіла ў Беларусі ў 1950-я гады на аснове супрацы з беларускімі эміграцыйнымі структурамі. У 1955 годзе сувязь з групай Цімафея Острыкава абарвалася. Пазней стала вядома, што агенты трапілі ў рукі савецкіх спецслужбаў: двое атрымалі працяглыя тэрміны зняволення, адзін быў памілаваны, а Міхаіл Кальніцкі загінуў. У фінальнай частцы — пра тое, як Рада БНР атрымала дзясяткі тысяч долараў з заробкаў і страхавых выплат агентам, чаму адносіны беларускіх эміграцыйных дзеячаў з ЦРУ пагаршаліся і як у 1961 годзе аперацыю AEQUOR канчаткова закрылі. А ў 1992 годзе гісторыя атрымала нечаканы працяг: адзін з удзельнікаў аперацыі прыйшоў у амбасаду ЗША ў Мінску і запатрабаваў грошы, абяцаныя яму ЦРУ яшчэ за сорак гадоў да гэтага. 👉 Чытаць заключную частку цыкла

Repost from N/a
„He shoots, he scores! Янка!” ❤️ Чарговы сезон NHL стартуе сёння за акіянам! І сёння ж, 29 верасня, дзень нараджэння першага
„He shoots, he scores! Янка!” ❤️ Чарговы сезон NHL стартуе сёння за акіянам! І сёння ж, 29 верасня, дзень нараджэння першага ўраджэнца Беларусі, які меў гонар выходзіць на лёд найлепшай хакейнай лігі планеты! John Miszuk (Ян Мішук) згуляў на пляцоўках Канады і ЗША больш 450 гульняў (з іх 237 у NHL) у колерах, між іншага, Philadelphia Flyers, Chicago Black Hawks, Minnesota North Stars і Detroit Red Wings. Яго хакейная кар’ера доўжылася з 1961 да 1979 года. 7 галоў і 39 галявых перадач Джона Мішука – годная статыстыка для сілавога абаронцы! Мішук нарадзіўся 29 верасня 1940 года ў беларускіх Налібаках. У часе Другой сусветнай вайны нацысты вывезлі Мішукоў на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У Беларусь сям’я ўжо не вярнулася, перабралася ў канадскі Гамільтон. Там хакей і стаў жыццёвай справай ураджэнца Беларусі. Джон Мішук памёр у Канадзе ў 2025 годзе. У 2019 годзе ён здолеў наведаць Беларусь і Налібакі. На радзіме Мішук пабываў упершыню за 76 год. Падпісацца на Карону Вітаўта! ❤️

29 верасня 1529 года ( 497 гадоў таму) быў зацверджаны 1-ы Статут ВКЛ.Упершыню ў гісторыі ВКЛ заканадаўства было выкладзена ў
29 верасня 1529 года ( 497 гадоў таму) быў зацверджаны 1-ы Статут ВКЛ.Упершыню ў гісторыі ВКЛ заканадаўства было выкладзена ў такім вычарпальным выглядзе. Статут ахопліваў шырокі спектр прававых пытанняў, уключаючы грамадзянскае, крымінальнае і працэсуальнае права. Ён рэгламентаваў правы і абавязкі ўсіх саслоўяў, ўсталёўваў парадак судаводства, вызначаў меры пакарання за злачынствы. Асаблівая ўвага надавалася пытанням землеўладання, што было вельмі важна для феадальнага грамадства. Гэты дакумент стаў сапраўдным прававым арыенцірам для сучаснікаў і наступных пакаленняў.Прыняцце першага Статута ВКЛ мела далёка ідучыя наступствы. Ён спрыяў умацаванню цэнтральнай улады, узмацненню прававой культуры і фармаванню правасвядомасці. Статут стаў важным інструментам для ўніфікацыі правапрымяняльнай практыкі, мінімізацыі самавольства і забеспячэння справядлівасці.

🔫 28 верасня 1937 года ў Мінску расстралялі Уладзіслава Галубка — беларускага драматурга, празаіка, рэжысёра, акцёра і маста
🔫 28 верасня 1937 года ў Мінску расстралялі Уладзіслава Галубка — беларускага драматурга, празаіка, рэжысёра, акцёра і мастака, ураджэнца Брэстчыны. Ён нарадзіўся 15 мая 1882 года на чыгуначнай станцыі Лясная — цяпер гэта 🦬 Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці. Бацька Галубка быў чыгуначнікам. Пасля ягонай смерці сям’я засталася з шасцю дзецьмі, і Уладзіславу давялося рана пайсці працаваць: ён быў грузчыкам, працаваў у краме, а пасля — слесарам у Мінскім чыгуначным дэпо. Скончыць гарадское вучылішча яму не ўдалося. З дзяцінства Галубок захапляўся тэатрам: з дзесяці гадоў хадзіў на спектаклі вандроўных труп, а пазней сам выступаў у адной з іх. У 1906 годзе ў «Нашай Ніве» надрукавалі яго першыя вершы і апавяданні. У 1913-м у Пецярбургу выйшаў першы зборнік Галубка — «Апавяданні». У 1917 годзе ён далучыўся да Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. За тую восень напісаў тры п’есы, якія паставіла яго трупа. У 1920 годзе Галубок стварыў у Мінску Трупу беларускіх артыстаў і ўзначаліў яе. Пазней яна стала Беларускім дзяржаўным вандроўным тэатрам: артысты ездзілі па Беларусі і выступалі ў гарадах і вёсках, часам дабіраючыся да іх пешшу. Галубок не толькі пісаў п’есы, але і ставіў іх, граў на сцэне і сам рабіў дэкарацыі. Яго спектаклі мелі поспех у гледачоў: напрыклад, «Ганку» трупа паказала 498 разоў. У 1928 годзе Галубку прысвоілі званне народнага артыста — ён стаў першым беларускім артыстам, які яго атрымаў. У ягоным тэатры пачынала сцэнічную кар’еру Стэфанія Станюта. У 1937 годзе Галубка арыштавалі, у ягонай кватэры правялі ператрус і забралі рукапісы. Сям’я доўга не ведала пра ягоны лёс: у дакументах паведамлялася, што ён памёр у 1942 годзе ад гіпертаніі. Насамрэч Галубка расстралялі ў Мінску 28 верасня 1937 года. Месца яго пахавання невядомае. Уладзіслава Галубка пасмяротна рэабілітавалі ў 1957 годзе.

Repost from Спадчына
+3
Удар па будынку Прэзідыума НАН Украіны ў Кіеве У выніку атакі беспілотніка пацярпеў галоўны корпус Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, размешчаны ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева на скрыжаванні вуліц Уладзімірскай і Багдана Хмяльніцкага. На месцы ўдару адбыўся моцны пажар, зафіксаваны разбурэнні даху і верхняга паверха. Гэты трохпавярховы будынак у стылі позняга класіцызму быў узведзены ў 1850-х гадах па праекце выбітнага архітэктара і акадэміка Аляксандра Берэці. Аб'ект будаваўся як прыватны пансіён графіні Левашовай і служыў элітнай жаночай навучальнай установай XIX стагоддзя, захоўваючы строгую сіметрыю фасада, характэрную для кіеўскай грамадзянскай архітэктуры таго перыяду. З лістапада 1918 года, з моманту заснавання акадэміі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Вярнадскага, будынак стаў яе афіцыйнай рэзідэнцыяй і галоўным адміністрацыйным цэнтрам. Цяпер увесь комплекс, які ўключае суседнія гістарычныя карпусы, мае афіцыйны статус помніка архітэктуры і гісторыі нацыянальнага значэння. #кіеў #вайна

У Оршы малююць новы мурал з Караткевічам. На старым месцы Сёлета ўвесну падчас рамонту дома №2 па вул.Марата ў Оршы быў знішч
+1
У Оршы малююць новы мурал з  Караткевічам. На старым месцы Сёлета ўвесну падчас рамонту дома №2 па вул.Марата ў Оршы быў знішчаны мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Тарцавая сцяна гэтага дома выходзіць на вуліцу імя пісьменніка-земляка, і менавіта на ёй быў малюнак, зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым. Потым яго схавалі пад тэрмашубай, і факт знікнення ў горадзе цікавосткі, якую любілі і мясцовыя, і турысты, вельмі абурыў грамадскасць. Цяпер  на тым самым месцы зноў будзе мурал. Да 96-х угодкаў пісьменніка ( 26 лістапада) яго абяцае скончыць мастачка Любоў Рабека, якая супрацоўнічае з творчым аб’яднаннем “Shakola art”. У гэтым мастацкім жанры яна працуе толькі другі год. Партрэт Уладзіміра Караткевіча будзе каляровым і на фоне прыроды. Раней на мурале, апрача партрэта, былі малюнкі самога пісьменніка і цытаты з ягоных твораў. Радок “Быў.Ёсць.Буду.” вырашана пакінуць.

Repost from Белсат
🤡 Прапагандысты асудзілі дэмантаж савецкага помніка ў Польшчы, але праігнаравалі такі самы выпадак у сябе пад носам У польск
🤡 Прапагандысты асудзілі дэмантаж савецкага помніка ў Польшчы, але праігнаравалі такі самы выпадак у сябе пад носам У польскім Жэшаве пачалі дэмантаваць помнік Чырвонай арміі, усталяваны ў 1951 годзе. Яго элементы плануюць перамясціць у музей і на савецкія вайсковыя могілкі. Беларускія і расейскія дзяржаўныя рэсурсы назвалі гэта «перапісваннем гісторыі» і «бязлітасным знішчэннем» помніка – заўважыў «Флагшток». Пры гэтым у пачатку верасня ў беларускіх Калінкавічах дэмантавалі помнік-танк Т-34, усталяваны ў 1975 годзе. Танк перанеслі ў гарадскі парк для стварэння экспазіцыі, а ягоны стары пастамент таксама разбурылі.

📄Дзвухмоўнае пасведчанне асобы, выдадзенае Консульствам БНР у Рызе, 1920 год Пра пашпарты БНР мы чулі, а вось пра пасведчанн
📄Дзвухмоўнае пасведчанне асобы, выдадзенае Консульствам БНР у Рызе, 1920 год Пра пашпарты БНР мы чулі, а вось пра пасведчанні - не. А гэта важная штука: пасля Першай Сусветнай куча народу аказалася "не на сваім месцы", раскіданыя па былой імперыі. Паспрабуй, знайдзі дакумент, які пацвярджае тваю асобу, га? Таму, тут уласнік пасведчання не нейкі дзеяч БНР (тыпу, "самі сабе і выдавалі"), а звыклая жанчына з Магілёўшчыны, якая аказалася ў Рызе. Ды - ёй спатрэбіўся дакумет. 👉🏻Дакументы працуюць, калі маюць прызнанне і практычны ўжытак. Консульства БНР мела дамоўленасці з Латвіяй, таму - пасведчанні прызнавалі. Вось людзі і карысталіся.

Гэты пісьменнік стаў голасам Заходняй Беларусі і напісаў тэтралогію, якая «адкрывала душу беларускага народу». Ягоным стылем
Гэты пісьменнік стаў голасам Заходняй Беларусі і напісаў тэтралогію, якая «адкрывала душу беларускага народу». Ягоным стылем захапляецца Альгерд Бахарэвіч, але ў школе вы маглі прапусціць гэтага беларускага класіка. Расказваем. Вы можете прочитать этот текст на русском языке. https://zerkalo-27aug.xyz/news/cellar/136308.html?tg=5&requestedLang=bel 👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN. 📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android ці iOS.

🏫 27 верасня 1882 года ў вёсцы Вялікія Лукі (сёння 🦬 Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся педагог, дырэктар Вілен
🏫 27 верасня 1882 года ў вёсцы Вялікія Лукі (сёння 🦬 Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся педагог, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, палітык і публіцыст Міхаіл Кахановіч. Нарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт, працаваў выкладчыкам у Вільні. Летам 1915 года пераехаў у Магілёў, працаваў выкладчыкам у Магілёўскім рэальным вучылішчы. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. Адзін з арганізатараў, пазней старшыня Магілёўскага беларускага камітэта. Удзельнік З’езда беларускіх арганізацый і партый у Мінску (ліпень 1917). Летам 1918 года выехаў у Вільню, удзельнічаў у арганізацыі Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны, старшыня педагагічнай рады Віленскай беларускай гімназіі. З 1919 кіраўнік школьнага аддзела Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919—1922 гадах дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 годзе абраны паслом у сойм міжваеннай Польшчы, член Беларускага пасольскага клуба. У 1925 годзе пераехаў у БССР. Працаваў у рэдакцыях газеце «Савецкая Беларусь» і часопісе «Савецкае будаўніцтва». Арыштаваны ў Мінску па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». У 1934-м асуджаны да расстрэлу.

Repost from N/a
🔻 Калі б Стэфан Баторы дажыў да сёння, ён стаў бы знаходкай для коўчаў і матыватараў - як рабіць сваё, калі ўвесь свет супра
🔻 Калі б Стэфан Баторы дажыў да сёння, ён стаў бы знаходкай для коўчаў і матыватараў - як рабіць сваё, калі ўвесь свет супраць цябе. Наш князь і кароль нарадзіўся 27 верасня 1533 года   Усё жыццё страшэнна хворы. Штодня пакутаваў ад язвы пад каленам, якая бясконца сцякала гноем, бяссоніцы, браку апетыту, каталептычных прыпадкаў. І яшчэ трэба было вытрымаць усе гэтыя медычныя працэдуры: перавязкі, бандажы, нясцерпнае вярэджэнне ранаў. Калі ён памёр, ва ўладных палацах усёй Еўропы раздаліся ўздыхі. У Маскве, Вене і Турцыі - палёгкі. У Рыме і Парыжы - шкадавання. Як адзначыў адзін гісторык - Масква цешылася больш, чым Беларусь, Польшча і Літва разам плакалі. 🚩 Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/batory-suprac-batoryya Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️

Repost from Белсат
🤯 Беларускія навукоўцы разам з еўрапейскімі славістамі дэмакратычна абмяркоўвалі, якой павінна быць беларуская мова і яе азб
🤯 Беларускія навукоўцы разам з еўрапейскімі славістамі дэмакратычна абмяркоўвалі, якой павінна быць беларуская мова і яе азбука Гэта не казка і не гіпатэтычная будучыня, а рэальная гісторыя. 100 гадоў таму адбылася Акадэмічная канферэнцыя, якая стала адной з найважнейшых падзей у гісторыі беларускай мовы. Але пазней гэтае «акно магчымасцяў» закрылі:
«Амаль усе, хто ў лістападзе 1926-га паверыў, што беларускі дом можна збудаваць і пад савецкай уладай, праз дзесяць гадоў апынуліся ў турмах, ссылках ці ў расстрэльных ямах».
📌 Пра надзею і трагедыю маладой беларускай навукі – чытайце ў нашым артыкуле 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі

🎓 «Імперыя супраць моладзі»: Аляксандр Фядута раскажа пра гісторыю віленскіх філаматаў 1 кастрычніка ў Вільні літаратуразнаў
🎓 «Імперыя супраць моладзі»: Аляксандр Фядута раскажа пра гісторыю віленскіх філаматаў 1 кастрычніка ў Вільні літаратуразнаўца Аляксандр Фядута выступіць з лекцыяй «Імперыя супраць моладзі: гісторыя віленскіх філаматаў». Размова пойдзе пра: I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага. II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі. III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў. IV. Выкрыццё таварыства, ход следства і метады пераследу. V. Лёсы філаматаў. 📅 1 кастрычніка 🕧18:30 📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Віленская, 20) 🎟 Уваход вольны

❗️У Крэўскім замку выяўлены падмуркі замкавага моста На тэрыторыі дзядзінца выяўлены дзве лініі каменнай муроўкі, на якія аба
+2
❗️У Крэўскім замку выяўлены падмуркі замкавага моста   На тэрыторыі дзядзінца выяўлены дзве лініі каменнай муроўкі, на якія абапіраліся драўляныя канструкцыі моста ад так званай Малой брамы, праз замкавы стаў, да пагорку на дзядзінцы.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/u-kreuskim-zamku-vyjauleny-padmurki-zamkavaha-mosta/

🇵🇱🇵🇱 Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам. Яго расстралянага савецкія вайскоўцы ў 1939-
🇵🇱🇵🇱 Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам. Яго расстралянага савецкія вайскоўцы ў 1939-м У 🐄 Сапоцкіне 🦬 Гродзенскага раёна актывісты Саюза палякаў у Беларусі праводзяць аднаўленчыя працы на магіле брыгаднага генерала Войска Польскага Юзафа Альшыны-Вільчынскага. Пра гэта паведаміла старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс у сваім Facebook.
22 верасня 1939 года каля Сапоцкіна савецкія танкісты затрымалі аўтамабіль, у якім ехалі генерал, яго жонка і ад’ютант. Альшыну-Вільчынскага і ад’ютанта расстралялі, а жонку генерала адпусцілі. Генерала пахавалі ў Сапоцкіне. Юзаф Альшына-Вільчынскі нарадзіўся ў 1890 годзе. Ён служыў у Польскіх легіёнах, удзельнічаў у войнах з ЗУНР і Савецкай Расіяй. З 1938 года камандаваў Трэцім корпусным округам у Гродне, а ў 1939-м — аператыўнай групай «Гродна».
Фота: Andżelika Borys у Facebook