ch
Feedback

不要被骗子欺骗!Telemetrio 会找到并标记这些频道 👉 如果想查看标记,请订阅

Віцебская Вясна

Віцебская Вясна

前往频道在 Telegram

Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

显示更多
297
订阅者
-124 小时
-27 天
+530 天
帖子存档
Рэдактарка лёзненскай “раёнкі” прызнала, што ў газеце бракуе беларускай мовы З Аленай Коласавай паразмаўляў блогер Андрэй Пав
Рэдактарка лёзненскай “раёнкі” прызнала, што ў газеце бракуе беларускай мовы З Аленай Коласавай паразмаўляў блогер Андрэй Павук. Пытанні да рэдактаркі тычыліся асвятлення так званай “СВО” у беларускіх дзяржаўных СМІ, і таго, як асвятдяюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Пра тое, чаму зараз не прынята згадваць, што Аляксандр Лукашэнка прымаў прысягу як прэзідэнт пад бел-чырвона-белым сцягам, рэдактарка зазначыла “Мы пра такое не пішам”. А на заўвагу пра адсутнасці беларускамоўнага кантэнту адказала : “Это так. Нужно писать на родном языке. Мы будет стараться». На пасаду рэдактара газеты «Сцяг перамогі» Алену Коласаву прызначылі год таму. У лістападзе 2025-га яна пісала ў сацетках, што ў райцэнтры ёй далі новую кватэру. Да таго дзяўчына 5 гадоў адпрацавала карэспандэнтам у абласной газеце і не мела рэдактарскага стажу, хаця такое патрабаванне да кіраўнікоў рэдакцыі існуе. Зрэшты, яго праігнаравалі і з нядаўнім прызначэннем былога ідэолага Святаслава Міхайлава на пасаду рэдактара газеты «Витебские вести». Увогуле ж Алена Коласава – тыповая прадстаўніца пакалення, якое ўступіла ў свядомы ўзрост у 2010-х, і для каго, як сцвярджаюць сучасныя ідэолагі, “сапраўдная гісторыя Беларусі” пачалася з першых выбараў Аляксандра Лукашэнкі. Яна нарадзілася ў 1997-м і выхоўвалася на падручніках, з якіх выціснулі звесткі пра тое, што бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным, і беларуская мова мела ўсе шанцы застацца асноўнай для СМІ, а не адсунутай ўбок па палітычных прычынах.

Як адбываецца ваенна-патрыятычнае выхаванне ў школе, дзе менш за 60 вучняў “Віцебская вясна” прааналізавала, якія кампаненты
+9
Як адбываецца ваенна-патрыятычнае выхаванне ў школе, дзе менш за 60 вучняў “Віцебская вясна” прааналізавала, якія кампаненты ўваходзяць у сучасны выхаваўчы працэс у Парплішчанскай сярэдняй школе, што ў Докшыцкім раёне. Паводле намесніцы дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ганны Маркевіч, яно “ахоплівае ўсе ключавыя напрамкі: ад вывучэння дзяржаўнай сімволікі да пагружэння ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны”. Увесь гэты ідэалагічны масіў абрынуты на галовы некалькіх дзясяткаў дзяцей, якіх у кожным класе — па 6–7 чалавек. Пры гэтым Парплішчанская СШ на паперы лічыцца школай з беларускай мовай навучання. Але патрыятызм у вучняў выхоўваюць па-расейску, як сведчаць школьныя справаздачы (усе фота да гэтага тэксту — з тэлеграм-канала Докшыцкага раённага аддзела адукацыі). Яшчэ адна адметная рыса — поўнае ігнараванне гісторыі малой радзімы да 1941 года. У маі тут праводзяць класныя гадзіны “Сімвалы краіны”, дзе вывучаецца гісторыя сцяга, герба і гімна, якую для вучняў распавядаюць пачынаючы з перыяду кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Уся астатняя праграма выхаваўчых мерапрыемстваў — гэта пра мінулую вайну, генацыд беларускага народа і “гатоўнасць бараніць радзіму”. Цягам каляндарнага года вучняў звазілі на плошчу Перамогі ў Мінску і на мемарыяльны комплекс “Прарыў”, дзе падлеткі “прайшлі па сімвалічным шляху партызан, агледзелі зямлянкі і лясную школу”, з дзецьмі асобна вывучалі матэрыялы пра разгром нямецкага гарнізона каля чыгуначных бункераў у Порплішчы ў лістападзе 1943 года. У школе была арганізавана выстава “Вялікая Айчынная вайна ў лёсе маёй сям’і”, сабраная з дакументаў, узнагарод і фатаграфій прадзедаў вучняў, якая потым “пераўвасобілася ў міні-музей баявой і працоўнай славы”. Для дзяцей праводзілі віктарыну “Нам дадзена права памятаць” і адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню Перамогі, інфармацыйныя гадзіны “Трасцянец і Азарычы: Ніколі больш!” і “Планы нацысцкай Германіі”. Школьнікі прымалі ўдзел у раённых акцыях “Вахта Памяці” і “Свечка памяці”, у мерапрыемстве “Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем” і ўскладанні кветак да помніка воінам-землякам у Порплішчы. Школьная каманда “Артылерысты” ўдзельнічала ў гульні “Зарніца”, адна з вучаніц перамагла ў “конкурсе ваенных карэспандэнтаў”. Ужо традыцыйна не абыходзіцца ў гэтай школе і без сустрэч з сілавікамі. “Ваенізаванае” ідэалагічнае выхаванне патрыятызму цалкам ігнаруе зварот да больш даўняга мінулага, якім вучні сапраўды маглі б ганарыцца. Ім не расказваюць пра тое, што Порплішча мае слаўную і глыбокую гісторыю, якая пачалася яшчэ ў 1529 годзе, калі вёскай валодалі знакамітыя магнаты Чартарыйскія і Зеновічы. Як і пра тое, што мясцовая Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная ў 1627 годзе, з'яўляецца адным з найстарэйшых драўляных храмаў Беларусі і за чатыры стагоддзі ні разу не зачыняла свае дзверы для вернікаў. І што яскравым прыкладам згуртаванасці іх продкаў з'яўляецца будаўніцтва драўлянага касцёла Панны Марыі Каралевы за грошы тутэйшых парафіян і сіламі мясцовых майстроў. Гэтую святыню яны паспелі супольна ўзвесці і асвяціць літаральна перад самым пачаткам вайны — у чэрвені 1941-га.

У Варшаве развіталіся з Канстанцінам Івановым, актывістам і журналістам, ураджэнцам Віцебска Пасля крэмацыі ягоны прах будзе
У Варшаве развіталіся з Канстанцінам Івановым, актывістам і журналістам, ураджэнцам Віцебска Пасля крэмацыі ягоны прах будзе пахаваны ў Беларусі. У Віцебску ў Канстанціна Іванова засталася маці. 2 лістапада яму споўніўся б 41 год. Але жыццё Кастуся забрала анкалагічная хвароба, з якой ён змагаўся, колькі мог. "Паніхіду правёў душпастыр беларусаў у польскай сталіцы, ксендз Вячаслаў Борок. На развітанні выступілі галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Дзмітрый Бандарэнка, сябры і блізкія Кастуся", - паведаміла «Хартыя’97» . Кастусь Іваноў быў удзельнікам руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», падтрымліваў стварэнне партыі БХД і актыўна далучаўся шмат да якіх грамадскіх акцыяй у Віцебску. Некалькі разоў быў затрыманы за распаўсюд улётак і незалежных выданняў. Пасля жорсткай рэакцыі на пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе Кастусь Іваноў пераехаў у Польшчу. Тут ён скончыў універсітэт, апошнім часам жыў у Варшаве, працаваў журналістам сайта charter97.org.

❓ Ад 1937-га да сёння: як у Беларусі працягваецца пераслед за слова і мастацтва 👉 Чытаць па спасылцы Ноч з 29 на 30 кастрычн
❓ Ад 1937-га да сёння: як у Беларусі працягваецца пераслед за слова і мастацтва 👉 Чытаць па спасылцы Ноч з 29 на 30 кастрычніка ўвайшла ў беларускую гісторыю як адна з найбольш трагічных. У Ноч расстраляных паэтаў таталітарны рэжым расстраляў 108 беларускіх культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх былі 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Сёння, праз дзесяцігоддзі, рэпрэсіі супраць творцаў у Беларусі працягваюцца ў іншай, але не менш жудаснай форме. Сучасныя дзеячы культуры, журналісты, музыканты і мастакі кінуты за краты паводле палітычна матываваных артыкулаў. "Вясна" распавядае гісторыі палітзняволеных прадстаўнікоў творчых прафесій, чый голас намагаюцца заглушыць у турэмных мурах. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Была акцыя "прафілактычная", стала "экалагічная" Да такой гульні словамі дадумаліся ў Аршанскім РАУС, чарговы раз накіраваўшы
Была акцыя "прафілактычная", стала "экалагічная" Да такой гульні словамі дадумаліся ў Аршанскім РАУС, чарговы раз накіраваўшы месці вуліцы грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Мы перыядычна распавядаем пра тое, як міліцыя выкарыстоўвае бясплатную працу асобаў, якія знаходзяцца ў прамой залежнасці ад ведамства. На "добраахвотную" працу такіх людзей "запрашаюць" пасля прафілактыктычных гутарак і міліцыі, наведванне якіх для "падуліковых" грамадзян абавязковае. Інакш ім пагражае адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 24.3 КаАП – за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, і за гэта чакае пакаранне – ад штрафа да прымусовых прац і нават арышта. Адпаведна, нельга адмовіцца і ад прымусовай працы, якую павінны выконваць дворнікі. Але дворнікаў катастрафічна бракуе, і гэтай восенню "добраахвотная дапамога" грамадзян, якія стаяць на ўліку ў КВІ, набыла выразны сезонны характар. Распавядаючы пра выкарыстанне прымусовай працы, міліцэйскае начальства цвердзіць пра тое, што гэта дапамагае перавыхаванню, сацыялізацыі, фармуюць пачуццё адказнасці і гэтак далей. Мерапрыемствы такога кшталту называюць "выхаваўчымі", прафілактычнымі", а ў Оршы нават заявілі, што арганізавалі "экалагічную" акцыю. "Эколагі" у пагонах не паклапаціліся нават пра тое, каб выдаць людзям пальчаткі для працы - хаця б дзеля справаздачнага фота.

Барыс Хамайда працягвае 20-гадовую традыцыю Напярэдадні Дзядоў ён зноў наведаў месца сталінскіх расстрэлаў каля вёскі Паляі п
Барыс Хамайда працягвае 20-гадовую традыцыю Напярэдадні Дзядоў ён зноў наведаў месца сталінскіх расстрэлаў каля вёскі Паляі пад Віцебскам і магілы сваіх паплечнікаў- аднадумцаў, якія адышлі ў лепшы свет. Гэты маршрут найстарэйшы віцебскі апазіцыянер паўтарае год ад году і лічыць сваім абавязкам. Гэтую традыцыю Барыс Хамайда запачаткаваў у далёкім 2006 годзе – у той год не стала яго найбліжэйшага сябра Ўладзімера Плешчанкі. У свой час Плешчанка ўзначальваў Віцебскую арганізацыю КХП БНФ, быў адным з першых беларускіх палітвязняў – яго некалькі месяцаў трымалі ў СІЗА, спрабуючы даказаць, што апазіцыянер скраў бюст Суворава... Ен пахаваны на могілках у вёсцы Друкава Віцебскага раёну, і менавіта адтуль Барыс Хамайда штогод пачынае свой жалобны паход. Штораз, калі сыходзілі з жыцця аднадумцы Барыса Хамайды, гэты маршрут рабіўся ўсё даўжэйшым: на гарадскіх могілках каля вёскі Копці ёсць ужо некалькі магіл, наведванне якіх віцебскі актывіст лічыць сваім абавязкам. Тут пахаваныя партыйцы Сяргей Цярэнцьеў, Раман Салаўян, Алесь Мудрычэнка, Алена Залесская, журналіст Уладзімір Жыгулоў, грамадскі дзеяч Іосіф Навумчык, які памёр у лютым мінулага года - адданы прыхільнік беларушчыны і кіраўнік абласной Рады ТБМ з 25-гадовым стажам. За мінулыя 20 гадоў памінальныя акцыі праходзілі ў самым розным фармаце: часам Барыс Хамайда выпраўляўся на іх адзін або з блізкімі сябрамі. А было і такое, што даводзілася замаўляць аўтобус, каб змясціць усіх ахвотных паехаць на могілкі да вядомых у віцебску апазіцыйных актывістаў. Аднойчы такі аўтобус спынілі па дарозе, і больш за 30 чалавек апынуліся ў пастарунку – усіх затрымалі нібыта за правядзенне несанкцыянаванай акцыі... Паводле традыцыі, апошнім пунктам на шляху Барыса Хамайды штораз бывае месца расстрэлаў ахвяр сталінскага тэрору за 7 км ад Віцебска. “Ля вёскі Паляі, дзе усталяваны вялікі крыж ахвярам таталітарнага рэжыму запалілі лампадку. Памаліліся за Беларусь і Беларускі Народ. Выканалі гімн "Магутны Божа", - напісаў у Facebook спадар Барыс.

На Витебщине ликвидированы или исключены из ЕГР как минимум шесть религиозных общин Единый государственный регистр юридически
На Витебщине ликвидированы или исключены из ЕГР как минимум шесть религиозных общин Единый государственный регистр юридических лиц (ЕГР) постепенно начал публиковать сведения о религиозных организациях, прекративших своё существование в качестве юридических лиц. Среди опубликованных данных мы обнаружили информацию о шести религиозных общинах Витебской области. Три общины были исключены из ЕГР ещё в июне 2024 года: римско-католический приход Святого Духа в деревне Фариново Полоцкого района, православный приход Святителя Тихона в д. Большая Выдрея Лиозненского района и церковь адвентистов седьмого дня в Миорах. Причины исключения не указаны. Ещё три общины ликвидированы по решениям судов в июне–июле 2026 года. Это греко-католический приход Покрова Пресвятой Богородицы и баптистская церковь «Любовь Христа» в Орше, а также иудейская религиозная община в Полоцке. Интересно, что оршанскую церковь ликвидировал экономический суд г. Минска. Пока неизвестно, связаны ли все эти случаи с обязательной перерегистрацией религиозных организаций по новому законодательству. Однако опубликованные сведения позволяют постепенно оценивать масштабы сокращения числа зарегистрированных религиозных общин в Беларуси. Выявленные шесть случаев — не обязательно полный список по Витебщине.

Прапагандыстка з Гарадка вырашыла зноў прыцягнула за вушы статыстыку, каб зняславіць прыбалтыйскія краіны📊 Гэтым разам мішэн
Прапагандыстка з Гарадка вырашыла зноў прыцягнула за вушы статыстыку, каб зняславіць прыбалтыйскія краіны📊 Гэтым разам мішэнню Любові Шляйко, супрацоўніцы газеты “Гарадоцкі веснік”, сталі пенсіянеры з Эстоніі, Латвіі і Літвы. Маўляў, ім даводзіцца працаваць, каб мець сродкі “на задавальненне базавых патрэбаў”. І таму, паводле аўтаркі праекта «Анализируя факты», чацвёртая частка пенсіянераў у прыбалтыйскіх краінах вымушана працаваць. А ўсё праз дэмаграфічны спад і недастатковую сацыяльную падтрымку”. Чамусці прапагандыстка з гарадоцкай “раёнкі” забыла правесці простае параўнанне для сваіх чытачоў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі таксама чацвёртая частка ад колькасці пенсіянераў вымушана працуе. І ні для каго не сакрэт, што часта пажылыя людзі вымушаны на гэта пайсці, каб падтрымаць сваіх дзяцей з нізкімі заробкамі. Што да сацыяльнай падтрымкі, то дастаткова прааналізаваць наступныя лічбы: мінімальная пенсія складае ✔️у Беларусі – каля €165 ✔️у Літве – каля € 575–600 ✔️у Латвіі- каля € 256 ✔️у Эстоніі - каля € 414. Усе гэтыя звесткі лёгка знайсці ў інтэрнэце. Аднак Любоў Шляйко лічыць сваіх чытачоў абсалютна недалёкімі людзьмі, якія проста на слова павераць прапагандзе з “раёнкі”. Да гэтага метаду прапагандыстка звртаецца ўжо не першы раз. Прыкладам, нядаўна яна спрабавала ўразіць землякоў тым, што жыхарам Еўразвязу нібыта пагражаюць смага і антысанітарыя, бо там бракуе вады. Яшчэ раней - шкадавала жыхароў Літвы, якія жывуць і нішчымніцы. Толькі “забыла” прыгадаць, што ўзровень “абсалютнай беднасці” у Літве – гэта прыбытак, меншы за 446 €/месяц, тым часам як заробкі ў яе родным раёне да гэтай лічбы, бывае, і блізка не дацягваюць.

Жыхара Лёзненскага раёна асудзілі за абразу Лукашэнкі Інцыдэнт, паводле якога адбыўся суд, адбыўся сёлета ў траўні ў мясцовай
Жыхара Лёзненскага раёна асудзілі за абразу Лукашэнкі Інцыдэнт, паводле якога адбыўся суд, адбыўся сёлета ў траўні ў мясцовай паліклініцы. Мужчына, як сцвярджаецца ў матэрыялах справы, быў нецвярозы і сваімі паводзінамі парушаў грамадскі парадак. Работнікі медустановы выклікалі міліцыю, і ў прысутнасці супрацоўнікаў Лёзненскага РАУС незадаволены абслугоўваннем пацыент “ зрабіў выказванне з выражанай у ненарматыўнай форме негатыўнай ацэнкай дзейнасці” Аляксандра Лукашэнкі. Следства і суд палічылі, што гэтае выказванне было накіравана “на публічную абразу, падрыў ягонага аўтарытэта і прыніжэнне гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы”. Суд Лёзненскага раёна прызначыў мужчыну два гады выпраўленчых прац з утрыманнем 25% заробка, прызнаўшы фігуранта справы вінаватым паводле ч.1 арт 368 Крымінальнага Кодэкса РБ.

🗣 «Мяркую, што амністыя не закране палітвязняў»: праваабаронца Валянцін Стэфановіч — пра новы законапраект 👉 Чытаць па спас
🗣 «Мяркую, што амністыя не закране палітвязняў»: праваабаронца Валянцін Стэфановіч — пра новы законапраект 👉 Чытаць па спасылцы 28 кастрычніка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных спраў распрацаваць законапраект "Аб амністыі". Ці можа новая амністыя закрануць палітвязняў і чаму папярэдні досвед не дае падстаў для аптымізму, каментуе праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч.
«Лукашэнку трэба працягваць гандаль палітвязнямі, а гэта заўсёды зручна рабіць, калі палітвязні вызваляюцца па ўказе аб памілаванні»
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Як “Аршанская газета” прысвоіла сабе чужую ініцыятыву і робіць з гэтага рэкламу🍰 Аршанскі хлебзавод пачаў вырабляць торт з н
+2
Як “Аршанская газета” прысвоіла сабе чужую ініцыятыву і робіць з гэтага рэкламу🍰 Аршанскі хлебзавод пачаў вырабляць торт з назвай “Оршанка.бай”. У мясцовай “Аршанскай газеце” заяўляюць, што гэта ўласны “імянны” торт выдання. Пэўныя падставы для гэтага ёсць: orshanka.by – насамрэч ідэнтыфікатар сайта “раёнкі”. Аднак на хлебзаводзе не пацвярджаюць таго, што торт выпусцілі ў гонар газеты. Наадварот: у прамацыйным відэароліку прадпрыемства наўпрост гаворыцца, што новы торт – “гэта не пра навіны, а пра любоў да роднага горада і яго жыхароў”. Але рэдакцыю такая праўда аніяк не стрымлівае ад выказванняў пра “наш салодкі брэнд” і сцверджанняў пра нейкі вытворчы бартэр – маўляў, “работнікі хлебзавода неаднаразова былі героямі нашых публікацый, а цяпер ствараюць салодкі прадукт з назвай “Оршанка.бай”. І нават больш: за кошт вытворцаў “Аршанская газета” спрабуе стварыць сабе рэкламу: піша, што новы торт так ж самы “смачны, сакавіты і апетытны, як наш кантэнт, які з задавальненнем спажываюць падпісчыкі”. Праўда, апошнія ў каментарах хваляць хіба што натуральны склад інгрыдыентаў чарговай распрацоўкі ад хлебакамбіната, але ніяк не кантэнт “раёнкі” 🙂

Выпускнікоў у Гарадку завабліваюць у Вайсковую акадэмію. Галоўны аргумент – вялікая стыпендыя, як нідзе болей А яна і сапраўд
Выпускнікоў у Гарадку завабліваюць у Вайсковую акадэмію. Галоўны аргумент – вялікая стыпендыя, як нідзе болей А яна і сапраўды не малая. Нядаўна “Віцебская вясна” пісала пра тое, што стыпендыя ў Акадэміі МУС у 2-3 разы большая, чым у БДУ - каля 800 рублёў, тады як студэнты ўніверсітэту могуць атрымаць толькі ад 261 да 418 рублёў, у залежнасці ад сярэдняга бала. Дык вось у Вайсковай акадэміі стыпендыя складае ад 740 до 1 400 рублёў. Прынамсі, такія лічбы называў падчас сустрэчы з з будучымі выпускнікамі прадстаўнік навучальнай установы Рустам Жумараў. Далёка не кожны працаўнік на Гарадоччыне мае заробак пад паўтары тысячы рублёў. Але ў Вайсковай акадэміі на падрыхтоўцы спецыялістаў не эканомяць. Тым болей, што вучаць там не толькі будучых вайскоўцаў, але рэхтуюць адмыслоўцаў і для МНС, і для МУС, і для КДБ. У якасці аргументаў за тое, каб туды паступіць, прадстаўнік Вайсковай акадэміі згадаў і поўнае дзяржаўнае (бясплатнае для студэнтаў) забеспячэнне, і гарантаванае працаўладкаванне, і магчымасці атрымаць жытло на ільготных умовах, і выхад на пенсію ў 48 гадоў, а таксама перспектывы пры жаданні атрымаць бясплатна яшчэ адну вышэйшую адукацыю.

⚖️ Павел Сапелка: міжнароднае правасуддзе здольнае прыцягваць вінаватых да адказнасці 👉 Чытаць па спасылцы Праваабаронца «Вя
⚖️ Павел Сапелка: міжнароднае правасуддзе здольнае прыцягваць вінаватых да адказнасці 👉 Чытаць па спасылцы Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка адзначыў, што прысуд Юрыю Гараўскаму стаў магчымым дзякуючы настойлівай працы праваабарончых арганізацый, якія дамагаліся ўзбуджэння справы і дапамагалі збіраць доказы. «Вясна» разам з міжнароднымі партнёрамі працягне збіраць доказы і падтрымліваць пацярпелых ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.
«Гэты судовы працэс даказаў: міжнародная прававая сістэма здольная прыцягваць да адказнасці вінаватых нават тады, калі ўнутры краіны нацыянальнае правасуддзе поўнасцю паралізавана», — падкрэсліў Павел Сапелка.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

📄 «Гэта перамога яго сям'і»: заява праваабаронцаў аб прысудзе па справе аб знікненні Анатоля Красоўскага 👉 Чытаць па спасыл
📄 «Гэта перамога яго сям'і»: заява праваабаронцаў аб прысудзе па справе аб знікненні Анатоля Красоўскага 👉 Чытаць па спасылцы Кантанальны суд Санкт-Галена прызнаў былога супрацоўніка беларускага САХР Юрыя Гараўскага вінаватым у гвалтоўным знікненні бізнесоўца Анатоля Красоўскага ў 1999 годзе і асудзіў яго да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Апраўдальны прысуд па справах аб знікненнях Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара застаўся ў сіле. Гэта першы ў свеце выпадак, калі суд разгледзеў злачынства гвалтоўнага знікнення, здзейсненае ў Беларусі, у межах прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міжнародных праваабарончых арганізацый FIDH, TRIAL International і Праваабарончага цэнтра "Вясна". 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

У Варшаве абвясцілі збор на пахаванне актывіста Кастуся Іванова Ён нарадзіўся ў Віцебску, тут яго памятаюць як сумленнага хло
У Варшаве абвясцілі збор на пахаванне актывіста Кастуся Іванова Ён нарадзіўся ў Віцебску, тут яго памятаюць як сумленнага хлопца з выразнай палітычнай пазіцыяй. Кастусь Іваноў быў удзельнікам руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», падтрымліваў стварэнне партыі БХД і актыўна далучаўся шмат да якіх грамадскіх акцыяй. Шмат разоў быў затрыманы за распаўсюд улётак і незалежных выданняў. Пасля жорсткай рэакцыі на пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе Кастусь Іваноў пераехаў у Польшчу. Тут ён скончыў універсітэт, апошнім часам жыў у Варшаве, працаваў журналістам сайта «Хартыя-97». Яго апошнім прытулкам стаў варшаўскі хоспіс, дзе Кастусь да апошняга змагаўся з анкалагічным захворваннем. 24 кастрычніка Канстанціна Іванова не стала. Ён памёр за тыдзень да сваіх 41-х угодкаў. Сябры абвясцілі збор сродкаў “на арганізацыю цырымоніі, крэмацыю і ўсе фармальнасьці, звязаныя з перавозкай урны і ўшанаўннем ягонай памяці ў Беларусі”. Падтрымаць збор можна ТУТ.

Былыя зняволеныя жаночай калоніі пацвердзілі, што ў верасні магла выйскі на волю Вольга Брыцікава Нагадаем, Вольга — былая ст
Былыя зняволеныя жаночай калоніі пацвердзілі, што ў верасні магла выйскі на волю Вольга Брыцікава Нагадаем, Вольга — былая старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтан". Жанчына адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і праз сваю пазіцыю была звольненая. Зараз актывістка незалежнага праваабарончага руху знаходзіцца ў зняволенні: Віцебскі абласны суд двойчы судзіў яе па палітычна матываваных крымінальных артыкулах, па сукупнасці ёй прызначана 6 год пазбаўлення волі. Былыя зняволеныя ПК-4 распавялі выданню “Заркало”, што Вольга Брыцікава, найверагодней, была ў спісах на вызваленне па памілаванні – у шэрагу тых зняволеных, якіх вывезлі ў Літву сёлета ў верасні. Паводле суразмоўніц выдання, Вольга катэгарычна адмовілася ад гэтага варыянту, бо хоча застацца ў Беларусі, нават калі для гэтага давядзецца адбыць увесь тэрмін. Віцебскія абаронцы ведалі пра падзеі вакол вызвалення Вольгі Брыцікавай і раней, але гэтая інфармацыя была не публічнай. Паводле звестак “Віцебскай вясны”, у спіс на вызваленне нечакана ўключылі іншага палітвязня, якому заставалася адбыць за кратамі ўсяго некалькі месяцаў.

У Варшаве памёр Канстанцін Іваноў з Віцебска, журналіст сайта charter97.org Апошнія месяцы ен змагаўся з анкалагічнай хвароба
У Варшаве памёр Канстанцін Іваноў з Віцебска, журналіст сайта charter97.org Апошнія месяцы ен змагаўся з анкалагічнай хваробай. 2 лістапада яму споўніўся б 41 год. Пакаленне віцяблян, чыя маладосць прыйшлася на першае дзесяцігоддзе 2000-х, памятаюць яго як актывіста руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Пасля прэзідэнцкіх «выбараў» 2010 года пераехаў у Польшчу. Працаваў журналістам сайта «Хартыя-97».

З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы Як высветліў Katolik.life, у Адзіным дзяржаўным рэгістры
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы Як высветліў Katolik.life, у Адзіным дзяржаўным рэгістры з'явіліся звесткі аб ліквідацыі парафіі Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы ў Оршы. Працэдура пачалася 1 ліпеня 2026 года па рашэнні Віцебскага абласнога суда. Раней пра ліквідацыю паведамлялася неафіцыйна. Грэка-католікі ў Оршы не мелі ўласнага храма і збіраліся ў мясцовым касцёле. Пасля перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі засталося 12 грэка-каталіцкіх парафій. Раней працэс ліквідацыі пачаўся таксама ў дачыненні да трох супольнасцяў Брэсцкай вобласці — у Брэсце, Баранавічах і Івацэвічах.

Пад “мерапрыемства” па пошуку абвешчаных у міждзяржаўную вышуковую базу трапілі і жыхары Віцебшчыны 14-15 кастрычніка на тэры
Пад “мерапрыемства” па пошуку абвешчаных у міждзяржаўную вышуковую базу трапілі і жыхары Віцебшчыны 14-15 кастрычніка на тэрыторыі СНД праводзілася міждзяржаўнае мерапрыемства “Розыск”. Фармальна – шукалі злачынцаў, якія ўхіляюцца ад следства і пакарання. Але ў Беларусі сілавікі актыўна расшуквалі звесткі пра тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах. “На прошлой неделе милиция приходила к родным как минимум 4 политэмигрантов из Витебска”, - паведаміў Telegram-канал “Витебск, я гуляю/ Новости Витебска”. З роспытами прыходзілі да іхных сваякоў, у некаторых прасілі здаць узор генетычных матэрыялаў. Хваля “зацікаўленасці” асобамі тых, хто з’ехаў за мяжу пасля падзей 2020 года, ужо не першая. М пытанні, якія задаюць мліцыянты, ужо традыцыйныя: дзе знаходзіцца чалавек, дзе працуе, ці не збіраецца вярнуцца. Часам гучаць рэкамендацыі “смела прыязжаць”, звярнуўшыся ў “камісію па вяртанні”. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на тэрыторыі Беларусі падчас мерапрыемства “Розыск” было затрымана больш за 120 злачынцаў і ўстаноўлена месца знаходжанне 11 асобаў, якіх шукалі ў іншых дзяржавах.