Віцебская Вясна
الذهاب إلى القناة على Telegram
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
إظهار المزيد261
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
-17 أيام
+1030 أيام
أرشيف المشاركات
62-гадовую грамадзянку Украіны, затрыманую ў Віцебску, ўжо амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без прад'яўлення абвінавачвання
Ураджэнку Палтаўшчыны Наталлю Баташаву затрымалі разам з мужам, лёс якога невядомы да гэтага часу. Ужо год яе ўтрымліваюць за кратамі без прад'яўлення абвінавачвання. У жанчыны пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, піша "Вясна".
+7
Віцебскі гарвыканкам паказаў канцэпцыю афармлення горада да яго чарговых, 1052-х угодкаў. ‼️Ні слова па-беларуску
Узоры афармлення проста прадэманстравалі явачным парадкам: ні пра якое грамадскае абмеркаванне гаворкі няма.
Да 26 чэрвеня - гэта дзень вызвалення Віцебска ў часе мінулай вайны, які некалькі дзесяцігоддзяў таму сталі адзначаць як Дзень горада, святкуючы чырговыя ўгодкі - вырашылі ўпрыгожыць ў "вітражным" стылі. Чаму менавіта так - ніхто не тлумачыць, аўтараў канцэпцыі не называюць.
Repost from Витебск, я гуляю! | Новости Витебска
В Беларуси “экстремистов” уже больше, чем жителей в отдельных райцентрах Витебщины
МВД снова обновило список “причастных к экстремистской деятельности”. Теперь в нём уже 6663 имени. Для масштаба: это больше, чем численность населения каждого из нескольких райцентров Витебской области по отдельности.
По данным Белстата на 1 января 2026 года, меньше людей живёт в Россонах — 4298 человек, Ушачах — 5617, Шарковщине — 5811, Лиозно — 6445 и Докшицах — 6568. То есть один официальный список МВД уже численно больше, чем население каждого из этих райцентров.
Почти догнал он и Верхнедвинск — там 6679 жителей. Разница — всего 16 человек. Еще одно обновление МВД — и список станет больше, чем население ещё одного райцентра Витебщины.
+7
Пастамент помніка Караткевічу развальваецца, атракцыёны не працуюць, парк зарос крапівой
З 2008 года, калі ў Оршы прайшлі рэспубліканскія “Дажынкі”, дзіцячы парк «Сказочная страна» не бачыў рамонту. Адпачынак тут стаў не проста няякасным, але і небяспечным для дзяцей.
Гараджане гадамі звярталі на гэта ўвагу ўладаў, патрабуючы рэалізацыі свайго права на бяспечнае гарадское асяроддзе і здаровае развіццё дзяцей. Мясцовыя чыноўнікі рэгулярна давалі абяцанні выправіць сітуацыю. Аднак замест рэканструкцыі парку і выканання сацыяльных абавязкаў перад жыхарамі, бюджэтныя сродкі накіроўваліся на іншыя мэты, напрыклад, на ўсталяванне новага флагштока...
Зараз гучыць чарговае абяцанне пачаць рэканструкцыю. Каб пацвердзіць яе неабходнасць, улады нават накіравалі туды дзяржаўных журналістаў. Але пра канкрэтныя планы зноў нічога не вядома. Ігнараванне меркавання гараджан і адсутнасць рэальных дзеянняў паказваюць, што абяцанні зноў застаюцца толькі словамі, а правы грамадзян на ўдзел у жыцці горада і бяспечны адпачынак чарговы раз адсунуты на другі план.
"Хрысціянаская візія" высветліла імя мужчыны, якому пагражае дэпартацыя за арганізацыю рэлігійных службаў для стараабрадцаў
У канцы траўня 52-гадовага грамадзяніна Літвы затрымалі падчас рэлігійнай службы ў вёсцы Кукляны Пастаўскага раёна. Яго звінавацілі ў тым, што ён не мае права правадзіць такія службы на тэрыторыі Беларусі, і цяпер мужчыну пагражае дэпартацыя.
"Хрысціянаская візія" высветліла, што затрыманне адбылося 30 траўня, у Троіцкую бацькоўскую суботу, адзін з галоўных памінальных дзён у праваслаўнай традыцыі. У гэты дзень у Куклянах прайшла паніхіда і адпяванне на мясцовых стараверскіх могілках. Сілавікі вялі аператыўныя здымкі падчас паніхіды ў малельні.
Паводле Telegram-канала "Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!", імя затрыманага Міхаіл Рыбакоў. І ён не самазванец і не "лжесвященник", як сцвярджае Telegram-канал "МВД Беларуси".
"Он является убеждённым беспоповцем — приверженцем того направления старообрядчества, которое в принципе отвергает институт священства как утративший благодать после церковного раскола XVII века. Иными словами, власти обвинили его в самозванстве именно в той роли, от которой он сам принципиально отказывается по убеждению. Рыбаков — известная фигура в старообрядческом мире стран Балтики. Он десятилетиями возглавлял Перелозовскую (Перелазскую) общину в Йонавском районе Литвы и отстаивал её независимость от Литовской старообрядческой церкви в судах вплоть до Высшего административного суда. Приехав в Беларусь и купив дом в деревне Кукляны, Рыбаков действовал открыто: он сам обращался в Поставский райисполком и пытался зарегистрировать общину в установленном порядке", піша "Хрысціянаская візія".
Святара, які ладзіў на Пастаўшчыне малебны для стараабрадцаў, імаверна, дэпартуюць з Беларусі
Як мы раней паведамлялі, у канцы траўня 52-гадовага грамадзяніна Літвы затрымалі падчас рэлігійнай службы ў вёсцы Кукляны. Яго звінавацілі ў тым, што ён не мае права правадзіць такія службы на тэрыторыі Беларусі. Пра тое, што прынята рашэнне аб дэпартацыі, распавёў Telegram-канал “МВД Беларуси».
Паводле версіі МУС, “мужчина приехал в Беларусь, купил дом и через интернет-мессенджер стал призывать граждан посещать старообрядческие богослужения. Организовывал эти мероприятия у себя по месту жительства в одной из деревень Поставского района, при этом собирая пожертвования с паствы. Соответствующего образования и разрешения райисполкома на проведение массовых религиозных мероприятий не имел. За нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий ему грозит высылка из страны”.
Telegram-канал ведамства называе затрыманага «лжесвященником». Складана сказаць, пасведчанне аб якой «адпаведнай адукацыі” хацелі б бачыць супрацоўнікі РАУС, а вось што да адсутнасці дазволу райвыканкама на правядзенне рэлігійных служб, то мужчына звяртаўся да мясцовых уладаў па такі дазвол. Але яму адмовілі, спаслаўшыся на недахопы ў складзеных паперах.
"Экстрэмісцкім" прызналі ТikTok-акаўнт «Второй регион Беларуси»
Гэта інтэрнэт- рэсурс з навінамі Віцебшчыны, якія падаюцца ў відэафармаце. У яго 63, 3 тысячы падпісчыкаў. Але гледачоў у яго значна болей, бо тут можна даведацца навіны пра сапраўднае жыццё ў рэгіёне, а не толькі проста паглядзець прыгожыя карцінкі, як гэта прапануе беларускае тэлебачанне.
Рашэнне прызнаць ТikTok-акаўнт "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй прыняў 2 чэрвеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска.
Сёння «Второй регион Беларуси» ўключылі ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" .
+1
Побач з двума ці то сантэхнікамі, ці то вадаправодчыкамі паставілі яшчэ адну скульптурную выяву.
Яна вызначаецца "изящностью исполнения и долговечностью", піша полацкая "раёнка".
Напэўна, для гендрнай раўнавагі да двух мужчын дадалі двух жанчын, дакладней, жанчыну, дзяўчынку і сабаку. Гэтае спалучэнне, на думку аўтараў, павінна сімвалізаваць сямейныя каштоўнасці.
На ўрачыстым адкрыцці абодвух арт-аб'ектаў прысутнічала кіраўніцтва раёна і вучні бліжэйшай школы. Начальства сказала, што абедзве скульптурныя групы сталі "символом заботы и внимания к будущему, к подрастающему поколению".
Вось такі арт-аб'ект з'явіўся ў Полацку да Дня абароны дзяцей.
Камусьці, магчыма, ён нагадае вядомы анекдот пра сантэхніка, які падаваў ключы старэйшаму калегу 🤣
і гэта, у прынцыпе, недарма: аўтары падарунка гораду - прадпрыемства "Полацкводаканал".
"Аб'ект спалучае ў сабе мастацкую выразнасць і глыбокі сімвалізм, што робіць яго не проста дэкаратыўным элементам, але і месцам для разважанняў", - так ахарактарызавала яго раённая газета "Полацкі веснік".
Так выглядае паўзучая русіфікацыя ў Віцебску🔽🔽🔽
Гэта не толькі руская мова, якая выцясняе беларускую ва ўсіх сферах жыцця. Гэта яшчэ і настойлівае ўкладанне ў галовы беларусам тэзай пра непаўторную веліч і магутнасць суседняй дзяржавы.
І займаецца гэтым віцебская абласная газета, размяшчаючы такую рэкламу.
і яшчэ адзін штрых: выставу "Первозданная Россия" прывезла ў Беларусь РЖД (транспартная кампанія "Российские железные дороги")
+2
Школьнікаў звазілі на экскурсію на ... вучэбны палігон у Лепельскім раёне
Гэта месца, дзе навучаюць вайскоўцаў. І школьнікам з Чашніцкага і Лепельскага раёнаў паказвалі, як адбываюцца заняткі па агнявой падрыхтоўцы, як дзейнічае вайсковая тэхніка. Адметна, што падчас вучэнняў жыхарам бліжэйшага наваколля строга забаронена падыходзіць да палігона. Але хлопцаў- вучняў старэйшых класаў – завезлі непасрэдна туды. Прычым гэта адбылося не ў межах прадмета “Дапрызыўная падрыхтоўка”, а падавалася як “экскурсія”.
Што стаіць за словамі пра патрыятычнае выхаванне і падрыхтоўку да службы ў войску? Праваабаронцы разглядаюць такую практыку як мэтанакіраванае ўкараненне ваеннай дактрыны ў паўсядзённае жыцчё непаўналетніх, што наўпрост закранае міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці Канвенцыю ААН аб правах дзіцяці. Згодна з міжнароднымі нормамі, адукацыя павінна рыхтаваць дзіця да свядомага жыцця ў вольным грамадстве ў духу міру і талерантнасці, таму прымусовае ці штучнае навязванне ваеннай тэматыкі парушае права дзіцяці на гарманічнае развіццё і бяспечнае адукацыйнае асяроддзе.
🔗https://tinyurl.com/ybfyhkyn
Варта заўважыць, што падобныя экскурсіі праходзяць на фоне агрэсіўнай дзяржаўнай рыторыкі пра знешнія пагрозы, і вайсковы палігон падаецца як увасабленне дзяржаўнай моцы. Такім чынам у школьнікаў фармуюць уражанне, што бяспека дзяржавы трымаецца выключна на ваеннай сіле, што цалкам парушае прынцыпы міжнароднага права, накіраваныя на развіццё дружалюбных адносін паміж народамі.
Repost from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🌿Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны за выключную адданасць справе правоў чалавека
2 чэрвеня падчас Касцюшкаўскага форуму ў Гданьску старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму ўручылі Узнагароду Салідарнасці і Правоў Чалавека Еўрапейскага цэнтра салідарнасці.
Гэтая ганаровая адзнака прысуджаецца асобам, якія праявілі выключную адданасць справе абароны правоў чалавека не толькі ў грамадзянскай супольнасці, але і ў такіх сферах, як культура, навука і адукацыя. Уганараванне беларускага праваабаронцы, які ўжо з’яўляецца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, звязана з ягоным значным унёскам у здзяйсненне гістарычных зрухаў у галіне правоў чалавека.
Ганаровую адзнаку старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» ўручыла дырэктарка цэнтру Магдалена Містат.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120392
📝Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
+2
“Перадухілілі пагрозу нападу на кіраўніка раёна”
На Чашніччыне праводзяцца камандна-штабныя вучэнні войскаў тэрытарыяльнай абароны. Ва ўмовах, “максімальна набліжаных да баявых”, як піша мясцовая раённая газета. Сучасныя “баявыя ўмовы”, калі ўвесь свет ведае пра небяспеку дронаў, баявой авіяцыі і пагрозу ядзернай вайны, у Чашніцкім раёне ўяўляюць на ўзроўні партызанскіх рэйдаў і паваеннага антысавецкага супраціву.
Паводле сцэнара вучэнняў, умоўны праціўнік “предпринял несколько попыток атаковать объекты территориальной обороны: пункт управления, места размещения личного состава. Кроме того, была смоделирована угроза нападения на главу района”. Канешне, “благодаря отличной подготовке военнослужащих территориальных войск, их личной ответственности за защиту своего Отечества и высокому моральному духу условный противник был уничтожен и обращён в бегство”.
Войскі тэрабароны пачалі ствараць у Беларусі ў 2001 годзе. Яны камплектуюцца па тэрытарыяльным прынцыпе, і іх мэта – узаемадзеянне з рэгулярнымі вайсковымі часткамі ў ваенны час. Але ў апошнія гады, калі ўлады праводзяць актыўную мілітарызацыю насельніцтва, акцэнтуючы ўвагу на пагрозе верагоднага нападзення на “міралюбівую Беларусь”, гэтую структуру пачалі актыўна развіваць.
Віцебскі прапагандыст Святаслаў Міхайлаў заклікае “ваяваць у сацсетках”
Газета “Витебские вести” надрукавала вялікі опус свайго загадчыка інфармацыйна-аналітычнага аддзела пад назвай “Сохраним Беларусь вместе!”. Захаваць яе Міхайлаў прапануе з дапамогай контрпрапаганды, якой, на яго думку , павінны заняцца кожны беларус.
Доўгі тэкст напоўнены разважаннямі пра тое, што сапраўдная вайна – гэта дрэнна, але часам непазбежна: “как бы мы, белорусы и наш Президент Александр Григорьевич Лукашенко, ни хотели этого, всегда остается возможность быть втянутыми в конфликт”.
І канешне ж, паводле Міхайлава, вінаватыя ў гэтым Украіна і іншыя дзержавы, якія “нашу страну считают агрессором, хотя белорусы не развязали ни одной войны, а лишь стойко обороняли и продолжают оборонять границы своего государства!” А ўздоўж межаў Беларусі тым часам нібыта гуртуецца злыя сілы, бо “буквально вся Европа помешалась на войне”.
Але аўтар бачыць сапраўдную пагрозу не столькі звонку, колькі знутры.
Людзі не хочуць цярпець несправядлівасці, не гатовыя маўчаць нават тады, калі зняверыліся ў дапамогу ад дзяржавы. “Любая проблема раздувается до масштабов катастрофической – в сельском хозяйстве, промышленности, образовании, медицине”, - піша прапагандыст. І прапануе кожнаму беларусу “стать бойцом информационного фронта. Стать настоящим солдатом на поле боя социальных сетей”. Але не для таго, каб выкрываць недахопы і патрабаваць належнага, а каб “взять в руки свой мобильный телефон и снять, как в Беларуси хорошо и спокойно, оставить хороший комментарий под постом с хорошей новостью”.
Выглядае, што праплачаныя боты ужо не спраўляюцца “абвяргаць” крытычныя паведамленні, якія ўсплываюць у TikTok ды на іншых інтэрнэт-рэсурсах. Не ў стане гэтага зрабіць і дзяржСМІ.
Палітзняволенай прызналі 69-гадовую Галіну Фралову - удзельніцу рэлігійнай групы «Русская православная церковь — Царская Империя».
Галіна Фралова - ураджэнка вёскі Кайкі Гарадоцкага раёна. На мінулым тыдні яе ўключылі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" на сайце МУС. Жанчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе і прызналі вінаватай паводле ч.3 арт.130 КК РБ (распальванне варожасці або варажнечы) і ч.3 арт.361-1 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Вядома, што Галіну Фралову пакаралі зняволеннем на 5 гадоў і 3 месяцы, ”экстрэмісцкім” пераліку было пазначана, што яна ўжо адбывае пакаранне.
Жанчыну судзілі разам з яшчэ трыма ўдзельніцамі рэлігійнай групы. Гэта Ганна Струкава, Вольга Байкоўская і О. Вошчанка (іх імёны і прозвішчы таксама былі пазначаны ў пераліку "экстрэмістаў" на сайце МУС. Беларуская праваабарончыя супольнасць таксама прызнала іх палітычнымі зняволенымі.
"Празмерна жорсткае пакаранне з пазбаўленнем волі з'яўляецца непрапарцыйным абмежаваннем свабоды сумлення і веравызнання: пазбаўленне волі павінна быць крайняй мерай за цяжкія злачынствы з рэальнай шкодай, якія адсутнічалі ў дадзенам выпадку. Пры наяўнасці адмысловай нормы КК – арт.193, якая прадугледжвае адказнасць за арганізацыю або кіраўніцтва рэлігійнай арганізацыяй, якая замахваецца на асобу, правы і абавязкі грамадзян з максімальным пакараннем ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі, выкарыстанне “экстрэмісцкіх” артыкулаў – гэта палітычна матываваны пераслед", - гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.
📌Крыху статыстыкі да Дня дзіцяці.
🕯На Віцебшчыне яна не вельмі натхняльная
Паводле звестак на 1 студзеня 2026 года, у вобласці зафіксавана 182 730 жыхароў ва ўзросце да 18 год.
Назіраецца імклівае зніжэнне колькасці дзяцей у сельскай мясцовасці: іх усяго 16,9% супраць 83, 1% маленькіх гараджан.
У сувязі з гэтым у сельскай мясцовасці меншае дзіцячых дашкольных установаў. Да прыкладу, у Расонскім раёне іх засталося ўсяго 5 дзіцячых садоў, з іх 3 – у райцэнтры, яшчэ 2 групы для дзяцей да 6 год створаны пры школах.
Школ у Віцебскай вобласці засталося 320 ( з улікам гімназій і кадэцкай вучэльні). Большасць з іх – у гарадах. У сельскай мясцовасці колькасць школ змяншаецца разам з колькасцю насельніцтва. Так,
- на Расоншчыне засталося 4 школы на ўвесь раёны, 1 з іх – у райцэнтры,
- у Вушацкім раёне ўсяго 5 школ, з іх 1 – райцэнтры,
- па 6 школ – у Бешанковіцкім і Лёзненскім раёнах, але з іх па 2 – у Лёзне і Бешанковічах,
- 7 школ - у Дубровенскім раёне, з іх 2 таксама у самім райцэнтры.
Дзіцячае насельніцтва Віцебскай вобласці абслугоўваюць менш за 400 педыятраў. Прыблізна кажучы, 1 спецыяліст больш як на 450 дзяцей.
+1
У Пастаўскім раёне затрымалі грамадзяніна Літвы, які прыехаў да мясцовых стараабрадцаў
Мужчыну затрымалі падчас рэлігійнай службы ў вёсцы Кукляны. Яго вінавацяць у тым, што ён не мей права правадзіць такія службы на тэрыторыі Беларусі. Вядома, што ён збіраўся афіцыйна зарэгістраваць рэлігійную грмамаду ў Пастаўскім райвыканкаме.
Як паведамляе газета “Пастаўскі край”, пададзеныя дакументы ўзорам, якія прадаставілі ініцыятару, і рабочая група райвыканкама выявіла ў іх факты фальсіфікацыі. Паводле работнікаў гарвыканкама, агульныя сходы удзельнікаў абшчыны фактычна не праводзіліся, у спісы заснавальнікаў унеслі грамадзян, якія нават не ведалі пра гэта, людзей уводзілі ў зман пры зборы подпісаў. Ім казалі, што яны падпісваюцца за добраўпарадкаванне царквы і могілак, статут абшчыны супярэчыў беларускаму заканадаўству.
Вёска Кукляны (Камайскі сельсавет) — вядомы гістарычны цэнтр стараабрадніцтва (стараверства) на Віцебшчыне. Вялікая частка мясцовых жыхароў належыць да Дрэўлеправаслаўнай Паморскай Царквы (беспапоўцы), яны захоўваюць ўласныя рэлігійныя абрады.
Тут захаваўся ўнікальны гістарычны помнік - Храм Успення Прасвятой Багародзіцы. Гэтая драўляная стараабрадніцкая царква была пабудавана ў першай палове XIX стагоддзя.
У сярэдзіне XIX стагоддзя, калі ў рэгіёне дзейнічалі жорсткія абмежаванні на стараабрадніцкія набажэнствы, Куклянскі прыход і суседнія Апідамы былі аднымі з нямногіх месцаў, дзе афіцыйна функцыянавалі дазволеныя малельныя будынкі.
Repost from Витебск, я гуляю! | Новости Витебска
Глава Глубокского депутатского корпуса выразила благодарность местному организатору пыток
Вчера Глубокская ИК-13 отмечала 65-летие. Эта колония имеет репутацию самой закрытой в стране — ее же правозащитники и СМИ считают организатором пыточных условий для заключенных, особенно осужденных по политическим статьям.
За это полтора года назад начальник колонии Вадим Мурашко был внесен в санкционный список ЕС.
Тем не менее вчера председатель Глубокского райсовета Вера Михайловна Телица выразила и ему, и коллективу колонии благодарность. Тем самым она показала, что поддерживает созданный в районе пыточный механизм.
Кватэру наваполацкага актывіста Яўгена Вільскага ўсё ж прадалі з аўкцыёну, а лецішча яго земляка Андрэя Зуева -не
Яўген Вільскі – актывіст партыі «Народная Грамада», колішні жыхар Наваполацка, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. Летам 2024 г. яго завочна прызналі вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Прысуд - 12 гадоў пазбаўлення волі і штраф памерам 12 тысяч базавых велічынь. Яго арыштаваную кватэру прадавалі дзеля кампенсацыі гэтага штрафа.
Нерухомасць Вільскага выстаўлялі на аўкцыён тройчы. Упершыню “трохпакаёўку” вымушанага палітэмігранта спрабавалі прадаць з аўкцыёну 13 лістапада мінулага года за 141 710 руб. Потым кошт знізілі: на аўкцыёне 15 снежня яе кошт складаў ужо 113 368 руб. Але ахвотных не было, і рэзультатыўным аказаўся толькі трэці аўкцыён, па ўмовах якога пачатковы кошт жытла складаў 85 026 руб. Але падчас таргоў ён вырас, і пераможца аўкцыёну пад нумарам GC900897FA907196FC ( на сайце пляцоўкі «БелЮрОбеспечение» прозвішчы не называюцца) набыў кватэру актывіста-палітэмігранта за 120 667.09 руб.
Прычым кватэра была прададзена разам з усёй мэбляй і тэхнікай - у пералік маёмасці трапілі нават свяцільнікі, дываны і шторы на вокнах.
На пляцоўцы «БелЮрОбеспечение» працяглы час спрабавалі прадаць маёмасць яшчэ аднаго наваполацкага актывіста, Андрэя Зуева. Aбвесткі пра продаж з аўкцыёну дзвюх доляў у садовым доміку ў СТ «Хімік-1» каля Наваполацка з’явіліся на сайце «БелЮрЗабеспячэння» ў жніўні мінулага году. Адна палова пабудовы належыць актывісту Андрэю Зуеву, другая - ягонай жонцы Таццяне.
Кожная з двух доляў па 15,9 кв.м першапачаткова была выстаўлена на аўкцыён за 2800 рублёў. Але ўсе 5 аўкцыёнаў не адбыліся: ніхто не паквапіўся на лецішча Зуевых, нават калі кожную долю прапаноўвалі набыць за 560 рублёў. Па заканадаўстве, калі першапачатковы кошт зніжаюць 4 разы, але аўкцыёны ўсё адно не адбываюцца, арыштаваную маёмасць або забірае дзяржава, або з яе павінны зняць арышт і вярнуць уласніку.
У 2024 г. Андрэй Зуеў быў завочна асуджаны да 7 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і да вялікіх матэрыяльных выплат. Яго прызналі вінаватым паводле 4-х артыкулаў КК РБ, у тым ліку за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні.
69-гадовую пенсіянерку, ураджэнку Віцебшчыны, асудзілі за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні. І не толькі
29 траўня ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, з’явілася імя Фраловай Галіны Васільеўны, 3 .11.1956 г.н., ураджэнкі вёскі Кайкі Гарадоцкага раёна.
Паводле інфармацыі на сайце МУС, жанчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе і прызналі вінаватай паводле ч.3 арт.130 КК РБ (распальванне варожасці або варажнечы) і ч.3 арт.361-1 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). У ”экстрэмісцкім” пераліку пазначана, што Галіна Фралова ўжо адбывае пакаранне.
متاح الآن! بحث تيليغرام 2025 — أهم رؤى العام 
