MUZYKOWSKI
الذهاب إلى القناة على Telegram
Гэты канал я стварыў каб сабраць тут 15.086 прыхільнікаў беларускай музыкі. 🍺Праставіць піўка, замовіць навіну ці паслугi https://buymeacoffee.com/muzykowski 🖐Як звязацца з аўтарам - https://t.me/MUZYKOWSKI
إظهار المزيد1 286
المشتركون
-224 ساعات
-37 أيام
+1130 أيام
أرشيف المشاركات
1 286
Наш артыст, які мае сусветны гук, але, па-моему, не мае полу.
І яшчэ пра канцэрты ў Варшаве. Пару дзён таму беларусскія авангардысты 𝙽𝙾𝙲𝙽𝙴 𝙿𝚃𝙰𝙺𝙸 бударажылі публіку ў квiр-клубе RAMONA.
Прыкол у тым, што звычайна ў гэтую багадзельню прыходзяць для таго, каб паглядзець на выступы мужыкоў, якія пераапранаюцца ў жанчын, якiя робяць баявы макіяж, апранаюць накладныя цыцкі і жопы, спяваюць і весяляць народ. Карацей, поўны сюр і кабзда.
І нават у такім гiблым месцы нашы хлопцы і дзяўчаты здолелі здзівіць публіку…
А калі казаць пра квіраў і пра сітуацыі, калі зусім незразумела, хто перад табой - дзяўчынка ці хлопчык... Як доказ таго, што Музыкоўскі - найбольш прасунуты, свабодны ад перадузятасцей і сугуба музычны блогер, пакажу нашага артыста, які мае сусветны гук, але, па-моему, не мае полу.
Аналізы я не праводзіў, але думаю, што Michael Soul - гэта ўсё ж такі...
⬇️ Чаго мля?
1 286
Еў, хто з нашых зараз тусіць на канцэрце NOCHY у варшаўскім StandUp Local?
Калі хтосьці валодае смартфонам і ўжо ўмее карыстацца функцыямі фота/відэа - прышліце, калі ласка, кружкі ці відосы.
Мне здаецца, што дадзеная прэзентацыя пройдзе без аншлагу(( Нават з такім клэбскiм альбомам. Нават з такой харызматычнай бандай. Нават з такой падтрымкай сяброў-блогераў ажыятажу ў гэтага канцэрта не будзе.
І ў мяне ёсць пару тлумачэнняў чаму такі якасны прадукт «не хаваюць».
Хто жадае феерычна прадуць Музыкоўскаму 100 злотых - давайце рабіць стаўкі.
1 286
ХТО ТАКІ МУЗЫКОЎСКІ?
Вось сяджу - думаю, што я буду рабіць на гэтым тыдні. Падзялюся прыгодамі ў сваёй галаве, планамі і аналізам памылак. У каментарах вы можаце са мной спрачацца і выказваць меркаванні..
- Мне здаецца, што ў блогу я занадта замарочваюся. Нахера я навальваю вам па 10 абзацаў? 5 сказаў пра сутнасць, без жартаў, адсылак і пад'ёб..к - і дастаткова. Так замест аднаго пашыранага поста я зраблю тры маленькія навіны. Што лепш?
- Я думаю вяртацца на рускамоўны YouTube. Там я буду распавядаць пра ўсе найбольш яркія сусветныя падзеі, але ўплятаць туды беларусскі і СНДшны кантэкст. Я застануся беларусскім музычным блогерам, тут выбар зроблены. Але зараз я галодны да праглядаў, уплыву і данатаў.
- Займуся тэмай Еўрабачання. Па-першае, майму сыну цікавы гэты конкурс, ён прам фанат. Я яго падтрымаю, выканаю яго мару і павязу на фінал у 2027 годзе.
Будзеце лахаць, але ўсё пачалося пару гадоў таму з двайбана па геаграфіі. У школе папалася кончаная настаўніца, да..балася да майго старэйшага і клявала яму мозг, што ён не ведае сталіцу нейкай там еўрапейскай краіны. У той жа момант па тэлевізары паказвалі Еўрабачанне.
Я на яго прыкладзе паказаў: вось ёсць такія-то краіны і ў іх вот такія-то сталіцы. Пацан проста афігеў, колькі розных краін, гарадоў і моў існуе, пачаў вывучаць артыстаў, адкуль яны, з чаго ўсё пачалося, іх стылі - ну і панеслася. Па геаграфіі ў нас ужо прагрэсіўная тройка, але чэл можа вам пералічыць усе факты, трэкi, што з кім было з 70-х))) Дзякуючы конкурсу пацан размаўляе на 5 мовах.
Мне б такога бацю, мля…
Карацей, вясной мне трэба рыхтавацца да гэтага івенту - я хачу яго пракаментаваць на беларусскай мове, злятаць туды, наладзіць кантакты. Трэба шмат бабла, часу на падрыхтоўку. Але я ўпэўнены, што беларусам гэта будзе цікава паглядзець. Так я ім замяню Рамузыку, БТ і ўсіх астатніх Перлiнаў.
Ёпта, зноў 12 абзацаў… Цікава чытаць такое? У мяне яшчэ 50 тэм, з якімі штосьці трэба рабіць… Залятайце ў каментары.
1 286
+1
Дарэчы, пра экспансію нашымі артыстамі суседняй рфii. Зараз заўважылі, якое хітрае і зручнае вызначэнне я толькі што прыдумаў?
Дык вось, на лістапад у менскіх бітнікаў «Борисовский тракт» былі запланаваны канцэрты ў мск і спб. Але канцэрты адменены, а дакладней - перанесены на вясну. І мне здаецца, што справа ў кіслых продажах.
У Менску хлопцы сабралі Re:Public, і наш найвыдатнейшы рэпартаж можна паглядзець тут.
У маіх фантазіях чувакам трэба меціць у статус замены гурта «Браво». Упэўнены, што «в стране, которой все завидуют» зараз вельмі вялікі запыт на музыку пра каханне, гэты горад, вясну, рамантыку і бляск ад крыла самалёта.
Вось у лістападзе, напрыклад, у Менск прыязджае Андрэй Кацікаў - беларус, сын басіста «Песняроў», які рабіў альбомы Маргенштэрнам, Федукам, ЛСПам і іншым абасцанцам. Зараз Андрэй - моцны профік, і калі б зараз быў Новы год, то я загадаў бы каб Кацікаў і «БТ» сметчыліся і сыгралі менскі канцэрт разам.
1 286
Віталік Артыст просіць ад яго ад'я..ацца.
МузЫка падзяліўся няўдалым вопытам зносін з кузьмічамі, якія пазнаюць яго на вуліцы і паводзяць сябе занадта навязліва.
Мне заўсёды здавалася, што Віталiка складана выбіць з яго «нірваны», але, падобна, нядаўні развод унёс свае карэктывы…
Вось колькі сачу за вядомымі персанажамі, пастаянна чую пра такую пабочку папулярнасці. Стапэ, а як вы хацелі? Можа яшчэ буйную п'янку без бадуна i свабоду цi сэкс без адказнасці?
Людзі заўсёды будуць ярка рэагаваць, калі сустрэнуць знаёмую рожу з тэлевізара ці з афішы.
Будзеце смяяцца, але...
⬇️Тут можно танчыць i смяяцца...
1 286
А вось Наста Крупко пасля сыходу з дзяўчынкавай рок-групы Passive Voice перавынаходзiць сябе. I ў трэку «Тенью я» яна чамусьці спявае ад мужчынскай асобы..
Новы трэк увогуле не падобны на тое, што яна рабіла з PV - гэта выдатная поп-песня для радыё. Тут ёсць хітрамудрагелiсты біток і прыкольная, зусім няпростая вакальная лінія, замаскiраваная пад стылек «спяваю на адвалі». I я хз, а ці зможа яна нармальна праспяваць гэтую песню ўжывую?
Але на самым бачным месцы яшчэ вісіць ружжо, якое так і не стрэліла… Нам не распавялi - чаму ж вакалістка-гітарыстка пакінула Passive Voice? Што яны там не падзялілі: пламбір, хлопца ці грошы, якіх няма?
Калі Мытнік сваёй песняй рэфлексуе і кажа, што Akute ён не забіў, але і сядзець без справы не збіраецца, то «Тенью я» ад Крупко - гісторыя пра нешта з іншага жыцця.
Сам жа калектыў PV пакуль маўчыць: ні навін пра кастынгі, ні канцэртаў, ні рэлізаў. Паходу, Ларыса, у нас тут мінус адна маладзёвая рок-банда.
Так што тэлефануйце ў Кобрын, хай дашлюць новую, бо гэтая зламалася.
1 286
Рабілі хіты па-беларуску, а цяпер спяваюць па-руску
Пісаў жа, што некалькі нашых музычных блогераў тармазнулі свой двiж і адышлi ад бел сцэны. А зараз давайце зацэнім два камбэкі.
Вакаліст Akute Стас Мытнік і экс-вакалістка Passive Voice Наста Крупко выпусцілі дэбютныя трэкі сваіх новых праектаў.
Канечне, ёсць пэўнае расчараванне і недаўменне ад таго, якая мова выкарыстоўваецца ў гэтых першых блінах (якія зусім і не комам).
Памятаем жа, як Стас і Рома 15 год таму са сваім Akute чпокнулі сцэну і паказалі, як можна крута, модна, эмацыйна і сэксі-кексі рабіць рок па-беларуску. А вот у праекце імя сябе Стас вырашыў спяваць па-руску. І такіх песень у яго напісана ўжо дафіга - ў межах LidBeerDvor з новым складам ён адграў паўнавартасны сэт.
Карацей, усё крута, Mytnik малаток. Але вось магія знікла. Нібы ж і саунд тут вельмі блізкі да Akute, і Стас - красавэлла... Але хоць усрыся, без беларускай мовы ўсё гэта не працуе, губляе патэнцыю і скочваецца ў стары-добры «гаўнорок са свярдлоўскай губерні».
1 286
Гэтыя рэлізы я называю: «А чаму вы не рабілі гэтага раней?».
Найлепшы беларускі сінтвэйв-гурт апошніх гадоў Dlina Volny і паэтычныя электроншчыкі ЗАО «Сомнительные инициативы» заспявалі па-беларуску.
І ведаеце што? Музыкам не прыйшлося мяняць гучанне, строй ці ўнутраную канцэпцыю. Гэта ўсё тыя ж пазнавальныя «Длина волны» і «Сомнительные инициативы», проста на мове. Адсюль лагічнае пытанне: дык хуля вы раней так не рабілі? Гэта ж клёвыя трэкі.
Не скажу, што гэтыя песні ад хлопцаў і дзяўчат суперхітовыя ці шэдэўральныя. Яны проста клёвыя. З класным саундам і пасылам. У абодвух рэлізах цікавыя тэксты - а вось пра што яны, ляпаць не буду. Бо лічу, што мая аўдыторыя шарыць лепей за мяне. Таму вы самі распавядзіце, як лічыце - пра што гэтыя песні.
1 286
Хто з гэтых трох банд выступіў лепш?
Паўстаўшы з аналаў фолк-альтэрнатыўны гурт UNIA, лірычныя KURWADZIKI ці маладыя гранджэры Chaču Mroić?
Іх супольны канцэрт прайшоў на мінулым тыдні ў варшаўскім клубе Voodoo. Гіг не сабраў аншлаг, але гледачы выдатна і душэўна правялі час - тусаваліся, трындзелі і слэміліся ад душы. Некалькі чалавек прыйшлі ў нацыянальных строях.
1 286
Вы ўжо паглядзелі 16-ю главу маёй аўдыякнігі пра «НЕЙРО ДЮБЕЛЬ»?
Засталася ўсяго пара выпускаў, і кніга «Огромная тень дождевого червя» будзе цалкам агучана.
Так што калі хтосьці да гэтага ігнараваў гісторыю галоўнага панк-гурта краіны - далучайцеся, пачынайце слухаць, бо хутка будзе сабрана поўная карціна.
Шо там у 16-ай?
У 2002 годзе ўнутры «НД» ўсё пачынае развальвацца. Але адбываюцца і фундаментальныя пазітыўныя перамены - Кулінковіч адчувае лютую цікавасць да лірыкі на беларускай мове.
А яшчэ «Дзюбялі» выступаюць на фестывалі «Басовішча», дзе раскачагарылі натоўп настолькі, што гітарыст у парыве чаду грохнуўся са сцэны, а глядачы прымусілі гурт адграць яшэ адзін сэт.
1 286
Мінус два музычныя блогеры ў беларускай сцэны
Працую над тым, каб радаваць вас прыкольнымі навінамі і гісторыямі, змазаць вашы сэрцы радасцю. Але часам трэба і пасумаваць. Бо прасёраў і страт у нашай сцэны таксама навалам.
За бягучы год ужо другі беларускі музычны блогер вырашыў уключыць мозг, «заняцца чымсьці карысным». I абвясціў пра завяршэнне дзейнасці з-за абсалютнай бесперспектыўнасцi.
Пффф, падумаеш, ну закінулі і закінулі. У чым трагедыя? А ў тым, што ў любым выпадку прайграе слухач: ён недаатрымае беларускі кантэнт і не даведаецца пра новую банду ці канцэрт.
Наша тэма - няпростая. Але астатнія буслы на месцы і працягваюць рабіць справу: канцэрты ў рэале і анлайне муцяцца, інтэрв'юхі выходзяць, падпісчыкі прыходзяць.
Я вось, паходу, без блогінгу пакуль не змагу. Ён мяне весяліць, адчыняе новыя дзверы і дапамагае хоць неяк утрымліваць дысцыпліну. Больш за тое, магчыма, менавіта адказнасць перад вамi дапамагае мне змагацца з цягай да алкаголю.
Але калі думаць стратэгічна...
⬇️ I шо там думаць?
1 286
Вось яшчэ адна душараздзiральная гісторыя пра тое, наколькі важна падтрымліваць маладых пi..дзюкоў.
Ветэран беларускага хардкору падараваў сваю песню падлеткаваму метал-гурту.
Дэйв Рудкоўскі, вядомы па гуртах «Папенкинz Band», VerSus7, NEWLEVEL і іншых, аддаў сваю песню пачатковаму гурту «Нержавейка». Трэк ужо можна паслухаць у жывым выкананні, хутка з'явіцца і студыйная версія.
I мяне проста разрывае ад кранальнасці гэтага акта пераемнасці.
Але ўвогуле перадача вопыту, настаўніцтва і падтрымка ад старэйшага пакалення - гэта супербалючая тэма. Не толькі ў нас. I не толькі ў музыцы.
Нашыя старшыя дзесяцігоддзямі выбудоўвалi сістэму, сувязі і напашвалi вопыт, але калі прыходзіць моладзь, ёй даводзіцца нанава майстрачыць свой, але такі ж перакаса...блены ровар. Замест таго каб адразу сесці на ужо гатовую базу і мадэрнізаваць яе пад сучасныя рэаліі.
Памятаю гісторыю ад Extermination Dismemberment. Гэта зараз у іх круты, злы гук і фірмовы прадакшн. Але ўсё гэта...
⬇️ Шо далей?
1 286
Тут ёсць песня на беларускай мове, але спяваюць яе не беларусы!
У гонар 25-годдзя гурта 5diez выйшаў трыб'ют-зборнік, дзе банды з розных краін выкацілі свае варыянты нятленак «дыезаў».
Галоўны ваў-эфект стварае кавер ад Rat Razor. I яны выканалі менавіта беларускамоўную версiю «Дождж». Атрымалася дзіўнавата, але галоўны нюанс у тым, што гурт-та маскоўскі...
Ciнявокую на гэтым альбоме прадстаўляюць «Куклы» і «Бронепаровоз». Чувакi не сталі спаборнічаць з ##### у цяжкасці і металічным гучанні, а прапанавалі лёгкі гук, а з прыкосiкам.
А вось вялікіх гульцоў сцэны тых часоў накшталт «ПсихеЯ», Amatory ці Stigmata на гэтым зборніку няма. Хоць кавер ад той жа «Психеи» паслухаць было б максімальна цікава, бо яны ж моцна паўплывалі на «рашотак» у пачатку нулявых. Было б крута закальцаваць гэтую гісторыю.
Цi хочаце паслухаць тры фрагменты, якія я лічу на гэтым трыб'юце найбольш удалымі?
1 286
Калі вы зараз у Варшаве і хочаце заўтра ўвечары 24-га перажыць маленькую пятніцу - прыходзьце на гэты канцэрт.
Гэта выдатны склад, каб праарацца, потусіць са сваімі так, каб на наступны дзень на працы даводзіць калег салодкім амбрэ.
Культавы ў вузкіх колах фолк-альтэрнатыўны гурт UNIA вырашыў здзьмуць з сябе пыл пасля перапынку, умацаваўся новымі ўдзельнікамі і сёлета святкуе сваё 20-годдзе.
Хуліганістыя рамантыкі KURWADZIKI выступаюць даволі часта: катаюцца ў кароткія туры, рубяць на радыё, фестывалях, вяселлях і пахаваннях.
А адкрые канцэрт моладзь. Chaču Mroić - гэта гурт з суперскай назвай, але з самым ацтойным лагатыпам. Нібы яго рабіў які-небудзь сінявалосы дызайнер.
У «Хачу Мроіць» запісаны пакуль усяго адзін трэк. Гучыць ён суперхаатычна: купа гукаў, інструменты перашкаджаюць адзін аднаму, баланс у дупе, але пры гэтым усё гучыць капец як кранальна.
Нягледзячы на тое, што гурт зусім зялёны, раю iх паглядзець. Каб успомніць, як пахне той самы teen spirit, які мы з вамі так даўно прапярдзелі...
1 286
Цімафей з «Петли Пристрастия» ужо выканаў маю даўнюю мару. Ён-та ужо рубiць ў адным гурце са сваім сынам...
Сур'ёзна, я з самага дзяцінства візуалізаваў: у мяне будзе дафіга дзяцей, старшы будзе валіць на барабанах, другі - нарэзаць салякі на гітары і падміргваць дзяўчатам, а малодшы - люта араць у мікрафон пра тое, якія ўсе казлы. А я буду стаяць убаку, целебомкаць на адной струне баса (які нават не падключаны), пацягваць піўко і кайфаваць ад чаду на сцэне, якi вытвараюць мае пацаны...
У мінулым годзе Prypiać дэбютавалi на фестывалі «Грай». Яны выпусцілі пару сінглаў і заціхлі. Я нават засмуціўся: вось блін, зорны склад, яшчэ і бацька з сынам там, тата дапамагае яму рабіць песні. Якая ж салодзенькая ды казачная гісторыя! Як шкада, што яна скончылася((
А аказалася, шо ніфіга! Хлопцы актыўна робяць альбом і зараз піляць інста-серыял пра будаўніцтва сваёй супер-групы. Вось вам першая і трэцяя серыі.
Дарэчы, у мяне ляжыць запісанае інтэрв'ю з «Прыпяць», якое мы зрабубенiлі год таму. Жадаеце паглядзець?
1 286
У 15-ым раздзеле аўдыякнiгi пра «НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ» пераносімся ў 2001 год, дзе пракоцімся ў туры па Беларусі сумесна з ТТ-34, НРМ і Zet.
А гастроль была адавай:
- Дзюбеля і іх калегі ганялi на старым ЛАЗе, які намертва прапітаўся пахам бензіну. Ужо на трэці дзень у ім правалілася падлога.
- Праз жудасную спёку, адсутнасць душа ў рэгіянальных гасцініцах музыканты мыліся ў рэчках. А рэчы сушылі проста на паручнях аўтобуса.
- З-за шалёнага тэмпу алкагольных узліванняў Юрыю Навумаву ўжо на трэці дзень паставілі умову: альбо ён п’е толькі кефір да канца тура, альбо едзе дадому.
- Былі і адмены канцэртаў. У Лідзе падчас выступу гастралерам вырубілі святло, а ў Светлагорску натоўп гледачоў разганялі газам «Чаромуха».
1 286
Глядзіце, як яскрава, усрата і заварожвальна выступаюць беларускія авангардысты NOCNE PTAKI.
I зусім не дзіўна, што гэтае шоў было адыграна ў цыркусе Лодзі.
Што мне падабаецца ў дадзеным выступе - паміж музыкамі і гледачамі няма абсалютна ніякай дыстанцыі. Вольга спявае і танцуе, перамяшчаючыся па ўсёй зале, акалдоўваючы гасцей і ствараючы адчуванне, што яны - не проста гледачы, а задейнічаныя ўдзельнікі гэтага тэатралізаванага музычнага абсурду.
І правільна робіць! Мне здаецца, пасля такога перформансу тыя прыпруцца на канцэрт яшчэ раз.
На гэтым шоу было не асабліва людна, прыйшлі ў асноўным палякі.
Але калі вы хочаце паглядзець на шоў «Ноцных Птакаў» ужывую, такая магчымасць з'явіцца 3 кастрычніка ў Варшаве. Як я пісаў раней - лакацыя будзе нетрывіяльныя і «намоленая». Калі ў Лодзі яны красаваліся пер'ем і рукамі-галінамі ў цырку, то ў Варшаве адыграюць сэт у квір-бары. Прыкол?
За эксклюзіўныя відосы - ❤️ - @ZorkaMilavica
1 286
Глядзіце, як яскрава, усрата і заварожвальна выступаюць беларускія авангардысты NOCNE PTAKI.
I зусім не дзіўна, што гэтае шоў было адыграна ў цыркусе Лодзі.
Што мне падабаецца ў дадзеным выступе - паміж музыкамі і гледачамі няма абсалютна ніякай дыстанцыі. Вольга спявае і танцуе, перамяшчаючыся па ўсёй зале, акалдоўваючы гасцей і ствараючы адчуванне, што яны - не проста гледачы, а задейнічаныя ўдзельнікі гэтага тэатралізаванага музычнага абсурду.
І правільна робіць! Мне здаецца, пасля такога перформансу тыя прыпруцца на канцэрт яшчэ раз.
На гэтым шоу было не асабліва людна, прыйшлі ў асноўным палякі.
Але калі вы хочаце паглядзець на шоў «Ноцных Птакаў» ужывую, такая магчымасць з'явіцца 3 кастрычніка ў Варшаве. Як я пісаў раней - лакацыя будзе нетрывіяльныя і «намоленая». Калі ў Лодзі яны красаваліся пер'ем і рукамі-галінамі ў цырку, то ў Варшаве адыграюць сэт у квір-бары. Прыкол?
За эксклюзіўныя відосы - ❤️ - @ZorkaMilavica
1 286
Гэта не сур'ёзна. Чаму так мала рэактаў на апошніх пастах? Я думаў, што калi фанат прачытаў супер-геніяльны/усраты тэкст, якi хер дзе яшчэ прачытаеш - адразу ставіш лайк/дызлайк. Хлопцы і дзяўчаты, я гэты кантэнт роблю для сябе і дзеля вас, грошай жа у вас не прашу. Я іх забраў у іншым месцы)))
Але прашу энергетыку. I эмоцыю ад вас патрабую - альбо скажыце «так», альбо «не». Дайце мне 111 рэактаў - лайкаў, гаўняшак, ху..шак, дашак, машак і наташак. Ну і аркашак, канешне ж...
Мне ж трэба разумець, а можа маім тэкстам лепш заставацца ў асабістых нататках?
Ці хочаце чытаць, ёпта?
