1 190
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
+1130 روز
آرشیو پست ها
1 190
Вы падтрымліваеце ліст былых палітвязьняў да кіраўніцтва ЭЗ у справе вызваленьня палітзьняволеных і спыненьня рэпрэсій у Беларусі?
1 190
Некалькі сяброў запыталіся, як са здароўем, прачытаўшы мае словы, што спрэчка зь Міколам Статкевічам «каштавала некалькіх месяцаў жыцьця». Гэта была мэтафара — калі б гэтак перажываў з-за кожнай спрэчкі, даўно быў бы на тым сьвеце (бо дыскутаваць на тэмы найноўшай гісторыі даводзілася шмат). Але сапраўды мала радасьці ў тым, каб у які ўжо раз паўтараць ужо сказанае і напісанае, і таму раблю гэта ўсё радзей.
Добра, што зьяўляюцца і новыя дасьледаваньні прафэсійных гісторыкаў. Хаця іх зусім няшмат, і па вядомых прычынах яны не выходзяць у Беларусі, але ў эміграцыі яны ёсьць (адзначу «Нараджэньне беларускага Левіяфана. Беларусь: ад парлямэнцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990–1996)» Віктара Шадурскага).
Гэта — працяг традыцыі, закладзенай яшчэ інтэлектуальнай часткай паваеннай эміграцыі ў 1950-я, калі кнігі і дасьледаваньні, якія не маглі быць апублікаваныя ў БССР, выходзілі ў Вялікабрытаніі, ФРГ, ЗША (вялікі ўнёсак тут зрабіў Беларускі інстытут навукі і мастацтва — БІНІМ).
Калі-небудзь усё гэта прыдасца і ў Беларусі.
1 190
Не магу пагадзіцца з формай, якую скарыстаў шаноўны Сяргей Ціханоўскі ў дачыненьні да Юрыя Дракахруста ў адным са сваіх апошніх стрымаў (зрэшты, як і зь іншымі падобнага кшталту выказваньнямі адносна іншых асобаў).
Юрыя Дракахруста я ведаю амаль сорак гадоў (дарэчы, нагадаю, што ён уваходзіў у склад утворанага на легендарным сходзе 19 кастрычніка 1988 году Аргкамітэту БНФ, дзе былі Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Пётра Садоўскі, Зянон Пазьняк, Уладзімер Арлоў, Алесь Бяляцкі (называю паводле ўзросту) — усяго каля трыццаці чалавек). Дваццаць пяць гадоў мы разам працавалі на Радыё Свабода. Той, хто слухаў эфіры, глядзеў тэлеперадачы ці чытаў сайт, ведаюць, што нашыя пазыцыі ў шэрагу пытаньняў вельмі разыходзяцца. Ня дзесяць, ня дваццаць — напэўна, сотні разоў мы зь ім спрачаліся публічна, ну а ўжо колькі не публічна — не паддаецца падліку.
Але ніколі, наводнага разу, я ня чуў ад Юры ня тое што пераходу дапушчальных межаў вядзеньня дыскусіі, але нават падвышанага тону (чым, на вялікі сорам, сам пахваліцца не магу). Я б сказаў, што Юры Дракахруст можа быць эталонам паводзінаў у дыскусіі.
Я невыпадкова кажу менавіта пра культуру вядзеньня дыскусій, бо тое, пра што гаворыць Сяргей Ціханоўскі, непасрэдна закранае дыскусійныя тэмы, абмеркаваньне якіх даўно насьпела. Уласна, абмеркаваньне гэтае вялося і раней — проста Ціханоўскі надаў яму, як гаворыцца, новы імпульс.
І ў часе спрэчак тым больш важна пэўнага палітэсу. Магчыма, нават больш строгага, чым калі б гаворка ішла пра рэчы менш вострыя. Нават так: чым вастрэйшая тэма — тым больш карэктным мусіць быць стыль дэбатаў.
Асабліва калі спрэчку вядуць палітыкі, да меркаваньня якіх прыслухваюцца тысячы і тысячы.
А Сяргей Ціханоўскі якраз і зьяўляецца такім палітыкам, менавіта палітыкам, як бы не хацелася некаторым абмежаваць ягоны статус блогерствам. Палітыкам ён стаў з таго моманту, як заявіў пра намер балятавацца ў прэзыдэнты.
Увогуле, мы часта памылкова лічым палітыкамі толькі тых, хто ўдзельнічае ў самітах, канфэрэнцыях, уваходзіць у склад нейкіх структураў і г.д. Гэта ня слушна. Ва ўмовах адсутнасьці парлямэнтарызму (вось ужо тры дзесяцігодзьдзі), забароны палітычных партый, тактыкі «выпаленай зямлі», якую прымяняе рэжым у дачыненьні да ўсялякай несанкцыянаванай публічнай дзейнасьці ў Беларусі (а цяпер імкнецца зрабіць нешта падобнае і ў замежжы) — палітычная сфэра ў дыяспары набывае розныя, часам нетрадыцыйныя формы. Ну вось Сяргей Ціханоўскі выкарыстоўвае відэаблогі і стрымы, у якіх яму мала роўных (і 2020 год гэта паказаў).
І каб данесьці нейкія ідэі, Ціханоўскаму, маючы ягоную папулярнасьць і талент сумаўленьня зь вялікай аўдыторыяй, зусім няма патрэбы ўжываць тыя выразы, якія ён ужывае.
А што датычна закранутых Ціханоўскім тэмаў — яны сапраўды вартыя абмеркаваньня ў СМІ. І нягледзячы на вельмі няпростыя ўмовы, у якіх апынуліся беларусы ў эміграцыі, нягледзячы на цяжкі псыхалягічны стан, думаю, што большасьці (хоць далёка ня кожны ў гэтым прызнаецца) — будзем спадзявацца, што ва ўсіх удзельнікаў дыскусіі (у дадзеным выпадку — як у прыхільнікаў Ціханоўскага, гэтак і ў ягоных апанэнтаў) хопіць такту весьці яе канструктыўна.
У супрацьлеглым выпадку мы будзем ня лепшым чынам выглядаць у вачах нашых родных, нашых сяброў, усіх нашых суайчыньнікаў у Беларусі, зь якімі нас разарваў рэжым і якіх пазбавіў права ўдзельнічаць хоць у якіх дыскусіях.
1 190
Камандуючы NATO заявіў, што ў выпадку нападу РФ адказ будуць бамбіць расейскія аб’екты ў Беларусі. Зразумела, пацерпяць і беларусы. Гэт
1 190
НАПАЎТАНОЎ НЯМА. Для аснасьці разуменьня сытуацыі, трэба прызнаць, што сёньня адміністрацыя Трампа ў вайне Расеі з Украінай — на баку Пуціна. Бо хоць ядкое зьмяншэньне дапамогі Кіеву (а яно адбылося са старлінкам і разьведдадзенымі) — гэта крок супраць Украіны і на карысьць Расеі. У гэтай справе няма амбівалентнасьці, няма 50 на 50, няма напапаўтаноў. Альбо — альбо.
Магчыма (спадзяюся), пасьля выбараў 3 лістапада сытуацыя зьменіцца ў супрацьлеглы бок. Гэтак бывае ў гісторыі: да 22 чэрвеня 1941 СССР быў на баку Гітлера, пасьля — супраць Гітлера.
Хаця — сумняюся, што цяперашнія выбары нешта зьменяць кардынальна — хіба што дэмакраты возьмуць адначасна і Палату прадстаўнікоў, і Кангрэс, што амаль аўтаматычна гарантуе Трампу імпічмэнт. Калі толькі Палату — Кангрэс зоймецца пераважна расьсьледваньнем карупцыйных «зьдзелак» з прыцэлам на прэзыдэнцкую кампанію 2028 г.
І адносна «ЗША нічым Украіне не абавязаная». Абавязаная. ЗША гарантавалі Ўкраіне абарону сувэрэнітэту за вывад ядзернай зброі (пры наяўнасьці якой Пуцін і носу ня сунуў бы ў Украіну). Калі ж " не абавязаныя" — варта прызнаць, што Амэрыка — краіна, абяцаньні якой вартыя нулю (Трамп робіць усё магчымае і немагчымае. каб гэтак і было).
1 190
Лідэры БНФ (я ў тым ліку) нясем адказнасьць за ініцыятыву рэфэрэндуму 1992 году, які — насуперак нашым жаданьням — не ўдалося правесьці. Прыхільнікі ўдзелу ў заведама несвабодных выбарах 2020 нясуць адказнасьць за ініцыятыву, якая — насуперак іх жаданьням — скончылася тым, чым яна скончылася.
Але віна за тое, што адбылося ў 1992, ляжыць на старшыні ВС Шушкевічу, на старшыні заканадаўчай камісіі Булахаве (ён выступі на сэсіі з абгрунтаваньнем, чаму ня трэба праводзіць рэфэрэндум) і на тых дэпутатах, якія галасавалі супраць. А віна за 2020-ты — на Лукашэнку і сілавіках, якія распачалі нялюдзкія рэпрэсіі супраць народа, якіх Беларусь ня бачыла з часоў НКВД.
І, канешне, у дачыненьні да 2020-га, ня будзем забывацца і пра нашага экзістэнцыйнага ворага — Маскву.
А высновы зь гісторыі (і з перамогаў, і з паразаў) рабіць, канешне, трэба. Усім нам.
1 190
Пэўна, варта падсумаваць нашую з Міколам Статкевічам дыскусію. Тым больш што яе перадрукавала «Наша Ніва» і «Салідарнасьць».
Так, ініцыятыва рэфэрэндуму аб датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у 1992 не спрацавала. Гэта ніхто ніколі і не аспрэчваў.
Пры гэтым сама ідэя рэфэрэндуму (а гэта быў адзіны магчымы ў тых умовах спосаб зьмяніць уладу) не была фатальнай — фатальным якраз было неправядзеньне рэфэрэндуму і ўсьлед за ім выбараў, пакіданьне паўнамоцтваў ВС—12, які пазьней прыняў прэзыдэнцтва з добра вядомымі сумнымі наступствамі.
Ідэя рэфэрэндуму сёньня ацэньваецца шаноўным Міколам Статкевічам як «заведама правальная, знясільваючая стратэгія, якая і выклікала крызіс даверу да нацыянальных сіл» (падкрэсьліваю: сёньня, а ня ў 1992 годзе, калі БСДГ яе падтрымала).
«Заведама правальнай» яна не была — калі сыходзіць з таго, што Шушкевіч, ад якога шмат у чым залежаў вынік, быў бы на баку дэмакратыі. Паставы разьлічваць на гэта былі: ён у свой час уваходзіў у Міжрэгіянальную дэпутацкую групу З’езду народных дэпутатаў СССР, на выбарах 1989 і 1990 карыстаўся падтрымкай БНФ, ён і сам сябе называў дэмакратам. Ды і насельніцтвам ён успрымаўся менавіта як дэмакратычны лідэр (адрозна ад Кебіча).
Але мы недаацанілі магчымасьць ягонага пераходу на бок намэнклятуры. А павінны былі сыходзіць з такога варыянту — бо і для такога падставы ён даваў неаднаразова.
Так часам здараецца ў жыцьці, і ў палітыцы — на надаеш належнай увагі фактару, які потым выяўляецца галоўным.
І за гэта, як ужо казаў, бяру адказнасьць і на сабе. Я ня быў непасрэдна ініцыятарам рэфэрэндуму, да лета 92-га нават не ўваходзіў у склад Сойму БНФ, пасьля забароны рэфэрэндуму быў адзіным дэпутатам БНФ, які ў знак пратэсту сышоў у адстаўку з «вызваленай» дэпутацкай пасады ў Вярхоўным Савеце — але, як каардынатар парлямэнцкай апазыцыі, бясспрэчна, нясу за вышэйсказанае адказнасьць.
Аднак прэтэнзіі, якія сёньня прад’уяўляюцца да ініцыятараў ідэі рэфэрэндуму 1992 («Ня ўсё прадумалі»), у той жа ступені (калі ня ў большай) можна вылучыць і ініцыятарам удзелу ў т.зв. выбарах 2020.
Ведаючы Лукашэнку — ці можна было разьлічваць, што ён аддасьць уладу? Што рэжым пагодзіцца на хоць мінімальна свабодныя выбары, што ня будзе прымененая сіла (гэта пасьля зьбіцьця дэпутатаў у 95-м, палітычных забойстваў у 99-м, рэпрэсій у 2006 і 2010-м?)?
А калі быў разьлік на пэўным этапе сысьці з кампаніі — адкуль упэўненасьць, што ўдасца гэта зрабіць, што тых, хто рыхтаваў кандыдатаў, распрацоўваў плян (калі ён быў), не пазбавяць магчымасьці кантраляваць працэс, і з парушэньнем заканадаўства, ня кінуць за краты, што і зрабілі зь Міколам Статкевічам? (У дужках нагадаю, што ў канцы ліпеня 2020-га група дэпутатаў БНФ у ВС-12 зьвярнулася да зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты з заклікам зьняцца з выбараў, але іх зварот быў праігнараваны — перакананы, новым лідэрам, якія былі не за кратамі, імёны Сяргея Антончыка, Лявона Баршчэўскага, Уладзімера Заблоцкага, Пётры Садоўскага, Алега Трусава нічога не казалі. Дарэчы, вось яшчэ нязьменная ўласьцівасьць нашай апазыцыі: кожнае новае яе пакаленьне пачынае з «чыстага аркуша», нібыта да іх нічога і нікога не было).
Нарэшце (магчыма, галоўнае): чаму не было ўлічана, што ў крытычны момант на дапамогу Лукашэнку прыйдзе Масква? Гэта ж адбывалася неаднойчы, самы вядомы прыклад — «крамлёўскі дэсант» 1996-га, які ўраьаваў Лукашэнку ад імпічмэнту. Меркавалі, што пахаладаньне адносінаў паміж Лукашэнкам і Пуціным спрацуе на перамогу дэмакратыі? Дык за два з паловай дзесяцігодзьдзі бачылі ж бясконцыя нафтавыя, газавыя, малочныя, усялякія іншыя сваркі Масквы і Менску — і мусілі памятаць, што ў выніку Крэмль Лукашэнку дараваў (і яшчэ больш да сябе прывязваў): геапалітычны інтарэс і Беларусь як ваенны пляцдарм важнейшыя за асабістыя антыпатыі.
Статкевіч жорстка ацаніў вынікі непрадуманасьці ініцыятывы рэфэрэндуму 1992 г. як «крызіс даверу да нацыянальных сіл». Як ацаніць вынікі непрадуманасьці ў 2020-м?
Але ёсьць адзін момант, і пра яго, на жаль, забываюцца ў палітычных дыскусіях.
Існуюць паняцьце адказнасьці і паняцьце віны.
1 190
Разумею, што па сваім характары — Сяргею Ціханоўскаму бліжэй увязацца з бой, але актуаліі зьменяцца іншымі актуаліямі, а тыя — новымі. І калі Сяргей сядзе за кнігу праз 20 гадоў — будзе ўжо ня тое. Можа быць (і найхутчэй), дадасца шырыня погляду, але нейкія важныя для Гісторыі дэталі забудуцца.
Што да мяне, дык, цалкам спыніўшы ацэнкі актуальнай унутрыпалітычнай сытуацыі, усё радзей дэбатую і адносна падзеяў найноўшай гісторыі. Па-першае, я пра гэта ўжо ўсё сказаў (сем кніг, засталося дапісаць пра 1990-год). Па другое — дэбаты даюцца ўсё цяжэй.
У 1996-м, калі пасьля нашай з Пазьняком эміграцыі абрынулася хваля публікацый пра «памылкі БНФ», я пісаў тэксты на драйве, абвяргаць і спрачацца дастаўляла задавальненьне. Але тое, што лёгка робіцца ў 35, цяжка даецца ў 65. Магчыма, у сэнсе аргумэнтацыі і стылю пішу лепей (хаця сумняюся), але псыхалягічна гэта даецца вельмі няпроста. Асабліва калі чалавек, зь якім дэбатуеш — падзяляе з табой галоўную мэту. А галоўная мэта для нас — Незалежнасьць Беларусі. Сёньняшняя спрэчка зь Міколам Статкевічам каштавала мне, думаю, некалькі месяцаў жыцьця.
Ну і ўзгадваю тое, што калісьці мне сказаў Васіль Уладзімеравіч Быкаў. У мяне захаваўся магнітафонны запіс, але працытую па памяці «Сярожа, раю Вам ніколі не апраўдвацца і ўвязвацца ў спрэчкі. Я шмат разоў даваў сабе абяцаньні ня ўвязвацца, і кожны раз, калі парушаў яго, у выніку шкадаваў. Бо нікому нічога не дакажаш».
Вось і я даю штораз сабе такія абяцаньні. Сёньня — таксама.
1 190
ПРА ПАЗЬНЯКА, СЬВЯТЛАНУ І СЯРГЕЯ ЦІХАНОЎСКІХ І РОЛЮ АСОБЫ Ў ГІСТОРЫІ
Дзякую Алясандру Івуліну за цыкль перадачаў «Загляне сонца...», прысьвечаных аднаўленьню Незалежнасьці і наданьню Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і «Пагоні» статусу дзяржаўных сымбаляў у 1991 годзе. Стыль падачы, праўда, як бы гэта мовіць... — але разумею, што для ютубу экспрэсія пасуе куды болей, чым акадэмізм ці занудзтва (я б, пэўна, рабіў занудна, і сабраў аж 100-150 праглядаў. Таму і не раблю ўласны ютуб-канал)).
А дзякую найперш таму, што аўтар аб’ектыўна прадставіў ролю ў тых падзеях БНФ і яго лідэра Пазьняка. Па нашых часах гэта сапраўды варта ўдзячнасьці. Патлумачу, чаму.
Я сумняюся, што Івулін цалкам падзяляе цяперашнюю пазыцыю Пазьняка. Гэта нармальна. І ў мяне падыходы да пэўных тэмаў розьняцца з Зянонам Станіслававічам, бывае што кардынальна розьняцца, ці нават дыямэтральна (напрыклад, у ацэнцы Трампа).
Але як бы хто не ацэньваў цяперашнюю пазыцыю Пазьняка ці ягоныя выказваньні, ёсьць такая рэч, як гістарычная ісьціна. У нашым выпадку палягае яна ў тым, што менавіта БНФ быў той сілай, якая дамаглася Незалежнасьці, і менавіта Пазьняк быў лідэрам гэтай сілы. Гэта гістарычны факт. Думаю, што і Віталь Цыганкоў (які напісаў, што прынялі б Незалежнасьць камуністы і без БНФ), з гэтым пагодзіцца, паклаўшы руку на сэрца. Таму ў «сухой рэшце» праз 300-500 гадоў у нацыянальнай гісторыі Пазьняк будзе першай асобай ХХ стагодзьдзя. Не Купала, ня Колас, ня Быкаў (якія застануцца ў Вечнасьці нацыянальнымі геніямі), а менавіта Пазьняк. Як у XIX стагодзьдзі — Кастусь Каліноўскі. А, да прыкладу, у XVI — Францішак Скарына.
Проста той, хто дасягае Незалежнасьці, застаецца першай асобай у нацыянальнай гісторыі — гэта ўнівэрсальны прынцып, і быў бы нехта іншы — застаўся б ён. Але быў — Пазьняк.
І вось вельмі важна адасобліваць свае сымпатыі-антыпатыі, згоду ці нязгоду з актуальнай палітычнай пазыцыяй ад гістарычнай ролі асобы (тычыцца гэта, зразумела, ня толькі Пазьняка).
Мне сёньня давялося паспрачацца зь Міколам Статкевічам адносна падзеяў 90-х гадоў. Мушу прызнацца, што рабіць гэта было цяжка.
Між іншым, мне часта пішуць, чаму Вы не спрачаецеся, не выказваецеся па той ці іншай актуальнай палітычнай тэме, няўжо вам няма чаго сказаць наконт сытуацыі вакол канфлікту Сяргея Ціханоўскага з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай, няўжо Вы не глядзіце стрымы і г.д.
Канешне, глядзеў стрымы. І наконт Офісу выказваўся колькі гадоў таму не аднойчы (канкрэтна — пра небясьпеку манапілізму дэмакратычнага руху Офісам. Пісаў дабразычліва, але гэта, скажам гэтак, не было ўспрынята некаторымі асобамі ў атачэньні Сьвятланы Георгіеўны). У пэўны момант я зразумеў, што гэта бессэнсоўна, бо сытуацыя забэтанірвалася — як забэтаніравалася яна ў дачыненьні да т.зв. статуснай апазыцыі на аж два дзесяцігодзьдзі да 2020 году. Нарэшце, дапускаю, ёсьць правілы, якія мне, з маім архаічным палітычным мысьленьнем, закладзеным у часе дзейнасьці Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, спасьцігнуць ня дадзена. Дакладней, я іх цудоўна разумею, але прыняць не магу. Пры гэтым, паўтараю, я захоўваю чалавечыя сымпатыі і павагу да самой Сьвятланы Ціханоўскай.
Адносна Сяргея Ціханоўскага паўтару тое, што пісаў пасьля ягонага вызваленьня. Ён — таксама гістарычная асоба, бо менавіта ён даў старт падзеям 2020 году, як бы хто не ацэньваў іх вынікі. І ён ведае тое, чаго ня ведае ніхто. Не бяру на сабе сьмеласьць нешта яму раіць, але мне падаецца, што цяпер ягоная гістарычная місія (калі хочаце, абавязак перад нацыяй) — напісаць праўдзіва пра тое, як усё пачыналася. Але — праўдзіва. Гэта можа быць ягоная аўтарская кніга (нагадаю, што ён — ляўрэат прэміі Беларускага ПЭНу і Радыё Свабода імя Аляхновіча), можа быць кніга інтэрвію (журналіст, які возьмецца за гэта, таксама абесьсьмяроціць сваё імя. Як Дзьмітрый Гурневіч і Павал Мажэйка, якія зрабілі кнігу інтэрвію пра дзяцінства і маладосьць Пазьняка. Хаця думаю, ня меншыя прафэсійныя дасягненьні ў Дзьмітрыя і Паўла наперадзе).
1 190
Што да «рэўнасьці» — яе не было і быць не магло: ніякія тагачасныя апытаньні не зафіксавалі папулярнасьці лідэраў БЗВ хаця б у межах арытмэтычнай пагрэшнасьці, у гэтым лёгка пераканацца, пагартаўшы тагачасную і афіцыйную, і незалежную прэсу.
Няўдзел вайскоўцаў у палітычнай дзейнасьці (ці дзейнасьці, якая мае выразна палітычны характар) — агульнапрынятая норма ў дэмакратычных краінах. Ці ў тых, якія імкнуцца да дэмакратыі.
З гэткім жа посьпехам можна папракнуць тых жа дэпутатаў БНФ, што яны дамагліся дэпартызацыі прадпрыемстваў (а гэта доўгі час быў адзін з галоўных лёзунгаў дэмсілаў) — бо па-за межы прахадной заводу ці НДІ выводзіліся ня толькі прыхільнікі марксізму-ленінізму, але і актывісты таго ж БНФ ды дэмпартый.
Закон ня можы мець салекцыйны характар.
Верагодна, можна было і не падтрымліваць закон. Але тады ў вайсковых частках напоўніцу дзейнічалі б і фактычна адноўленая камуністычная партыя, і шавіністычныя, праімпэрскія арганізацыі, якія актывізаваліся якраз у 1993 годзе(і, нагадаю, падтрымалі як Кебіча, гэтак і Лукашэнку).
Вельмі шкада, што, памятаючы выкрык міністра абароны Казлоўскага, што нібыта БНФ «предал» ягоных паплечнікаў, шаноўны Мікола Статкевіч забываецца на іншае.
Менавіта Апазыцыя БНФ на заканадаўчым узроўні (падкрэсьліваю: ня ў форме артыкулаў у прэсе, а — законапраектаў) вынесла прапанову пра вяртаньне афіцэраў-беларусаў з былых рэспублік СССР на радзіму, іх уладкаваньне на службу ў беларускім войску. Больш за тое: быў арганізаваны камітэт «Вяртаньне», які ўзначаліла дэпутат Апазыцыі БНФ Галіна Сямдзянава. Сотні афіцэраў-беларусаў удалося вярнуць (на жаь, ня ўсіх). І менавіта Апазыцыя БНФ арганізавала акцыю падтрымкі афіцэраў БЗВ, якіх пачалі звальняць з войска (яшчэ да прыняцьця ўзгаданых паправак у закон). І менавіта актывісты БНФ сабралі подпісы пад лістом у падтрымку БЗВ, пад якім падпісаліся грамадзкія і культурніцкія дзеячы, уключна з Васілём Быкавым — і дэпутацкая апазыцыя БНФ у поўным складзе.
Між іншым, мне невядома ніводнага слова падтрымкі БЗВ (ва ўсякім разе, публічнага)) ад чалавека, які меў непараўнальна большы ўплыў за ўсіх тых падпісантаў разам ўзятых — ад старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча. Якога ў пачатку 1994 Мікола Статкевіч на пленуме кіраўніцтва СБСДГ вылучыў кандыдатам у прэзыдэнты; абсалютнае права Статкевіча, але, выглядае, экс-сьпікеру адразу была прабачаная рэальная пазыцыя бязьдзейнасьці, тады як дэпутатам БНФ праз дзесяцігодзьдзі вылучаюцца несправядлівыя фантомныя прэтэнзіі.
Выкрэсьліваньне БНФ і яго дэпутацкай фракцыі з нацыянальнай гісторыі зрабілася сыстэмным і мяне ўжо не зьдзіўляе, і шкада, што да гэтага далучыўся і Мікола Статкевіч.
Мне вельмі непрыемна абвяргаць, спрачацца, удакладняць — тым больш калі даводзіцца гэта рабіць у адносінах да аўтараў, зь якімі, мяркую, у нас, пры ўсіх разыходжаньнях, была і застаецца агульная мэта — незалежнасьць Беларусі.
Але нас, дэпутатаў, застаецца ўжо няшмат, з кожным годам хтосьці сыходзіць у Вечнасьць, і як былы каардынатар Апазыцыі БНФ у ВС-12 рабіць гэта я лічу сваім абавязкам — хаця б дзеля памяці тых, хто адказаць ужо ня можа.
1 190
У сваім ТГ-канале Мікола Статкевіч зьмясьціў нататкі пра Беларускае Згуртаваньне вайскоўцаў. БЗВ, якую ўзначальваў Статкевыіч — неад’емная старонка найноўшай гісторыі, якая ў будучыні, перакананы, разрасьцецца да кніг і доктарскіх дысэртацый. Галоўнае, каб яны адпавядалі рэальным фактам.
На вялікі жаль, у сваім допісу шаноўнаму Міколу Статкевічу не ўдалося ў поўнай меры захаваць аб’ектыўнасьць, прыпісваючы ўсе пералічаныя ім патрыятычныя ініцыятывы выключна БЗВ, пры гэтым прыніжаючы ролю БНФ і яго парлямэнцкай францыі.
«25 сакавіка 1993 года, пасля заявы ўрада Кебіча аб намеры адмовіцца ад нацыянальнай валюты і перайсці на расійскі рубель, БЗВ правяло на галоўным праспекце Мінска марш у абарону незалежнасці пад лозунгам: „Народ, барані сябе сам!“. Тысячы мужчын пад барабанны бой пад кіраўніцтвам актывістаў БЗВ прайшлі шыхтамі па праспекце імя Францыска Скарыны. Гэта аказала вялікае ўражанне на ўрад, і ад увядзення чужой валюты адмовіліся».
Ня буду падрабязна пісаць, як было арганізавана Апазыцыяй БНФ адзначэньне 75-х угодкаў БНР, у рамках якога адбылося і ўзгаданае Міколам Статкевічам шэсьце БЗВ. Адзначу толькі асноўнае: дэпутаты БНФ бралі на сябе адказнасьць за практычна ўсе маштабныя масавыя акцыі, выкарыстоўваючы свае дэпутацкія магчымасьці. Тое ж тычыцца, дарэчы, і цяпер ужо легендарнай прысягі 8 верасьня 1992. А таксама — Антыкрызіснага камітэту, пра які ўзгадвае Статкевіч. Давайце ўжо шчыра: без дэпутатаў ні старшыня КДБ Шыркоўскі, ні міністар МУС Ягораў, ні іншыя чыноўнікі нікога зь лідэраў БЗВ ня сталі б нават слухаць. Я не кажу, што гэта правільна — наадварот, тое была заганная практыка, але толькі дэпутацкі статус гарантаваў (па Законе аб статусе дэпутата) гарантаваў правядзеньне пэўных мерапрыемстваў.
На вялікі жаль, таго ўражаньня, пра якое піша Статкевіч, шэсьце на ўрад Кебіча не зрабіла. Што ня дзіўна: урад, які кантраляваў амаль стотысячнае ўзброенае войска, не магло напалохаць шэсьце хай і патрыятычна настроеных, ахвярных, але бяззбройных людзей (ніякай зброі ў афіцэраў запасу — актывістаў БНФ, зразумела, не было).
Падводзіць памяць шаноўнага Мікалу Статкевіча і ў тым, што ў выніку гэтага шэсьця «ад увядзення чужой валюты адмовіліся». Наадварот.
8 верасьня 1993 у Маскве было падпісана Пагадненьне аб аб’яднаньні грашовых сыстэмаў Рэспублікі Беларусі з грашовай сыстэмай Расейскай Фэдэрацыі«, якое прадугледжвала ўвядзеньне ў якасьці адзінага плацёжнага сродка расейскі рубель. Ад РФ яго падпісалі прэм’ео-міністр Віктар Чарнамырдзін і старшыня Цэнтрабанку РФ Віктар Герашчанка, ад Беларусі — старшыня Саўміну Вячаслаў Кебіч і старшыня Праўленьня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.
Працэс атрымаў сваё разьвіцьце 5 студзеня 1994, калі Чарнамырдзін і Герашчанка заявілі пра пераход на расейскі рубель, а Герашчанка і Багданкевіч падпісалі сумнавядомае «Міжбанкаўскае пагадненьне», у якім быў расьпісаны мэханізм пахаваньня беларускай банкаўскай сыстэмы. А 12 красавіка 1994 у той жа Маскве было падпісанае фінальная Дамова аб аб’яднаньні грашовых сыстэмаў Беларусі і Расеі. На шчасьце, аб’яднаньня не адбылося: Масква жадала цалкам падпарадкаваць сабе Нацбанк Беларусі, кіраўніцтва Нацбанку з гэтым не пагадзілася, і ў траўні 1994 было вымушана абвясьціць беларускі рубель адзіным плацёжным сродкам.
Шаноўны Мікола Статкевіч папракае дэпутатаў БНФ у тым, што яны падтрымалі закон «Аб статусе вайскоўцаў», які забараняў кадравым вайскоўцам удзел у грамадзка-палітычнай дзейнасьці:
«У выніку афіцэраў-патрыётаў паставілі перад выбарам — вайсковая служба альбо членства ў БЗВ, — піша Статкевіч. — Самае прыкрае, што гэтыя змены ў закон падтрымала фракцыя БНФ. Мне дагэтуль не зразумелыя матывы, па якім кіраўніцтва гэтай партыі дапамагло ўраду Кебіча расправіцца з патрыятычнай арганізацыяй афіцэраў. Няўжо з-за банальнай рэўнасці да росту папулярнасці грамадскай арганізацыі? Недарэмна ж тагачасны міністр абароны Казлоўскі ў прысутнасці афіцэрскага сходу Ваеннай акадэміі радасна крычаў мне праз усю залу: „БНФ вас предал!“».
1 190
"Украіне патрэбны новы прэзыдэнт" (Трамп). Магчыма. Але ў яшчэ большай ступені новы прэзыдэнт патрэбны ЗША. І чым меней агульнага будзе ён мець з Трампам - тым лепей для Амэрыкі, для Эўропы, для ўсяго сьвету. Натуральна, і для Беларусі - таксама.
1 190
Прарасейскія заявы (а галоўнае — дзеяньні) Трампа і аморфная пазыцыя палітычнага істэблішмэнту ЗША, які дэградаваў у абодвух партыях ў дачыненьні да Ўкраіны выглядаюць асабліва ганебна на фоне ўзмацненьня абстрэлаў Пуціным мірных гарадоў, фактычнага генацыду ўкраінскага народа.
Таго самага народу, які ў свой час прыслухаўся да абяцанак Вашынгтону і пагадзіўся вывесьці ядзерную зброю. Дэталь, якая выкрывае тагачасны інфантылізм Захаду: патрабаваньне, каб яе вывелі ў «Расею, якая пад кіраўніцтвам Ельцына крочыць па шляху дэмакратыі». Зрэшты, гэта быў лёс і ядзерных арсэналаў Беларусі і Казахстану.
У 1988 я, тады журналіст віцебскай газэты, удзельнічаў у кампаніі супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС, у 1990-м у якасьці дэпутата парлямэнту прапанаваў фармулёўку аб бяз’ядзернасьці Беларусі ў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце, у 1992 галасаваў за пазбаўленьне ад ядзернай зброі. Іншае тады было немагчыма: кожнага, хто выступіў бы за тое, каб пакінуць атамныя боегалоўкі, паранены Чарнобылем народ падвергнуў бы праклёну, і той, хто сёньня кажа іншае — проста хлусіць (альбо ня жыў у тыя часы). Да таго ж, была вера, што ў міжнароднай палітыцы нарэшце ўсталёўваюцца гуманістычныя прынцыпы.
Але — час зьмяніўся. Для ўсё большай колькасьці сусьветных лідэраў прынцыпы і каштоўнасьці ня маюць ніякага значэньня. Ня маюць значэньня і міжнародныя дамовы (кшталту Будапэшцкага мэмарандуму).
Мае значэньне толькі сіла. Ну і грошы, канешне, але найперш — сіла.
Таму пасьля аднаўленьня канстытуцыйнай законнасьці і ўсталяваньня дэмакратыі (калі б гэта ні адбылося — праз 10, 20, 30 гадоў) Беларусі трэба будзе далучыцца да эўрапейскага вайсковага альянсу (на NATO ужо сёньня можна ставіць крыж), які будзе супрацьстаяць Маскве (у дэмакратычную будучыню расейскага народа я ня веру). І калі патрэбы гэтага альянсу будуць вымагаць разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі — трэба ісьці на гэта без усялякіх ваганьняў.
Бо калі не рабіць урокаў зь мінулага, самае горшае ў гэтым мінулым мае ўласьцівасьць паўтарацца.
1 190
Пасьля аднаўленьня канстытуцыйнай законнасьці і ўсталяваньня дэмакратыі - ці падтрымалі б Вы разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі?
1 190
Вельмі правільна некаторыя незалежныя СМІ (лукашэнкаўскія ўвогуле гэтую падзею замоўчваюць) у дачыненьні да жніўня 1991 пачалі ўжываць тэрмін «аднаўленьне Незалежнасьці» (звычайна пісалі — «абвяшчэньне»).
Канешне, у юрыдычным і палітычным сэнсе галасаваньне ў ВС 25.08.1991 было абвяшчэньнем — але ў больш шырокім, у гістарычным кантэксьце гэта было менавіта аднаўленьнем Незалежнасьці — якую беларускі народ легітымна абвясьціў у 1918 годзе. Мелі мы сваю дзяржаўнасьць і раней. У рэдакцыі Канстытуцыі, падрыхтаванай Канстытуцыйнай камісіяй ВС-12, узгадаваліся і ВКЛ, і БНР. На жаль, у прынятую рэдакцыю гэтыя радкі не ўвайшлі — але, перакананы, тое яшчэ наперадзе.
І — гістарычная заканамернасьць! — зьнішчалася гэтая дзяржаўнасьць Расеяй.
Між іншым, фраза «При чём тут август 91—го? На белорусов независимость свалилась с неба подарком Ельцина в Вискулях» — гэта імкненьне замацаваць за беларусамі статус каляніяльнага народа, «неданарода», ня здольнага вырашаць уласны лёс. Калі хочаце, яна з таго самага імпэрскага куфра, што і «А какое отношение Белоруссия имеет к Шагалу?».
1 190
значит есть два варианта духов
clive christian - addictive arts/ ecstatic
ex nihilo- fleur narcotique
1 190
СЬМЕЛАСЬЦЬ САМУРАЯ. Чарговая клятва Лукашэнкі ў вернасьці Крамлю (у якой ён назваў сябе «суагрэсарам» — што, увогуле, слушна: менавіта ён суагрэсар, а не беларускі народ), утрымлівае адзін хітры нюанс.
«Чего бы мне ни стоило это заявление (на Западе сейчас начнут это все перемывать), мы будем с нашим братским народом, строя наше единое экономическое, политическое и прочее пространство, — сказаў ён. —- Я это оцениваю как наше общее отечество, от Бреста до Владивостока».
Заява сапраўды яму можа нечага каштаваць і выкліаць незадавальненьне, але зусім ня з боку «Захаду».
Той, хто вырас у СССР, памятае, што ў савецкіх газэтах навіны з розных куткоў «общего отечества» часта зьмяшчаліся пад рубрыкай «От Бреста до Курил».
Ні да якога не «до Владивостока», а менавіта да Курылаў — выспаў, паўднёвая частка якіх у 1945 годзе перайшла ад Японіі да СССР. Юрысдыкцыя над імі Маквы ніколі ня была прызнаная Токіё. З гэтай прычыны мірная дамова па выніках Другой сусьветнай вайны паміж Японіяй і Расеяй, якая лічыць сябе правапераемніцай СССР, не падпісаная да сёньня.
Нядаўняе (у жніўні) наведваньне Пуціным выспы Ітуруп (японцы называюць яе Эторофу) мела вынікам грандыёзны дыпляматычны скандал: прэм’ер Японіі зрабіла рэзкую заяву, МЗС выклікаў для гутаркі расейскага амбасадара.
Рэакцыя Масквы не прымусіла сябе чакаць: МЗС РФ, у сваю чаргу, выклікаў японскага амбасадара Акіру Мута. Што праўда, дыплямат вытрымаў паўзу і ня ў той самы дзень ушанаваў візытам расейскае зьнешнепалітычнае ведамства. МЗС РФ выказаў «рашучы пратэст», а яго кіраўнік Лаўроў увогуле заявіў, што Японія «перайшла мяжу прыстойнасьці».
Ня ведаю, як наконт межаў прыстойнасьці, але, па факце, Курылы Лукашэнка пакінуў па-за межамі «отечества».
І шматвэктарна, і па-самурайску сьмела.
Ня выключана, што Мута-сан ужо даслаў у Токіё шыфраграму з паведамленьнем пра рэзкі разварот у ацэнцы праблемы спрэчных тэрыторыяў бліжэйшым саюзьнікам Масквы. Інфармацыя, дастойная ўвагі нават не прэм’ера — імпэратара.
Так што — і дальнабачна таксама.
Хаця вось наконт апошняга варта нагадаць Аляксандру Рыгоравічу, што Японія застаецца краінай-рэкардсмэнкай па адмове ў прадстаўленьні палітычнага прытулку (98,5% адмоваў).
