MUZYKOWSKI
رفتن به کانال در Telegram
Гэты канал я стварыў каб сабраць тут 15.086 прыхільнікаў беларускай музыкі. 🍺Праставіць піўка, замовіць навіну ці паслугi https://buymeacoffee.com/muzykowski 🖐Як звязацца з аўтарам - https://t.me/MUZYKOWSKI
نمایش بیشتر1 273
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
-430 روز
آرشیو پست ها
1 273
Калі вы прарасрэце прывоз 5diez, які запланаваны на канец кастрычніка, то...
Па-першае, гэта Хэлаўін.
Па-другое, гэта беларуская група, якая едзе з шыкоўным матэрыялам. Па-трэцяе, Музыкоўскі кажа, калі вы ў Мінску праябеце гэты канц, то гэта будзе праёб года.
На танцполе будзе мош, слэм, раз’ёб, на сцэне будуць пераплеценыя валасы, дрэды, ноты, струны і ўсё, як мы, альтэрнатыўшчыкі, любім.
Хто ведае, што за клуб 375? Там можна крутануць сальта са сцэны?
1 273
Яшчэ адзін беларускі гурт хоча выпусціць кнігу пра сябе
Дарэчы, вось гэтая глава пра «Нейра Дзюбель» штосьці падазрона добра збірала прагляды. Вы яе ўжо паслухалі? Раздзел пра тое, як гурт прабіваўся ў маскву, але Аляксандр Кулінковіч спусціў усё ва ўнітаз.
А нядаўна заснавальнік і гітарыст залатога складу віцебскіх кіберкоршчыкаў ##### абвясціў, што заняты напісаннем кнігі пра «Дыезаў». Вэлас хоча расказаць свае ўспаміны пра часы, калі граў і гастраляваў са сваімі сябрамі.
Праўда, я не вельмі веру, што гэта кніга агулам убачыць свет. ⬇️ I чаму?
1 273
Каварныя беларускія блэкары аж двойчы адыгралі на культавым фэсце.
Дагэтуль застаюся пад уражаннем ад чароўнага Prophecy Fest, які прайшоў у мястэчку Бальвэ ў Германіі. 🇩🇪
Гэты фэст - для сваіх.🤘Запачаткаваў яго заснавальнік Prophecy Productions Martin Koller у 2015 годзе як сямейную сустрэчу, што нясе трансцэндэнтны дух неафолка, блэка альбо готыкі. ⚰️🕸🖤
Але ключавая фішка - канцэртная лакацыя: атмасферная карставая пячора часоў каменнага веку з унікальнай акустыкай.🥁🎸
Беларусы не тое што да галоўнай сцэны, а, магчыма, і да глядацкай залі ніколі дагэтуль не дабіраліся. Але сёлета нібыта прыехалі адразу два гурты! 👯♀️👯♀️
Праўда, уважлівы глядач, пэўна, заўважыў, што гэта ўсё тыя самыя людзі: гурт Dymna Lotva пост-блэк-металіста і Dymna Lotva алкаголіка - праект Hangover in Minsk, які падмяніў на малой сцэне «калег па цэху». 🍾🍷🍻
Зрэшты, дзіўнага тут нічога няма, бо каманда выдаецца на лэйбле.
Найцікавей, канешне, было паглядзець, ці зайграюць латвяне разам з экс-вакалістам My Dying Bride
⬇️ I што далей
1 273
+1
Штосьці зусім нічога не чуваць, як там усё склалася ў mnogolun на Burning Man у Невадзе. Падобна, прыйдзецца выцягваць інфармацыю ў чувакоў самому...
А яшчэ выявілася, што беларуская рэперка Iva Sativa таксама каталася ў Штаты. Асобна гэта нідзе не афішуецца, але, як я зразумеў, павярхоўна пагартаўшы інстаграм спявачкі, гэта быў не тур, а адзіночны выступ у Нью-Ёрку. Проста паехала патусіць, зацаніць як там усё загнівае, пакарміць качачак у ціхім акіяне а заадно атрымалася выступіць.
Як вам такія партызанскія выезды нашых артыстаў у ЗША?)
1 273
Сёння пост авансам. Заўтра ў мяне адбяруць інтэрнэт((
Гэта балюча прызнаваць, але я увогуле не слухаю новыя альбомы ад «Дай Дарогу!».
Мне не падабаецца ні iх сёняшнi гук, ні пук, ні лірыка. Я залiп у старых запісах ад «ДД» і люта кайфую ад першых альбомаў.
Але як канцэртны бэнд - яны амаль заўсёды паказвалі сусветны клас. Я памятаю, што каля «Рэпабліка» заўсёды стаялі машыны «хуткіх».
Хз, ці практыкуюць цяпер арганізатары такую падстрахоўку, але калі вы лезеце ў танцпол - лезьце падрыхтаванымі і акуратненька. Бо можна застацца без жопы.
Або без ботаў, як на тым відосе з фэсту «Грай».
1 273
Сёння на сваей «исправительной работе» буду слухаць усе песні «Барысаўскага тракту».
Як думаеце, што са мной здарыцца ў канцы дня?
1 273
Народ, дапамажыце, як бы вы назвалі музычны стыль «Разбітае сэрца пацана»? Крынж-поп? Трыо-шапіто? Эксперэментал-класік-рок? Накідайце ідэй у каменты.
Выступ РСП на «Грай» быў цудоўным. І мне гэта не падабаецца. У нас ужо шмат гуртоў, якія настолькі адтачылі сваё майстэрства, што кожнае выступленне адшліфаванае, без памылак і лажаў. У іх няма нечаканасцяў, дзівацтваў, прыколаў. Нават абмеркаваць няма чаго. Усё класна і ўсё.
Як лічыце, так і павінна быць ці Музыкоўскі зажраўся?
1 273
У Гародне смешны артыст шМОТ сабраў поўны пляц людзей.
Вось вам гурт, які можа падцерці сраку гэтым МОТам. Бо збярэ тры такіх пляцоўкі. Але..
Гурт «Мальчишки» выступілі на 11 па дзесяцібальнай сістэме. Сёння ўвечары я выдалю гэта пост, каб сука падкалодная не зразумела шо тут адбываецца.
1 273
Гэтыя два гурты трэба адпраўляць у супольны тур + хэдлайнер.
Хто з маладых круцей выступіў на фэсце «Грай»?
1 273
Гурту «Нашы мальчики» не давалі спяваць.
Ра..'ёб і хор з танцпляца быў настолькі моцны, што я на відосе не чую, што спяваюць вакалісты.
1 273
Сёння ў Варшаве сваё пяцігоддзе адзначае беларускі фестываль «Грай».
Зала набітая гледачамі так, што людзі вывальваюцца з будынку, танчаць і п'юць піваc нават у гардэробе.
На сцэну выйшлi 7 гуртоў: Volski, J:Морс, Дай Дарогу!, Хлопцы i Разбітае Сэрца Пацана.
Адкрывалі шоу дзве маладыя, але вельмі энергічныя банды Rodvaloth і RaState.
1 273
За два тыдні да фестывалю «Грай» былi прададзены абсалютна ўсе квіткі!
З аднаго боку, гэта поўны кайф і паказчык таго, як людзі сумавалі па беларускім року. З другога - велізарная куча ахвотных проста пралятае міма канцэрта.
У арганізатараў трабл: да пачатку актыўных продажаў немагчыма ўгадаць рэальны попыт і зразумець, якую пляцоўку браць, каб змясціліся ўсе ахвотныя.
Так што рабіце высновы і набывайце квіткі загадзя на будучыя дзяжухі!
Дарэчы, хто заўтра ідзе на «Грай»? Ёсць ахвочыя дапамагчы зрабіць рэпартаж?
1 273
У пасце пра новы альбом Бенькі і tochka K я назваў трэк «Карова белая» сучаснай класікай.
А давайце на пагоны гэтай думкі дададзiм яшчэ два трэкі, дзе маладыя беларускія артысткі гуляюцца з класікай, якая такой ўжо шырока прызнана.
Напрыклад, Лера Яскевіч унесла новае бачанне пытання «Хто я?» у песні «Дзед Барадзед». Дарэчы, калі хтосьці не ведаў, аўтарства гэтай культавай песенькі належыць Артуру Вольскаму - бацьку Лявона.
Трэк атрымаўся прыкольным, у фірмовым стылі артысткі. Што нетыпова - ён складаецца з дзвюх частак, якія вельмі моцна адрозніваюцца па тэмпе. Мне асабіста больш падабаецца першая - павольная палова.
Яскевіч пастаянна круціцца вакол фразы «Хто я?». Гэта падсвечвае факт таго, што Лера дагэтуль не вызначылася, кім яна хоча стаць, калі вырасце. Спявачка робіць з гэтай нявызначанасці і страчанасці драму. А па-мойму, сённяшні хаос - гэта прыкольна.
⬇️ I што далей
1 273
Вырашыў праэксперыментаваць - пераслухаць парачку класічных беларускіх альбомаў.
Папрасіў нейрасетку прапанаваць штось. I яна адразу насавала шэдэўраў: Крама «Хворы на граіндкор», Ulis «Чужаніца», «Справаздача 1994–2004» N.R.M., Крамбамбуля «Каралі раёну» і самыя знакавыя альбомы абноўленых «Ляпісаў» - «Капитал» і «Манифест».
Іх слухаць было цікава. Ва ўсіх, акрамя «НРМ», выдатнае гучанне. Без выключэння ў кожнага альбома крутая лірыка і магутны пасыл. Яны актуальныя да гэтага часу. Таму зусім не дзіўна, што людзі калекцыянуюць гэтыя запісы і ганяюцца за рэдкімі выданнямі.
Вось чытач падзяліўся, што актыўна шукае «Краіна доўгай белай хмары» гурта Ulis, якая выходзіла на вініле ад «Polskie Nagrania Muza» яшчэ ў 1990м.
Давайце дапаможам! Можа, у кагосьці ёсць такая і вы гатовыя яе прадаць ці абмяняць? У яго, дарэчы, вельмі сакавітая калекцыя беларускіх альбомаў на розных носьбітах - зацаніце агляды ў Iнстаграме.
Проста абажаю вокладку да альбома «Краіна доўгай белай хмары». А вось сам альбом - не.
1 273
Як «НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ» прабіваліся ў маскве i ледзь не сталі рабамі тамтэйшых прадзюсараў.
А потым усё жыццё шкадавалі што ў гэтае «рабства» тады не ўпісаліся.
Глядзіце на ютубе наступную главу аўдыякнігі пра «Нейро Дюбель».
