es
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Ir al canal en Telegram
750
Suscriptores
Sin datos24 horas
+27 días
-930 días
Archivo de publicaciones
З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову Днямі сайт абнавілі — з яго прыбралі магчымасьць чытаць навін
З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову Днямі сайт абнавілі — з яго прыбралі магчымасьць чытаць навіны на беларускай мове. На сайце засталася толькі невялікая колькасць матэрыялаў на беларускай мове, апошні з якіх выйшаў амаль два месяцы таму, піша @shtodzien.

У Польшчы асудзілі "харошага рускага" Ігара Рогава на 7 гадоў за супрацоўніцтва з ФСБ Суд у Польшчы прысудзіў расейскага актывіста Ігара Рогава да 7 гадоў пазбаўленьня волі за супрацоўніцтва з ФСБ. Ягоная жонка Ірына атрымала 3 гады зьняволеньня. Паводле сьледзтва, з лютага па жнівень 2022 году Рогаў праз жонку перадаваў ФСБ зьвесткі пра расейскіх апазыцыянэраў у Польшчы. Таксама яму інкрымінавалі ўдзел у перапраўцы ў Расею кампанэнтаў выбуховай прылады ў 2024 годзе. Падчас сьледзтва Рогаў прызнаў, што супрацоўнічаў з расейскімі спэцслужбамі. Гісторыя атрымала шырокі розгалас пасьля таго, як пра дзейнасьць Рогава паведаміла ягоная жонка. Паводле ранейшых паведамленьняў мэдыяў, яна зьвярнулася ў польскую паліцыю пасьля таго, як даведалася пра ягоныя стасункі з іншай жанчынай. У якасьці аднаго з доказаў яна распавяла, што раней па просьбе мужа адвезла ў Расею флэшку са зьвесткамі пра расейскіх эмігрантаў у Эўропе, якую перадала чалавеку, зьвязанаму з ФСБ. Да арышту Ігар Рогаў быў вядомы як расейскі апазыцыянэр: ён працаваў у «Открытой России» і штабе Аляксея Навальнага, арганізоўваў антыпуцінскія акцыі, а ў 2020 годзе быў затрыманы ў Менску, куды прыехаў назіраць за пратэстамі.

Вынікі русіфікацыі: у Менску па-беларуску навучаюцца толькі 1,6% школьнікаў На пачатак 2025/2026 навучальнага году ў Менску п
+3
Вынікі русіфікацыі: у Менску па-беларуску навучаюцца толькі 1,6% школьнікаў На пачатак 2025/2026 навучальнага году ў Менску па-беларуску навучаліся толькі 3569 з 223 756 школьнікаў — гэта 1,6% ад агульнай колькасьці. Гэта самы нізкі паказьнік сярод усіх рэгіёнаў краіны. Паводле статыстыкі Міністэрства адукацыі, ва ўсёй Беларусі на беларускай мове навучаюцца 84 546 з 1 058 693 вучняў, або 8%. Астатнія 92% атрымліваюць адукацыю па-расейску. Найбольшая доля беларускамоўных школьнікаў — у Менскай вобласьці (16,4%), затым ідуць Берасьцейская (12,7%), Гарадзенская (8,1%), Гомельская (6,7%), Магілёўская (6,2%) і Віцебская (4,4%) вобласьці. У Менску па-беларуску вучыцца прыкладна кожны шасьцідзесяты школьнік. Сталічны паказьнік амаль у пяць разоў ніжэйшы за сярэдні па краіне і больш чым у дзесяць разоў — за паказьнік Менскай вобласьці. Статыстыка таксама паказвае, што доля беларускамоўнага навучаньня амаль не адрозьніваецца паміж клясамі, хоць у пачатковай школе яна крыху вышэйшая (1,8%), чым у сярэдняй і старэйшай. Аднак гэтая розьніца нязначная і не сьведчыць пра істотны рост беларускамоўнай адукацыі. Крыніца: НН

Замест аднаўленьня, лукашысты вырашылі прадаць гістарычны касьцёл ХІХ стагоддзя на цэглу Як заўважыў канал Спадчына, мясцовыя
+3
Замест аднаўленьня, лукашысты вырашылі прадаць гістарычны касьцёл ХІХ стагоддзя на цэглу Як заўважыў канал Спадчына, мясцовыя ўлады выставілі на аўкцыён пад знос руіны касьцёла ХІХ стагоддзя ў вёсцы Старынкі Дзяржынскага раёна. Паводле інфармацыі Мінскага абласнога цэнтра інвестыцый і прыватызацыі, аўкцыён па продажы закінутага мураванага будынка агульнай плошчай 129 кв.м (пачатковы кошт — 3100 рублёў) прызначаны на 31 ліпеня 2026 года. Згодна з умовамі таргоў, новы ўласнік абавязаны на працягу аднаго месяца пасля падпісаньня акта прыёму-перадачы атрымаць дазвол на знос у Дзяржынскім райвыканкаме і цягам года поўнасьцю дэмантаваць будынак, пасьля чаго правесьці рэкультывацыю зямельнага ўчастка. Пакупнік атрымлівае права толькі на разабраную старую цэглу, зямельны ўчастак яму не перадаецца. Вёска Старынкі мае даўнюю гісторыю. Згодна з гістарычнымі даведнікамі, да канца XVIII стагоддзя яна была цэнтрам Старынкаўскага ключа ў складзе Койданаўскага графства Радзівілаў. У 1825 годзе гэтыя маёнткі перайшлі да роду Ленскіх (уладальнікаў маёнтка Сула). Менавіта па фундацыі Аляксандра Ленскага тут у 1836 годзе быў узведзены мураваны храм Святых Пятра і Паўла. У розныя гістарычныя перыяды ён функцыянаваў як уніяцкая і праваслаўная царква. У архітэктурным плане будынак з'яўляецца яскравым помнікам позьняга класіцызму. Ён вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. На франтальным фасадзе дагэтуль чытаецца выступаючы двухкалонны порцік з бакавымі антамі і трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі паўцыркульнымі арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, а таксама апяразаны магутным антаблементам. Храм моцна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны: страціў дах і з таго часу не аднаўляўся. Сёньня ад аб'екта захаваліся толькі вонкавыя апорныя сцены. Нягледзячы на відавочную архітэктурна-гістарычную каштоўнасьць, руіны не маюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь і не ўнесены ў Дзяржаўны спіс. Аднак гэты будынак падрабязна апісваецца ў энцыклапедычным выданні «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласьць» (1987 год). Знаходжаньне ў гэтым каталогу сьведчыць пра тое, што ў савецкі час аб'ект афіцыйна быў узяты пад дзяржаўную ахову. Верагодна, падчас фарміраваньня сучаснага рэестра спадчыны ён быў «згублены» з-за бюракратычнай памылкі або сьвядомага ігнараваньня. Працягваецца разбурэньне Беларусі.

Сілавікі затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку Пра гэтую гісторыю распавёў адзін з карыстальнікаў Threads. Паводле я
Сілавікі затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку Пра гэтую гісторыю распавёў адзін з карыстальнікаў Threads. Паводле яго, сілавікі сказалі, што на гэта трэба атрымаць дазвол. Кампанію адвезлі ў РУУС Першамайскага раёну, дзе праверылі тэлефоны, а пасьля сказалі падпісаць паперу, якую не дазволілі прачытаць.

Наўроцкі пасьля сустрэчы з Зяленскім: Расея застаецца галоўнай пагрозай Прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі заявіў, што сустрэч
Наўроцкі пасьля сустрэчы з Зяленскім: Расея застаецца галоўнай пагрозай Прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі заявіў, што сустрэча з Уладзімірам Зяленскім была канструктыўнай, але бакам «не ўдалося вырашыць гістарычныя пытаньні». Наўроцкі зноў падкрэсьліў, што пытаньне ЎПА «не зьяўляецца прадметам перамоваў» для Польшчы, і заявіў, што, на яго думку, гераізацыя Бандэры ўскладняе эўраінтэграцыю Ўкраіны. Пры гэтым ён адзначыў, што Расея застаецца галоўнай пагрозай для абедзьвюх краінаў, а дыялёг неабходна працягваць. У сваю чаргу Зяленскі заявіў, што Ўкраіна і Польшча маюць агульнага ворага — Расею, а таксама пацьвердзіў дамоўленасьць працягваць дыялёг і ўмацоўваць двухбаковыя адносіны.

Дональд Трамп: "Удары Ўкраіны па расейскіх НПЗ — гэта эскаляцыя, якая можа наблізіць завяршэньне канфлікту" Дональд Трамп і Ў
Дональд Трамп: "Удары Ўкраіны па расейскіх НПЗ — гэта эскаляцыя, якая можа наблізіць завяршэньне канфлікту" Дональд Трамп і Ўладзімер Зяленскі сустрэліся падчас саміту НАТА. Паводле заявы Трампа, ЗША могуць перадаць Украіне ліцэнзію на вытворчасьць сыстэмаў Patriot. Дональд Трамп выказаў думку, што пасьля магчымай мірнай дамовы менавіта Эўропа павінна сачыць за яе выкананьнем, а ЗША дапамогуць забясьпечыць пакет гарантыяў бясьпекі. Ён таксама сказаў, што ня верыць у новы напад Расеі на Ўкраіну пасьля дасягненьня дамоўленасьцяў: «Думаю, ім ужо дастаткова. Гэта працягваецца амаль пяць гадоў». Трамп адзначыў, што лічыць Пуціна гатовым да ўрэгуляваньня, бо «размаўляе зь ім» і «ведае, калі людзі хочуць заключыць угоду». Паводле яго, Зяленскі таксама зацікаўлены ў міры і часта гаворыць пра аднаўленьне Ўкраіны і яе патэнцыял. Падчас размовы Трамп паведаміў, што Пуцін выказаў гатоўнасьць сустрэцца з Зяленскім у Маскве. На гэта прэзыдэнт Украіны адказаў: «Гэта складана. Там шмат украінскіх дронаў. Гэта небясьпечна для мяне». Акрамя таго, Дональд Трамп назваў удары Ўкраіны па расейскіх НПЗ «эскаляцыяй, якая можа наблізіць завяршэньне канфлікту».

Польшча рассакрэчвае аб'ёмы вайсковай дапамогі Ўкраіне: у 2022–2023 гадох перадалі ўзбраеньня прыкладна на $4 млрд Міністар а
Польшча рассакрэчвае аб'ёмы вайсковай дапамогі Ўкраіне: у 2022–2023 гадох перадалі ўзбраеньня прыкладна на $4 млрд Міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што Варшава пачала працэс рассакрэчваньня ўсіх рашэньняў аб перадачы Ўкраіне вайсковай тэхнікі. Паводле яго, найбольшыя пастаўкі адбыліся ў 2022–2023 гадох і ацэньваюцца прыкладна ў $4 млрд. Украіна атрымала танкі Т-72, PT-91 і Leopard 2A4, бронетэхніку, артылерыю, зьнішчальнікі МіГ-29, верталёты Мі-24, боепрыпасы і беспілотнікі. З 2024 году кошт новых паставак склаў каля $410 млн. Касіняк-Камыш таксама паведаміў, што працягваюцца перамовы з Кіевам аб перадачы Польшчай астатніх МіГ-29 у абмен на ўкраінскія тэхналёгіі і пастаўкі дронаў для польскага войска. Паводле яго, Украіна пацьвердзіла зацікаўленасьць у такой дамоўленасьці.

Тым часам атака на Омскі НПЗ працягваецца. Прыдпрыемства палае ад шматлікіх трапляньняў дронаў

Індэкс маскоўскай біржы апусьціўся ніжэй 2200 пунктов Інвестары распрадаюць расейскія акцыі.
Індэкс маскоўскай біржы апусьціўся ніжэй 2200 пунктов Інвестары распрадаюць расейскія акцыі.

Украіна ўпершыню нанесла ўдар па Омскаму НПЗ у РФ, які знаходзіцца ў 2500 кіламэтрах ад украінскай мяжы Гэта адзін з найбольшых НПЗ у Расеі.

Памёр Пётра Садоўскі На 87-м годзе жыцьця памёр Пётра Садоўскі — палітык, дыплямат, дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня
Памёр Пётра Садоўскі На 87-м годзе жыцьця памёр Пётра Садоўскі — палітык, дыплямат, дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня ад Беларускі народны фронт, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне. Пра ягоную сьмерць паведаміла дачка Аліна. Пётра Садоўскі нарадзіўся ў 1939 годзе на Полаччыне. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету і стаў адным з удзельнікаў легендарнай галадоўкі дэпутатаў БНФ. Пасьля ён пасьлядоўна адстойваў незалежнасьць Беларусі, выступаў супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. Пётра Садоўскі быў адным з яркіх інтэлектуальных галасоў беларускай думкі. Для многіх Пётра Садоўскі застанецца чалавекам, чый сьпеў «Тры дарожанькі» прагучаў на плошчы ў дзень абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі — 25 жніўня 1991 году. Вечная памяць. 🕯

4 ліпеня НВР «Вольная Беларусь» зладзіў у Беларускім доме ў Варшаве сьвяточную імпрэзу з нагоды 250-га Дня незалежнасьці ЗША.
+4
4 ліпеня НВР «Вольная Беларусь» зладзіў у Беларускім доме ў Варшаве сьвяточную імпрэзу з нагоды 250-га Дня незалежнасьці ЗША. На самым пачатку імпрэзы арганізатары адзначылі, што гэтая сустрэча — нагода ня толькі павіншаваць амэрыканскі народ зь яго галоўным нацыянальным сьвятам, але і выказаць удзячнасьць Злучаным Штатам Амэрыкі за шматгадовую падтрымку беларусаў. У розныя часы Амэрыка была і ёсьць прытулкам для беларускай эміграцыі, падтрымлівае імкненьне беларускага народу да свабоды і незалежнасьці, а таксама дае магчымасьць захоўваць і разьвіваць беларускую культуру на чужыне. Праграма вечарыны аб'яднала выступы і літаратурныя чытаньні на беларускай і ангельскай мовах. Перад прысутнымі выступілі з дакладам Зянон Пазьняк, Раман Смольскі і Галіна Пазьняк. Ігар Васілеўскі, Юлія Шаўчук прачыталі для прысутных класічныя творы амэрыканскай літаратуры ў беларускім перакладзе. Кацярына Дзядзюля прачытала перакладзены на ангельскую мову верш Максіма Багдановіча "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы..." .

Зянон Пазьняк выступіў з прамовай у гонар 250-годдзя незалежнасьці ЗША Беларусы адзначылі ў Варшаве 250-годдзе незалежнасьці ЗША. Арганізатарамі імпрэзы выступілі Нацыянальна-Вызвольны Рух "Вольная Беларусь" і Беларускі Дом у Варшаве. Падчас імпрэзы прагучэлі прамова Зянона Пазьняка, лекцыя гісторыка Рамана Смольскага пра ўзамаадносіны народаў ЗША і Беларусі цягам 200 гадоў, а таксама літаратурныя чытаньні амэрыканскіх пісьменьнікаў. https://www.youtube.com/watch?v=5qejMqWrQf4

🇺🇸 Сёньня — Дзень Незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі! 4 ліпеня 1776 года была прынята Дэклярацыя незалежнасьці, якая абв
🇺🇸 Сёньня — Дзень Незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі! 4 ліпеня 1776 года была прынята Дэклярацыя незалежнасьці, якая абвясьціла нараджэньне новай дзяржавы, заснаванай на прынцыпах свабоды, правоў чалавека і самакіраваньня. Вось ужо 250 гадоў ЗША застаюцца адной з найважнейшых дэмакратыяў сьвету. Беларусы добра памятаюць падтрымку, дапамогу і салідарнасьць, якія беларускі народ атрымліваў і працягвае атрымліваць ад Злучаных Штатаў Амэрыкі. Божа, блаславі Амэрыку! 🇺🇸 Жыве Беларусь!❤️

Ва Ўкраіне заявілі, што не атакавалі беларускі аўтобус У Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Украіны назвалі «сьвядомай і цынічнай правакацыяй» заявы расейскага боку пра нібыта ўкраінскі ўдар па пасажырскім аўтобусе «Менск — Анапа». «Сілы абароны Ўкраіны не наносілі ніякіх удараў па названым цывільным транспарце. Усе абвінавачаньні з боку краіны-агрэсара абсалютна ілжывыя і сфабрыкаваныя», — заявіў прадстаўнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны Андрэй Кавалёў.

+1
На расейскіх запраўках расьцягнуліся "бясконцыя" чэргі Аўтамабілі стаяць па 2 і болей сутак, каб заліць 20 літраў бензіну.

Яшчэ адзін беларускі аўтобус у Расеі трапіў пад атаку дрона Беларускі пасажырскі аўтобус, які накіроўваўся з Менску ў Анапу, трапіў пад атаку беспілотніка ў Бранскай вобласьці Расеі. Інцыдэнт адбыўся ў раёне памежнага пераходу «Красны Камень». У аўтобусе знаходзіліся 19 пасажыраў і два кіроўцы, якія ехалі на адпачынак да мора. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку атакі былі параненыя два чалавекі.

Забілі ў турме за 8 каментароў супраць расейскіх акупантаў Былы палітвязень Антон Сотнікаў распавёў «НН» пра Валянціна Штэрме
Забілі ў турме за 8 каментароў супраць расейскіх акупантаў Былы палітвязень Антон Сотнікаў распавёў «НН» пра Валянціна Штэрмера, які памёр за кратамі.
«Яго выганялі на прамзону, а ён ледзь хадзіў, на яго пастаянна псіхалагічна ціснулі. Неяк нас з ім вялі ў ШІЗА — ён ішоў наперадзе, а мяне за ім выводзілі ластаўкай. Ён упаў, дык яму нагой далі ў грудзі — маўляў, уставай, што ты прыкідваешся. Бяскрыўдны чалавек, нікому не мог зрабіць нічога дрэннага».
Валянцін Штэрмер памёр, калі яму было 50 гадоў. Але Антон успамінае, што выглядаў ён на 20 гадоў старэйшым — згорблены, знясілены і з патрэбай у шпіталізацыі. Штэрмера пастаянна падстаўлялі, нагаворвалі на яго і стваралі ўмовы, каб мужчына трапіў у ШІЗА. Паводле слоў Антона, Штэрмер быў мішэнню стукачоў. Напрыклад, вязня па прозвішчы Скавыш, які сядзіць за забойства, ці іншага крымінальніка-стукача, Палянскага. Як заяўлялі прапагандысцкія каналы, Штэрмер быў асуджаны за "8 каментароў на тэму СВА з абразамі грамадзян Расіі". Забілі Валянціна Штэрмера ў Папраўчай Калёніі №17 на пачатку 2025 г.

+2
Бензінавы калапс у Расеі: чэргі расьцягнуліся на 2 сутак На гэтым фоне ўлады прынялі рашэньне аб засакрэчваньні дынамікі росту коштаў на паліва.