fa
Feedback
MUZYKOWSKI

MUZYKOWSKI

رفتن به کانال در Telegram

Гэты канал я стварыў каб сабраць тут 15.086 прыхільнікаў беларускай музыкі. 🍺Праставіць піўка, замовіць навіну ці паслугi https://buymeacoffee.com/muzykowski 🖐Як звязацца з аўтарам - https://t.me/MUZYKOWSKI

نمایش بیشتر
1 286
مشترکین
-224 ساعت
-37 روز
+1130 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اکتبر '26
اکتبر '26
+9
در 0 کانال‌ها
سپتامبر '26
+59
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اوت '26
+67
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '26
+59
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '26
+26
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+31
در 2 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+33
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+50
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+91
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+51
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+29
در 1 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+39
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+41
در 1 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+91
در 3 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+94
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+105
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+220
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+145
در 2 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+124
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+140
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+426
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '250
در 1 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '240
در 2 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '240
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+6
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+152
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
06 اکتبر+2
05 اکتبر0
04 اکتبر+2
03 اکتبر+1
02 اکتبر+1
01 اکتبر+3
پست‌های کانال
+1
Наш артыст, які мае сусветны гук, але, па-моему, не мае полу. І яшчэ пра канцэрты ў Варшаве. Пару дзён таму беларусскія авангардысты 𝙽𝙾𝙲𝙽𝙴 𝙿𝚃𝙰𝙺𝙸 бударажылі публіку ў квiр-клубе RAMONA. Прыкол у тым, што звычайна ў гэтую багадзельню прыходзяць для таго, каб паглядзець на выступы мужыкоў, якія пераапранаюцца ў жанчын, якiя робяць баявы макіяж, апранаюць накладныя цыцкі і жопы, спяваюць і весяляць народ. Карацей, поўны сюр і кабзда. І нават у такім гiблым месцы нашы хлопцы і дзяўчаты здолелі здзівіць публіку… А калі казаць пра квіраў і пра сітуацыі, калі зусім незразумела, хто перад табой - дзяўчынка ці хлопчык... Як доказ таго, што Музыкоўскі - найбольш прасунуты, свабодны ад перадузятасцей і сугуба музычны блогер, пакажу нашага артыста, які мае сусветны гук, але, па-моему, не мае полу. Аналізы я не праводзіў, але думаю, што Michael Soul - гэта ўсё ж такі... ⬇️ Чаго мля?

2
Еў, хто з нашых зараз тусіць на канцэрце NOCHY у варшаўскім StandUp Local? Калі хтосьці валодае смартфонам і ўжо ўмее карыста
Еў, хто з нашых зараз тусіць на канцэрце NOCHY у варшаўскім StandUp Local? Калі хтосьці валодае смартфонам і ўжо ўмее карыстацца функцыямі фота/відэа - прышліце, калі ласка, кружкі ці відосы. Мне здаецца, што дадзеная прэзентацыя пройдзе без аншлагу(( Нават з такім клэбскiм альбомам. Нават з такой харызматычнай бандай. Нават з такой падтрымкай сяброў-блогераў ажыятажу ў гэтага канцэрта не будзе. І ў мяне ёсць пару тлумачэнняў чаму такі якасны прадукт «не хаваюць». Хто жадае феерычна прадуць Музыкоўскаму 100 злотых - давайце рабіць стаўкі.
337
3
ХТО ТАКІ МУЗЫКОЎСКІ? Вось сяджу - думаю, што я буду рабіць на гэтым тыдні. Падзялюся прыгодамі ў сваёй галаве, планамі і аналізам памылак. У каментарах вы можаце са мной спрачацца і выказваць меркаванні.. - Мне здаецца, што ў блогу я занадта замарочваюся. Нахера я навальваю вам па 10 абзацаў? 5 сказаў пра сутнасць, без жартаў, адсылак і пад'ёб..к - і дастаткова. Так замест аднаго пашыранага поста я зраблю тры маленькія навіны. Што лепш? - Я думаю вяртацца на рускамоўны YouTube. Там я буду распавядаць пра ўсе найбольш яркія сусветныя падзеі, але ўплятаць туды беларусскі і СНДшны кантэкст. Я застануся беларусскім музычным блогерам, тут выбар зроблены. Але зараз я галодны да праглядаў, уплыву і данатаў. - Займуся тэмай Еўрабачання. Па-першае, майму сыну цікавы гэты конкурс, ён прам фанат. Я яго падтрымаю, выканаю яго мару і павязу на фінал у 2027 годзе. Будзеце лахаць, але ўсё пачалося пару гадоў таму з двайбана па геаграфіі. У школе папалася кончаная настаўніца, да..балася да майго старэйшага і клявала яму мозг, што ён не ведае сталіцу нейкай там еўрапейскай краіны. У той жа момант па тэлевізары паказвалі Еўрабачанне. Я на яго прыкладзе паказаў: вось ёсць такія-то краіны і ў іх вот такія-то сталіцы. Пацан проста афігеў, колькі розных краін, гарадоў і моў існуе, пачаў вывучаць артыстаў, адкуль яны, з чаго ўсё пачалося, іх стылі - ну і панеслася. Па геаграфіі ў нас ужо прагрэсіўная тройка, але чэл можа вам пералічыць усе факты, трэкi, што з кім было з 70-х))) Дзякуючы конкурсу пацан размаўляе на 5 мовах. Мне б такога бацю, мля… Карацей, вясной мне трэба рыхтавацца да гэтага івенту - я хачу яго пракаментаваць на беларусскай мове, злятаць туды, наладзіць кантакты. Трэба шмат бабла, часу на падрыхтоўку. Але я ўпэўнены, што беларусам гэта будзе цікава паглядзець. Так я ім замяню Рамузыку, БТ і ўсіх астатніх Перлiнаў. Ёпта, зноў 12 абзацаў… Цікава чытаць такое? У мяне яшчэ 50 тэм, з якімі штосьці трэба рабіць… Залятайце ў каментары.
380
4
Дарэчы, пра экспансію нашымі артыстамі суседняй рфii. Зараз заўважылі, якое хітрае і зручнае вызначэнне я толькі што прыдумаў+1
Дарэчы, пра экспансію нашымі артыстамі суседняй рфii. Зараз заўважылі, якое хітрае і зручнае вызначэнне я толькі што прыдумаў? Дык вось, на лістапад у менскіх бітнікаў «Борисовский тракт» былі запланаваны канцэрты ў мск і спб. Але канцэрты адменены, а дакладней - перанесены на вясну. І мне здаецца, што справа ў кіслых продажах. У Менску хлопцы сабралі Re:Public, і наш найвыдатнейшы рэпартаж можна паглядзець тут. У маіх фантазіях чувакам трэба меціць у статус замены гурта «Браво». Упэўнены, што «в стране, которой все завидуют» зараз вельмі вялікі запыт на музыку пра каханне, гэты горад, вясну, рамантыку і бляск ад крыла самалёта. Вось у лістападзе, напрыклад, у Менск прыязджае Андрэй Кацікаў - беларус, сын басіста «Песняроў», які рабіў альбомы Маргенштэрнам, Федукам, ЛСПам і іншым абасцанцам. Зараз Андрэй - моцны профік, і калі б зараз быў Новы год, то я загадаў бы каб Кацікаў і «БТ» сметчыліся і сыгралі менскі канцэрт разам.
400
5
Віталік Артыст просіць ад яго ад'я..ацца. МузЫка падзяліўся няўдалым вопытам зносін з кузьмічамі, якія пазнаюць яго на вуліцы
Віталік Артыст просіць ад яго ад'я..ацца. МузЫка падзяліўся няўдалым вопытам зносін з кузьмічамі, якія пазнаюць яго на вуліцы і паводзяць сябе занадта навязліва. Мне заўсёды здавалася, што Віталiка складана выбіць з яго «нірваны», але, падобна, нядаўні развод унёс свае карэктывы… Вось колькі сачу за вядомымі персанажамі, пастаянна чую пра такую пабочку папулярнасці. Стапэ, а як вы хацелі? Можа яшчэ буйную п'янку без бадуна i свабоду цi сэкс без адказнасці? Людзі заўсёды будуць ярка рэагаваць, калі сустрэнуць знаёмую рожу з тэлевізара ці з афішы. Будзеце смяяцца, але... ⬇️Тут можно танчыць i смяяцца...
465
6
А вось Наста Крупко пасля сыходу з дзяўчынкавай рок-групы Passive Voice перавынаходзiць сябе. I ў трэку «Тенью я» яна чамусьц+1
А вось Наста Крупко пасля сыходу з дзяўчынкавай рок-групы Passive Voice перавынаходзiць сябе. I ў трэку «Тенью я» яна чамусьці спявае ад мужчынскай асобы.. Новы трэк увогуле не падобны на тое, што яна рабіла з PV - гэта выдатная поп-песня для радыё. Тут ёсць хітрамудрагелiсты біток і прыкольная, зусім няпростая вакальная лінія, замаскiраваная пад стылек «спяваю на адвалі». I я хз, а ці зможа яна нармальна праспяваць гэтую песню ўжывую? Але на самым бачным месцы яшчэ вісіць ружжо, якое так і не стрэліла… Нам не распавялi - чаму ж вакалістка-гітарыстка пакінула Passive Voice? Што яны там не падзялілі: пламбір, хлопца ці грошы, якіх няма? Калі Мытнік сваёй песняй рэфлексуе і кажа, што Akute ён не забіў, але і сядзець без справы не збіраецца, то «Тенью я» ад Крупко - гісторыя пра нешта з іншага жыцця. Сам жа калектыў PV пакуль маўчыць: ні навін пра кастынгі, ні канцэртаў, ні рэлізаў. Паходу, Ларыса, у нас тут мінус адна маладзёвая рок-банда. Так што тэлефануйце ў Кобрын, хай дашлюць новую, бо гэтая зламалася.
507
7
Рабілі хіты па-беларуску, а цяпер спяваюць па-руску Пісаў жа, што некалькі нашых музычных блогераў тармазнулі свой двiж і ады+1
Рабілі хіты па-беларуску, а цяпер спяваюць па-руску Пісаў жа, што некалькі нашых музычных блогераў тармазнулі свой двiж і адышлi ад бел сцэны. А зараз давайце зацэнім два камбэкі. Вакаліст Akute Стас Мытнік і экс-вакалістка Passive Voice Наста Крупко выпусцілі дэбютныя трэкі сваіх новых праектаў. Канечне, ёсць пэўнае расчараванне і недаўменне ад таго, якая мова выкарыстоўваецца ў гэтых першых блінах (якія зусім і не комам). Памятаем жа, як Стас і Рома 15 год таму са сваім Akute чпокнулі сцэну і паказалі, як можна крута, модна, эмацыйна і сэксі-кексі рабіць рок па-беларуску. А вот у праекце імя сябе Стас вырашыў спяваць па-руску. І такіх песень у яго напісана ўжо дафіга - ў межах LidBeerDvor з новым складам ён адграў паўнавартасны сэт. Карацей, усё крута, Mytnik малаток. Але вось магія знікла. Нібы ж і саунд тут вельмі блізкі да Akute, і Стас - красавэлла... Але хоць усрыся, без беларускай мовы ўсё гэта не працуе, губляе патэнцыю і скочваецца ў стары-добры «гаўнорок са свярдлоўскай губерні».
496
8
Гэтыя рэлізы я называю: «А чаму вы не рабілі гэтага раней?». Найлепшы беларускі сінтвэйв-гурт апошніх гадоў Dlina Volny і паэ+1
Гэтыя рэлізы я называю: «А чаму вы не рабілі гэтага раней?». Найлепшы беларускі сінтвэйв-гурт апошніх гадоў Dlina Volny і паэтычныя электроншчыкі ЗАО «Сомнительные инициативы» заспявалі па-беларуску. І ведаеце што? Музыкам не прыйшлося мяняць гучанне, строй ці ўнутраную канцэпцыю. Гэта ўсё тыя ж пазнавальныя «Длина волны» і «Сомнительные инициативы», проста на мове. Адсюль лагічнае пытанне: дык хуля вы раней так не рабілі? Гэта ж клёвыя трэкі. Не скажу, што гэтыя песні ад хлопцаў і дзяўчат суперхітовыя ці шэдэўральныя. Яны проста клёвыя. З класным саундам і пасылам. У абодвух рэлізах цікавыя тэксты - а вось пра што яны, ляпаць не буду. Бо лічу, што мая аўдыторыя шарыць лепей за мяне. Таму вы самі распавядзіце, як лічыце - пра што гэтыя песні.
504
9
Хто з гэтых трох банд выступіў лепш? Паўстаўшы з аналаў фолк-альтэрнатыўны гурт UNIA, лірычныя KURWADZIKI ці маладыя гранджэр+2
Хто з гэтых трох банд выступіў лепш? Паўстаўшы з аналаў фолк-альтэрнатыўны гурт UNIA, лірычныя KURWADZIKI ці маладыя гранджэры Chaču Mroić? Іх супольны канцэрт прайшоў на мінулым тыдні ў варшаўскім клубе Voodoo. Гіг не сабраў аншлаг, але гледачы выдатна і душэўна правялі час - тусаваліся, трындзелі і слэміліся ад душы. Некалькі чалавек прыйшлі ў нацыянальных строях.
586
10
Вы ўжо паглядзелі 16-ю главу маёй аўдыякнігі пра «НЕЙРО ДЮБЕЛЬ»? Засталася ўсяго пара выпускаў, і кніга «Огромная тень дождев
Вы ўжо паглядзелі 16-ю главу маёй аўдыякнігі пра «НЕЙРО ДЮБЕЛЬ»? Засталася ўсяго пара выпускаў, і кніга «Огромная тень дождевого червя» будзе цалкам агучана. Так што калі хтосьці да гэтага ігнараваў гісторыю галоўнага панк-гурта краіны - далучайцеся, пачынайце слухаць, бо хутка будзе сабрана поўная карціна. Шо там у 16-ай? У 2002 годзе ўнутры «НД» ўсё пачынае развальвацца. Але адбываюцца і фундаментальныя пазітыўныя перамены - Кулінковіч адчувае лютую цікавасць да лірыкі на беларускай мове. А яшчэ «Дзюбялі» выступаюць на фестывалі «Басовішча», дзе раскачагарылі натоўп настолькі, што гітарыст у парыве чаду грохнуўся са сцэны, а глядачы прымусілі гурт адграць яшэ адзін сэт.
582
11
Мінус два музычныя блогеры ў беларускай сцэны Працую над тым, каб радаваць вас прыкольнымі навінамі і гісторыямі, змазаць ваш
Мінус два музычныя блогеры ў беларускай сцэны Працую над тым, каб радаваць вас прыкольнымі навінамі і гісторыямі, змазаць вашы сэрцы радасцю. Але часам трэба і пасумаваць. Бо прасёраў і страт у нашай сцэны таксама навалам. За бягучы год ужо другі беларускі музычны блогер вырашыў уключыць мозг, «заняцца чымсьці карысным». I абвясціў пра завяршэнне дзейнасці з-за абсалютнай бесперспектыўнасцi. Пффф, падумаеш, ну закінулі і закінулі. У чым трагедыя? А ў тым, што ў любым выпадку прайграе слухач: ён недаатрымае беларускі кантэнт і не даведаецца пра новую банду ці канцэрт. Наша тэма - няпростая. Але астатнія буслы на месцы і працягваюць рабіць справу: канцэрты ў рэале і анлайне муцяцца, інтэрв'юхі выходзяць, падпісчыкі прыходзяць. Я вось, паходу, без блогінгу пакуль не змагу. Ён мяне весяліць, адчыняе новыя дзверы і дапамагае хоць неяк утрымліваць дысцыпліну. Больш за тое, магчыма, менавіта адказнасць перад вамi дапамагае мне змагацца з цягай да алкаголю. Але калі думаць стратэгічна... ⬇️ I шо там думаць?
782
12
Вось яшчэ адна душараздзiральная гісторыя пра тое, наколькі важна падтрымліваць маладых пi..дзюкоў. Ветэран беларускага хардк
Вось яшчэ адна душараздзiральная гісторыя пра тое, наколькі важна падтрымліваць маладых пi..дзюкоў. Ветэран беларускага хардкору падараваў сваю песню падлеткаваму метал-гурту. Дэйв Рудкоўскі, вядомы па гуртах «Папенкинz Band», VerSus7, NEWLEVEL і іншых, аддаў сваю песню пачатковаму гурту «Нержавейка». Трэк ужо можна паслухаць у жывым выкананні, хутка з'явіцца і студыйная версія. I мяне проста разрывае ад кранальнасці гэтага акта пераемнасці. Але ўвогуле перадача вопыту, настаўніцтва і падтрымка ад старэйшага пакалення - гэта супербалючая тэма. Не толькі ў нас. I не толькі ў музыцы. Нашыя старшыя дзесяцігоддзямі выбудоўвалi сістэму, сувязі і напашвалi вопыт, але калі прыходзіць моладзь, ёй даводзіцца нанава майстрачыць свой, але такі ж перакаса...блены ровар. Замест таго каб адразу сесці на ужо гатовую базу і мадэрнізаваць яе пад сучасныя рэаліі. Памятаю гісторыю ад Extermination Dismemberment. Гэта зараз у іх круты, злы гук і фірмовы прадакшн. Але ўсё гэта... ⬇️ Шо далей?
688
13
Тут ёсць песня на беларускай мове, але спяваюць яе не беларусы! У гонар 25-годдзя гурта 5diez выйшаў трыб'ют-зборнік, дзе бан+2
Тут ёсць песня на беларускай мове, але спяваюць яе не беларусы! У гонар 25-годдзя гурта 5diez выйшаў трыб'ют-зборнік, дзе банды з розных краін выкацілі свае варыянты нятленак «дыезаў». Галоўны ваў-эфект стварае кавер ад Rat Razor. I яны выканалі менавіта беларускамоўную версiю «Дождж». Атрымалася дзіўнавата, але галоўны нюанс у тым, што гурт-та маскоўскі... Ciнявокую на гэтым альбоме прадстаўляюць «Куклы» і «Бронепаровоз». Чувакi не сталі спаборнічаць з ##### у цяжкасці і металічным гучанні, а прапанавалі лёгкі гук, а з прыкосiкам. А вось вялікіх гульцоў сцэны тых часоў накшталт «ПсихеЯ», Amatory ці Stigmata на гэтым зборніку няма. Хоць кавер ад той жа «Психеи» паслухаць было б максімальна цікава, бо яны ж моцна паўплывалі на «рашотак» у пачатку нулявых. Было б крута закальцаваць гэтую гісторыю. Цi хочаце паслухаць тры фрагменты, якія я лічу на гэтым трыб'юце найбольш удалымі?
610
14
Калі вы зараз у Варшаве і хочаце заўтра ўвечары 24-га перажыць маленькую пятніцу - прыходзьце на гэты канцэрт. Гэта выдатны с+5
Калі вы зараз у Варшаве і хочаце заўтра ўвечары 24-га перажыць маленькую пятніцу - прыходзьце на гэты канцэрт. Гэта выдатны склад, каб праарацца, потусіць са сваімі так, каб на наступны дзень на працы даводзіць калег салодкім амбрэ. Культавы ў вузкіх колах фолк-альтэрнатыўны гурт UNIA вырашыў здзьмуць з сябе пыл пасля перапынку, умацаваўся новымі ўдзельнікамі і сёлета святкуе сваё 20-годдзе. Хуліганістыя рамантыкі KURWADZIKI выступаюць даволі часта: катаюцца ў кароткія туры, рубяць на радыё, фестывалях, вяселлях і пахаваннях. А адкрые канцэрт моладзь. Chaču Mroić - гэта гурт з суперскай назвай, але з самым ацтойным лагатыпам. Нібы яго рабіў які-небудзь сінявалосы дызайнер. У «Хачу Мроіць» запісаны пакуль усяго адзін трэк. Гучыць ён суперхаатычна: купа гукаў, інструменты перашкаджаюць адзін аднаму, баланс у дупе, але пры гэтым усё гучыць капец як кранальна. Нягледзячы на тое, што гурт зусім зялёны, раю iх паглядзець. Каб успомніць, як пахне той самы teen spirit, які мы з вамі так даўно прапярдзелі...
722
15
Цімафей з «Петли Пристрастия» ужо выканаў маю даўнюю мару. Ён-та ужо рубiць ў адным гурце са сваім сынам... Сур'ёзна, я з сам+1
Цімафей з «Петли Пристрастия» ужо выканаў маю даўнюю мару. Ён-та ужо рубiць ў адным гурце са сваім сынам... Сур'ёзна, я з самага дзяцінства візуалізаваў: у мяне будзе дафіга дзяцей, старшы будзе валіць на барабанах, другі - нарэзаць салякі на гітары і падміргваць дзяўчатам, а малодшы - люта араць у мікрафон пра тое, якія ўсе казлы. А я буду стаяць убаку, целебомкаць на адной струне баса (які нават не падключаны), пацягваць піўко і кайфаваць ад чаду на сцэне, якi вытвараюць мае пацаны... У мінулым годзе Prypiać дэбютавалi на фестывалі «Грай». Яны выпусцілі пару сінглаў і заціхлі. Я нават засмуціўся: вось блін, зорны склад, яшчэ і бацька з сынам там, тата дапамагае яму рабіць песні. Якая ж салодзенькая ды казачная гісторыя! Як шкада, што яна скончылася(( А аказалася, шо ніфіга! Хлопцы актыўна робяць альбом і зараз піляць інста-серыял пра будаўніцтва сваёй супер-групы. Вось вам першая і трэцяя серыі. Дарэчы, у мяне ляжыць запісанае інтэрв'ю з «Прыпяць», якое мы зрабубенiлі год таму. Жадаеце паглядзець?
760
16
У 15-ым раздзеле аўдыякнiгi пра «НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ» пераносімся ў 2001 год, дзе пракоцімся ў туры па Беларусі сумесна з ТТ-34, НР
У 15-ым раздзеле аўдыякнiгi пра «НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ» пераносімся ў 2001 год, дзе пракоцімся ў туры па Беларусі сумесна з ТТ-34, НРМ і Zet. А гастроль была адавай: - Дзюбеля і іх калегі ганялi на старым ЛАЗе, які намертва прапітаўся пахам бензіну. Ужо на трэці дзень у ім правалілася падлога. - Праз жудасную спёку, адсутнасць душа ў рэгіянальных гасцініцах музыканты мыліся ў рэчках. А рэчы сушылі проста на паручнях аўтобуса. - З-за шалёнага тэмпу алкагольных узліванняў Юрыю Навумаву ўжо на трэці дзень паставілі умову: альбо ён п’е толькі кефір да канца тура, альбо едзе дадому. - Былі і адмены канцэртаў. У Лідзе падчас выступу гастралерам вырубілі святло, а ў Светлагорску натоўп гледачоў разганялі газам «Чаромуха».
629
17
Глядзіце, як яскрава, усрата і заварожвальна выступаюць беларускія авангардысты NOCNE PTAKI. I зусім не дзіўна, што гэтае шоў+1
Глядзіце, як яскрава, усрата і заварожвальна выступаюць беларускія авангардысты NOCNE PTAKI. I зусім не дзіўна, што гэтае шоў было адыграна ў цыркусе Лодзі. Што мне падабаецца ў дадзеным выступе - паміж музыкамі і гледачамі няма абсалютна ніякай дыстанцыі. Вольга спявае і танцуе, перамяшчаючыся па ўсёй зале, акалдоўваючы гасцей і ствараючы адчуванне, што яны - не проста гледачы, а задейнічаныя ўдзельнікі гэтага тэатралізаванага музычнага абсурду. І правільна робіць! Мне здаецца, пасля такога перформансу тыя прыпруцца на канцэрт яшчэ раз. На гэтым шоу было не асабліва людна, прыйшлі ў асноўным палякі. Але калі вы хочаце паглядзець на шоў «Ноцных Птакаў» ужывую, такая магчымасць з'явіцца 3 кастрычніка ў Варшаве. Як я пісаў раней - лакацыя будзе нетрывіяльныя і «намоленая». Калі ў Лодзі яны красаваліся пер'ем і рукамі-галінамі ў цырку, то ў Варшаве адыграюць сэт у квір-бары. Прыкол? За эксклюзіўныя відосы - ❤️ - @ZorkaMilavica
603
18
Глядзіце, як яскрава, усрата і заварожвальна выступаюць беларускія авангардысты NOCNE PTAKI. I зусім не дзіўна, што гэтае шоў+1
Глядзіце, як яскрава, усрата і заварожвальна выступаюць беларускія авангардысты NOCNE PTAKI. I зусім не дзіўна, што гэтае шоў было адыграна ў цыркусе Лодзі. Што мне падабаецца ў дадзеным выступе - паміж музыкамі і гледачамі няма абсалютна ніякай дыстанцыі. Вольга спявае і танцуе, перамяшчаючыся па ўсёй зале, акалдоўваючы гасцей і ствараючы адчуванне, што яны - не проста гледачы, а задейнічаныя ўдзельнікі гэтага тэатралізаванага музычнага абсурду. І правільна робіць! Мне здаецца, пасля такога перформансу тыя прыпруцца на канцэрт яшчэ раз. На гэтым шоу было не асабліва людна, прыйшлі ў асноўным палякі. Але калі вы хочаце паглядзець на шоў «Ноцных Птакаў» ужывую, такая магчымасць з'явіцца 3 кастрычніка ў Варшаве. Як я пісаў раней - лакацыя будзе нетрывіяльныя і «намоленая». Калі ў Лодзі яны красаваліся пер'ем і рукамі-галінамі ў цырку, то ў Варшаве адыграюць сэт у квір-бары. Прыкол? За эксклюзіўныя відосы - ❤️ - @ZorkaMilavica
6
19
111
274
20
Гэта не сур'ёзна. Чаму так мала рэактаў на апошніх пастах? Я думаў, што калi фанат прачытаў супер-геніяльны/усраты тэкст, якi хер дзе яшчэ прачытаеш - адразу ставіш лайк/дызлайк. Хлопцы і дзяўчаты, я гэты кантэнт роблю для сябе і дзеля вас, грошай жа у вас не прашу. Я іх забраў у іншым месцы))) Але прашу энергетыку. I эмоцыю ад вас патрабую - альбо скажыце «так», альбо «не». Дайце мне 111 рэактаў - лайкаў, гаўняшак, ху..шак, дашак, машак і наташак. Ну і аркашак, канешне ж... Мне ж трэба разумець, а можа маім тэкстам лепш заставацца ў асабістых нататках? Ці хочаце чытаць, ёпта?
379