en
Feedback
ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў

ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў

Open in Telegram

Аматарская суполка беларусізацыі відэагульняў і не толькі :) 🎮МАЕ ПЕРАКЛАДЫ:⬇ https://steamcommunity.com/id/Hulec_blr/

Show more
337
Subscribers
-224 hours
-37 days
-330 days
Posts Archive
А вось і абнаўленне нашага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — дадалі новыя раздзелы, дапоўнілі старыя, адрэагавалі пра
А вось і абнаўленне нашага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — дадалі новыя раздзелы, дапоўнілі старыя, адрэагавалі практычна на ўсе прысланыя нам заўвагі, крыху паправілі раней апублікаваны лісток персанажа для D&D5. Таксама «Дапаможнік» цяпер распаўсюджваецца па ліцэнзіі CC BY-SA 4.0. @kambeg, вы прасілі беларусізаваць лісток персанажа для D&D2024 — мы зрабілі. @trtrtrky, дадалі крыху пра пачвар — быў пільны запыт на тое, як па-беларуску будуць звацца undead. Пра колюча-рэжучыя прадметы будзе ў наступным абнаўленні «Дапаможніка». Чытайце, абмяркоўвайце, выкарыстоўвайце, падтрымлівайце нашу працу, расказвайце пра яе тым, каму гэта можа быць цікава!

🖲️ Вітаю Спадарства 🖲️ У апошні час усё больш і больш гульняў у Steam выходзіць з афіцыйнай падтрымкай беларускай мовы, гэт
🖲️ Вітаю Спадарства 🖲️ У апошні час усё больш і больш гульняў у Steam выходзіць з афіцыйнай падтрымкай беларускай мовы, гэта й сьвежыя Replaced, і Hollywood Animal (створаныя нашымі распрацоўшчыкамі), так і Factorio, Deep Rock Galactic (перакладзеная намаганьнямі нашай супольнасьці, а таксама мноства неабыякавых карыстальнікаў)! Мноства гульняў яшчэ чакае ў будучыні (The Eternal Life of Goldman, Mr. Welderʼs Pinball Defence, Lonely Space, Song of Slavs, M.I.N.S.K., Tales of Meadows і інш.) На жаль ініцыятывы па перакладзе самога Steam на беларускую мову пакуль не ўвянчаліся посьпехам, аднак, мы прапануем пачаць з малога й паспрабаваць дабіцца зьяўленьня нашай мовы ў водгуках Steam! Ужо зараз сотні (калі ня больш) беларускіх ґеймераў, пішуць водгукі на гульні па беларуску, але знайсьці іх вельмі складана! Так быць не павінна! Пісаць Valve можна тут. Абіраем адпаведны раздзел (напрыклад: "Супольнасьць Steam" — "Мне патрэбна дапамога з адной з функцыяў супольнасьці Steam" — "Зьвязацца з падтрымкай Steam"). Пішам зварот напрыклад: "Please add Belarusian to the review languages ​​on Steam". Можаце таксама дадаць абгрунтаваньне, чаму яна патрэбна. Ґарантыяў няма, але калі ўсё атрымаецца, гэта будзе наша маленькая перамога й уклад у будучыню!

Repost from N/a
Вітаю! На сувязі OLSEVICHBRO. Сёння я выпусціў свой першы беларусізатар для гульні Among The Sleep. Спасылка на беларусізатар
Вітаю! На сувязі OLSEVICHBRO. Сёння я выпусціў свой першы беларусізатар для гульні Among The Sleep. Спасылка на беларусізатар https://mega.nz/file/FjJzkSxL#X5sPaWGrdN9pjwrKUIy6ZntYmqZkkjuPc298t0-1D6I Беларусізатар працуе з рэлізамі са Steam і GOG; для пірацкіх сумяшчальнасць залежыць ад канкрэтнага рэпака. Пішыце ў каментарыях, калі заўважылі памылкі. Гуляйце па-беларуску!

Наш пакет праверкі беларускай арфаграфіі для MS Office, Telegram, Chrome і яшчэ кучы праграм, абнавіўся да версіі 0.5.2. У ім
Наш пакет праверкі беларускай арфаграфіі для MS Office, Telegram, Chrome і яшчэ кучы праграм, абнавіўся да версіі 0.5.2. У ім: * слоўнікі праверкі арфаграфіі згенераваны на падставе версіі лексіка-граматычнай базы беларускай мовы ад 07.01.2026, куды дададзены геаграфічныя назвы, якія адсутнічаюць у базе * дададзена тыпаграфская раскладка клавіятуры Што такое тыпаграфская раскладка? Яна ўяўляе сабой стандартную беларускую раскладку, дапоўненую дадатковымі літарамі і сімваламі для больш простага і зручнага ўводу тэксту. Яна дазваляе без пераключэння на іншыя раскладкі і выкарыстання старонніх утыліт лёгка ўводзіць розныя дадатковыя літары кірыліцы (Ґ, Ї, И, Щ ...), знакі прыпынку («» “” — ...) і іншыя карысныя сімвалы, а таксама ставіць на́ціск — усё гэта робіцца з дапамогай утрымання клавішы AltGr (правы Alt) або спалучэння клавіш Alt + Ctrl. Спампаваць, як заўсёды, можна адсюль: 👉 https://spell.by-reservation.com 👈 Падтрымаць развіццё праекта можна праз 👉 https://www.patreon.com/c/by_reservation 👈

НАВІНЫ АПОШНІХ ДЗЁН Мінулы месяц выдаўся прадуктыўным, таму дзялюся кароткай справаздачай: 📚 Вікіпедыя — Разабраўся з афармл
НАВІНЫ АПОШНІХ ДЗЁН Мінулы месяц выдаўся прадуктыўным, таму дзялюся кароткай справаздачай: 📚 Вікіпедыя — Разабраўся з афармленнем артыкулаў — Ужо дадаў 3 новыя арт. — Зрабіў каля 100 правак у розных арт. — Падаў 4 арт. на перайменаванне 📖 БелЭн — Расчытаў прыкладна 650 старонак, якія ўжо можна пабачыць на verbum.by 🎬 Пераклад мульціка — Распачаў пераклад мультсерыяла майго дзяцінства — Першая серыя ўжо даступная маім фундатарам на PatreonДругая серыя з’явіцца ўжо зусім хутка (калі будзе гатовы сезон, буду шукаць пляцоўкі, каб заліць у адкрыты доступ) 👾 Пераклад відэагульні — пераклаў Ells Tales: Chairbound. Лакалізацыя афіцыйна дададзена (асобнае дзякуй распрацоўшчыкам Song of Slavs за наводку) 😌Дзякую за ўвагу❤️

Repost from N/a
✨РЭЛІЗ ПЕРАКЛАДУ SILENT HILL 2 REMAKE✨ ✉️Атрымаўшы ліст ад сваёй мёртвай жонкі, Джэймс вяртаецца туды, дзе яны перажылі столь
✨РЭЛІЗ ПЕРАКЛАДУ SILENT HILL 2 REMAKE✨ ✉️Атрымаўшы ліст ад сваёй мёртвай жонкі, Джэймс вяртаецца туды, дзе яны перажылі столькі ўспамінаў — у Сайлент-Хіл. Але замест гэтага ён знаходзіць горад-прывід, ахутаны густым туманам і напоўнены жахлівымі пачварамі. Супрацьстаяць гэтым істотам, вырашаць загадкі і шукаць сляды сваёй жонкі — усё гэта ў рэмейку SILENT HILL 2… 🟥Як усталяваць лакалізацыю: 1)Перацягніце SilentBY_P.pak у папку Paks, размешчаную ў ...\SteamLibrary\steamapps\common\SILENT HILL 2\SHProto\Content\Paks 2)У наладах гульні выберыце французскую мову 3)Гуляем! 🟥Спампаваць можна тут: Steam Nexus 🟥Вялікі дзякуй: Kljok Tzalcoatl за пераклад вершаў у загадцы з шыбеніцай Arciom за дапамогу 🔺 Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі.

«Беларуская Энцыклапедыя»: справаздача за 4 месяцы Што ж, настала пара падсумаваць зробленае. Чатыры месяцы таму, у снежні 2025-га, мы паклікалі ўсіх ахвочых далучыцца да нашай справы ‒ і людзі адгукнуліся на наш кліч! Але... * 11 чалавек папярэдне пагадзіліся, але калі азнаёміліся з працэсам арганізацыі працы і аб'ёмам задач, вырашылі не далучацца да нашай працы расчытвання БелЭн. * 10 чалавек пагадзіліся ўзяцца за працу і атрымалі ад нас пробную порцыю старонак, але за мінулыя чатыры месяцы так і не зрабілі нічога 🙁 * Яшчэ адзін чалавек зрабіў заданне, але якасць выканання аказалася крытычна нізкай. Навошта мы расказваем гэта? Каб арганізатары будучых валанцёрскіх ініцыятыў загадзя знялі ружовыя акуляры і мелі рэальныя суадносіны колькасці ахвочых і тых, хто будзе рабіць на практыцы. А цяпер добрыя весткі: сіламі астатніх 9 валанцёраў (у іх лік уваходзяць і людзі, прыцягнутыя намі яшчэ да нашага агульнага клічу) сумарна апрацавана 2724 старонак ‒ нехта з іх зрабіў сотню старонак, а нехта аднаасобна расчытаў цэлы том! Разам з 5 раней апублікаванымі намі тамамі (а гэта 2599 старонак) нашай ініцыятывай апрацавана 2724 + 2599 = 5323 старонак. Любы ахвочы можа азнаёміцца з вынікамі нашай працы, як і падтрымаць нас на Patreon або Boosty.

🧐 Рэліз перакладу Don't Starve Together! 👋 Вітаем, шаноўнае спадарства! Ужо пэўны час мы займаемся перакладам Don't Starve
🧐 Рэліз перакладу Don't Starve Together! 👋 Вітаем, шаноўнае спадарства! Ужо пэўны час мы займаемся перакладам Don't Starve Together, і зараз дзелімся сваёй працай з вамі: цяпер вы можаце ўсталяваць нашу Беларусізацыю ў Steam Workshop! Гэта, дарэчы, адзін з нешматлікіх поўных перакладаў найноўшай версіі гульні. Украінскі ці расейскі, напрыклад, не абнаўляліся ўжо больш году. 🔧 Так як пераклад мы дагэтуль апрацоўваем, не выключана, што ў модзе ёсць пэўныя хібы. На гэты выпадак мы стварылі чат Тэставання DST. Там вы зможаце даслаць знойдзеныя памылкі ці звязацца з камандай перакладу. +У нашым Discord ёсць форум па DST, у які можна дасылаць памылкі ці пытанні. ❤️ Падзякаваць нам Patreon Boosty 💬 Нашыя сацсеткі Twitter (X) Telegram Discord

Dysco Elysium і Ralef шукаюць перакладчыкаў_ц. Праца над перакладам вядзецца ўжо больш за год, але матэрыялаў усё яшчэ надта
Dysco Elysium і Ralef шукаюць перакладчыкаў_ц. Праца над перакладам вядзецца ўжо больш за год, але матэрыялаў усё яшчэ надта шмат для каманды з чатырох чалавек. Таму сусвет Элізіума патрабуе дадатковых рук.
Калі вы — аматар_ка гульні пра дэтэктыва-алкаголіка🍷 і хацелі бы паспрабаваць сябе ў якасці перакладчыка_цы, то мы заклікаем да нас у каманду!
Нават калі ў вас не было досведу працы з тэкстам, але сапраўдны рэвашолец унутры патрабуе ўзяць слова — пішыце. Усё раскажам і пакажам, калі застануцца пытанні — адкажам столькі разоў, колькі спатрэбіцца. Галоўнае — жаданне і наяўнасць вольнага часу. 📩 Для кантакту пішыце на пошту angry.ralef@gmail.com, альбо завітвайце на Твіч: https://www.twitch.tv/angryralef

ANIBEL ДАДАЎ АДРАЗУ ТРЫ МАЕ БЕЛАРУСІЗАТАРЫ НА САЙТ.
ANIBEL ДАДАЎ АДРАЗУ ТРЫ МАЕ БЕЛАРУСІЗАТАРЫ НА САЙТ.

НАВІНЫ АПОШНІХ ДЗЁН 🔃 Паспеў з іншымі перакладчыкамі за 5 дзён 2.5к радкоў даперакласці ў Telegram для андроіда (трэба тольк
НАВІНЫ АПОШНІХ ДЗЁН 🔃 Паспеў з іншымі перакладчыкамі за 5 дзён 2.5к радкоў даперакласці ў Telegram для андроіда (трэба толькі падбіць усё і пераходзіць на іншыя версіі). 🥰 Нарэшце, дабіў пераклад Рапунцэль: Заблытаная гісторыя (1/4 мульціка пераклала @darkateaches, рэдагавала ўсё Тоя, песні таксама яна пераклала). 📝І цяпер, напрыканцы зімы, вяртаюся да расчытвання БелЭн. У гэтым разе будзе невялічкі марафон. Вынікі будуць перадавацца Verbum.by. ❗️Нагадваю пра збор для anibel на агучванне Фалаўт ❗️

Сябры, калегі, неабыякавыя, зацікаўленыя і хто «мімапрахадзіў»! Нарэшце прадстаўляем вам першыя раздзелы нашага многапакутнаг
Сябры, калегі, неабыякавыя, зацікаўленыя і хто «мімапрахадзіў»! Нарэшце прадстаўляем вам першыя раздзелы нашага многапакутнага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі», першыя спробы падбіць і структураваць інфармацыю для якога прадпрымаліся яшчэ ў далёкім 2016-м. Зараз разабраны пад костачках і сістэматызаваны асноватворныя тэрміны і часткова магія, а таксама на падставе гэтага ўкладзены англа-беларускі слоўнічак. Чытайце, каментуйце, крытыкуйце, карыстайцеся. А каб наша праца працягвалася далей (чарнавікоў за гады́ назбіралася багата!) – падтрымайце нас на Patreon або Boosty.

НАВІНЫ АПОШНІХ ДЗЁН Амаль месяц ужо як я адпачываю ад перакладаў новых гульняў, і больш занураюся ў зробленыя праекты З новаг
НАВІНЫ АПОШНІХ ДЗЁН Амаль месяц ужо як я адпачываю ад перакладаў новых гульняў, і больш занураюся ў зробленыя праекты З новага: 🎆 падчас адпачынку лакалізаваў з дапамогай ШІ постары для Кінакіпы (90 тайтлаў. Калі каму патрэбна лакалізаваць постар, то адкрыты для прапаноў); 👀 трохі адрэдагаваў некаторыя артыкулы у Вікіпедыі нашай; 📝 паўдзельнічаў у перакладзе аднаго мульціка (падрабязнасці на патрыёне), да якога будзе рыхтавацца дубляж (планую пайсці да МРГ з прапановай); ✅ час ад часу вяртаюся да Crowdin - пераклад абнаўляю; 🫡 далучыўся да каманды перакладчыкаў беларускай версіі Telegram; 🎙 агучка HL2 скончана, але пакуль не адрэдагавана цалкам. Буду тут трымаць у курсе) 🎥 Anibel ужо выкінула ў адкрыты доступ 5-ю серыю Фалаўт. Збор працягваецца. На жаль, сабралі пакуль толькі 1/3 таго, што трэба. Будучыя рэлізы: На сваёй старонцы ў Patreon буду пакідаць інфармацыю :) Неяк так. ❤️Дзякую за ўвагу❤️

Беларусізатар для Bridge Constructor Portal ужо даступны на NexusMod!
Беларусізатар для Bridge Constructor Portal ужо даступны на NexusMod!

Repost from N/a
Вітаю усіх, у мяне з'явілася старонка у стыме кіраўніцтва. Там будзе заліта вельмі цікавае так што чакайце:https://steamcommunity.com/profiles/76561199797698106/myworkshopfiles/?section=guides

🎉 АБНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСІЗАТАРАЎ! Новыя версіі ўжо даступныя для спампоўвання 🛠️ 📌 Што абноўлена: — R.E.P.O. — RV There Yet? 😌Што выпраўлена? — Інтэрфейс ❤️Дзякую за ўвагу!❤️

Спасылка на Nexusmod пакуль недаступная. Часова размяшчу беларусізатар у google drive.
Спасылка на Nexusmod пакуль недаступная. Часова размяшчу беларусізатар у google drive.

🎉 BRIDGE CONSTRUCTOR PORTAL ПА-БЕЛАРУСКУ! 🎉 Пасля доўгага маўчання і дзён працы, нарэшце, поўная беларуская лакалізацыя Bri
🎉 BRIDGE CONSTRUCTOR PORTAL ПА-БЕЛАРУСКУ! 🎉 Пасля доўгага маўчання і дзён працы, нарэшце, поўная беларуская лакалізацыя Bridge Constructor Portal ужо даступная! 🔹 Што ўключае беларусізатар?🔹Тэкставы перакладАгучванне 🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹 • Уручную • Выкарыстоўваў: verbum.by, bnkorpus.info, Слоўнік лакалізатара 🔻 Дзе спампаваць? 🔻NexusMods Steam 👾 Дзе можна падтрымаць аўтара?👾 • Patreon 👀 Цізер беларусізатара 👀 Агучка створана, дзякуючы нашай акцёрцы дубляжу - Тоя ❤️ Дзе можна падтрымаць акцёрку?❤️ • Boosty

❤️СПАДАРСТВА❤️ Anibel ужо выставілі ў агульны доступ першую серыю "Фалаўт"! Вынік: атрымалася шыкоўна і натуральна! А таму, д
❤️СПАДАРСТВА❤️ Anibel ужо выставілі ў агульны доступ першую серыю "Фалаўт"! Вынік: атрымалася шыкоўна і натуральна! А таму, давайце паднаціснем і закрыем збор на гэты серыял, каб мы змаглі кайфаваць разам ад сакавітага агучвання!

📢 Вітаем, паны ды паненкі! У нас для вас ёсць навіна! Да гэтага часу ўся інфармацыя пра каманду łokar і нашыя пераклады знах
+1
📢 Вітаем, паны ды паненкі! У нас для вас ёсць навіна! Да гэтага часу ўся інфармацыя пра каманду łokar і нашыя пераклады знаходзілася ў гэтым замацаваным паведамленні. Акурат у ім вы маглі знайсці спасылкі на беларусізацыі, фінансавую падтрымку каманды ці далучэнне да яе. Але ж шукаць усё ў тэлеграме не так ужо і зручна, хіба не? :) Таму для вашай (і нашай) выгоднасці, мы зрабілі сайт! Ён нашмат лепей адлюстроўвае інфармацыю пра самі гульні ды пераклады да іх. Вы можаце пабачыць, хто ўдзельнічаў у працэсе беларусізацыі, колькасць слоў перакладу, аўтараў, файлы для спампоўвання і платформы, на якіх гульню можна набыць. Гэтаксама сайт даступны на чатырох мовах. Не саромцеся пакідаць прапановы па паляпшэнню сайта ці водгукі на карыстанне ім. Нашыя каментары, чаты і прыватныя паведамленні заўсёды адкрыты! 🙏 І віншуем усіх праваслаўных з Раством!