cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Тутэйшы Шляхціч

Пашыраю беларушчыну

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
1 299
مشترکین
-324 ساعت
-37 روز
-2330 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Ці вы аднолькава ўспрымаеце як музей Вялікай Айчыннай вайны, так і палац Радзівілаў у Нясвіжы? p.s. на ютуб-канале ТОК выйшла інтэрв'ю, дзе спадар Русціс Камунтавічус падзяліўся думкай, што для беларусаў і тое, і тое мае аднолькавае значэнне. Праверым:Anonymous voting
  • Так, для мяне і тое, і тое частка маёй ідэнтычнасці
  • Не, я размяжоўваю і тое, і тое. Музей ВАВ - нешта чужынскае. Палац Радзівілаў - нашая гісторыя.
  • Не, я размяжоўвае і тое, і тое. Музей ВАВ - нейтральнае стаўленне. Палац Радзівілаў - роднае.
0 votes
👍 10 4
Photo unavailableShow in Telegram
Койданаўскі замак - яшчэ адна згубленая спадчына. Прычым у падвойным памеры: не захаваўся ані замак, ані назва Койданава. Калісьці ў Койданаве можна было пабачыць замак 15-16 ст. Ён быў збудаваны, калі мястэчка належала вялікалітоўскаму магнацкаму роду Гаштольдаў. Трошачкі пазней, ужо ў 17 ст., на яго тэрыторыі быў збудаваны Кальвінскі збор, які вы бачыце на здымку. Фан факт: у 16 ст. Койданаўскае староства перайшло ва ўладанні Радзівілам, што перайменавалі назву староства ў графства. Утварылася Койданаўскае графства. А што, гучыць хайпова! p.s. я дадаў хэштэг #згубленаяспадчына, каб вы маглі па ім бачыць усе мінулыя і будучыя допісы па тэме
نمایش همه...
🔥 22😢 16🤬 3👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 База ад Васіля Быкава 📌 Ужо цэлых 100 год мінула з дня народзінаў нашага выбітанага пісьменніка і грамадскага дзеяча. Вялікая дата! #родныяцытаты
نمایش همه...
❤‍🔥 51👍 3 1
🔥 База ад Васіля Быкава 📌 Ужо цэлых 100 год мінула з дня народзінаў нашага выбітанага пісьменніка і грамадскага дзеяча. Вялікая дата! #родныяцытаты
نمایش همه...
Васіль Быкаў .png5.74 KB
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 Гульнявыя стрымы вяртаюцца Запрашаю ўсіх сёння а 21:00 па беларускім часе на мой твіч. Давайце разам прабавім час увечары, пагаманім пра жыццё, гісторыю ды любыя іншыя тэмы, падчас праходжання God of War ⚡️Асаблівая падзяка тым, хто пісаў мне пытанні, а калі працягнуць трансляцыі. Дзякуючы вам яны вяртаюцца. ❗️ А 21:00 па беларускім часе - а 20:00 па польскім часе. Спасылка на твіч: www.twitch.tv/tutejszy_slachcicz
نمایش همه...
❤‍🔥 13🔥 6👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Прыклады ўжывання: 🌿Здаецца, нанова пачыналі балець раны і пісагі ад шампалоў і бізуноў. (Крапіва). Ужываецца і ў пераносным значэнні: 🌿Паабапал дарогі стаяць высокія хвоі з пісагамі падсочкі. (С. Александровіч). 🌿Т вар яго мог здавацца старым, але ён быў аброслы, вывалены ў зямлі, з высахлымі пісагамі поту. (К.Чорны). 📌 Дыялектныя варыянты: піся́г і пісяга, пісёгі, пісоґі, пісяге́, піцо́гі, пісога, піса́к #родныясловы
نمایش همه...
👍 30 6🔥 2
Прыклады ўжывання: 🌿Здаецца, нанова пачыналі балець раны і пісагі ад шампалоў і бізуноў. (Крапіва). Ужываецца і ў пераносным значэнні: 🌿Паабапал дарогі стаяць высокія хвоі з пісагамі падсочкі. (С. Александровіч). 🌿Т вар яго мог здавацца старым, але ён быў аброслы, вывалены ў зямлі, з высахлымі пісагамі поту. (К.Чорны). 📌 Дыялектныя варыянты: піся́г і пісяга, пісёгі, пісоґі, пісяге́, піцо́гі, пісога, піса́к #родныясловы
نمایش همه...
пісаг копия.png1.92 KB
😱 Прэзыдэнт Украіны абняў ветэрана ІІ Сусветнай вайны, які, як высветлілася, мае беларускія карані 📌 Я падрыхтаваў інфармацыйныя карткі пра іншых беларусаў, якія таксама ваявалі на заходнім напрамку падчас высадкі ў Нармандыі.
نمایش همه...
🔥 36👍 9 2❤‍🔥 1
Зазвычай у тых, ці іншых допісах пра лідараў у беларускай гістааграфіі праскокваюць адныя мужчыны. Але ж у нашай гісторыі хапае і процьма жанчын-лідарак. То ж гэты допіс прысвечаны ім: 🔥 Найдукаваная жанчына ў XII ст. - Еўфрасіння Полацкая. Пакуль у тагачаснай сярэднявечнай Еўропе жанчын не прымалі ва ўніверсітэты - Прадслава(першаснае імя Еўфрасінні) к 12 гадам перачытала безліч кніг, летапісаў і хронік ад царкоўных(напрыклад "Ізборнікі") да раманаў аб подзьвігах гістарычных асобаў(напрыклад "Александрыя"), яна мела для свайго часу вельмі высокі ўзровень адукацыі. Акром таго, у свае 12 год яна кінула выклік устойлівым тагачасным традыцыям: у 12 год княжна мусіла пабрацца шлюбам. Прадслава замест шлюбу сыйшла ў манастыр, каб працягваць займацца справай, якую яна шанавала - перапісваць кнігі(на той час гэта было крайне складана). Дзякуючы Прадславе будзе збудаваны Спаса-Еўфрасін'еўскі манастыр, пашырыцца асветніцтва на Полаччыне, будзе зроблена найкаштоўнейшая рэліквія за ўсю нашую гісторыю(крыж Лазара Богшы). 🔥 Княжна-ваярка - Настасся Слуцкая. У 16 ст. на Слуцак ўвесьчасна ладзілі набегі татары. Гэта прывяло да таго, што горад страціў Магдэбургскае права. Зрэшты памёр і слуцкі князь. Але ж горад выратавала Настасся Слуцкая: яна ўзяла кіраванне княствам на сябе, узначаліла слуцкае войска ды дала годны адпор ворагу. Пасля гэтага Слуцак зноў узвысіўся. 🔥 Палкая патрыётка-паўстанка - Каміла Марцінкевіч. У свае 25 год Каміла актыўна прымала ўдзел у акцыях і маніфістацыях, прымала ў сваім доме "Літоўскі правінцыйны камітэт", які займаўся падрыхтоўкай паўстання 1863 г. ды сама была яго чальцом. І нават калі яе кінулі за краты ў Пішчалаўскі замак, то яна і адтуль падтрымлівала паўстанцаў. Адметны выпадак, калі вялі праз яе акно на смяротнае пакаранне паўстанца І.Жмачынскага, то яна кінула ў знак падтрымкі яму ў ногі кветкі. За гэта расейскія ўлады пакаралі Камілу катаргай. Дамоў яна вярнецца толькі праз двадцацць гадоў 🔥 Рэвалюцыянерка-паэтэсса - Алаіза Пашкевіч. Цётка(псеўданім А.Пашкевіч) спрычынілася да беларускага Адраджэння XX ст: стварэння першай беларускай палітычнай партыі(БСГ), газет "Наша Доля" і "Наша Ніва". Яна ярка і палымяна заклікала беларусаў да ўдзел у барацьбе за народнае шчасьце. 🔥Магутная дзяячка - Ларыса Геніюш. Ларыса Геніюш прайшла выпрабаванне праз якое мала хто здольны прайсці: ў 1939 г. у Чэхаславаччыне яе арыштоўвае МГБ СССР (за тое, што яна працавала з архівам БНР. Архіў яна добра схавала, каб той не дастаўся савецкаму рэжыму) і дастаўляе ў Менск, дзе яе катуе асабіста Лаўрэнцій Цанава. Нашая дзяячка ня выдала ані каліва інфармацыі, якую з яе сілком выбівалі. За што пісьменніцу савецкі рэжым выслаў на катаргу ў Комі. І нават на катарзе Ларыса Геніюш змагла згуртаваць вакол сябе зняволеных, натхніць іх не здавацца, падавала сапраўдны ўзор моцнага гарту і нязламнасці.
نمایش همه...
30🔥 10👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
11❤‍🔥 6
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.