fa
Feedback
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы

Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы

رفتن به کانال در Telegram

АБА — пляцоўка для аб’яднання беларусаў ЗША. Падзеі, навіны, культура, падтрымка! Афіша беларускіх мерапрыемстваў у Амэрыцы: https://linktr.ee/aba.together Сувязь: info@aba-together.org 💥АБА прызнана экстрэмісцкім фармaваньнем рэжымам у Беларусi.

نمایش بیشتر
332
مشترکین
+124 ساعت
+27 روز
+1030 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
سپتامبر '26
سپتامبر '260
در 0 کانال‌ها
اوت '26
+14
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '26
+2
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '26
+4
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+10
در 3 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+11
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+5
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+2
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+9
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+14
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+4
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+13
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+31
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+15
در 3 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+3
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+6
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+6
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+3
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+15
در 2 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+7
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+16
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+7
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+5
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+13
در 1 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+18
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+7
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+18
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '240
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '240
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+8
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '240
در 1 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+153
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
01 سپتامبر0
پست‌های کانال
🎒Беларусы сабралі ўжо амаль 10 тысяч еўра для дзяцей палітвязняў! Фонд BYSOL працягвае збіраць сродкі, каб дапамагчы дзецям
🎒Беларусы сабралі ўжо амаль 10 тысяч еўра для дзяцей палітвязняў! Фонд BYSOL працягвае збіраць сродкі, каб дапамагчы дзецям палітвязняў пайсці ў дзіцячы садок ці школу з тым, што трэба: адзеннем, абуткам, канцылярыяй, заплечнікамі. Гэта простыя рэчы, без якіх цяжка адчуваць сябе нароўні з іншымі. Падтрымка разлічаная на сем'і палітзняволеных, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш чым тры месяцы (у тым ліку на «хіміі»), былых палітзняволеных з дзецьмі, якіх вызвалілі пасля 1 студзеня 2024 года. 👉 Падтрымаць збор па спасылцы

2
25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закону - гэты дзен
25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закону - гэты дзень многія беларусы лічаць сапраўдным Днём Незалежнасьці. 27 ліпеня 1990 году была прынятая сама Дэклярацыя аб суверэнітэце, і да 1996 году менавіта гэтую дату сьвяткавалі як Дзень Незалежнасьці. 22 жніўня 1991, падчас спробы дзяржпераварота ў СССР, дэпутаты БНФ скарысталіся момантам і падрыхтавалі шэраг ключавых законапраектаў. Праз некалькі дзён доўгіх дэбатаў, 25 жніўня, Вярхоўны Савет прыняў іх прапановы і фактычна абвясьціў незалежнасьць Беларусі. У 1995–96 гадах Лукашэнка скасаваў бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоню як дзяржаўныя сымбалі і перанёс афіцыйны Дзень Незалежнасьці на 3 ліпеня. Сёньня Беларусь не зьяўляецца незалежнай дзяржавай - у ёй пануе дыктатарскі рэжым і расейскі ўплыў. Таму мы разам працуем дзеля таго, каб Беларусь урэшце стала сапраўды незалежнай і свабоднай.
79
3
🇺🇦 З Днём Незалежнасьці, Украіна! Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы віншуе Ўкраіну і ўкраінцаў з Днём Незалежнасьці. Незалежнас+5
🇺🇦 З Днём Незалежнасьці, Украіна! Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы віншуе Ўкраіну і ўкраінцаў з Днём Незалежнасьці. Незалежнасьць - гэта права народу самому вырашаць, якой будзе ягоная краіна, захоўваць сваю мову і культуру, абіраць сваю будучыню і абараняць яе. Шмат гадоў Украіна змагаецца за гэта права ва ўмовах расейскай агрэсіі. І мы верым, што Ўкраіна будзе свабоднай, незалежнай і мірнай. Для AБA падтрымка Ўкраіны - гэта ня толькі словы салідарнасьці. Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы - адзіная беларуска-амэрыканская арганізацыя, якая зьяўляецца сяброўкай American Coalition for Ukraine. Мы лічым важным быць часткай амэрыканскай супольнасьці, якая падтрымлівае Ўкраіну і яе права на свабоду і незалежнасьць. Жадаем Украіне перамогі, міру і магчымасьці будаваць сваю будучыню без вайны. Слава Ўкраіне! 🩵💛 Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
83
4
📚 Кніжны клуб ТБМ абмяркуе "Пентаквантар" анлайн У сераду, 26 жніўня, кніжны клуб Таварыства беларускай мовы ладзіць анлайн-сустрэчу. Гэтым разам абмяркуюць раман Арцёма Шуканава "Пентаквантар". Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёта. З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер. Калі жадаеце абмеркаваць гэты твор у цёплым сяброўскім коле на роднай мове - далучайцеся да адмысловага чата. Удзел вольны. 📆 Дата: 26 жніўня ў 20.00 (час мінскі, гэта 19.00 па Варшаве і 20.00 па Вільні) 📍Месца: чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы
127
5
بدون متن...
73
6
🚀 Адна з самых чытаных кніг апошніх месяцаў - і мы хочам, каб яна загучала па-беларуску. Project Hail Mary Эндзі Ўіра заняла
🚀 Адна з самых чытаных кніг апошніх месяцаў - і мы хочам, каб яна загучала па-беларуску. Project Hail Mary Эндзі Ўіра заняла 7-е месца сярод самых чытаных кніг на Goodreads за травень–ліпень. І гэта сапраўды ўражвае: у кнігі 4,51 з 5 на Goodreads і больш за 1,8 мільёна ацэнак. 🎬 Нядаўна гісторыя ўжо выйшла на вялікі экран з Раянам Гослінгам у галоўнай ролі. Магчыма, вы ўжо паглядзелі фільм. А можа, спачатку хочаце прачытаць кнігу. І вось тут у нас добрая навіна: мы можам дапамагчы, каб «Праэкт Авэ Марыя» выйшаў па-беларуску. Зараз зьбіраем сродкі на рэдагаваньне, дызайн і друк беларускага выданьня. Калі вам таксама хочацца мець такія кнігі па-беларуску - падтрымайце збор. Нават невялікі данат дапамагае. Дзякуй усім, хто падтрымлівае беларускія кнігі. 🤍
809
7
АБА віншуе Натальлю Гардзіенку і Лявона Юрэвіча з выхадам новай кнігі - «Кнігі нэкралёгаў». 826 старонак - гэта гісторыя 70 г
АБА віншуе Натальлю Гардзіенку і Лявона Юрэвіча з выхадам новай кнігі - «Кнігі нэкралёгаў». 826 старонак - гэта гісторыя 70 гадоў жыцьця беларускай эміграцыі, сабраная праз некралёгі, памінальныя карткі, успаміны й даведачныя матэрыялы. За тэкстамі пра памерлых паўстаюць жывыя людзі - іх сяброўствы, праца, падарожжы, сустрэчы, жарты й мары. Кніга захоўвае тое, што магло б застацца толькі ў чыёйсьці памяці. Выданьне зьяўляецца працягам «Кнігі могілак: Беларускія пахаваньні ў сьвеце» і прысьвечанае памяці Зьмітра Саўкі. ❤️ Шчыра віншуем аўтараў і дзякуем за гэтую вялікую працу дзеля захаваньня гісторыі беларусаў замежжа! 🛒 Замовіць можна ў Kniharnia kamunikat 📖 Пачытаць артыкул Віялеты Кавалёвай пра «Кнігу нэкралёгаў» у «Будзьма беларусамі!» ABA ў сацсетках: 📘 Facebook · 📸 Instagram · ▶️ YouTube (прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі)
74
8
🙋‍♀️ Анлайн-размова пра беларускую міфалогію з Таццянай Калач У суботу, 22 жніўня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з мастачкай і даследчыцай беларускай міфалогіі Таццянай Калач "Беларуская Ягіня: персаніфікацыя жанчыны". Баба Яга - персанаж, знаёмы нам з казак і фільмаў. Але ці ёсць істотныя адрозненні ў беларускай Бабы Ягі? Пагутараць пра спляценне вобразаў звычайнай жанчыны і яе дэманізацыю ў грамадстве. Паспрабуюць прасачыць: адкуль з'явіўся вобраз страшнай вядзьмаркі? Разгледзяць: 🔹 трансфармацыю абраду - ад "перапякання дзіцяці" да людаедства 🔹 дэманізацыю адзіноты і "постменструальны сіндром" грамадства 🔹 сакральныя і лінгвістычныя кантэксты - ад "ведаць" да "вядзьмаркі" Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы ўнізе. 📆 Дата і час: 22 жніўня ў 12.00 (час па Н'ю-Ёрку, гэта 9.00 па Сан-Францыска і 18.00 па Варшаве) 📍Месца: зум
243
9
بدون متن...
193
10
Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive! 👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць
Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive! 👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць любімыя песні і павесяліцца. Гэта будзе топ! https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g ❤️І не забывайцеся падтрымліваць праект і музыкантаў, калі ў вас ёсць такая магчымасць https://buymeacoffee.com/sepulive Да сустрэчы, даражэнькія!
1
11
Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive! 👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць
Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive! 👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць любімыя песні і павесяліцца. Гэта будзе топ! https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g ❤️І не забывайцеся падтрымліваць праект і музыкантаў, калі ў вас ёсць такая магчымасць https://buymeacoffee.com/sepulive Да сустрэчы, даражэнькія!
78
12
🏅Democracy Service Medal for Ales Bialiatski! ABA congratulates Ales Bialiatski on being awarded the Democracy Service Medal
🏅Democracy Service Medal for Ales Bialiatski! ABA congratulates Ales Bialiatski on being awarded the Democracy Service Medal by the National Endowment for Democracy (NED) this fall, in recognition of his decades-long commitment to advancing freedom, human rights, and democracy in Belarus. Ales Bialiatski has endured imprisonment and persecution for standing up to authoritarian rule, documenting human rights abuses, and defending those whose fundamental rights have been denied. We congratulate Ales on this well-deserved recognition of his extraordinary courage, resilience, and unwavering commitment to a free and democratic Belarus.
189
13
Вітаем новага сябра Галоўнай Управы АБА Зьміцера Кулініча. Мы вельмі рады, калі да нашай супольнасьці далучаюцца новыя белару
Вітаем новага сябра Галоўнай Управы АБА Зьміцера Кулініча. Мы вельмі рады, калі да нашай супольнасьці далучаюцца новыя беларусы. Бо АБА - гэта ня толькі арганізацыя. Гэта людзі, якія знаёмяцца, падтрымліваюць адзін аднаго і разам робяць нешта важнае для Беларусі і беларускай супольнасьці ў ЗША. Дзякуй, што далучыліся! Сардэчна вітаем у АБА!
78
14
А як бы адказалі на апытанку Пруста самыя вядомыя беларусы ў сьвеце? Што было б, калі б Арына Сабаленка, Аляксандар Лукашэнка
А як бы адказалі на апытанку Пруста самыя вядомыя беларусы ў сьвеце? Што было б, калі б Арына Сабаленка, Аляксандар Лукашэнка і Сьвятлана Ціханоўская запоўнілі знакамітую анкету Пруста? ШІ паспрабаваў адказаць на гэтае пытаньне. 🤖 У новым артыкуле на сайце Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы «Беларусы і Пруст» Вячаслаў Бортнік ня толькі працягвае свой незвычайны праект, у якім вядомыя беларусы адказваюць на пытаньні Пруста, але і праводзіць маленькі экспэрымэнт са штучным інтэлектам. 📖 Чытайце новы артыкул Вячаслава Бортніка «Беларусы і Пруст» на сайце АБА.
126
15
🏡 MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіны Можна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны і любога паходжання, на
🏡 MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіны Можна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны і любога паходжання, на любым этапе практыкі — у #архітэктура, #кіно і #відэа, міждысцыплінарных мастацтвах, #літаратура, музычнай кампазіцыі, #тэатр і візуальных мастацтвах. Калектывы да 12 чалавек таксама могуць падацца. 🤝 Прапануецца: студыя, жыллё і харчаванне; а пасля таго, як вам ужо далі стыпендыю MacDowell, можна прасіць дадатковую стыпендыю да 1500 USD і кампенсацыю дарогі (па фінансавай патрэбе). 💳 Узнос за падачу заяўкі: 30 USD. Можна запытаць fee waiver. 🔤 20 жніўня, 14:00 EST — інфармацыйная сустрэча ў Zoom. ⏳ Ддл: 10 верасня, 23:59 EST. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
60
16
🎓 Princeton Arts Fellowship і Hodder Fellowship — 93 000 USD на год у Прынстанскім універсітэце | #ЗША Lewis Center for the
🎓 Princeton Arts Fellowship і Hodder Fellowship — 93 000 USD на год у Прынстанскім універсітэце | #ЗША Lewis Center for the Arts Прынстанскага ўніверсітэта штогод адкрывае дзве стыпендыі: • Princeton Arts Fellowship — для тых, чые дасягненні на раннім этапе кар'еры сведчаць пра выключны патэнцыял. Cтыпендыя на два акадэмічныя гады, з абавязковым выкладаннем (курс або мастацкае заданне); • Hodder Fellowship — для аўтараў(-ак), якіх адбіраюць «хутчэй за патэнцыял, чым за дасягненні», каб яны маглі папрацаваць над уласным незалежным праектам. Стыпендыя на 10 месяцаў у статусе Visiting Fellow, без выкладання. У гэтым цыкле прыём вядзецца толькі па напрамках Dance, Theater and Music Theater і Music (абедзве стыпендыі), а таксама Visual Arts (толькі Hodder). 🔤 Уладальнікі(-цы) ступені PhD Прынстана, а таксама тыя, хто ўжо атрымліваў адну з дзвюх стыпендый, падавацца не могуць. 💲 Стыпендыя: 93 000 USD на год. ⏳ Ддл: 8 верасня, 23:59 EDT. 🔗 Даведацца больш 📅 Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ 🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
65
17
Абіраем кнігу для агучкі
77
18
Звяртаемся да ўсіх падпісантаў: дапамажыце нам абраць кнігу для агучкі! У нас ёсць магчымасць запісаць адну кнігу выдавецтва Skaryna Press — і мы вырашылі спытаць вас, што вам хацелася б пачуць у аўдыя. У нас два варыянты:  «Дубовые яблочкі» Вольгі Касцюк — шчыры, эмацыйны і смелы праект асабістага летапісу і медытацыі пра шматаблічча сям’і, пра мову, дзяцінства і сталасць, жаноцкасць і мацярынства, пра новую і далёкую краіну, што стала домам. «Партрэт Дорыяна Грэя» — спакуслівы, вусцішны і бясконца цытаваны раман — літаратурная класіка і люстэрка для кожнай эпохі. Галасуйце за больш прываблівы варыянт — а мы збяром вынікі і пачнём працу над новым рэлізам!
79
19
❗️Дапамога! Пошук працы❗️Brand & Visual Designer❗️ Патрэбна дапамога для чалавека, які цяпер актыўна шукае працу ў дызайне. Г
❗️Дапамога! Пошук працы❗️Brand & Visual Designer❗️ Патрэбна дапамога для чалавека, які цяпер актыўна шукае працу ў дызайне. Гэта вельнi крутая дызайнерка, ведаю яе асабiста i рэкамендую яе прафесiйную працу! Магчыма, у вашай кампаніі ці сярод вашых знаёмых шукаюць дызайнера ў каманду — на full-time або кантракт? Прафесійны профіль: Brand & Visual Designer. Таксама разглядаюцца Founding Designer / Product Designer ролі. Сітуацыя з пошукам працы ўжо даволі крытычная, яна будзе ўдзячная за кантакты i рэкамендацыі. Магчыма, сярод вас ёсць беларускія заснавальнікі, кіраўнікі, hiring managers ці проста людзі, якія могуць параіць кандыдатку ў сваёй кампаніі. Зразумела, гаворка не пра працу «па знаёмстве»: яна гатовая прайсці ўсе этапы адбору, інтэрв’ю і тэставыя заданні. Але часам асабістая рэкамендацыя дапамагае хаця б атрымаць магчымасць паказаць сябе. Калі вы ведаеце пра адпаведную вакансію або можаце з кімсьці пазнаёміць — напішыце калі ласка мне @dabradzeya у прыватныя паведамленні, я звяжу вас з дызайнеркай. Буду вельмі ўдзячная таксама за рэпост. ❤️
78
20
We would like to express our sincere gratitude to the Association of Belarusians in America and Belarus Freedom - Philadelphi
We would like to express our sincere gratitude to the Association of Belarusians in America and Belarus Freedom - Philadelphia for supporting our Belarusian Shelter in Warsaw. 🤍❤️🤍 Thanks to your support, we were able to raise the funds needed to cover an emergency month of rent for the house, as well as expenses for household cleaning supplies, hygiene products, essential items, and house cleaning. The total amount of support was USD 2,022. ✨Our heartfelt thanks from the entire Shelter team and our residents, former political prisoners
81