cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Беларусы Замежжа

Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа» Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў: @ReturnWhatStolen_bot Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі: @bz_support_bot

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
1 674
Suscriptores
-124 horas
-67 días
-1430 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

126.76 MB
37.00 MB
99.98 MB
4👍 1
🇩🇪 Учора ў «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў: Вацлаў Іваноўскі (7.6.1880-7.12.1943) меў усё сваё жыццё надзею ўбачыць Беларусь вольнай краінай і рабіў дзеля гэтага усё магчымае. Яму, палітычнаму і грамадскаму дзеячу, драматургу, доктару тэхнічных навук і міністру асветы БНР ва ўрадзе А. Луцкевіча, давялося перажыць савецкую, польскую і нямецкую акупацыі бацькаўшчыны. Пасля захвату БНР саветамі, В. Іваноўскі застаўся ў Менску, спадзеючыся на стварэнне кааліцыйнага ўрада БССР з удзелам камуністаў і сацыял-дэмакратаў. Пасля арышту ў траўні 1919  саветамі - быў  інтэрніраваны ў Смаленск і пераканаўся ў памылковасці арыентацыі на савецкую Расею. В. Іваноўскі ўвайшоў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Менску, а ў лютым-сакавіку 1920 як упаўнаважаны рады БНР удзельнічаў у беларуска-польскіх перагаворах, імкнуўся прадухіліць падзел Беларусі, выступаў за стварэнне федэрацыі Польшчы і Беларусі. Падзел Беларусі пазбавіў В. Іваноўскага надзеі на ажыццяўленне ідэі беларускай дзяржаўнасці, ён адмовіўся ад палітычнай дзейнасці і вярнуўся да навуковай працы прафесара і кіраўніка кафедры Варшаўскай політэхнікі. Але ужо ў першыя месяцы нямецкай акупацыі В. Іваноўскі кіраваў адноўленым  Беларускім нацыянальным камітэтам у Вільні і паклаў на гэты раз надзею адрадзіць беларускую дзяржаўнасць на супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі уладамі. Адначасова ён мужна хаваў ад сьмерці ў сваём маёнтаку Лябёдка дзвюх жанчын яўрэйскага паходжання —Эму Альберг  (1889—1983) і яе сястру Марыю Арнольд (1893—1995) і тайна падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі Арміі Краёваў. Беларуская асветніцкая дзейнасць В. Іваноўскага знайшла  падтрымку генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ: Іваноўскі быў у 1942м быў прызначаны на пасаду бургамістра Менска, а у 1943 з’яўляўся старшынём Беларускай рады даверу і ўзначальваў Беларускую народную самапомач. У 1943-м В. Іваноўскага цяжка паранілі у выніку тэрарыстычнага замаху невядомых на вуліцы, і ён загінуў на наступны дзяень ў шпіталі, пакінуты без лекарскай дапамогі. На многія гады імя В. Іваноўскага было выкрасленая з гісторыі беларускай культуры і нацыянальнага руху. Асуджэнне яго як «ворага народа» савецкімі ўладамі было выкліканае не толькі яго пазіцыяй часоў нямецкай акупацыі, яно датычылася ўсёй яго дзейнасці ўвогуле. З 1990-х г. у паглядзе на гэтую супярэчлівую фігуру пазначыліся прыкметныя карэктывы— у тым ліку дзякуючы працам гісторыка Юрыя Туронка. 16 снежня 2006 адбылося ўрачыстае адкрыццё на менскіх Кальварыйскіх могілках надмагільнага помніка В. Іваноўскаму. Разам да вызвалення Бацькаўшчыны! Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️! Слава Ўкраіне💙💛! Ізраіль пераможа🇮🇱! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Mostrar todo...
👍 1
Repost from Dapamoga
🤍 Кадры з сённяшняй акцыі салідарнасьці ў Вільні. Жыве Беларусь!
Mostrar todo...
6.35 MB
6.28 KB
14👍 2
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы сустрэліся на штотыднёвым ліставанні і адправілі паштоўкі беларускім вязням Палітвязні - нашы героі! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Галушка Ігар, Ашурак Кірыл, Скударноў Віталь, Нічыпарка Алег, Гарэлаў Алег, Юхневіч Павел, Заводзіч Руслан, Воўкава Жана, Гантавы Ігар, Васілевіч Віталь! Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах: ПЦ «Вясна» politzek.me Dissidentby.com Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍 #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Mostrar todo...
15👍 3
Repost from Белсат
◼️ У Вільні адбылася акцыя «Турэмны эксперымент» да Тыдня супраць катаванняў Удзельнікі, у асноўным замежнікі, апынуліся ў невялікай камеры, каб наблізіцца да разумення сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і паспрабаваць уявіць сябе на іх месцы. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы «Белсату»👇 Праз VPNБез VPN
Mostrar todo...
👍 6😱 2😢 1🙈 1
Зварот Народных амбасадаў Беларусі да беларускіх дыпламатаў У сувязі з раптоўнай смерцю былога амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнка, Народныя амбасады Беларусі, выказваючы спачуванні яго сваякам і блізкім, звяртаюцца да дыпламатаў, якія працягваюць служыць дзеючаму злачыннаму рэжыму Лукашэнкі. Мы заклікаем Вас крытычна пераасэнсаваць сваю пазіцыю і далучыцца да намаганняў дэмакратычных сіл, накіраваных на аднаўленне правоў і свабодаў у Беларусі. Рэжым, які Вы падтрымліваеце, не ўпершыню паказвае гатоўнасць да здрады і знішчэння не толькі сваіх супраціўнікаў, але і тых, хто дэманструе лаяльнасць, але стаў больш непатрэбным ці нязручным. Выбар на карысць дэмакратыі — гэта абарона Вашай уласнай бяспекі і імкненне да лепшай будучыні для нашай краіны. Народныя амбасады Беларусі гатовыя аказаць падтрымку і дапамогу тым, хто адважыцца зрабіць гэты прынцыповы крок, або пажадае наладзіць кантакт, застаючыся на сваіх пасадах. Кантакт для сувязі: [email protected] Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Mostrar todo...

👍 12👏 2
У рамках "Тыдня супраць катаванняў" Прававая ініцыятыва разам са Службай "Адно акно" выпусцілі важны чэк-ліст для тых, хто сутыкнуўся з катаваннямі ў Беларусі. Што рабіць, калі гэта здарылася з вамі? Як правільна задакументаваць здарэнне, зафіксаваць траўмы і што важна памятаць? Кіраўніцтва распрацаваў менеджар Міжнароднага камітэта па раследаванні катаванняў у Беларусі. Мы будзем удзячны за дапамогу ў распаўсюджванні гэтай інфармацыі. Тут пацярпелыя могуць падзяліцца сваёй гісторыяй з праваабаронцамі: https://torturesbelarus2020.org/#document. Таксама сёння, з 13:00 да 15:00, будзе працаваць гарачая лінія для беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій і катаванняў. Кваліфікаваная адвакатка будзе адказваць на анлайн-званкі. Вы можаце патэлефанаваць ці напісаць тэкставы запыт у чаце на сайце, у месенджарах і па электроннай пошце. Ваша бяспека і канфідэнцыяльнасць гарантаваны. Усе спосабы сувязі даступны тут. Дзякуй за вашу падтрымку і салідарнасць. Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Mostrar todo...
5👍 2🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Заява Народных амбасадаў Беларусі аб змене ў складзе Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Народныя амбасады Беларусі з павагай і ўвагай ставяцца да рашэння Валера Кавалеўскага скласці з сябе абавязкі намесніка кіраўніцы і прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Валер Кавалеўскі зрабіў значны ўнёсак у дыпламатычную дзейнасць і ўмацаванне міжнароднага становішча дэмакратычнай Беларусі, што высока ацэнена Народнымі амбасадамі. Мы спадзяемся, што супрацоўніцтва працягнецца ў новым фармаце і будзе спрыяць далейшаму дасягненню нашых агульных мэтаў. Народныя амбасады Беларусі сведчаць пра сваю гатоўнасць да супрацы з новым прадстаўніком па замежных справах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце і выказваюць надзею на такое ж плённае ўзаемадзеянне, якое было дасягнута з Валерам Кавалеўскім. Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Mostrar todo...
16🔥 3👍 2🤮 1
🇧🇪 Каб нагадаць еўрапейскаму грамадству пра адсутнасць свабоды ў Беларусі і пра змаганне за яе Прэзідэнт-элект Святлана Ціханоўская і міністр-прэзідэнт Фландрыі Ян Янбон, разам з мастачкай Ганнай Каран, адчынілі ў Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі выставу “Адзенне свабоды”. Гэта сукенкі беларусак, якія выступілі супраць несправядлівасці. На адкрыцці выставы прысутнічалі еўрапейскія, бельгійскія і беларускія палітыкі. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Mostrar todo...
14👍 1
03:16
Video unavailableShow in Telegram
🇩🇪 Каля Амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Art-Project) у Бэрліне адбыліся чытаньня «экстрэмісцкага твору» Паўла Севярынца Шаноўны спадар Павал! Для антыбеларускага рэжыму, які больш за 4 гады трымае Вас за кратамі ў жудасных умовах, нават Вашыя словы «Люблю Беларусь!» — страшэнны экстрэмізм. Мы ганарымся Вамі, слаўным беларускім творцам і шчырым патрыётам! Мы чытаем і будзем чытаць Вашыя цудоўныя кнігі! Няхай беражэ Вас Бог і воіны-беларусы, якія праз вызваленне Украіны вызваляюць Беларусь! Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️! Слава Ўкраіне💙💛! Ізраіль пераможа🇮🇱! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Mostrar todo...
38.93 MB
9👍 3
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.