sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
رفتن به کانال در Telegram
Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online Даслаць анонс @sekktor_admin Навіны @sekktor_news Кам'юніці @sekktor_chat Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
نمایش بیشتر4 407
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
+2430 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اکتبر '26اکتبر '26
اکتبر '26
+9
در 2 کانالها
سپتامبر '26
+82
در 3 کانالها
Get PRO
اوت '26
+67
در 7 کانالها
Get PRO
ژوئیه '26
+64
در 6 کانالها
Get PRO
ژوئن '26
+75
در 4 کانالها
Get PRO
مه '26
+78
در 5 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+142
در 7 کانالها
Get PRO
مارس '26
+67
در 5 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+78
در 6 کانالها
Get PRO
ژانویه '26
+69
در 4 کانالها
Get PRO
دسامبر '25
+52
در 2 کانالها
Get PRO
نوامبر '25
+70
در 4 کانالها
Get PRO
اکتبر '25
+82
در 4 کانالها
Get PRO
سپتامبر '25
+67
در 4 کانالها
Get PRO
اوت '25
+74
در 2 کانالها
Get PRO
ژوئیه '25
+106
در 4 کانالها
Get PRO
ژوئن '25
+88
در 2 کانالها
Get PRO
مه '25
+97
در 2 کانالها
Get PRO
آوریل '25
+72
در 3 کانالها
Get PRO
مارس '25
+113
در 4 کانالها
Get PRO
فوریه '25
+72
در 3 کانالها
Get PRO
ژانویه '25
+127
در 3 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+85
در 4 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+138
در 5 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+127
در 5 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+157
در 4 کانالها
Get PRO
اوت '24
+135
در 2 کانالها
Get PRO
ژوئیه '24
+152
در 5 کانالها
Get PRO
ژوئن '24
+146
در 4 کانالها
Get PRO
مه '24
+128
در 8 کانالها
Get PRO
آوریل '24
+166
در 7 کانالها
Get PRO
مارس '24
+153
در 6 کانالها
Get PRO
فوریه '24
+172
در 6 کانالها
Get PRO
ژانویه '24
+202
در 4 کانالها
Get PRO
دسامبر '23
+155
در 8 کانالها
Get PRO
نوامبر '23
+129
در 5 کانالها
Get PRO
اکتبر '23
+178
در 5 کانالها
Get PRO
سپتامبر '23
+131
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '23
+126
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '23
+172
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئن '23
+165
در 0 کانالها
Get PRO
مه '23
+418
در 0 کانالها
Get PRO
آوریل '23
+233
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '23
+312
در 0 کانالها
Get PRO
فوریه '23
+209
در 0 کانالها
Get PRO
ژانویه '23
+181
در 0 کانالها
Get PRO
دسامبر '22
+168
در 0 کانالها
Get PRO
نوامبر '22
+113
در 0 کانالها
Get PRO
اکتبر '22
+121
در 0 کانالها
Get PRO
سپتامبر '22
+129
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '22
+160
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '22
+155
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئن '22
+155
در 0 کانالها
Get PRO
مه '22
+217
در 0 کانالها
Get PRO
آوریل '22
+261
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '22
+871
در 0 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 06 اکتبر | 0 | |||
| 05 اکتبر | +2 | |||
| 04 اکتبر | +2 | |||
| 03 اکتبر | 0 | |||
| 02 اکتبر | +3 | |||
| 01 اکتبر | +2 |
پستهای کانال
🌿 Bom Dia / OASis Residency — 1 300 EUR ганарару за рэзідэнцыю ў партугальскай вёсцы
Cultivamos Cultura кліча на #рэзідэнцыя ў São Luís (Odemira, Партугалія). Тут працуюць у сувязі з месцам і мясцовай супольнасцю і шукаюць, як мастацтва суадносіцца з экалогіяй і ўстойлівай будучыняй.
Чакаюць арыгінальныя і рэалістычныя праектаў з любой дысцыпліны — асабліва з мясцовымі ці натуральнымі матэрыяламі, на экалагічныя тэмы і з удзелам супольнасці.
◉ Калі: сакавік 2027 года, ад 7 да 30 дзён, з асабістай прысутнасцю.
⏳ Ддл: 30 кастрычніка, 18:00 CET. Набор могуць закрыць раней — як толькі набярэцца 100 заявак.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥 Шукаць рэзідэнцыі на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
| 2 | 🔬 Новы раўнд стыпендый ад Centrum Mieroszewskiego: 32 000 PLN на чатыры месяцы даследаванняў у Польшчы
Centrum Mieroszewskiego набірае маладых даследчыкаў(-ц), якія вывучаюць Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Асабліва чакаюць праектаў пра пратэсты, грамадзянскую супольнасць і палітычны супраціў у Беларусі і Расіі (у тым ліку пра дыяспару), спадчыну Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі, еўраінтэграцыю Украіны, Малдовы, Грузіі і Арменіі, а таксама супрацьдзеянне расійскай прапагандзе.
🎓 Падавацца могуць даследчыкі(-цы) і аспіранты(-кі), якім у год падачы не больш за 40 гадоў, з грамадзянствам краін ЕС, Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі або Азербайджана.
◉ Калі: 1 сакавіка – 30 чэрвеня 2027 года.
⏳ Ддл: 28 кастрычніка, 23:59 (CET).
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 450 |
| 3 | 🇬🇷 ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататып на стыку мастацтва і тэхналогій
Onassis ONX у Афінах шукае раннія праекты, у якіх тэхналогія — не дэкор, а частка ідэі: інтэрактыўныя аб'екты, гульні, гукавыя працы, анімацыю, генератыўныя сістэмы ці гібрыдныя аналагава-лічбавыя формы. Чатыры месяцы інкубацыі — каб прайсці шлях ад канцэпцыі да працоўнага прататыпа. Тэма года — Soft Circuits for Hard Times.
🌍 Падавацца можна з любой краіны — індывідуальна або камандай. Праграма разлічана на мастакоў(-чак), дызайнераў(-рак), крэатыўных тэхнолагаў(-гінь) і распрацоўшчыкаў(-ц) гульняў на пачатку кар'еры. Досвед у імерсіўных медыя не абавязковы, але трэба паказаць, што праект рэальна давесці да канца.
💶 Праграма прапануе ад 1 000 да 5 000 EUR на прататып, ментарства, тэхнічныя і куратарскія кансультацыі і анлайн-варкшопы. Праца ідзе ў Афінах і анлайн.
⏳ Ддл: 26 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 478 |
| 4 | 🎬 WATCH DOCS Pitching 2026 — пітчынг дакументальных праектаў з узнагародамі да 20 000 PLN
🎥 Падавацца могуць #рэжысёры(-кі) і #прадусары(-кі) з Польшчы, Украіны, Беларусі і Грузіі — з кароткім, сярэднім або поўным метром пра сацыяльныя тэмы і правы чалавека. Праект мусіць быць на этапе прасунутага дэвелапменту, вытворчасці або постпрадакшну.
Можна падаваць і праекты, якія ўжо былі на іншых пітчынгах. Прэзентацыю трэба рыхтаваць па-англійску або з англійскімі субцітрамі.
⏳ Ддл: 30 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 486 |
| 5 | 📸 Архіў VEHA шукае сямейныя фота для другога тома «Руін Беларусі»
Першы том выйшаў у 2025 годзе і атрымаў адзнаку конкурсу Najpiękniejsze Polskie Książki.
Шукаюцца фота, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1990 года, з руінамі гістарычных будынкаў — сядзіб, цэркваў і касцёлаў, сінагог, вакзалаў. Асабліва каштоўныя здымкі, дзе людзі пазіруюць на фоне руін.
📮 Даслаць можа кожны(-ая), у каго захаваліся такія фота: патрэбныя толькі лічбавыя копіі, арыгіналы застаюцца ў сям'і. Калі ведаеце год, месца і хто на здымку — напішыце, а калі не — усё роўна дасылайце.
📚 Што будзе са здымкамі: усе, што пасуюць праекту, трапяць у анлайн-архіў VEHA, а найцікавейшыя — у «Руіны Беларусі. Том II». Аб'екты для тома выбіраюць разам з тымі, хто дашле фота.
⏳ Ддл: 1 снежня.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 569 |
| 6 | Вэбінар пра новыя правілы збору грошай на медыцынскую дапамогу ў Беларусі
З 12 верасня 2026 года ў Беларусі дзейнічаюць новыя правілы збору грошай на мэты, звязаныя з медыцынскай дапамогай і аховай здароўя, устаноўленыя ўказам №304. Яны закранаюць як некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца дабрачыннасцю, так і звычайных грамадзян, якія хочуць сабраць грошы на лячэнне для сябе або сваіх блізкіх.
У праграме: як адкрыць дабрачынны рахунак і што рабіць, калі банк адмаўляе; на што можна выдаткаваць сабранае; якія справаздачы і куды падаваць; ці можна цяпер збіраць грошы ў скрыні для ахвяраванняў.
🎙 Распавядае Вольга Смалянка — юрыстка і экспертка па некамерцыйным праве.
⏳ Ддл: 8 кастрычніка, 16:00 CEST (17:00 па Мінску).
🔗 Зарэгістравацца
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 555 |
| 7 | ⚖️ Viadoŭnia Camp — бясплатны #кэмп пра правы чалавека і роўнасць у #Польшча
Пяць дзён семінараў, варкшопаў, гульняў і каманднай працы пра тое, як супрацьстаяць дыскрымінацыі ў сваім асяроддзі і прасоўваць роўнасць вакол сябе. Гаворка пойдзе пра гісторыю і каштоўнасці правоў чалавека, міграцыю, дэкаланізацыю, адвакацыйныя кампаніі і негвалтоўную камунікацыю — у фармаце клапатлівай нефармальнай адукацыі.
◉ Калі: канец лістапада — пачатак снежня. Дакладнае месца паведамяць адабраным удзельнікам(-цам).
🤝 Арганізатары пакрываюць пражыванне, трохразовае вегетарыянскае харчаванне, снэкі і трансфер ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Дарогу кампенсуюць толькі часткова.
⏳ Ддл: 11 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 869 |
| 8 | На гэтым тыдні, з 5 па 11 кастрычніка, на sekktor.online закрываюцца — па стане на зараз — 15 магчымасцяў. І ўсе яны вартыя ўвагі, на наш сціплы погляд.
→ Заўтра, 6 кастрычніка, — самы шчыльны дзень тыдня, шэсць дэдлайнаў. Сярод іх:
◦ Chevening Scholarship — стыпендыя на магістратуру ў Вялікабрытаніі для беларусаў(-ак) з двума гадамі працоўнага досведу, заяўкі да 13:00 па Варшаве;
◦ Culture Helps Solidarity — да 7 000 EUR на культурныя праекты пра памяць і досвед вайны, для Украіны і краін Creative Europe;
◦ MURMURS 2027 — шоўкейс у Вільнюсе перад фестывальнымі прамоўтарамі, агентамі(-камі) і лэйбламі, праўда, без ганарару і без кампенсацыі дарогі;
◦ ART PRADMOVA 2026 — конкурс-выстава для ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі ад 17 да 39 гадоў, з паказам на фестывалі PRADMOVA;
◦ «Культура і медыя» — нетворкінг беларускіх культурных праектаў і медыя 14 кастрычніка ў Варшаве, дарогу з Польшчы, Літвы ці Германіі могуць кампенсаваць;
◦ SMM-пасядзенкі з РАДА — тры бясплатныя анлайн-сустрэчы пра сацсеткі для актывістаў(-ак), журналістаў(-ак) і НДА, першая — ужо ў суботу.
→ А ў нядзелю, 11 кастрычніка, — пяць дэдлайнаў:
• Sansusī Wellbeing Residency — два месяцы ў паўднёва-ўсходняй Латвіі з працай з мясцовай супольнасцю, 1 800 EUR і кампенсацыя дарогі, але трэба легальна жыць у краіне Creative Europe;
• ArtWaves — 3–4 месяцы ў дыялогу з навукоўцамі пра марскую біяразнастайнасць, 2 500 EUR у месяц і жыллё;
• smallforms — 400 EUR за сольны live-сэт у Вене і запіс на лэйбле, для эксперыментальнай музыкі і саўнд-арту;
• «Unscripted» — бясплатная падача на публікацыю ў друкаваным PURPLEHAZE, а за 35 EUR — яшчэ і на групавую выставу ў Берліне;
• Viadoŭnia Camp — пяцідзённы кэмп пра правы чалавека для тых, хто толькі пачынае ў актывізме, з пражываннем і харчаваннем.
🖥 Шукаць магчымасці на sekktor.online
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 603 |
| 9 | 🔬 Scholars for Belarus — каля 5 000–7 000 EUR на навуковую падзею
🎓 Падавацца могуць арганізатары(-кі) падзеі, у якой удзельнічаюць беларускія даследчыкі(-цы). Тэма — любая. Перавагу атрымаюць праекты, што развіваюць міжнародную супрацу і ўжо маюць падтрымку іншых арганізацый: памяшканне, лагістыку ці фінансаванне.
Гэта могуць быць канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, панэльныя дыскусіі, варкшопы і іншыя фарматы.
💶 Міні-грант: прыблізна 5 000–7 000 EUR.
⏳ Ддл: 8 лістапада.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 927 |
| 10 | 🏙 Loeb Fellowship — 57 500 USD і цэлы год у Harvard для тых, хто змяняе гарады
Harvard Graduate School of Design штогод запрашае да 10 прафесіяналаў і прафесіяналак з усяго свету: на акадэмічны год яны адыходзяць ад штодзённай працы, вучацца ў Harvard і MIT, ездзяць у навучальныя паездкі і вызначаюць, куды рухацца далей.
◉ Калі: з сярэдзіны жніўня 2027 да выпускной цырымоніі 2028 года.
🗝 Падавацца могуць урбаністы(-кі), архітэктары(-кі), дызайнеры(-кі), мастакі(-чкі) публічнага мастацтва, журналісты(-кі), актывісты(-кі) і іншыя, чыя праца змяняе забудаванае і прыроднае асяроддзе на карысць людзей, — з досведам ад 8 гадоў.
Для мастакоў(-чак) ёсць асобны трэк з Harvard ArtLab — з уласнай студыяй.
⏳ Ддл: 5 студзеня 2027, 23:59 ET.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 888 |
| 11 | 🔬 Decoding Depression — рэзідэнцыя ў навуковым цэнтры Еўракамісіі з бюджэтам 15 000 EUR
Joint Research Centre Еўрапейскай камісіі шукае мастака(-чку), які(-ая) паглядзіць на дэпрэсію не толькі як на асабісты стан, але і як на грамадскую з'яву — тое, на што ўплываюць горад, прырода, сацыяльнае і лічбавае асяроддзе.
Падавацца могуць творцы любой дысцыпліны і любога грамадзянства, калі маюць права працаваць у ЕС. Абавязковая ўмова — асабісты досвед дэпрэсіі: уласны, праз догляд за блізкімі або жыццё побач з чалавекам з дэпрэсіяй.
⏳ Ддл: 18 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 725 |
| 12 | AiR Goyki 3 — #рэзідэнцыя ў Сопаце на два месяцы для мастакоў(-чак) і пісьменнікаў(-ц)
✍️ Можна падавацца індывідуальна або ў дуэце, калі вы працуеце ў візуальных мастацтвах ці літаратуры.
◉ Калі:
• увесну — 5 красавіка – 5 чэрвеня 2027 года,
• увосень — 13 верасня – 13 лістапада 2027 года.
💶 Што прапануюць: майстэрню, куратарскую падтрымку, знаёмства з мясцовай сцэнай і 2000 PLN брута на праект. Увесну дадаткова — пражыванне, увосень — стыпендыя 10 000 PLN брута на жыццё.
⏳ Ддл: 14 кастрычніка, 22:00 (CEST).
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 753 |
| 13 | 📈 Vondel і ЕБРР — аўдыт digital для бізнесаў беларускіх фаўндараў(-ак)
Vondel разбярэ, як ваш бізнес працуе ў digital: сайт, дадатак, каналы, рэкламныя крэатывы, аўдыторыі і стратэгію прасоўвання.
Падавацца могуць фаўндары(-кі) з Беларусі, чые малыя або сярэднія бізнесы зарэгістраваныя ў адной з краін, дзе працуе ЕБРР.
💶 Фінансаванне: 80% кошту паслугі пакрывае ЕБРР, рэшту аплачвае сам бізнес.
🔗 Даведацца больш
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 767 |
| 14 | 🎧 smallforms — 400 EUR за сольны live-сэт у Вене
🎛 Падавацца могуць музыкі, саўнд-артысты(-кі) і перформеры(-кі), якія працуюць з гукам, — толькі з сольнымі праектамі.
Асабліва чакаюць смелых падыходаў да жывога выступу і кантакту з публікай.
💶 Ганарар: 400 EUR за live-сэт працягласцю каля 30–60 хвілін.
Бонус: па жаданні ў той самы дзень можна запісацца — запіс выйдзе на лічбавых платформах на лэйбле smallforms.
⏳ Ддл: 11 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 826 |
| 15 | ART PRADMOVA 2026 — конкурс-выстава для маладых ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі
🖌 Падавацца могуць ілюстратары(-кі) і дызайнеры(-кі) кнігі ад 17 да 39 гадоў уключна. Тэхніка — любая, працы могуць быць як выдадзенымі, так і нявыдадзенымі.
🏆 Што атрымаюць удзельнікі(-цы): ацэнку журы, знаёмства з беларускімі выдавецтвамі і шанец трапіць на выставу.
◉ Сёлета фестываль PRADMOVA праходзіць у чатырох гарадах: Уроцлаў (2–4 кастрычніка), Вільнюс (16–18 кастрычніка), Прага (30 кастрычніка – 1 лістапада) і Варшава (13–15 лістапада).
⏳ Ддл: 6 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 814 |
| 16 | 📱 SMM-пасядзенкі з РАДА — #курс пра тое, як весці сацсеткі жывой мовай
Тры анлайн-сустрэчы для тых, хто стаміўся ад шаблонных рылсаў, кантэнту «па метадычцы» і нейраслопу. Разбяруцца, навошта вам наогул блог, чаму ШІ падточвае давер да кантэнту і што з гэтым рабіць.
🌟Вядзе Наташа @norenalaa — артхаўсная зорка беларускага Instagram з вострай і тонкай сатырай пра свет, у якім мы апынуліся.
У праграме:
• Навошта вы вядзеце блог і ці сапраўды ён вам патрэбны;
• Як заставацца жывым чалавекам у інтэрнэце;
• Чаму ШІ і нейраслоп з’ядаюць давер да кантэнту і што з гэтым рабіць;
• Якія праграмы і сэрвісы могуць дапамагчы недызайнерам(-кам) і немантажорам(-кам);
• Як гаварыць пра свой праект так, каб вас слухалі і чулі.
◉ Калі: суботы 10, 17 і 24 кастрычніка, 12:00 па Варшаве.
⏳ Ддл: 6 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 755 |
| 17 | Ёсць дзве магчымасці для тых, хто добра валодае беларускай мовай і хоча паўдзельнічаць у навучанні штучнага інтэлекту.
1. Belarusian Language Specialist — Freelance AI Trainer Project
Фрыланс-праект для спецыялістаў(ак) па беларускай мове. Праца звязана з ацэнкай і праверкай адказаў ШІ, аналізам тэкстаў, выяўленнем памылак і ацэнкай таго, наколькі натуральна мадэль размаўляе па-беларуску.
Магчымыя задачы:
- праверка граматыкі, сінтаксісу і стылю;
- ацэнка дакладнасці і натуральнасці адказаў;
- выяўленне культурных і моўных недакладнасцяў;
- разметка і ацэнка даных;
- дапамога ў паляпшэнні моўных мадэляў.
Пазіцыя разлічаная на людзей з досведам у лінгвістыцы, перакладзе, рэдагаванні, выкладанні або працы з тэкстамі.
2. Language Alignment & Resource Partner (Belarusian) — Freelance AI Trainer Project
У гэтай ролі трэба будзе працаваць з моўнымі і культурнымі аспектамі беларускай мовы, праводзіць лінгвістычны QA, ацэньваць і правяраць даныя для спецыялізаванага праекта па развіцці ШІ.
Чакаецца, што спецыяліст зможа:
- самастойна праводзіць моўную праверку;
- ацэньваць і анатаваць даныя;
- выяўляц ненатуральныя або недакладныя фармулёўкі;
- ператвараць зваротную сувязь у структураваныя рэсурсы;
- зауважаць тонкія моўныя і культурныя нюансы.
У патрабаваннях пазначаныя:
- адукацыя або практычны досвед у лінгвістыцы, адукацыі ці іншай сферы, дзе важная ўвага да моўных дэталяў;
- досвед ацэнкі або анатацыі чалавечых даных;
- пацверджаны ўзровень беларускай мовы C1 або C2;
- здольнасць дакладна аналізаваць і рэдагаваць беларускія тэксты.
Аплата і фармат
Праца дыстанцыйная, у фармаце незалежнага працоўніка. Указаны дыяпазон аплаты — ад 6 да 65 долараў у гадзіну. Канчатковая стаўка залежыць ад досведу, экспертызы і краіны пражывання.
Гэта не класічная штатная вакансія: колькасць гадзін і працягласць праекта могуць адрознівацца. Медыцынская страхоўка і аплачваны адпачынак не прадугледжаныя.
Калі вы добра валодаеце беларускай мовай, уважліва працуеце з тэкстамі і хочаце паспрабаваць сябе ў сферы навучання ШІ, можна падаць заяўку на адну або абедзве пазіцыі:
🔗 Belarusian Language Specialist
🔗 Language Alignment & Resource Partner | 765 |
| 18 | ⚡️ «Кааператыў»: хакатон сацыяльна важных праектаў ад Школы кампетэнцый
Школа кампетэнцый вяртаецца з новай тэмай на восень — лідарства:
Мы разумеем яго шырэй, чым набор асабістых якасцяў ці пасаду. Лідарства пачынаецца ў момант, калі чалавек перастае быць удзельнікам чужых працэсаў і запускае ўласны, залучаючы ў яго іншых.
◉ Калі: 30–31 кастрычніка
◉ Дзе: #Варшава, #Польшча
◉ Удзел бясплатны (колькасць месцаў абмежаваная!)
✦ Запрашаюцца людзі з бізнесу, тэхналогій, адукацыі, медыя, культуры і сацыяльнай сферы. За два дні з гэтых скрыжаванняў павінны нарадзіцца калабаратыўныя праекты. Яны будуць даваць камусьці першы прафесійны досвед, яднаць супольнасці, ствараць новыя калабарацыі і дапамагаць тэсціраваць ідэі.
✦ Прыйсці можна з ідэяй, рэсурсам ці навыкам. Свая ідэя не абавязковая: калі ў вас ёсць аўдыторыя, экспертыза, пляцоўка ці гатоўнасць працаваць рукамі, welcome! Як уладкаваныя гэтыя тры кропкі ўваходу і на якія пытанні адказвае моцная заяўка, глядзіце ў картках.
⏳ Ддл:
• Калі вы ў Варшаве: 25 кастрычніка
• Для іншагародніх: 13 кастрычніка. Прадугледжаныя кампенсацыя дарогі наземным транспартам і пражыванне ў Варшаве.
🔗 Падаць заяўку
✦✦✦
+ Бонус для ўсіх, хто паспелі падумаць, што хакатон — гэта нешта выключна пра ІТ.
🌟На наступным тыдні каманда ШК ладзіць анлайн-інфасесію, якую можна лічыць нулявым днём «Кааператыва».
✦ Арцём Карпечэнка, core-ментар Школы кампетэнцый, за плячыма якога 15+ гадоў удзелу ў хакатонах і акселератарах, раскажа, чым «Кааператыў» адрозніваецца ад класічнага хакатона і як правесці гэтыя 48 гадзін з максімальнай карысцю. Калі вы ніколі не ўдзельнічалі ў падобных падзеях, але хацелі паспрабаваць, гэтая частка для вас.
✦ Яна Голубева — brand lead ШК, раскажа пра калабаратыўнасць: чаму моцныя праекты амаль заўсёды збіраюцца з розных рэсурсаў, як гэта працуе знутры і якімі гучнымі калабарацыямі можна натхніцца.
Пасля сустрэчы заяўка перастане быць крокам ўсляпую: вы зразумееце фармат і будзеце ведаць, чаго ад вас чакаюць.
◉ Калі: 8 кастрычніка, 19:00 па Мінску (18:00 па Варшаве)
◉ Дзе: анлайн у Zoom
◉ Працягласць: 1,5 гадзіны
🔗 Зарэгістравацца
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 877 |
| 19 | Дзве рэзідэнцыі ад Cité internationale des arts 🇫🇷
⏳ Ддл: 30 кастрычніка.
✦✦✦
🇫🇷 Art Explora x Cité internationale des arts — рэзідэнцыя ў Парыжы на 3 або 6 месяцаў
Сёмы набор: каля 20 чалавек з любой краіны і без узроставых абмежаванняў, але з прынамсі пяццю гадамі практыкі і міжнародным досведам.
Чакаюць праекты на скрыжаванні мастацтва і навукі, пра сацыяльныя, экалагічныя і тэхналагічныя пытанні.
💶 Прапануюць: студыю каля 50 м² для жыцця і працы, 1000 EUR на месяц, вытворчы грант 3000 EUR і пакрыццё падарожжа. Калектыву — 2000 EUR на месяц на ўсіх. Плюс куратарская падтрымка і ментарскія сустрэчы.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🎭 Villa Bloch x Cité internationale des arts — рэзідэнцыя ў Пуацье для былых рэзідэнтаў(-ак) Cité
Для франкамоўных драматургаў(-гінь), рэжысёраў(-ак), харэографаў(-к), кампазітараў(-ак), артыстаў(-к) цырка і перформансу. Галоўная ўмова — вы ўжо былі або зараз знаходзіцеся ў рэзідэнцыі Cité у Парыжы.
💶 Прапануюць: 1250 EUR брута на месяц, пражыванне з месцам для працы ў Villa Bloch, дарогу Парыж – Пуацье і праязны на гарадскі транспарт.
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 655 |
| 20 | 💃🕺 IETM Global Connect 2027 — праграма для прафесіяналаў(-ак) сучасных сцэнічных мастацтваў
Global Connect — флагманская праграма міжнароднай сеткі IETM. З 2021 года яе прайшлі 64 чалавекі з пяці кантынентаў. Асаблівую ўвагу абяцаюць краінам, дзе сяброў(-вак) IETM мала або зусім няма.
Можна падавацца прадусарам(-кам), мастакам(-чкам), менеджарам(-кам) і іншым прафесіяналам(-кам) сучасных сцэнічных мастацтваў з мінімум 5 гадамі досведу.
🤝 Прапануецца: бясплатнае пяцігадовае сяброўства ў IETM (2027–2031) з поўным доступам да падзей і трэнінгаў сеткі, анлайн-праграма са студзеня да траўня 2027 года, і паездка на сустрэчу IETM у Ларнаку — арганізатары пакрываюць усе выдаткі на дарогу, пражыванне і візу. Месцаў — да дзесяці.
⏳ Ддл: 15 кастрычніка, 23:59 (CEST).
🔗 Падаць заяўку
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць! | 702 |
