1 263
Suscriptores
Sin datos24 horas
+17 días
-530 días
Archivo de publicaciones
Repost from Спадчына
Аднавіў працу сайт з інтэрактыўнай картай гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва
Анлайн-база помнікаў была створаная яшчэ ў 2021 годзе, аднак папярэдні дамен праекта (kropki.by) і яго хостынг былі страчаныя самі-ведаеце-чаму. Цяпер каталог цалкам перазапусцілі на новай пляцоўцы mahiliou.space.
На гэты момант на карце сабрана 180 аб'ектаў. Найбольш знакавыя з іх, пераважна культавыя і найважнейшыя грамадскія будынкі, адзначаныя ўнікальнымі іконкамі. Пры кліку на кропку выдаецца кароткая гістарычная даведка і галерэя фотаздымкаў помніка.
Таксама на карту контурамі нанесены межы гістарычнага цэнтра горада і яго прадмесцяў. Сістэма мае ўбудаваны пошук па назве і адрасе, а таксама дазваляе фільтраваць архітэктурныя аб'екты па канфесійнай прыналежнасці і сучасным стане (захаваўся, страчаны, адноўлены, выклікае трывогу).
#Магілёў #ахова
Repost from Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi
🕯 23 ліпеня — дзень памяці Аляксандра Ружанцова (1893–1966), выбітнага беларускага дзеяча, афіцэра Літоўскага войска, гісторыка, бібліёграфа і аднаго з самых яскравых сімвалаў беларуска-літоўскай супрацы ў XX стагоддзі
Паніхіда за заўждыпамятнага Аляксандра адбудзецца заўтра 23 ліпеня (чацвер) у 18:00 у нашай віленскай царкве па адрасе Bokšto g. 4. Запрашаем усіх далучыцца да супольнай малітвы за чалавека, які ўсё жыццё аддана служыў Беларусі і Літве.✌️ 🇱🇹 Аляксандр Ружанцоў быў камандзірам Беларускага асобнага батальёна ў складзе Арміі Літвы ў 1919–1921 гадах. Менавіта пад яго кіраўніцтвам беларускія вайскоўцы служылі Літоўскай Рэспубліцы, абараняючы яе незалежнасць. 🇧🇾🗡 Ён перайшоў на бок Літвы пасля заканчэнне Першай сусветнай і стаў адным з арганізатараў беларускіх нацыянальных вайсковых аддзелаў. За службу быў узнагароджаны ордэнам Віціса — адной з найвышэйшых дзяржаўных узнагарод Літвы. 📰 Ружанцоў быў рэдактарам першых беларускіх вайсковых выданняў у Літве — «Варта Бацькаўшчыны» і «Браслаўскай сценнай газеты». Ён падтрымліваў беларускую адукацыю, культуру і нацыянальную свядомасць сярод беларускіх вайскоўцаў, у тым ліку ў Браславе, які ў 1920 годзе знаходзіўся пад кантролем літоўскага войска. 📚 Амаль два дзесяцігоддзі ён узначальваў Цэнтральную вайсковую бібліятэку Літвы, стварыў адну з найлепшых спецыялізаваных бібліятэк краіны, рэдагаваў галоўны літоўскі бібліяграфічны часопіс «Bibliografijos žinios», а пасля стаў адным з заснавальнікаў літоўскай бібліяграфічнай службы ў эміграцыі. У Літве яго і сёння лічаць адным з бацькоў нацыянальнай бібліяграфіі. 🏺 Адначасова ён ніколі не пакідаў беларускую справу. Ружанцоў даследаваў гісторыю беларускіх вайсковых фармаванняў, пісаў пра беларуска-літоўскія сувязі, перакладаў беларускую літаратуру на літоўскую мову, рыхтаваў бібліяграфію беларускіх выданняў, супрацоўнічаў з беларускімі эміграцыйнымі ўстановамі і распаўсюджваў інфармацыю пра беларускае культурнае жыццё сярод літоўцаў. 🛩 Падчас Другой сусветнай вайны ён працаваў некаторы час у Вільні, выступаў з дакладамі ў Беларускім навуковым таварыстве, збіраў успаміны беларускіх афіцэраў Літоўскага войска і рупіўся пра захаванне гісторыі беларусаў у Літве. 🇺🇸 Пасля вайны Ружанцоў жыў у Германіі, а пасля ў ЗША, але да апошніх дзён працягваў працаваць дзеля беларускай і літоўскай культур. Ён рыхтаваў бібліяграфічныя паказальнікі, рэдагаваў беларускія матэрыялы для «Lietuvių enciklopedija», перакладаў на літоўскую Янку Купалу, Вацлава Ластоўскага, Юрку Віцьбіча і выдаваў інфармацыйныя бюлетэні пра жыццё беларусаў у вольным свеце. 📚 У савецкія часы імя Ружанцова было фактычна выкрасленае з беларускай гісторыі. Яго вяртанне ў беларускі кантэкст адбылося толькі ў 1989 годзе дзякуючы публікацыі будучага Нобелеўскага лаўрэата і былога палітвязня Алеся Бяляцкага, які таксама падрыхтаваў да друку творы і даследаванні Ружанцова. 🙏 Запрашаем ушанаваць памяць чалавека, які ўсё жыццё будаваў масты паміж Беларуссю і Літвой, служыў двум суседнім і блізкім народам і захоўваў беларускую спадчыну. 🕯️Вечная памяць патрыёту Літвы і Беларусі Аляксандру Ружанцову.
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
У Бабруйску абвалілася сцяна найстарэйшага будынка горада — касцёла езуітаў XVIII стагоддзя
У Бабруйску адбыўся абвал мура паўночнай сакрыстыі былога касцёла езуітаў — найстарэйшага захаванага будынка горада. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».
Як вынікае са здымкаў з месца падзеі, аўтэнтычны мур XVIII стагоддзя абваліўся яшчэ ў красавіку, аднак праз поўную закінутасць аб’екта на гэта звярнулі ўвагу толькі цяпер.
Помнік архітэктуры, афіцыйна ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, пустуе з пачатку 2000-х гадоў. Пасля моцных пажараў 2011 і 2012 гадоў яго фізічная дэградацыя набыла незваротны характар, аднак ніякіх супрацьаварыйных працы на аб’екце не праводзілася.
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from Будзьма беларусамі!
☦️На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?
Знікненне шэдэўра Лазара Богшы падчас Другой сусветнай вайны застаецца адной з галоўных культурных страт Беларусі. Аднак мала хто ведае, што ў гэтай святыні існаваў гістарычны двайнік — напрастольны крыж, створаны ў Вялікім Княстве Літоўскім трыма стагоддзямі пазней. Яго шмат у чым напаткаў лёс полацкага арыгінала, хоць і не такі трагічны, піша «Наша Ніва».
Славуты напрастольны каўчэг, створаны майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе, хаваў у сабе пяць хрысціянскіх рэліквій, у тым ліку кроў Хрыста і кавалак Гроба Гасподняга. Аднак традыцыя вырабу такіх складаных сакральных прадметаў не абарвалася ў дамангольскай эпосе. Праз тры з лішкам стагоддзі, у 1494–1495 гадах, айчынныя ювеліры стварылі іншы крыж, які ў сваіх прапорцыях і аздабленні пераймаў полацкі арыгінал.Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
35 гадоў беларускай незалежнасці: сустрэча ў Варшаве
27 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на сустрэчу, прысвечаную падзеям 1991 года — выхаду Беларусі з савецкага саюзнага праекта і станаўленню інстытутаў незалежнай дзяржавы.
Галоўны госць — Лявон Баршчэўскі, адзін з «дэпутатаў Незалежнасці» і непасрэдны ўдзельнік тагачасных палітычных працэсаў. Да размовы таксама далучыцца прафесар Віктар Шадурскі, аўтар кнігі «Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990–1996)».
Вядоўца — Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
Удзельнікі змогуць падзяліцца ўласнымі ўспамінамі і меркаваннямі.
📅 27 ліпеня, 18:00
📍 Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава
Repost from N/a
Карона Вітаўта
🔻 На гэтым здымку 35-ы прэзідэнт ЗША Джон Фіцджэралд Кенэдзі цісне руку невысокаму чалавеку з каротка падстрыжанымі валасамі.
Гэта Давід Дубінскі. Ён нарадзіўся ў беларускім Брэсце, яго імя амаль невядомае ў Беларусі. Але ў сярэдзіне ХХ стагоддзя падтрымку ўраджэнца Брэста шукалі прэзідэнты ЗША - Франклін Рузвельт, Дуайт Эйзенхаўэр, Гары Труман, Джон Кенэдзі, Ліндан Джонсан. 🇺🇸
Як сыну берасцейскага пекара ўдалося стаць адным з самых уплывовых прафсаюзных лідараў Амерыкі, чалавекам, за якому давяралі сотні тысяч амерыканскіх рабочых?
Чытаць далей тут 🔻: Беларускі след у Белым доме
Фота з кнігі "The Master of Seventh Avenue: David Dubinsky and the American Labor Movement"
Repost from De facto. Беларуская навука
Рыцарскія раманы прыйшлі на беларускія землі з тэрыторыі сучаснай Харватыі
Ліля Цітко ў польскім часопісе Slavia Orientalis (2025 г.) правяла лінгвістычны аналіз помнікаў старабеларускай перакладной літаратуры, сярэдневяковых рыцарскіх раманаў – «Аповесці пра Трышчана» і «Аповесці пра Баву» (XVI ст.).
Аналіз паказаў, што творы, хутчэй за ўсё, былі перакладзены не напрамую з італьянскай, а праз страчаную сербска-харвацкую рэдакцыю. Верагодным месцам узнікнення пасрэдніцкіх тэкстаў была Далмацыя (раён Дуброўніка, тэрыторыя сучаснай Харватыі). Гэты рэгіён у Сярэднявеччы спрыяў узаемадзеянню раманскай і славянскай культураў. Паўднёваславянскія рэдакцыі рыцарскіх раманаў дасягнулі земляў ВКЛ, дзе былі створаны іх старабеларускія версіі.
У ВКЛ раманы былі адаптаваны: тэма кахання стала менш важным элементам сюжэту, чым тэма гераізму. Гэта тлумачыцца тым, што літаратурная дзейнасць была ў асноўным абмежавана манастырамі і адлюстроўвала ідэалогію перакладчыка ці перапісчыка.
Repost from Наша Ніва
У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя
Падчас даследаванняў вучоныя выявілі рэшткі ўмацаванняў, знішчаныя пажарам. Сярод іх — земляны вал, на якім раней стаяла драўляная сцяна.
https://nashaniva.com/400334
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400334
Repost from Белсат
♟ Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень шахматаў
Ці ведалі вы, што на нашых землях гэтая гульня была распаўсюджаная яшчэ ў часы ВКЛ? Больш за тое, нашых продкаў лічылі майстрамі гульні ў шахматы – пра гэта пісаў нават сярэднявечны падарожнік ☝️
🏰 Наваградская шляхта падчас бескаралеўя 1733-1735 гадоў
Суполка «Наваградства» падзялілася чарговай відэалекцыяй, прысвечанай гісторыі Наваградка. Доктар гістарычных навук Андрэй Мацук распавядае пра ролю наваградскай шляхты падчас бескаралеўя і вайны за польскую спадчыну 1733–1735 гадоў.
У супрацьстаянні прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага і будучага караля Аўгуста ІІІ перапляліся інтарэсы еўрапейскіх дзяржаў, магнацкіх груповак і мясцовай шляхты. Адным з важных пытанняў стаў лёс надзвычай багатых «нойбургскіх уладанняў», а Расійская імперыя адкрыта і таемна ўмешвалася ў палітычныя працэсы на тэрыторыі ВКЛ.
Якую пазіцыю заняла наваградская шляхта і як яна паўплывала на вынік супрацьстаяння — глядзіце ў лекцыі.
▶️ https://youtu.be/Tv-clxX5fcg
Repost from Наша Ніва
Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю
Рухаючыся з расійскай глыбінкі да еўрапейскіх межаў, даследчык Ёган Генрых Блазіус зафіксаваў, як усеагульная апатыя насельніцтва глыбіннай Расіі раптам разбіваецца аб нябачную сцяну. За ёй пачынаўся свет хударлявых людзей у белых шапках, манументальнага барока і вірлівых гарадкоў — край, які катэгарычна адмаўляўся злівацца з метраполіяй.
https://nashaniva.com/400062
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400062
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
+8
🥂У Крэўскім замку археолагі знайшлі манеты, частку даспеха і рэшткі верагоднай замкавай кухні
🏰У Крэўскім замку працягваецца новы сезон археалагічных раскопак. Даследаванні вядуцца ўздоўж усходняй сцяны ўнутранага двара, дзе летась археолагі выявілі падмуркі мураванай пабудовы, якая, як мяркуецца, была ўзведзена ў часы князёў Гедыміна і Альгерда. Побач знаходзіліся рэшткі яшчэ аднаго будынка, верагодна, драўлянага на каменным падмурку, піша смаргоньская раёнка.
«Падчас раскопак тут мы знайшлі арыгінальную дэкаратыўную макотру, шмат фрагментаў керамічнага посуду, косткі, нажы, таму лічым, што гэта была замкавая кухня»,— расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч. Сярод апошніх знаходак — пацерка, дэкаратыўная накладка на пояс, жалезная пласцінка ад даспеха, фрагмент шыбы, а таксама манеты сярэдзіны XVI і XVII стагоддзяў. Паводле археолагаў, гэтыя знаходкі дапамагаюць лепш зразумець паўсядзённае жыццё жыхароў Крэўскага замка ў розныя гістарычныя перыяды. Фота: Інстытут гісторыі НАН Беларусі ў Telegram.
Repost from Белсат
Сумнеўны помнік узяццю Райхстагу ў Берасці – усё
Гэты аб'ект зʼявіўся 17 чэрвеня на скрыжаванні бульвараў і праспекта Машэрава і адразу выклікаў спрэчкі праз якасць выканання і гістарычныя памылкі.
Першыя паведамленні пра дэмантаж зʼявіліся 16 ліпеня, а ўжо праз два дні на месцы помніку паставілі інсталяыю з гербам Берасця, валошкамі і контурам Беларусі – піша «Берасцейская вясна».
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 111 гадоў з дня нараджэньня Антона Шукелойця
111 гадоў таму, 19 ліпеня 1915 году, нарадзіўся Антон Шукелойць, беларускі грамадзкі дзяяч у ЗША. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе Шукелойць працаваў настаўнікам на Ашмяншчыне. Арганізаваў у Ашмяне першую беларускую сярэднюю школу, настаўніцкія курсы і каля 90 беларускіх школаў на тэрыторыі былога Ашмянскага павету.
Падчас нацысцкай акупацыі Шукелойць працаваў у аддзеле асьветы і культуры Менскай гарадзкой управы, затым стаў загадчыкам Беларускага гістарычнага музэю. З 1944 году жыў у эміграцыі. Быў актыўным удзельнікам жыцьця беларускай дыяспары ў ЗША. Памёр 7 студзеня 2017 году.
Антон Шукелойць выступае на 29-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2010 год.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі: https://smarturl.click/xXXMm
Repost from N/a
Карона Вітаўта
🔻 Эпітафія на ягоным помніку гучыць як зварот і заклік для нас сённяшніх, вымушана раскіданых па свеце: «Не сумуйце як тыя, хто надзеі не мае».
Сёння дзень нараджэння Лявона Вітан-Дубейкаўскага – дзяржаўнага дзеяча Беларусі, архітэктара-рэфарматара, які марыў, каб нашы будынкі мелі сваю нацыянальную адметнасць. Яго ўжо называлі «беларускім Гаўдзі», намякаючы на тое, што каталонскі маэстра прывязваў сваю архітэктуру да каталонскай жа ідэнтычнасці, гісторыі і прыроды.
Вітан-Дубейкаўскі нарадзіўся 19 ліпеня 1869 года ў Дубейкаве на Мсціслаўшчыне.
Каб выбраць свой жыццёвы шлях яму хапіла адной знаходкі – асобніка багушэвічавай «Дудкі беларускай», адкапанай у завалах аднаго з касцёлаў Магілеўшчыны. І з гэтай свядомай беларускай даро... чытаць далей пра знакамітага беларуса Лявона Вітан-Дубейкаўскага
Памерла дачка меркаванай аўтаркі арнаменту сцяга БССР. Яе бацьку расстралялі ў 1937 годзе
У 100 гадоў памерла Зінаіда Пашкевіч — дачка Матроны Маркевіч, якую лічаць аўтаркай арнаменту, што стаў часткай сцяга БССР.
Яе бацьку Аляксея Маркевіча расстралялі ў Воршы падчас Вялікага тэрору. Амаль 60 гадоў сям’я думала, што яго саслалі ў Сібір, і толькі напрыканцы 1990-х даведалася пра ягоны лёс.
У 2018 годзе Зінаіда Пашкевіч прасіла дазволіць усталяваць помнік бацьку на Кабыляцкай гары: «Сцяг з арнаментам маёй маці пабываў у космасе, а муж ейны ў бур’яне ляжыць».
З дзяржаўным тэрорам сутыкнуліся і нашчадкі Маркевіча: ягоная праўнучка трапіла пад палітычныя рэпрэсіі і была вымушаная з’ехаць з Беларусі.
📸 Палессе, якога ўжо няма. Але яно засталося на фотаздымках
У 1911–1913 гадах беларускі этнограф Ісаак Сербаў здзейсніў тры экспедыцыі па Палессі. Ён пакінуў пасля сябе сотні ўнікальных фатаграфій, якія сёння дазваляюць убачыць жыццё рэгіёна больш за стагоддзе таму.
Як выглядалі палескія хаты, традыцыйнае адзенне і кірмашы? Чаму ў дамах рабілі толькі тры вокны? Навошта на магілах клалі дубовыя калоды? І як мясцовыя жыхары рэагавалі на чалавека з фотаапаратам, якога многія бачылі ўпершыню ў жыцці?
Onlíner падрыхтаваў вялікі матэрыял паводле фотаздымкаў і палявых нататак Ісаака Сербава, якія сёння застаюцца важнай крыніцай па гісторыі беларускага Палесся.
🔗 https://realt.onliner.by/2026/07/16/serbov-polese-foto
👑 Вазы ў гісторыі ВКЛ: паміж росквітам і катастрофай
Амаль 80 гадоў дынастыя Вазаў кіравала Рэччу Паспалітай, пакінуўшы пасля сябе супярэчлівую спадчыну. Менавіта пры Жыгімонце ІІІ быў зацверджаны Трэці Статут ВКЛ, але ягоныя дынастычныя амбіцыі таксама ўцягнулі дзяржаву ў доўгія войны са Швецыяй.
У новым выпуску на канале HRODNA 11:27 Васіль Калач распавядае пра праўленне Жыгімонта ІІІ, Уладыслава IV і Яна ІІ Казіміра, Маскоўскую смуту, Патоп, заняпад Гародні і культурную спадчыну эпохі Вазаў — ад барочнай архітэктуры да езуіцкіх калегіумаў.
▶️ Глядзіце: https://youtu.be/pQrxlHtJm5s?is=43JOANZfkcX1NDHb
Repost from Спадчына
+6
У Лідзе падчас земляных прац на тэрыторыі завода электравырабаў раскрылі цагляныя крыпты канца XIX стагоддзя — рэшткі старога праваслаўнага некропаля, знішчанага ў савецкі час.
Цяпер на аб'екце праводзіць выратавальныя даследаванні экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН. Археолагі выявілі некранутыя саркафагі, сярод якіх ужо ідэнтыфікаванае пахаванне падпалкоўніка 172-га пяхотнага Лідскага палка Юльяна Здановіча. Знаходкі чакае кансервацыя, а парэшткі — перазахаванне.
У афіцыйных зводках чамусьці не гаворыцца галоўнае: чаму гістарычныя пахаванні наогул апынуліся пад прамысловай зонай.
Выяўленыя крыпты — гэта частка старога праваслаўнага могільніка, заснаванага каля 1865 года пры Свята-Георгіеўскай царкве. У савецкі час вялікая частка гістарычнага некропаля была па-варварску знесена менавіта пад будаўніцтва карпусоў завода электравырабаў. Каб вызваліць месца пад дарогу і знішчыць рэшткі помнікаў, у 1980-х гадах уладам давялося таемна, пад покрывам ночы, завозіць сюды атрады камсамольцаў для збівання на зямлю каменных надмагілляў і крыжоў. Уцалела толькі частка некропаля.
Крыніца
Крыніца
#Ліда #могілкі #археалогія
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Музей Вольнай Беларусі святкуе 4-годдзе: намінацыя на еўрапейскую прэмію, унікальны аўкцыён і насычаны сезон
Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве сёння адзначае чатыры гады з дня свайго заснавання. За гэты час пляцоўка ператварылася ў адзін з галоўных асяродкаў беларускай культуры і захавання найноўшай гісторыі ў эміграцыі, а цяпер прэтэндуе на статус лепшага еўрапейскага музея.
Адмыслова да чатырохгоддзя па замове інстытуцыі Пошта Польшчы абмежаваным накладам выпусціла калекцыйныя паштовыя маркі з выявамі знакавых прадметаў з фондаў музея. Сёння лот з трох камплектаў музейных марак з асабістымі подпісамі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага і Святланы Алексіевіч, а таксама вядомага мецэната, нашчадка славутага княжацкага роду Мацея Радзівіла можна набыць на дабрачынным аўкцыёне.
Чытаць на сайце або без VPN.
