Віцебская Вясна
Open in Telegram
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Show more285
Subscribers
No data24 hours
-17 days
+130 days
Posts Archive
Як стварыць уражанне, што з медыцынай на Віцебшчыне ўсё ОК?
Распавесці пра тое, што мясцовыя медработнікі пішуць вершы "о верности долгу, любви к профессии и родному краю, о подвиге народа в годы Великой Отечественной войны". І вершы 23-х аўтараў- медыкаў з Віцебскай вобласці - увайшлі ў зборнік "И словом исцелять".
Назва гучыць як новы дэвіз віцебскай медыцыны: што яшчэ застаецца рабіць, калі бракуе лекараў, закрываюцца медустановы, а ўмовы ў тых, што засталіся - вельмі далёкія ад ідэала. 👀https://vm.tiktok.com/ZN822adbu/
Экс-палітвязень Мікіта Лосік: Справа Гаюна ператварылася для сілавікоў у канвеер прысудаў
Мікіту затрымалі ў Оршы - там ён працаваў праграмістам на інструментальным заводзе. Яго асудзілі за фота ваеннай тэхнікі, адпраўленае ў канал «Беларускі Гаюн». Віцебскі абласны суд прыгаварыў яго да 3-х гадоў абмежавання волі (“хіміі”), але Мікіта змог пакінуць Беларусь.
З красавіка да пачатку ліпеня 2025 года хлопца ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА-2, і ён дакладна ведае, што па справе “Беларускага Гаюна” ен там быў далека не адзіны.
"Адміністрацыя не змяшчала больш двух палітычных у адну камеру, аднак калі пачаліся затрыманні паводле справы "Гаюна", гэтае правіла часта парушалася, і зняволеных даводзілася часцей перакідаць з камеры ў камеру, каб яны не прывыкалі адзін да аднаго", - распавёў "Вясне" экс-палітвязень.
Судовыя працэсы па справе "Беларускага Гаюна" не спыняюцца дагэтуль. І апошнім часам суды ўсё часцей даюць абвінавачаным "хатнюю хімію". Мікіта Лосік мяркуе, што ў гэтага ёсць свае прычыны:
"Справа Гаюна ператварылася для сілавікоў у канвеер прысудаў. Калі ў звычайных справах аб незаконных мітынгах ім яшчэ патрэбна хаця б нейкая доказная база, то тут дастаткова адной злітай перапіскі з чат-ботам. Аднак сілавікі імкнуцца не браць усіх адразу, а прыходзяць паступова, бо не спраўляюцца следчыя. Калі ўсіх адпраўляць у калонію, там будзе вельмі вялікі адсотак нязгодных з уладай, здольных зладзіць бунт. Да таго ж "хімія" — гэта яшчэ і танная працоўная сіла".
Repost from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
«Зона бязмоўя»: як трыццаць гадоў вынішчалі беларускае вольнае слова
У сучасным праваабарончым вымярэнні свабода слова і прэсы разглядаецца не проста як прывілей для журналістаў, а як першасны і фундаментальны гарант існавання дэмакратычнага і прававога грамадства. Паводле Канстытуцыі Беларусі і Закона аб СМІ, манапалізацыя інфармацыйнага поля і цэнзура наўпрост забароненыя.
Аднак у беларускай рэчаіснасці напісанае на паперы даўно перакрэслена жорсткім дзяржаўным гвалтам. Інфармацыйны ціск, якім сістэматычна карыстаецца рэжым Аляксандра Лукашэнкі, накіраваны не толькі супраць прафесійных рэпарцёраў, але і супраць мільёнаў звычайных грамадзян.
Таму напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з журналістамі, які ва ўсім свеце адзначаецца восьмага верасня, мы распавядаем пра хроніку закручвання гэтай рэпрэсіўнай спіралі за апошнія трыццаць гадоў — ад шляху ад папяровых «белых плямаў» да поўнай крыміналізацыі вольнай думкі і кнігі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121073
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Палітвязень Андрэй Аляксандраў стаў лаўрэатам прэміі Free Media Awards
«Дзякуючы сваёй працы ў незалежным беларускім інфармацыйным агенцтве БелаПАН і Беларускай асацыяцыі журналістаў, ён дапамог умацаваць прафесійныя стандарты журналістыкі, падтрымаць незалежныя СМІ і пабудаваць міжнародныя сеткі журналістаў і праваабаронцаў», — зазначыў аргкамітэт прэміі.
Андрэй Аляксандраў – вядомы беларускі незалежны журналіст і наш зямляк. З дзяцінства жыў у Паставах на Віцебшчыне, скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, пачынаў журналісцкую дзейнасць у наваполацкай газеце «Хімік», потым перабраўся ў Мінск, цягам 2015–2018 гадоў быў у дырэктараце БелаПАН, працаваў медыякансультантам.
Быў арыштаваны за сваю працу ў 2021 г.. 6 кастрычніка 2022 г. суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка у закрытым рэжыме прызначыў медыяменеджару 14 гадоў пазбаўлення волі і вялізны штрыф - больш за 10 тысяч долараў у эквіваленце. Палітвязень дагэтуль знаходзіцца за кратамі – адбывае прызначаны тэрмін зняволення ў наваполацкай ПК-1.
Прэміяй Free Media Awards Андрэй Аляксандраў уганараваны за мужнасць і адданасць прафесіі ва ўмовах падаўлення свабоды слова.
Прызнаны “экстрэмісцкім” Tiktok-акаўнт экс-палітвязня, блогера Дзмітрыя Казлова
“Экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй акаўнт “Серый Кот” у Tiktok прызнаў 27 жніўня суд Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цяпер гэты інтэрнэт-рэсурс унесены ў “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Сёлета ў красавіку “экстрэмісцкім” быў прызнаны Telegram-канал экс-палітвязня, рашэнне пра гэта прыняў суд Полацка і Полацкага раёна.
Яшчэ раней, у ліпені 2025 года, суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкімі” два YouTube-каналы блогера, ураджэнца Аршаншчыны, - "Серый Кот" і "Серый Кот Стримы".
Гэта адбылося за два месяца да таго, як Дзмітрый Казлоў быў вызвалены з-за кратаў і прымусова вывезены ў Літву. Нягледзячы на гэта, былога палітвязня ўключылі ў базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
У аршанскай ПК-8 – “праблемы тылавога забеспячэння”
На Віцебшчыне працягваюцца вучэнні сілавікоў дзеля праверкі гатоўнасці да дзеянняў «у асаблівых умовах». Учора ў Лёзне і Дуброўне, паводле сцэнара вучэнняў, шукалі “людзей з пляцакамі, якія нешта пакідалі на рэйках”, а таксама “два джыпы, якія маюць намер прарвацца праз дзяржаўную мяжу”.
Пазней цэнтр падзеяў перамясціўся ў Оршу. Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў праінспектаваў батальён унутраных войскаў, які займаецца ў тым ліку і аховай калоніі №8. Там правяраўся алгарытм дзеянняў па сігнале “Трывога”.
“Выявлены некоторые проблемные моменты - они касаются в большей степени тылового обеспечения. Но ведь учения и проводятся для того, чтобы узнать слабые стороны и устранить недочеты,” – зазначыў Кубракоў.
Вучэнні працягваюцца, сення быў адпрацаваны эпізод сцэнара “спроба захопу кіраўніцтва МУС”. Паводле Тэлеграм-канала “Милиция Витебщины”, меркаваных “захопнікаў” схапілі і дапыталі.
У пералік «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», уключылі палітвязня Міхаіла Філіпенку
26-гадовы хлопец – ураджэнец Віцебска, выпуснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта па спецыяльнасці «эканоміка». Ён быў затрыманы 19 студзеня 2026 году. 26 чэрвеня Мінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым паводле ч.2 арт 361-3 КК РБ - Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы.
Міхаіла Філіпенку асудзілі да 5 год зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафа памерам 500 базавых велічынь.
У «экстрэмісцкі спіс» на сайце МУС уключылі віцябляніна, асуджанага за абразу Лукашэнкі і распальванне варажнечы
Георгі Станіслававіч Парахонька – 21-гадовы ураджэнец Віцебска. Абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле ч.1 арт. 368 і ч.1 арт. 130 КК РБ.
Падобна, хлопца асудзілі да «хатняй хіміі», бо ў пераліку «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» , на сайце МУС пазначана «судзімасць не пагашана».
Падобна, малады чалавек выдаліў усе свае акаўнты ў сацсетках, дзе яго можна было б пазнаць.
Веціорац Таццяна Анатольеўна з Оршы – новае імя ў “экстрэмісцкім” спісе на сайце МУС
Віцебскі абласны суд прызнаў Таццяну Веціорац вінаватай паводле частак 1 і 2 арт 361-4 КК РБ – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці . Ёй прысуджаны рэальны тэрмін зняволення, жанчына ўжо адбывае пакаранне.
Жынчына 1979 года нараджэння працавала настаўнікам -дэфектолагам. Вядома, што ў 2020-м годзе яна падпісала калектыўны зварот супраць пераследу незалнжных журналістаў.
У Лёзне і Дуброўне сілавікі шукаюць невядомых з заплечнікамі і джыпы, якія маюць намер прарвацца праз мяжу
Мяжа на Дубровеншчыне і Лёзненшчыне – з Расійскай Федэрацыяй. Якраз у гэтых рэгіёнах праводзяцца чарговыя вучэнні сілавікоў дзеля праверкі гатоўнасці да дзеянняў «у асаблівых умовах».
Паводле сцэнара вучэнняў, сілавікі шукаюць невядомых з заплечнікамі, якія нібыта пакінулі нейкія прадметы на чыгуначных пуцях. Чыгунку і наваколле аглядаюць нарады з дапамогай беспілотнікаў. Таксама шукаюць два джыпы без апазнавальных знакаў: у адпаведнасці са сцэнаром, іх пасажыры маюць намер прарвацца праз дзяржаўную мяжу.
У вучэннях бяруць удзел мясцовыя спецназаўцы з атрадаў «Віцязь» і «Рысь». Таксама ў вучэннях задзейнічалі 7 ю асобную спецыяльную міліцэйскую брыгаду, крымінальную міліцыю, ГУБАЗіК і Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі.
Вучэнні праводзяцца паводле распараджэння Лукашэнкі. Кіруе праверкай міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
+1
Міліцыя назвала прозвішчы тых, каго дічыць удзельнікамі “экстрэмісцкага фармавання” “Наш Дом”, створанага ў Віцебску
Гэта Вльга Карач, Сяргей Спарыш, Вячаслаў Андрэеў, Кацярына Мамінава і Вікторыя Лайкова – такія прозвішчы названыя ў рашэнні МУС ад 1 верасня. Цяпер гэтыя асобы пералічаны ў спісе “экстрэмісцкіх фармаванняў” на сайце ведамства.
Нагадаем, аранізацыю “Наш дом” прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем” яшчэ ў траўні 2022 года. Але тады – не называючы канкрэтных асобаў.
Грамадская арганізацыя “Наш дом” была створана ў 2002 годзе віцебскай актывісткай Вольгай Карач. Першапачаткова «Наш Дом» ствараўся як лакальная ініцыятыва, якая выпускала аднайменную газету. Асноўны фокус быў накіраваны на вырашэнне лакальных праблем (ЖКГ, добраўпарадкаванне, мясцовае самакіраванне), потым сфера дзейнасці пашырылася. Цяпер арганізацыя дзейнічае за мяжой. Вольга Карач унесена ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
+3
Кіраўніца арганізацыі "Наш дом" Вольга Карач атрымала ўзнагароду "Амбасадар міру 2026". Цырымонія ўручэння адбылася ў Стакгольме падчас World Peace Conference.
Гэты міжнародны форум праходзіць у шафранавых колерах, на ім шмат буддысцкіх манахаў. А сярод арганізатараў — Саюз тайскіх місіянераў у Еўропе (Union of Thai Missionaries in Europe), Будысцкі храм "Ват Будхарама" ў Швецыі (Wat Buddharama Sweden) і некамерцыйная арганізацыя "Трэк Непал" (Track Nepal).
"Узнагарода адзначае шматгадовую праваабарончую і антываенную дзейнасць Карач, у тым ліку яе намаганні па абароне і падтрымцы ўцекачоў, гвалтоўна перамешчаных асобаў і іншых уразлівых груп, а таксама яе паслядоўную прыхільнасць міру, негвалтоўным метадам і мірнаму вырашэнню канфліктаў у Беларусі і па ўсёй Усходняй Еўропе", — сказана на сайце "Нашага дома".
Сайт канферэнцыі ў сярэдзіне жніўня ўзламалі — і цяпер там анлайн-таталізатар.
+1
За чый кошт на Віцебшчыне піярыцца партыя “Белая Русь”?
Адказу на гэтае пытанне нельга знайсці ў мясцовых дзяржСМІ, якія пішуць пра “добрыя справы” гэтай арганізацыі.
Да прыкладу, газета “Гарадоцкі веснік” распавяла пра тое, як раённая партыйная структура разам з супрацоўнікамі ЖКГ адрамантавала і пафарбавала дзіцячую пляцоўку. Для камунальшчыкаў гэта – працоўны абавязак, але ў чым тады ўнёсак уласна “Белай Русі”. Можа, партыйцы збіралі грошы на фарбу і матэрыялы? Або толькі дапамаглі ў свой вольны час? “Раёнка” пра гэта не паведамляе.
Падобныя пытанні выклікае і публікацыя ў дубровенскай газеце “Дняпроўская праўда”, дзе гаворыцца пра тое, як рэгіянальнае прадстаўніцтва партыі “Белая Русь” уручала падарункі вучням школы №2 і выхаванцам дзіцячага садка. Школьнікі атрымалі канцтавары ў пакетах з партыйнай сімволікай, а дзетсадаўцам дастаўся “калектыўны падарунак” – спартовы інвентар. І зноў – ні слова пра тое, ці гэта ўсё набылі за грошы спонсараў, ці збіралі ахвяраванні з партыйцаў, ці ашчаджалі грошы з партыйных унёскаў.
Чытачам такая “дабрачыннасць” падносіцца як дапамога людзей, неабыякавых да будучыні Беларусі. Аднак за гэтай карцінкай хаваецца грубае маніпуляванне свядомасцю чытачоў: партыя «Белая Русь» карыстаецца магутнай прамой і ўскоснай фінансавай падтрымкай з дзяржаўнага бюджэту. У выніку прыгожыя падарункі і акцыі аказваюцца звычайным пераразмеркаваннем народных грошай, калі праўладная структура купляе сабе танны піяр за кошт саміх жа падаткаплацельшчыкаў.
Repost from Витебск, я гуляю! | Новости Витебска
Ушачский РОВД возглавил милиционер, причастный к преследованию ксендза
Начальником Ушачского РОВД назначен майор милиции Роман Гаврилов. Ранее он служил первым заместителем начальника Россонского РОВД, а в милицию пришёл после окончания Академии МВД в 2016 году.
Имя Гаврилова фигурирует в архиве региональной «Чёрной книги Беларуси». В ноябре 2020 года он направил повестку в милицию россонскому католическому священнику Вячеславу Барку, против которого начали административный процесс из-за опубликованной в YouTube сатирической работы Владимира Цеслера «Стоп лукашизм».
Позднее суд арестовал ксендза на десять суток. Спустя время он был вынужден покинуть Беларусь.
+1
❗️Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» асудзілі за палітыку
28 жніўня імя і прозвішча Віктара Гурына з’явілася ў абноўленым спісе асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС. Там было пазначана, што 57-гадовага мужчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле 4-х “палітычных” артыкулаў:
✔️арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
✔️арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
✔️арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
✔️арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
“Наша Ніва” распавяла падрабязнасці: пад каток палітычных рэпрэсій трапіў першы намеснік гендырэктара віцебскага абутковага прадпрыемства “Белвест”, які займаўся ўкараненнем у вытворчасць рабатызацыі і шіучнага інтэлекта. У сувязі з гэтым ён не раз быў героем публікацый у дзяржаўнай прэсе, але сілавікі знайшлі ў яго каментары ў Тэлеграм, якія ён пісаў у у 2020 -21 гадах, негатыўна ацэньваючы дзеянні міліцыянтаў, АМАП і Лукашэнкі.
Віктара Гурына затрымалі ў сакавіку 2026 г. і асудзілі да 3-х з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 600 базавых велічыняў, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”. 27 жніўня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.
За абразу Лукашэнкі асудзілі 49-гадовага жыхара Наваполацка
Мужчына быў затрыманы некалькі месяцаў таму і змешчаны ў віцебскі СІЗА-2. Суд прыгаварыў яго да трох гадоў “хатняй хіміі” – абмежавання волі без змяшчэння ў папраўчую ўстанову. Што канкрэтна яму было пастаўлена ў віну, пакуль не вядома.
Па звестках праваабаронцаў, да арышту асуджаны працаваў на Наваполацкім заводзе тэхналагічных канструкцый і лічыўся адным з найлепшых слесараў –30 траўня мінулага года ён заняў 2-е месца ў прафесійных спаборніцтвах.
+1
“Экстрэмісцкім” прызналі Facebook-акаўнт Алега Драбы, музыкі з Мёраў
Цяпер Алег Драба жыве ў Польшчы. Ён баяніст-прафесіянал, быў вядомым у сваім рэгіёне музыкам, выступаў у Віцебскай абласной філармоніі.
У Facebook ён шмат піша пра грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі і мае 2, 4 тыс. падпісчыкаў. Гэтую старонку прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці, прычым яшчэ 26 чэрвеня. Але ў Рэспубліканскі спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў яна з’явілася толькі сёння.
Пра “беглых” – больш ні слова: Ідэалагічныя праекты віцебскіх дзяржСМІ пераарыентаваліся
Яшчэ некалькі месяцаў таму журналісты і рэдактары дзяржвыданняў Віцебшчыны шчыравалі над тым, як у самым негатыўным святле выставіць вымушаных палітэмігрантаў, у тым ліку прадстаўнікоў апазіцыйных структур. Цяпер рыторыка змянілася: “работнікі ідэалагічнага фронту” засяродзіліся на матэрыялах пра замежныя краіны” і асуджэнні іх палітыкі.
Згадаць хіба, як зусім нядаўна “беглых” крытыкаваў Святаслаў Міхайлаў, аглядальнік газеты «Витебские вести», у сваім відэаблогу «Вести не молчат». Але зараз тэмы ягоных відэаролікаў ужо не закранаюць тых, хто быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. “ Зачем глава ЦРУ прилетел в Москву? / США экстренно остановили удары Киева!”, “ Европа ставит жесткий ультиматум! Куда исчезли миллионы из бюджета?”, “Водный апокалипсис Европы и фашизм в Германии/Зеленского в Белграде спросили об убийствах” – так гучаць назвы яго апошніх відэаролікаў.
Падобным чынам “пераарыентаваліся” і іншыя ідэалагічныя праекты, такія як «Другими словами» у «Витебских вестях», “Выводы делайте сами» у гарадской газеце «Витьбичи», «Анализируя факты» у “Гарадоцкім весніку”, змянілася і рыторыка глыбоцкага прапагандыста Андрэя Панкрата. Усе яны засяродзіліся на крытыцы найбліжэйшых заходніх краін і параўнаннях з “заможным” жыццём у Беларусі, раптам “забыўшыся” на тых, хто яе пакінуў.
Такая змена аб’ектаў увагі прапагандыстаў сведчыць перадусім пра несамастойнасць выбару тэматыкі. А таксама і пра тое, што пра вызначэнне «беглыя» стала некарэктным, бо дзясяткі беларускіх грамадзян – былых палітзняволеных – былі гвалтам вывезены за межы краіны.
+1
Для віцебскіх АПАМаўцаў і спецназаўцаў правялі вучэнні па ліквідацыі ўзброеных фарміраванняў
Іх навучалі супольным дзеянням “па пошуку, лакалізацыі і ліквідацыі ўзброных фарміраванняў у розных ланшафтных зонах”.
Вучэнні сталі чарговым пацверджаннем таго, як насуперак афіцыйным сцвярджэнням пра мірны статус Беларусі ў краіне адбываецца сістэмнае нагнятанне ваеннай істэрыі. Заместзахавання дэклараванага спакою ў грамадстве сілавыя структуры мэтанакіравана рыхтуюць да баявых дзеянняў. Фармулёўкі пра «ліквідацыю ўзброеных фарміраванняў» выкарыстоўваюцца для стварэння ілюзіі пастаяннай ваеннай пагрозы, такім чынам вядзецца ідэалагіяная “напампоўка” супрацоўнікаў сілавых структур. У той час як гэгулярныя справаздачы пра падобныя манеўры ў СМІ закліканы нармалізаваць думку пра тое, што краіна знаходзіцца ў стане супрацьстаяння ворагам – як знешнім, так і ўнутраным.
У Віцебску – самы нізкі сярэдні заробак з усіх абласных цэнтраў, у ў Расонскім раёне – з усіх рэгіёнаў Беларусі
У ліпені сярэдні заробак у Віцебску склаў 2857,60 BYN.
Для параўнання:
- у Гомелі - 2873,70 BYN;
- у Магілёве - 2884,50 BYN;
- у Гродне - 3078,30 BYN;
- у Брэсце - 3259,90 BYN.
У Мінскім раёне сярэдні ліпеньскі заробак склаў 3933,40 BYN.
А гэтыя тры раёны Віцебшчыны ўжо трыдыцыйна ў ліку самых бедных па краіне:
у Расонскім раёне сярэдні заробак за ліпень склаў 2197,50 BYN;
у Браслаўскім раёне, які лічыцца самым “турыстычным” і мусіў бы няблага зарабляць, -2210,70 BYN;
у Шаркаўшчынскім раёне і тое лічба большая, хоць і нязначна, - 2211,10 BYN.
