ch
Feedback
MUZYKOWSKI

MUZYKOWSKI

前往频道在 Telegram

Гэты канал я стварыў каб сабраць тут 15.086 прыхільнікаў беларускай музыкі. 🍺Праставіць піўка, замовіць навіну ці паслугi https://buymeacoffee.com/muzykowski 🖐Як звязацца з аўтарам - https://t.me/MUZYKOWSKI

显示更多
1 277
订阅者
+124 小时
无数据7
+630
帖子存档
Нарэшце знайшоў сабе варыянт шлюбнага касцюма. Заўтра ў клюбе «Рэкактар» адбудзецца ўльтра-брутальны канцэрт. Хочаце маё важкае нікому не патрэбнае меркаванне, чаму туды трэба абавязкова прыйсці i тусануць, але канцэрт фенаменальна праваліцца? Дашліце ciксевен 🤮 рыгаючых смайлікаў - распавяду.

+1
Бачу настальгію – пачынаю злавацца. З чаго раптам у сацсетках актыўна ўспамінаюць пра «Нестандартный вариант»? Стопудова, што гэтыя юзеры дадзены дуэт па-сапраўднаму і не слухалі. Ды і па сутнасці – за 30 гадоў свайго існавання «НВ» накашаварылі 3 хіты. Хаця на рух і на тэхналогіі паўплывалі, так, тут без пытанняў. Рэпу ад беларусаў штотыдзень выходзіць навалам. Адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў олд скула – хіп-хоп-брыгада «CODE375». Гэта вялікі калектыў мужчын, якія пад смачныя біты расказваюць гісторыі з адсылкамі на менскія раёны, агучваючы зразумелыя толькі нам нюансы і згадваючы нашых селебрыці. Вядома, ім патрэбен тур, трэба паказаць гэты кач, энергію. Але прасоўваць іх, на жаль, атрымаецца толькі ў бок рфii.

+1
Самы беспантовы беларускі лоў-фай праект, які выратаваў мне жыццё. Я амаль ніколі не расказваў пра праект Yellow Cherry Jam, бо ўпэўнены, што ён аішны: трэкі выходзяць амаль кожны тыдзень і мала чым адрозніваюцца адзін ад аднаго. Так, ну, гучыць гэта годна, вайб зразумелы, але я ж чалавек, у якога ў дупе шыла з рэжымам бензапілы, таму гэты чыловы вайб мне тупа супрацьпаказаны. Але вось я апынуўся ў сітуацыі, дзе гэтая музыка мяне выратавала. Падчас свайго падарожжа дадому я пачаў засынаць за рулём. Еду, разумею: яшчэ пару км - засну і разаб'юся да смерці нахер. Я працаваў пару сутак, і мне трэба было нармальна праспацца. Я прызямліўся ў хаце з нашымі беларускiмi пацанамі, але праз паўгадзіны зразумеў, што чувачкі супер'агрэсіўныя, а ўтульны гатэльчык больш падобны на сцаны прытон: усе абкураныя, п'яныя. Каханая падарыла супер-выдатныя навушнікі з шумапрыглушэннем, i каб схавацца ва ўсіх навідавоку, я ўключыў Yellow Cherry Jam і ⬇️ Працяг

Па лайках бачу, што агляд на ультрабрутальны фестываль «Obscene Extreme» у Чэхіі майму шырокаму гледачу не вельмі цікавы. Ну, нічога страшнага. Хоць матэрыял зняты, ён выкананы на беларускай мове і будзе публікавацца на ютубе. Цікавы момант: у сваім рэпартажы я накаркаў, што бачыў усяго парочку гасцей з нашага рэгіёна. А ў апошні дзень фэсту сустрэўся з беларусам, які глыбока ў тусоўцы і наогул дапамагае ў арганізацыі самога фэсту.

视频消息00:58

+1
Рок-эстэты fishtank выпусцілі кліп на найлепшую гітарную песню гэтай вясны - «Тишина». Відэа зроблена з прэтэнзіяй на мастацтва - шырокафарматнае, знята на ўсякія хітрыя лінзы так, што музыкі ў кадры расцягнутыя і падобныя на волатаў. У цэлым прыкольна. Але мне здаецца, ужо варта забіць хер на гэтыя кліпы. Ну як іх выкарыстоўваць, куды сунуць? Я думаў-думаў, так і не прыдумаў. Прадукт складаны і занадта хуткапсавальны.

Гэта графік праглядаў у threads. А вось гэты ўсплёск выклікала новая глава з аўдыякнігі пра «Нейра Дзюбель». На вокладцы вiдо
Гэта графік праглядаў у threads. А вось гэты ўсплёск выклікала новая глава з аўдыякнігі пра «Нейра Дзюбель». На вокладцы вiдоса Мулявін і Кулінковіч, а гаворка там ідзе пра тое, што пясняр дапамагаў панкам. Дарэчы, не прыпомню, каб я сустракаў кантэнт пра Ўладзіміра Мулявіна, пададзены моладзевай мовай. Ці варта выпраўляць гэтую сітуацыю?

+1
І яшчэ ў тэму магіі, усякіх стромных пачвар і Купалля...Яго цяпер будзем святкаваць, як Новы год! То-бок вянкі з папараці выкінем недзе у вераснi. У каментарах пра Святафэст было меркаванне, што метал на падобных мерапрыемствах быў бы не ў тэму. Каб даказаць адваротнае, паказваю вам новы кліп ветэранаў беларускай метал-сцэны Hok-Key на «Varažeja». «Хок-кей» - увогуле гурт дзіўны. Колькі сябе памятаю, да яго заўсёды ставіліся скептычна, з падколам, маўляў, узровень прадакшну нізкаваты, грае па ўсякіх «Джолі Роджэрах», хайпу і росту няма. Прайшлі ДЗЕСЯЦІГОДДЗІ! Ужо не існуе форумаў, на якіх можна было пачытаць такія каменты, ды і каментатары ўжо саскуфіліся і метал, магчыма, увогуле не слухаюць. А Hok-Key працягваюць граць, перыядычна амалоджваюцца і робяць новыя песні. Па-мойму, такая ўпартасць - гэта прыкольна.

Кліп-та знялі. Але ўжо і не важна - выйдзе ён ці не. Зацаніце эмацыйны рэпартаж са здымак кліпа для менскага альтэрнатыўнага гурта «Бронепаровоз». Унікальнасць вiдоса палягае ў тым, што акцёрамі там выступілі фанаты, сябры гурта, зоркі беларускай сцэны і стваральніцы канала MUZYKOWSKI. Кліп здымаўся на трэк-песню «Тасамая». У выніку здымкі ператварыліся ў музычную тусоўку і паўнавартасны канцэрт.

+5
Нарэзаў для вас некалькі фрагментаў гэтага купальскага дыджэйскага сэта. Каб вы адчулі вайб надыходзячага вечара, пах дыму і смак толькі што сварганенага ягаднага варэння з мукой і мёдам. Атрымалася цi не?

Дык як жа выступіць на адной сцене з Вольскім, Стыльскім, Пугачам і паказаць ім, як трэба граць сучасны рок-музон? Вам трэба даслаць заяўку з відосікам выступу. Дэдлайн - да 30 ліпеня. Далей таймлайн конкурсу выглядае так: 31 ліпеня - абвяшчэнне 10 фіналістаў конкурсу (адбор ладзіць каманда фэсту); 1–19 жніўня - народнае галасаванне на каналах фестывалю; 20 жніўня - абвяшчэнне пераможцы, які і выступіць на фэсце Graj. У мінулым годзе ў ролі пачаткоўцаў гралі «Прыпяць». Можа, памяць мяне падводзіць, але вызваляецца, што ніякага адбору не было - чувакі патрапілі туды па блаце. Не, ну а чаго сіські было мяць? Новы гурт са зорнымі ўдзельнікамі - трэба паказваць. Праўда, пасля некалькіх сінглаў ад «Прыпяці» пакуль нічога не чуваць. Хочаце паглядзець фрагменты інтэрв'ю з імі?

Для падтрымання купальскага вайбу абавязкова паслухайце гэты сэт з беларускай марудлівай электроншчынай. А лепш яшчэ i глядзі
Для падтрымання купальскага вайбу абавязкова паслухайце гэты сэт з беларускай марудлівай электроншчынай. А лепш яшчэ i глядзіце яго на вялікім тэлевізары. Чувакi тут забілі двух зайцоў, страляючы тым у дупкi, але патрапілі ў вочы: Па-першае, тут сабраны даволі рэдкія, але «зачароўваючыя» трэкі. Большасць з іх я альбо не памятаю, альбо наогул не ведаю. А па-другое, стваральнікі замарочыліся над тым, што адбываецца ў кадры. Мы бачым не проста чэла ці цёлачку з сісечкамі на выкаце, якая танчыць перад ноўтбукам. На вiдэа тусовачка маладых хлапцоў і дзяўчат сабраліся пачылiць i прыгатаваць старажытную паганскую страву з ягад, мукі і мёду. Здымкі вядуцца з верталёта, смартфонаў, а для эстэтаў ёсць кадры з VHS-эфектам. Адзінае, што не спадабалася - нас зусім не пазнаёмілі з удзельнікамі гэтага электронна-купальскага-кулінарнага шоў. А было б цікава паслухаць, пра што яны там гавораць, што абмяркоўваюць, што там за дзяўчаты. На жаль, прыйдзецца фантазіраваць самому. За шэсць дзён гэты відос паглядзелi 1200 разоў.

Чаму Мулявін прасоўваў «Нейра Дзюбель» Кулінковіча, але тушыў «Ляпісаў» Міхалка? Слухайце адзінаццаты раздзел аўдыякнігі пра
Чаму Мулявін прасоўваў «Нейра Дзюбель» Кулінковіча, але тушыў «Ляпісаў» Міхалка? Слухайце адзінаццаты раздзел аўдыякнігі пра культавых беларускiх панкаў.

Фестываль, які зараз праходзіць каля парку Чалюскінцаў, споко можна было б называць «Музыкоўскі фэст». Таму што пра ўсіх перс
+1
Фестываль, які зараз праходзіць каля парку Чалюскінцаў, споко можна было б называць «Музыкоўскі фэст». Таму што пра ўсіх персанажаў, якіх вы бачыце ў лайнапе, вы альбо чыталі ў гэтым ТГ, альбо глядзелі ў маіх рылсах. Так, тут зусім няма металу, але ёсць артысты, якія не цяжкія па саўндзе, але важкія па духу. Гэты падбор артыстаў - зрэз актуальнай беларускай музыкі, якая мае ўсе падставы быць нашым гонарам і папулярнай на ўвесь рэгіён. Так, не ўсе спяваюць на роднай мове, але ўпэўнены - яны да гэтага прыйдуць. Народ, хто там на месцы - у каментарыях да гэтага паста можаце шукаць і знаходзіць адзін аднаго, дзяліцца са мной відосамі, фоткамі і сваімі ўражаннямі. Асабліва цікавяць фоткі басаногіх дзяўчат у тэматычных строях і ў чокерах.

Гэтыя два дні будуць вельмі цікавымі і багатымі на музычныя падзеі. У пятніцу Макс Корж адыграе трэці - фiнiшны канцэрт гэтаг
Гэтыя два дні будуць вельмі цікавымі і багатымі на музычныя падзеі. У пятніцу Макс Корж адыграе трэці - фiнiшны канцэрт гэтага летняга стадыённага тура. Вось адчуваецца, што папярэднія два шоу і шуміха вакол іх вельмі замоцна перагрэлі цікавасць к артысту і яго выступам. Усё! Людзi як быццам наеліся. Менавіта так я тлумачу, чаму на канцэрт у Дзюсельдорфе яшчэ ёсць квіткі і іх дахера. Аднак максімальна беспрэцэдэнтная за апошнія гады і хутка-смачная па лайнапе музычная падзея пройдзе ў Менску ў гэтую суботу. Не хачу наганяць лішняга пуху, але той факт, што хтосьці у нас можа давесці да рэалізацыі такі праект - гэта своеасаблівы сігнал самі ведаеце чаго. Трымаю кулачкі, каб у Дзюсельдорфе ўсё прайшло чотка. Ну і каб у Менску ў «ЭХО», дзе завод «Луч», намуцiлася найкруцейшая тусоўка. Накідайце 33 лайкосіка❤️, і я вам распавяду, чым жа гэты Sviata Fest на пр. Незалежнасці, д. 95, корп. 5 такi эратычны і чаму яго абавязкова трэба наведаць.

Дык як жа выступіць на адной сцене з Вольскім, Стыльскім, Пугачам і паказаць ім, як трэба граць сучасны рок-музон? Вам трэба даслаць заяўку з відосікам выступу. Дэдлайн - да 30 ліпеня. Далей таймлайн конкурсу выглядае так: 31 ліпеня - абвяшчэнне 10 фіналістаў конкурсу (адбор ладзіць каманда фэсту); 1–19 жніўня - народнае галасаванне на каналах фестывалю; 20 жніўня - абвяшчэнне пераможцы, які і выступіць на фэсце Graj. У мінулым годзе ў ролі пачаткоўцаў гралі «Прыпяць». Можа, памяць мяне падводзіць, але вызваляецца, што ніякага адбору не было - чувакі патрапілі туды па блаце. Не, ну а чаго сіські было мяць? Новы гурт са зорнымі ўдзельнікамі - трэба паказваць. Праўда, пасля некалькіх сінглаў ад «Прыпяці» пакуль нічога не чуваць. Хочаце паглядзець фрагменты інтэрв'ю з імі?

Трохі прыпыніўся я балаваць вас штодзенным кантэнтам пра беларускую музыку, так? Але вы моцна не хвалюйцеся - наша гульня працягваецца, зусім хутка будуць апублікаваны новыя гісторыі. Проста я напрацаваўся да ўсеру, і з'явілася патрэба ўгарэць і развеяцца. Апошнія дні я рабіў прыкладна тое самае, як вось гэтая гарачая малая на відэа. Але падолы сваёй сукенкі ўчора я задзіраў, канешне ж, значна вышэй. Хутка будзе інфа: пра новыя рэлізы; пра фестывалі; i самае галоўная асабовая навiна - падобна, што я нарэшце знайшоў сабе мантажора, еее.

+8
Усе навінкі першага тыдня чэрвеня ад беларускіх артыстаў можна паслухаць тут. У спicе ёсць аццкая электроніка, рок для дзяўчынак, нават думерская музыка і шмат трэкаў для беларускага радыё, але там iх чамусьці ніколі не паставяць. Адгадайце чаму? Жадаеце, каб я падрабязней распавёў пра кожны трэк? Паказвайце зацікаўленасць лайкамі і данатамі.

Мне здаецца, што на гэтае мерапрыемства трэба ісці з дзяўчынай ці з хлопцам. Такі склад артыстаў у акустычным абрамленні можа
Мне здаецца, што на гэтае мерапрыемства трэба ісці з дзяўчынай ці з хлопцам. Такі склад артыстаў у акустычным абрамленні можа стаць цудоўным саўндтрэкам для рамантычных прыгод. soram ніколі не выступаў у акустыцы, але, думаю, пад яго будзе крута патанчыць. Illa Siŭcoŭ нагоніць меланхоліі - можна пазаганяцца, паабдымацца і паплакаць. Не маю версій, як у акустыцы зайграюць «luty sakavik», бо гурт канкрэтна электронны. Заўтрашні выступ стопудова будзе дзіўным і супер-эксклюзіўным. Ну а «сербский нож» па-любому замуцяць які-небудзь незразумелы перформанс. Галоўнае - каб пад іх сэт не пачалася выпадковая бойка, у каго-небудзь не пачаліся роды ці не прарвала каналізацыю. Адзінае, што мне не падабаецца ў лайнапе, гэта тое, што тут няма спяваючых дзяўчат і на сцэне будзе амаль што сасісачная вечарынка. Аж непрыстойна неяк, ці шо? Білеты - на ўваходзе. Пры куплі кажаце, што вы даведаліся аб канцэрце ад Музыкоўскага, што ён сказаў, што канцэрт - поўная дрысня і вы прыйшлі ў гэтым пераканацца.

Беларускай музыкі занадта шмат Паслухаў блог беларускага тэатральнага рэжысёра, дзе ён гатуе ежу разам з усякімі нашымі знака
Беларускай музыкі занадта шмат Паслухаў блог беларускага тэатральнага рэжысёра, дзе ён гатуе ежу разам з усякімі нашымі знакамітасцямі і трындзіць на розныя тэмы. Нядаўна гаварылі пра музло. I чамусьці замест таго, каб абмяркоўваць беларускую сцэну, яны пачалі фапаць на ўкраінскую - маўляў, нашыя суседзі выпускаюць аж 2 000 трэкаў за месяц, ваў! А мы... Мяне гэта так раззлавала, я ледзь не стварыў аварыйную сітуацыю! Але я ж адходлівы і вырашыў знайсці адказ, а чаму гэты дзеяч так сказаў? Чаму такi знакаміты рэжысёр не ведае, што нашыя выдаюць таксама дахерышча музыкі? Музыкоўскі адслухвае па 200 навінак кожны месяц, і гэта толькі тое, што трапіла на вочы! А колькі яшчэ ў недасяжным андэграўндзе? Альбо ў махровай эстрадзе? Думка ў тым, што беларускай музыкі насамрэч так шмат і яна настолькі разнастайная, што здольная стварыць для слухачоў мноства інфармацыйных бурбалак. Пры гэтым гэта будзе адна сцэна, але ўдзельнікі гэтых бурбалак нават адзін пра аднаго не ведаюць. Я зразумела не тлумачу? ⬇️ Працяг