MUZYKOWSKI
Kanalga Telegram’da o‘tish
Гэты канал я стварыў каб сабраць тут 15.086 прыхільнікаў беларускай музыкі. 🍺Праставіць піўка, замовіць навіну ці паслугi https://buymeacoffee.com/muzykowski 🖐Як звязацца з аўтарам - https://t.me/MUZYKOWSKI
Ko'proq ko'rsatish1 271
Obunachilar
-224 soatlar
+27 kun
-430 kun
Postlar arxiv
1 271
Гэта не сур'ёзна. Чаму так мала рэактаў на апошніх пастах? Я думаў, што калi фанат прачытаў супер-геніяльны/усраты тэкст, якi хер дзе яшчэ прачытаеш - адразу ставіш лайк/дызлайк. Хлопцы і дзяўчаты, я гэты кантэнт роблю для сябе і дзеля вас, грошай жа у вас не прашу. Я іх забраў у іншым месцы)))
Але прашу энергетыку. I эмоцыю ад вас патрабую - альбо скажыце «так», альбо «не». Дайце мне 111 рэактаў - лайкаў, гаўняшак, ху..шак, дашак, машак і наташак. Ну і аркашак, канешне ж...
Мне ж трэба разумець, а можа маім тэкстам лепш заставацца ў асабістых нататках?
Ці хочаце чытаць, ёпта?
1 271
Паколькі Музыкоўскi - галоўны фемініст на беларускай блог-сцэне, то сфармулюю пытанне так: «Як вам новыя рыфмы і біты ад нашай Мэйбі Бэйбі?».
Ну не пра жопу ж у вас пытацца. Мы ж такое не абмяркоўваем…
На мой сціплы і дылетанцкі погляд, у нас тры галоўныя рэперкі - Вікуля Мэйбі Бэйбі, Іва Сацiва і Скай Мэры. І, як ні дзіўна, у ўсіх дупкi такiя, што вочкi азартна гараць.
А вось Вар’ятка, напрыклад, робіць біты цікавей за ўсіх, але яе жопу я яшчэ не бачыў, таму ў конкурсе яна не ўдзельнічае. Як разгляджу - раскажу.
Каралевiшну Б’янку сюды не закідваю, бо яна, па-моему, увогуле не пра рэп, а пра гламур, біты, але рэпу там няма. Але, калі вяртаемся да філейнага пытання, то ў Таццяны з папэнцыяй праблем ніколі не было, усе бачылі, усе ведаюць. Як і з вакалам, дарэчы. Можа, яны звязаныя?
Трэк як вам, сонечныя мае? Хочаце больш жаночага рэпу ў маім шыкарнейшым блогу з-пад шыбеніцы? Скора я вызваляюся, дарэчы.
1 271
+1
Пра канцэрты.
Пакуль у мяне няма ніводнага карэспандэнта ў польскай Лодзі, але там у пятніцу адбудзецца канцэрт, які, падобна, будзе намінавацца на найлепшае мерапрыемства года.
Пакуль у маім спісе намінантаў - «Торф» у сядзячай зале Гомельскага Дома Культуры і аншлаг «Барысаўскага тракта» ў Рэпабліку, перааншлаг на «Грай». Якое мерапрыемства забыў?
Дык вось - у пёнтак 18га супер-пазнавальныя беларускія музыканты пад кіраўніцтвам Вольгі Дворскай адыграюць тэатралiзаванае шоў у цырку Лодзі. Плануеца эстэтская раз’ебомба.
I не важна, які у гурта стыль, увогуле не важна, на якой мове спяваюць гэтыя беларусы. Вас чакае настолькі прыцягальны і вар’яцкі перформанс, што Бенька, Касіяпея, V3Anus і самая вядомая беларуска - Агузарава нарэшце скажуць - «Як жа доўга мы чакалі цябе, Воля»..
Калі прашчоўкаеце гэта шоў, але праз два тыдні будзеце праперджваць штаны ў Варшаве, - напішыце ў каментах, я на вушка ласкава раскажу, як паглядзець «Ноцных птакаў» у Ваве. Праўда, гэта будзе ў вельмі экстравагантным клубе.
1 271
Калі вы прарасрэце прывоз 5diez, які запланаваны на канец кастрычніка, то...
Па-першае, гэта Хэлаўін.
Па-другое, гэта беларуская група, якая едзе з шыкоўным матэрыялам. Па-трэцяе, Музыкоўскі кажа, калі вы ў Мінску праябеце гэты канц, то гэта будзе праёб года.
На танцполе будзе мош, слэм, раз’ёб, на сцэне будуць пераплеценыя валасы, дрэды, ноты, струны і ўсё, як мы, альтэрнатыўшчыкі, любім.
Хто ведае, што за клуб 375? Там можна крутануць сальта са сцэны?
1 271
Яшчэ адзін беларускі гурт хоча выпусціць кнігу пра сябе
Дарэчы, вось гэтая глава пра «Нейра Дзюбель» штосьці падазрона добра збірала прагляды. Вы яе ўжо паслухалі? Раздзел пра тое, як гурт прабіваўся ў маскву, але Аляксандр Кулінковіч спусціў усё ва ўнітаз.
А нядаўна заснавальнік і гітарыст залатога складу віцебскіх кіберкоршчыкаў ##### абвясціў, што заняты напісаннем кнігі пра «Дыезаў». Вэлас хоча расказаць свае ўспаміны пра часы, калі граў і гастраляваў са сваімі сябрамі.
Праўда, я не вельмі веру, што гэта кніга агулам убачыць свет. ⬇️ I чаму?
1 271
Каварныя беларускія блэкары аж двойчы адыгралі на культавым фэсце.
Дагэтуль застаюся пад уражаннем ад чароўнага Prophecy Fest, які прайшоў у мястэчку Бальвэ ў Германіі. 🇩🇪
Гэты фэст - для сваіх.🤘Запачаткаваў яго заснавальнік Prophecy Productions Martin Koller у 2015 годзе як сямейную сустрэчу, што нясе трансцэндэнтны дух неафолка, блэка альбо готыкі. ⚰️🕸🖤
Але ключавая фішка - канцэртная лакацыя: атмасферная карставая пячора часоў каменнага веку з унікальнай акустыкай.🥁🎸
Беларусы не тое што да галоўнай сцэны, а, магчыма, і да глядацкай залі ніколі дагэтуль не дабіраліся. Але сёлета нібыта прыехалі адразу два гурты! 👯♀️👯♀️
Праўда, уважлівы глядач, пэўна, заўважыў, што гэта ўсё тыя самыя людзі: гурт Dymna Lotva пост-блэк-металіста і Dymna Lotva алкаголіка - праект Hangover in Minsk, які падмяніў на малой сцэне «калег па цэху». 🍾🍷🍻
Зрэшты, дзіўнага тут нічога няма, бо каманда выдаецца на лэйбле.
Найцікавей, канешне, было паглядзець, ці зайграюць латвяне разам з экс-вакалістам My Dying Bride
⬇️ I што далей
1 271
+1
Штосьці зусім нічога не чуваць, як там усё склалася ў mnogolun на Burning Man у Невадзе. Падобна, прыйдзецца выцягваць інфармацыю ў чувакоў самому...
А яшчэ выявілася, што беларуская рэперка Iva Sativa таксама каталася ў Штаты. Асобна гэта нідзе не афішуецца, але, як я зразумеў, павярхоўна пагартаўшы інстаграм спявачкі, гэта быў не тур, а адзіночны выступ у Нью-Ёрку. Проста паехала патусіць, зацаніць як там усё загнівае, пакарміць качачак у ціхім акіяне а заадно атрымалася выступіць.
Як вам такія партызанскія выезды нашых артыстаў у ЗША?)
1 271
Сёння пост авансам. Заўтра ў мяне адбяруць інтэрнэт((
Гэта балюча прызнаваць, але я увогуле не слухаю новыя альбомы ад «Дай Дарогу!».
Мне не падабаецца ні iх сёняшнi гук, ні пук, ні лірыка. Я залiп у старых запісах ад «ДД» і люта кайфую ад першых альбомаў.
Але як канцэртны бэнд - яны амаль заўсёды паказвалі сусветны клас. Я памятаю, што каля «Рэпабліка» заўсёды стаялі машыны «хуткіх».
Хз, ці практыкуюць цяпер арганізатары такую падстрахоўку, але калі вы лезеце ў танцпол - лезьце падрыхтаванымі і акуратненька. Бо можна застацца без жопы.
Або без ботаў, як на тым відосе з фэсту «Грай».
1 271
Сёння на сваей «исправительной работе» буду слухаць усе песні «Барысаўскага тракту».
Як думаеце, што са мной здарыцца ў канцы дня?
1 271
Народ, дапамажыце, як бы вы назвалі музычны стыль «Разбітае сэрца пацана»? Крынж-поп? Трыо-шапіто? Эксперэментал-класік-рок? Накідайце ідэй у каменты.
Выступ РСП на «Грай» быў цудоўным. І мне гэта не падабаецца. У нас ужо шмат гуртоў, якія настолькі адтачылі сваё майстэрства, што кожнае выступленне адшліфаванае, без памылак і лажаў. У іх няма нечаканасцяў, дзівацтваў, прыколаў. Нават абмеркаваць няма чаго. Усё класна і ўсё.
Як лічыце, так і павінна быць ці Музыкоўскі зажраўся?
1 271
У Гародне смешны артыст шМОТ сабраў поўны пляц людзей.
Вось вам гурт, які можа падцерці сраку гэтым МОТам. Бо збярэ тры такіх пляцоўкі. Але..
Гурт «Мальчишки» выступілі на 11 па дзесяцібальнай сістэме. Сёння ўвечары я выдалю гэта пост, каб сука падкалодная не зразумела шо тут адбываецца.
1 271
Гэтыя два гурты трэба адпраўляць у супольны тур + хэдлайнер.
Хто з маладых круцей выступіў на фэсце «Грай»?
1 271
Гурту «Нашы мальчики» не давалі спяваць.
Ра..'ёб і хор з танцпляца быў настолькі моцны, што я на відосе не чую, што спяваюць вакалісты.
1 271
Сёння ў Варшаве сваё пяцігоддзе адзначае беларускі фестываль «Грай».
Зала набітая гледачамі так, што людзі вывальваюцца з будынку, танчаць і п'юць піваc нават у гардэробе.
На сцэну выйшлi 7 гуртоў: Volski, J:Морс, Дай Дарогу!, Хлопцы i Разбітае Сэрца Пацана.
Адкрывалі шоу дзве маладыя, але вельмі энергічныя банды Rodvaloth і RaState.
