en
Feedback

Don't get caught by a cheater! Telemetrio finds and tags such channels 👉 If you want to see the tag, subscribe 👈

MUZYKOWSKI

MUZYKOWSKI

Open in Telegram

Гэты канал я стварыў каб сабраць тут 15.086 прыхільнікаў беларускай музыкі. 🍺Праставіць піўка, замовіць навіну ці паслугi https://buymeacoffee.com/muzykowski 🖐Як звязацца з аўтарам - https://t.me/MUZYKOWSKI

Show more
1 285
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+1330 days
Posts Archive
Video message00:16

+1
Фанаты Макса Каржа перасталі быць небяспекай? Напярэдадні ў нямецкім Франкфурце прайшоў апошні ў гэтым годзе стадыённы канцэрт Максіма з Лунінца. Але, хутчэй за ўсё, вы нічога пра гэта не чулі, бо вакол яго мерапрыемстваў усё менш інфармацыйнага шуму і пажараў у каментарах сацсетах. Для артыста гэта вельмі добра. Але для рэкламы i хайпу, ясны хер, дрэнна, бо вакол падзеі знікае градус. Складаецца ўражанне, што канцэрты рэпера сталі звычайнымі. Як забаўка для «кузьмічоў». Бо ўсё зразумела, што там будзе - прагучаць вось такія песні, тут выбухне феерверк, артыст скажа прыкладна вось гэта. Карацей, без нейкіх скандалаў, гарадскія ўлады ўжо не ачкуюць, народы не крыўдзяцца, правакацыйныя сцягі не дэманструюцца. Але так жа і павінна быць, правільна? Па рылсах і меркаваннях людзей бачу, што для наведвальнікаў паездка на стадыён Каржа - гэта маленькае мілае падарожжа. Прыгожая дэкарацыя, каб падарыць дзяўчыне пярсцёнак або ярка адзначыць дзень народзiнаў. Са сцэны ва Франкфурце Корж абвясціў, што... ⬇️Што?

+5
Альбому гурта Biaz Nazvy - 20 гадоў! Наколькі ён актуальны сёння? Вось гляджу на лідэра :B:N: Алеся Лютыча - ну, нібыта ж малады, энергічны чувачок. А калі прыгадаць, што сваю першую кружэлку ён выпусціў яшчэ ў 2004-м, то... Хаця Алесь маладзіцца і напляце вам, што яму тады было шэсць цi сем. У бліжэйшыя месяцы трыо будзе катаць святочны тур у гонар юбілею свайго другога альбома. У графіку пакуль толькі польскія гарады, і ўрад ці ён пашырыцца. Я пераслухаў гэты паўнафарматнік разоў дзесяць і люта кайфануў. Так, у ім ёсць дзіўнаватыя на сення песні, але ў цэлым мне вельмi падабаецца, як ён гучыць. Ды і закранае шмат тэм, якія актуальныя i зараз. Нават для такіх састарэлых падлеткаў, як мы. Вам падборка самых цікавых момантаў з гэтага альбома на мой дылетанцкі погляд. Якi трэк там найлепшы?

А шо ў на там з беларусскім пост-панкам? Для новых відосаў зноў пачаў збіраць плэйлісты з беларусскімі песнямі. Зараз узгадва
+1
А шо ў на там з беларусскім пост-панкам? Для новых відосаў зноў пачаў збіраць плэйлісты з беларусскімі песнямі. Зараз узгадваю хіты канкрэтна па стылях: пост-панк, проста панк, розныя віды металу, рэп і хіп-хоп, электронныя жанры. Атрымліваецца, што першым сабраўся плэйліст з беларусскім пост-панкам. Штосьці з галавы больш ніхто не ўзгадаўся. Калі вам ёсць што дадаць - гэты плэйліст адкрыты да рэдактуры. А ў каментарах напішыце, якія з гэтых гуртоў вам падабаюцца больш за ўсё? 🖤

Ну і каб канчаткова растапіць вашы нержавеючыя сэрцы па тэме дапамогі коцікам і песікам - чэкайце прыкольны відос ад нашай любімай ганста-джэнт-поп спявачкі Nevika. Яна распавяла, што ў яе ўжо быў кот, а нядаўна яна завяла яшчэ і кошачку. Продзюсерка паказала, як гэтыя ажырэлыя і ахалелыя чувачкі чадзяць, весяляцца адзін з адным і як дапамагаюць ёй пісаць новую музыку. Хаця я, як эксперт па катах, убачыў у іх вачах зусім супрацьлеглае разуменне сітуацыі. Гэта не яны дапамагаюць Невіке пісаць трэкі, а гэта Невікторыя піша музыку спецыяльна для іх. А яны, як паны, ляжаць і экспертна зацэньваюць: норм атрымалася ці гэтай кучаравай трэба яшчэ паклацаць лапкамi па кнопачках і што-небудзь палепшыць.

«Рэактар» запрашае вас на дабрачынны канцэрт у падтрымку хвастатых і паласатых Клуб праставiў нашай суполцы запрашальныя квiт
+1
«Рэактар» запрашае вас на дабрачынны канцэрт у падтрымку хвастатых і паласатых Клуб праставiў нашай суполцы запрашальныя квiткi, аднак, мне здаецца, што імі карыстацца будзе жлобствам. Канцэрт усё ж такі дабрачынны, таму ў яго варта ўкласціся. Калі вы хочаце прыйсці і падтрымаць, то купіце білет i прынясіце нейкія нішцякі для жывёлiн, якія відавочна лепшыя за нас. Вось тут можна падрабязней пачытаць, у чым ідэя гэтага кАнца, як можна падтрымаць ініцыятыву і куды пойдуць сабраныя рэчы і жрака. Лайн-ап канцэрта, хутчэй за ўсё, больш зацікавіць прыгожую палову меламанаў. Дуся Шукшына і ZNICHKA граюць штосьці кшталту індзі-попу. I мяркуючы па іх заморачаных анонсах канцэрта, то гэта будзе падобна да з’езда фей ці прынцэс менскай вобласцi. Спявачкi зараджаны стварыць атмасферу тэатральнасці і узвышанасці. Так шо, хлопцы, угарэць не атрымаецца. Затое гэта выдатная нагода правесці цудоўны вечар з сяброўкай. Цi пашукаць такую ў зале! А нехерачыцца зможаце на наступны дзень - на неугамонных... ⬇️ Шо там?

Карацей, па тэме канцэрта NOCHY у Ваве яснасці для мяне не прыбавілася. Вакалістка Юля сёння распісала, што яны нібыта вeльмi
Карацей, па тэме канцэрта NOCHY у Ваве яснасці для мяне не прыбавілася. Вакалістка Юля сёння распісала, што яны нібыта вeльмi задаволеныя тым, як усе прайшло. I ганарацца, што змаглі самастойна справіцца з арганізацыйнымі і тэхнічнымі нюансамі. Але ні фотак, ні відосаў з шо няма. А фраза «Канцэртаў NOCHY пакуль не чакайце 😁 А вось новай музыкі абавязкова!» кажа сама за сябе... Ды чаго ты ўвогуле дакалупаўся да гэтага попсерскага-гурта, Музыкоўскі? Проста дзялюся з вамі сваімі адчуваннямі, што ў гэтага праекта нейкая сур'ёзная трэшчына. Здаецца зараз ён схаваецца або і зусім разваліцца. То бок гэта тая банда, якая можа рабіць суперкруты матэрыял. Але гледзячы на тое, як Юля сябе прасоўвае і як каментуе творчасць NOCHY, то падобна, што ёй вельмi балюча. Яна нібыта ўзваліла на сябе нейкую суперпатрыятычную адказнасць за беларусскамоўную музыку - маўляў, трэба апраўдаць чаканні і ўсё такое. Пры гэтым жа...

+1
Наш артыст, які мае сусветны гук, але, па-моему, не мае полу. І яшчэ пра канцэрты ў Варшаве. Пару дзён таму беларусскія авангардысты 𝙽𝙾𝙲𝙽𝙴 𝙿𝚃𝙰𝙺𝙸 бударажылі публіку ў квiр-клубе RAMONA. Прыкол у тым, што звычайна ў гэтую багадзельню прыходзяць для таго, каб паглядзець на выступы мужыкоў, якія пераапранаюцца ў жанчын, якiя робяць баявы макіяж, апранаюць накладныя цыцкі і жопы, спяваюць і весяляць народ. Карацей, поўны сюр і кабзда. І нават у такім гiблым месцы нашы хлопцы і дзяўчаты здолелі здзівіць публіку… А калі казаць пра квіраў і пра сітуацыі, калі зусім незразумела, хто перад табой - дзяўчынка ці хлопчык... Як доказ таго, што Музыкоўскі - найбольш прасунуты, свабодны ад перадузятасцей і сугуба музычны блогер, пакажу нашага артыста, які мае сусветны гук, але, па-моему, не мае полу. Аналізы я не праводзіў, але думаю, што Michael Soul - гэта ўсё ж такі... ⬇️ Чаго мля?

Еў, хто з нашых зараз тусіць на канцэрце NOCHY у варшаўскім StandUp Local? Калі хтосьці валодае смартфонам і ўжо ўмее карыста
Еў, хто з нашых зараз тусіць на канцэрце NOCHY у варшаўскім StandUp Local? Калі хтосьці валодае смартфонам і ўжо ўмее карыстацца функцыямі фота/відэа - прышліце, калі ласка, кружкі ці відосы. Мне здаецца, што дадзеная прэзентацыя пройдзе без аншлагу(( Нават з такім клэбскiм альбомам. Нават з такой харызматычнай бандай. Нават з такой падтрымкай сяброў-блогераў ажыятажу ў гэтага канцэрта не будзе. І ў мяне ёсць пару тлумачэнняў чаму такі якасны прадукт «не хаваюць». Хто жадае феерычна прадуць Музыкоўскаму 100 злотых - давайце рабіць стаўкі.

ХТО ТАКІ МУЗЫКОЎСКІ? Вось сяджу - думаю, што я буду рабіць на гэтым тыдні. Падзялюся прыгодамі ў сваёй галаве, планамі і аналізам памылак. У каментарах вы можаце са мной спрачацца і выказваць меркаванні.. - Мне здаецца, што ў блогу я занадта замарочваюся. Нахера я навальваю вам па 10 абзацаў? 5 сказаў пра сутнасць, без жартаў, адсылак і пад'ёб..к - і дастаткова. Так замест аднаго пашыранага поста я зраблю тры маленькія навіны. Што лепш? - Я думаю вяртацца на рускамоўны YouTube. Там я буду распавядаць пра ўсе найбольш яркія сусветныя падзеі, але ўплятаць туды беларусскі і СНДшны кантэкст. Я застануся беларусскім музычным блогерам, тут выбар зроблены. Але зараз я галодны да праглядаў, уплыву і данатаў. - Займуся тэмай Еўрабачання. Па-першае, майму сыну цікавы гэты конкурс, ён прам фанат. Я яго падтрымаю, выканаю яго мару і павязу на фінал у 2027 годзе. Будзеце лахаць, але ўсё пачалося пару гадоў таму з двайбана па геаграфіі. У школе папалася кончаная настаўніца, да..балася да майго старэйшага і клявала яму мозг, што ён не ведае сталіцу нейкай там еўрапейскай краіны. У той жа момант па тэлевізары паказвалі Еўрабачанне. Я на яго прыкладзе паказаў: вось ёсць такія-то краіны і ў іх вот такія-то сталіцы. Пацан проста афігеў, колькі розных краін, гарадоў і моў існуе, пачаў вывучаць артыстаў, адкуль яны, з чаго ўсё пачалося, іх стылі - ну і панеслася. Па геаграфіі ў нас ужо прагрэсіўная тройка, але чэл можа вам пералічыць усе факты, трэкi, што з кім было з 70-х))) Дзякуючы конкурсу пацан размаўляе на 5 мовах. Мне б такога бацю, мля… Карацей, вясной мне трэба рыхтавацца да гэтага івенту - я хачу яго пракаментаваць на беларусскай мове, злятаць туды, наладзіць кантакты. Трэба шмат бабла, часу на падрыхтоўку. Але я ўпэўнены, што беларусам гэта будзе цікава паглядзець. Так я ім замяню Рамузыку, БТ і ўсіх астатніх Перлiнаў. Ёпта, зноў 12 абзацаў… Цікава чытаць такое? У мяне яшчэ 50 тэм, з якімі штосьці трэба рабіць… Залятайце ў каментары.

Дарэчы, пра экспансію нашымі артыстамі суседняй рфii. Зараз заўважылі, якое хітрае і зручнае вызначэнне я толькі што прыдумаў
+1
Дарэчы, пра экспансію нашымі артыстамі суседняй рфii. Зараз заўважылі, якое хітрае і зручнае вызначэнне я толькі што прыдумаў? Дык вось, на лістапад у менскіх бітнікаў «Борисовский тракт» былі запланаваны канцэрты ў мск і спб. Але канцэрты адменены, а дакладней - перанесены на вясну. І мне здаецца, што справа ў кіслых продажах. У Менску хлопцы сабралі Re:Public, і наш найвыдатнейшы рэпартаж можна паглядзець тут. У маіх фантазіях чувакам трэба меціць у статус замены гурта «Браво». Упэўнены, што «в стране, которой все завидуют» зараз вельмі вялікі запыт на музыку пра каханне, гэты горад, вясну, рамантыку і бляск ад крыла самалёта. Вось у лістападзе, напрыклад, у Менск прыязджае Андрэй Кацікаў - беларус, сын басіста «Песняроў», які рабіў альбомы Маргенштэрнам, Федукам, ЛСПам і іншым абасцанцам. Зараз Андрэй - моцны профік, і калі б зараз быў Новы год, то я загадаў бы каб Кацікаў і «БТ» сметчыліся і сыгралі менскі канцэрт разам.

Віталік Артыст просіць ад яго ад'я..ацца. МузЫка падзяліўся няўдалым вопытам зносін з кузьмічамі, якія пазнаюць яго на вуліцы і паводзяць сябе занадта навязліва. Мне заўсёды здавалася, што Віталiка складана выбіць з яго «нірваны», але, падобна, нядаўні развод унёс свае карэктывы… Вось колькі сачу за вядомымі персанажамі, пастаянна чую пра такую пабочку папулярнасці. Стапэ, а як вы хацелі? Можа яшчэ буйную п'янку без бадуна i свабоду цi сэкс без адказнасці? Людзі заўсёды будуць ярка рэагаваць, калі сустрэнуць знаёмую рожу з тэлевізара ці з афішы. Будзеце смяяцца, але... ⬇️Тут можно танчыць i смяяцца...

+1
А вось Наста Крупко пасля сыходу з дзяўчынкавай рок-групы Passive Voice перавынаходзiць сябе. I ў трэку «Тенью я» яна чамусьці спявае ад мужчынскай асобы.. Новы трэк увогуле не падобны на тое, што яна рабіла з PV - гэта выдатная поп-песня для радыё. Тут ёсць хітрамудрагелiсты біток і прыкольная, зусім няпростая вакальная лінія, замаскiраваная пад стылек «спяваю на адвалі». I я хз, а ці зможа яна нармальна праспяваць гэтую песню ўжывую? Але на самым бачным месцы яшчэ вісіць ружжо, якое так і не стрэліла… Нам не распавялi - чаму ж вакалістка-гітарыстка пакінула Passive Voice? Што яны там не падзялілі: пламбір, хлопца ці грошы, якіх няма? Калі Мытнік сваёй песняй рэфлексуе і кажа, што Akute ён не забіў, але і сядзець без справы не збіраецца, то «Тенью я» ад Крупко - гісторыя пра нешта з іншага жыцця. Сам жа калектыў PV пакуль маўчыць: ні навін пра кастынгі, ні канцэртаў, ні рэлізаў. Паходу, Ларыса, у нас тут мінус адна маладзёвая рок-банда. Так што тэлефануйце ў Кобрын, хай дашлюць новую, бо гэтая зламалася.

+1
Рабілі хіты па-беларуску, а цяпер спяваюць па-руску Пісаў жа, што некалькі нашых музычных блогераў тармазнулі свой двiж і адышлi ад бел сцэны. А зараз давайце зацэнім два камбэкі. Вакаліст Akute Стас Мытнік і экс-вакалістка Passive Voice Наста Крупко выпусцілі дэбютныя трэкі сваіх новых праектаў. Канечне, ёсць пэўнае расчараванне і недаўменне ад таго, якая мова выкарыстоўваецца ў гэтых першых блінах (якія зусім і не комам). Памятаем жа, як Стас і Рома 15 год таму са сваім Akute чпокнулі сцэну і паказалі, як можна крута, модна, эмацыйна і сэксі-кексі рабіць рок па-беларуску. А вот у праекце імя сябе Стас вырашыў спяваць па-руску. І такіх песень у яго напісана ўжо дафіга - ў межах LidBeerDvor з новым складам ён адграў паўнавартасны сэт. Карацей, усё крута, Mytnik малаток. Але вось магія знікла. Нібы ж і саунд тут вельмі блізкі да Akute, і Стас - красавэлла... Але хоць усрыся, без беларускай мовы ўсё гэта не працуе, губляе патэнцыю і скочваецца ў стары-добры «гаўнорок са свярдлоўскай губерні».

+1
Гэтыя рэлізы я называю: «А чаму вы не рабілі гэтага раней?». Найлепшы беларускі сінтвэйв-гурт апошніх гадоў Dlina Volny і паэтычныя электроншчыкі ЗАО «Сомнительные инициативы» заспявалі па-беларуску. І ведаеце што? Музыкам не прыйшлося мяняць гучанне, строй ці ўнутраную канцэпцыю. Гэта ўсё тыя ж пазнавальныя «Длина волны» і «Сомнительные инициативы», проста на мове. Адсюль лагічнае пытанне: дык хуля вы раней так не рабілі? Гэта ж клёвыя трэкі. Не скажу, што гэтыя песні ад хлопцаў і дзяўчат суперхітовыя ці шэдэўральныя. Яны проста клёвыя. З класным саундам і пасылам. У абодвух рэлізах цікавыя тэксты - а вось пра што яны, ляпаць не буду. Бо лічу, што мая аўдыторыя шарыць лепей за мяне. Таму вы самі распавядзіце, як лічыце - пра што гэтыя песні.

+2
Хто з гэтых трох банд выступіў лепш? Паўстаўшы з аналаў фолк-альтэрнатыўны гурт UNIA, лірычныя KURWADZIKI ці маладыя гранджэры Chaču Mroić? Іх супольны канцэрт прайшоў на мінулым тыдні ў варшаўскім клубе Voodoo. Гіг не сабраў аншлаг, але гледачы выдатна і душэўна правялі час - тусаваліся, трындзелі і слэміліся ад душы. Некалькі чалавек прыйшлі ў нацыянальных строях.

Вы ўжо паглядзелі 16-ю главу маёй аўдыякнігі пра «НЕЙРО ДЮБЕЛЬ»? Засталася ўсяго пара выпускаў, і кніга «Огромная тень дождев
Вы ўжо паглядзелі 16-ю главу маёй аўдыякнігі пра «НЕЙРО ДЮБЕЛЬ»? Засталася ўсяго пара выпускаў, і кніга «Огромная тень дождевого червя» будзе цалкам агучана. Так што калі хтосьці да гэтага ігнараваў гісторыю галоўнага панк-гурта краіны - далучайцеся, пачынайце слухаць, бо хутка будзе сабрана поўная карціна. Шо там у 16-ай? У 2002 годзе ўнутры «НД» ўсё пачынае развальвацца. Але адбываюцца і фундаментальныя пазітыўныя перамены - Кулінковіч адчувае лютую цікавасць да лірыкі на беларускай мове. А яшчэ «Дзюбялі» выступаюць на фестывалі «Басовішча», дзе раскачагарылі натоўп настолькі, што гітарыст у парыве чаду грохнуўся са сцэны, а глядачы прымусілі гурт адграць яшэ адзін сэт.

Мінус два музычныя блогеры ў беларускай сцэны Працую над тым, каб радаваць вас прыкольнымі навінамі і гісторыямі, змазаць ваш
Мінус два музычныя блогеры ў беларускай сцэны Працую над тым, каб радаваць вас прыкольнымі навінамі і гісторыямі, змазаць вашы сэрцы радасцю. Але часам трэба і пасумаваць. Бо прасёраў і страт у нашай сцэны таксама навалам. За бягучы год ужо другі беларускі музычны блогер вырашыў уключыць мозг, «заняцца чымсьці карысным». I абвясціў пра завяршэнне дзейнасці з-за абсалютнай бесперспектыўнасцi. Пффф, падумаеш, ну закінулі і закінулі. У чым трагедыя? А ў тым, што ў любым выпадку прайграе слухач: ён недаатрымае беларускі кантэнт і не даведаецца пра новую банду ці канцэрт. Наша тэма - няпростая. Але астатнія буслы на месцы і працягваюць рабіць справу: канцэрты ў рэале і анлайне муцяцца, інтэрв'юхі выходзяць, падпісчыкі прыходзяць. Я вось, паходу, без блогінгу пакуль не змагу. Ён мяне весяліць, адчыняе новыя дзверы і дапамагае хоць неяк утрымліваць дысцыпліну. Больш за тое, магчыма, менавіта адказнасць перад вамi дапамагае мне змагацца з цягай да алкаголю. Але калі думаць стратэгічна... ⬇️ I шо там думаць?

Вось яшчэ адна душараздзiральная гісторыя пра тое, наколькі важна падтрымліваць маладых пi..дзюкоў. Ветэран беларускага хардкору падараваў сваю песню падлеткаваму метал-гурту. Дэйв Рудкоўскі, вядомы па гуртах «Папенкинz Band», VerSus7, NEWLEVEL і іншых, аддаў сваю песню пачатковаму гурту «Нержавейка». Трэк ужо можна паслухаць у жывым выкананні, хутка з'явіцца і студыйная версія. I мяне проста разрывае ад кранальнасці гэтага акта пераемнасці. Але ўвогуле перадача вопыту, настаўніцтва і падтрымка ад старэйшага пакалення - гэта супербалючая тэма. Не толькі ў нас. I не толькі ў музыцы. Нашыя старшыя дзесяцігоддзямі выбудоўвалi сістэму, сувязі і напашвалi вопыт, але калі прыходзіць моладзь, ёй даводзіцца нанава майстрачыць свой, але такі ж перакаса...блены ровар. Замест таго каб адразу сесці на ужо гатовую базу і мадэрнізаваць яе пад сучасныя рэаліі. Памятаю гісторыю ад Extermination Dismemberment. Гэта зараз у іх круты, злы гук і фірмовы прадакшн. Але ўсё гэта... ⬇️ Шо далей?

+2
Тут ёсць песня на беларускай мове, але спяваюць яе не беларусы! У гонар 25-годдзя гурта 5diez выйшаў трыб'ют-зборнік, дзе банды з розных краін выкацілі свае варыянты нятленак «дыезаў». Галоўны ваў-эфект стварае кавер ад Rat Razor. I яны выканалі менавіта беларускамоўную версiю «Дождж». Атрымалася дзіўнавата, але галоўны нюанс у тым, што гурт-та маскоўскі... Ciнявокую на гэтым альбоме прадстаўляюць «Куклы» і «Бронепаровоз». Чувакi не сталі спаборнічаць з ##### у цяжкасці і металічным гучанні, а прапанавалі лёгкі гук, а з прыкосiкам. А вось вялікіх гульцоў сцэны тых часоў накшталт «ПсихеЯ», Amatory ці Stigmata на гэтым зборніку няма. Хоць кавер ад той жа «Психеи» паслухаць было б максімальна цікава, бо яны ж моцна паўплывалі на «рашотак» у пачатку нулявых. Было б крута закальцаваць гэтую гісторыю. Цi хочаце паслухаць тры фрагменты, якія я лічу на гэтым трыб'юце найбольш удалымі?